Галоўная > Сьвятыя Тайны > Абрад Сьвятога Алеепамазаньня - Алеепамазаньне цяжка хворага
Абрад Сьвятога Алеепамазаньня - Алеепамазаньне цяжка хворага17 лістапада 2009. |
|
Калі хворы пры сьмерці і няма часу і магчымасьці выканаць увесь абрад, сьвятар гаворыць адразу малітву асьвячэньня алею: Сьвятар: Госпаду памолімся. Госпадзе, які міласэрнасьцю і дабротамі Тваімі ацаляеш скрушлівыя душы і целы нашыя: сам, Уладару, асьвяці гэты алей, каб ён быў таму, хто будзе ім памазаны, на аздараўленьньне, на адмену ўсякай спакусы, на ачышчэньне ад усялякай нячыстасьці цела і душы і ад усяго благога, каб у ім праславілася Тваё ўсесьвятое імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Тады памазвае хворага, гаворачы малітву: Ойча сьвяты, лекару душ і целаў, Ты, што паслаў адзінароднага Твайго Сына, Госпада нашага Ісуса Хрыста, які аздараўляе ўсякую хворасьць і вызваляе ад сьмерці, аздараві слугу Твайго (Тваю) ... і адымі ад яго (яе) ўсе цялесныя і душэўныя немачы, што яго (яе) апанавалі, і ажыві яго (яе) ласкаю Тваёю, малітвамі ўсесьвятое Уладаркі нашае Багародзіцы і заўсёды Дзевы Марыі, і ўсіх сьвятых Тваіх. Бо Ты крыніца аздараўленьняў, Божа наш, і Табе славу аддаем разам з адзінародным Тваім Сынам і адзінасутным Духам, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін. І робіць водпуст: Хрыстос, праўдзівы Бог наш, малітвамі ўсячыстае свае Маці, сілаю пачэснага і жыцьцядайнага крыжа, малітвамі сьвятога, слаўнага і ўсяхвальнага апостала Якуба, першага біскупа Ерусалімскага і сваяка Гасподняга і ўсіх сьвятых, хай зьмілуецца над намі і збавіць нас, бо Ён добры і Чалавекалюбец. Вярнуцца назад |