Галоўная > Кнігі Старога Закону > Відзень прарокі Ісаі

Відзень прарокі Ісаі


12 траўня 2011.
Відзень прарокі Ісаі

 

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

Пераклад д-ра Яна Станкевіча
Паводле выданьня: Сьвятая Бібля, 1973.
Алічбоўваньне: кс. Сяргей Сурыновіч, Вячаслаў Мартысюк
(група па алічбоўванні тэкстаў Святога Пісання,
каардынатар кс. Сяргей Сурыновіч)

1 Відзень Ісаі Амасёнка, каторую ён відзеў узглядам Юдэі а Ерузаліму, за дзён Узі, Ёфама, Агаза, Гэзэкі, каралёў Юдэйскіх.

2 Слухайце, нябёсы, і ўважай, зямля; бо СПАДАР казаў: „Сыноў узгадаваў Я й вывышыў, але яны зрабілі выступ супроці Мяне. З Вол знае собсьніка свайго, і асёл ясьлі спадара свайго; а Ізраель ня знае, люд Мой не разумее". 4 Гора народу грэшнаму, люду ацяжаранаму бяспраўям, насеньню ліхадзеяў, сыном згубцаў: яны пакінулі СПАДАРА, пагрэбавалі сьвятым Ізраелявым, адчураліся, пайшлі назад. 5 Чаму вы маеце быць біты болей? Дадаіце бунт. Уся галаве хворая, і ўсе сэрца замлелае; б Ад ступы нагі аж да галавы ў яго няма нічога цэлага: раны а сінякі а загноеныя болькі, ня выцісьненыя ані завязаныя, ані зьмякчаныя масьцяй. 7 Край ваш пусты; месты вашыя спаленыя цяплом; зямля вашая, перад вамі жаруць чужнікі яе, - і запушчаная, як спустошаная чужнікамі.

8 І засталася дачка Сыёну, як будан у вінішчу, як начулішча ў гародзе, як абляганае места. 9 Калі б СПАДАР войскаў не пакінуў нам астачы, то мы сталі б траха тым жа, чым Содома, сталі б падобныя да Ґоморы.

10 Чуйце слова СПАДАРОВА, дзяржаўцы Содомы; ўважай на права Бога нашага, людзе Ґоморы! 11 „Нашто Імне множасьць аброкаў вашых? кажа СПАДАР. Насычаны Я ўсепаленьнямі бараноў і тукам кормных, і крыві быкоў а баранчыкаў а казлоў не хачу. 12 Як прыходзіў бачыць від Мой, то хто вьімагае ад вас, каб вы тапталі панадворкі Мае? 1З Наперад ня прыносьце пустых дароў: кадзеньне агіда Імне; маладзіка а сыботы, згуканьня збораў не магу цярпець: бяспраўе і - сьвяты збор! 14 Маладзікі вашы, прызначаныя поры вашы ненавідзе душа Мая: яны вялічныя Імне, Я стамаваўся насіў іх. 15 І як вы выцягнеце рукі свае, Я хаваю ад вас вока Свае; нават як вы павялічаеце малітву, Я ня чую: рукі вашы поўныя крыві. 16 Абмыйцеся, ачысьціўся; аддальце ліха справаў вашых ад аччу Маіх, перастаньце рабіць ліха. 17 Наўчыцеся рабіць дабро: шукайце суду, будзьце пасьцівымі з уцісьненымі, судзіце сірату, прычыняйцеся за справу ўдавы.

18 „Прыходзьце ж цяпер, і разважма разам, кажа СПАДАР: хоць грахі вашыя будуць, як шкарлат, яны зьбялеюў, як сьнег; калі яны будуць чырвоныя, як чырва, стануцца, як воўна. 19 Калі вы будзеце зычыць гэтага і будзеце паслухняныя, то паспытаецеся дабра зямлі; 20 Калі ж вы адмовіцеся й будзеце бунтоўныя, - меч зжарэць вас; бо вусны СПАДАРОВЫ вымавілі".

21 Як стала бязуляю сталіца верная! была поўная суду, справядлівасьць жыла ў ёй, а цяпер - убіўцы. 22 Срэбра твае стала шумаўём, віно твае зьмешанае з вадою. 23 (Князі твае ўпорлівыя й сябры зладзеяў; усі яны любяць лапаны й гоняцца за надгародамі; яны ня судзяць сіротаў ані справа ўдавы прыходзе да іх.

24 Затым агалашае Спадар, СПАДАР войскаў, Дужы Ізраеляў: „Бяда ім! Я пацешуся з праціўнікаў Сваіх і памшчуся варагом Сваім. 25 І ўзноў абярну руку Сваю на цябе, і ачышчу жлуктаю шумаўё твае, і аддзялю ўсю цыну тваю; 26 І ўзноў пастанаўлю судзьдзяў табе, як уперад, і райцаў табе, як спачатку: просьле гэтага ты будзеш названы местам справядлівым, сталіцаю вернай". 27 Сыён выкупіцца судам і наверненыя яго - справядлівасьцяй. 28 Узрушыцелі ж права й грэшнікі разам будуць патрышчаны, і пакідаючыя СПАДАРА будуць выгублены; 29 Бо яны будуць засарамочаны за дубы, каторых вы жадалі, і засаромлены за гароды, што вы абралі; 30 Бо вы будзеце, як тый дуб, у каторага лісьцё зьвяла, і як гарод, у каторым няма вады; 31 І дужы будзе як рызьзё, і справа ягоная скрою; і будуць гарэць абое разам, і ніхто ня згасе.

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

23дарэньне, каторае відзеў Ісая Амасёнак узглядам Юдэі а Ерузаліму.

2 І станецца апошніх дзён: будзе ўстаноўлена гара дому СПАДАРОВАГА на чале гораў, і падыймецца над узгоркі, і пацякуць да яе ўсі народы. З І пойдуць шмат якія люды, і скажуць: „Хадзіце і ўзыйдзіма на гару СПАДАРОВУ, да дому Бога Якававага, і Ён навуча нас дарогаў Сваіх, і мы пойдзем дарогамі Ягонымі" ; бо із Сыёну выйдзе права і слова СПАДАРОВА зь Ерузаліму. 4 І будзе судзіць меж народаў і згане шмат якія люды; і перакуюць мячы свае на нарогі, і дзіды свае на сярпы; не падыйме народ на народ мяча, і наперад ня будуць вучыцца ваяваць.

5 Доме Якаваў! Прыйдзіце й пайдзіма ў сьвятліні СПАДАРОВАЙ! 6 Але, Ты пакінуў люд Свой, дом Якаваў; бо яны шмат перанялі з усходу, і варажбіты, як Пілішчане, і даюць рукі дзяцём чужаземцаў. 7 І напоўнілася зямля ягоная срэбрам а золатам, і няма канца скарбам ягоным; і напоўнілася зямля ягоная коньмі, і няма канца цялежкам ягоным; 8 І напоўнілася зямля ягоная балванамі; вырабу рук сваіх яны кланяюцца, таму, што зрабілі палцы іхныя. 9 І загбаўся чалавек, і паніжыўся мужчына; і не даруй ім. 10 Ідзі на скалу й схавайся ў зямлі ад страху СПАДАРОВАГА і ад славы вялічча Ягонага. Гордыя вочы чалавека будуць паніжаны, і высакосьць людзёў будзе паніжана, і будзе ўзьвялічаны СПАДАР адзін таго дня;

12 Бо дзень СПАДАРА войскаў на кажнага гордага а высокага а на кажнага павышанага, і ён будзе паніжаны, 1З І на ўсі кедры лібанскія, высокія а вывышаныя, і на ўсі дубы вашанскія, 14 І на ўсі высокія горы, і на ўсі ўзвышаныя ўзгоркі, 15 І на кажную высокую вежу, і на кажную ўмацаваную сьцяну, 16 І на ўсі караблі таршыскія, і на ўсі іх жаданыя мастацтвы. 17 І будзе паніжана гордасьць людзіны, і пыхатасьць людзёў спадзець, і будзе ўзьвялічаны Спадар адзін таго дня. 18 І балваны чыста шчэзнуць. 19 І пойдуць яны да пячораў скалаў а раськепінаў зямлі ад страху СПАДАРОВАГА і ад славы вялічча Ягонага, як Ён паўстане, каб затрэсьці зямлю. 20 Таго дня кіне чалавек кратом а кажаном свае срэбныя балваны, што зрабіў сабе кланяцца, 21 Каб увыйсьці ў вадтуллны скал а ў раськепіны скал ад страху СПАДАРОВАГА і ад славы вялічча Ягонага, як Ён паўстане, затрэсьці зямлю. 22 Адкасьніцеся ад людзіны, каторае дых у ноздрах ейных, бо за каго яна мае быць уважана?

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

3 Бо вось, Спадар, СПАДАР войскаў, аДыйме ў Ерузаліму а Юдэі пасіленьне а падпору: усе пасіленьне хлебам і ўсе пасіленьне вадою, 2 Дужасіла а ваеньніка, судзьдзю а прароку а варажбіта а старога, З Пяцьдзясятніка а пачэсьлівага а райцу а дасьціпнога майстру а ўмелага ў знахарстве. 4 І дам хлапцоў за князёў іхных, і сысуны радзіць будуць іх. 5 І люд будзе ўцісканы адзін адным, і кажны прыяцелям сваім; хлапец будзе гарэзьлівы да старога, і непаважаны будзе над пачэсьлівым; б Бо схопе людзіна ў доме айца свайго за адзецьце брата свайго: „Пайдзі, будзь нашым дзяржаўцам, і гэтае разбурэньне будзе пад рукою тваёю". 7 Таго дня ён падыйме голас, кажучы: „Не хачу быць дзяржаўцам, бо ў доме маім няма ані хлеба, ані адзецьця; не рабіце мяне дзяржаўцам люду". 8 Бо спаткнуўся Ерузалім, і Юдэя пала; бо язык іхны і ўчынкі іхныя супроці СПАДАРА, немарасьціць вочы славы Ягонае.

9 Выгляд віду іхнага сьветча супроці іх, і агалашаюць грэх свой, як садома, не пярэчаць. Гора душы іхнай, бо яны самы адплацілі сабе ліхам. 10 Скажыце справядліваму, што будзе добра яму, бо плады ўчынкаў сваіх будуць есьці. ,11 Гора нягодніку, блага, бо подле заслугі рук ягоных, будзе зроблена яму. 12 Людзе мой! уцісканьнікі яго - дзеці, і жанкі радзяць яго. Людзе мой! правадыры твае мыляць цябе і кірунак сьцежак тваіх псуюць.

13 СПАДАР устаў прававацца і стаіць, судзіць люды. 14 СПАДАР увыйдзе на суд із старцамі люду Свайго і з князьмі Сваімі, бо вы спасьцілі вінішча; прыдбаньне беднага - у дамох вашых. 15 Нашто вы мяжджуліце люд Мой і від ўбогіх мелеце? агалашае Спадар, СПАДАР войскаў.

16 І сказаў СПАДАР: А затым што загардзелі дачкі Сыёну, і ходзяць із выцягненаю шыяю, і міргаюць ачыма сваімі, і йдучы падскакуюць, і нагамі сваімі звоняць; 17 То Спадар зробе шалудзівым цемя дачок Сыёну, і СПАДАР аголе сорам іхны.

18 Таго дня Спадар адкіне прыбор із ланцужкоў на вагах, зоркі а колцы, як месяц, 19 Завушніцы а кралі а чыпкі, 20 Галаўныя завязкі а бружлеты а паясы а пуздрэлікі з пахамі а чароўныя прывескі, 21 Жуковінкі а ўзносьніцы, 22 Вопраткі а пакрыцьці а хустмі а капшукі, 23 Прасьветныя тканіны а цянюсенькія палотны а каптуры а брыжавыя адзецьці; 24 І замест паху будзе смурод, і замест пояса - павароз, і замест заплеценых валасоў - лысіна, і замест шырокае сьвіткі - накінены мех, замест харашыні - плямы. 25 Сьмяротныя твае падуць ад мяча, і дужасілы твае - на вайне. 26 І будуць стагнаць а плакаць брамы яе, і яна будзе сядзець на зямлі спустошаная.

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

4 Таго дня ўхопяцца сем жанок за аднаго мужчыну, кажучы: „Мы будзем есьці хлеб свой ,і будзем адзявацца ў вадзецьці свае, адно хай будзем звацца імям тваім: здыймі з нас сорам".

2 Таго дня пагон СПАДАРОЎ будзе харашынёю а сьцёю, і плод зямлі славаю а харашынёю тым, што ўратаваліся з Ізраелю. З І станецца: пакіненыя й засталыя ў Ерузаліме будуць названы сьвятымі, кажны ўпісаны жыць у Ерузаліме, 4 Як Спадар змые бруд із дачок Сыёну і кроў Ерузаліму аддале з нутра яго духам суду й духам гарэньня. 5 І СПАДАР створа над кажнага гасподаю гары Сыёну і над яе зборамі булак а дым у дзень і зьзяньне агвянога полымя ночы; бо над усім слаўным - пакрыцьце. 6 І будан будзе на сьцень удзень ад ваду і на пакрыцьце а схоў ад лівуну а дажджу.

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

5 3апяю Любоваму свайму песьню Любовага свайго празь вінішча Ягонае. Вінішча было Любовага майго на версе вельма ўродлівае гары; 2 І агарадзіў яго, і ачысьціў яго ад каменьня, і пасадзіў у ім выборныя вінныя розкі, і пастанавіў вежу сярод яго, і таўчэльню вычасаў у ім, і ждаў, пакуль яно дасьць сьпелыя вінныя ягады; але яно дало дзікое віно. З І цяпер, жыхары Ерузаліму й мужы юдэйскія, рассудзіў Мяне зь вінішчам Маім. 4 Што можна было яшчэ зрабіць вінішчу Майму, чаго Я не зрабіў яму ? чаму, як я ждаў, што яно дасьць сьпелыя вінныя ягады, яно дало дзікое віно? 5 Цяпер-жа Я паведамлю вам праз тое, што Я зраблю вінішчу Свайму: адыймецца ад яго жываплот, і яно будзе спалена; абурыцца агарожа, і яно будзе стаптана; б Пакіну яго спустошаным; ня будуць яго абразаць ані ўрабляць; і ўзыйдуць на ім бадзючыя расьліны а цернь, і раскажу булаком ня ліць на яго дажджу; 7 Бо вінішча СПАДАРА войскаў - дом Ізраеляў, і мужы юдэйскія-прыемныя саджэнікі Ягоныя; і Ён ждаў суду, але, вось - уціск; - справядлівасьці, але, вось - галашэньне.

8 Гора вам, прылучаючыя дом да дому, бліжачыя поле да поля, аж няма месца, каб вам адным жыць на зямлі. 9 У вушы імне сказаў СПАДАР войскаў: „Шмат якія дамы будуць спустошаны, вялікія а добрыя - бяз жыхара; 10 Бо дзесяць дзялёнак вінішча дадуць адзін бат, і гомер насеньня дасьць ефу".

11 Гора тым, што ўстаюць рана нараніцы, каб гнацца за хмельным напіткам, застаюцца да познага вечара, пакуль віно распале іх. 12 І была гарпа а гусьлі, тымпан а дудка, і віно на чэсьцях іхных; але на справу СПАДАРОВУ не глядзяць і дзейнасьці рук Ягоных ня бачылі. 1З Затым люд Мой быў палонены з прычыны няведаньня, і шчасьлівыя іхныя памруць із голаду, і множасьць іх ссохне ад смагі. 14 За тое пашырыў шэоль душу сваю і надзвычайна рашчыніў ляпу сваю; і зыйдуць да яго слава іхная, і груд іхны, і гом іхны, і тый, што цешыцца зь яго. 15 І чалавек загбаецца, і людзіна паніжыцца, і вочы пыхатых будуць паніжаны; 16 І будзе ўзьвялічаны на судзе СПАДАР войскаў, і БОГ сьвяты ўсьвяціцца ў справядлівасьці. 17 Тады ягняты будуць пасьціцца подле звычаю, і пустыя месцы ўродлівае зямлі будуць есьці чужнікі.

18 Гора тым, што прыцягаюць бяспраўе паварозамі марнасьці і грэх бы цялежкавымі паварозамі, 19 Каторыя кажуць: „Хай Ён пабарзьдзіць, прысьпяшыць справу Сваю, каб мы бачылі, і хай дабліжыцца, і хай прыйдзе рада Сьвятога Ізраелявага, і пазнаем".

20 Гора тым, што завуць ліха дабром і дабро ліхам, што маюць цямноту за сьвятліню і сьвятліню за цямноту, маюць гаркое за салодкае і салодкае за гаркое.

21 Гора мудрым у вачох сваіх і разумным перад самымі сабою.

22 Гора тым, што дужыя піць віно і моцныя мяшаць хмельны напітак, 23 Каторыя праўдзяць нягоднага за лапан і ў справядлівых адбіраюць справядлівасьць.

24 Затым, як цяпло жарэць жнеўнік, і поламя нішча ўмецьце, так карэнь іхны будзе, як гнільлё, і квет іхны, як пыл, падыймецца; бо яны адкінулі Права СПАДАРА войскаў і пагрэбавалі словам Сьвятога Ізраелявага. 25 І затым загарэўся гневам СПАДАР на люд Свой, і выцягнуў руку Сваю на яго, і зразіў яго; і здрыгануліся горы, і трупы іх сталі як нечысьць сярод вуліцаў; пры ўсім тым гнеў Ягоны яшчэ ня сьціх і рука Ягоная яшчэ выцягнена. 26 І падыйме сьцяг народам здалеку, і сьвісьне яму ад краю зямлі, і вось, ён борзда а лёгка стане. 27 Ня будзе ў ім стомленага ані таго, што спатыкаецца; ён ня будзе дрымаць і ня будзе спаць; пояс ня здыймецца ізь сьцёгнаў ягоных, і рэмень не адарвецца ад чаравікаў ягоных; 28 Стрэлы ягоныя зайстраны, і ўсі лукі ягоныя напяты; капыты коні ягоных, як крэмень уважаць будуць, і цялежкі - як віхор; 29 Равеньне іхнае, як лявінае; яны будуць раўсьці, як левяняты; але, яны будуць вьтць, і схопяць здабытак, і ўцячэць, і ніхто ня вывальне. 30 І будуць выць на яго таго дня, як вык мора; і як гляне на зямлю, во цямнота, уціск, і сьвятліня сьцямнела на булакох яе.

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

6 Году сьмерці караля Узі я відзеў Спадара, на пасадзе высокім а паднятым седзячага, і крысы Ягоныя напоўнілі палац. 2 Серахімы стаялі над ім; па шэсьць крылаў, па шэсьць крылаў у кажнага зь іх: двума закрываў від свой, і двума закрываў ногі свае, і двума лётаў. З І гукаў адзін да аднаго, і казаў: „Сьвяты, сьвяты, сьвяты СПАДАР войскаў; поўная ўся зямля славы Ягонае". 4 І захісталіея вушакі дзьверныя ад гуку гукаючага, і дом напоўніўся дымам. 5 І сказаў я: „Авохці імне, бо я загінуў; бо людзіна зь нячыстымі вуснамі я, і сярод люду нячыстых вуснаў я жыву, бо Караля, СПАДАРА войскаў, бачылі вочы мае". 6 Тады прыляцеў да мяне адзін із Сарахімаў, і ў руццэ ў яго жарына, узятая абцужкамі з аброчніку, 7 І даткнуўся да вуснаў маіх, і сказаў: „Гля, гэта даткнулася да вуснаў тваіх, і бяспраўе твае аддалена, і грэх твой прыкрыты".

8 І чуў я голас Спадара, што казаў: „Каго пашлю? і хто нам пойдзе?" Тады я сказаў: „Во я, пашлі мяне". 9 І Ён сказаў: „Пайдзі й скажы гэтаму люду: ,Пачуць пачуеце, але не зразумееце, і абачыць абачыце, але не пазнаеце; 10 Зрабі сытым сэрца гэтага люду, ацяжары вушы ягоныя, адвярні вочы ягоныя, каб ён ня бачыў ачыма сваімі, і ня чуў вушыма сваімі, і ня цяміў сэрцам сваім, і не навярнуўея, і ня быў уздароўлены'". 11 І сказаў: „Пакуль, Спадару?" І Ён сказаў: „Пакуль ня спусьцеюць месты ад няменьня жыхараў, і дамы ад бязьлюдзьдзя, і зямля не абернецца ў пустыню. 12 І аддале СПАДАР чалавека, і будзе вялікае спусьценьне сярод краю. 1З Але застанецца яшчэ ў ім дзясятая часьць, і яна зьвернецца, і будзе спалена, як ліпа і як дуб, каторыя, хоць яны ськінулі лісты свае, але пень у іх". Так сьвятое насеньне будзе пнём ягоным.

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

7 І было за дзён Агаза, сына Ёфама Узянка, караля Юдэйскага: узышоў Рэцын, кароль Арамскі, і Пека Рэмалёнак, кароль Ізраельскі, на Ерузалім, каб ваяваць ізь ім; але не маглі заваяваць яго. 2 І было наказана дому Давідаваму, кажучы: „Арам аблёг разам ізь Яхрэмам". І захісталася сэрца ягонае й сэрца люду ягонага, як хістаюцца лесавыя дзервы ад ветру.

З І сказаў СПАДАР Ісаі: „Ідзі ж наўпярэймы Агазу, ты а сын твой Шэар-Яшуў, на канец вадаводу вышняе копані, па дарозе да валельнага поля, 4 І скажы яму: ,Сьцеражыся й будзь супакойны; ня бойся й хай ня кволее сэрца твае ад двух хвастоў гэтых курачых галавешак, ад палкага гневу Рэцына а Арама а Рэмалёнка. 5 Затым што зраджаюцца на ліха супроці цябе Арам, Яхрэм а Рэмалёнак, кажучы: б „Зыйдзем на Юдэю, уцісьнем яе, і расьсячэм сабе, і пастановім за караля Тавеленка"; 7 Дык гэтак кажа Спадар СПАДАР: ня станецца, ня будзе; 8 Бо галава Араму Дамашк, і галаве Дамашку Рэцын, і ўжо за шасьцьдзясят пяць год Яхрэм перастаў быць народам; 9 І галава Яхрэма Самара, і галаве Самары Рэмалёнак. Калі вы ня верыце, то затым, што вы ня верныя".

10 І казаў далей СПАДАР Агазу, кажучы: 11 „Прасі сабе знаку ў СПАДАРА, Бога, свайго; прасі сабе альбо глыбокага, альбо высокага". 12 Але Агаз сказаў: „Ня буду прасіць і ня буду спакушаць СПАДАРА". 1З І сказаў: „Слухайце ж, доме Давідаў: мала вам таго, што вы тамуеце людзёў, вы тамуеце Бога майго; 14 Затым Спадар Сам дасьць вам знак: вось, тая Дзявушчая зачнець а народзе Сына, і назавець імя Ягонае: Імануель. 15 Маслам а мёдам Ён будзе жывіцца, пакуль ня прыдбае веды адкідаць благое й абіраць добрае. 16 Але ўперад, чымся Хлопчык прыдбае веду адкідаць благое й абіраць добрае, будзе пакінена тая зямля, каторай ты баішся, двума каралямі яе. 17 Прывядзець СПАДАР на цябе а на люд твой а на дом айца твайго дні, якая ня прыходзілі з часу адпаду Яхрэма ад Юдэі, - караля Асырскага".

18 І будзе таго дня: засьвішча СПАДАР мусе, што ў канцу азёраў Ягіпецкіх, і пшчале, што ў зямлі Асырскай; 19 І прылятуць, і сядуць усі ў спустошаных далінах, і ў раськепінаў скалаў, і на ўсіх бадзючых кустох, і на ўсіх пасьцьбішчах. 20 Таго дня Спадар аголе галяком, нанятым на тым баку ракі, каралём Асырскім, галаву а валасы на нагах і спабудзе нават барады;

21І будзе таго дня: людзіна будзе карміць адну цяліцу і дзьве авечкі; 22 І гэта станецца, бо зь лішніцы малака, што яны дадуць, ён будзе есьці маела, бо маслам а мёдам будуць жывіцца ўсі, засталыя на зямлі. 23 І будзе таго дня: кажнае месца, ідзе была тысяча вінных розкаў на тысяча срэбнікаў, будзе пад церням а бадзючым кустоўям. 24 Зь дзідамі а стрэламі прыйдуць туды, бо ўся зямля абернецца ў церневае а бадзючае кустоўе. 25 І на ні водную гару, што капалася нарогам, ты ня ўзыйдзеш, баючыся церневага а бадзючага кустоўя; і будзе гэта на выган валом і на таптаньне авечкам.

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

8 І сказаў імне СПАДАР: „Вазьмі сабе вялікі зьвітак і напішы на ім людзкім пяром: ,Сьпяшаюцца на здабытак, борзда глабаньне'". 2 І я ўзяў сабе верныя сьветкі: Уру сьвятара а Захару Еверэшанка. З І дабліжыўся я да прарокі, і яна зачала й нарадзіла сына.

I сказаў імне СПАДАР: „Назаві імя яго: Магер-шалал-гашбаз (Сьпяшаюцца на здабытак, борзда глабаньне); 4 Бо ўперад, чымся дзяцё будзе ўмець вымаўляць: ,Айцец мой' і ,Маці мая', панясуць багацьце Дамашку й здабытак Араму перад каралём Асырскім".

5 І далей яшчэ СПАДАР казаў таксама імне, кажучы: б „Затое, што гэты люд улегцы замеў воды Шылоаскія, ціха цякучыя, і цешыцца з Рэцына а Рэмалёнка, 7 Дык вось, затым Спадар навядзець на іх дужыя а вялікія воды Ракі, караля Асырскага І ўсю славу ягоную; і падыймецца яна на ўсі яго цур'і, і пойдзе на ўсі берагі яго; 8 І зальлець Юдэю, разальлецца, і надзвычайна падыймецца, і дойдзе аж да шыі; і, разьліўшыся, цур'і напоўняць увесь прасьцяг зямлі Твае, Імануеле!"

9 Адзіноччася, людзі, але вы будзеце патрышчаны; і слухайце, усі далёкія краі! паперажыцеся, але вы будзеце патрышчаны; паперажыцеся, але вы будзеце патрышчаны; 10 Зраджайцеся, але гэта дарма; змаўляйцеея, але ня станецца; бо з намі Бог;

11 Бо гэтак сказаў СПАДАР імне, як рука Ягоная была моцная, і перасьцерагаў мяне, каб я не хадзіў дарогаю гэтага люду, кажучы: 12 „Не завіце змоваю ўсяго таго, што гэты люд завець змоваю; і ня бойцеся таго, чаго ён баіцца, і ня лякайцеся. 1З СПАДАРА войскаў - Яго сьвяціце, Ён - страх вашы й ляк вашы. 14 І Ён будзе сьвятыняю, і каменям спатыкненьня, і скалаю ўразу абодвым дамом Ізраеля, сілом а пасадкаю жыхару Ерузаліму. 15 І шмат хто спатыкаецца на іх, і паваліцца, і разаб'ецца, і ўсіліцца, і будзе ўзяты".

16 Завяжы сьветчаньне, запячатуй права ў Маіх вучанікаў. 17 І я буду спадзявацца СПАДАРА, Каторы схаваў від Свой ад дому Якававага, і буду здавацца на Яго. 18 Во я й дзеці, даныя імне СПАДАРОМ на знакі а чудосы ў Ізраелю ад СПАДАРА войскаў, Каторы жывець на гары Сыёне.

19 І калі скажуць вам: „Папытайся ў выгуканьніваў памерлых і ў чараўнікоў, што пішчаць і што мармочуць"; ціж люду ня пытацца ў Бога свайго? праз жывых зварачацца да памерлых? 20 Да Права а сьветчаньня! Калі яны ня скажуць подле гэтага слова, то няма у іх ранічнае сьвятліні. 21 І будзе хадзіць па ёй неміласьціўна ўцісьнены а галодны; і ў часе галадові будзе сердаваць а праклінаць караля свайго а Бога свайго; і зьвернецца да гары; 22 І на зямлю гляне, і во немарасьць а цемнь, стома, уціск а цямнота будзе пашырацца.

