Галоўная > Слоўнік перакладчыка > Сэрафім
Сэрафім24 чэрвеня 2008. |
|
Σεραφίμ (грэцк.) Беларускія варыянты:
сэрафім (Надсан); У суседзяў: серафим (рус.) - серафім (укр.) - serafin (пол.) Паходжаньне: ад габрэйскага слова множнага ліку ?????? - serafim (адз. лік: ???? - seraf) Тлумачэньне: Шасьцікрылыя анёлы (нябесныя істоты), якія асабліва набліжаныя да пасаду Бога і ўслаўляюць яго словамі "Сьвяты, сьвяты, сьвяты Госпад Саваоф". (сёньня - частка "Трысвятога", старога хрысьціянскага гімну). Паводле хрысьціянскай традыцыі належаць да першага анёльскага чыну. Упершыню ўзгадваюцца ў кнізе прарока Ісаі 6:2-3. Маюць па 6 крылаў: адна пара, каб лятаць, другая - прыкрываць вочы (ці твар), трэцяя - прыкрываць ногі. Корань габрэйскага слова "сараф" ці "сэраф" (адз. лік) паходзіць ад слова "палаць" ці "гарэць", таму слова "серафім" можна перакласьці як "той, хто палае". На іконах і абразах вельмі часта малюецца ў вогненным выглядзе. У розных мовах (як і ў славянскіх) прайшла трансфармацыя і слова множнага ліку "сэрафім" набыла значэньне адзіночнага. Так і ўжываецца да сёньня. Вярнуцца назад |