Галоўная > Малебны > Малебен падзякі за атрыманыя ад Бога дабрадзействы

Малебен падзякі за атрыманыя ад Бога дабрадзействы


10 лютага 2009.

Дыякан: Блаславі, ойча.

Сьвятар: Блаславёны Бог наш спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Чытальнік: Амін. Слава Табе, Божа наш, слава Табе.

Уладару нябесны, Пацяшыцелю, Духу праўды, Ты ўсюды прысутны і ўсё напаўняеш, Скарбніца дабра і жыцьця Падаўча, прыйдзі і пасяліся ў нас, і ачысьці нас ад усяго благога, і збаў, Добры, душы нашы.

Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, зжалься над намі. (Тройчы)

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Усесьвятая Тройца, зжалься над намі: Госпадзе, ачысьці грахі нашы; Уладару, даруй бясчынствы нашы; Сьвяты, наведай і аздараві немачы нашы дзеля Твайго імя.

Госпадзе, зьмілуйся. (Тройчы)

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Ойча наш, каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Тваё, прыйдзі валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня, і адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.

Сьвятар: Бо Тваё валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.


Чытальнік: Амін.

Госпадзе, зьмілуйся. (12 разоў)

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Прыйдзіце, паклонімся Уладару нашаму Богу.

Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзем да Хрыста, Уладара нашага і Бога.

Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзем да самога Хрыста, Уладара і Бога нашага.


Псалом 117

Дзякуйцe Гoспаду, бo Ён дoбры, бo мiласэрнасьць Ягoная вeчная.

Xай кажа дoм Iзраiля: "Мiласэрнасьць Ягoная вeчная".

Xай кажа дoм Аарoна: "Мiласэрнасьць Ягoная вeчная".

Xай скажуць усe, штo баяцца Гoспада: "Мiласэрнасьць Ягoная вeчная".

У бядзe я клiкаў Гoспада, i Гoспад пачуў мянe i вывeў мянe на вoлю.

Гoспад са мнoю, i я нe баюся: штo мoжа ўчынiць мнe чалавeк?

Гoспад са мнoю, Ён - мая дапамoга: убачу спалoxаныx вoрагаў маix.

Лeпш спадзявацца на Гoспада, чым ускладяаць надзeю на чалавeка.

Лeпш спадзявацца на Гoспада, чым пакладацца на князёў.

Атачылi мянe нарoды, i я iмeм Гаспoднiм супрацiвiўся iм.

Абступiлi мянe з усix бакoў, i я iмeм Гаспoднiм пeрамoг ix.

Абступiлi мянe, быццам пчoлы мёд, i разгарэлiся, як агoнь у цeрнi, - i iмeм Гаспoднiм я ix пeрамoг.

Ударылi мянe, пixнулi, каб я ўпаў, алe Гoспад падтрымаў мянe.

Гoспад - мая сiла i пeсьня, Ён стаўся маiм Збавiцeлeм.

Вoклiкi радасьцi i збаўлeньня ў дамox правeдныx: правая рука Гаспoдняя паказала мoц сваю.

Правая рука Гаспoдняя ўзьняла мянe, правая рука Гаспoдняя явiла магутнасьць.

Нe памру, алe буду жыць i абвяшчаць дзei Гаспoднiя.

Цяжка пакараў мянe Гoспад, алe на сьмeрць нe аддаў.

Адчынiцe мнe браму справядлiвасьцi, каб мнe ўвайсьцi i аддаць падзяку Гoспаду.

Вoсь брама Гаспoдняя, праз якую ўвoйдуць правeднiкi.

Буду дзякаваць Табe, Гoспадзe, штo Ты пачуў мянe i стаўся маiм Збавiцeлeм.

Камeнь, адкiнуты будаўнiкамi, стаўся вуглавым камeнeм:

Ад Гoспада гэта, i дзiўнаe ў вачox нашыx.

