Галоўная > Перад Постам > Аўторак сырны ўвечары
Аўторак сырны ўвечары19 траўня 2010. |
|
На "Госпадзе, Цябе клічу...": песьні звычайныя з актойху належнага тону і з мінэі.Вершапесьні (Тон 1). Добрая купля вашая, сьвятыя, бо, даўшы вашую кроў, вы сталіся спадкаемцамі нябесных дабротаў і, дачасна пацярпеўшы, атрымалі вечную радасьць. Сапраўды добрая ваша купля, бо, пакінуўшы тленнае, вы атрымалі ўзамен нятленнае і, цешачыся разам з анёламі, безустанку славіце Тройцу адзінасутную. Слава... цяпер.... Крыжабагародзічны. Дзева беззаганная, убачыўшы як Той, хто выйшаў з яе бясьсеменнага ўлоньня вісіць на дрэве, і ня могучы перанесьці нясьцерпнага болю, валасы рвучы казала: "Ты, што трымаеш у руцэ сваёй усё стварэньне, як Ты быў узнесены на крыж, быццам асуджаны, хочучы збавіць увесь род людзкі?"Далей увесь парадак вячэрні ў Вялікі Пост. Вярнуцца назад |