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

9 Але ня будзе такое стомы ёй, уцісьненай. Мінулы час паніжыў зямлю Завулонаву а зямлю Наффалімову; наступны ж ўславе ўзморскую дарогу, Заёрданскі край, Ґалілею паганскую. 2 Люд, што хадзіў у цемні, абачыў вялікую сьвятліню; на тых, што жылі ў зямлі сьмяротнага сьценю, зазьзяла сьвятліня. З Ты памножыў народ, павялічыў радасьць ягоную; яны радаваліся перад Табою, як радуюцца ў жніво, як вяселяцца ў часе падзелу здабытку; 4 Бо йго цяжару ягонага, кій на плячу ягоным, дубец уцісканьніка ягонага Ты зламіў, як у дзень Мідзянскі; 5 Бо кажны ваенны вобуй, што моцна шоргае, і адзецьце, што валялася ў крыві, будуць спалены - жыр цяплу; б Бо Дзяцё нарадзілася нам, Сын даны нам, і будзе ўлада на плячу Ягоным, і будзе названа імя Ягонае: 7 Дзіўны, Райца, БОГ дужы, Айцец вечнасьці, Князь супакою. 7 Павялічэньню ўлады а супакою ня будзе канца на пасадзе Давідавым і ў каралеўстве ягоным, аж пакуль іх уладзе і ўмацуе ў судзе а справядлівасьці адгэтуль аж на векі. Завісьць СПАДАРА войскаў учыне гэта.

8 Слова паслаў Спадар Якаву, і яно пала ў Ізраелю. 9 І пазнае ўвесь люд, Яхрэм а жыхар Самары, што кажуць із гордасьцяй а з пыхатым сэрцам: 10 ,,Цэгла звалілася, але мы пастановім із часаных камянёў; сыкаморы пасечаныя, але мы адменім кедрамі". 11 Затым СПАДАР узьніме праціўнікаў Рэцынавых на яго і не́прыяцеляў ягоных узруша, 12 Арамлян сьпераду і Пілішчан адзаду, і пажаруць Ізраеля поўным ротам. Пры ўсім гэтым гнеў Ягоны ня суймецца, і рука Ягоная яшчэ выцягненая; 1З Бо люд не наварачаецца да Тога, Хто разе яго, і СПАДАРА войскаў ня шукае.

14 І адатнець СПАДАР у Ізраеля галаву а хвост, вярхі пальмаў а трысьнік, за адзін дзень. 15 Стары а пачэсьлівы - гэта галава; прарока, што вуча маны - гэта хвост. 16 І правадыры гэтага люду ўводзяць у поблуд, і воджаныя імі загінуць. 17 І затым із маладзёнаў Сваіх не пацешыцца Спадар, і сіротам а ўдовам Сваім не паспагадае; бо кажны двудушнік а ліхадзей, і кажнага вусны гукаюць дурноту. Пры ўсім гэтым гнеў Ягоны ня суймецца, і рука Ягоная яшчэ выцягненая; 18 Бо гарыць, як цяпло, нягоднасьць, жарэць бадзючае а церневае кустоўе, і палае ў лесавых гушчарох, і яны разьвяваюцца, як разьвяваецца дым. 19 Ад гневу СПАДАРА войскаў загарыцца зямля, і люд будзе жырам цяплу; яіхто брата свайго не пажалее. 20 І будуць рэзаць з правага боку, і будуць галодныя; і будуць есьці зь левага боку, і не насыцяцца; кажная людзіна будзе есьці цела собскага пляча:

21 Манас Яхрэма, і Яхрэм Манаса, яны разам супроці Юды. Пры ўсім гэтым гнеў Ягоны ня суймецца, і рука Ягоная яшчэ выцягненая.

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

10 Бяда тым, што робяць несправядлівыя пастановы, і пісарам, уціск пішучым, 2 Каб адхінуць бедных ад рассудку і каб адабраць суд у ўбогіх люду Майго, каб ўдовы сталі іх здабыткам і каб аглабаць сіроты. З Але што будзеце рабіць у дзень даведаньня а загубы, што йдзець здалеку? Да каго ўцячыце помачы? І йдзе пакінеце славу сваю? 4 Безь Мяне ўклякнуць меж палоненікаў і паваляцца меж забітых. У вусім гэтым гнеў Ягоны ня суймецца, і рука Ягоная яшчэ выцягненая.

5 Бяда Асыры, дубцу гневу Майго, кій у руках іхных - абурэньне Мае. 6 Я пашлю яго на народ двудушны і на люд гневу Майго, дам яму расказаньне ўзяць здабытак, глабаньне і патаптаць яго, як балота на вуліцы. 7 Але ён ня так разумее, і сэрца ягонае ня так думае, бо ў сэрцу ягоным - выгубіць а зьнішчыць ня мала народаў; 8 Бо кажа: „Ці ж князі мае ня ё таксама каралямі? 9 Ці Кально не як Кархеміш? Ці Гамаф не як Арпад? Самара ня тое, што Дамашк? 10 Як рука мая дасягла каралеўствы балваноў, і выразаных балваноў у іх болей, чымся ў Ерузаліме а Самары; 11 Дык ці ня так, як я зрабіў із Оамараю а балванамі яе, зраблю зь Ерузалімам а абразамі яго?"

12 І будзе як Спадар справе ўсю справу Сваю над гарою Сыёнам а Ерузалімам, Ён скажа: Я даведаюся да плоду пыхатага сэрца караля Асырскага і да славы высокага пагляду ягонага; 1З Бо ён сказаў: „Сілаю рукі свае зрабіў я гэта і мудрасьцю сваёю, бо я разумны; аддаляю граніцы людаў і глабаю скарбы іхныя, я ськінуў, як дужасіл, жыхараў; 14 І рука мая знайшла, як гнезды, багацьці люду; і, як зьбіраньнік пакіненых яец, я зьбер усю зямлю; і ніхто не крануў крылом, не адчыніў роту, ня піснуў". 15 Ці можа сякіра хваліцца перад тым, хто сячэць ёю? Ці можа піла гардзіцца перад тым, хто пілуе ёю? Як бы пруток пачаў махаць над тым, хто падыймае яго! як бы кій падыймае сябе, бы ня будучы дзервам!

16 І затым пашлець Спадар, СПАДАР войскаў, сухарлявасьць на сытых ягоных, і пад славаю ягонаю ўзгарыцца полымя, як полымя цяпла. 17 І будзе Сьвятліня Ізраеля цяплом, і Сьвяты яго полымям, і спале, і пажарэць цернь ягоны а бадзючае кустоўе ягонае за адзін дзень. 18 І слава лесу ягонага і плоднага поля ягонага, ад душы аж да цела, будзе зьнішчана; і станецца, як высілены сьцяганоша. 19 Астача лесавога дзярэўя ягонага будзе нячысьленая, і малец яго запіша.

20 І станецца таго дня: і ня будуць болей астача Ізраеля і ўцеклыя з дому Якававага апірацца на б'ючага іх, але запраўды абапруцца на СПАДАРА, Сьвятога Ізраелявага. 21 Засталыя навернуцца, засталыя ад Якава да БОГА Моцнага; 22 Бо хоць бы люд твой, Ізраелю, быў, як пясок морскі, астача яго навернецца. Наканаванае зьнішчэньне - паводка справядлівасьці; 23 Бо Спадар, СПАДАР войскаў, учыне наканаванае выгубленьне сярод усяе зямлі.

24 Затым гэтак кажа Спадар, СПАДАР войскаў: „Ня бойся, людзе Мой, на Сыёне жывучы, Асура. Ён б'ець цябе дубцом і падыймае кій свой на цябе подле звычаю Ягіпту; 25 Бо яшчэ вельма мала, і гнеў суймецца, і гнеў Мой на згубу ім. 26 І Спадар войскаў узруша на іх розку, як зразіў Мідзянян ля скалы Орывы, і як прут Ягоны на мору, і падыйме яго, як на Ягіпет. 27 І таго дня цяжар ягоны адыймецца з плеч тваіх, і йго ягонае - із шыі твае, і йго зьнішчыцца ад сыціні. 28 Ён прыходзе да Аяфу, пераходзе да Міґрону, у Міхмасе ён станове снасьці свае, 29 Пераходзе праход Ґева - начулішча наша; Рама дрыжэла, і Ґівеа Саўлава ўцякла. 30 Узьнімі голас свой, дачка Ґаліма; ўважай Лаіша, бедны Анафоф! 31 Мадмена бадзяецца, жыхары Ґевіма закалянелі. 32 Яшчэ дзень застанецца ён у Нове; падыйме руку́ сваю на гару дачкі Сыёну, на ўзгорак Ерузаліму.

33 Вось, Спадар, СПАДАР войскаў, ломе голі із страшнаю сілаю; тыя, што высака падняліся, будуць адцяты, і пыхатыя будуць паніжаны; 34 І Ён адатнець лесавыя гушчары зялезам, і Лібан паваліцца ад Моцнага.

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

11 І ўвыйдзе Атожыла з пня Есэвага, і Голь з карэньня ягонага будзе пладовая; 2 І супачыне на Ім дух СПАДАРОЎ, дух мудрасьці а розуму, дух рады а моцы, дух веды а боязьні Божае; З І любата Ягоная ў боязьні СПАДАРА, і не на пагляд аччу Сваіх будзе судзіць, і ня подле чутасьці вушшу Сваіх будзе ганіць; 4 Але будзе судзіць галечаў подле справядлівасьці, і подле пасьцівасьці ганіць лагодных зямлі; і зразе зямлю дубцом вуснаў Сваіх, духам вуснаў Сваіх зробе сьмерць нягоднаму. 5 І будзе справядлівасьць поясам на сьцёгнах Ягоных, і вернасьць - поясам на лядзьвях Ягоных. 6 І будзе жыць воўк ізь ягнём, і леопард із казянём будзе ляжаць; і цялё, і левянё, і ўпашчаны будуць разам, і малы хлопчык павядзець іх. 7 і карова, і мядзьведзь будуць пасьціцца разам, і дзецяняты іхныя будуць ляжаць разам, і леў, як статак, будзе есьці салому. 8 І будзе гуляць ссучае дзецянё над нарою гада, і на гняздо базылішка адвучанае ад пелькаў выцягне руку сваю. 9 Ня будуць дзеяць ліха ані бураць на ўсёй сьвятой гары Маёй, бо напоўніцца зямля веданьням СПАДАРА, як морскае дно пакрыта вадою.

10 І будзе таго дня, што карэнь Есэў будзе стаяць за харугаў людзём, яго будуць шукаць народы, і супачынак ягоны - слава.

11 І станецца таго дня: Спадар другі раз падыйме руку Сваю, каб прыдбаць Сабе астачу люду Свайго, што застаўся ад Асыры а ад Ягіпту а ад Пафросу а ад Ефіопы а ад Еламу а ад Шынару а ад Гамафу а ад абтокаў морскіх; 12 І падыйме харугаў народам, і зьбярэць выгнаных Ізраялян, і злуча расьцярушаных Юдэяў з чатырох канцоў зямлі. 1З І адвернецца завіднасьць Яхрэмава, і праціўнікі Юды адцяты будуць: Яхрэм ня будзе завідаваць Юдзе, і Юда ня будзе ўціскаць Яхрэма; 14 Але палятуць на плячо Пілішчан да мора, разам аглабаюць сыноў усходу, накладуць руку сваю на Едома а Моава, і сынове Амонавы будуць слухаць іх. 15 І высуша СПАДАР затоку Ягіпецкага мора, і падыйме рукў Сваю на Раку ў вялікім Сваім ветру, і падзеле яе на сем цур'ёў, і можна будзе перайсьці іх у чаравіках .16 І будзе гасьцінец астачы люду Ягонага, што застаўся ад Асыры, падобна да тога, як было з Ізраелям, як ён узышоў ізь зямлі Ягіпецкае.

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

12 І скажаш таго дня: „Я дзякую Табе, СПАДАРУ, бо Ты ўгневаўся на мяне, але гнеў Твой адышоў, і Ты пацешыў мяне. 2 Вось, БОГ - спа́сеньне мае: я спадзяюся і не баюся; бо Сіла мая а песьня ЯГ, СПАДАР; Ён стаў імне спасеньням". З І будзеце сіляць ваду з радасьці із жаролаў спасеньня. 4 І скажаце таго дня: „Дзякуйце СПАДАРУ; гукайце імя Ягонае; павядайце меж людаў справы Ягоныя; мянуйце, што ўзьвялічана імя Ягонае. 5 Пяіце СПАДАРУ, бо Ён стварыў вялікае; гэта ведама па ўсёй зямлі. 6 Гукай а пяі, жыхарка Сыёну, бо вялікі сярод цябе Сьвяты Ізраеляў".

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

13 Цяжар узглядам Бабілёну, што відзеў Ісая Амасёнак. 2 На гары высокай падыміце харугаў; пусьціце голас да іх; кіўніце рукою, і прыйдуць у брамы дабрародных. З Я расказаў пасьвячаным Сваім, Я таксама гукаў дужых Сваіх да гневу Свайго, тых, што цешацца з узвышаньня Майго. 4 Шум множасьці на гарах, падобна, як вялікага люду; галасьлівы шум каралеўства зьбертых народаў. Спадар войскаў робе перагляд баявога войска. 5 Прыходзяць із далёкага краю, ад канца нябёсаў, СПАДАР і зброя абурэньня Ягонага, зьнішчыць усю зямлю. 6 Галасіце, бо блізкі дзень СПАДАРОЎ, прыйдзе, як зьнішчэньне ад Усемагучага. 7 Затым усі рукі скволеюць, і сэрца кажнае людзіны замлее. 8 Яны жахаюцца; сударгі а болі схопяць іх; яны чуюць болі, як жонка родзячы; із зуменьням глядзяць адзін на аднаго; як выгляд поламя віды іхныя. 9 Вось, прыходзе дзень СПАДАРОЎ, неміласьціўны а гнеўны, з палкім гневам, каб абярнуць зямлю ў пустыню і грэшнікаў ейных выгубіць ізь яе; 10 Бо нябёсныя зоры а сузор'і не дадуць свае сьвятліні; сонца пацямнела ўсходам сваім, і месяц ня будзе зьзяць сьвятлінёю сваёй. 11 І Я пакараю сьвет за ліха і нягодных за бяспраўе іхнае; зраблю, каб перастала пыхатасьць гордых і вяльмуваньне гвалтоўнікаў паніжу; 12 Я ацаную людзіну даражэй за чыстае золата, чалавека за золата Офірскае. ІЗ І затым Я захістаю нябёсы, і зямля затрасецца на сваім месцу ў вабурэньню СПАДАРА войскаў, у дзень палкага гневу Ягонага. 14 І будзе, як алень, за каторым гоняцца, і як авечкі, безь зьбіраючага, кажны паверне да люду свайго, і ўцячэць кажны да краю свайго; 15 Кажны знойдзены будзе прабіты, і кажны, што прылучыцца да іх, падзець ад мяча; 16 І дзецяняты іхныя будуць разьбіты перад ачыма іхнымі; дамы іхныя будуць аглабаны, і жонкі іхныя будуць паганбены. 17 Вось, Я падыйму на іх Мідзян, што ня важаць срэбра й ня любуюць золата. 18 І лукі іхныя зломяць дзяцюкоў, і ня зьмілуюцца над плодам жывата; вока іхнае не пажалее дзяцей. 19 І Бабілён, слава каралеўстваў, харашыня вялічча Хальдэяў, станецца як разбураныя Богам Садома а Ґамора. 20 Ён ніколі ня будзе населены, і ня будуць у ім жыць ад пакаленьня аж да пакаленьня. Арабаве не пастановяць там буданоў сваіх, і пастухі ня будуць ляжаць там; 21 І будуць ляжаць там дзікія зьвяры, і напоўняцца дамы іхныя пугачамі, і будуць жыць там стравусы, і касматыя скакаць там будуць, 22 І шакалы будуць выць там у багатых дамох, і смокі ў прыемных палацах. І блізкі час прыходу ягонага, і дні ягоныя не працягнуцца.

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

14 Бо СПАДАР паспагадае Якаву, і ўзноў выбяра Ізраеля, і аселе іх на зямлі іхнай. І чужаземцы злучацца зь імі, і прылучацца да дому Якававага. 2 І люды возьмуць іх, і прывядуць іх на месца іхнае; і дому Ізраеляваму спадуць яны на зямлі СПАДАРОВАЙ за слугаў а нявольніцы. Яны зробяць палоненікамі тых, што апаланялі іх, і будуць панаваць над уцісканьшкамі сваімі.

З І станецца таго дня, што СПАДАР супакое цябе ад смутку а ад дрыжэньня а ад цяжкое работы, каторую ты мусіў рабіць, 4 Ты вымавіш прыказь гэтую праз караля Бабілёнскага і скажаш: ,,Як мінуўся ўцісканьніік, мінуліся вымагаючыя золата! 5 СПАДАР зламіў кій нягодных, ськіпетру дзяржаўцаў; б Тый, што біў люды ў гневе кажначасным біцьцём, тый, што радзіў народы ў гневе, ё перасьледаваны, і ніхто не задзержуе. 7 Уся зямля супачывае й ціхая, але прарвалася пяцьцём. 8 Нават кіпрысы цешацца зь цябе, і кедры лібанскія: .Адгэнуль, як ты ляжыш, не падыймаўся сякач над намі'. 9 І шэоль падыспадам дрыжыць дзеля цябе, каб сустрэць прыход твой; дзеля цябе прачхнуліся ўсі сьмяротныя сьцені, усі правадыры зямлі, падняў з пасадаў усіх каралёў народаў. 10 Усі яны адказалі й сказалі табе гэтак: ,І ты стаў кволы, як мы, з намі ты зраўнаўся!' 11 Да шэолю ськінена пыха твая, гук гусьляў тваіх; чарвяк пасьцеля твая, і чырва накрыцьце твае. 12 Як зваліўся ты зь неба, дзяньніца, сыну раньня, разьбіўся воб зямлю ты, што кволіў народы! 1З Ты сказаў у сэрцу сваім: ,Узыйду на неба, вышэй гвездаў Божых падыйму пасад свой і сяду на гары збору, на старанах поўначы; 14 Узыйду на вышыню булакоў, буду Падобны да Навышняга'. 15 Ты, адылі, ськінены будзеш далоў да шэолю, да бакоў ямы! 16 Бачачыя цябе ўцямяцца ў цябе, ўважліва будуць глядзець на цябе: ,Ці гэта муж, што прысіліў дрыжэць зямлю, трэсьці каралеўствы, 17 Што абярнуў сьвет у пустыню і разбурыў месты яго, што ня пушчаў двору вязьняў сваіх?' 18 Усі каралёве народаў, усі яны супачываюць у славе, кажны ў доме сваім; 19 Але ты выкінены з гробу, як агідны пагон, пакрыты забітымі, прабітымі мячом, апушчанымі меж каменьня ямы, як труп таптаны. 20 Ты ня злучышся зь імі ў маґіле, бо ты спустошыў зямлю сваю, забіў люд свой; ніколі ня будзе менавана насеньне ліхадзеяў. 21 Прыгатуй зарэз сыном ягоным за бяспраўе айцоў іхных, каб яны не паўсталі, ня спала ім зямля, і не напоўнілі віду сьвету местамі. 22 „І Я паўстану на іх, агалашае СПАДАР войскаў, і адатну імя Бабілёну, і астачу, і сына, і ўнука, агалашае СПАДАР; 23 І зраблю таксама яго дзяржаваю ежыкаў і воднаю багнаю, і зьмяту яго мятлою зьнішчэньня", агалашае СПАДАР войскаў.

24 Прысягаў СПАДАР войскаў, кажучы: „Напэўна, як Я думаў, так будзе; і як Я плянаваў, так станецца, 25 Каб зламіць Асыра ў зямлі Маёй і патаптаць яго на горах Маіх; тады йго ягонае будзе зьнята зь іх, і цяжар здыймецца з плеч іхных". 2'6 Гэта рассудак да ўсяе зямлі, і гэта рука, выцягненая на ўсі вароды; 27 Бо СПАДАР войскаў замерыў, і хто ўзруша? і рука Ягоная выцягнена, і хто адверне Яе ?

28 Году сьмерці караля Агаза быў гэт'кі цяжар: 29 „Ня цешся ўся Піліста, што зломлены прут б'ючага цябе, бо ад гадавага караня выйдзе базылішк, і плодам ягоным - агняны лятучы смок. 30 І будуць пасьвіцца першакі галечаў, і бедныя будуць супачываць у бясьпечнасьці; і Я заб'ю карэнь твой галадоўю, і яна заб'ець астачу тваю. 31 Вый, брама, крычы, места, уся таючая Піліста; бо пойдзе дым з поўначы, і няма ні воднага ў збору іх". 32 І што тады адкажуць паслове народу? - што СПАДАР заклаў Сыён, і ў ім схаваюцца бедныя зь люду Ягонага.

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

15 Цяжар узглядам Моава. - Бо ночы аглабаны Ар моаўскі, спустошаны; бо ночы аглабаны Кір моаўскі і зьнішчаны. 2 Ён узышоў да Байту а Дывону на ўзвышшы, плакаць. Па Нево а па Медэве Моаў плача; на кажнай галаве там лысіна, і барада астрыжана. З

На вуліцах ягоных паперазаныя зрэбнівнаю; на стрэхах ягоных і на вуліцах ягоных кажны вые, аж заходзіцца. 4 І Гэшбон будзе галасіць і Елеяла; аж да Ягацы будзе чуваць голас іхны; затым узброеныя Моававы будуць галасіць: душа не́марасьціцца ў ім. 5 Сэрца мае загалосе

па Моаву; уцекачы ягоныя уцякаюць да Цоару і да трэйцяга Еґлафу; бо, плачучы, яны падняліся ўсходамі да Лугіфу, на дарозе да Горонаіму паднялі крык зьнішчэньня; б Бо воды Німрыму высахнуць; бо трава ссохла, і новая трава скончылася, няма зяленіва. 7 Затым лішніца, якая была зьберта, і тое, што было ашчаджана, будуць перанесены пераз раку даліны; 8 Бо галашэньне навокал граніцаў Моава, вык яго аж да Еґлаіму і вык яго аж да Беер-Еліму; 9 Бо вада Дывону поўная крыві; бо Я навяду на Дывон яшчэ дадаткавае, - лявы на тога, хто ўцякае з Моаву, і на астачу зямлі.

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

16 Пашліце ягнё дзяржаўцу зямлі із Сэлы на пустыні, на гару дачкі Сыёну; 2 Бо будзе: як выкіненая з гнязда птушка туляецца, будуць дачкі Моава на брадох Арнону: З „Зьбяры раду, рассудзі; зрабі серадня сьцень, як ночы, схавай выгнаных, ня ізрадзь таго, хто туляецца. 4 Няхай мае выгнаныя Моаўляне жывуць у цябе; будзь іх абаронаю ад глабаньніка, пакуль не перастануць уціскі, ня скончыцца ўсілства, ня шчэзьне ізь зямлі топчучы.

5 „І міласэрдзям устаноўлены пасад, і сядзіць на ім у праўдзе ў будане Давідавым, судзячы а шукаючы суду а сьпяшаючыся да справядлівасьці". 6 Мы чулі праз пыху Моававу, вельма горды, праз пыхатасьць ягоную а начэпнасьць, вялікую злосьць ягоную, хвальшывыя выдумкі ягоныя. 7 Затым Моаў будзе выць па Моаву, кажны будзе выць; па подах Кір-Гарэсэфа будзеце плакаць, кажучы: „Напэўна зражаныя"; 8 Бо полі гэшбонскія зьвялі, віно сыўмаскае; панове народаў зламілі галоўныя расьліны яго, яны дасяглі аж да Языра, расьлі па пустыні; голі яго выцягнуліся, пераходзілі за мора. 9 Затым я буду плакаць плачам Языра па вінішчу сыўмаскім; напаю сьлязьмі цябе, Гэшбоне а Елеяла; бо ўпалі радасныя крыкі ў часе збору віна твайго і ў часе жніва твайго. 10 І аднята радасьць а весялосьць ад плоднага поля; і ў вінішчах ня будзе ані весялосьці, ані крыкаў радасьці; і віна ў таўчэльнях ня будуць таўчы таўкучыя: Я суняў радасныя крыкі. 11 Затым нутр Мой гучыць, як гарпа, па Моаву, і нутр Мой па Кір-Герэсе. 12 І станецца: як відавочна будзе, што стамаваўся Моаў на ўзвышшу, і ўвыйдзе ў сьвятыню сваю, каб памаліцца, ня ўзумее.

1З Гэта слова, каторае вымавіў СПАДАР праз Моава здаўна. 14 Цяпер жа СПАДАР кажа, кажучы: „За тры гады, роўныя гадом найміцкім, улегцы замеюць славу Моававу з усёй вялікай множасьцяй, і будзе астача вельма малая, драбная, нядужая".

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

17 Цяжар узглядам Дамашку. - Вось, Дамашк перастане быць местам, а будзе кучаю друзу. 2 Пакінены месты Ароеру, - стадам яны будуць, і будуць ляжаць, і ніхто іх ня спудзе. З І перастане быць горад Яхрэмаў, і каралеўства Дамашку, і астача Араму будзе, як слава сыноў Ізраельскіх, агалашае СПАДАР войскаў.

4 І станецца таго дня: згалее чэсьць Якавава, і сытое цела ягонае схудае. 5 І будзе тое ж, што па жніве збожжа жнеяю, і па зжацьцю рукою яе каласоў, і просьле тога, як зьбяруць каласы ў даліне Рэфаімскай. 6 І застануцца на ім зярняты чыста так, як пры трасеньню аліўкаў: дзьве-тры аліўкі на версе высокіх галінаў, чатыры-пяць на плодных голях, агалашае СПАДАР, Бог Ізраеляў. 7 Таго дня аберне людзіна пагляд да Стварыцеля свайго, і вочы ейныя Сьвятога Ізраелявага абачаць. 8 І не аберне пагляду да аброчнікаў работы рук сваіх, і на тога, што зрабілі палцы ейныя, ня будзе глядзець ані на гаі альбо на сонечныя абразы.

9 І таго дня ўмацаваныя месты ягоныя будуць, як пакіненыя месцы лесавых вышыняў а гаравых вярхоў, пакіненыя з прычыны сыноў Ізраелявых, і будзе спустошаньне; 10 Бо ты забыўся Бога спасеньня свайго і скалы моцы свае ня памятаваў; затым ты пасадзіў раскошныя расьліны і прышчапіў іх чужымі прышчэпамі. 11 Ўдзень, як ты садзіў сваю расьліну, ты рупіўся празь яе рост, і нараніцы, як ты сеяў, ты рупіўся празь яе квет; але ў дзень прыбытку копка жніва й сьмяротны боль. 12 Бяда груду шмат якіх людаў, што равуць, як равеньне мора, і напіраньню народаў; як напіраньне магучых водаў, яны напіраюць. 1З Народы, як напор вялікіх водаў, напіраюць; але Ён пачнець га́ніць іх, і яны ўцякуць далёка, і будуць гнаныя, як ветрам гаравыя пасеі і як умецььце ад віхру. 14 Увечары, глянь - жах; перад раньням яго ня будзе. Такая доля тых, што глабаюць нас, і кон тых, што пустошаць нас.