Вoсь дзeнь, штo Гoспад стварыў, дзeнь радасьцi i вeсялoсьцi для ўсix нас.

Гoспадзe, збаў, мoлiм Цябe; Гoспадзe, пасьпяшы на ратунак, прoсiм Цябe!

Блаславёны Тoй, xтo прыxoдзiць у iмя Гаспoдняe!

Бласлаўляeм вас з дoму Гаспoдняга.

Гoспад - Бoг, i Ён зьявiўся нам.

Учынiцe карагoд з галiнкамi аж да рагoў аxвярнiка.

Ты Бoг мoй, i я дзякую Табe: Бoжа мoй, Цябe буду ўзьвялiчваць.

Дзякуйцe Гoспаду, бo Ён дoбры, бo вeчная мiласэрнасьць Ягo.


Слава... цяпер...

Алілуя, алілуя, алілуя. Слава Табе, Божа. (Тройчы)


Дыякан: У супакоі Госпаду памолімся.

Людзі: Госпадзе, зьмілуйся. (Так пасьля наступных прашэньняў)

Дыякан: За супакой з вышыняў і збаўленьне душаў нашых Госпаду памолімся.

– За супакой на ўсім сьвеце, добры стан сьвятых Божых цэркваў і зьяднаньне ўсіх Госпаду памолімся.

– За гэтую сьвятую царкву і тых, што з вераю, пашанаю і страхам Божым уваходзяць у яе, Госпаду памолімся.

– За Сьвятога Айца нашага сусьветнага біскупа ... (імя). Папу Рымскага, дастойнага арцыбіскупа (багалюбнага біскупа) нашага ... (імя), пачэсных сьвятароў, дыяканаў у Хрысьце, усё духавенства і людзей Госпаду памолімся.

– За яго (яе) міласьць ... (імя галавы дзяржавы), за ўрад, належныя ўлады і ўсіх, што сьцерагуць цэласьці і спакою гэтае краіны, Госпаду памолімся.

– За Богам сьцеражоную краіну нашу Беларусь і ўвесь беларускі народ, за стойкасьць у веры, мужнасьць у выпрабаваньнях і вернасьць свайму народу ўсіх нас Госпаду памолімся.

– За гэты горад (гэтую вёску), за ўсе гарады і краіны і за верных людзей, што жывуць у іх, Госпаду памолімся.

– Каб Госпад міласьціва прыняў гэтыя падзякі і малітвы ад нас, нягодных слугаў сваіх, на свой нябесны ахвярнік, і ў добрасардэчнасьці сваёй зьмілаваўся над намі, памолімся.

– Каб Госпад не пагардзіў падзякаю, якую мы, нягодныя слугі Ягоныя, з пакорным сэрцам прыносім за ўсе дабрадзействы, якімі Ён нас абдарыў; але каб яна была Яму прыемнай як духмянае кадзіла і цэлапаленьне, памолімся.

– Каб Госпад адагнаў ад нас усякія грэшныя пажаданьні і дрэнныя звычкі, што губяць душу, і ўклаў у сэрцы нашыя свой Боскі страх дзеля спаўненьня запаветаў Ягоных, памолімся.

– Каб Госпад пачуў голас маленьняў нас, верных і пакорных слугаў сваіх, даў споўніцца нашым добрым намерам і жаданьням, і заўсёды дабро чыніў нам і Царкве сваёй сьвятой, і даў спаўненьне нашых просьбаў, памолімся.

– Каб Госпад выбавіў Царкву сьвятую і ўсіх нас ад усякіх бедаў, гневу і недастатку, і ад усіх ворагаў, бачных і нябачных, і захаваў нас у здароўі, супакоі, даўгалецьці пад аховаю анёлаў сваіх сьвятых, памолімся.

– Заступіся, зжалься, збаў і сьцеражы нас, Божа, ласкаю Тваёю.

Людзі: Госпадзе, зьмілуйся.

