Галоўная > Кнігі Старога Закону > Кніга прарокі Ярэмы

Кніга прарокі Ярэмы


12 траўня 2011.
Кніга прарокі Ярэмы

 

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152

 

Пераклад д-ра Яна Станкевіча
Паводле выданьня: Сьвятая Бібля, 1973.
Алічбоўваньне: кс. Сяргей Сурыновіч, Вячаслаў Мартысюк
(група па алічбоўванні тэкстаў Святога Пісання,
каардынатар кс. Сяргей Сурыновіч)

1 Словы Ярэмы Гілчанка ізь сьвятароў, што ўв Анафофе, у зямлі Веняміновай, 2 Да каторага было слова СПАДАРОВА за дзён Ёсі Амосёнка, караля Юдэйскага, трынанцатага году дзяржавы ягонае. З І яно было за дзён Егоякіма Ёсянка, караля Юдэйскага, аж да канца адзінанцатага году Сэдэкі Ёсянка, караля Юдэйскага, аж да перасяленьня Ерузаліму ў пятым месяцу.

4 І было слова СПАДАРОВА да мяне, кажучы: 5 „Уперад, чымся Я ўхармаваў цябе ў жываце, Я знаў цябе, і ўперад, чымся ты вышаў з улоньня, Я пасьвяціў цябе; за прароку народам Я даў цябе".

6 І сказаў: „Ах, Спадару СПАДАРУ, вось, я ня ўмею гукаць, бо дзяцюк я".

7 І сказаў СПАДАР імне: „Не кажы: ,Я дзяцюк', бо да ўсіх, куды Я пашлю цябе, ты пойдзеш, і, што Я раскажу табе, будзеш гукаць. 8 Ня бойся відаў іхных, бо з табою Я, каб вывальніць цябе, агалашае СПАДАР".

9 І выцягнуў СПАДАР руку Сваю, і даткнуўся да вуснаў маіх, і сказаў імне СПАДАР: „Я ўлажыў словы Свае ў вусны твае. 10 Гля, сядні Я прызначыў цябе над народамі а над каралеўствамі, выкараняць а разбураць, губіць а ськідаць, будаваць а садзіць".

11 І было слова СПАДАРОВА да мяне, кажучы: „Ярэма, што бачыш ты?" І я сказаў: „Пруток ізь міндальнага дзерва я бачу". 12 Тады сказаў СПАДАР імне: „Ты добра бачыў, бо Я чукавы да слова Свайго, каб выпаўніць гэта".

1З І было слова СПАДАРОВА да мяне ўдругава, кажучы: „Што ты бачыш?" І я сказаў: „Бачу кіпячы гаршчок, зьвернены на поўнач". 14 І сказаў СПАДАР імне: „З поўначы закіпіць бяда на ўсіх жыхараў гэтае зямлі; 15 Бо гля, Я гукаю ўсі радзімы паўночных каралеўстваў, агаласіў СПАДАР, і прыйдуць яны, і пастановяць кажны пасад свой ля ўходу брамаў Ерузалімскіх, і на ўсіх сьценах яго навокал, і ля ўсіх местаў юдэйскіх. 16 І я выдам суд Свой на іх за ўсі нягоднасьці іхныя, што пакінулі Мяне, і кадзілі багом іншым, і кланяліся вырабам рук сваіх.

17 А ты паперажы сьцёгны свае, устань і скажы ім усе, што Я табе расказую; не лякайся відаў іхных, каб Я не зьлякаў цябе перад імі. 18 А Я вось, Я пастанавіў цябе сядні местам умацаваным, зялезным стаўпом а мядзянымі сьценамі супроці ўсяе зямлі, супроці каралёў юдэйскіх, супроці князёў яе, супроці сьвятароў яе й супроці люду зямлі. 19 Яны будуць ваяваць із табою, але не перамогуць цябе, бо з табою Я, каб выбаўляць цябе, агалашае СПАДАР".

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152

2 І было слова СПАДАРОВА да мяне, кажучы: 2 „Ідзі й агаласі ў вушы Ерузаліму, кажучы: гэтак кажа СПАДАР: Я памятую цябе, міласэрдзе маладосьці твае, любоў заручэньня твайго, як ты йшоў за Імною па пустыні, па зямлі незасеянай. З Ізраель - сьвятасьцю СПАДАРУ, пачатак пладоў Ягоных; усі, што елі яго, будуць вінныя, ліха прыйдзе на іх, агалашае СПАДАР". 4 Слухайце вы слова СПАДАРОВА, доме Якаваў і ўсі радзімы дому Ізраелявага: 5 Гэтак кажа СПАДАР: „Што за бяспраўе знайшлі ў Імне айцове вашы, што яны здаліліся ад Мяне й пайшлі за марнасьцяй, і самы сталі марнасьцяй; б І не сказалі яны: , Ідзе СПАДАР, што вывеў нас ізь зямлі Яґіпецкае, вёў нас па пустыні, па зямлі сьцяпоў а ямаў, па зямлі сухой і сьмяротнага сьценю, ідзе не праходзіла людзіна, і йдзе ня жыў чалавек?' 7 І Я прывёў вас да краю ўродлівага, есьці плады яго й дабро яго; і прышлі вы і ўпаганілі зямлю Маю, і спадак Мой зрабілі агідаю. 8 Сьвятарове не казалі: ,Ідзе СІІАДАР?' і дзяржаныя права не прызнавалі Мяне, пастырове зрабілі выступ супроці Мяне, прарокі праракалі Ваалам і за бескарыснымі хадзілі. 9 За тое Я яшчэ буду прававацца з вамі, агалашае СПАДАР, і із сынамі сыноў вашых буду прававацца; 10 Бо прайдзіце абтокі Хітымскія й паглядзіце, пашліце да Кідару, і разважча вельмі, і глядзіце, Ці былі там такія здарэньні; 11 Ці адмяніў народ багі, што нават не багове? але люд Мой памяняў славу сваю на тое, што бескарыснае.

12 Дзівуйцеся з гэтага нябёсы, жахайцеся, будзьце вельма спустошаныя, агалаше СПАДАР; Бо два ліхі ўчыніў люд Мой: яны пакінулі Мяне, жарало жывое вады, каб вычасаць сабе студні, студні паломленыя, што ня могуць дзяржаць вады. 14 Хіба Ізраель слуга ці радзіўся нявольнікам? чаму ён стаў здабыткам? 15 Раўлі на яго левяняты, верашчэлі й зрабілі пустынёю зямлю ягоную; месты ягоныя спаленыя, бяз жыхара. 16 Таксама сынове Мэмфіса а Тагпангеса паламілі цемя твае. 17 Ці не за тое сталася з табою гэта, што ты пакінуў СПАДАРА, Бога свайго, як Ён вадзіў цябе дарогаю ? 18 І цяпер нашто табе дарога да Ягіпту ? піць ваду Шыхору ? і нашто табе дарога да Асыры ? хіба на тое, каб піць ваду з Ракі? 19 Пакарае цябе нягоднасьць твая, адпады твае зганяць цябе, каб ты пазнаў а абачыў, як блага а горка тое, што ты пакінуў СПАДАРА, Бога свайго, і боязьні Мае няма ў табе, агалашае Спадар, СПАДАР войскаў; 20 Бо здаўна Я патрышчыў іго твае, разарваў путы твае, а ты сказаў: ,Ня буду служыць балваном', калі на кажным высокім узгорку і пад кажным зялёным дзервам ты клаўся, як бязуля. 21 А Я пасадзіў цябе, як дабрароднае віно, сусім праўдзівым насеньням; як жа ты абярнуўся ў мяне ў выродную 13 галузу чужога віна? 22 Хоць бы ты памыўся салетраю і ўзяў сабе шмат мыла, бяспраўе нарысавана твае перад Імною, агалашае Спадар СПАДАР. 23 Як ты можаш казаць: ,Я не ўпаганіў сябе, я не хадзіў за Вааламі'? глянь на дарогу сваю ў даліне, пазнай, што ты ўчыніў, жвавая вярблюдзіца, працінаючая дарогі свае. 24 Хто ўдзяржыць дзікую асьліцу, прывыклую да пустыні, як яна ў жадзе сваёй і ў распаленьню сваім глытае паветра? Усі, што шукаюць яе, ня стомяцца, у месяцу ейным знойдуць яе.

25 Узьдзержуй нагу сваю, каб ня была босая, і горла свае ад смагі. А ты кажаш: ,Безнадзейна, не, бо я люблю чужых і за імі пайду'. 26 Як злодзею бывае ганьба, як зловяць яго; так паганьбіў сябе дом Ізраеляў, яны самы, каралі іхныя, князі іхныя, сьвятары іхныя а прарокі іхныя, 27 Каторыя кажуць дзерву: ,Ты мой айцец' і каменю: ,Ты нарадзіў мяне'. Яны абярнуліся да Мяне завыйкам, а ня відам; але ў часе бяды свае кажуць: ,Устань, выбаў нас'. 28 Ідзе багі твае, каторыя ты сабе зрабіў? хай яны ўстануць, калі могуць выбавіць цябе ў часе бяды твае; бо подле ліку местаў тваіх былі багі твае, Юда.

29 „Нашто вам прававацца з Імною ?-усі вы адступілі ад Мяне, агалашае СПАДАР. 30 Дарма біў Я дзеці вашы: яны не прынялі навукі; прарокаў вашых паеў меч ваш, як леў нішчэньнік. 31 О родзе! ўважайце на слова СПАДАРОВА: ці быў Я пустынёю Ізраелю або зямлёю цемры? За што кажа люд Мой: ,Мы самы сабе спадарове, і ня пойдзем да Цябе болей?'. 32 Ці забываецца дзеўка ўборы свае альбо княгіня маладая - прыборы свае? а люд Мой забыўся Мяне, -- днём няма ліку. 33 Нашто ты прыбіраеш дарогу сваю, шукаючы любосьці? ажно ты нягодных таксама вучыла дарогаў сваіх. 34 Таксама на крысах тваіх знаходзяць кроў душаў бедных, нявінных; не ля падкопаваньня ты знайшла яе, але на ўсіх гэтых. 35 Ты яшчэ кажаш: ,Я нявінная; напэўна гнеў Ягоны адвернецца ад мяне'. Вось, Я буду прававацца з табою за тое, што ты кажаш: ,Я не ізграшыла'. 36 Як ты паніжыла сябе вельма, мяняючы дарогі свае! Цябе таксама паганьбе Ягіпет, як паганьбіла Асыра. 37 Нават і адтуль ты выйдзеш, і рукі твае на галаве Тваёй, бо СПАДАР адкінуў усі спадзевы твае, ты ня будзеш мець дасьпеху ў іх.

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152

3 „Кажуць: калі муж адпусьце жонку сваю, і яна адыйдзе ад яго, і выйдзе за другога, то ці можа ён ўзноў зьвярнуцца да яе? Ці ня чыста ўпаганіцца гэтым тый край? А ты бязуліла із шмат якімі каханкамі; адылі ж усе-тыкі зьвярнулася да Мяне, агалашае СПАДАР. 2 Узьнімі вочы свае на ўзвышшы і глянь, ідзе ты не чужаложыла. На дарогах ты сядзела дзеля іх, як Арабін на пустыні, і ўпаганіла зямлю бязулствам сваім а ліхадзействам сваім. З За тое й задзяржаны былі дажджы і ня было познага дажджу; і чало бязульнае жонкі было ў цябе, ты адкінула сорам. 4 Ці не адгэтуль ты будзеш гукаць да Мяне: .Войча Мой! Ты правадыр маладосьці мае. 5 Ці захавае Ён заўсёды гнеў Свой? будзе да канца дзяржаць яго?' Гля, ты гукала, але рабіла ліха як мага".

