Галоўная > Мінэя - Сьнежань > 16 сьнежня - сьвятога прарока Агея
16 сьнежня - сьвятога прарока Агея5 чэрвеня 2008. |
|
Вячэрня
На "Госпадзе, Цябе клічу...": (Тон 8). Сьветласьцю жыцьця і звычаямі ты, усепачэсны, стаў селішчам і адухоўленым хорамам Госпада твайго, і адбудаваў Уладару сусьвету сьвятыню, што прыйшла ў заняпад. Прасі Яго, каб тваімі малітвамі Ён дараваў усім веліч зьмілаваньня. Ты быў посудам Духа, атрымаўшы і захаваўшы ў сабе прасьвятленьне з нябёсаў, і прадказваючы збавеннае адкупленьне для ўсіх людзей. Малі Яго, просім цябе, малітвамі тваімі дараваць усім нам веліч зьмілаваньня. Агорнуты сьветлым зьзяньнем, удастоены найвышэйшага сузіраньня і поўны яснага незаходнага сьвятла, захавай, блаславёны, бясьпечнымі тых, што славяць цябе, і малі Адзінага Госпада дараваць усім веліч зьмілаваньня. Слава ... цяпер ... Багародзічны (тон 8). Думкі нячыстыя мае і вусны лісьлівыя, учынкі мае ўсе благія: што мне рабіць, як сустрэць мне Судзьдзю майго? Уладарная Дзева, малі Сына Твайго, Творцу і Госпада, каб Ён, адзіны Міласэрны, прыняў душу маю ў пакаяньні. Крыжабагародзічны (тон 8). Калі Чыстая Дзева ўбачыла Сына свайго, які даў сябе прыбіць да крыжа, Яна жаласна заплакала і ўсклікнула: "Гора мне, Дзіця любае! Вось як няўдзячныя людзі адплацілі Табе, хочучы мяне пазбавіць Цябе, Наймілейшы мой".
Вершапесьні актойха.
Адпушчальны трапар (тон 2). Прарока Твайго, Госпадзе, Агея памяць спраўляючы, праз яго молім Цябе: Збаў душы нашыя. Вярнуцца назад |