Дыякан: Успамянуўшы найсьвятую, усячыстую, найблаславёную, слаўную Уладарку нашу Багародзіцу і Заўсёды Дзеву Марыю і ўсіх сьвятых, самі сябе і адзін аднаго, і ўсё жыцьцё наша Хрысту Богу аддайма.

Людзі: Табе, Госпадзе.

Сьвятар: Бо Табе належыцца ўсякая слава, пашана і пакланеньне, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Людзі: Амін.


Дыякан: Госпад – Бог, і Ён зьявіўся нам: блаславёны той, хто прыходзіць у імя Гасподняе.

Людзі: Госпад – Бог, і Ён зьявіўся нам: блаславёны той, хто прыходзіць у імя Гасподняе. (Так пасьля наступных вершаў)

Дыякан: Дзякуйце Госпаду, бо Ён добры, бо міласэрнасьць Яго на ўсе вякі.

– Акружылі мяне з усіх бакоў, але імем Гасподнім я супрацівіўся ім.

– Не памру, але буду жыць і абвяшчаць учынкі Госпада.

– Камень, адкінуты будаўнікамі, стаўся вуглавым каменем: ад Бога гэта і дзіўнае ў нашых вачох.

Людзі: Госпад – Бог, і Ён зьявіўся нам: блаславёны той, хто прыходзіць у імя Гасподняе.


Трапар (тон 4): Мы, удзячныя слугі Твае, Госпадзе,зазнаўшы дабрадзействаў, якімі Ты нас абдарыў, славім і бласлаўляем Цябе, аддаем хвалу і дзякуем Табе, узьвялічваем у песьнях Тваю дабрасардэчнасьць і з любоўю ўсклікаем: "Дабрачынца, Збавіцелю наш, слава Табе!"

Слава...

(Тон 3): Удастоіўшыся Тваіх дабрадзействаў і дароў, мы, нягодныя слугі Твае, Уладару, да Цябе шчыра прыбягаем і прыносім пасільную падзяку, і славім Цябе, нашага Творцу і Дабрачынца, усклікаючы: "Усядобры Божа, Слава Табе!"

Цяпер...

Багародзіца, памочніца хрысьціянаў, маючы Цябе сваёю заступніцай, з удзячнасьцю ўсклікаем: "Радуйся, усячыстая Багародзіца Дзева, выбаўляй нас заўсёды Тваімі малітвамі ад усякіх бедаў, адзіная надзейная Апякунка".


Дыякан: Будзьма ўважлівыя.

Сьвятар: Мір усім.

Людзі: І твайму духу.

Дыякан: Мудрасьць. Слухайма ўважліва.

Чытальнік (пракімен): Буду пяяць Госпаду, які дабро мне ўчыніў, буду славіць імя Госпада ўсявышняга.

Верш: Усьцешыцца сэрца маё ў збаўленьні Тваім.


Дыякан: Мудрасьць.

Чытальнік: Чытаньне лісту сьвятога Апостала Паўла да Эфэсцаў.

Дыякан: Слухайма ўважліва.

Чытальнік: Браты, паводзьце сябе, як дзеці сьвятла. Плод сьвятла – ўсё добрае, справядлівае і праўдзівае. Выпрабоўвайце, што мілае Госпаду. І ня ўдзельнічайце ў бясплодных учынках цемры, але хутчэй выкрывайце іх, і навяртайце (тых, што іх робяць). Пра тое, што сярод іх робіцца тайна, сорамна нават гаварыць. Затое ўсё выкрытае робіцца яўным дзякуючы сьвятлу, бо ўсё, што стаецца яўным, ёсьць сьвятло. Дзеля гэтага гаворыцца: "Прачніся ты, што сьпіш, устань з мёртвых, і Хрыстос прасьвятліць цябе". Дык глядзіце пільна, як маеце паступаць: не як неразумныя, але як разумныя. Выкарыстоўвайце час, бо дні ліхія. Ня будзьце неразважнымі, але старайцеся зразумець, што ёсьць воля Гасподняя. Не ўпівайцеся віном, бо гэта даводзіць да распусты, але напаўняйцеся Духам, гаворачы між сабою псалмамі і гімнамі і песьнямі духоўнымі, сьпяваючы і славячы Госпада ў сэрцах вашых. Дзякуйце заўсёды за ўсё Богу Айцу ў імя Госпада нашага Ісуса Хрыста. Будзьце паслухмянымі адно аднаму ў страху Хрыстовым. (5:10–21)


Сьвятар: Мір табе, чытальнік.