6 І сказаў СПАДАР імне за дзён караля Ёсі: „Ці абачыў ты, што зрабіла дачка адпорная Ізраелява? Хадзіла яна на кажную высокую гару і пад кажнае зялёнае дзерва, і там бязуліла. 7 І просьле тога, як яна зрабіла ўсе гэта, Я казаў ёй: ,Да Мяне зьвярніся'; але яна не зьвярнулася; і бачыла гэта ізрадлівая сястра ейная Юдэя. 8 І пабачыла Юдэя, што за ўсе тое, што чужаложыла адпалая дачка Ізраелява, Я адаслаў яе, і даў ёй разводны ліст; не пабаялася, адылі, ізрадлівая сястра ейная Юдэя, але пайшла й бязуліла таксама яна. 9 І зьдзеялася тое, што распусным бязулствам яна ўпаганіла край, і бязуліла з каменям а дзервам. 10 Але пры ўсім гэтым не зьвярнулася да Мяне ізрадлівая сястра ейная Юдэя ўсім сэрцам сваім, адно хвальшыва, аталашае СПАДАР".

11 І сказаў імне СПАДАР: „Аправілася душа адпорнага Ізраеля болей, чымся ізрадлівая Юдэя. 12 Пайдзі, і абясьці гэтыя словы на поўначы, і скажы: ,3ьвярніся, адпалая дачка Ізраелява, агалашае СПАДАР. Я ня дам пасьці на вас гневу Свайму, бо Я міласэрны, агалашае СПАДАР, ня буду гневацца на векі. 1З Адно пазнай бяспраўе свае, што супроці СПАДАРА, Бога свайго, ты выступіла й раськідала дарогі свае чужаземцам пад кажным зялёным дзервам, і ня слухалі голасу Майго, агалашае СПАДАР. 14 Зьвярніцеся да Мяне, дзеці адступнікі, агалашае СПАДАР, бо Я ваш гаспадар, і вазьму вас па адным ізь места, па двух із радзімы, і прывяду вас на Сыён. 15 І дам вам пастыроў подле сэрца Свайго, каторыя будуць пасьціць вас ведаю а розумам. 16 І будзе, як вы памножыцеся а расплодзіцеся на зямлі, тых дзён, агалашае СПАДАР, ня скажуць ужо: „Скрыня змовы СПАДАРОВАЕ", ані прыйдзе гэта ўдум, ані ўспомняць праз гэта, ані будуць ужо давядацца да яе, ані будуць рабіць што-колечы болей. 17 Таго часу назавуць Ерузалім пасадам СПАДАРОВЫМ, і ўсі народы зьбяруцца да яго, да імені СПАДАРОВАГА, да Ерузаліму, і наперад за ўпорлівасьцяй ліхога сэрца свайго ня будуць хадзіць.

18 „Тых дзён прыйдзе дом Юдзін да дому Ізраелявага, і абодва разам пойдуць із паўночнае зямлі да краю, каторы Я даў на спадак бацьком вашым. 19 І сказаў Я: як залічыць цябе памеж сыноў і даць табе жаданую зямлю, добры спадак множасьці народаў? і Я казаў: Ты назавеш Мяне „Войча мой" і не адвернешся ад Мяне. 20 Запраўды, як іншая жонка ізраджае мужа свайго, так ізрадзіў Мяне ты, доме Ізраеляў, агалашае СПАДАР' ". 21 Голас быў чутны на высокіх месцах, плач, маленьне дзяцей Ізраелявых, бо яны скрывілі дарогі свае, забыліся СПАДАРА, Бога свайго. 22 „Зьвярніцеся, адпалыя сынове: Я ўздараўлю вашы адпады". - „Гля, мы прышлі да цябе, бо Ты - СПАДАР, Бог наш. 23 Запраўды, здарма спадзявацца на ўзгоркі а на множасьць гораў; адно ў СПАДАРУ, Богу вашым, спасеньне Ізраеля. 24 Але сорам пажэр працу бацькоў нашых з маладосьці нашае: драбны статак іхны, буйны статак іхны, сыноў іхных а дачкі іхныя. 25 Мы ляжым у сораме сваім, і сумятня наша пакрывае нас, бо супроці СПАДАРА, Бога свайго, мы ізграшылі, мы й бацькі нашыя, з маладосьці свае аж дагэтуль, і ня слухалі голасу СПАДАРА, Бога свайго".

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152

4 „Калі ты навернешся, Ізраелю, агалашае СПАДАР, да Мяне навернешся; і калі ты аддаліш агіды ад віду Майго, тады ня будзеш туляцца. 2 І ты будзеш прысягаць: ,жыў СПАДАР!' у праўдзе, судзе а справядлівасьці, і народы будуць дабраславіцца Ім і хваліцца Ім".

З Бо гэтак кажа СПАДАР мужом Юды а Ерузаліму: „Урабіце сабе новую пашню і ня сейце сярод церняў. 4 Абрэжчася СПАДАРУ і адкіньце пярэднюю скурку сэрца вашага, мужы Юдэі а жыхары Ерузаліму, каб ня вышаў гнеў Мой, як цяпло, за благія ўчынкі вашыя, і не запаліў, і ня будзе каму згасіць". 5 Абяшчайце ў Юдэі і ў Ерузаліме агалашайце, і кажыце: „Трубіце ў трубу ў зямлі, згукайце голасна й кажыце: ,3ьбярыцеея й пайдзіма да абаронных местаў!' 6 Падыйміце сьцяг на Сыёне, мацуйцеся, не адзержуйцеся, бо Я прывяду ліха з поўначы, вялікае разбурэньне. Леў узышоў із свайго гушчару, і згубца народаў пусьціўся ў дарогу; ён вышаў із свайго месца, зрабіць зямлю пустою; месты твае будуць спустошаныя, бяз жыхара.

