Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Пасланьне да Філіпянаў сьв. ап. Паўлы


 

 

Пасланьне да Філіпянаў сьв. ап. Паўлы

01020304

 

Пераклад Лукі Дзекуць-Малея і Антона Луцкевіча
Паводле: Новы Запавет і Псальмы, 1931
Алічбоўваньне:  кс. С. Сурыновіч, Н. Васілевіч
(група па алічб. тэкстаў Сьв. Пісьма, каард. кс. С. Сурыновіча)

Разьдзел 1

1 Паўла і Цімахвей, слугі Ісуса Хрыста, усім сьвятым у Хрысьце Ісусе, што ў Філіпах, з япіскапамі і дыяканамі:

2 ласка вам і мір ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.

3 Дзякую Богу майму пры ўсякім успаміне аб вас,

4 (заўсёды ў кожнай малітве маей за ўсіх вас молячыся з радасьцяй,)

5 за вашае ўчасьце ў дабравешчаньні ад першага дня аж дагэтуль,

6 перакананы ў тым, што той, хто пачаў у вас добрае дзела, будзе завяршаць ажно па дзень Ісуса Хрыста,

7 як і справядліва мне думаць аб усіх вас, бо я маю вас у сэрцы, у путах маіх і ў абароне і ўмацаваньні Эвангельля, вас, якія ўсе — супольнікі маі ў ласцы.

8 Бо Бог мне сьведка, што я люблю вас у любві Ісуса Хрыста;

9 і малюся аб тое, каб любоў вашая яшчэ балей і балей узрастала ў пазнаньні і ўсякім пачуцьці,

10 каб пазнаць вам лепшае, каб вы былі чыстымі і неспаткнуўшыміся ў дзень Хрыстовы,

11 напоўненымі пладамі праведнасьці праз Ісуса Хрыста на славу й пахвалу Божую.

12 Хачу, браты, каб вы ведалі, што тое, што са мной (сталася), служыла балей на пасьпех Эвангельля,

13 бо путы маі ў Хрысьце сталіся вядомымі ўсей прэторыі і ўсім іншым,

14 і большая частка братоў у Госпадзе, перакананыя путамі маімі, яшчэ балей адважыліся бяз страху апавядаць Слова.

15 А некаторыя праз зайздрасьць і перакорлівасьць, іншыя-ж з добрай думкай абвяшчаюць Хрыста:

16 тыя, што праз непакорлівасьць, абвяшчаюць Хрыста ня чыста, думаючы дадаць гора путам маім;

17 тыя-ж, што з любві, ведаючы, што дзеля абароны Эвангельля ляжу.

18 Дык што? Так, ці сяк, дзеля віду, ці праўдзіва, Хрыстос абвяшчаецца, і я з гэтага цешуся і буду цешыцца,

19 бо я ведаю, што гэта паслужыць мне на збаўленьне праз вашу малітву, з дапамогай Духа Ісуса Хрыста,

20 водле спадзяваньня і надзеі маей, што я ні ў чым ня буду асаромлены, а з усенькай адвагай, як заўсёды, гэтак і цяпер, узьвялічаны будзе Хрыстос у целе маім, ці то жыцьцём, ці сьмерцяй.

21 Бо для мяне жыцьцё —Хрыстос, і сьмерць — набытак.

22 А як жыцьцё водле цела — гэта мне плод дзела, дык і ня ведаю, што выбраць.

23 Цягне тое і другое: маю жаданьне разьвязацца і быць з Хрыстом, бо гэта шмат лепшае,

24 але аставацца ў целе патрабней дзеля вас.

25 I я напэўна ведаю, што астануся і перабуду з усімі вамі на вашу карысьць і радасьць веры,

26 каб пахвала вашая ў Хрысьце Ісусе павялічылася праз мяне пры маім паўторным да вас прыходзе.

27 Толькі жывеце дастойна Эвангельля Хрыстовага, каб мне, ці прыду і ўгледжу вас, ці ня прыду, чуць аб вас, што вы стаіцё ў адным духу, змагаючыся аднадушна за веру Эвангельскую

28 і ані не палохаючыся супраціўнікаў; гэтае для іх ёсьць знак пагібелі, а для вас — збаўленьня, і яно ад Бога;

29 бо вам дадзена дзеля Хрыста ня толькі верыць у Яго, але і мучыцца за Яго,

30 вядучы тую-ж барацьбу, якую вы бачылі ў-ва мне і цяпер чуеце аба мне.


Старонка 1 з 4 | Наступная старонка
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст