Галоўная > Малітвы прынагодныя > Малітва да Ўкрыжаванага Хрыста (Францішак Скарына)
Малітва да Ўкрыжаванага Хрыста (Францішак Скарына)12 лістапада 2009. |
|
Збавіцелю наш, Госпадзе Ісусе Хрысьце, бачу Цябе павешаным на крыжы дзеля Тваёй вялікай любові да роду людзкога. Галаву маеш нахіленую, хочучы пачуць малітвы ўсіх нас; сэрца маеш адкрытае, хочучы даць усім ласку Тваю; рукі маеш расьцягнутыя, хочучы ўсіх нас да сябе прыгарнуць; ногі маеш прыбітыя цьвікамі, хочучы быць заўсёды з грэшнікамі. Малю Цябе сёньня: дзеля Твае горкае сьмерці і пачэснага Крыжа пачуй малітвы мае, пашлі мне ласку Тваю, прыгарні мяне да сябе, і будзь са мною ў час сьмерці маёй. Амін.
Вярнуцца назад |