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

18 Бяда зямлі ў сьценю крылаў, каторая за ракамі Ефіопскімі, 2 Што пасылае паслоў па мору і ў трысьніковых караблёх па вадзе! Ідзіце, лягкія пасланцы, да народу падгалага і з бліскучаю, да люду страшнага ад пачатку дагэтуль, народу мераючага а топчучага, каторага зямлю перанялі рэкі. З Усі жыхары сьвету й жывучыя на зямлі, глядзіце, як харугва падыймецца на горах, як трубнае граньне пачуеце;

4 Бо так сказаў імне СПАДАР: „Я буду ціхі й буду глядзець у сялібе Сваёй, як прасьветны вад на сьвятліні, як булак расы ў часе ва́ду ў жніво"; 5 Бо перад зборам, калі скончылася квіценьне, і квет стаў сьпелаю ягадаю, Ён адатнець розкі сярпамі, адатнець голі і кіне іх. 6 Усі разам будуць пакінены дзярлівым гаравым птушкам і зьвяром земным; і дзярлівыя птушкі будуць там летаваць, і ўсі зьвяры земныя будуць там зімаваць. 7 Таго часу прынясець дар СПАДАРУ войскаў люд падгалы і з бліскучаю, і люд страшны ад пачатку дагэтуль, народ мераючы а топчучы, каторага зямлю перанялі рэкі, на месца імені СПАДАРА войскаў, на гару Сыён.

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

19 Цяжар узглядам Ягіпту.-Вось, СПАДАР, сеўшы на лягкім булаку, прыбудзе да Ягіпту. І будуць дрыжэць балваны ягіпецкія перад відам Ягоным, і сэрца Ягіпту стае ў нутру сваім. 2 І Я ўзброю Ягіпцян супроці Ягіпцян, і будуць ваяваць людзіна з братам сваім і людзіна з прыяцелям сваім, места зь местам, каралеўства з каралеўствам. З І дух Ягіпту шчэзьне ў нутру сваім, і зьнішчу раду ягоную, і будуць шукаць балваноў а чараўнікоў а выгуканьнікаў памерлых а варажбітоў. 4 І Я перадам Ягіпцян у руку цьвярдых валадароў, і дужы кароль будзе ра́дзіць іх, агалашае Спадар, СПАДАР войскаў. 5 І вады ня стане ў мору, і рэкі спустошацца а высахнуць, б І рэкі засьмярдзяць і зьбяднеюць, і высахнуць вялікія рэкі; чарот а трысьнік зьвянуць; 7 Лугі ля ракі, на беразе ракі, і ўсе, пасеянае ля ракі, высахне, шчэзьне й няма. 8 І будуць гараваць рыбнікі, і будуць галасіць усі, што закідаюць вуду ў цур'і, і тыя, што расьцягуюць сеці на водах, будуць кволець; 9 І будуць засаромлены тыя, што вырабляюць цянюсенькае валакно, і што ткуць бавоўну. 10 І будуць поды яго зьмяжджулены, і ўсі, за плату робячыя, будуць зьне́марашчаны. 11 Але, князі цоанскія дурні; рада мудрых параднікаў фараонавых - дурнота. Як скажаце вы фараону: ,,Я сын мудрых, сын старавечных каралёў"? 12 Ідзе ж, ідзе ж мудрыцы твае? і хай скажуць жа табе і пазнаюць, што пастанавііў СПАДАР войскаў Ягіпту. 1З Здурнелі князі Цоанскія, ашукаліся князі Мемфіскія і ізьвялі Ягіпет, начэльніка плямёнаў ягоных. 14 СПАДАР пусьціў духа абмылы ў нутр яго, так што Ягіпет цяпер блудзе ў ірвакох сваіх, як ківаецца п'яны ў часе ірвакоў сваіх. 15 Ня будзе ў Ягіпце чаго-колечы, што мела б зрабіць галава. альбо хвост, альбо пальмовая голь, альбо трысьціна. 16 Таго дня Ягіпцяне будуць як жанкі, і будуць дрыжэць а баяцца ківу СПАДАРА войскаў яму. 17 І зямля Юдэйская будзе жахам Ягіпту; хто ўспомне яе, зьлякаецца пастанову СПАДАРА войскаў, каторы Ён пастанавіў празь яе.

18 Таго дня будзе пяць местаў у зямлі Ягіпецкай гукаць моваю канаанскаю і прысягаць СПАДАРОМ войскаў; места Зьнішчэньня будуць казаць на адно.

19 Таго дня будзе аброчнік СПАДАРУ сярод зямлі Ягіпецкае, і помнік СПАДАРУ - ля граніцы яе. 20 І будзе ён на знак а сьветчаньне СПАДАРУ войскаў у зямлі Ягіпецкай; бо яны гукаць будуць да СПАДАРА з прычыны ўцісканьнікаў, і Ён пашлець ім спаса а вялікага аднаго, выбаве іх. 21 І аб'явіцца СПАДАР Ягіпцянам, і Ягіпцяне пазнаюць СПАДАРА таго дня, і абракуць аброк а дар, і абяцаюць абятніцы СПАДАРУ, і споўняць. 22 І зразе СПАДАР Ягіпет; зразе і ўздарове; і навернуцца да СПАДАРА, і Ён дасца ім умаліць Сябе, і ўздарове іх.

23 І таго дня будзе гасьцінец ізь Ягіпту да Асыры, і Асыране прыйдуць да Ягіпту, і Ягіпцяне будуць служыць разам із Асыранамі.

24 І таго дня Ізраель будзе трэйці зь Ягіптам а Асыраю; дабраславенства будзе сярод зямлі; 25 СПАДАР войскаў падабраславе, кажучы: „Дабраславёны люд мой Ягіпет, і работа рук Маіх Асыра, і спадак Мой Ізраель".

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

20 Таго году, калі Тартон прышоў да Аіндоду, як паслаў яго Оарґон, кароль Асырскі, і ваяваў з Ашдодам, і перамог яго, 2 У тым самым часе казаў СПАДАР Ісаям Амасёнкам, кажучы: „Ідзі й здыймі зрэбніну ізь сьцёгнаў сваіх, і разуй вобуй з ног сваіх". І ён зрабіў так, ходзячы голы а босы.

З І сказаў СПАДАР: „Як слуга Мой Ісая хадзіў голы а босы тры гады на знак а чуда ўзглядам Ягіпту а Ефіопы, 4 Так кароль Асырскі павядзець вязьняў Ягіпцян і палоненікаў Ефіоплян, дзяцюкоў і старых, голых а босых, нават із аголенымі сьцёгнамі, на сорам Ягіпту. 5 І будуць баяцца а сароміцца за Ефіопу, спадзеву сваю, і за Ягіпет, славу сваю. 6 І таго дня скажуць жыхары таго ўзьбярэжжа: „Гля, такая наша спадзева, куды ўцякалі помачы на вывальненьне ад караля Асырскага; і як мы ўцячэм?"

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

21 Цяжар узглядам пустыні ля мора. Як віхры, што веюць з паўдня, ідзець яно з пустыні, з краю страшнага. 2 Цяжкая відзень была паведамлена імне: глабаньнік глабае, і пустошнік пустоша. Узыходзь, Еламе, аблягай, Мідзе! я суняў усі ўздыхі. З Затым напоўніліся сьцёгны мае болям, трудненьні схапілі мяне, як трудненьні парадзіхі. Я ў такіх сударгах, што ня чую; я так спалохаўшыся, што ня бачу. 4 Сэрца мае трывожыцца; я спалохаўшыся; вечар, радасьць мая, абярнулася імне ў страх. 5 Стол прыгатаваны, вартаўнік вартуе; ядуць, п'юць. Устаньце, князі, мажча шчыт.

6 Бо Спадар сказаў імне: „Ідзі, пастаў вартаўніка; хай скажа ён, што абача". 7 І бачыў ён цялежкі з паркамі коні, цялежкі, цягненыя асламі, цялежкі цягненыя вярблюдамі; і ўслухаўся з увагаю, зь вялікаю ўвагаю. 8 І закрычэў, бы леў: „Спадару мой! я стаю бязустанку на вартавой вежы ўдзень, і на месцу варты свае я стаяў усі ночы. 9 І вось, прыехалі цялежкі зь людзьмі паркамі коні". І адказаў: „Устаў, упаў Бабілён, і ўсі выразаныя багі ягоныя разьбіліся воб зямлю". 10 О малацьба мая, сыну току майго! я паведаміў вам тое, што чуў ад СПАДАРА войскаў, Бога Ізраелявага.

11 Цяжар узглядам Думы. - Да мяне хтось крычыць із Сэіру: „Вартаўніча! што ночы? вартаўніча! што ночы?" 12 Вартаўнік сказаў: „Настала раніца, і таксама ноч. Калі хочаце пытацца, то пытайцеся, зьвярніцеся".

1З Цяжар узглядам Арабы. - У лесе Арабскім начуйце, караваны Дэдановы! 14 Наўпярэймы ўсьмягламу выносяць ваду жыхары краю Фемінага, з хлебам пераймаюць валацугу; 15 Бо валочацца ад мячоў, ад найстранага мяча, і ад напятага лука, і ад цяжару вайны.

16 Бо гэтак Спадар сказаў імне: „Яшчэ за год, як гады найміцкія, і шчэзьне ўся слава Кіцарова: 17 І астача ад ліку лучнікаў, дужасілаў сыноў кідарскіх зьменшыцца, бо СПАДАР, Бог Ізраеляў, казаў".

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

22 Цяжар узглядам даліны відзені. - Што табе цяпер, што ты ўвесь вышаў на стрэхі? 2 Места поўнае гому, вераску, места весялосьці, забітыя твае не забітыя мячом ані памерлі ў бітве; З Усі дзяржаўцы твае патуляліся разам, іх зьвязалі лучнікі; усі, знойдзеныя ў цябе, зьвяза́ны разам, уцеклыя здалеку. 4 Затым я сказаў: „Адвярніцеся ад мяне, я буду горка плакаць; не хапайцеся цешыць мяне ў вупадзе люду майго"; 5 Бо дзень зямятні а патаптаньня а сумятні ў даліне відзені ад Спадара, СПАДАРА войскаў, разбурэньне сьценаў а крыкня „На гару!" 6 І Елам возе сагайдак, людзі ў цялежках а коньнікі, і Кір агаляе шчыт. 7 І станецца, што найвыбарнейшыя даліны твае будуць поўныя цялежак, і коньнікі будуць ладзіцца ў браме. 8 І Ён адкрыў запону Юды; і вы глядзелі таго дня зброі ў лесавым доме. 9 І раськепіны места Давідавага бачылі, што шмат іх, і зьберлі воды дольняе копані; 10 І дамы Ерузаліму палічылі, і разбурылі дамы, умацаваць сьцяну; 11 Выкапалі таксама копань памеж дзьвюх сьценаў да вады старога, стаяў. Але не аглядаліся на ўчыніцеля яго і ня бачылі Стварыцеля здаўна гэтага. 12 І гукнўў Спадар, СПАДАР войскаў, таго дня плакаць а галасіць, лысець а паперазацца зрэбнінаю. 1З І во радасьць а весялосьць; забіваюць буйны статак і рэжуць драбны статак, ядуць мяса і п'юць віно: „Будзем есьці й піць, бо заўтра памрэм!" 14 І аб'явіў у вушы імне СПАДАР войскаў: „Напэўна не адзяржыце ласкі ўчыяеньня за гэта бяспраўе аж да сьмерці", кажа Спадар, СПАДАР войскаў.

15 Гэтак Спадар, СПАДАР войскаў: „Ідзі, прыйдзі да гэнага дамавера, да Шэўны, што над домам, і кажы: 16 Што ў цябе тут, і хто ў цябе тут, што ты высек сабе тут гроб, як тый, што высякае сабе гроб на вышыні, што выразае гасподу сабе ў ска́ле? 17 Вось, СПАДАР ізь сілаю пусьце цябе, дужы чалавеча, супоўна схопе цябе; 18 Моцна скруціўшы цябе ў клубок, пусьце цябе, як апуку, у край вялізарны; там ты памрэш, і там цялежкі славы твае, о сораме дому спадара свайго! 19 Я сьпіхну цябе з ураду твайго, і зь месца стаяньня твайго зарвець цябе. 20 І станецца таго дня, што Я гукну слугу Свайго Елякіма Гілчавка, 21 І надзену на яго вопратку тваю, і паперажу яго поясам тваім, і ўладу тваю Я нерадам у рукі ягоныя; і ён будзе айцом жыхарам Ерузаліму й дому Юдзінаму. 22 І ўзлажу на плячо ягонае ключ ад дому Давідавага; і ён адамкнець, і ніхто не замкнець; і ён замкнець, і ніхто не адамкнець. 23 І ўмацую яго, як гвозд у верным месцу; і будзе ён пасадам славы дому айца свайго. 24 І павесяць на ім усю славу дому айца ягонага, пагоны а патомства, усе малое судзьдзе, ад чараў аж да жбаноў. 25 Таго дня, агалашае СПАДАР войскаў, захістаецца гвозд, убіты на верным месцу, і будзе адсечаны, і зваліцца, і зьнішчыцца цяжар, быты на ім; бо СПАДАР сказаў".

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

23 Цяжар узглядам Тыру. - Плачча, караблі Таршышу; бо ён абураны, бо няма ані дамоў, ані ўходаў. Ізь зямлі Кітымскае абешчана ім. 2 Маўчыце, жыхары абтоку! купцы сыдонскія, па мору плаваючыя, напоўнілі цябе. З Па вялікіх водах насеньне Шыгору, жніво ракі, прыносілі да яго; ён быў месцах гандлю народаў. 4 Саромся, Сыдоне, бо мора гукала, моц мора, кажучы: „Ня труднілася я, і не радзіла, і ня жывіла дзяцюкоў ані гадавала дзяўчаты". 5 Як дойдуць галасы да Ягіпту, будуць дрыжэць на ведамку праз Тыр. 6 Пераходзьце да Таршышу, плачча жыхары абтоку ! 7 Ці гэта вясёлае места вашае ? Зь дзён старавечных век яго. Ногі ягоныя нясуць яго далёка жыць. 8 Хто прызначыў гэта праз Тыр карануючы, каторага купцы - князі, каторага таргачы - пачэсьлівыя зямлі ? 9 СПАДАР войскаў прызначыў гэта, каб засарамаціць пыхатасьць кажнае славы, каб паніжыць усіх значных зямлі. 10 Прайдзі зямлю сваю, як рака, дачка Таршышу нямаш болей пояса. 11 Ён выцягнуў руку сваю на мора, патрос каралеўствы; СПАДАР даў расказаньне да Канаана, зьнішчыць гарады ягоныя. 12 І сказаў: „Ты наперад ня будзеш цешыцца, зганьбеная дзеўка, дачка Сыдону! Устань, перайдзі да Кітымлян; і там ня будзеш мець супакою". 1З Вось зямля Хальдэяў. Гэтага люду ня было; Асыранін заклаў яго тым, што жывуць на пустыні. Яны пастанавілі абложныя вежы, разбурылі яго палацы, абярнулі яго ў разьвярненьні. 14 Плачча, каралі таршыскія, бо ваша сіла разбурана.

15 І станецца таго дня, што Тыр будзе забыты семдзясят год, подле дзён аднаго караля; на канцу семдзясят год, будзе Тыру, як у песьні празь бязулю: 16 „Вазьмі гарпу, абыйдзі места, забытая бязуля; грай прыемна, пяі шмат песьняў, каб ўспомнелі цябе". 17 І станецца, як мінець семдзясят год, што СПАДАР даведаецца да Тыру, і ён зьвернецца да свае бязульнае платы, і будзе бязулстваваць із усімі каралеўствамі сьвету на відзе зямлі. 18 І тавар ягоны, і прыдбаньне ягонае будуць пасьвячаны СПАДАРУ, ня будуць зьбіраны да скарбніцы ані хаваны; бо тавар ягоны будзе дзеля жывучых перад СПАДАРОМ, каб досыць пасілкаваліся, і на трывалкія ўборы.

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

24 Вось, СПАДАР парожне зямлю, і пустоша яе, і адмяняе выгляд яе, і цяруша вонкі жыхараў яе. 2 І будзе як ізь людам, так ізь сьвятаром ; як із слугою, так із гаспадаром ягоным; як ізь нявольніцаю, так із гаспадыняю ейнай; як із купаўніком, так із прадаўніком; як із даўжбітом, так із пазычэньнікам; як із пазычаючым на працэнты, так із квотнікам. З Чыста спустошана будзе зямля і супоўна аглабана, бо СПАДАР сказаў гэтае слова. 4 Плача й вяне зямля, адцяты й зьвяў сьвет, адцяты пыхаты люд зямлі. 5 І зямля сплюгаўлена пад жыхарамі сваімі, бо яны выступілі з права, адмянілі ўставы, зламілі вечную змову. 6 Затым праклён пажэр зямлю, і сталі віннымі жывучыя на ёй; затым жыхары зямлі сьпятрэлі, і засталося мала людзёў. 7 Плача вінны сок, аднята вінішча, уздыхаюць усі вясёлага сэрца. 8 Радасьць тамбурыны перастала; гом тых, што вяселяцца, канчаецца; перастала радасьць гарпы. 9 Ня будуць піць віна зь песьнямі; хмельны напітак будзе гаркі п'ючым яго. 10 Разбурана запусьцелае места; усі дамы замкнёны, нельга ўвыйсьці. 1І Плачуць па віне на вуліцах; уся радасьць зацьмела; весялосьць краю выгнана. 12 Засталося ў месьце спустошаньне, у разьвярненьню разьбітыя брамы. 13 Бо так будзе сярод усяе зямлі, памеж людаў, як пры трасеньню аліўкаў, як пры зьбіраньню віна, як віназбор зроблены. 14 Яны падыймуць голас свой і будуць весяліцца ў вяліччу СПАДАРА, будуць голасна крычэць з мора. 15 Затым услаўце СПАДАРА ў краёх сьвятліні, на абтоках морскіх імя СПАДАРА, Бога Ізраелявага.

16 Ад канцоў зямлі мы чулі песьні: „Слава Справядліваму!" І я сказаў: „Гора імне, гора імне, бяда імне! глабаньнікі глабаюць, і глабаюць глабаньнікі дзеля глабаньня". 17 Страх, і яма, і пасадка на цябе, жыхару зямлі! 18 І станецца, што ўцякаючы ад вераску страху зваліцца ў яму, і выходзячага з нутра ямы схопе пасадка; бо вокны вышыні адчынены, і трасуцца поды зямлі. 19 Зямля супоўна разьбітая, зямля чыста пакрышаная, зямля надзвычайна захістаная. 20 Зямля надта хістаецца, як п'яны, і ківаецца, як начулішчны будан; выступ яе вялічны ёй; і падзець, і ня ўстане болей.

21 І станецца таго дня: даведаецца СПАДАР да войска высокага на вышы і да каралёў земных на зямлі. 22 І будуць зьберты, як бываюць зьбіраныя вязьні, да ямы, і замкнёны ў вязьніцы, і за шмат якіх дзён да іх даведаюцца. 28 Тады месяц зачырванеецца, і сонца засароміцца; бо СПАДАР войскаў будзе караляваць на гары Сыёне ў Ерузаліме, ды славута перад старцамі Сваімі.

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

25 СПАДАРУ! Ты Бог мой; я буду ўзьвялічаць Цябе, я буду выхваляць імя Твае, бо Ты ўчыніў чудоснае, рады здаўна, вернасьць учыніў Ты верны; 2 Бо Ты абярнуў места ў кучу, вялікае абароннае места ў разьвярненьне; палацы чужаземцаў ня ё места, яно ніколі ня будзе адбудавана. З Затым люд дужы будзе ўслаўляць Цябе, вялікае места страшных народаў будзе баяцца Цябе; 4 Бо Ты быў моцаю галечы, моцаю патрабуючаму ў гароце ягонай, прытулішчам ад буры, сьценям ад ваду; бо выбух страшных быў, як бура на сьцяну. 5 Як вад на сухой мясцовасьці, Ты ўслышыш вераск чужаземцаў; як вад сьценям булаку́, пяцьцё страшных будзе паніжана.

6 Справе СПАДАР войскаў усім людам на гэтай гары чэсьць із сытых ежаў, чэсьць ізь вінаў захаваных, сытых шпікоў, зь вінаў захаваных, добра ачышчаных. 7 І глынець на гэтай гары запінашку віду, запінашку, што на ўсіх людах, і запон, што пакрывае ўсі народы. 8 Праглынена будзе сьмерць у перамозе; і вытра Спадар СПАДАР сьлёзы з усіх відаў і ганьбу люду Свайго адверне з усяе зямлі, бо СПАДАР сказаў.

9 І скажуць таго дня: „Вось, гэта Бог наш; мы спадзяваліся на Яго, і Ён спас нас; гэта СПАДАР; мы спадзяваліся на Яго; будзем весяліцца а цешыцца ў спасеньню Ягоным", 10 Бо будзе супачываць рука СПАДАРОВА на гэтай гары. І будзе патаптаны Моаў на сваім месцу, як топчуць салому на кучы гною. 11 І выцягне рукі свае сярод іх, як плаваючы выцягуе, каб плаваць; і Ён паніжа гордасьць іхную разам із глабаньням рук іхных. 12 І высокія ўмацаваньні сьценаў тваіх ён абура, ськіне, кіне на зямлю ў пыл.

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

26 Таго дня будуць гэтую песьню пяяць у зямлі Юдэйскай: „У нас моцнае места; спасеньне дасьць Ён, як сьцены а вал. 2 Адчыніце брамы, і ўвыйдзе народ справядлівы, што заховуе вернасьць. З Станаўкога ў думках сваіх Ты заховуеш у падвойным супакою, бо ён спадзяецца на цябе. 4 Спадзявайцеся на СПАДАРА заўсёды, бо ў ЯГУ СПАДАРУ вечная скала; 5 Бо Ён угбаў жылых на вышы, паднятае вялікае места, паваліў яго, паваліў яго на зямлю, кінуў яго ў пыл", б Патопча яго нага, ногі бедных, ступы галечаў. 7 Дарога справядлівага - пасьцівасьць; Ты, Найпасьціўшы, раўнуеш сьцежку справядлівага. 8 Але, на дарозе судоў Тваіх, СПАДАРУ, мы спадзяваліся на Цябе; да імені Твайго й да ўспамінаў Цябе жаданьне душы. 9 Душа мая жадае Цябе ночы, нават духам сваім ўнутры сябе я шукаю Цябе золкам; бо, як суды Твае на зямлі, жыхары сьвету вучацца справядлівасьці. 10 Няхай ласка будзе зроблена нягоднаму, ён ня наўчыцца справядлівасьці: у краю пасьцівасьці ён будзе дзеяць несправядліва, і ня будзе глядзець на вялічча СПАДАРОВА.

11 СПАДАРУ! паднята рука Твая; яны ня бачаць; яны абачаць рупатлівасьць Тваю празь люд і засаромяцца; але, цяпло не́прыяцеляў Тваіх пажарэць іх самых. 12 СПАДАРУ! Ты накануеш супакой нам, бо нават усі справы нашыя Ты спраўляеш нам. 1З СПАДАРУ, Божа наш! панавалі над намі панове, апрача Цябе; але адно ў Табе мы будзем успамінаць імя Твае. 14 Памерлыя не ажывуць; сьмяротныя цені ня ўстануць; бо Ты даведаўся а выгубіў іх, і прычыніў, каб загінула ўся памятка празь іх. 15 Ты памножыў народ, СПАДАРУ, Ты памножыў народ, уславіўся, пашырыў усі канцы зямлі.

16 СПАДАРУ! У часе гароты яны шукалі Цябе, выліваліся ў цішы, як Ты караў іх. 17 Як цяжарная жонка, калі бліжэе пара радзіць, трудніцца, крычыць ад боляў сваіх, так былі мы перад відам Тваім, СПАДАРУ. 18 Мы былі ўцяжку, трудніліся, бы радзілі вецер: ня ўчынілі спасеньня зямлі, і ня палі жыхары сьвету. 19 Нябожчыкі Твае ажывуць, мертвае цела мае ўстане. Прачхніцеся й пяіце, лежачыя ў пыле; бо раса Твая, як раса зёлак, і зямля выкіне сьмяротныя сьцені.

20 Ідзі, людзе мой, увыйдзі ў пакоі свае й зачыні дзьверы за сабою; схавайся на малую часінку, пакуль мінець гнеў; 21 Бо вось, СПАДАР выходзе зь месца Свайго, пакараць жыхараў зямлі за бяспраўе іхнае; зямля таксама адкрые кроў сваю і ўжо не закрые забітых сваіх.

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

27 Таго дня СПАДАР пакарае цьвярдым а вялікім а моцным мячом Сваім левяфана, уцякаючага гада, нават левяфана, пакручастага гада, і заб'ець смока, што ў мору.

2 Таго дня пяіце празь вінішча чырвонага віна ў вадказах: З „Я СПАДАР, дагляднік яго; кажную часіну паліваю яго; ўдзень а ночы сьцерагу яго, каб ніхто не зрабіў шкоды яму. 4 Гневу няма ў Імне; калі б пастанавіў хто супроці бадзючыя расьліны а церні ў вайне, Я выступлю супроці іх, спалю іх разам. 5 Хіба будзе шукаць абароны Мае, каб учыніць мір із Імною, тады ўчыне Мір із Імною". 6 У будучыні ўкарэніцца Якаў, Ізраель расквіціць, выдасьць пупушку, напоўне від сьвету пладамі. 7 Ці біў Ён яго так, як біў тых, што білі яго? ці забіты ён сьмерцяй забітых ім? 8 Як Ты адсылаў яго, Ты мераю прававаўся зь ім; забраў яго цьвярды дух у дзень усходняга ветру. 9 Затым гэтак будзе залашчана бяспраўе Якава, і гэтта ўвесь плод: зьняцьце грэху ягонага, як ён аберне ўсі камяні аброчнікаў у груды вапеннага каменьня, ня будуць адноўлены гаі а балваны сонца. 10 Бо ўмацаванае месца будзе спустошана, сяліба кінена й пакінена, як пустыня; там будзе пасьціцца цялё, там будзе супачываць і нішчыць пагоны яго. 11 Як гольле яго ссохне, будзе зломлена; жанкі прыйдуць і спаляць яго. Як люд гэты неразумны, Тый, што ўчыніў іх, не пажалее яго, і Тый, што ўхармаваў яго, ня зьмілуецца над ім.

12 І станецца таго дня: СПАДАР будзе біць ад цечы Ракі аж да цур'я Ягіпецкага, і вы будзеце зьберты адзін па адным, вы, сынове Ізраелявы;

13 І станецца таго дня : будзе трубеньне ў вялікую трубу, і прыйдуць згубленыя ў зямлі Асырскай і тыя, што валачыліся ў зямлі Ягіпецкай, і будуць кланяцца СПАДАРУ на сьвятой гары ў Ерузаліме.

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

28 Бяда кароне гордасьці п'яніцаў зь Яхрэму, зьвялай кветцы - харашыні вялічча ягонага, каторая на версе ўродлівых далінаў, здоленых віном. 2 Вось, дужы а моцны ў Спадара, бы лівун із градам, і бураючы віхор, бы паводка магучых ведаў, што разьліваюцца, кіне рукою далоў яго на зямлю. З Нагамі будзе таптана карона гордасьці п'яніцаў зь Яхрэму. 4 І будзе зьвялаю кветкаю харашыня вялічча ягонага, каторая на версе ўродлівае даліны, бы сьпелы плод перад летам; як людзіна бача яго, яна глытае яго, як толькі возьме яго ў руку сваю.

5 Таго дня будзе СПАДАР войскаў вянком харашыні а дыядэмаю астачы люду Свайго, б І духам суду таму, хто сядзіць у судзе, і сілаю тым, што зварачаюць бітву да брамы. 7 І таксама гэтыя нясьведама грашылі ад віна і ад хмельнага напітку блудзілі: сьвятар а прарока нясьведама грашылі ад хмельнага напітку; яны глынёныя віном, яны блудзілі ад хмельнага напітку, яны мыляюцца ў відзені, спатыкаюцца на судзе. 8 Усі сталы напоўнены ірвакамі, нечысьць не на месцу сваім.

9 „Каго ён навуча веданьня й каго прыгатуе цяміць слуханае? адлучаных ад малака, адвучаных ад пелькаў? 10 Бо расказаньне да расказаньня, расказаньне да расказаньня, праўда да праўды, праўда да праўды, гэтта мала, гэнам мала", 11 Бо незразумелымі вуснамі і іншага моваю будзе гу́каць да гэтага люду, 12 Катораму Ён сказаў: „Гэта супакой, каторы вы дайце сгамаванаму, і гэта пасіленьне". Але яны не хацелі слухаць. 1З І сталася ім слова СПАДАРОВА: расказаньне да расказаньня, расказаньне да расказаньня, праўда да праўды, праўда да праўды, гэтта мала, гэнам мала, каб яны пайшлі, і палі дагары нагамі, і разьбіліся, і лучылі ў пасадку, і ўзяты.

