Галоўная > Малітвы прынагодныя > Малітвы перад пачаткам і пасьля кожнай справы
Малітвы перад пачаткам і пасьля кожнай справы12 лістапада 2009. |
|
Малітва перад пачаткам кожнай справы Госпадзе Ісусе Хрысьце, Сыне Адзінародны спрадвечнага Айца! Ты сказаў сваімі ўсячыстымі вуснамі: “Без Мяне ня можаце чыніць нічога”. Госпадзе Божа мой, вераю прымаю ў душы маёй і сэрцы сказанае Табою, і таму прыходжу да Тваёй дабрыні і прашу: дапамажы мне, грэшнаму, пачатую справу пасьпяхова закончыць. Бо Ты Бог наш, Бог міласьці і збаўленьня, і Табе славу аддаем, разам з адвечным Тваім Айцом, і з усесьвятым, добрым і жыватворчым Тваім Духам, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Малітва на заканчэньне ўсякае справы Ты, мой Хрысьце – спаўненьне ўсіх дабрадзействаў: напоўні радасьцю і вясельлем сэрца і душу маю і збаў мяне, бо Ты адзіны шматміласэрны. Амін. Вярнуцца назад |