Галоўная > Малітвы прынагодныя > Малітва за бацькоў

Малітва за бацькоў


12 лістапада 2009.
Усядобры Госпадзе Божа,Ты загадаў нам шанаваць бацьку і маці, і ў Тваім жыцьці на зямлі даў усім прыклад паслушэнства. Прашу Цябе пакорна: пачуй маю просьбу і будзь спагадлівым да маіх бацькоў. Ахоўвай іх ад усялякай нягоды, небясьпекі, хваробы. Дай ім здароўе і пашлі ім багацьце Тваёй ласкі. Блаславі іхнія высілкі і плады іхняй працы. Зьмілуйся над імі ў вялікай міласэрнасьці Тваёй, каб яны верна служылі Табе, а праз іх і я аказаўся годным славіць Цябе і служыць Табе. Амін.
Вярнуцца назад