14 Затым слухайце слова СПАДАРОВА, вы насьміханьнікі, каторыя радзіце гэты люд, што ў Ерузаліме. 15 Затым што вы кажаце: „Мы зрабілі змову ізь сьмерцяй і із шэолям зрабілі згоду; караючая розка пройдзе, яна не насьпее нас, бо мы зрабілі ману сваім уцёкам і пад брахню схаваліся";

16 То гэтак кажа Спадар СПАДАР: „Вось, Я закладаю на Сыёне Камень, Камень выпрабаваны, вугольны, дарагі, пэўны под; хто вера, ня будзе хапацца. 17 Суд таксама зраблю подле праўды і справядлівасьць подле вагі; і град зьмяцець ўцёк маны, і воды зынясуць сховы", 18 І змова ваша ізь сьмерцяй будзе зьнішчана, і згода ваша із шэолям ня ўстоіцца: як тнучая розка пройдзе, тады вы будзеце патаптаны ёю. 19 Як толькі яна пойдзе, возьме вас, бо кажнае раніцы яна будзе праходзіць, ўдзень і ночы. І станецца, што адно зразуменьне дзейкі праз тое спалохае; 20 Бо кароткі будзе ложак, каб выцягнуцца, і вузкое накрыцьце, каб укруціцца; 21 Бо, як гара Перацым, паўстане СПАДАР; як даліна Ґівеонская. Ён загневаецца, каб справіць справу Сваю, дзіўную справу Сваю, і зрабіць работу Сваю - нязвычайная работа Ягоная! 22 Затым цяпер не насьміхаліся, каб путы вашыя не патужэлі; бо я чуў ад Спадара, СПАДАРА войскаў, празь зьнішчэньне, прызначанае нават на ўсю зямлю.

23 Уважайце а слухайце голас мой, будзьце ўважлівыя й слухайце словы мае. 24 Хіба араты кажны дзень арэць на сяўбу, барозьне а скародзе поле свае? 25 Як ён зраўнуе зьверх яго, ці не пасыпае кропу, сее кміну а пшонкі ў радкі а ячменю ў прызначаным месцу а жыта ў межах яго; 26 Бо навучае яго да парадку, Бог ягоны вуча яго. 27 Бо кропу не малоцяць малацьбяным молатам ані качаюць кола цялежак па кміне, але кроп абіваюць прутком, а кмін - цэпам. 28 Збожжа выбіваюць, але не заўсёды малоцяць; і водзяць па ім малацьбяныя колы з коньмі, але не расьціраюць яго. 29 Таксама гэта сталася ад СПАДАРА войскаў, чудоўнага ў радзе, вялікая мудрасьць Ягоная.

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

29 Бяда. Арэлю, Арэлю, месту, ідзе жыў Давід. Дабаўляй год да году; няхай сьвяты йдуць колам. 2 Яшчэ Я навяду гароту на Арэль, і там будуць стогны а смутак, і будзе ён Імне, як Арэль. З І Я разьлягуся супроці цябе навокал, і аблягу станьмі, і пастанаўлю супроці цябе гарадьі. 4 І будзеш паніжаны, і будзеш гукаць спад зямлі, і мова твая будзе нізкая спад пылу, і голас твой будзе, як выгуканьніка памерлых спад зямлі, і будзеш ціўкаць мову сваю спад пылу. 5 І будзе, як ценкі пыл, множасьць чужаземцаў тваіх і, як ўмецьце, што разьлятаецца, множасьць тыраноў; але, гэта будзе неўспадзеўкі, якга. 6 Ад СПАДАРА войскаў будзе кара громам а трасеньням а вялікім гукам, віхром а бураю а поламям жаручага цяпла. 7 І будзе, як сьненьне, ночная здань, множасьць усіх народаў, што ваююць із Арэлям, нават усі, што ваююць ізь ім і гарадамі ягонымі, уціскаюць яго. 8 І будзе, як галодны сьніць, быццам ён есьць, але прачыхаецца, і душа ягоная пустая; і як усьмяглы сьніць, быццам ён п'ець, але прачыхаецца, і вось, ён млявы, і душа ягоная ўсьмягшы ; так будзе з множасьцяй усіх гэтых народаў, што ваююць із гарою Сыёнам.

9 Адвалакайце й дзівіцеся, прыдавайцеся нявіснымі і занявісьнейце. Яны п'яныя, але не ад віна, хістаюцца, але не ад хмельнага напітку; 10 Бо СПАДАР выліў на вас дух глыбокага сну й закрыў вочы вашыя, прарокаў а галоўных вашых, відзеньнікаў прыкрыў. 11 І сталася вам кажная відзень, як словы запячатаванае кнігі, каторую даюць пісьменнаму, кажучы: „Чытай гэта, калі ласка"; але ён кажа: „Не магу, бо яна запячатаваная". 12 І даюць кнігу няпісьменнаму, кажучы: „Чытай гэта, калі ласка"; але ён адказуе: „Я няпісьменны".

1З І сказаў Спадар: „Затое, што бліжыцца люд гэты ротам сваім і сьціць Мяне вуснамі сваімі, а сэрца ягонае далёка ад Мяне, і боязьнь ягоная Мяне ё вывучанае людзкое расказаньне; 14 Дык вось, Я павялічу чудоўнае з гэтым людам, чудоўнае а чудоўнае, і загублю мудрасьць мудрыцоў ягоных, і розум разважных схаваецца".

15 Бяда тым, што глыбака хаваюцца, каб затаіць ізраду ад СПАДАРА, і каторых учынкі ў цемрадзі, і каторыя кажуць: „Хто бача вас, і хто знае вас?" 16 О крутадушнасьць вашая! Ціж ганчара цануюць аднолькава з глінаю? ціж выраб скажа майстру свайму: „Ён не зрабіў мяне"? або ціж твор скажа стварыцелю свайму: „ Ён ня цяме"? 17 Ціж яшчэ ў найменшым часе Лібан не абернецца ў сад, і сад ня будуць мець за лес ? 18 І пачуюць таго дня глухія словы кнігі, і зь цемрадзі а цемні вочы нявісных абачаць. 19 І павялічыцца лагодных радасьць у СПАДАРУ, і бедныя меж людзёў будуць цешыцца ў сьвятым Ізраелявым; 20 Бо няма ўжо ўцісканьніка, і загінуў насьміханьнік, і адцяты ўсі чукавыя да бяспраўя, 21 З каторых прычыны чалавек грэша словам, і становяць пасадку на тога, хто правуецца ў браме, і адпіхаюць справядлівага ашукаю.

22 Затым СПАДАР, што адкупіў Абрагама, гэтак кажа дому Якававаму: „Цяпер Якаў ня будзе паганбены, і цяпер від ягоны ня будзе бляды; 23 Бо, як абача сярод сябе дзеці свае, учынак рук Маіх, то яны будуць сьвяціць імя Мае, і пасьвяцяць Сьвятога Якававага, і Бога Ізраелявага будуць баяцца. 24 Блудзячыя ж духам стануць разумнымі, і наракаючыя прыймуць навуку".

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

30

 „Бяда непакорным дзяцём, агалашае СПАДАР, што робяць нарады, але безь Мяне, і накрываюць запонам, але бяз духа Майго, каб дабаўляць грэх да грэху, 2 Што йдуць, каб зыйсьці да Ягіпту, і ня пытаюцца вуснаў Маіх, каб умацавацца моцаю Фараонавай і схавацца пад сьцень Ягіпту. З І будзе вам моц Фараонава сорамам, і хаваньне сябе пад сьценям Ягіпту - ганьбаю; 4 Бо князі ягоныя былі ў Цоане, і паслове ягоныя дайшлі аж да Ганесу. 5 Але ўсі паганбены будуць за люд. што ня даў карысьці яму, што быў не на помач і не на карысьць, але на сорам і нават на ганьбу".

Цяжар узглядам паўднявое жывёлы. 6 У зямлі не́марасьць а мукі, скуль леў а стары леў, гад а лятучы гад; яны нясуць багацьці на хрыбце асьлянят, багацьці свае а скарбы свае на гарбе вярблюдоў да люду, што не даець карысьць 7 Бо Ягіпет - марнасьць, і пустая памога ягоная; затым Я гукаў узглядам іх: пыха іхная - сядзець ціха. 8 Цяпер ідзі, напішы гэта ім на дошцы і нарысуй гэта ў кнізе, каб гэта засталося на апошні дзень, назаўсёды, на векі; 9 Бо гэта люд бунтоўны, сынове манлівыя, сынове, што не хацелі слухаць права СПАДАРОВАГА, 10 Каторыя кажуць відучым: „Не глядзіце", і відзеньнікам: „Ня майце відзеняў дакладных, гукайце нам падлыжніцтва, праракайце ашуку; 11 Адхініцеся ад дарогі, здальцеся ад сьцежкі, учывіце, каб перастаў быць перад намі Сьвяты Ізраеляў".

12 Затым гэтак кажа Сьвяты Ізраеляў: „За тое, што вы грэбуеце гэтым словам, і спадзяіцеся на несправядлівасьць а ашуку, і апіраецеся на гэта; 1З То бяспраўе гэта будзе вам, як шчэліна, паваленьням пагражаючая, пукатая на высокай сьцяне, каторай разбурэньне будзе зьнецікі, якга. 14 І Ён разаб'ець яе, як разьбіваецца судзіна ганчарова, і будзе растоўчана; Ён не пажалее яе, так што памеж кавалкаў там ня знойдуць чарапка ўзяць жару з вогнішча альбо засіліць вады з копані;"

15 Бо гэтак кажа Спадар СПАДАР, Сьвяты Ізраеляў: „Навярненьням а супакоям вы выбавіліся б, у цішыні а спадзеве была б ваша Сіла"; але вы не захацелі, 16 І кажаце: „Не, мы ўцячэм на конях", - за тое будзеце ўцякаць; - і „Мы паедзем на борздых", - за тое перасьлядуючыя вас будуць борздыя. 17 Адна тысяча ад пагрозы аднаго, ад пагрозы пяцёх уцячыце датуль, пакуль вас не застанецца як показь на версе гары і як харугаў на ўзгорку. 18 І дзеля таго будзе ждаць СПАДАР, каб зьмілавацца над вамі, дзеля таго Ён паўстане, каб зжаліцца над вамі; бо Бог суду СПАДАР; дабраславёныя ўсі, што спадзяюцца на Яго.

19 Бо, людзе Сыёну, што жывеш у Ерузаліме, ты плачма ня будзеш плакаць, - Ён зьмілаваньням зьмілуецца вад табою на гук галашэньвя твайго і, як пачуе яго, адкажа табе. 20 І Спадар дасьць вам хлеб гароты і ваду ўціску; і наперад вучыцелі твае ня будуць здалены, і вочы твае будуць бачыць вучыцеляў тваіх; 21 І вушы твае будуць чуць словы адзаду цябе, што кажуць: „Гэта дарога, ідзіце па ёй", як адхініцеся паправе і як адхініцеся налева. 22 І вы сплюгавіце пакрыцьце із срэбра свайго на выразаных балванох і запоны із золата свайго на выліваных балванох; ты адкінеш іх, забрудзяненую адзежу: „вон", скажаш ім. 23 І Ён дасьць дождж сяўбе Тваёй, каторую ты пасеяў на зямлі, і збожжа, плод зямлі, сакаўное а трывалкое; таго дня статак твой будзе пасьціцце на вялізарным паеьцьбішчу. 24 Валы а маладыя аслы, каторыя робяць зямлю, бдуць есьці салоны пошар, ачышчаны лапатаю а веялкаю. 25 І на кажнай высокай гары і на кажным узьнятым узгорку будуць рэкі, цур'і водаў, у дзень вялікае бітвы, як паваляцца вежы. 26 І будзе сьвятліня месяца, як сьвятліня сонца, і сьвятліня сонца будзе павялічана сем разоў, будзе, як сьвятліня сямёх дзён, як СПАДАР эавяжа зламленьне люду Свайго і раны вытня ягонага ўздарове.

27 Во Імя СПАДАРОВА! прыходзе зда́леку, і пале гнеў Ягоны, і цяжкі дым Ягоны; вусны Ягоныя поўныя абурэньня, і язык, як жаручае цяпло. 28 І дух Ягоны, як цурэй, што разьліўся, што падыймаецца аж да шыі, каб падсеяць народы рэшатам загубы; і будзе муляючая аброць на шчэляпах люду.29 Будзе ў нас песьня, як у ночы пасьвячэньня сьвята, і вы будзеце вясёлага сэрца, як у йдучага з дудкаю, каб ўзыйсьці на гару СПАДАРОВУ, на скалу Ізраеляву. 30 І дасьць СПАДАР пачуць славуты голас Свой, і пакажа плячо Свае, іступаючы ў вабураючым гневе, і полымя жаручага цяпла, з разбурэньням, паводкаю а каменным градам; 31 Бо ад голасу СПАДАРОВАГА будзе дрыжэць Асыр, розкаю будзе выцяты. 32 І станецца: ідзе пройдзе прызначаны кій, каторым СПАДАР б'ець яго, будуць тамбурыны а гарпы, і войнамі наступальнымі будзе ваяваць ізь ім. 33 Месца паленьня даўно гатова; яно гатова й каралю, паглыблена а пашырана; на кастру яго шмат цяпла а дроў; дзьмухненьне СПАДАРА запаляе яго, як цурок серкі.

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

31 Бяда тым, што зыходзяць да Ягіпту помачы, і здаюцца на коні, і спадзяюцца на цялежкі, бо яны чысьленыя, і на коньнікаў, бо яны вельма дужыя, а не аглядаюцца на Сьвятога Ізраелявага і СПАДАРА ня шукаюць. 2 Ён, адылі, таксама мудры; і навядзець ліха, і ня возьме назад слоў Сваіх, але паўстане супроці дому ліхадзеяў і супроці помачы тым, што дзеюць бяспраўе. З І Ягіпцяне - людзі, а ня БОГ; і коні іхныя - мяса, а ня дух. Як СПАДАР выцягне руку Сваю, спаткнецца памагатыр, і паваліцца памаганы, яны абодва загінуць.

4 Бо гэтак сказаў СПАДАР імне: як равець леў а левянё над здабыткам сваім, хоць бы зьберлася супроці яго поўна пастухоў, ня пужаецца голасу іхнага й не лякаецца множасьці іх; так СПАДАР войскаў зыйдзе ваяваць за гару Сыён і за ўзгоркі яе. 5 Як птушкі лётаючыя, так абароне СПАДАР войскаў Ерузалім, абароне а выбаве, пройдзе а ўратуе. 6 Навярніцеся да Тога, ад Каторага далёка адвярнуліея сынове Ізраелявы; 7 Бо таго дня кажная людзіна адкіне свае срэбныя балваны й свае залатыя балваны, зробленыя вашымі рукамі на грэх. 8 І паваліцца Асур ад мяча нялюдзкога, і меч не чалавекаў выгубе яго, і ён уцячэць ад мяча, і дзяцюка ягоныя стануць падачкамі. 9 І ён із страху прабяжыць міма свайго ўмацаваньня, і князі ягоныя будуць дрыжэць перад сьцягам, агалашае СПАДАР, Каторага цяпло на Сыёне, і печ Ягоная ў Ерузаліме.

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

32 Вось, кароль будзе караляваць справядліва, і князй будуць радзіць у судзе. 2 І будзе муж як схоў ад ветру і як ўцёк ад буры, як цур'і водаў у сьцепе, як сьцень ад вялікае скалы на стамаванай зямлі. З Вочы відучых ня будуць зачынены, і вушы чуючых будуць уважлівыя; 4 І сэрца быстрых уцяме веду, і язык загіклівых будзе гукаць лёгка а выразьліва. 5 Ня будуць зваць дурня дабрародным ані жмінду ня будуць уважаць за шчодрага; б Бо дурны гукае дурноту, і сэрца ягонае чыне бяспраўе, каб рабіць двудушша і казаць СПАДАРУ абмыльнае, морачы голадам душу галоднага і адыймаючы піцьцё ад усьмяглага. 7 У скупіндзі й снадзі благія; ён выдумляе нягодныя выдумкі, згубіць ўбогіх манлівымі словамі, нават калі патрабуючы добра кажа.: 8 Але дабрародны задумляе дабрароднае і за дабрароднае паўстаець.

9 Устаньце, бязрупатлівыя жанкі, слухайце ж голас мой; даверлівыя дачкі, слухайце словы мае. 10 Дні а гады будзеце дрыжэць вы, даверлівыя; бо жніво будзе зьнішчана, і ня будзе зьбіраньня пладоў. 11 Здрыгайцеся, бязрупатлівыя, дрыжыце даверлівыя, разьдзеньцеся, агаліце сябе й паперажыце сьцёгны. 12 Будуць біцца ў грудзі праз прыемныя полі, праз плодныя вінішчы. 13 Цернь а бадзючае кустоўе будуць расьці на зямлі люду Майго; але, на ўсіх дамох пацехі вясёлага места; 14 Бо палацы будуць пакінены, груд места будзе кінены, сьцены а вартавыя вежы стануць пячорамі на векі, і радасьцяй дзікіх аслоў, і пасьцьбішчам стадам, 15 Пакуль ня выльлецца на нас дух з вышы, і ня будзе пустыня садам, і сад ня будуць мець за лес. 16 І тады будзе жыць на пустыні суд, і справядлівасьць застанецца ў садзе. 17 І супакой будзе творам справядлівасьці, і справаю справядлівасьці будзе цішыня а пэўнасьць на векі. 18 І люд Мой будзе жыць у гасподзе супакойнай, на сялібе бясьпечнай, у супакойных зацішках. 19 І будзе йсьці град на схон лесу, і места спусьціцца на нізкое месца. 20 Шчасьлівыя вы, што сееце ўсюдых ля водаў, пушчаеце ногі вала а асла.

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

33 Бяда табе, каторы пустошыш, а цябе ня пустошаць, ізраджаеш, а цябе не ізраджаюць: як ты скончыш спустошаньне, будзеш спустошаны; як ты перастанеш ізраджаць, цябе ізрадзяць.

2 СПАДАРУ! зьмілуйся над намі, на Цябе спадзяемся, будзь плячом іх кажнае раніцы і спасеньням нашым у часе немарасьці. З Ад гому сумятні люды ўцяклі; як Ты падняўся, народы рассыпаліся. 4 І ваш здабытак будзе зьберты, як зьбіраюць вусень; як разьбягаюцца за шаранчою, разьбягуцца за ім. 5 Узьвялічаны СПАДАР, бо Ён, жывучы на вышыні, напоўніў Сыён судам а справядлівасьцю, б І вернасьць часоў тваіх будзе сілаю спасеньня, мудрасьцю а ведаю; і боязьнь СПАДАРА будзе скарбам ягоным.

7 Вось, дужыя іхныя будуць галасіць вонках места, паслове супакою будуць горка плакаць. 8 Дарогі запусьцелі. перастаў хадзіць хадзяка; ён узрушыў змову, пагрэбаваў местамі,-за нішто меў людзіну. 9 Зямля ў жалобе й спустошана; Лібан стаіць паганбены, вяне; Сарон падобны да пустыні, і з Вашану а Карнілу апала лісьцё. 10 „Цяпер Я паўстану, кажа СПАДАР, цяпер Я вывышаны буду, цяпер Я ўзьняты буду. 11 Вы, цяжарныя сенам, родзіце салому; ваш дых - цяпло, і зжарэць вас. 12 І люды будуць, як у вапенных печах, як цернь сьцяты, у цяпле ён будзе спалены".

1З Чуеце вы, далёкія, што зрабіў Я; і пазнайце вы, блізкія, сілу Маю. 14 Баяцца на Сыёне грэшнікі, дрыжыкі бяруць двудушшкаў: „Хто з нас можа жыць ля жаручага цяпла? хто з нас будзе жыць ля вечнага кайстра?" 15 Хто ходзе справядліва і гукае пасьціва, грэбуе прыбыткам із глабаньня, атрасае рукі свае, каб не апірацца на лапан, затыкае вушы свае, каб ня чуць праз кроў, і зачыняе вочы свае, каб ня бачыць ліха; 16 Тый будзе жыць на вышынях; гарады скалаў будуць яго абаронаю; хлеб будзе даны яму; вада ў яго будзе верная. 17 Вочы твае абачаць Караля ў харашыні Ягонай, абачаць зямлю далёкую. 18 Сэрца твае будзе ўспамінань праз жахі : „Ідзе робячы сьпісаньне? ідзе важачы? ідзе робячы сьпісаньне вежаў?" 19 Люду неміласьціўнага не абачыш, люду глыбокае мовы не пачуеце загіклівае мовы, незразумелае. 20 Глянь на Сыён, вялікае места нашых прызначаных збораў; вочы твае абачаць Ерузалім, супакойную гасподу, непарушны будан; калы яго ня будуць перасунены на векі, ні водны зь яго паварозаў не адарвецца; 21 Бо там будзе сіла СПАДАРОВА з намі, места, рэкаў, шырокіх цур'ёў; лодка зь вяслом ня ўвыйдзе туды, ані вялікі караб ня пройдзе там; 22 Бо СПАДАР наш судзьдзя, СПАДАР наш правадаўца, СПАДАР наш кароль; Ён спасець нас. 23 Паварозы твае скволелі: яны ня могуць умацаваць машты свае, дзяржаць вятрылы. Тады будзе падзелены прыбытак вялікага здабытку; нават кульгавыя пойдуць на глабаньне. 24 І жыхар ня скажа: „Я хворы"; люду, што жывець там, будзе даравана бяспраўе.

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

34 Дабліжчася, народы, каб пачуць, і будзьце ўважлівыя, люды; няхай пачуе зямля а тое, што напаўняе яе, сьвет а ўсе, што прыходзе зь яго. 2 Бо абурэньне СПАДАРА на ўсі народы, і палкі гнеў Ягоны на ўсі войскі іхныя: Ён аканаваў іх, аддаў іх на зарэз. З І забітыя іхныя будуць раськінены, і падыймецца смурод ад трупоў іхных, і размокнуць горы ад крыві іхнае. 4 І ўсі гвезды нябёсныя стлеюць; і нябёсы будуць скручаны, як сувой; і ўсе гвезднае войска іх зьвяне, як вяне ліст вінное розкі і як вяне фіґа; 5 Бо ўпіўся на небе меч Мой; вось, ён зыходзе на Едом і на люд аканаваньня майго дзеля суду. 6 Меч СПАДАРОЎ поўны крыві, ён стаў сыты ад туку, ад крыві ягнят а казянят, ад туку з нырак бараноў; бо ў СПАДАРА аброк у Восры і вялікі зарэз у зямлі Едомскай. 7 І буйлы зыйдуць ізь імі, і цяляты з валамі, і зямля іхная будзе напоена крывёй, і пыл іхны стане сыты ад туку; 8 Бо дзень помсты СПАДАРОВАЕ, год адплаты, на абарону Сыёну. 9 І абернуцца рэкі ягоныя ў смалу, і пыл у серку, і зямля ягоная абернецца ў гарачую смалу; 10 Ночы ані ўдзень ня згасьне; навекі будзе падыймацца дым ейны; ад пакаленьня аж да пакаленьня будзе запусьцелаю: ніхто на векі вякоў ня будзе праходзіць па ёй. 11 І спадзець пэлікану а ежыку, і пугач і ґруґан будуць жыць на ёй; і Ён памерае яе шнюром дзеля спустошаньня і вагою дзеля разбурэньня. 12 Як пагукаюць дабрародных на каралеўства, то іх ня будзе, і ўсі князі яе стануць нічым. ІЗ І ўзыйдзе цернь у палацах яе, крапіва а асот - у гарадох яе; і стане яна сялібаю шакалаў а стравусаў. 14 Будуць сустракацца зьвяры пустыні із шакаламі, і касматыя будуць гукацца, ночныя дзіўствы будуць класьціся там і знаходзіць месца на супачынак. 15 Там будзе рабіць гняздо гад, несьціся, расьцінаць і зьбіраць пад сьцень свой; ґруґаны таксама будуць зьбірацца, кажны з таварышкаю сваёю. 16 Шукайце й прачытайце ў кнізе СПАДАРОВАЙ, што ні воднага зь іх ня будзе не ставаць, ні водзін ня будзе без таварышкі; бо вусны СПАДАРОВЫ далі загады, і Дух Ягоны зьбер іх. 17 І Ён кінуў на жэрабя ім, і рука Ягоная падзяліла яе ім шнюром; яны адзяржаць яе на векі, ад пакаленьня аж да пакаленьня будуць жыць на ёй.

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

35 Узрадуецца пустыня а сухое месца, і пустыш будзе цешыцца і расквіціць як рожа. 2 Багата расквіціць і будзе цешыцца, нават ізь любатою а пяцьцём; слава лібанская дасца ёй, вялічча Кармілу а Шарону; яны абачаць славу СПАДАРОВУ, вялічча Бога нашага.

З Пасіліце слабыя рукі, умацуйце хісьлявыя калені. 4 Скажыце тым, каторыя нецярплівага сэрца: , Пасіліцеся, ня бойцеся: во Бог ваш; прыйдзе помста, адплата Божая; Ён прыйдзе й спасець вас". 5 Тады адчыняцца вочы нявісных, і вушы глухіх адкрыюцца. 6 Тады кульгавы будзе падскакаваць, як алень, і язык немага будзе пяяць; бо выбіліся на пустыні воды і цур'і на пусташы. 7 І здань водаў стане копаняй, і ўсьмяглая зямля - жароламі вады; на сялібе шакалаў, ідзе яны ляжаць, будзе трава з трысьціною а чаротам. 8 І будзе там гасьцінец а дарога, і дарогаю сьвятасьці назавуць яе; нячысты ня будзе хадзіць па ёй; яна будзе спасёным ягоным; нават бязглуздыя не заблудзяць. 9 Лява ня будзе там, і дзярлівае зьвяро ня ўвыйдзе на яе, ня знойдзецца там, а будуць хадзіць спасёныя. 10 І адкупленыя СПАДАРОМ зьвернуцца, і прыйдуць на Сыён ізь песьнямі, і вечная радасьць будзе на галавах іхных; адзяржаць радасьць а весялосьць, і ўцячэць смутак а ўздых.

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

36 Сталася чатырнанцатага году, караля Гэзэкі, узышоў Сэнахірыў, кароль Асырскі, на абаронныя месты юдэйскія і ўзяў іх. 2 І паслаў кароль Асырскі Рабшака з Лахішу да Ерузаліму да караля Гззэкі зь вялікім войскам; і ён стаў ля вадаводу вышняе копані ля гасьцінца валельнага поля. З Тады вышлі да яго Елякім Гілчанок, дамавер, а Шэўна, пісар, а Ёаг Асафёнак, дзеяпісьменьнік.

4 І сказаў ім Рабшак: „Скажыце цяпер Гэзэку: ,Гэтак кажа кароль вялікі, кароль Асырскі: што гэта за спадзева, на каторую ты спадзяешся? 5 Я кажу - на адны толькі словы вуснаў, але рада а сіла патрэбныя да вайны; дык на каго ты спадзяешся, што паўстаеш супроці мяне ? 6 Гля ты спадзяешся на падпору наломленае гэтае трысьціны, на Ягіпет, каторая, калі хто апіраецца на яе, увыйдзе яму ў даланю і прабадзець яе. Гэткі фараон, кароль Ягіпецкі, усім, што спадзяюцца на яго. 7 А калі скажаш імне: „На СПАДАРА, Бога свайго, мы спадзяемся", то хіба Ён ня тый, каторага ўзвышшы а аброчнікі зьняў Гэзэка й сказаў Юдзе а Ерузаліму: „Перад гэтым аброчнікам кланяйцеся"? 8 Дык дай заруку спадару майму, каралю Асырскаму, і я дам табе дзьве тысячы коні, калі ты із свайго боку можаш даць коньнікаў на іх. 9 Ды як аддаліш від адзінага вайводцы з найменшых слугаў спадара майго і здасіся на Ягіпет дзеля цялежак а коньнікаў? 10 І цяпер ціж я без СПАДАРА ўзышоў на гэты край, каб зьнішчыць яго? СПАДАР сказаў імне: Ідзі на гэты край і зьнішч яго".

