Галоўная > Кнігі Новага Закону > Трэці суборны ліст сьвятога Яана апостала Багаслова
Трэці суборны ліст сьвятога Яана апостала Багаслова22 сакавіка 2011. |
|
Пераклад д-ра Яна Станкевіча 1 Старшы - любоваму Ґаю, каторага я люблю запраўды. 2 Умілаваны! зычу, каб у вусім ты добра меўся і здаровы быў, таксама як душа твая добра маецца. 3 Бо я вельма ўсьцешыўся, як прышлі браты й пасьветчылі праўду тваю, як ты жывеш у праўдзе. 4 Імне няма большае радасьці, як чуць, што дзеці мае жывуць у праўдзе. 5 Умілаваны! верна робіш тым, што чыніш братом і падарожным, 6 Каторыя сьветчаць перад царквою празь міласьць тваю. Ты добра зробіш, калі адпусьціш іх, як годна ў Богу, 7 Бо дзеля Імені Ягонага яны пайшлі, ня ўзяўшы нічога ад паган. 8 Дык мы маем гасьцінна прыймаць таковых, каб быць супрацаўнямі праўды. 9 Я пісаў штось царкве, але Дыётрэф, каторы любе быць першым у іх, ня прыймае нас. 10 Затым, калі я прыйду, я прыпомню ўчынкі ягоныя, каторыя ён чыне, гукаючы на нас благія словы, і, ня маючы гэтага досыць, і сам ня прыймае братоў, і тых, што хацелі б, узьдзержуе й выганяе з царквы. 11 Умілаваны! не пераймай благога, але добрае. Хто робе дабро, тый з Бога; хто робе ліха, тый ня бачыў Бога. 12 Празь Зьмітру пасьветчана ўсімі і самою праўдаю; сьветчым таксама й мы, і вы ведаеце, што сьветчаньне наша праўдзіва. 13 Шмат я меў пісаць, але не хачу пісаць да цябе чэрняю й пяром, 14 А спадзяюся ўборзьдзе бачыць цябе, і будзем мужаваць вуснамі да вуснаў. 15 Супакой табе; паздаровай прыяцеляў, паздаровай прыяцеляў наймя.Вярнуцца назад |