Чытальнік: І твайму духу.

Дыякан: Мудрасьць.

Чытальнік: Алілуя, алілуя, алілуя.

Дыякан: І каб быць нам дастойнымі слухаць Сьвятое Евангельле, Госпада Бога молім.

Людзі: Госпадзе, зьмілуйся. (Тройчы)

Дыякан: Мудрасьць, устаньце, будзем слухаць Сьвятое Евангельле.

Сьвятар: Мір усім.

Людзі: І твайму духу.


Сьвятар: Чытаньне Сьвятога Евангельля паводле Лукі.

Людзі: Слава Табе, Госпадзе, слава Табе.

Дыякан: Слухайма ўважліва.

Сьвятар: У той час, калі Ісус уваходзіў у нейкую вёску, сустрэлі Яго дзесяць пракажоных. Яны затрымаліся здалёку і голасна клікалі: "Настаўніку Ісусе, зьмілуйся над намі!" Убачыўшы іх, Ён сказаў ім: "Ідзіце і пакажыцеся сьвятаром". І вось калі яны ішлі, сталіся чыстымі. Тады адзін з іх, убачыўшы, што быў аздароўлены, вярнуўся, хвалячы голасна Бога, і ўпаў ніцма да Ягоных ног, дзякуючы Яму. А гэта быў самаранін. Ісус сказаў: "Ці ня дзесяць ачысьцілася? Дзе ж дзевяць? Не знайшлося нікога , каб, вярнуўшыся, аддаць хвалу Богу, толькі гэты чужынец". І сказаў яму: "Устань і ідзі, вера твая ацаліла цябе". (17:11–19)

Людзі: Слава Табе, Госпадзе, слава Табе.


Дыякан: Зьмілуйся над намі, Божа, паводле Тваёй вялікай міласэрнасьці, молімся Табе, пачуй нас і зьмілуйся.

Людзі: Госпадзе, зьмілуйся; Госпадзе, зьмілуйся; Госпадзе, зьмілуйся. (Так пасьля наступных прашэньняў)

Дыякан: Яшчэ молімся за Сьвятога Айца нашага, сусьветнага біскупа ... (імя) Папу Рымскага, дастойнага арцыбіскупа (багалюбнага біскупа) нашага ... (імя), і ўсіх у Хрысьце братоў нашых.

– Яшчэ молімся за яго (яе) міласьць ... (імя галавы дзяржавы), за ўрад, належныя ўлады і ўсіх, што сьцерагуць цэласьці і спакою гэтае краіны.

– Яшчэ молімся за Богам сьцеражоную краіну нашу Беларусь і ўвесь беларускі народ, за стойкасьць у веры, мужнасьць у выпрабаваньнях і вернасьць свайму народу ўсіх нас.

– Мы, нягодныя слугі Твае, прыпадаем да Тваёй спагадлівасьці, Збавіцелю Уладару і Госпадзе, дзякуем са страхам і трапятаньнем за ўсе дабрадзействы, якімі Ты нас шчодра абдарыў, і славім Цябе як Бога і пакорна просім: Вызвалі нас ад бедаў і, як заўсёды, міласьціва споўні ўсе нашыя жаданьні, горача молімся Табе, пачуй нас і зьмілуйся.