11 Тады Елякім а Шэўна а Ёаг сказалі Рабшаку: „Гукай, калі ласка, да слугаў сваіх паарамску, бо мы цямім, але ня гукай да нас юдэйскаю моваю ў вушы люду, што на сьцяне".

12 І сказаў Рабшак: „Ціж мой спадар паслаў мяне да спадара твайго а да цябе сказаць гэтыя словы? Ці не да людзёў, што сядзяць на сьцяне, каб мелі есьці нечысьць сваю і піць моч сваю з вамі?"

1З Тады Рабшак стаў і крычэў вялікім голасам паюдэйску, кажучы: „Слухайце словы караля вялікага, караля Асырскага! 14 Гэтак кажа кароль: ,Няхай ня зводзе вас Гэзэка, бо ён ня можа выратаваць вас. 15 І няхай Гэзэка не надзеіць вас на СПАДАРА, кажучы: „СПАДАР напэўна вывальне нас; гэтае места ня будзе аддана ў руку караля Асырскага". 16 Ня слухайце Гэзэкі, бо гэтак кажа кароль Асырскі: ,3рабіце дабраславенства з імною, і выйдзіце да мяне, і ежча кажны зь віна свайго, і кажны зь фіґаў сваіх, і піце кажны ваду з копані свае, 17 Пакуль я ня прыйду й не вазьму вас да зямлі, падобнае да зямлі вашае, зямлі збожжа а віннога соку, зямлі хлеба а вінішчаў. 18 Хай не ўмаўляе вам Гэзэка, кажучы: „СПАДАР вывальне нас". Ці выратавалі багі народаў кажны зямлю сваю з рукі караля Асырскага? 19 Ідзе багі Гамафу а Арпаду? ідзе багі Сэфарваіму? і ці вывальнілі яны Самару ад рукі мае? 20 Хто ё меж усіх багоў гэтых земляў, што вывальнілі б землі свае ад рукі мае, каб СПАДАР мог вывальніць Ерузалім ад рукі мае?'"

21 Але яны маўчэлі і нічога яму не адказавалі, бо было каралеўскае расказаньне, кажучы: „Не адказуйце яму". 22 І прышлі Елякім Гілчанок, дамавер, а Шэўна, пісар, а Ёаг Асафёнак, дзеяпісьменьнік, да Гэзэкі з разьдзертым адзецьцям, і сказалі яму словы Рабшаковы.

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

37 І сталася, як кароль Гэзэка пачуў гэта, што ён разарваў адзецьці свае, і пакрыўся зрэбнінаю, і пайшоў да дому СПАДАРОВАГА.

2 І паслаў Елякіма, дамавера, а Шэўну, пісара, а старшых ізь сьвятароў, пакрытых грэшнікамі, да Ісаі Амасёнка, прарокі. З І яны сказалі яму: „Гэтак кажа Гэзэка: ,Гэты дзень ё дзень немарасьці, ганеньня а гневу, бо дзеці прышлі радзіцца, але няма сілы радзіць. 4 Можа СПАДАР, Бог твой, пачуе словы Рабшаковы, каторага паслаў кароль Асырскі, спадар ягоны, зьневажаць Бога жывога і ганіць словамі, каторыя СПАДАР, Бог твой, чуў; затым узьнясі малітву за астачу, што ё!"

5 І прышлі слугі караля Гэзэкі да Ісаі. 6 І сказаў ім Ісая: „Гэтак скажыце спадару свайму: .Гэтак кажа СПАДАР: Ня бойся слоў, што ты чуў, каторымі блявузґалі на Мяне слугі караля Асырскага. 7 Вось, Я ўлажу дух у яго, і ён пачуе дзейку, і зьвернецца да зямлі свае, і Я ўчыню, што ён падзець ад мяча ў зямлі сваёй' ".

8 І зьвярнуўся Рабшак, і знайшоў караля Асырскага, зь Ліўнаю ваюючага, бо ён чуў, што тый адышоў ад Лахішу.

9 І ён чуў праз Фіргака, караля Эфіопскага, гэткае: „Ён вышаў ваяваць із табою".

І як ён пачуў, ён паслаў паслоў да Гэзэкі, кажучы: „Гэтак гукайце Гэзэку, каралю Юдэйскаму, кажучы: .Няхай не ашукуе цябе Бог твой, на Каторага ты спадзяешся, кажучы: „Ерузалім ня будзе даны ў руку караля Асырскага". 11 Вось, ты чуў, што каралі Асырскія зрабілі ўсім землям, супоўна нішчачы іх; і ты будзеш вывальнены? 12 Ці ўратавалі іх багі народаў, каторых айцове мае выгубілі, -- Гозэн а Гаран а Рэцэф а сыноў Едэна, каторыя ў Тэласару? 1З Ідзе кароль Гамафу а кароль Арпаду а кароль местаў Сэфарваіму, Гэны а Івы?'"

14 І ўзяў Гэзэка лісты з рукі паслоў, і прачытаў іх, і ўзышоў Гэзэка да дому СПАДАРОВАГА, і разгарнуў іх перад СПАДАРОМ.

15 І Гэзэка маліўся СПАДАРУ, кажучы: 16 „СПАДАРУ войскаў, Божа Ізраеляў, што сядзіш над Херувамі! Ты Бог адзін, Ты адзін усім каралеўствам зямлі, Ты ўчыніў неба й зямлю. 17 Нахіні вуха Свае, СПАДАРУ, і чуй; адчыні вочы свае, СПАДАРУ, і бач, і пачуй усі словы Сэнахірывавы, каторы паслаў ганіць Бога жывога. 18 Але, СПАДАРУ, каралі Асырскія спустошылі ўсі народы а краі іхныя, 19 кінулі багі іхныя ў цяпло; бо яны былі не багове, а работа рук людзкіх, дзерва а камень, затым яны й выгубіл.і іх. 20 Цяпер жа, СПАДАРУ, Божа наш, выбаў нас ад рукі ягонае, і пазнаюць усі каралеўствы зямлі, што Ты - СПАДАР адзін".

21 Тады Ісая Амасёнак паслаў да Гэзэкі, кажучы: „Гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў: праз тое, чаго ты маліўся Імне ўзглядам Сэнахірыва, караля Асырскага, 22 Дык во слова, што сказаў СПАДАР што да яго: ,Пагрэбавала табою, сьміялася зь цябе дзеўка, дачка Сыёну, дачка Ерузаліму ківала галавою сваёю над табою. 23 Каго ты зьневажаеш і на каго блявузґаеш ? і на каго ты падняў голас, высака падняў вочы свае? на сьвятога Ізраелявага. 24 Слугамі сваімі ты зьневажаў СПАДАРА і сказаў: „З множасьцяй цялежак сваіх я ўзыходзіў на вышыні гораў, на бакі Лібану, і сек высокія кедры яго, найвыбарнейшыя кіпрысы яго, і хадзіў на самы верх яго, у лес Кармілу ягонага. 25 Я капаў, і піў ваду, і ступою ног сваіх высушу ўсі рэкі абложных месцаў". 26 Нягож ты ня чуў здаўна, што гэта Я ўчыніў, у старавечныя часы ўхармаваў гэта ? Цяпер Я здойсьніў гэта, і будуць абаронныя месты на разбурэньне ў кучы друзу ? 27 І жыхары іх нясілы, дрыжэлі й былі паганбены, сталі, як палявая трава, як зяленіва, як трава на страсе і як збожжа, што было выбіта, ня вырасшы. 28 І тваю седню, і выхад, і ўход твой Я знаю, і злосьць тваю на Мяне. 29 За злосьць тваю на Мяне і за нядбайнасьць, што дайшло да вушшу Маіх, Я зацягну колца ў нос твой, і закілзаю цябе, і зьвярну цябе тудэй, кудэй ты прышоў'. 30 А табе во знак: сёлета будуць есьці, што само родзіцца, налета, што вырасьце зь мінулага году, а на пазалета сейце, жніце, садзіце вінішчы і ўжывайце плады зь іх. 31 І ўцеклая астача з дому Юдзінага ўзноў пусьце карэньне далоў, дасьць плод на версе; 32 Бо зь Ерузаліму выйдзе астача, і ўцеклыя з гары Сыёну. Рупатлівасьць СПАДАРА войскаў зробе гэта.

33 „Затым гэтак кажа СПАДАР што да караля Асырскага: ён ня ўвыйдзе ў гэтае места, і ня будзе там пушчаць стрэлаў, і ня выйдзе наўпярэймы яму із шчытам, і не насыпе вала супроці яго; 34 Ён зьвернецца тудэй, кудэй прышоў, і ня ўвыйдзе ў гэтае места, агалашае СПАДАР. 35 Я буду бараніць гэтае места, каб выбавіць яго дзеля Сябе й дзеля слугі Свайго Давіда".

36 І вышаў Ангіл СПАДАРОЎ, і зразіў у васырскім табару сто асьмйдзісят пяцёх тысячаў. І ўсталі нараніцы, і вось, усі яны мертвыя трупы.

37 Сэнахірыў, кароль Асырскі, пусьціўся ў дарогу, і пайшоў, і зьвярнуўся, і жыў у Ніневе.

38 І сталася, як ён кланяўся ў доме Нісроха, бога свайго, што Адрамелех а Шарэцэр, сыны ягоныя, забілі яго мячом, а самы ўцяклі да зямлі Арарацкае. І Эсар - Гадон, 39 сын ягоны, загаспадарстваваў замест яго.

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

38 Тых дзён Гэзэка сьмяротна захварэў; і прышоў да яго прарока Ісая Амасёнак, і сказаў яму: „Гэтак кажа СПАДАР: зрабі дастамэнт праз дом свой, бо ты памрэш і ня будзеш жыць".

2 Гэзэка абярнуўся відам сваім да сьцяны, і маліўся СПАДАРУ, З І сказаў: „Малю Цябе, СПАДАРУ, успомні цяпер, як я хадзіў перад Табою ў праўдзе і з дасканальным сэрцам, і добра, ў ваччу Тваім рабіў".

І заплакаў Гэзэка плачам вялікім.

4 І было слова СПАДАРОВА да Ісаі, кажучы: 5 „Ідзі й скажы Гэзэку: гэтак кажа СПАДАР, Бог Давіда, айца твайго: Я пачуў малітву Тваю, абачыў сьлёзы твае, і вось, дабаўлю да дзён тваіх пятнанцаць год; б І ад рукі караля Асырскага выбаўлю цябе й гэтае места, і буду бараніць гэтае места. 7 І во табе знак ад СПАДАРА, што СПАДАР справе справу, праз каторую Ён казаў: 8 Вось, Я адвяду назад сьцень на дзесяць уступцоў, па каторых ён ужо спусьціўся на сонечным паказьніку Агазовым". І зьвярнулася сонца на дзесяць уступцоў, па каторых яно ўжо было спусьціўшыся.

9 Во пісаньне Гэзэкі, караля Юдэйскага, як захварэў і ачуняў ад свае хваробы: 10 „Я падумаў, што ў палавіцы дзён сваіх зыйду да брамаў шэолю, я маю спабыцца засталых год сваіх. 11 Я казаў, што не абачу ЯГА, СПАДАРА на зямлі жывых, не абачу ўжо чалавека меж жыхарыў сьвету, 12 Век мой ўцёк і перасяліўся ад мяне, як пастускі будан; я маю адрэзаць, як ткач, жыцьцё свае, - Ён адразае мяне ад асновы; сядні да ночы Ты зробіш імне канец. 1З Я крычэў помачы аж да раньня; як леў, Ён ламіў усі косьці мае; зраньня аж да ночы чакаў, што Ты зробіш імне канец. 14 Я крычэў, як жораў, шчабятаў, як ластаўка, стагнаў, як галуб; вочы мае былі падяяты да гары. СПАДАРУ! я ўцісьнены, будзь Ты імне зарукаю. 15 Што я скажу? Ён абяцаў імне, Ён і зрабіў. Я буду хадзіць лагодна ўсі гады свае ў немарасьці душы свае. 16 СПАДАРУ! гэтым працягнуцца гады мае, і ў вусім гэтым - жыцьцё майго духа: Ты ўздаравіў мяне й пажвавіў мяне. 17 Вось, на дабро свае я меў вялікую гарчэль, і Ты зь любосьцяй выбавіў душу маю ад згубы; бо Ты кінуў за плечы Свае ўсі грахі мае; 18 Бо шэоль ня славе Цябе, сьмерць ня хвале Цябе, не здаюцца зыходзячыя ў дол на праўду Тваю. 19 Жывы, жывы будзе вызнаваць Цябе, як я цяпер: айцец азнайме дзяцём сваім праўду Тваю. 20 СПАДАР тут, каб спасьці мяне; і мы будзем пяяць песьні на струнных снадзях усі дні жыцьця нашага ў доме СПАДАРОВЫМ".

21 І сказаў Ісая: „Хай прынясуць скрыль фіґаў, і хай прыложа да скулы, і ён ачуняе".

22 І Гэзэка сказаў: „Якое чуда, што я буду хадзіць да дому СПАДАРОВАГА!"

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

39 Таго часу паслаў Меродах-Валадан Валаданёнак, кароль Бабілёнскі, Гэзэку ліст а дары; бо чуў, што ён захварэў і ачуняў. 2 І ўзрадаваўся Гэзэка зь іх, і паказаў ім скарбніцу сваю, срэбра а золата а пахі а добрыя масьці а ўсю зброю сваю а ўсе, што было ў скарбніцах ягоных; не засталося ні воднае рэчы, каторай бы не паказаў ім Гэзэка ў доме сваім і ў вусёй дзяржаве сваёй.

З І прышоў прарока Ісая да караля Гэзэкі, і сказаў яму: „Што сказалі гэтыя людзі? і скуль яны прышлі да цябе?" І Гэзэка сказаў: „З далёкае зямлі прышлі да мяне, з Бабілёну". 4 Але ён сказаў: „Што бачылі яны ў доме тваім?" І сказаў Гэзэка: „Бачылі ўсе, што ёсьць у

доме маім; ня было рэчы, каторай бы я не паказаў ім у скарбніцах сваіх". 5 Тады Ісая сказаў Гэзэку: ,,Чуй слова СПАДАРА войскаў: б Вось, прыйдуць дні, што перанясуць да Бабілёну ўсе тое, што ў доме тваім і што айцове твае зьберлі дагэтуль; нічога не застанецца, кажа СПАДАР. 7 І возьмуць із сыноў тваіх, каторыя выйдуць ізь цябе, каторых ты народзіш, і будуць яны легчанцамі ў палацу караля Бабілёнскага". 8 Тады Гэзэка сказаў Ісаі: „Добрае слова СПАДАРОВА, каторае ты вымавіў", і сказаў: „Абы быў супакой а дабрабыт за дзён маіх".

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

40 Цешча, цешча люд Мой, кажа Бог ваш; 2 Кажыце да сэрца Ерузаліму й агалашайце яму, што час ходаньня ягонага скончыўся, што ё зычэньне дараваць бяспраўе ягонае; бо адзяржаў ён ад рукі СПАДАРОВАЕ ўдвая за ўсі грахі свае.

З Голас галосячага на пустыні: „Прыгатуйце дарогу СПАДАРОВУ, зраўнуйце ў сьцепе гасьцінец Богу нашаму. 4 Кажная даліна падыймецца, і кажная гара а ўзгорак паніжацца, і крывое выпрастаецца, і гаравы ланцуг будзе даліною. 5 І слава СПАДАРОВА будзе аб'яўлена, і ўсі целы заразом абачаць, бо вусны СПАДАРОВЫ вымавілі".

б Голас кажа: „Агалашай!" І ён сказаў: „Што буду я агалашаць? Кажнае цела - трава, і кажная дабрачэсьць ягоная - як палявая кветка: 7 Трава сохне, кветка вяне, як вецер ад СПАДАРА падзьмець на яе; чыста так і люд, як трава. 8 Трава сохне, кветка вяне, але слова Бога нашага застанецца на векі".

9 Сыёне, што прыносіш добрыя ведамкі, узыйдзі сабе на гару высокую; Ерузаліме, што прыносіш добрыя ведамкі, моцна ўзьнімі голас свой, узьнімі, ня бойся; кажы местам Юдэйскім: „Во Бог ваш!" 10 Вось, Спадар СПАДАР прыходзе ізь сілаю, і плячо Ягонае будзе радзіць за Яго; во заплата Ягоная зь Ім, і праца Ягоная перад Ім. 11 Як пастыр стаду сваю, будзе пасьціць, плячом Сваім зьбярэць ягняты і на ўлоньню Сваім будзе насіць, ссучых будзе вадзіць. 12 Хто памераў ваду сваёю жменню, і азначыў неба пядзяю, і ўтоўпіў у меру пыл земны, і зважыў горы вагою, і ўзгоркі шалькамі? 1З Хто спатачыў Дух СПАДАРОЎ, і хто раду радзіў? 14 Зь кім радзіўся Ён, каб Яму даў разуменьне, вучыў Яго сьцежкі суду, і вучыў Яго веды, і дарогу розуму паказаў Яму? 15 Вось, народы - як капля зь вядра, і ўважаюцца як пылок на шальцы. Вось, Ён падыймае абтокі, як маленькую макулінку. 16 І Лібану недаволі на цяпло, і жывёлы ягонае недаволі на ўсепаленьні.

17 Усі народы як нішто перад Ім; і меней як нішто, і за пусьціню Ён уважае іх. 18 І да каго ўважаеце падобным БОГА? і якую падобнасьць прыраўнуеце да Яго ? 19 Умелы майстра адлівае выразанага балвана, і літаваньнік пацягне яго золатам і прылітуе срэбныя ланцугі. 20 Хто бедны на аброк, тый выбірае нябуцьвеючае дзерва, шукае мудрага майстру, зрабіць выразанага балвана, што ня хістаўся б. 21 Хіба вы ня ведаеце? хіба вы ня чулі? хіба ня было азнаймлена вам спачатна? хіба вы не зразумелі подаў зямлі? 22 Ён тый, што сядзіць над кругам зямлі, і жыхары яе - як шаранча; што прасьцягнуў нябёсы, як заслону, і расьцягнуў іх, як будан да жыцьця. 23 Ён абарачае князёў у нішто, судзьдзяў зямлі як марнасьць Ён робе. 24 Ледзь яны былі пасаджаны, ледзь яны былі пасеяны, і ці ледзь пень іхны ўкараніўся ў зямлі; як толькі ён дзьмухнуў на іх, яны высахлі, і бура, як салому, панесла іх.

25 Да каго ж, вы ўважаеце, падобны Я, да каго прыраўнуеце Мяне? кажа Сьвяты. 26 Падыйміце да гары вочы вашы і гляньце, хто стварыў гэта? - Тый, Хто выводзе лікам войска іхнае і завець іх усіх на ймя велічынёю моцы Свае й дужасьцю сілы Свае. Усі ё.

27 Чаму кажаш ты, Якаве, і гукаеш ты, Ізраелю: „Схавана дарога мая ад СПАДАРА, і суд мой мінуў Бога?" 28 Хіба ты ня ведаеш? хіба ты ня чуў, што ё Бог вечны СПАДАР, Стварыцель канцоў зямлі ? Ён не прыстаець, ня млее; няма скуманьня розуму Ягонага. 29 Даець прысталаму сілу й слабога пасіляе. 30 Дзяцюкі могуць прыставаць а млець, і выборныя воі могуць часта спатыкацца; 31 А тыя, што спадзяюцца на СПАДАРА, адновяць сілу, распусьцяць крылы, як арлы, пабягуць і не замлеюць, пойдуць і ня прыстануць.

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

41 Маўчыце перад Імною, абтокі, а люды няхай адновяць сілу, няхай дабліжацца, тады няхай скажуць: „Станьма разам на суд". 2 Хто пабудзіў з усходу справядлівага, гукнуў яго да нагі свае, даў народы яму і ўладу над каралямі? Ён даў іх, як пыл, пад меч ягоны, як разьвеяную салому, пад лук ягоны. З Ён перасьледаваў іх, прайшоў у супакою па дарозе, па каторай ногі ягоныя не хадзілі. 4 Хто дзеяў і зрабіў, прыгукаўшы спачатна пакаленьні? Я, СПАДАР, першы і з апошнімі Я Тый. 5 Абтокі бачылі й баяліся; канцы зямлі дрыжэлі, бліжыліся а прыходзілі. 6 Кажны памагаў Прыяцелю свайму й казаў брату свайму: „Мацуйся". 7 Умелы майстра мацуе літоўніка, тый, што выгладжуе кляўцом, таго, што куе на кавале, кажучы: „Гэта добра!" і мацуе гэта гваздамі, каб ня хісталася.

8 Але ты, Ізраелю, слуга Мой, Якаве, абраны мой, насеньне Абрагамова, любовага Майго, 9 Каторага Я няў з канцоў зямлі, і з найдальшых кутоў яе прыгукаў, і сказаў табе: „Ты слуга Мой, Я абраў цябе і не адхінуў цябе", 10 Ня бойся, бо Я -- з табою, не палохайся, бо я Бог твой; Я ўмацую цябе, нават Я памагу табе, нават Я паддзяржу цябе правіцаю справядлівасьці Свае. 11 Вось, будуць засарамочаны а паганбены ўсі, што былі ўзлаваўшыся на цябе, будуць як нішто; і загінуць тыя, што правуюцца з табою. 12 Будзеш шукаць іх, і ня знойдзеш іх, тых, што сьперачаліся з табою; будуць як нішто, і як чыстае нішто тыя, што ваююць із табою; 1З Бо Я СПАДАР, Бог твой, што дзяржыць правіцу тваю, кажучы табе: „Ня бойся, Я памагу табе".

14 Ня бойся, чарвяча Якаве, нячысьлены Ізраелю, Я памагу табе, агалашае СПАДАР а Адкупіцель твой, Сьвяты Ізраеляў. 15 Вось, я зраблю цябе новаю войстраю малатарняю, войстраю з абодвых бакоў; Ты будзеш малаціць горы і пакрышыш, і ўзгоркі зробіш, як ўмецьце. 16 Ты будзеш веяць іх, і вецер разьнясець іх, і віхор расьцяруша іх; але ты будзеш цешыцца ў СПАДАРУ, у Сьвятым Ізраелявым будзеш хваліцца.

17 Ўбогія а бедныя шукаюць вады, але няма; язык іхны сохне ад смагі: Я, СПАДАР, адкажу ім, Бог Ізраеляў не пакіне іх. 18 Я адчыню рэкі на высокіх месцах і жаролы сярод далінаў; Я абярну пустыню ў копань і сухую зямлю ў вытокі вады. 19 Я пасаджу на пустыні кедру, акацу а мірту а аліўку; Я пастанаўлю ў сьцепе кіпрыс, явар а бук разам, 20 Каб абачылі а пазналі, пераканаліся а ўсі ўцямілі, што рука СПАДАРОВА зрабіла гэта, і Сьвяты Ізраеляў стварыў гэта.

21 Дабліжча справу вашу, кажа СПАДАР; дабліжча блізюсенька моцныя довады вашы, кажа Кароль Якаваў. 22 Няхай яны блізюсенька дабліжацца й скажуць нам тое, што будзе; зьясьніце нам, што значаць пачаткі здарэньняў, каб мы абярнулі сэрцы нашы і даведаліся канец іх; альбо азнайміце нам прыйдучыя. 23 Азнайміце нам здарэньні пасьлейшыя, і будзем ведаць, што багове вы; ці будзеце рабіць добрае ці благое, мы будзем дзівавацца і абачым з вамі разам. 24 Але вось, вы нішто, і справа вашая чыстае нішто; агіда тый, хто абірае вас.

25 Я ўзьняў, пабудзіў аднаго з поўначы, і ён прыйдзе; ад усходу сонца ён будзе гукаць імя Мае; ён прыйдзе на князёў, як на гліну, і патопча, як ганчар ліпкую гліну. 26 Хто сказаў гэта ўперад, каб мы даведаліся, і здаўна, каб мы сказалі: „Ён справядлівы" ? Але нават ніхто не сказаў, нават ніхто не абясьціў, і ніхто ня чуў словаў вашых. 27 Адно першы на Сыёне: вось, вось яны, і Я Ерузаліму дам прыносіць добрыя ведамкі. 28 І Я глянуў, і ня было нікога, і меж іх няма парадніка, каб Я мог папытацца ў іх, і каб яны адказалі. 29 Вось, яны ўсі ашука, справы іхныя нішто, вецер а нярад літыя балваны іхныя.

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

42 Во Слуга Мой, Каторага Я падпіраю, абраны Мой, Катораму прыяе душа Мая. Я даў Дух Свой на Яго; Ён абесьце суд народам. 2 Ён ня будзе крычэць ані гукаць, ані вонках дасьць пачуць голас свой; З Не пераломе наломленае трысьціны й курачага лёну ня згасе. Да праўды прывядзець суд; 4 Ня скволее ані зьбезахоціцца, пакуль не ўмацуе на зямлі суду; і Права Ягонага чакаюць абтокі.

5 Гэтак кажа Бог СПАДАР, Ён стварыў нябёсы й расьцягнуў іх, прасьцягнуў зямлю й што вышла зь яе; Ён даець душу люду на ёй і дух тым, што ходзяць па ёй. 6 „Я, СПАДАР, прыгукаў Цябе ў справядлівесьці, і ўхаплю Цябе за руку Тваю, і буду сьцерагчы Цябе, і дам Цябе як змову люду, на сьвятло народам, 7 Каб адчыніць нявісныя вочы, вывесьці вязьняў зь вязьніцы, седзячых у цямноце - зь цямніцы. 8 Я СПАДАР, гэта - Мае імя, і Я сьці Свае іншаму ня дам ані хвалы Свае выразаным балваном, 9 Першыя, бач, збыліся, і новае я паведамлю; уперад, чымся вырастуць, дам пачуць вам".

10 Пяіце СПАДАРУ новую песьню, хвалу ягоную з канца зямлі, вы, што зыходзіце на мора, і ўсе, што напаўняе яго, абтокі а жыхары іх. 11 Няхай пустыня а месты яе падыймуць голас, сёлы, ідзе Кідар жывець; няхай пяюць жыхары скалаў, зь вярхоў гор няхай гукаюць. 12 Хай аддадуць чэсьць СПАДАРУ і хвалу Ягоную на абтоках хай абяшчаюць. 1З СПАДАР, як дужасіл, выйдзе, як ваеньнік узруша рупатлівасьць, падыйме ваенны крык, будзе гукаць голасна; здужае непрыяцеляў Сваіх.

14 Я ад веку заставаўся супакойны, быў ціхі, узьдзержаваўся; цяпер буду крычэць, як родзячая жонка. Зьнішчу а праглыну разам: 15 Я спустошу горы а ўзгоркі, і высушу ўсі расьліны іх, і абярну рэкі ў вабтокі, і ставы высушу. 16 І павяду нявісных па дарозе, ім няведамай, Я прысілю іх ісьці па сьцежках, каторых яны ня знаюць; цемрадзь абярну перад імі ў сьвятліню, крывыя дарогі - ў простую: во, што Я зраблю ім і не пакіну іх. 17 Яны адступяць назад, вельма асарамацяцца, што спадзяюцца на выразанага, што кажуць выліванаму: „Вы нашы багове".

