Галоўная > Сьвятыя Тайны > Абрад пасляхрышчальнага прынясеньня ў храм
Абрад пасляхрышчальнага прынясеньня ў храм17 лістапада 2009. |
|
Сьвятар узяўшы дзіця, робіць ім знак крыжа прад брамаю храма, кажучы: Увацаркаўляецца слуга Божы (Божая) ..., у імя Айца і Сына, і Сьвятога Духа. Амін. Таксама ўносіць дзіця ў храм, кажучы: Увойдзе ў дом Твой, паклоніцца сьвятому храму Твайму. Потым сьвятар выходзіць на сярэдзіну храма разам з дзіцём, кажучы: Увацаркаўляецца слуга Божы (Божая) ..., у імя Айца і Сына, і Сьвятога Духа. Амін. Пасярод царквы сьпяваць Табе будзе. Сьвятар ідзе з дзіцём, спыняецца перад сьвятымі дзьвярмі і кажа: Увацаркаўляецца слуга Божы (Божая) ..., у імя Айца і Сына, і Сьвятога Духа. Амін. І, калі дзіця – хлопчык, то ўваходзіць у алтарную частку, калі ж дзяўчынка, то падносіць яе ўгору перад сьвятымі дзьвярмі, у абодзьвух выпадках кажучы: Цяпер адпускаеш, Уладару, слугу Твайго (Тваю) ў супакоі паводле слова Твайго, бо мае вочы бачылі збаўленьне Тваё, якое Ты прыгатаваў перад усімі людзьмі, сьвятло для прасвятленьня народаў і славу Ізраіля, люду Твайго. (пар. Лк 2, 29-32) Пасля гэтай малітвы сьвятар кладзе дзіця перад сьвятымі дзьвярмі, а хростны бацька (ці сьведка, калі няма хростных бацькоў), зрабіўшы тры паклоны, бярэ яго і зыходзіць. Сьвятар робіць водпуст. Вярнуцца назад |