 Дык паперажыцеся зрэбнінаю, будзьце ў жалобе й галасіце; бо не адышоў пал гневу СПАДАРОВАГА ад вас".

9 „І будзе таго дня, агалашае СПАДАР, загіне сэрца каралёве а сэрца князёў, зжахнуцца сьвятарове, і зумеюцца прарокі". 10 Тады сказаў я: „О, Спадару СПАДАРУ! хіба чыста змыліў Ты люд гэты а Ерузалім, кажучы: ,Супакой будзе ў вас', Прымеж тога меч датыкаецца аж да душы?" 11 Таго часу скажуць люду гэтаму а Ерузаліму: ,,Буйны вецер дзьмець із высокіх месцаў на пустыні дарогаю дачкі люду Майго, ня вее й ня чысьце; 12 Большы за гэты павее вецер да Мяне; цяпер таксама Я выдам суды на іх". 1З Гля, ён узыходзе, як булакі, і цялежкі ягоныя - як віхор, шыбшыя за арлы коні ягоныя, бяда нам, бо аглабаюць нас. 14 Абмый зь нягоднасьці сэрца свае, Ерузаліме, каб ты мог спасьціся; пакуль будуць жыць із табою пустыя падумкі твае? 15 Бо наказ прыходзе ад Дана і благія навііны з узгоркаў Яхрэмавых: 16 Прыпамінайце народам, абяшчайце празь Ерузалім: ,,Вартаўнікі прыходзяць із далёкага краю і пушчаюць голас на месты Юдэйская. 17 Як вартаўнікі палёў, яны абступілі яго навокал за тое, што ён паўстаў супроці Мяне, агалашае СПАДАР. 18 Дарога твая а ўчынкі твае прычынілі табе гэта, гэта твая нягоднасьць, бо яна гаркая, бо яна дасягае аж сэрца твайго".

19 Нутру мой, нутру мой! баліць імне ў сэрцу, шуміць сэрца ў імне, не магу маўчэць; бо душа мая чуе гук трубы, спалох на бітву. 20 Спустошаньне за спустошаньням прагалошана, бо ўся зямля аглабана. Зьнячэўку аглабаны буданы мае, якга заслоны мае. 21 Пакуль буду я бачыць харугвы, чуць гук трубы?

22 „Бо недасьціпны люд Мой, яны ня знаюць Мяне, яны дурныя дзеці, і яны ня маюць добрага розуму; яны мудрыя рабіць ліха, але рабіць дабро ня ўмеюць". 23 Я аглядаў зямлю - і гля, бяз хормы а пустая; - і нябёсы, і няма сьвятліні іх. 24 Я аглядаў горы - і гля, яны дрыжэлі, і ўсі ўзгоркі хісталіся. 25 Я аглядаў - і гля, няма людзіны, і ўсі птушкі нябёсныя туляюцца. 26 Я аглядаў - і гля, уродлівая мясцовасьць стала пустынёю, і ўсі месты яе разбураны ад прытомнасьці СПАДАРА, ад палкага гневу Ягонага.

27 Бо гэтак сказаў СПАДАР: „Уся зямля будзе спустошана, але супоўнага выгубленьня не зраблю. 28 Ад гэтага засмуціцца ўся зямля, і зацьмеюць нябёсы ў гары; бо Я вымавіў, Я прызначыў, і ня каяўся, і не адступлю ад гэтага". 29 Ад грукату коньнікаў а стралцоў з луку ўцякае ўсе места, пайшлі ў гушчары і ўзьлезьлі на скалы; усе места пакіненае, і няма жыхара ў ім. 30 А ты, аглабаная, што будзеш рабіць? Дарма што ты ўбіраешся ў шкарлат, дарма што прыбіраешся залатымі прыборамі, дарма што падмалёвуеш вочы свае, дарма робішся харошай; каханкі пагрэбавалі табою, яны шукаюць душы твае; 30 Бо голас, бы жонкі ў трудненьню, чую Я, мучэньне, бы ўпяршыню родзячай, і голас дачкі Сыёну, што стогне па сабе, ломе рукі свае: „Бяда ж імне! душа мая скволена ад убіўцаў".

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152

5 Бяжыце туды-сюды вуліцамі Ерузаліму, і паглядзіце, і выведайце, і шукайце на вуліцах яго: калі знойдзеце людзіну, калі там будзе, што паўніць суд, што шукае вернасьці, і Я дарую. 2 І хоць яны кажуць: „Жыў СПАДАР!" але прысягаюць хвальшыва. З СПАДАРУ, ці не на вернасьць зьвернены вочы Твае? Ты б'еш іх, але яны ня чуюць болю; Ты губіш іх, але яны адмаўляюцца прыняць навуку; закалянелі віды свае больш за скалу, адмаўляюцца навярнуцца. 4 Затым я сказаў: „Напэўна гэта небаракі, яны дурныя, бо яны не ведаюць дарогі СПАДАРОВАЕ, ані суду Бога свайго; 5 Пайду сабе да вялікіх людзёў і пагутару зь імі, бо яны ведаюць дарогу СПАДАРОВУ, суд Бога Свайго"; але гэтыя ўсі разам патрышчылі йго, разарвалі вязі. 6 За тое леў зь лесу заб'ець іх, сьцепавы воўк паглабае іх, леопард цікуе на іх ля местаў; хто выйдзе зь іх, будзе разарваны, бо памножыліся адвярненьні іхныя, павялічылася ізрада іхная. 7 „Як Імне дараваць табе гэта? Сынове твае пакінулі Мяне і прысягаюць тымі, каторыя не багі. Я ўзяў прысягу зь іх, а яны бязуляць і ў доме бязуліным зьбіраюцца гурбаю. 8 Яны - упашчаныя коні: рана ўстаючы, кажны ірзаў да жонкі суседа свайго. 2 Ці ня маю даведацца да такіх ? агалашае СПАДАР, і ці такому народу, як гэты, не памсьціць душа Мая?

10 „Узыйдзіце на сьцены й бурайце, але зьнішчэньня не рабіце; ськіньце стаўпцы яе, бо яны не СПАДАРОВЫ; 11 Бо чыста ізрадліва ўчынілі перад Імною дом Ізраеляў а дом Юдзін, агалашае СПАДАР. 12 Яны перачылі быцьцю СПАДАРА й казалі: .Няма Яго, і ня прыйдзе ліха на нас, і не абачым мы мяча ані галадові. ІЗ Прарокі будуць як узьвей-вецер, і слова нямаш у іх; так станецца ім" ".

Затым гэтак кажа СПАДАР Бог войскаў: „За тое, што вы кажаце гэтае слова, вось, Я перакіну словы Мае ў цяпло ў роце тваім, а люд гэты ў дровы, і яно пажарэць іх. Гля, прывяду народ здалеку на вас, доме Ізраеляў, агалашае СПАДАР, народ магучы, народ старавечны, народ, каторага мовы ты ня знаеш ані разумееш, што яны кажуць. 16 Сагайдак ягоны - як адчынены гроб; усі яны харобрыя. 17 І ён паесьць жніво твае, і хлеб твой яны паядуць; сыноў тваіх а дачкі твае ён ізьесьць, ізьесьць драбны й буйны статак твой, віны твае й фіґавыя дзервы твае; зголе мячом умацаваныя месты твае, на каторыя ты спадзяваўся. 18 Але й тых дзён, агалашае СПАДАР, ня выгублю вас супоўна. 19 І будзе, калі скажуць вам: ,3а што СПАДАР, Бог наш, робе ўсе гэта нам?' тады адказуй ім: ,Як вы пакінулі Мяне й служылі багом чужым у зямлі сваёй, так будзеце служыць чужаземцам у зямлі не сваёй' ".

20 Абясьціце гэта ў доме Якава і агаласіце ў Юдэі, кажучы: 21 „Слухайце ж цяпер гэта, людзе дурны й бяз сэрца, што мае вочы, але ня бача, і мае вушы, але ня чуе: 22 Ці вы не баіцеся Мяне ? агалашае СПАДАР, ці ня будзеце дрыжэць ад прытомнасьці Мае, Каторы палажыў пясок граніцаю мора. загадаю вечнаю, зь якое яно ня можа выступіць; і хоць хвалі кідаюцца, ня могуць, адылі, здолець; хоць яны равуць. ня могуць, адылі, перайсьці яго. 23 А ў гэтага люду сэрца бунтоўнае а звадлівае; яны збунтаваліся й пайшлі. 24 І не сказалі ў сэрцу сваім: ,Пабаімся ж СПАДАРА, Бога нашага, што даець дождж, раньні й позны ўпару, заховуе нам прызначаныя тыдні жніва. 25 Бяспраўі вашы адвярнулі гэта, і грахі вашыя запынілі ад вас добрае; 26 Бо апынуліся сярод люду Майго нягоднікі, яны цікуюць, як становячыя загубу, ловяць людзёў. 27 Як клетка поўная птунгак, так дамы іхныя поўныя ашукі; затым яны сталі вялікія й забагацелі. 28 Яны ўеліся, лышчаць, перайшлі ўчынкі нягодных, ня судзяць справы, справы сіротаў; маюць, адылі, дасьпех, і справаў бедных ня судзяць. 29 Ці ня маю даведацца да такіх? агалашае СПАДАР, ці такому народу, як гэты, не памсьціць душа Мая?"

30 Зумяваючыя а страшныя справы дзеяліся на зямлі: 31 Прарокі праракаюць ману, і сьвятарове радзяць подле рук іхных, і люд Мой так любе гэта; але што зробяць наапошку?

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152

6 Зьбірайцеся, дзеці Веняміновы, уцякаць з пасярод Ерузаліму, і трубіце ў трубу ў Фекоі, і дайце знак цяплом у Вефгакерыме, бо ліха зьяўляецца з поўначы і вялікае зьнішчаньне. 2 Да ўроднае а кунежнае прыраўнаваў Я дачку Сыёну. З Да яе прыйдуць пастухі й народы іхныя, навокал яе расстановяць буданы свае; кажны будзе пасьціць на дзелі сваёй. 4 „Акануйце яе вайне; уставайце, узыйдзіма ў палудзень!" „Але бяда нам! дзень ужо сьхінаецца да вечара, ужо кідаецца даўгі сьцень вечара". 5 „Уставайце, і ўзыйдзіма ночы, і разбурыма яе палацы!"

6 Бо гэтак агалашае СПАДАР войскаў: „Сячыце дзервы й сыпце наспы каля Ерузаліму: гэта тое места, да каторага надабе даведацца: яно поўнае ліхадзейства ўнутры. 7 Як вылівае крыніца ваду сваю, так яно вылівае ізь сябе нягоднасьць : усілствы а глабаньні чутны ў ім, перад Імною бязупынку хвароба а раны. 8 Будзь зазыраны, Ерузаліме, каб не адышла душа Мая ад цябе, каб Я не зрабіў цябе пустынёю, зямлёю незаселенай".