18 Слухайце вы, глухія, і глядзіце вы, нявісныя, каб абачыць. 19 Хто нявісны, як ня слуга Мой, і глухі, як пасланец Мой, што Я паслаў? хто нявісны так, як дасканальны, і нявісны, як слуга СПАДАРОЎ? 20 Ты бачыў шмат, але не назіраў; вушы твае былі адчынены, але ты ня слухаў. 21 СПАДАР вельма жадаў дзеля справядлівасьці Свае, Ён узьвялічыў Права й зрабіў яго пачэсьлівым. 22 Але ён люд разбураны а аглабаны; яны ўсі зьвязаны ў пячорах і схаваны ў цямніцах; яны сталі глабаньням, і няма выбавіцеля; яны аглабаны, і ніхто ня кажа: „Аддай назад". 23 Хто меж вас нахінець вушы да гэтага? прыслухаецца й пачуе прыйдучае ? 24 Хто даў Якава на разбурэньне і Ізраеля глабаньнікам ? ці ня быў гэта СПАДАР, супроці Каторага мы ізграшылі, не хацелі йсьці па дарогах Ягоных і не паслухалі права Ягонага? 25 І Ён выліў на яго вялікі гнеў Свой і злосьць вайны, і запаліла ўсе навокал яго, але ён ня ведаў, палала ў ім, але ён ня прыняў гэтага да сэрца.

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

43 Але цяпер гэтак кажа СПАДАР, што стварыў цябе, Якаве, і ўхармаваў цябе, Ізраелю: „Ня бойся, бо Я спас цябе; Я прыгу́каў цябе на ймя; ты Мой. 2 Як ты будзеш пераходзіць пераз воды, Я буду з табою, і - пераз рэкі, яны не зальлюць цябе; як ты ўвыйдзеце у цяпло, не апячэшся, і полымя ня спале цябе; З Бо Я СПАДАР, Бог твой, Сьвяты Ізраеляў, Спас твой; Я аддаў на выкуп за цябе Ягіпет, Ефіопу а Сэву за цябе. 4 Як ты быў дарагі ў ваччу маім, ты быў паважаны, і Я любіў цябе, дык аддам чалавека за цябе і люды - за душу тваю. 5 Ня бойся, бо Я з табою; з усходу павяду насеньне твае, і із захаду зьбяру цябе, б Я скажу поўначы: аддай і - паўдню: не задзержуй; прывядзі сыноў Маіх здалеку і дачкі Мае з канцоў зямлі, 7 Кажнага, што завецца імям Маім, бо Я стварыў яго дзеля славы Свае, Я ўхармаваў яго, нават Я ўчыніў яго". 8 Вывядзіце люд нявісны, а вочы ён мае, і глухіх, а вушы ёсьць у іх. 9 Усі народы хай зьбяруцца разам, і зыйдуцца люды. Хто памеж іх мог бы агаласіць гэта? і першае хай дасьць пачуць нам; няхай прывядуць сьветкі свае, каб аправіцца; альбо хай слухаюць і кажуць: Праўда! 10 „Вы сьветкі Мае, агалашае СПАДАР, і слуга Мой, каторага Я абраў, каб вы даведаліся і паверылі Імне, зразумелі, што гэта Я: перад Імною ня быў ухармаваны Бог, і просьле Мяне ня будзе.

11 „Я, Я СПАДАР, і апрача Мяне няма Спаса. 12 Я паведаміў, Я спас, Я абясьціў; і няма чужога Бога памеж вас; вы - сьветкі Мае, агалашае СПАДАР, і Я БОГ. 1З Але, перад днём Я Ён, і ніхто ня выбаве ад рукі Мае: Я буду дзеяць, і хто адверне гэта?"

14 Гэтак кажа СПАДАР, Адкупіцель ваш, Сьвяты Ізраеляў: „Дзеля вас Я паслаў да Бабілёну і зьвёў усіх уцекачоў, і Хальдэяў у караблёх радасьці іхнае. 15 Я СПАДАР, Сьвяты ваш, Стварыцель Ізраеля, Кароль ваш".

16 Гэтак ка жа СПАДАР, Каторы праклаў дарогу ў мору і сьцежку па магучых водах, 17 Каторы вывеў цялежкі й каня, войска а сілу; разам яны лягуць, ня ўстануць, яны зьнішчаны, згасьлі, як лён. 18 „Не ўспамінайце бытае ані разважайце справаў мінуласьці. 19 Вось, Я раблю новае; цяпер яно вырасьце. Ціж вы ня ведаеце гэтага? Але, нават Я пракладу дарогу ў сьцепе й рэкі на пустыні. 20 Усьцяць Мяне палявыя зьвяры, шакалы а стравусы, бо Я дам у сьцепе ваду, рэкі на пустыні, каб даць піць люду Свайму, абранаму Свайму. 21 Люд гэты Я ўхармаваў Сабе; хвалу Маю будуць абяшчаць яны. 22 Але ты, Якаве, ня гукаў да Мяне; ты, Ізраелю, стамаваў Мяне. 23 Ты ня прыводзіў Імне ягнят на ўсепаленьне, аброкамі сваімі ня сьціў Мяне. Я не няволіў цябе аброкам ані тамаваў цябе кадзеньням. 24 Ты ня купляў імне

за срэбра трысьціну і туку аброкаў сваіх не даваў Імне піць, але быў вялічны Імне грахамі сваімі і тамаваў мяне бяспраўямі сваімі. 25 Я, Я Тый, што сьцірае выступы твае дзеля Самога Сябе, і грахоў тваіх ня ўспомню. 26 Прыпомні Імне; будзем прававацца разам; гу́кай ты, каб табе аправіць сябе. 27 Праайцец твой ізграшыў, і абароньнікі твае зрабілі выступ супроці Мяне. 28 За тое Я збудзеніў князёў сьвятыні і даў Якава на аканаваньне і Ізраеля на ганеньне.

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

44 „А цяпер слухай, Якаве, слуга Мой, і Ізраелю, абраны Мой: 2 Гэтак кажа СПАДАР, што ўчыніў цябе і ўхармаваў цябе, ад улоньня памагаю табе: ня бойся, Якаве, слуга Мой, і ты, Ешуруне, абраны Мой; 3 Бо Я выльлю ваду на ўсьмяглага і цур'і на сухую зямлю, выльлю Дух Свой на насеньне твае і дабраславенства Свае на пагоны твае, 4 Каб яны расьлі меж травы, як вербы ля цур'ёў водаў. 5 Гэты скажа: .Я СПАДАРОЎ'; і гэны назавецца імям Якава; і гэны напіша  рукою сваёю: ,ДА СПАДАРА' і дасьць сабе мянушку ,Ізраель' ".

6 Гэтак кажа СПАДАР, Кароль Ізраеля, і Адкупіцель яго, СПАДАР войскаў: ,,Я першы, і Я апошні, і апрача Мяне няма Бога. 7 І хто як Я? Хай ён назавець а азнайме а выкладзе з парадку Імне; бо Я ўладзіў старавечны люд і прыйдучыя, і, што будзе, хай скажуць яму. 8 Ня бойцеся а не палохайцеся: хіба Я не паведамляў здаўна і не абяшчаў? Вы мае сьветкі. Ці ё Бог апрача Мяне? Але, нямаш гораду, ніякага ня ведаю". 9 Тыя, што робяць выразаныя, усі яны марнасьць, і дарагія рэчы іхныя бескарысныя, і яны самы сьветкі сабе; яны ня бачаць, ня ведаюць, каб маглі сароміцца. 10 Хто зрабіў бога й выліў выразанага, што бескарысны? 11 Вось, усі сябры ягоныя будуць засаромлены, і ўмелыя майстры - яны зь людзёў; няхай яны ўсі зьбяруцца, няхай стануць: яны будуць баяцца, усі разам засаромлены будуць. 12 Майстра зялезнае снадзі майструе і абрабляе яго на вугальлю, і абрабіў яго кляўцамі, і робе яго сілаю рук сваіх; ён выгаладніўся а высіліўся, ня піў вады й замлеў. 13 Сталяр нацягнуў шнюр і пазначыў яго алавянікам, ухармаваў яго долатам, абрысаваў яго цыркулям і зрабіў яго подле хвігуры людзіны, подле харашыні чалавека, каб мог быць у доме. 14 Ён насячэць сабе кедраў, і возьме кіпрыс а дуб, і выбяра сабе найшчытнейшае з памеж лесавых дзерваў; пасадзе кедру, а дождж вырасьце. 15 І будзе чалавеку на паліва, бо возьме зь іх і грэецца, таксама ён пале й пячаць хлеб; ён робе таксама бога й кланяецца, робе выразанага й падае перад ім. 16 Палавіцу пале ў цяпле, з палавіцаю яго есьць мяса, пячаць пячонку і, пад'еўшы, нават ён грэецца й кажа: ,,Ага, я ўгрэўся, я бачыў цяпло!" 17 І з астачы яго робе бога, выразанага свайго, падае перад ім, і сьціць, і моліцца да яго, і кажа: „Выбаў мяне, бо ты бог мой". 18 Яны ня ведалі ані разумелі, залепленыя вочы іхныя, каб не маглі бачыць, і сэрцы іхныя, каб не маглі цяміць. 19 І ніхто не разважае ў сэрцу сваім, нямаш веданьня ані цямленьня сказаць: „Палавіцу яго я спаліў у цяпле; нават таксама сьпёк хлеб на вугальлю яго, усмажыў мяса й зьеў; і з астачы яго зраблю агіду? ці буду падаць да калоды дзерва?" 20 Ён гоніцца за пылам; ашуканае сэрца зьвярнула яго на бок, каб ён ня мог выбавіць душы свае ані сказаць: „Ці не мана ў правай руццэ маёй?"

21 Памятуй гэта, Якаве а Ізраелю, бо ты слуга Мой; Я ўхармаваў цябе: ты Імне слуга; Ізраелю, Я не забудуся цябе. 22 Я выцер, як туман, выступкі твае і, як хмару, - грахі твае; зьвярніся да мяне, бо Я адкупіў цябе. 23 Пяіце, нябёсы, бо СПАДАР зьдзеяў; гукніце, нізіны зямлі; выбухніце, горы; пяіце, лесе й кажнае дзерва ў ім, бо СПАДАР адкупіў Якава і ўславіўся ў Ізраелю.

24 Гэтак кажа СПАДАР, Адкупіцель твой, што ўхармаваў цябе ад улоньня: „Я СПАДАР, што чыне ўсе, што адзін расьцягуе нябёсы, што расьцілае зямлю сам сабою, 25 Што нішча знакі манюкаў і ўводзе ў шал варажбітоў, што адкідае мудрых і робе веду іхную дурной, 26 Што зацьвярджае слова слугі Свайго, што дойсьніць раду пасланцоў Сваіх, што кажа Ерузаліму: ,Ты будзеш заселены', і местам Юдэйскім: ,Вы будзеце пастаноўлены, і Я аднаўлю разьвярненьне яго', 27 Што бяздоньню кажа: ,Высахні, і рэкі твае Я высушу', 28 Што кажа праз Кіра: ,Пастыр Мой, і ён выпаўне ўсі зычэньні Мае', кажучы Ерузаліму: ,Ты будзеш збудаваны', і палацу: ,Ты будзеш закладзены' ".

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

45 Гэтак кажа СПАДАР памазанцу Свайму Кіру, каторага правіцу Я дзяржу, каб услышыць народы перад ім, і Я расьперажу сьцгны каралёў, каб адчыніць перад ім дзьверы, і брамы ня будуць замкнёны: 2 „Я пайду перад табою і зраўную ўзгоркі, паламлю мядзяныя дзьверы і парэжу зялезныя завалы. З Я аддам табе скарбы цямноты і схаваныя багацьце каб ты пазнаў, што Я СПАДАР, Каторы завець цябе на ймя, Бог Ізраеляў. 4 Дзеля Якава, слугі Свайго, і Ізраеля, абранага Свайго, Я назваў цябе імям тваім, дадаў табе імя, а ты Мяне ня знаеш, б Я СПАДАР, і няма іншага; апрача Мяне няма Бога: Я паперазаў цябе, дарма што ты Мяне ня знаеш, б Каб пазналі ад усходу сонца і ад захаду, што апрача Мяне няма, Я СПАДАР, і няма яшчэ нікога. 7 Я хармую сьвятліню і твару цемрадзь, раблю супакой і твару ліха; Я, СПАДАР, раблю ўсе гэта.

8 „Капайце нябёсы зьверху, і няхай булакі ільлюць справядлівасьць; няхай адчыніцца зямля і няхай родзе спасеньне, і няхай справядлівасьць разам пушчае пагоны. Я, СПАДАР, стварыў гэта.

9 „Бяда таму, хто сьперачаецца з тым, хто яго ўхармаваў, чэрап ізь земных чарапоў. Ці скажа гліна ганчару: ,Што ты робіш?' альбо: ,Чаму выраб твой ня мае рук?'

10 „Бяда таму, хто кажа айцу: ,Што ты родзіш?' альбо жонцы: ,Што ты труднішся родамі?' "

11 Гэтак СПАДАР, Сьвяты Ізраеляў, і Каторы яго ўхармаваў: „Вы пытаецеся ў Мяне праз будучыню, праз сыноў Маіх і праз справы рукі Мае, вы хочаце расказаваць Імне? 12 Я ўчыніў зямлю і стварыў чалавека на ёй; Я рукою Сваёю расьцягнуў нябёсы і прызначыў усе войска іх. 1З Я пабудзіў яго ў справядлівасьці і ўсі дарогі ягоныя выпрастаю; ён пастанове места Мае й адашлець Маіх палоненікаў не за выкуп ані за лапан", кажа СПАДАР войскаў.

14 Гэтак кажа СПАДАР: „Гарапашнасьць Ягіпцян і тавары Ефіоплян а Савеан, мужоў самавітых, пярэйдуць да цябе і будуць твае; яны пойдуць за табою; у ланцугох яны пройдуць і табе паклоняцца, будуць маліць цябе: ,Адно ў цябе Бог, і няма іншага Бога' ". 16 Запраўды Ты БОГ таямнічы, Бог Ізраеляў, Спас. Яны будуць засаромлены а паганбены, усі зь іх; разам ізь імі зганьбяцца дзельнікі балваноў. 17 Ізраель будзе спасёны вечным спасеньням у СПАДАРУ; але, вы ня будзеце паганбены а засаромлены на векі вякоў.

18 Бо гэтак кажа СПАДАР, Каторы стварыў нябёсы, Ён ё Бог: ухармаваў зямлю і ўчыніў яе; і ўладзіў яе; стварыў яе не на пустыню; ухармаваў яе, каб была заселена: „Я СПАДАР, і няма яшчэ іншага. 19 Я не казаў патай, у цемным месцу зямлі; Я не сказаў насеньню Якававаму: Дарма шукаеце Мяне'. Я СПАДАР кажу справядлівасьць, агалашаю рэчы пасьцівыя. 20 Зьбярыцеся й прыйдзіце, дабліжчася, уцеклыя народы. Ня маюць веданьня тыя, што носяць дзерва, выразаных балваноў сваіх, і моляцца богу, што ня можа спасьці. 21 Скажыце й дабліжчася, парадзьцеся разам: хто абясьціў із старавечнага часу, сказаў гэта здаўна? ці ня Я, СПАДАР? і няма іншага Бога апрача Мяне; Я Бог справядлівы й спасаючы; няма апрача Мяне. 22 Зьвярніцеся да Мяне, і вы будзеце спасёныя; бо Я БОГ, і няма іншага. 23 Самым Сабою Я прысягаў, слова справядлівасьці вышла з вуснаў Маіх, і ня зьвернецца, што Імне паклоніцца кажнае калена, прысягае кажны язык. 24 Адно ў СПАДАРА, скажа ён Імне, справядлівасьці сіла; да Яго прыйдуць, і будуць засаромленыя ўсі, што ўзлаваліся на Яго. 25 У СПАДАРА аправіцца а ўславіцца ўсе насеньне Ізраелявае".

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

46 Віл укляк, Нево сьхінаецца,балваны іхныя пераданы зьвяром а статку; наклады вашы былі цяжкія, цяжар стомленаму. 2 Яны сьхінаюцца, яны клякаюць разам, яны не маглі ўратаваць накладу, самы пайшлі ў палон.

З „Слухайце Мяне, доме Якаваў і ўся астача дому Ізраелявага, прынятыя ад жывата, ношаныя ад дзетніцы : 4 І аж да старасьці вашае Я тый, і аж да сівізны Я буду цягаць; Я ўчыніў і Я буду насіць, нават Я буду цягаць і выбаўлю.

5 „Да каго, будзеце ўважаць, падобны Я, і раўнаваць, і прыраўнуеце Мяне, каб мы былі падобныя? 6 Яны шчодра высыпаюць золата з капшука, важаць срэбра на вазе, наймаюць літоўніка, і ён робе зь яго бога; яны падаюць і нават кланяюцца. 7 Носяць яго на плячох, цягаюць яго й становяць яго на сваім месцу; і ён стаіць, із свайго месца ня кратаецца; нават крычаць яму, але ён не адказуе і яго зь бяды не вывальняе.

8 „Памятуйце гэта й пакажыце сябе мужамі; зьвярніцеся вы, выступнікі, да сэрца; 9 Успомніце бытае ад веку, бо Я СПАДАР, і няма яшчэ іншага, Бог, і няма падобнага да Мяне. 10 Абяшчаю з пачатку канец і з даўнейшых часоў, што ня зроблена, кажучы: ,Мае пастановы стануцца, і ўсе Свае жаданьне Я зраблю'. 11 Гука́ю з усходу дзярлівую птушку, і з далёкага краю мужа радаў Сваіх. Але, як казаў, так здойсьню; Я хармаваў і так зраблю гэта.

12 „Слухайце Мяне, дужыя сэрцам, што далёкія да справядлівасьці. 1З Я дабліжыў справядлівасьць Сваю, каб яна ня была далёка, і спасеньне Мае не зацягнецца; і Я дам у Сыёне спасеньне, Ізраелю славу Сваю".

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

47 Зыйдзі й сядзь на пыл, дзеўка, дачка Бабілёну; сядзь на зямлю; без пасаду, дачка Хальдэяў; наперад ня будуць зваць цябе лагоднай а кунежнай. 2 Вазьмі жорны й мялі муку; адкінь запінашку сваю, падыймі крысы, адкрый сьцёгны і пераходзь пераз рэкі. З Адкрый голасьць сваю, нават хай будзе відзён сорам твой. Я буду імсьціцца і не пажалею чалавека.

4 Адкупіцель наш - СПАДАР войскаў імя Ягонае, Сьвяты Ізраеляў. 5 Сядзі моўчыкам і ўвыйдзі ў цемрадзь, дачка Хальдэяў, бо наперад ня будуць зваць цябе спадарыняю каралеўстваў. 6 Я ўгневаўся на люд Свой, Я збудзеніў спадак Свой і аддаў іх у руку тваю; а ты ня выказала над імі міласэрдзя: на старога ты наклала вельма цяжкое йго сваё; 7 І сказала: „На векі буду спадарыняю", значыцца ты не ўзяла́ гэтага да сэрца свайго і ня помнела канца свайго.

8 Затым слухай цяпер, скунежаная, што жывеш бязрупатліва, што кажаш у сэрцу сваім: „Я, і няма іншае, апрача мяне; я ня буду сядзець удавою і ня буду дазнаваць страты дзяцей". 9 І прыйдзе на цябе адно й другое ўраз, аднаго дня страта дзяцей і ўдавінае быцьцё ў поўнай меры прыйдуць на цябе, і на множасьць чараўнікоў тваіх, і на вялікую моц чараў тваіх. 10 І ты спадзявалася на злосьць сваю, казала: „Ніхто мяне ня бача". Мудрасьць твая а знацьцё твае перакруцілі цябе, і ты гукала ў сэрцу сваім: „Я, і няма іншае, апрача мяне". 11 І прыйдзе на цябе ліха, каторага выхаду ня ведаеш; падзець на цябе няшчасьце, ад каторага ты не адкупішся, і зьнецікі прыйдзе на цябе загуба, каторае ты ня знаеш. 12 Заставайся ж сабе з чарамі сваімі і з рознымі чараўнікамі сваімі, над каторымі ты цяжка працавала з маладосьці свае: можа ўзумееш скарыстаць ізь іх, можа пераможаш. 1З Ты стамавалася ад множасьці радаў сваіх; няхай жа стануць мернікі неба, гвездары а месячныя вяшчуны, і выбавяць цябе ад тога, што прыйдзе на цябе. 14 Вось, яны, як салома; цяпло спаліла іх; яны ня выбавілі душы свае ад полымені; не засталося вугальля, каб пагрэцца, ані цяпла, каб пасядзець перад ім. 15 Такімі табе сталіся тыя, з каторымі ты цяжка працавала й таргавала з маладосьці свае. Кажны пойдзе, блудзячы, у свой бок; ніхто ня выбаве цябе.

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

48 Слухайце гэта, доме Якаваў, што завіце́ся імям Ізраеля, і вышлі з водаў Юдзіных, што прысягаеце імям СПАДАРА і мянуеце Бога Ізраелявага, ня ў праўдзе ані ў справядлівасьці; 2 Бо ад сьвятога места яны завуцца й на Бога, Ізраелявага апіраюцца, СПАДАР войскаў імя Ягонае.

З „Здаўна даўнейшыя здарэньні Я абяшчаў, і яны выходзілі з вуснаў Маіх, і Я даў чуць іх, рабіў зьнецейку, і яны ставаліся. 4 Бо Я ведаў, што ты цьвярды, і завыек твой - зялезныя жылы, і лоб твой-мядзяны; 5 Затым абяшчаў табе здаўна, перад тым, як гэта ставалася, Я даў табе чуць, каб ты не сказаў: ,Мой балван зрабіў іх'. 6 Ты чуў гэта, назіраў усе гэта; ці вы не прызнаіце гэтага ? Я даў табе чуць адгэнуль новае, нават схаванае, і вы яе пазналі.

7 „Цяпер яны створаныя, а не даўно, нават перад гэтым вы ня чулі празь іх, каб ты ня мог сказаць: ,Вось, я ведаў празь іх'. 8 Таксама ты ня чуў, таксама ты ня ведаў, таксама адгэнуль вуха твае ня было адчынена; бо Я ведаў, што ты абходзішся вельма ізрадліва, і ад улоньня цябе завуць выступнікам. 9 Дзеля імені Свайго Я адвалакаю гнеў Свой, і дзеля хвалы Свае Я ўзьдзержую Сябе што да цябе, каб Я не адцяў цябе. 10 Вось, Я зьлітаваў цябе, але ня ў срэбру; выпрабаваў цябе ў горне гароты. 11 Дзеля Сябе, дзеля Самога Сябе Я дзею, бо як бы імя Мае магло быць будзенена? І ня дам славы Свае другому.

12 „Слухай Мяне, Якаве а Ізраелю, пагуканы Мой: гэта Я; Я першы, нават Я апошні; 1З Адно рука Мая паклала под зямлі, і правіца Мая расьцягнула нябёсы; загукаю Я да іх, і яны стануць разам. 14 Зьбярыцеся ўсі вы й слухайце: каторы памеж іх абясьціў гэта ? СПАДАР улюбіў яго, ён споўне жаданьне свае на Бабілёне, і плячо ягонае на Хальдэях. 15 Я, Я гу́каў, нават Я пагукаў яго, прывёў яго й зрабіў дарогу ягоную дасьпешнаю. 16 Дабліжчася да Мяне, слухайце гэта: нават на пачатку Я не казаў патай; адгэнуль, як справа пачалася, Я быў там;" і цяпер Спадар СПАДАР паслаў Мяне і Дух Ягоны.

17 Гэтак кажа СПАДАР, Адкупіцель Твой, Сьвяты Ізраеляў: „Я СПАДАР, Бог твой, што вуча цябе карыснага, вядзець цябе па дарозе, па якой ты маеш ісьці. 18 О, калі б ты быў уважлівы да расказаньняў Маіх! тады супакой твой быў бы, як рака, і справядлівасьць твая - як хвалі морскія. 19 І насеньне твае было б, як пясок, і патомства нутра твайго - як жвір яго; ня будзе аднята ані зьнішчана імя яго перад Імною".

20 Выходзьце з Бабілёну, уцякайце ад Хальдэяў, голасам пяцьця абяшчайце гэта, дайце пачуць гэта, разьнясіце гэта да канца зямлі, кажыце: „СПАДАР адкупіў слугу Свайго Якава!" 21 І яны ня сьмяглі на пустынях, па каторых Ён вадзіў іх: Ён вытачыў ім ваду із скалы; расьсек скалу, і паліліся воды. 22 „Няма супакою нягодным", кажа СПАДАР.

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

49 Слухайце, абтокі, мяне, і прыслухайцеся, люды, здалеку: СПАДАР пагукаў мяне з улоньня, ад нутра маці мае ўспомнеў імя мае; 2 І зрабіў вусны мае як войстры меч; сьценям рукі Свае схаваў мяне, і зрабіў мяне палераванаю стралою, у сагайдаку Сваім схаваў мяне, З І сказаў імне: „Слуга Мой ты, Ізраелю, у каторым Я ўслаўлюся". 4 А я казаў: „Дарма я цяжка працаваў, на пустое а марнае я высіліў сілу сваю; але суд мой у СПАДАРА, і праца мая ў Бога майго".

5 І цяпер сказаў СПАДАР, Каторы ўхармаваў Мяне ад улоньня за слугу Свайго, навярнуць Якава да Яго, каб Ізраель быў зьберты да Яго; і Я ўславіўся ў ваччу СПАДАРА, і Бог Мой быў сілаю Маёй. 6 І Ён сказаў: „Мала таго, каб Ты быў слугою Маім, падняць плямёны Якававы і навярнуць захаваныя Ізраеля ; але Я дам Цябе за сьвятліню народам, каб было спасеньне Мае да канца зямлі".

7 Гэтак кажа СПАДАР, Адкупіцель Ізраеляў, Сьвяты ягоны, таму, каторага душой грэбуюць, каторага збрыдзіў народ, слузе дзяржаўцаў: „Каралі абачаць, і ўстануць князі, паклоняцца дзеля СПАДАРА, Каторы верны, Сьвяты Ізраеляў, і Ён абраў цябе".

8 Гэтак кажа СПАДАР: „У часе зычлівасьці Я адкажу табе, і ў дзень спасеньня Я памагу табе, і захаваю цябе, і зраблю цябе змоваю людаў, каб аднавіць зямлю і ўзяць у дзяржаньне спустошаны спадак, 9 Каб сказаць вязьням: ,Выходзьце' і тым, што ў цемні: ,Пакажыцеся'. Яны на дарогах будуць пасьціцца, і на ўсіх узгорках пасьцьбішча іхнае. 10 Ня будуць галодныя ані ўсьмяглыя, і ня зразе іх вад ані сонца, бо Мілуючы іх павядзець іх і ля жаролаў водаў пакіруе іх. 11 І абярну ўсі горы Свае ў дарогі, і гасьцінцы Мае будуць павышаны. 12 Вось, гэтыя прыйдуць здалеку, і гля, гэныя прыйдуць із поўначы а із захаду, а гэныя ізь зямлі Сынім". ІЗ Пяіце, нябёсы, і весяліся, зямля, і выбухніце пяцьцём, горы, бо пацешыў СПАДАР люд Свой і над убогімі Сваімі зьмілуецца.

14 І сказаў Сыён: „СПАДАР пакінуў мяне, і Спадар забыўся мяне". 15 „Ці забудзецца жонка ссучае свае? ці не пажалее яна сына жывата свайго?" Калі нават і яны забудуцца, то Я не забудуся цябе: 16 Вось, на далонях Я нарысаваў цябе; сьцены твае заўсёды перад Імною. 17 Дзеці твае пабарзьдзяць да цябе, нішчыцелі ж а пустошнікі твае адыйдуць ад цябе. 18 Узьнімі навокал вочы свае й глянь: усі яны зьберліся разам, прыходзяць да цябе. Жыў Я, агалашае СПАДАР: Ты ўсімі імі, як прыборам, прыбярэшся і завяжаш іх, як княгіня маладая. 19 Тады спустошаньне а запусьценьне вашае а зямля зьнішчэньня стануцца цеснымі жыхарам вашым: і будуць аддалены глытаючыя вас. 20 Яшчэ скажуць сынове твае ў вушы твае, па Тваёй страце іншых: ,Месца імне цеснае: дабліж імне месца, і буду жыць'. 21 І скажаш у сэрцу сваім: ,Хто нарадзіў імне іх? я была спабытая дзяцей, адзінотная, заведзеная ў палон і адкіненая, хто ж выгадаваў іх? вось, я заставалася адна: скуль яны?' "

22 Гэтак кажа Спадар: „Вось, Я падыйму руку Сваю народам і людам вывешу сьцяг Свой, і прынясуць сыноў тваіх на ўлоньнях, і дачкі твае будуць несены на плячох. 23 І каралі будуць узгадавацелямі тваімі, і караліцы карміцелкамі тваімі; і будуць кланяцца табе відам аж да зямлі і пыл ног тваіх лізаць, і пазнаеш, што Я СПАДАР, бо не засаромяцца тыя, што спадзяюцца на Мяне".

