Галоўная > Тон 3 > Серада (Тон 3) (Вячэрня)
Серада (Тон 3) (Вячэрня)10 чэрвеня 2010. |
|
АЎТОРАК УВЕЧАРЫ
На "Госпадзе, Цябе клічу...": Стварэньне асьвяцілася пачэснаю крывёю, што пацякла з боку Твайго, адзіны Даўгацярплівы, рэкі мнагабожжа высахлі, і Адам вызваліўся ад асуджэньня расьпяцьцем Тваім. Бог, Госпад і Творца ўсяго дабравольна абядняецца, мукі за людзей церпіць, і ўзносіцца на крыж з-за праклёну законнага. Ты быў дабравольна расьпяты, Дабрачынца Госпадзе, і з прабітага кап'ём боку Твайго, Жыцьцядаўча, пацяклі дзьве крыніцы несьмяротнасьці; дзеля гэтага ўсе мы верна няспынна славім пакуты Твае. Крыжабагародзічны. Меч прашыў сэрца Тваё, Найчыстая, калі Ты ўбачыла на крыжы Сына Твайго, і Ты ўсклікнула: "Не, пакідай, Сыне, мяне бязьдзетнаю, якую Ты пасьля нараджэньня захаваў Дзеваю". Вершапесьні Пакланяемся, Хрысьце, Твайму пачэснаму Крыжу, ахоўніку сьвету, збаўленьню нас, грэшных, вялікаму ачышчэньню, бліскучаму пераможцы, сусьветнай славе. Майсей, стоячы на гары з узьнятымі крыжападобна рукамі, перамог Амалека; Ты ж, Збавіцелю, распасьцёршы рукі на пачэсным крыжы, каб выбавіць мяне з варожай няволі, даў мне яго як сьцяг жыцьця, да якога ўцякаю ад стрэлаў ворагаў маіх. Дзеля гэтага, Слова, пакланяюся пачэснаму крыжу Твайму. Прарокі, апосталы Хрыстовыя і мучанікі навучылі ўсіх славіць адзінасутную Тройцу і, прасьвятліўшы заблудныя ў мане народы, учынілі сыноў людзкіх суграмадзянамі анёлаў. Крыжабагародзічны. Калі Ты ўбачыла на крыжы Незаходнае Сонца, што зазьзяла з улоньня Твайго і зацьміла промні сонца, Ты, прыбітая бязьмерным болем, усклікнула: "Ты, што дабравольна зайшоў, зазьзяй зноў, каб прасьвятліць Мяне і ўвесь сьвет".
УВАГА: Пачытанючы ад серады трэцяга тону - перакладаў тэкстаў на ютрань пакуль што не існуе Вярнуцца назад |