9 Гэтак кажа СПАДАР войскаў: „Супоўна бяруць, як віно, астачу Ізраеля; зьвярні руку сваю, як зьбіраньнік віна ў кашы". 10 Да каго імне гукаць і перасьцерагчы, каб слухалі? Гля, вуха іхнае неабрэзана, і яны ня могуць слухаць; гля, слова СПАДАРОВА ў іх улегцы, ня хочуць яго. 11 Затым я поўны гневу СПАДАРОВАГА, я стамаваўся, узьдзержуючы яго. „Выльлю яго на дзеці вонках і на збор моладзежы разам; бо нават муж із жонкаю будуць узяты, старыя з поўным дзён. 12 І пярэйдуць дамы іхныя да іншых, полі а жонкі разам, бо Я выцягну руку Сваю на жыхараў гэтае зямлі", агалашае СПАДАР, 13 „Бо ад найменшага зь іх аж да найбольшага зь іх кажны аддаўся гальлівасьці, і ад прарокі аж да сьвятара тарнуе ашуку. 14 Яны лячылі патрышчаньне люду Майго ўлегцы, кажучы: .Супакой, супакой', а няма Супакою. 15 Ці былі яны засароміўшыся, дзеючы брыду? Не, яны ня былі засароміўшыся ані зачырванеліся. Затым яны падуць памеж палых, у часе даведаньня Майго спатыкнуцца", кажа СПАДАР. 16 Гэтак кажа СПАДАР: „Стойце на дарогах, і глядзіце, і пытайцеся праз старавечныя сьцежкі, ідзе добрая дарога, і хадзіце па ёй, і знойдзеце супачынак душам сваім. Але яны сказалі: ,'Ня пойдзем'. 17 І пастанавіў Я над імі вартаўнікоў, кажучы: ,Прыслухайцеся да гуку трубы!' Але яны сказалі: ,Ня будзем слухаць'. 18 Дык слухайце, народы, і ведай, збору, што ё сярод іх. 19 Слухай, зямля: гля, Я навяду ліха на гэты люд, плод падумкаў іхных; бо яны не прыслухаліся да словаў Маіх ані да Права Майго, і адхінулі яго. 20 Нашто прыходзе Імне кадзіла із Шэвы і духмяная трысьціна з далёкага краю? Усепаленьні вашыя ня любы, і аброкі вашыя няпрыемныя Імне.

21 „Затым гэтак кажа СПАДАР: ,Гля, Я палажу пераказы перад людам гэтым, і спатыкнуцца айцове й сынове разам на іх, сусед і прыяцель ягоны загінуць' ".

22 Гэтак кажа СПАДАР: „Гля, прыйдзе люд із паўночнага краю, і вялікі народ прачхнецца з краёў зямлі. 23 Яны хапаюць лук а дзіду; яны неміласьціўныя й ня маюць спагады; голас іхны гучыць, як мора; і яны езьдзяць конна, зладжаныя, як чалавек на вайну, з табою, дачка Сыёну!".

24 Мы пачулі дзейкі празь яго: рукі нашы скволелі, мучэньні схапілі нас, боль, як парадзіхі ў трудненьню. 25 Ня йдзі ў поле, не хадзі па дарозе, бо меч непрыяцеля, страх на кажным баку. 26 Дачка люду майго! паперажыся зрэбнінаю, валяйся ў попеле, плач па сабе, як па адзіным сыну, зрабі сабе гаркую жалобу, бо зьнецікі прыйдзе на нас.

27 „На спробу Я даў цябе сярод люду Майго і на горад, каб ты пазнаў а выпрабаваў дарогу іхную. 28 Усі яны бунтоўныя бунтаўнікі, з абмовамі ходзячыя; медзь а зялеза; усі згубцы яны. 29 Абгарэлі мяхі, і цяпло спаліла волава; дарма літоўнік літаваў, бо нягодныя не аддаліліся. 30 Адхіненым срэбрам назавуць іх, бо СПАДАР адхінуў іх". "

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152

7 Слова, што было да Ярэмы ад Спадара, кажучы: 2 „Стань у браме дому СПАДАРОВАГА, і агаласі там гэтае слова, і скажы: слухайце слова СПАДАРОВА, уся Юдэя, што ўходзіце ў гэтыя брамы кланяцца СПАДАРУ.

З „Гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: палепшыце дарогі вашы а ўчынкі вашы, і Я прычыню, што вы будзеце жыць на месцу гэтым. 4 Не здавайцеся на манлівыя словы тых, што кажуць: „Сьвятыня СПАДАРОВА, сьвятліня СПАДАРОВА, сьвятыня СПАДАРОВА гэта'. 5 Але калі супоўна паправіце дарогі вашы а ўчынкі вашы; калі верна будзеце тарнаваць суд памеж людзіны й суседа ейнага; б Калі ня будзеце ўціскаць чужаземца, сіраты а ўдавы, і ня будзеце разьліваць нявіннае крыві на месцу гэтым ані хадзіць за чужымі багамі на шкоду сабе, - 7 Тады Я пакіну вас жыць на месцу гэтым, на зямлі, што даў Я бацьком вашым на векі а векі. 8 Вось, вы спадзяіцеся на манлівыя словы, каторыя бескарысныя. 9 Ці добра, што, крадучы, забіваючы а чужаложачы а хвальшыва прысягаючы а кадзячы Ваалу а ходзячы за чужымі багамі, каторых вы ня знаеце, 10 І прыходзіце, і становіцеся перад Імною ў доме гэтым, каторы Я назваў імям Сваім, і кажаце: ,Мы спасёны', каб рабіць усі гэтыя агіды? 11 Ціж пячораю разбойнікаў у ваччу вашым стаў дом гэты, каторы Я назваў імям Сваім? Гля, нават Я бачыў, кажа СПАДАР.