24 Ці можа быць адабраны здабытак у дужога? ці можа палон уцячы ад пераможцы? 25 Бо гэтак кажа СПАДАР: „Нават калі палоненік у дужога будзе забраны, і здабытак тыраноў вывальнены, то Я буду прававацца з праціўнікам! тваімі й дзеці твае Я выбаўлю. 26 А ўцісканьнікаў тваіх Я прысілю есьці собскае цела, і яны ўп'юцца собскай крывёй, як вінным сокам; і пазнае кажнае цела, што Я СПАДАР, Спас твой і Адкупіцель твой, Дужы Якаваў".

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

50 Гэтак кажа СПАДАР: „Ідзе разводны ліст маці вашае, з каторым Я адпусьціў яе? альбо каму з пазычэньнікаў Сваіх Я прадаў вас ? Вось, вы праданы за грахі свае, і маці ваша адпушчана за выступкі вашы. 2 Чаму, як Я прыходзіў, ня было людзіны, Я гукаў, і ня было адказу? Ціж рука Мая стала вельмі кароткая на тое, каб адкупляць, альбо няма ў Імне сілы, каб выбаўляць? Вось, ганеньням Сваім Я высушаю мора ,і абарачаю рэкі ў пустыні ; рыба гніець у іх, бо няма вады, і здыхае ад смагі. З Я адзяю нябёсы цемрадзяй і рызьзё раблю накрыцьцям іх".

4 Спадар СПАДАР даў Імне мову наўчоных, каб Я ўпару ўмеў сказаць стамаванаму слова; Ён будзе, кажнае раніцы будзе вуха Мае, каб Я мог слухаць, як наўчоныя. 5 Спадар СПАДАР адчыніў Імне вуха; Я не працівіўся й не адвярнуўся назад. 6 Плячо Сваё Я даў б'ючым і шчэляпы Свае вырываючым валасы ; віду Свайго не закрываў ад вярненьня а пліваньня. 7 Але Спадар СПАДАР памагае Імне; затым Я не саромлюся, затым Я зрабіў від Свой, як крэмень, і ведаю, што ня буду паганбены. 8 Блізка праўдзячы Мяне: хто будзе сьперачацца з Імною? станьма разам; хто правуецца з Імною? хай дабліжыцца да Мяне. 9 Вось, Спадар СПАДАР будзе памагаць Імне: хто ж тый, што асудзе Мяне? Гля, усі яны пастарэюць, як адзецьце; моль ізьесьць іх.

10 Хто з вас баіцца СПАДАРА, слухае голасу Слугі Ягонага, але ходзе ў цемры й няма сьвятла, няхай спадзяецца на імя СПАДАРОВА й апіраецца на Бога свайго. 11 Вось, усі вы, што зацяпляеце цяпло, кладзіце кайстры, ідзіце самы ў поламя цяпла вашага й на кайстры, каторыя вы зацяплілі. Ад рукі Мае станецца гэта вам, вы будзеце ляжаць у смутку.

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

51 „Паслухайце Мяне вы, што гоніцеся за справядлівасьцяй, што шукаеце СПАДАРА! Паглядзіце на скалу, з каторае вы высечаны, і ў глыбіню рову, з каторага вы выцягнены. 2 Паглядзіце на Абрагама, айца вашага, і на Сорру, што нарадзіла вас; бо Я пагукаў яго аднаго, але дабраславіў яго і размножыў яго. З Але, СПАДАР пацеша Сыён, пацеша ўсі разьвярненьні яго, і пустыню аберне ў рай, і сьцеп яго - у сад СПАДАРОЎ; радасьць а весялосьць будуць у ім, удзячнасьць а галоснае пяцьцё.

4 „Прыслухайцеся да Мяне, людзе Мой, і, народзе Мой, нахіні вуха да Мяне; бо Права ад Мяне выйдзе і суд Мой на сьвятліню, люды Я супакою. 5 Блізка справядлівасьць Мая; вышла спасеньне Мае; рука Мая будзе судзіць люды; на Мяне абтокі будуць спадзявацца і пляча Майго будуць чакаць. 6 Узьніміце к небу вочы свае і Паглядзіце на зямлю далоў; бо нябёсы, як дым, шчэзнуць, і зямля застараецца, як адзецьце, і жыхары яе, як яны, памруць; але спасеньне Мае будзе на векі, і справядлівасьць Мая ня будзе аднята.

„Слухайце Мяне вы, што знаеце справядлівасьць, людзе, што маеш права Мае ў сэрцу сваім: ня бойцеся вярненьня людзкога, лаянкаў іхных не палохайцеся; 8 Бо, як адзецьце, ізьесьць іх моль, і, як воўну, ізьесьць іх чарвяк; але справядлівасьць Мая будзе на векі, і спасеньне Мае ад пакаленьня да пакаленьняў".

9 Прачхніся, прачхніся, апраніся сілаю, цаўё СПАДАРОВА; прачхніся, як у старавечным часы, за пакаленьняў вякоў. Ці ня ты тое, што расьцяло Рагаў, раніла смока ? 10 Ці ня ты тое, што высушыла мора, воды вялікага бяздоньня, абярнула морскія глыбіню ў дарогу да пераходу выкупленых? 11 І адкупленыя СПАДАРОМ зьвернуцца й прыйдуць на Сыён ізь пяцьцём; вечная радасьць будзе на галавах іхных, радасьць а весялосьць яны асягнуць, і ўцякуць смутак а ўздых. 12 „Я, Я Сам Пацяшыцель вашы. Хто ты, што баішся людзіны сьмяротнае і сына людзкога, каторы будзе абернены ў траву? 1З Ты забываешся СПАДАРА, што стварыў цябе, прасьцягнуў неба, паклаў поды зямлі, і палохаешся бесьперастанку, цэлы дзень злосьці ўцісканьніка, быццам гатовага выгубіць. Але йдзе злосьць уцісканьніка ? 14 Борзда вывальнены будзе палоненік, каб ён не памер у яме і ня меў нястачы хлеба свайго. 15 Я СПАДАР, Бог твой, што хвалюе мора, і равуць хвалі яго; СПАДАР войскаў імя Ягонае. 16 І Я ўкладаю словы Свае ў вусны твае й сьценям рукі Свае пакрываю цябе, каб Імне прасьцягнуць нябёсы, і пакласьці поды зямлі, і сказаць Сыёну: ,Люд Мой ты' ".

17 Прачхніся, прачхніся, устань, Ерузаліме, ты, што выпіў з рукі СПАДАРОВАЕ чару абурэньня Ягонага; ты выпіў дрожджы пары замятні й выссаў. 18 З усіх сыноў, народжаных ім, няма ні воднага, што кіраваў бы яго; з усіх сыноў, выгадаваных ім, ніхто не паддзержуе рукі ягонае. 19 Дзьве рэчы прыгадзіліся табе; хто мае спагаду да цябе? у часе загубы а няшчасьця, галадові а мяча кім пацешу цябе? 20 Сынове твае замлелі, ляжаць яа ростанях усіх вуліцаў, як дзікі бык у сеці, поўныя гневу СПАДАРОВАГА, ганеньня Бога твайго. 21 Затым слухай цяпер гэта, гаротны а п'яны, але не ад віна.

22 Гэтак кажа Спадар твой, СПАДАР а Бог твой, што правуецца за люд Свой: „Вось, Я ўзяў з рукі твае чару замятні й дрожджы чары абураньня Майго: ты наперад ня будзеш піць яе. 23 Я ўлажыў яе ў руку мукараў тваіх, што гукалі душы Тваёй: ,Нагніся, і пярэйдзем'; і ты зрабіла хрыбет свой бы зямлёю, і быццам вуліцаю праходзячым.

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

52 Прачхніся, прачхніся, апраніся ў сілу сваю, Сыёне! апраніся ў вадзецьце вялічча свайго, Ерузаліме, места сьвятое! бо наперад ня ўвыйдзе ў цябе неабрэзаны а нячысты.

2 Атрусіся з пылу, падыйміся, сядзь, Ерузаліме; разьвяжы паварозы шыі свае, палоненая дачка Сыёну;

З Бо гэтак кажа СПАДАР: „За нішто вы былі праданы, і бяз срэбра будзеце адкуплены;

4 „Бо гэтак кажа Спадар СПАДАР: люд мой зышоў да Ягіпту калісь, пабыць там, і Асыранін уціскаў яго бяз дай прычыны. 5 А цяпер, што Імне тут? агалашае СПАДАР, што люд Мой узяты за нішто? што дзяржаўцы ягоныя прыводзяць яго да выку, агалашае СПАДАР, і кажначасна ўвесь дзень ганена імя Мае. 6 Затым люд Мой будзе знаць імя Мае; затым таго дня пазнае, што Я тый Самы, Каторы кажа: во Я".

7 Якія пазорныя на гарах ногі пасланца дабравесьці, што агалашае супакой, што прыносе дабравесьць дабра, што агалашае спасеньне, што кажа Сыёну: „Каралюе твой Бог"? 8 Голас вартаўнікоў тваіх - паднялі голас, разам пяюць; бо вока ў вока абачыць, як СПАДАР зьверне Сыён. 9 Выбухніце радасьцяй, пяіце разам вы, спустошаныя месцы Ерузаліму, бо СПАДАР пацешыў люд Свой, спас Ерузалім. 10 СПАДАР агаліў сьвятое плячо Свае на ачох усіх народаў, і ўсі канцы зямлі абачаць спасеньне Бога нашага.

11 Адыйдзіце, адыйдзіце, выйдзіце адгэнуль, не датыкайцеся нячыстага, выйдзіце з пасярод яго, ачысьціцеся, каторыя носіце спрат СПАДАРОЎ. 12 Вы, адылі, не хапліва выйдзеце ані ўцекамі пойдзеце; бо йдзець сьпераду вас СПАДАР, зьбіраньнік ваш, Бог Ізраеляў. 1З Вось, Слуга Мой будзе дзеяць разумна, узвышыцца, узьнясецца і будзе вельма высака. 14 Як шмат хто зумяваўся зь Цябе; від Ягоны быў так зьнішчаны, як ні ў кога, і выгляд Ягоны, як ні ў кога із сыноў людзкіх! Так Ён зразе шмат якія народы: каралі зачыняць вусны свае перад Ім; бо тое, што ня было паведана ім, яны абачаць, і, чаго ня чулі, зразумеюць.

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

53 Хто паверыў чутаму ад нас, і плячо СПАДАРОВА каму аб'явілася? 2 Ён узышоў перад відам Ягоным, як малады пагон, і як карэнь із сухое зямлі; няма ў Ім ані ўдобы, ані вялічча; і мы бачылі Яго, але ня было выгляду, каб мы Яго пажадалі. З Пагрэбаваны а адхінены людзьмі, муж болю, дазналы хваробы, і быццам хавалі віды ад Яго; пагрэбавалі, і мы не паважалі Яго. 4 Запраўды хваробы нашы Ён нёс і немарасьці нашы цягнуў; мы, адылі, мелі яго за зражонага а бітага Богам а мучанага. 5 Але Ён зранены быў за выступы нашыя і зьмяжджулены за бяспраўі нашы; кара супакою нашага на Ім, болькамі Ягонымі мы ачунялі. 6 Усі мы, як авечкі, блудзілі, кажны на дарогу сваю зьвярнуў; і СПАДАР узлажыў на Яго бяспраўі ўсіх нас. 7 Уцісьнены Ён быў а мучаны, і не адчыняў вуснаў Сваіх; як агнё, на зарэз ведзенае, і як авечка перад стрыгучымі яе немая, і не адчыняў вуснаў Сваіх. 8 Зь вязьніцы а суду быў узяты; і праз род Ягоны хто паведае ? бо адцяты ад зямлі жывых; за выступ люду Майго быў зражаны. 9 І далі зь ліхадзеямі гроб Яму, а ў багатага па сьмерці Сваёй; бо не рабіў усілства, і ня было хітрыні ў вуснах Ягоных. 10 Але СПАДАР захацеў зьмяжджуліць Яго, прычыніць Яму болі. Як акануе душу Сваю на аброк, то абача насеньне, прадоўжа дні свае, і хаценьне СПАДАРОВА ў руццэ Ягонай будзе дасьпешным. 11 З трудненьня душы Свае абача, насыціцца. Пераз тое, што Яго пазнаюць, аправе Справядлівы Слуга Мой шмат каго, і бяспраўі іхныя пацягне. 12 Затым надзялю Яму памеж вялікіх, і з дужымі падзеле здабытак, бо Ён агаліў душу Сваю на сьмерць, і да выступнікаў залічаны, і панёс грахі шмат каго, і за выступнікаў прычыняўся.

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

54 „Пяі няплодная, каторая не радзіла; выбухні ў пяцьцю і гукай голасна, ты ня труднілася дзецьмі; бо больш дзяцей у пакіненай, чымся ў замужкі, кажа СПАДАР. Пашыр месца будану свайго, і апоны гасподаў тваіх няхай расьцягнуць, не шчаджай, падоўж паварозы свае і ўмацуй кольле свае. З Бо направа й налева ты пашырышся, і насеньню твайму спадуць народы, і населіце спустошаныя месты. 4 Ня бойся, бо ты ня будзеш сароміцца; ня будзеш зьняважана, бо ты ня будзеш паганбена: бо сорам дзявоцтва свайго ты забудзешся і наперад ня ўспомніш празь вярненьне ўдоўства свайго. 5 Бо муж твой ё Ўчыніцель твой, СПАДАР войскаў імя Ягонае; і Адкупіцель твой, Сьвяты Ізраеляў, Богам усяе зямлі назавецца. 6 Бо пагукаў цябе СПАДАР як жонку, пакіненую й засмучоную ў духу, і як жонку маладосьці, як ты была адхінена, кажа Бог твой. 7 На малую часінку Я пакінуў цябе, і зь вялікаю спагадаю зьбяру цябе. 8 У паводцы гневу Я схаваў на часіну від Свой ад цябе, але вечнаю дабрынёю паспагадаю табе, кажа СПАДАР, Адкупіцель твой;

9 „Бо гэта воды Ноевы Імне, бо як Я прысягнуў, што наперад воды Ноевы не пярэйдуць зямлі, так Я прысягнуў, што ня буду гневацца на цябе ані ўпікаць табе. 10 Бо горы скрануцца, і ўзгоркі захістаюцца, але дабрыня Мая не адступе ад цябе, і змова міру Майго будзе непахісная, кажа СПАДАР, Каторы мае спагаду да цябе.

11 „Уцісьненая, узбураная, спабытая пацехі! гля, Я палажу камяні твае харошых колераў і поды твае палажу із шафіраў; 12 І зраблю з аґатаў вежы твае і брамы твае - з карбункуляў, і ўсі граніцы твае - із жаданага каменьня. 1З І ўсі сынове твае будуць наўчаны СПАДАРОМ, і вялікі супакой будзе ў сыноў тваіх. 14 У справядлівасьці будзеш умацавана; далёка будзеш ад уціску, бо ня будзеш баяцца, і будзеш бяз страху, бо ён не дабліжыцца да цябе. 15 Вось, на цябе будуць зьбірацца, зьбірацца, але не ад Мяне; хто зьбярэцца на цябе, тый падзець перад табою. 16 Вось, Я стварыў каваля, каторы разьдзьмухае вугальле ў цяпле і вырабляе снадзь да свае работы; і Я ж стварыў нішчэньніка на разбурэньне. 17 Усялякая зброя, зробленая на цябе, ня будзе дасьпешная, і кажны язык, што будзе станавіцца на суд із табою, ты абвінуеш. Гэта спадак слугаў СПАДАРОВЫХ і аправеньне іх ад Мяне, агалаше СПАДАР".

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

55 „Гэй, усі ўсьмяглыя, ідзіце да водаў, і вы, срэбра ня маючыя, ідзіце, купляйце й ежча, ідзіце, купляйце бяз срэбра а дарма, віно а малако. 2 Нашто вы важыце срэбра за тое, што ня хлеб, і працу вашу за тое, што ня сыце? Слухайце, слухайце Мяне, і будзеце есьці добрае, і няхай раскашуюцца ў туку душы вашыя. З Сьхініце вуха свае і Прыйдзіце да Мяне; слухайце, і жыва будзе душа ваша; Я ўчыню з вамі вечную змову, вернае міласэрдзе Давіду. 4 Вось, я даў Яго за сьветку людам, правадыром а расказаньнікам народам. 5 Вось, народ, каторага ня знаеш, прыгукаеш, і народ, што ня знае цябе, прыбяжыць да цябе дзеля СПАДАРА, Бога твайго, і сьвятога Ізраелявага, бо Ён уславіў цябе.

6 „Шукайце СПАДАРА, як можна знайсьці Яго, прыгукайце Яго, як Ён блізка. 7 Няхай пакіне нягодны дарогу сваю і чалавек нягоднасьці падумкі свае, хай зьвернецца да СПАДАРА, і Ён паспагадае яму, і - да Бога нашага, бо Ён шмат даруе; 8 Бо думкі Мае - ня вашы думкі, і дарогі вашы - не дарогі Мае, агалашае СПАДАР. 9 Але колькі неба вышшае за зямлю, толькі дарогі Мае вышшыя за дарогі вашы і думкі Мае за думкі вашыя; 10 Бо як зыходзяць дождж

а сьнег ізь неба і не зварачаюцца туды, але пояць зямлю і даюць ёй сілу радзіць а расьціць, каб яна магла даць сяўбу сяўбіту і хлеб ядучаму; 11 Так будзе й слова Маё, што выходзе з вуснаў Маіх: яно ня зьвернецца да Мяне пустое, але споўне волю Маю і будзе дасьпешнае ў тым, да чаго Я паслаў яго. 12 Бо з радасьцяй вы пойдзеце і ў супакою будзеце ведзены; горы а ўзгоркі выбухнуць песьняю перад вамі, і ўсі дзервы ў полю запляскаюць у ладкі. 1З Замест церневага кустоўя абыйдзе кіпрыс; замест верасу вырасьце мірта; і гэта будзе СПАДАРУ на славу, знакам вечным, што ня будзе адцяты".

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

56 Гэтак кажа СПАДАР: „Заховуйце суд і чыніце справядлівасьць, бо блізка спасеньне Мае, каб прыйсьці, і справядлівасьць Мая, каб аб'явіцца. 2 Шчасьлівы муж, што робе гэта, і сын людзкі, што дзяржыць гэта, каторы заховуе сыботу ад будзененьня і ўзьдзержуе руку сваю ад чыненьня якога ліха". З І хай ня кажа сын чужаземцаў, што прылучыўся да СПАДАРА, кажучы: „Аддзяліў, аддзяліў мяне СПАДАР ад люду Свайго"; і легчанец хай ня кажа: „Вось, я сухое дзерва";

4 Бо гэтак кажа СПАДАР празь легчанцоў: „Тым, што заховуюць сыботы Мае і абіраюць волю Маю, моцна дзяржаць Змову Маю, 5 Дам ім Я ў доме Сваім і ў сьцянах Сваіх месца а імя лепшае, чымся сыном а дачкам: імя вечнае дам яму, што ня будзе адцята.

6 „А сыноў чужаземцаў, што прылучыліся да СПАДАРА, каб служыць Яму і любіць імя СПАДАРОВА, быць слугамі Ягонымі, кажнага, што заховуе сыботу ад будзененьня яе, дзяржыць моцна змову Маю, 7 Я прывяду іх на сьвятую гару Сваю, пацешу іх у Сваім доме малітвы; усепаленьні іхныя і аброкі іхныя прыемныя будуць на аброчніку Маім; бо дом Мой домам малітвы будзе названы ўсім людам. 8 Прагалашае Спадар СПАДАР, што зьбірае разагнаных Ізраялян: да зьбертых у яго Я зьбяру яшчэ іншых". 9 Усі зьвяры палявыя, прыйдзіце есьці, усі зьвяры лесавыя.

10 Вартаўнікі ягоныя нявісныя ўсі, яны ня ведаюць; усі яны немыя сабакі, яны ня могуць брахаць, лятуцяць ляжаць, любяць дрымаць; 11 І жэрлівыя сабакі, ім ніколі не даволі; і яны пастухі, што ня могуць уцяміць; кажны зьвярнуўся на дарогу сваю, кажны із свайго боку шукае карысьці свае. 12 „Прыйдзіце, я вазьму віна, і нап'емся хмельнага напітку; і заўтра будзе, як сядні, адно шмат болей".

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

57 Справядлівы гіне, і ніхто не бярэць гэтага да сэрца; і міласэрных людзёў забіраюць, ніхто ня цяме, што справядлівы ўзяты ад ліха. 2 Ён пераходзе да супакою: будуць супачываць на ложках сваіх ходзячыя простаю дарогаю сваёю.

З А вы дабліжчася сюды, сынове чарадзейкі, патомкі чужаложніка й бязулі! 4 З каго вы зьдзекуецеся? на каго зяваеце, высуваючы язык? ці ня вы дзеці выступу, насеньне брахні, 5 Распаляныя пад дубам і пад кажным зялёным дзервам, нават рэжучыя дзеці ў далінах і пад раськепінамі скалаў? 6 Памеж гладкіх рэчаў цур'ёў дзель ваша; яны, але, яны доля ваша; ім вы выліваеце ўзьліваньні свае, узносіце дары: ці з гэтага Імне цешыцца ? 7 На высокай а ўзьнятай гары ты пастанавіла ложак свой і нават туды ты ўзыходзіла, каб абракаць аброк; 8 І за дзьвярмі, і за вушакамі ты пастанавіла памяткі свае; бо ад Мяне ты, адкрыўшыся, узышла, пашырыла ложак свой, учыніла зь імі змову; ты любіш пасьцелю іхную, ідзе-колечы месца абачыш. 9 І ходзіш да караля з алеям, і павялічыла пархумы, далёка паслала паслоў сваіх, і паніжалася аж да шэолю. 10 Ты здарожылася ў множасьці дарогаў сваіх, не сказала: „Дарма ўсе!" жыцьцявўю сілу ты знайшла ў руццэ сваёй, і затым ты ня кволела. 11 І каго ж ты спалохаліся а баялася, што ты Імне збрахала, і ня помнела Мяне, і не дзяржалі.ў сябе на сэрцу? ці не затым, што Я маўчаў, ды здаўна, не баялася Мяне? 12 Я паведамлю справядлівасьць тваю і ўчынкі твае, і яны ня будуць карысныя табе. 1З Як ты будзеш галасіць, ці могуць спасьці цябе збойцы твае? І ўсіх іх панясець вецер, і схопе марнасьць; а таму, што спадзяецца на Мяне, спадзець зямля, і будзе ён дзяржаць сьвятую гару Маю. 14 І сказаў Ён: „раўнуйце, адкідайце, гатуйце дарогу, падыйміце спатыкненьні з дарогі люду Майго".

15 Бо гэтак кажа Навышні а ўзьняты, вечна Жывучы, - Сьвяты імя Ягонае: „Я жыву на вышыні, у сьвятыні і ля патрышчанага а пакорнага духам, каб пажвавіць дух пакорных і пажвавіць сэрца ўцісьненых; 16 Бо ня вечна Я буду абурацца і не заўсёды Я буду гневацца, бо дух скволее перад Імною і душы, Імною ўчыненыя. 17 Я гневаюся за грахі прагавітасьці ягонае і зразіў яго, адвярнуўся й абураўся; але ён упорліва йшоў па дарозе сэрца свайго. 18 Дарогі ягоныя Я бачыў, і ўздараўлю яго, і буду вадзіць яго, і дам пацеху яму і плачучым па ім. 19 Ствару плод вуснаў: супакой, супакой далёкім і блізкім, кажа СПАДАР, і ўздараўлю яго. 20 Але нягодныя - як усхваляванае мора, як яно ня можа сьціхнуць, і як воды яго выкідаюць бузу а балота. 21 Няма супакою нягодным, кажа Бог мой".

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

58 „Гукай горлам, не адзержуйся; як труба, узьнімі голас свой і абясьці люду Майму выступы ягоныя і дому Якававаму - грахі ягоныя; 2 Бо кажны дзень яны шукаюць Мяне й зычаць пазнаць дарогі Мае, бы народ, што чыніў справядлівасьць і суду Бога свайго не пакідае; яны пытаюцца ў Мяне праз загады справядлівасьці й зычаць дабліжыцца да Бога: З ,Чаму мы постуем, а Ты ня бачыш, мучым душы свае, а Ты ня ведаеш?' Вось, у дзень посту свайго вы шукаеце сабе прыемнасьці і да ўсіх работаў сваіх стродка прыганяеце. 4 Вось, вы постуеце, каб сьперачацца а вадзіцца і біць вашым нягодным кулаком; наперад ня постуйце, як цяпер, каб пачуты быў на вышынях голас ваш. 5 Хіба такі мае быць пост, каторы Я абраў, дзень, каторага чалавек муча душу сваю, сьхінае, як трысьціну, галаву сваю, і зрэб'е а попел падсьцілае? ці гэта завеш ты постам і часам прыемным СПАДАРУ? 6 Ці ня гэта пост, што Я абраў, каб разьвязаць вязі нягоднаеьці, разьвязаць вязі йга, і пусьціць на волю ўцісьненых, і каб ты разарваў кажнае йго? 7 Ці ня ў тым, - каб ты адламіў галоднаму хлеба свайго, увёў у дом хадзякаў ўбогіх? калі ты абачыш голага, адзень яго й не хавайся ад свайго цела. 8 Тады выбухне, як зара, сьвятло твае, і ўздараўленьне твае борзда вырасьце, і пойдзе перад табою справядлівасьць твая, чэсьць СПАДАРОВА зьбярэць цябе. 9 Тады ты пагукаеш, і СПАДАР адкажа; будзеш гукаць, і Ён скажа: „Тут Я!" Калі ты аддаліш з пасярод сябе ўсе йго а паказаваньне палцам а гуканьне бяспраўя, 10 Калі ты аддасі галоднаму душу сваю і душу гаротніка насыціш; тады зазьзяе ў цемні сьвятліня твая, і цемрадзь твая будзе як паўдня; 11 І будзе вадзіць цябе СПАДАР кажначасна, і насыце ў сухменю душу тваю, і косьці твае ўмацуе, і ты будзеш як добра наводнены гарод, як жарало вады, каторага воды ніколі не высыхаюць. 12 І тыя, што зь цябе, адбудуюць вечныя разьвярненьні, тады пакаленьня а пакаленьня ты адбудуеш, і назавуць цябе папраўнікам разьвярненьняў, аднавіцелям сьцежак, жыць у іх. 1З Калі ты адвернеш нагу сваю ў сыботу, каб ня дойсьніць зычаньняў сваіх сьвятога дня Майго, і назавеш сыботу любатою, пасьвячанаю СПАДАРУ, пачэсьліваю, і ўсьціш яе, ня дойсьнячы дарогаў сваіх, і не знаходзячы сабе прыемнасьць і ня гукаючы пустых словаў; 14 Тады будзеш мець любату ў СПАДАРУ, і Я прычыню, што ты будзеш ехаць на вышыні зямлі, і буду жывіць ця спадкам Якава, айца твайго; бо вусны СПАДАРОВЫ казалі гэта".

