Галоўная > Слоўнік перакладчыка > голуб і туркаўка
голуб і туркаўка26 чэрвеня 2008. |
|
νεοσσος περιστερας και τρυγων (грэцк.) Беларускія варыянты:
голуб і туркаўка (Надсан) - (два галубы і дзьве туркаўкі) (пару туркавак або двух галубянятаў – Лк.); У суседзяў: голубь (птенец голубя) и горлица (рус.) - горлиця і голубенятко (укр.) - synogarlica i mlody golab (пол.) Тлумачэньне: Птушаня голуба ды горліцу прыносілі ў Храм на ахвяру (на спаленьне) для рытуальнага ачышчэньня жанчыны, нарадзіўшай дзіця. Пасьля нараджэньня яна мела пэўны час "ачышчэньня", і пасьля заканчэньня аго прыносіла ахвяру ў Храм (паводле Лявіт 12:6,8). У Новым Запавеце такую самую ахвяру прынесла Марыя (Лк.2:24). З кнігі Лявіта (пер. Чарняўскага): Калі скончацца дні ачышчэньня ейнага дзеля нараджэньня сына або дачкі, прынясе яна да сьвятара да дзьвярэй Палаткі Сустрэчы аднагадовага барана ў ахвяру цэлапаленьня і маладога галубка або турка ў ахвяру за грэх. Калі б яна не змагла ахвяраваць барана, то хай ахвяруе двух туркоў або два маладыя галубкі, аднаго ў ахвяру цэлапаленьня, а другога ў ахвяру за грэх. Гэтак ачысьціць яе сьвятар і яна будзе ачышчаная». Вярнуцца назад |