12 „Бо йдзіце ж на месца Мае, што ў Шыле, ідзе спачатку Я быў палажыўшы імя Свае, і глядзіце, што зрабіў Я яму за нягоднасьць люду Свайго Ізраеля. 1З І цяпер, за тое, што вы рабілі ўсе гэта, агалашае СПАДАР, і казаў вам, устаючы нараніцы й кажучы, а вы ня слухалі, Я гукаў вас, а вы не адказавалі; 14 То ўчыню гэтаму дому, што завецца імям Маім, на каторы спадзяіцеся, і гэтаму месцу, што даў Я вам а бацьком вашым, як Я ўчыніў із Шылом. 15 І адкіну вас ад віду Свайго, як адкінуў Я ўсіх братоў вашых, усе насеньне Яхрэмава.

16 „А ты не маліся за гэты люд, і ня ўзьнімай за іх галашэньня ані малітвы, ані прычыняйся ў Мяне; бо Я не пачую цябе. 17 Хіба ты ня бачыш, што яны робяць у местах Юдэі ,і нават на вуліцах Ерузаліму ? 18 Сынове зьбіраюць дровы, а бацькі кладуць цяпло, жонкі месяць цеста, каб зрабіць перапечкі караліцы неба, ільлюць выліваньні багом чужым, каб гнявіць Мяне. 19 Але ці Мяне гневяць? агалашае СПАДАР; ці ня дзеюць супроці сябе самых дзеля паганьбеньня віду свайго?

20 „Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: вось гнеў Мой і гарачы гнеў Мой на месца гэтае, на чалавека й на статак, на дзервы палявыя а на плады зямлі; ён узгарыцца і не пагасьне".

21 Гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: „Усепаленьні вашы дадайце да аброкаў вашых і ежча мяса; 22 Бо не казаў Я айцом вашым і не расказаў ім усепаленьні а аброкі таго дня, каторага вывеў іх ізь зямлі Ягіпецкае. 23 Я адно расказаў ім наступное, кажучы: ,Слухайце голасу Майго, і Я буду вашым Богам, а вы будзеце Маім людам, і хадзіце па кажнай дарозе, па каторай Я расказаў вам хадзіць, каб вам было добра'. 24 Але яны ня слухалі ані нахінулі вуха свайго, але хадзілі подле радаў, подле ўпорліваеьці ліхога сэрца свайго, і пайшлі назад, а не наперад. 25 Адгэнуль, як бацькі вашыя вышлі ізь зямлі Ягіпецкае, аж дагэтуль пасылаў Я да вас усіх слугаў Сваіх - прарокаў, што дзень рана ўстаючы й пасылаючы; 26 Але яны ня слухалі Мяне, не нахіналі вуха свайго, але закалянілі завыек свой, рабілі горш за айцоў сваіх. 27 Ты будзеш гукаць ім усі гэтыя словы, але яны не паслухаюць цябе; ты будзеш таксама гукаць іх, але яны не адкажуць табе. 28 Але ты скажаш ім: .Гэта народ, што ня слухае голасу СПАДАРА, Бога свайго, ня прыймае навукі; загінула вернасьць і адцята ад вуснаў іхных'.

29 „Астрыжы валасы на галаве сваёй і кінь іх, і панясі на высокія месцы галашэльную песьню; бо адхінуў СПАДАР і пакінуў род гневу Свайго; 30 Бо сынове Юдзіны зьдзеялі ліха ў ваччу Маім, агалашае СПАДАР: у доме, каторы Я назваў імям Сваім, пастанавілі агіды, каб упаганіць яго; 31 І збудавалі вышыні Тофет, што ў даліне сына Гінномовага, каб паліць сыноў сваіх і дачкі свае ў цяпле, чаго Я не расказаў ані прыходзіла гэта ўдум Імне.

32 „За тое, вось, прыходзяць дні, агалашае СПАДАР, што наперад ня будзе казацца Тофет ані даліна сына Гінномавага, але даліна забіўства, бо будуць хаваць у Тофеце, бо няма месца. 33 І трупы гэтага люду будуць жырам птушкам нябёсным і зьвяром земным, і ніхто ня будзе пудзіць іх. 34 І Я прычыню, каб перастаў у местах Юдзіных і на вуліцах Ерузаліму голас радасьці а голас весялосьці, голас князя маладога а голас княгіні маладое; бо спустошаньням стане зямля.

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152

8 „Таго часу, агалашае СПАДАР, выбяруць косьці каралёў Юды, і косьці князёў іхных, і косьці сьвятароў, і косьці прарокаў, і несьці жыхараў Ерузаліму - з грабоў іхных; 2 І разложаць іх перад сонцам а месяцам а перад усім войскам нябёсным, каторых яны любілі, каторым служылі і за каторымі хадзілі, каторых шукалі й каторым кланяліся; не зьбяруць іх і не пахаваюць, а будуць на гной, на зьверху зямлі. З І валей будуць выбіраць сьмерць, чымся жыцьцё, усі засталыя зь іх, што застануцца ад гэтае ліхое радзімы, каторыя застануцца ў вусіх іншых месцах, куды Я разагнаў іх, агалашае СПАДАР войскаў.