– Ты, Госпадзе, сёньня пачуў ласкава малітвы слугаў Тваіх і паказаў ім Тваю вялікую міласэрнасьць і спагадлівасьць. Не пагардзі намі і ў будучыні, але выканай усе добрыя жаданьні нашыя, і яві ўсім нам бязьмежную веліч Тваёй дабрыні, не зважаючы на нашыя правіны, молімся Табе, пачуй нас і зьмілуйся.

– Прымі, усядобры Уладару, гэтую нашую падзяку, быццам духмянае кадзіла і цэлапаленьне, што прыносіцца велічы славы Тваёй, і зышлі, як заўсёды, у дабрыні Тваёй слугам Тваім багацьце ласкаў і міласьцяў, захавай ад бачных і набачных ворагаў Царкву сьвятую Тваю (нашую краіну, гэты горад і г.д.), а ўсім людзям Тваім даруй бязгрэшнае, спакойнае і доўгае жыцьцё, і посьпех у дабрадзейнасьцях, молімся Табе, усядобры Уладару, хутка пачуй нас і зьмілуйся.

Людзі: Госпадзе, зьмілуйся. (Тройчы)

Сьвятар: Выслухай нас, Божа, Збавіцелю наш, надзея ўсіх, што жывуць на зямлі, і тых, што далёка на моры, і будзь спагадлівы да нас, грэшных, і зьмілуйся над намі. Бо Ты міласэрны і чалавекалюбны Бог, і Табе славу аддаем, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Людзі: Амін.

Дыякан: Госпаду памолімся.

Людзі: Госпадзе, зьмілуйся.

Сьвятар: Госпадзе Ісусе Хрысьце, Божа наш, Божа ўсякай міласэрнасьці і дабротаў, чыя спагада бязьмерная і чалавекалюбства быццам неспасьцігальная глыбіня марская: прыходзім да Тваёй велічы са страхам і трапятаньнем, і дзякуем Табе за ўсе дабрадзействы, якімі Ты абдарыў нас (нашую краіну, слугаў Тваіх ...); і, прыносячы Табе гэтую нашу ўдзячную малітву, хвалім, славім, узьвялічваем у песьнях Цябе, нашага Госпада, Уладара і Дабрачынца. Просім Цябе: прымі сёньня малітвы пакорных слугаў Тваіх, чые просьбы Ты міласэрна захацеў споўніць. Не забудзь нас і ў будучыні, але зрабі, каб мы ўдасканальваліся ў дабрадзейнасьцях і шчырай любові; захавай нас ад усялякіх няшчасьцяў і закалотаў, і даруй нам Твой супакой. І зрабі нас годнымі прыносіць падзяку і хвалу Табе, разам з Тваім спрадвечным Айцом, і з усесьвятым, добрым і жыцьцядайным Тваім Духам, – праслаўленаму ў адной сутнасьці Богу.

Слава Табе, Божа, Дабрачынца наш, на ўсе вякі!


Людзі: Амін.

І сьпяваюць:

Слава на вышынях Богу і на зямлі супакой, добрая воля сярод людзей.

Хвалім Цябе, бласлаўляем Цябе, кланяемся Табе, у песьнях славім Цябе, дзякуем Табе дзеля вялікай славы Тваёй.

Госпадзе Уладару Нябесны, Божа Ойча ўсемагутны; Госпадзе Сыне адзінародны, Ісусе Хрысьце, і Сьвяты Духу.

Госпадзе Божа, Ягнё Божае, Сыне Айца, што ўзяў на сябе грахі сьвету, зьмілуйся над намі; Ты, што ўзяў на сябе грахі сьвету, прымі малітву нашу; што сядзіш па правай руцэ Айца, зьмілуйся над намі. Бо толькі Ты адзін сьвяты, Ты адзін Госпад, Ісус Хрыстос, на славу Бога Айца. Амін.

Буду штодня бласлаўляць Цябе і хваліць імя Тваё давеку і на век вякоў.

Дай, Госпадзе, у гэты дзень захавацца нам без граху. Блаславёны Ты, Госпадзе, Божа айцоў нашых, і імя Тваё ўсяхвальнае і праслаўленае давеку. Амін.

