Галоўная > Мінэя - Верасень > 16 верасьня - Пасьвяцьце Ўзвышэньня і сьвятой вялікамучаніцы Аўхіміі Усяхвальнае
16 верасьня - Пасьвяцьце Ўзвышэньня і сьвятой вялікамучаніцы Аўхіміі Усяхвальнае2 красавіка 2009. |
|
Вячэрня
На „Госпадзе, Цябе клічу...“: Сьвята Сёньня неба абвясьціла людзям славу Тваю, Недасяжны, бо зазьзяў нам вобраз Крыжа сьвятлом недаступным, выкрываючы жорсткі і люты нораў богазабойцаў. Дзеля гэтага славім Твой чалавекалюбны провід, Ісусе ўсемагутны, Збавіцелю душаў нашых. Узьняцьцем рук сваіх Майсей перамог Амалека, прадвясьціўшы нам вобраз Крыжа. Мы ж сёньня ў пакланеньні дрэву крыжоваму перамагаем падкопы і хітрасьці ворага, маючы за абаронцу Хрыста, які, узнесены на Крыжы, умярцьвіў зьмея і збавіў чалавека. Мучаніцы (тон 4). Упрыгожыўшы душу тваю дабрадзейнасьцямі дзявоцтва і крывёю мучаніцтва, ты, мучаніца слаўная, аддала сябе Творцу твайму, які захаваў цябе нятленнаю навекі. Цяпер ты, усяхвальная, жывеш у радасьці разам з хорамі анёлаў і арханёлаў, прарокаў, апосталаў і мучанікаў.Цябе прывязвалі да кола, разьдзіралі зьвярамі і кідалі ў агонь і ваду. Умацаваўшы розум твой Боскім Духам, ты, дзева, у крыві тваёй мужна патапіла ўладара цемры і ўзьнялася да нябесных хорамаў, прынёсшы, быццам пасаг, Жаніху твайму цярпеньні твае. Памёршы, ты, мучаніца, застаешся вечна жывой; праліўшы кроў тваю, на хвалу Госпаду, ты напаіла верных і прасьвятліла іх веданьнем, а няверных ворагаў патапіла. Дзеля гэтага скрутак Боскі царкоўных догмаў табе давяраецца, каб ты іх вечна трымала і ахоўвала. Слава... (Тон 6). Дабрадзейная і са сьветлым розумам, ты праліла алей сьвяты ў сэрцы верных; зазьзяўшы з Усходу, быццам раньняя зорка, ты прасьвятліла збор сьвятых айцоў. Не пераставай маліцца, Аўхімія ўсяхвальная, за збаўленьне душаў нашых.Цяпер... (Тон 6). Чатыры канцы зямлі асьвячаюцца сёньня чатырма канцамі ўзьнесенага Крыжа Твайго, Хрысьце Божа наш, і рог верных узносіцца, бо ім рогі ворагаў крышацца. Вялікі Ты, Госпадзе, і дзіосны ў творах Тваіх: Слава Табе.
Вершапесьні (Тон 6). Верш: Узьвялічвайце Госпада Бога нашага і пакланяйцеся падножжу Ягонаму, бо Ён сьвяты.Умярцьвіўшы пажаданьні цела і духа, як богамудрыя, пастараемся ўзьнесьціся ад зямлі да нябеснага супакою ўзьнясеньнем Крыжа, расьпяўшыся разам з Уладаром Хрыстом. Верш: Бог – Уладар наш спрадвеку: Ён учыніў збаўленьне пасярод зямлі.Жывацечная крыніца яўна пацякла з Боскага боку Збавіцеля, поячы душы тых, што ў веры пакланяюцца Ягоным цярпеньням, Крыжу і ўваскрасеньню. Слава... (Тон 8). Хай кожны язык пяе хвалу ўсяхвальнае Аўхіміі; хай кожны род і век – юнакі і дзевы, – уславіць дзеву і мучаніцу Хрыстовую. Яна, узмоцненая Законам Божым, мужна адкінула жаночую слабасьць, і цярпеньнямі сваімі перамагла мучыцеля ворага. Цяпер, упрыгожаная нябесным і боскім вянцом, яна моліць Жаніха свайго і Бога дараваць нам веліч зьмілаваньня.Цяпер... (Тон 8). Некалі Майсей ў перамозе над Амалекам даў нам, Хрысьце Божа, вобраз Крыжа Твайго, які мы сёньня славім недастойнымі вуснамі, і якому Давід загадаў пакланяцца як падножжу Твайму, бо на ім Ты захацеў быць расьпятым. Славім Цябе і молімся: „Разам з разбойнікам зрабі нас годнымі валадарства Твайго, Госпадзе!“
Адпушчальныя трапары Мучаніцы (тон 4). Слава... цяпер... Крыжа (тон 1). Збаў, Госпадзе, людзей Тваіх і блаславі набытак Твой. Даруй супакой сьвятой Тваёй Царкве і перамогу над усімі нягодамі, і захавай верны Твой народ сілаю Твайго Крыжа.Вярнуцца назад |