Галоўная > Мінэя - Верасень > 23 верасьня - Зачацьце сьвятога Яна Хрысьціцеля
23 верасьня - Зачацьце сьвятога Яна Хрысьціцеля2 красавіка 2009. |
|
Вячэрня
На „Госпадзе, Цябе клічу...“: (Тон 4). „Дзіўным выдаешся мне выглядам і словамі, дзіўныя рэчы абвяшчаеш – Захар яму ў адказ. – Я прыйшоў прасіць збаўленьня для людзей, а не дзіцяці, пра якое ты кажаш. Недарэчнымі мне здаюцца словы твае, бо Альжбета няплодная, а я ўжо стары“. „Чаму, Захар, ня верыш словам маім і кажаш, што я прыношу табе непраўдзівую вестку? Я – анёл Божы, і тое, што мне загадана, абвяшчаю табе. А як ты не паверыў мне, дык будзеш глухі і нямы, пакуль ня ўбачыш спаўненьня маіх слоў. Калі ж Альжбета народзіць табе Голас Слова, вялікага прадвесьніка, разьвяжацца табе язык, і ты аддасі славу Богу Ізраіля“. Слава... (Тон 6). З няплоднага ўлоньня вырас плод малітвы, Ян Прадвесьнік. Весяліся, пустыня, і радуйцеся, людзі, бо вось прапаведнік пакаяньня ва ўлоньні маці сваёй прымае цела. Прыйдзіце, сьвяталюбцы, узрадуемся ягонаму зачацьцю і ўсьцешымся, усклікаючы: „Найбольшы сярод народжаных ад жанчыны, не пераставай маліцца за тых, што радасна сьвяткуюць боскае зачацьце тваё, каб нам атрымаць адпушчэньне грахоў і веліч зьмілаваньня“.Цяпер... Дагматык (тон 6). Хто Цябе не назаве шчасьліваю, Найсьвятая Дзева; хто ня будзе славіць, Чыстая, мацярынства Тваё? Адзінародны Сын, які спрадвеку зазьзяў ад Айца, ад Цябе, прыняўшы цела, у невыказны спосаб нарадзіўся. Будучы праўдзівым Богам, Ён стаўся праўдзівым чалавекам дзеля нас, непадзельны на дзьве асобы, але ў дзьвюх нязьлітных прыродах пазнавальны. Малі Яго, Чыстая і Блаславёная, даць зьмілаваньне душам нашым.
Вершапесьні (Тон 6). Верш: І ты, дзіця, будзеш звацца прарокам Усявышняга.„Скажы мне ясна, як пазнаю, што гэта станецца, – кажа анёлу блаславёны стары, – бо, як бачыш, я ўжо ў гадох, і Альжбета мая няплодная. Што ж ты мне гаворыш аб рэчах супроць прыроды? Дзіўлюся і падазраю, што ня кажаш праўды. Адыдзі ад мяне: я ж прыйшоў сюды прасіць збаўленьня людзям, а не дзіцяці для сябе, рэчы немагчымай“. Верш: Ён будзе служыць Госпаду набожнасьцю і праўдаю праз усе дні жыцьця свайго.„Я – арханёл Бога ўсемагутнага, Габрыель імя маё – бесьцялесны кажа старому. – За тое, што не паверыў словам маім, будзеш глухім і нямым, пакуль жонка твая не народзіць табе трубу Слова. Тады Дух разьвяжа зноў твой язык, і ты ўсклікнеш на ўвесь голас: Ты, дзіця, будзеш прарокам Найвышэйшага і будзеш рыхтаваць Яму ласкаю шлях, як Ён загадаў“. Слава... (Тон 6). Ты, прадвесьніку і хрысьціцелю, нарадзіўся з няплоднага ўлоньня і юнаком пасяліўся ў пустыні. Ты зьявіўся больш пачэсным за ўсіх прарокаў, бо ўдастоіўся хрысьціць у Ярдане Таго, каго яны шматразова прадказвалі. Ты чуў голас Айца з нябёсаў, што засьведчыў Ягонае сыноўства; і бачыў Духа, які, быццам голуб, зыходзіў на Таго, каго Ты хрысьціў. Дык, найвышэйшы з усіх прарокаў, не пераставай маліцца за нас, якія з вераю спраўляем памяць тваю.Цяпер... Ніхто з тых, хто прыбягае да Цябе, найчыстая Дзева, не адыходзіць пасаромлены: бо просіць ласкі і атрымлівае дар карысны згодна з просьбаю.
Адпушчальныя трапары (Тон 4). Багародзічны (тон 4). Тайна, спрадвеку ўкрытая і анёлам няведамая, праз Цябе, Багародзіца, тым, што жывуць на зямлі, сталася яўнаю: Бог прыняў цела ад Цябе, спалучыўшы ў сабе без зьліцьця дзьве прыроды і пацярпеўшы дзеля нас дабравольна на крыжы, якім уваскрасіў першастворанага і выбавіў ад сьмерці душы нашыя.
Літургія
Трапары (Тон 4). Кандак (тон 1). Весяліцеся сьветла, Захар вялікі з усяслаўнаю Альжбетаю, зачынаючы дастойна Яна Прадвесьніка, якога арханёл прадвясьціў, а людзі шануюць, як тайніка ласкі.
Пракімен Верш: Госпадзе, пачуй голас малітвы маёй.
Апостал: Гал. 4:22-31
Алілуя (Пс 91:13,14). Верш: Пасаджаны ў доме Гасподнім, ён расьцьвіце на панадворку Бога нашага.
Евангельле: Лк 1:5-25
Прычасьнік (Пс 111:6-7). Вярнуцца назад |