Хай міласэрнасьць Твая, Госпадзе, спачыне на нас, бо мы ўсклалі надзею на Цябе.

Блаславёны Ты, Госпадзе, навучы мяне запаветаў Тваіх. (Тройчы)

Госпадзе, Ты быў нам прыстанішчам з роду ў род. Я сказаў: Госпадзе, зьмілуйся нада мною, аздараві душу маю, бо я перад Табою зграшыў.

Госпадзе, да Цябе прыходжу, навучы мяне чыніць волю Тваю, бо Ты Бог мой: у Табе крыніца жыцьця і ў зьзяньні Тваім убачым сьвятло. Міласэрнасьць Твая хай будзе заўжды з тымі, што пазналі Цябе.


Або Песьня сьв. Амброзыя:

Цябе, Бога, хвалім, Цябе, Госпада, вызнаем, Цябе, спрадвечнага Айца, уся зямля ўзьвялічвае.

Табе ўсе анёлы, Табе нябёсы і ўсе сілы, Табе хэрувімы і сэрафімы несьціханымі галасамі ўсклікаюць: Сьвяты, сьвяты, сьвяты Госпад Бог Сілаў, неба і зямля поўныя хвалы Тваёй!

Цябе слаўны апостальскі збор, Цябе хор пачэсных прарокаў, Цябе сьветлая мучанікаў грамада хваліць.

Цябе па ўсім сьвеце прапаведуе Сьвятая Царква – Айца недасяжнае велічы; роўнага славаю Твайго адзінароднага праўдзівага Сына, і сьвятога Пацяшыцеля Духа.

Ты, Хрысьце – Уладар славы, Ты – Айца спрадвечны Сын; Ты дзеля збаўленьня сьвету стаўся чалавекам, не пагардзіўшы дзявочым улоньнем.

Ты скрышыў джала сьмерці і адчыніў верным валадарства нябеснае.

Ты сядзіш па правай руцэ Бога ў славе Айца, і прыйдзеш зноў як судзьдзя.

Просім Цябе, дапамажы слугам Тваім, якіх Ты выкупіў сваёй пачэснай крывёю, і зрабі іх дастойнымі разам са сьвятымі Тваімі валадарыць у вечнай славе Тваёй.

Збаў людзей Тваіх, Госпадзе, і блаславі набытак Твой, кіруй імі і ўзьнімі іх на вякі.

Будзем штодня бласлаўляць Цябе і хваліць імя Тваё давеку і на век вякоў.

Дай, Госпаде, у гэты дзень захавацца нам без граху.

Зьмілуйся над намі, Госпадзе, зьмілуйся над намі.

Хай міласэрнасьць Твая спачыне на нас, бо мы ўсклалі надзею на Цябе.

На Цябе, Госпадзе, спадзяемся: хай не пасаромеемся давеку. Амін.


Дыякан: Мудрасьць.

Сьвятар: Усесьвятая Багародзіца, збаў нас.

Людзі: Больш годную пашаны за хэрувімаў і без параўнаньня больш слаўную за сэрафімаў, што, захаваўшы дзявоцтва, радзіла Бога–Слова, існую Багародзіцу, Цябе мы ўзьвялічваем.

Сьвятар: Слава Табе, Хрысьце Божа, надзея наша, слава Табе.

Людзі: Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Госпадзе, зьмілуйся; Госпадзе, зьмілуйся; Госпадзе, змілуйся.

Ойча, блаславі.


Сьвятар: Хрыстос, праўдзівы Бог наш, малітвамі ўсячыстае свае Маці, сьвятых слаўных і годных пахвалы апосталаў, сьвятых і баганосных айцоў нашых, сьвятых і праведных богаайцоў Якіма і Ганны, і ўсіх сьвятых, хай зьмілуецца над намі і збавіць нас, бо Ён добры і Чалавекалюбец.

Людзі: Амін.


Вярнуцца назад