Галоўная > Мінэя - Верасень > 15 верасьня - Пасьвяцьце Ўзвышэньня і сьвятога вялікамучаніка Мікіты
15 верасьня - Пасьвяцьце Ўзвышэньня і сьвятога вялікамучаніка Мікіты2 красавіка 2009. |
|
Вячэрня
На „Госпадзе, Цябе клічу...“: Сьвята (тон 5). Верш: Узьвялічвайце Госпада Бога нашага і пакланяйцеся падножжу Ягонаму, бо Ён сьвяты.Радуйся, жыцьцядайны ўсепачэсны Крыжу, якім чалавецтва вызваляецца ад праклёну, існай радасьці знак, узвышаны на выгнаньне ворага. Ты – памочнік нас усіх, уладароў сіла, умацаваньне праведных, сьвятароў слава; знак твой – выбаўленьне ад злога; ты – жэзл сілы, што намі кіруе, зброя міру, якую са страхам акружаюць анёлы; Хрыста Бога слава, што дае сьвету веліч зьмілаваньня. Верш: Бог – Уладар наш спрадвеку: Ён учыніў збаўленьне пасярод зямлі.Радуйся, сляпых правадыру, нядужых лекару, уваскрасеньне памёрлых. Ты, Крыжу пачэсны, узьняў нас ад тленнасьці, у якую мы ўпалі; табою праклён быў зьнішчаны і закрасавала нятленнасьць, і мы, зямныя, абагавіліся, а д'ябал быў зьвержаны ўніз. Сёньня бачым цябе ўзвышаным рукамі архісьвятара, хвалім Таго, хто быў ўзьнесены на табе, і пакланяемся табе, што даеш нам шчодра веліч зьмілаваньня. Мучаніка (тон 1). Узброены набожнасьцю, ты, мучаніку Мікіта, стаўся воем Хрыста Ўладара ўсіх; і, як некалі магутны Гедэон, перамог войскі чужынцаў мужнасьцю тваёю.Усемагутнаю вераю ў Збавіцеля, ты, багамудры мучанік, перамог чужынца-ворага; пацярпеўшы мучэньні, ты навярнуў барбараў да Тварца і Ўладара, і яны набожна ўславілі Яго. Пачаткі барбараў ты, мучаніку, прынёс на славу Хрысту; у мучэньнях тваіх ты аказаўся прапаведнікам божым і жыцьцё аддаў за Тройцу. Дзеля гэтага ты, пахвалы годны, атрымаў вянец перамогі і, быццам сьветач ясны, зьзяеш пышна на ўвесь сьвет. Слава... (Тон 6). Мы пазналі цябе, як сьветач сярод мучанікаў, Мікіта, пакутніку Хрыстовы; ты адрокся ад зямных годнасьцяў і ўзьненавідзеў бязбожжа бацькі твайго, скрышыў барбарскіх ідалаў, прыняў мучаніцкую сьмерць і быў воем Бога нябеснага. Дык малі Дабрачынца ўсіх быць шчодрым да нас і збавіць душы нашыя.Цяпер... (Тон 6). Прарокаў словы прадвясьцілі сьвятое дрэва крыжовае, якім Адам вызваліўся ад ранейшага сьмяротнага праклёну; сёньня яно ўзвышаецца, і ўсё стварэньне ўзносіць разам з ім голас, просячы ў Бога багацьця зьмілаваньня. Госпадзе, у бязьмежнасьці міласэрнасьці Тваёй, будзь нам ачышчэньнем і збаў душы нашыя.
Вялікі пракімен Верш 1. Калі выйшаў Ізраіль з Ягіпту, Дом Якуба ад людзей чужых, Юдэя сталася прытулкам ягоным.Верш 2. Мора ўбачыла і ўцякло, Ярдан пацёк назад.Верш 3. Што з табой, мора, што ты ўцякло; чаму ты, Ярдане, пацёк назад?
Вершапесьні (Тон 6). Верш: Узьвялічвайце Госпада Бога нашага і пакланяйцеся падножжу Ягонаму, бо Ён сьвяты.Крыжу сьвяты! Майсей даў нам вобраз твой, калі ў змаганьні з Амалекам рукі падняў да неба. Ты – пахвала верных, умацаваньне мучанікаў, слава апосталаў, перамога праведных і абарона ўсіх сьвятых. Углядаючыся на тваё ўзвышэньне, радуецца ўсё стварэньне, сьвяткуе і славіць Хрыста, які ў вялікай дабрыні сваёй сабраў у адно ўсіх расьцярушаных. Верш: Бог – Уладар наш спрадвеку: Ён учыніў збаўленьне пасярод зямлі.Крыжу слаўны! Цябе з радасьцю акружаюць анельскія хоры, і мы цябе сёньня ўрачыста ўзносім. Ты ж, з волі Божае, узносіш усіх, хто за спажываньне забароненага плоду быў выгнаны з раю і асуджаны на сьмерць. Дзеля гэтага, цалуючы цябе з вераю вуснамі і сэрцам, атрымліваем асьвячэньне і клічам: „Узьвялічвайце Хрыста, усеміласэрнага Бога, і пакланяйцеся Ягонаму Божаму падножжу!“ Слава... (Тон 8). Імя тваё, пачэсны мучаніку Мікіта, азначае „пераможца“, і ты прапаведаваў Хрыста Бога нашага подзьвігамі тваімі, і перад уладарамі і мучыцелямі вызнаў Яго. Дык не пераставай маліцца Адзінаму Чалавекалюбцу за супакой на сьвеце, за належныя ўлады і ўсіх, што чыняць памяць тваю, каб нам выбавіцца ад усіх бедаў.Цяпер... (Тон 8). Сёньня споўніліся словы прарока Твайго, Божа, Майсея, які сказаў: „Гляньце на Жыцьцё ваша, што перад вашымі вачыма!“ Сёньня Крыж узьнімаецца і сьвет вызваляецца ад маны; сёньня ўваскрасеньне Хрыстовае абнаўляецца, і ўся зямля радуецца і, граючы на цымбалах, як некалі Давід, пяе Табе: „Ты, Божа, учыніў збаўленьне пасярод зямлі – крыж і ўваскрасеньне, якім Ты збавіў нас“. Добры, чалавекалюбны і ўсемагутны Госпадзе, слава Табе!
Адпушчальныя трапары Мучаніка Слава... цяпер... Крыжа (тон 1). Збаў, Госпадзе, людзей Тваіх і блаславі набытак Твой. Даруй супакой сьвятой Тваёй Царкве і перамогу над усімі нягодамі, і захавай верны Твой народ сілаю Твайго Крыжа.Вярнуцца назад |