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

59 Вось, не пакарацела рука СПАДАРОВА, каб магла спасаць, і не пацяжэла вуха Ягонае, каб магло чуць. 2 Адно бяспраўі вашы зрабілі прадзела меж вас і Бога вашага, і грахі вашыя закрылі від Ягоны ад вас, каб Ён ня чуў; З Бо рукі вашыя ўпаганены крывёй і палацы вашы - бяспраўям; вусны вашы гукаюць ману; язык ваш мармоча несправядлівасьць. 4 Ніхто ня гукае да справядлівасьці ані прычыняецца за праўду; спадзяюцца на марнасьць і гукаюць ману, пачынаюць бяду і родзяць бяспраўе, 5 Выседжуюць яйцы базылішка і ткуць павучыньне. Хто пад'есьць гэтых яец - памрэць, а калі разаб'ець якое, - вылупіцца гадзіна. 6 Павучыньне іхнае ня годзіцца на адзецьце, і яны не накрыюцца вырабамі сваімі; справы іхныя - справы бяспраўя, і ўчынкі ўсілства ў руках іхных, 7 Ногі іхныя бягуць да ліха й барзьдзяць разьліваць нявінную кроў; думкі іхныя - думкі бяспраўя; спустошаньне а згуба на дарозе іхнай. 8 Дарогі супакою яны ня знаюць, і нямаш суду на сьценках іхных; сьцежкі свае скрывілі сабе; ніхто, што ходзе па іх, ня знае супакою. 9 Затым суд далёка ад нас, ані даганяе нас справядлівасьць; жджэм сьвятліні, але во цемра, - зьзяньня, але ходзім у цемрадзі. 10 Шчупаем, як нявісныя, сьцяну, і, як бязочныя, вошчупкам ходзім; спатыкаемся паўднём, як у сумараку, у цямноце, як мерцьвякі. 11 Мы ўсі равем, як медзьвядзі, і, як галубы, стогнем, стогнем; жджэм суду, але няма, - спа́сеньня - яно далёка ад нас; 12 Бо памножыліся выступы нашы супроці Цябе, і грахі нашыя сьветчаць супроці нас; выступы нашы з намі, і мы знаем бяспраўе свае. ІЗ Чынілі выступы й адракаліся СПАДАРА, адвярнуліся, каб ня йсьці за Богам нашым, гукаючы ўціск а бунт, пачынаючы а вымаўляючы із сэрца словы маны. 14 Адступіў назад суд, і справядлівасьць далёка; бо спаткнулася на вуліцы праўда, пасьцівасьць не магла ўвыйсьці. 15 І зьгінула праўда, і тый, што адыходзе ад ліха, робіцца здабыткам. І СПАДАР бачыў, было ліха ў ваччу Ягоным, бо няма суду. 16 І Ён бачыў, што ня было людзіны, і дзіваваўся, што ня было прычынцы; і плячо Яго памагло Яму, і справядлівасьць Ягоная падперла Яго. 17 Бо Ён адзеў справядлівасьць на сябе, як панцыр, і шолам спасеньня на галаву сваю, і ўбраўся ў тоґу помсты замест адзецьця, і ахінуўся, як ахілімам, рупатлівасьцяй, 18 Подле ўчынкаў Ён адплаце: гневам Сваім непрыяцелям, заплатаю Сваім праціўнікам, абтокам дасьць адплату. 19 І будуць баяцца ад захаду імені СПАДАРОВАГА і ад усходу сонца славы Ягонае; бо прыйдзе, як рака, непрыяцель, Дух СПАДАРОЎ спудзе яго. 20 І прыйдзе Адкупіцель да Сыёну а да тых, што адвярнуліся ад выступу ў Якаву, агалашае СПАДАР. 21 А што да Мяне - вось, змова Мая зь імі, кажа СПАДАР: Дух Мой, каторы на табе, і словы Мае, каторыя Я ўлажыў у вусны твае, не адыйдуць ад вуснаў тваіх ані ад вуснаў насеньня твайго, ані ад вуснаў насеньня насеньня твайго, кажа СПАДАР, адгэтуль і на векі".

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

60 Паўстань, сьвяці, бо прышла сьвятліня твая, і чэсьць СПАДАРОВА зазьзяла над табою. 2 Бо вось, цямнота пакрые зямлю і хмара - люды; але над табою зазьзяе СПАДАР, і чэсьць Ягоная будзе бачана на табе. З І народы пойдуць да сьвятліні твае, і каралі да касулькаў золку твайго. 4 Узьнімі навокал вочы свае й глянь: усі яны зьбіраюцца і йдуць да цябе; сынове твае прыйдуць здалеку, і дачкі твае ля боку твайго будуць выгадаваны. 5 І тады ты абачыш, і зазьзяеш, і затрапечацца, і расшырыцца сэрца твае; бо множасьць мора зьвернецца да цябе, маемасьць народаў прыйдзе да цябе. 6 Множасьць вярблюдоў укрые цябе, маладыя вярблюды зь Мідзяну а Ефы, усі яны із Шэвы прыйдуць, прынясуць золата а кадзіла і хвалу́ СПАДАРОВУ будуць абяшчаць. 7 Усі стады кідарскія будуць зьбертыя да цябе, бараны неваёфскія будуць служыць табе; яны зычліва будуць прыняты на аброчніку Маім, і дом пазору Свайго Я прыбяру. 8 Хто гэта ляціць, як булак і як галубы да акон сваіх? 9 Але, гэта абтокі спадзяюцца Мяне і іх таршыскія караблі здаўна, каб прывезьці сыноў тваіх здалеку і срэбра а золата іхнае зь імі, у імя СПАДАРА, Бога твайго, і Сьвятога Ізраелявага, бо Ён ўславе цябе. 10 Тады сынове чужаземцаў збудуюць сьцены твае, і каралі іхныя будуць служыць табе, бо ў гневе Сваім Я біў цябе, але ў зычлівасьці Сваёй Я буду спагадаць табе. 11 І кажнага часу будуць адчынены брамы твае, і ня будуць замыкацца ані ўдзень, ані ночы, каб прыведзены былі табе скарбы народаў, і каралі іхныя былі прыводжаны. Бо народ і каралеўства, што ня будуць служыць табе, загінуць; але, гэткія народы супоўна будуць выгублены. 1З Слава Лібанў прыйдзе да цябе, кіпрыс, ель а бук злучацца, каб прыбраць месца Сьвятыні Мае, - і месца ног Сваіх Я ўслаўлю. 14 І прыйдуць да цябе, угбаўшыся, сынове ўцісканьнікаў тваіх, і паклоняцца да ступаў ног тваіх усі, што грэбавалі табою, і назавуць цябе местам СПАДАРОВЫМ, Сыёнам Сьвятога Ізраелявага. 15 Замест тога, каб ты быў пакінены а ненавіджаны, і ня было праходзячага, я абярну цябе ў вечнае вялічча, радасьць пакаленьняў а пакаленьняў. 16 Ты будзеш ссаць тук народаў, і пелькі каралёў будзеш ссаць, і пазнаеш, што Я СПАДАР, Спас твой а Адкупіцель твой, Дужы Якаваў. 17 Замест медзі Я буду прыносіць золата, і замест зялеза буду прыносіць срэбра, і замест дзерваў - бронзу, і замест каменьня - зялеза; Я зраблю ўраднікам тваім мір і дзяржаўцамі тваімі - справядлівасьць. 18 І ня будзе чуць болей ўсілства ў зямлі Тваёй, спустошаньня а разбурэньня ў граніцах тваіх; і ты будзеш зваць сьцены спасеньням сваім і брамы свае - хвалою. 19 Сонца ўжо ня будзе сьвятлом тваім ўдзень, і бліск месяцу ня будзе сьвяціць табе, але СПАДАР будзе вечным сьвятлом тваім, і Бог твой - пазорам тваім. 20 Сонца твае ўжо ня зойдзе, і месяц твой не схаваецца, бо СПАДАР будзе табе сьвятлом вечным, і дні смутку твайго скончацца. 21 І люду твайму, усім справядлівым, на векі спадзець зямля; гэта пагон, што Я пасадзіў і работа рук Маіх да ўслаўленьня. 22 Найменшы будзе як тысяча, і малады станецца народам дужым. Я, СПАДАР, упару пабаржджу.

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

61 Дух Спадара СПАДАРА на Імне; бо СПАДАР памазаў Мяне агалашаць пакорным, паслаў Мяне завязаць раны патрышчаным сэрцам, абяшчаць свабоду палоненікам і адчыняць вязьніцу вязьням, 2 Агаласіць прыемны год СПАДАРОЎ і дзень помсты Бога нашага, пацешыць усіх, што ў жалобе, З Прызначыў пацеху маючым жалобу ў Сыёне, даць ім прыбор замест попелу, алей радасьці замест жалобы, адзецьці хвалы замест сьцісьненага духа, і будуць іх зваць дзервамі справядлівасьці, пасаджэньням СПАДАРОВЫМ, на славу. 4 І адбудуюць спрадвечныя разбурэньні, былыя спустошаньні падыймуць і адновяць разбураныя месты, спустошаньні пакаленьняў а пакаленьняў. 5 І стануць чужаземцы, і будуць пасьціць драбны статак ваш, і сынове чужых будуць у вас ралейнікамі а віньнікамі. б Але вы будзеце названы сьвятарамі СПАДАРОВЫМІ, - „служцы Бога нашага", скажуць на вас; вы будзеце жывіцца багацьцямі народаў і пачэсьцяй іхнай уславіцеся. 7 За сорам ваш адзяржыце ўдвая; замест ганьбы будзеце цешыцца із свае дзелі, бо будуць мець падвойны спадак у зямлі сваёй, будуць мець вечную радасьць. 8 Бо Я СПАДАР люблю суд, ненавіджу глабаньне пры аброку, дам так, каб справы іхныя былі ў праўдзе, і вечную змову зраблю зь імі. 9 Насеньне іхнае будзе ведамнае меж народаў і пагон іхны сярод людаў; усі, што абачаць іх, пазнаюць іх, што яны насеньне, дабраславёнае СПАДАРОМ.

10 Я буду вельма цешыцца ў СПАДАРУ, душа мая будзе весяліцца ў Богу маім; бо Ён адзеў мяне адзецьцям спасеньня, ахілімам справядлівасьці акрыў мяне, як князя маладога, што ўбіраецца ўборамі, і як княгіню маладую, што прыбіраецца прыборамі сваімі; 11 Бо як зямля выдаець пагоны свае, і як гарод расьціць сяўбу сваю, так Спадар СПАДАР вырасьце справядлівасьць а хвалу́ перад усімі народамі.

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

62 Дзеля Сыёну ня змоўкну і дзеля Ерузаліму не супакоюся, пакуль справядлівасьць яго ня выйдзе як бліск, і спасеньне яго не загарыцца як падаючы сьветач. 2 І абачаць народы справядлівасьць тваю і ўсі каралі - чэсьць тваю, і назавуць цябе новым імям, каторае вымавяць вусны СПАДАРОВЫ. З І будзеш вянком пазору ў руццэ СПАДАРОВАЙ і каралеўскаю дыядэмаю - на далані Бога свайго. 4 Ужо ня скажуць на цябе „адпушчаная", і зямлю тваю ня будуць зваць „Спустошанай", але ты будзеш званая „Любата Мая ў ёй", і зямля твая - „Замужка"; бо СПАДАР прыяе табе, і зямля твая будзе замужняя. 5 Бо як дзяцюк бярэць дзеўку, так сынове твае возьмуць цябе; як малады цешыцца з маладое, так будзе цешыцца зь цябе Бог твой. б На сьцянах тваіх, Ерузаліме, Я пастанавіў вартаўнікоў, каб яны ніколі, увесь дзень і ўсю ноч не змаўкалі. Прыпамінаючыя праз СПАДАРА! не давайце сабе супакою; 7 І ня дайце супакою Яму, пакуль ня ўладзе і ня ўчыне Ерузалім славаю на зямлі. 8 Прысягнуў СПАДАР правіцаю Сваёю і плячом сілы Свае: „Наперад збожжа твайго ня дам на ежу непрыяцелям тваім, і сынове чужаземцаў ня будуць піць віннога соку твайго, над каторым ты працаваў; 9 Але тыя, што зьбяруць яго, будуць есьці яго й выхваляць СПАДАРА, і зьбіраньнікі яго будуць піць яго на панадворку сьвятыні Мае".

10 Праходзьце, праходзьце брамамі, прыгатуйце дарогу люду, раўнуйце, раўнуйце гасьцінец, зьбірайце каменьне, падыймайце сьцяг перад людамі. 11 Вось, СПАДАР агалашае да канцоў зямлі: Кажыце дачцэ Сыёну: „Вось, ідзець спасеньне твае, вось, заплата Ягоная зь Ім, і адплата Ягоная перад Ім". 11 І будуць знаць іх: „Люд сьвяты", „Адкуплены СПАДАРОМ", а цябе назавуць „Выгляданае", непакіданае места.

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

63 Хто гэта йдзець ізь Едому, у чырвоным адзецьцю з Восры, гэты ўбраўшыся ў вуборах Сваіх, ступаючы ў вялікасьці сілы Свае? „Я - гукаючы ў справядлівасьці, вялікі спасаць!" 2 Чаму чырвоныя ўборы Твае, і адзецьце Твае, як у тога, што таўчэць у таўчэльні? З „Я адзін тоўк у таўчэльні, і нікога зь людаў ня было з Імною; Я тоўк яго ў гневе Сваім і таптаў яго ў вабурэньню Сваім, і пырскала кроў найдужшых іхных на адзецьце Мае, і ўсі ўборы Свае Я запляміў; 4 Бо дзень помсты ў сэрцу Маім, і год адкупленых Маіх прышоў. 5 І Я аглянуўся, але ня было памачніка, і зьдзівіўся, што ня было нікога падперці Мяне; але плячо Мае памагло Імне, і абурэньне Мае падперла Мяне. 6 Я патаптаў люды ў гневе Сваім, і ўпаіў іх у вабурэньню Сваім, і спусьціў на зямлю кроў найдужшых іхных".

7 Вымяную міласэрдзі СПАДАРОВЫ, хвалы СПАДАРОВЫ з усёга, што СПАДАР выказаў нам, і вялікую дабрыню да дому Ізраелявага, каторую Ён выказаў ім із спагады Свае і з множасьці Міласэрдзя Свайго, 8 І сказаў: напэўна яны люд Мой, дзеці неманлівыя, і Ён быў Спасам іхным. 9 У вусіх гарротах іхных і Ён гараваў, і Ангіл віду Ягонага спасаў іх, зь любосьці а жаласьлівасьці адкупіў іх; падыймаў іх і насіў іх усі дні веку. 10 Але яны збунтаваліся й зьнемарасьцілі Сьвятога Духа Ягонага; і Ён абярнуўся ў непрыяцеля іх, і ваяваў зь імі. 11 Тады люд Ягоны ўспомнеў дні веку Масеявага: ідзе Тый, што ўзьвёў іх із мора з пастыром авец Сваіх ? ідзе Тый, Каторы ўлажыў у нутр ягоны Сьвятога Духа Свайго, 12 Каторы вёў за правіцу Масея плячом пазору Свайго, перацінаючы воды перад імі, каб учыніць Сабе вечнае імя, Каторы вёў іх пераз глыбіню, як каня па сьцепе, і яны не спатыкаліся ? 14 Як чарада спушчаецца ў даліну, і Дух СПАДАРОЎ прыводзе яе да супакою, так Ты вёў люд Свой, каб учыніць сабе пазорнае імя. 15 Глянь ізь нябёс і глядзі ізь сялібы сьвятасьці Свае а пазору Свайго: ідзе рупатлівасьць Твая а магутнасьць Твая? узрушэньне нутра Твайго і жаласьлівасьць Твая да мяне? ці яны задзяржаны ? 16 Бо Ты Айцец наш, хоць Абрагам ня ведае праз нас, і Ізраель не пазнаець нас; Ты, СПАДАРУ, Айцец наш, спрадвеку імя Твае: Адкупіцель наш. 17 Нашто СПАДАРУ, дапусьціў нас зблудзіць із дарогаў Тваіх, закалянеламу сэрцу нашаму ад боязьні Твае? Зьвярніся дзеля слугаў Сваіх, плямёнаў спадку Свайго. 18 Люд сьвяты Твой карыстаў зь яго малы час; уцісканьнікі нашы патапталі сьвятыню Тваю. 19 Мы Твае былі ад веку; іх Ты ня радзіў, ані названы былі яны імям Тваім.

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

64 О, каб Ты разарваў нябёсы, каб зышоў, каб ад прытомнасьці Твае горы расплываліся. 2 Як цяпло запаляе гальлё, як вада кіпіць ад цяпла, так стала б імя Твае ведама непрыяцелям Тваім, і перад відам Тваім народы здрыгануліся б. З Як Ты чыніў страшныя ўчынкі, каторых мы не спадзяваліся, Ты зыходзіў, - горы расплываліея на прытомнасьць Тваю; 4 Бо ад веку ня чувана, ані да вуха не даходзіла, ані вока ня бачыла, каб іншы Бог, апрача Цябе, зьдзеяў штось такое тым, што спадзяюцца на Яго. 5 Ты вышаў наўпярэймы таму, хто вяселіцца й робе справядлівасьць, успамінае Цябе на дарогах Тваіх; і вось, Ты ўгневаўся, бо здаўна мы ізграшылі на іх, адылі ж мы спасемся. 6 Мы ўсі сталіся - як нячыстыя, і ўсі справядлівасьці нашы як адзецьце пары нечысьці; і, як ліст, мы зьвялі ўсі, і бяспраўі нашыя, як вецер, нясуць нас. 7 І няма гукаючага імя Твае, каторы ўзрушыўся б дзяржацца за Цябе; бо Ты схаваў ад нас від Свой і разьлітаваў нас рукою бяспраўяў нашых. 8 А цяпер, СПАДАРУ, Ты Айцец наш, мы гліна, а Ты наш ганчар, і работа рукі Твае мы ўсі. 9 Ня гневайся, СПАДАРУ, завельмі й ня памятуй бяспраўя на векі; вось, абач жа: мы ўсі люд Твой. 10 Сьвятыя месты Твае сталі пустынёю, Сыён - пустынёю, Ерузалім - разьвярненьнямі. 11 Дом наш сьвяты й пазор наш, ідзе айцове нашы выхвалялі Цябе, спалены цяплом, і ўсі дрыжоныя рэчы нашыя сталі разьвярненьнямі. 12 Ці За гэта ўзьдзержышся, СПАДАРУ? будзеш маўчэць і будзеш немарасьціць нас завельмі?

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

65 Я даўся вышукаць тым, каторыя ня пыталіся Мяне, даўся знайсьці тым, што ніколі ня шукалі Мяне; Я сказаў: „Тут Я! тут Я!" народу, што ня зваўся імям Маім. 2 Выцягаў Я рукі Свае ўвесь дзень да люду ўпорлівага, што ходзе па нядобрай дарозе, подле думак сваіх, 3 Да люду, каторы кажначасна гнявіць Мяне перад відам Маім, абракае ў гародах і кадзе кадзіла на цэглах; 4 Каторы сядзіць на грабох і начуе ў патайных пячорах, есьць сьвіное мяса, і агідная страва ў судзьдзю іхным; 5 Каторы кажа: „Стой асобна, ня бліжся да мяне, бо я сьвятшы за цябе". Гэтыя - дым у нос Мой і цяпло, што гарыць увесь дзень. 6 Глянь, гэта напісана перад Імною: „Я ня змоўкну, але адплачу, навет адплачу ў заўлоньне іхнае. 7 Бяспраўі вашыя й разам бяспраўі бацькоў вашых, кажа СПАДАР, каторыя кадзілі на горах, і на ўзгорках блявузґалі Імне; затым Я адмераю бытую работу іхную ў грудзі іхныя".

8 Гэтак кажа СПАДАР: „Калі новае віно знойдзеце ў гранцы, тады кажуць: ,Ня псуй яе, бо ў ёй дабраславенства'; так зраблю Я дзеля слугаў Сваіх, каб не загубіць іх усіх. 9 Я вывяду насеньне зь Якава і спадхаемцу гор Маіх - зь Юды, і спадуць яны абраным Маім, і слугі Мае будуць жыць там. 10 І будзе Шарон пасьцьбішчам драбному статку і даліна Ахор - месцам супачынку буйному статку люду Майго, што шукаў Мяне. 11 А вы, што пакінулі СПАДАРА й забыліся сьвятую гару Маю, што спраўляеце чэсьць Гаду і напаўняеце ўзьліваньне Мэні, - 12 Вас залічу пад меч, і ўсі вы ўклякнеце на зарэз за тое, што Я гукаў вас - і вы не адказалі, казаў вам - і вы ня слухалі, рабілі ліха ў ваччу Маім і абіралі сабе тое, што ня любе Імне".

1З Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: „Вось, слугі Мае будуць есьці, але вы будзеце галадаваць; вось, слугі Мае будуць піць, але вы будзеце сьмягці; вось, слугі Мае будуць цешыцца, але вы будзеце асарамочаны; 14 Вось, слугі Мае будуць пяяць з радасьці сэрца, але вы будзеце крычэць із болю сэрца і будзецевыць ад патрышчаньня духа. 15 І пакінеце імя вашае абраным Маім на праклён; і зробе сьмерць табе Спадар Бог, і назавець слугаў Сваіх імям іншым, 16 Так што тый, каторы дабраславіцца на зямлі, дабраславіцца Богам вернасьці; і хто прысягае на зямлі, прысягае Богам верным; бо будуць забыты былыя клопаты і схаваны ад аччу Маіх; 17 Бо вось, Я ствару новыя нябёсы й новую зямлю, і бытыя ня будуць успамінаны і ня прыйдуць удум. 18 А вы будзеце весяліцца а цешыцца на векі з тога, што Я ствару; бо вось, Я ўчыню Ерузалім радасьцяй і люд яго весялосьцяй, 19 І буду цешыцца зь Ерузаліму і радавацца зь люду Свайго; і наперад голасу плачу а голасу галашэньня ня будзе чуць у ім. 20 І ня будзе там ужо сысуна й старога, што ня выпаўніў бы дзён сваіх; бо людзіна сту год будзе паміраць як маладзён; а грэшнік, хоць сту год, будзе праклінаны. 21 Яны будуць станавіць дамы й жыць; пасадзяць вінішчы й будуць есьці плады іх. 22 Яны ня будуць станавіць, а іншыя жыць; ня будуць садзіць, а іншыя есьці; бо, як дні дзерва, дні люду Майго, і працу рук сваіх зужывуць абраныя Мае. 23 Яны ня будуць працаваць задарма й ня будуць радзіць на страх сабе; бо яны насеньне, дабраславёнае СПАДАРОМ, і патомства іхнае зь імі. 24 І будзе, што ўперад, чымся яны пагукаюць, Я адкажу ім; пакуль яны будуць яшчэ мовіць, Я ўжо пачую іх. 25 Воўк і ягнё будуць пасьціцца разам, і леў, як буйны статак, будзе есьці салому, і гадзіне пыл будзе ежаю. Яны ня будуць шкодзіць ані нішчыць на ўсёй сьвятой гары маёй, кажа СПАДАР.

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152535455
56575859606162636465 - 66

 

66 Гэтак кажа СПАДАР: „Неба - пасад Мой, а зямля - казулька пад ногі Мае; ідзе вы пастановіце дом Імне, і йдзе месца супачынку Майго? 2 Усе гэта ўчыніла рука Мая, і сталася ўсе гэта, агалашае СПАДАР. І на гэтага Я буду глядзець: на ўбогага а патрышчанага духам а на дрыжачага на слова Мае. З Хто рэжа вала - забівае людзіну, абракае авечку - ломе завыек сабаку, абракае хлебны аброк - сьвіную кроў, кадзе кадзіла, - дабраславе бяспраўе. Але як яны абралі дарогі свае, і душа іхная любуе агіды іхныя, - 4 Дык і Я абяру пасьмехі іхныя; чаго яны баяцца, прывяду на іх; бо Я гукаў, - ніхто не адказаваў, і Я казаў - яны ня слухалі, рабілі ліха ў ваччу Маім і абралі, што нялюба Імне. 5 Слухайце слова СПАДАРОВА, вы, што дрыжыце на слова Ягонае: „Казалі браты вашы, што ненавідзілі вас, што адпіхаюць вас за імя Мае: .Няхай СПАДАР уславіцца, і абачым радасьць вашу'. Але яны будуць паганбены. 6 Грымучы голас ізь места, голас із палацу, голас СПАДАРОЎ, Каторы плаце непрыяцелям Сваім. 7 Перш, чымся труднілася, радзіла; уперад чымся прышлі болі ёй, яна абрадзілася сынам. 8 Хто чуваў гэта? хто бачыў падобнае да гэтага? ці родзе зямля за адзін дзень? ці радзіўся народ адразу; бо як пачала трудніцца, так і радзіла сваіх сыноў маці Сыёну. 9 Нягож Я, адчыняючы ўлоньне дзеля нараджэньня, ня дам абрадзіцца? КЕЖ'Э. СПАДАР. Нягож Я, даючы Сілу радзіць, запыню? кажа Бог твой.

10 „Цешчася зь Ерузалімам і весяліцеся ў ім, усі, што любіце яго; цешчася з радасьці зь ім, усі, што ў жалобе па ім; 11 Бо вы будзеце ссаць і насыціцеся зь пелькаў пацехаў яго, бо вы можаце любаваць яснасьць славы яго".

12 Бо гэтак кажа СПАДАР: „Вось, Я расьцягну да яго супакой, як раку, і, як цурэй, што разьліўся, чэсьць народаў; тады вы будзеце ссаць, будзеце ношаны на сьцёгнах і кукоблены на ўлоньнях. ІЗ Як людзіну цеша маці ягоная, так Я буду цешыць вас, і вы ў Ерузаліме будзеце пацешаны. 14 І абачыце, і пацешыцца сэрца вашае, і косьці вашы, як зяленіва, расквіцяць, і ведамная будзе рука СПАДАРОВА слугам Ягоным, і абурэньне - непрыяцелям Ягоным; 15 Бо вось, СПАДАР у цяпле прыйдзе, і цялежкі Ягоныя, - як віхор, каб аднавіць гнеў Свой палкім гневам і ганеньне Свае ў полымянях цяпла; 16 Бо цяплом Сваім СПАДАР будзе судзіць суд і мячом кажнае цела, і шмат будзе забітых СПАДАРОМ. 17 Тыя, што пасьвячаюцца а чысьцяцца ў гародах, адзін за адным па сярэдзіне, ядучы сьвіное мяса а агіду а мышы, - загінуць разам, агалашае СПАДАР. 18 Бо Я ведаю ўчынкі іхныя й думкі іхныя; прыходзе пара́, зьберці ўсі народы а мовы, і яны прыйдуць і абачаць славу Маю. 19 І палажу знак на іх, і пашлю ўцеклых да народаў, да Таршышу, Пулу а Луду, што напінаюць лук, да Тувалу а Явану, на далёкія абтокі, каторыя ня чулі галасоў празь Мяне й ня бачылі славы Мае; і яны будуць агалашаць народам славу Маю. 20 І прывядуць усіх братоў вашых із усіх народаў на аброк СПАДАРУ конна а на цялежках а на нашулках а на мулах а на вярблюдзіцах, - на сьвятую гару Маю Ерузалім, кажа СПАДАР, падобна да тога, як сынове Ізраелявы абракаюць у чыстай судзіне ў доме СПАДАРОВЫМ. 21 І таксама зь іх Я вазьму сьвятароў а Левітаў, кажа СПАДАР; 22 Бо, як тыя новыя нябёсы й новая зямля, каторыя ўчыню Я, стануць перад Імною, агалашае СПАДАР, так насеньне ваша а імя ваша застануцца. 23 І станецца, што ад маладзіка да маладзіка, і ад сыботы да сыботы будзе прыходзіць кажнае цела пакланіцца перад відам Маім, кажа СПАДАР. 24 І выйдуць, і абачаць трупы людзёў, што выступ зрабілі супроці Мяне; бо чарвяк іхны не памрэць, і цяпло іхнае ня згасьне; і яны будуць агідаю кажнаму целу".
Вярнуцца назад