14 „І ты скажаш ім: гэтак кажа СПАДАР: хіба, паваліўшыся, не ўстаюць, і зьбіўшыся з дарогі, не Зварачаюцца? 5 Дык чаму ж адвярнуўся люд гэты ерузалімскі адвярненьням вечным ? яны моцна дзяржацца ашукі, адмаўляюцца навярнуцца. 6 Я зьвярнуў увагу й слухаў; але ніхто ня гукае пасьцівага, ніхто ня каецца за нягоднасьць сваю, кажучы: ,Што я зрабіў?' кажны аддаўся імкненьню свайму, як конь, што стрым галаву кінуўся ў бітву. 7 Нават бусел пад небам знае прызначаны час свой; галуба, ластаўка а жораў заховуюць пару прылёту свайго, але люд Мой ня знае суду СПАДАРОВАГА. 8 Як вы кажаце: ,Мы мудрыя, і Права СПАДАРОВА з намі' ? Запраўды вось, на ману зрабіла манлівае пяро кніжнікаў. 9 Мудрыцы засарамочаны, спалоханы, злоўлены: абач, яны адхінулі слова СПАДАРОВА; што за мудрасьць у іх?

10 „За тое жонкі іхныя Я аддаў іншым, полі іхныя - спадкаемцам; бо ад найменшага аж да найбольшага сусім чыста аддаўшыся гальлівасьці; ад прарокі аж да сьвятара усі яны робяць ашуку. 11 І яны зьлёгку лячылі рану дачкі люду Майго, кажучы: ,Супакой, супакой', а няма супакою. 12 Ці былі яны засарамаціўшыся, як дзеялі агіду? Не, яны ані ня былі засарамаціўіпыся, яны ня зналі як чырванець. Затым падуць памеж палых, у часе даведаньня свайго яны спатыкнуцца, кажа СПАДАР.

1З „Я канечне зьнішчу іх, кажа СПАДАР, ня будзе ягадаў на віне ані фіґаў на фіґавым дзерве, і ліст зьвяне, і, што Я даў ім, мінець". 14 Чаго мы сядзім тут? зьбірайцеся, пойдзем да абаронных местаў і там змоўкнем; бо СПАДАР, Бог наш, прызначыў нас на маўчэньне і даў вам піць атрутнае вады, бо мы ізграшылі супроці СПАДАРА. 15 Жджэм супакою, але няма дабра, - часу ўздараўленьня, і вось жахі. 16 Ад самага Дана чутны хроп коні, і ад ірзаньня дужых коні дрыжыць уся зямля; яны йдуць глынуць зямлю і ўсе, што на ёй, места і жывучых у ім; 17 Бо вось, Я пашлю на вас гадзіны, базылішкі, ад каторых няма замовы, і яны будуць кусаць вас", агалашае СПАДАР.

18 Я сілаваўся ў не́марасьць але сэрца мае ў імне баліць. 19 Вось, голас крыку дачкі люду майго ізь зямлі далёкае: „Хіба СПАДАРА няма на Сыёне ? хіба Караля яго няма там?" „Але чаму яны гнявілі Мяне выразанымі сваімі, чужымі марнасьцьмі?" 20 „Мінула жніво, скончылася лета, а нам няма спасеньня". 21 З прычыны патрышчаньня дачкі люду майго я патрышчаны; я шчарнеў, жах агарнуў мяне. 22 Ціж няма бальсаму ў Ґілеадзе? ціж няма там лекара? дык чаму ж не паправілася ўздараўленьне дачкі люду майго?

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152

9 Хто дасьць галаве маёй вады і ачом маім - жарало сьлёзаў! дзень і ноч я плакаў бы па забітых дачкі люду майго. 2 О, каб я меў на пустыні гасподу падарожных! то я пакінуў бы люд свой і адышоў ад іх; бо ўсі яны чужаложнікі, збор ізраднікаў. З Як лук, яны напінаюць язык свой, лук іхны хвальшывы і ня дзеля вернасьці яны дужэюць на зямлі; бо пераходзяць ад ліха да ліха і ня знаюць Мяне, агалашае СПАДАР. 4 Кажны сьцеражыся прыяцеля свайго і на кажнага брата не здавайся, бо кажны брат надта ашукуе, і кажны прыяцель будзе хадзіць із абмовамі. 5 Адзін аднаго ашукуюць, а праўды ня кажуць; язык свой прывучылі гукаць ману, аж да стомы дзеюць бяспраўе. 6 Сяліба твая сярод ашукі; з прычыны ашукі яны адмаўляюцца знаць Мяне, агалашае СПАДАР.

7 Затым гэтак кажа СПАДАР войскаў: „Вось, Я пералітую іх і спрабую іх, бо што маю зрабіць дзеля дачкі люду Свайго ? 8 Язык іхны - сьмяротная страла, гукае ашуку; вуснамі сваімі гукаюць прыяцелю свайму супакой, а ў сэрцу сваім гатуюць яму засаду.

9 „Ці не за гэта даведаюся да іх, агалашае СПАДАР, ці такому народу ня помсьціць душа Мая? 10 Па тых горах узьніму Я плач а галашэньне і па пасьцьбішчах пустыні галашэльную песьню; бо яны спалены так, што ніхто ня можа знайсьці, ня можа чуць гуку статку: ад птушкі нябёснае аж да зьвера разьбегліся, пайшлі. 11 І Я зраблю Ерузалім кучамі, логвам шакалаў, і месты юдэйскія аддам на спустошаньне, будуць бяз жыхараў".

12 Ці ё такі мудрэц, што сьцяміў бы гэта? І што кажуць яму вусны СПАДАРОВЫ - зьясьніў бы, за што загінуў край і спалены, як пустыня, што ніхто ня ходзе па ім?

13 І СПАДАР кажа: „Бо пакінулі Права Мае, што Я даў ім, і ня слухалі голасу Майго, і ня йшлі за ім; 14 І пайшлі за ўпорлівым сэрцам сваім і за Вааламі, каторых айцове іхныя навучылі іх.

15 „Затым гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: вось, Я дам есьці ім, гэтаму люду, палын, і дам піць атрутную ваду; 16 І разьвею іх таксама меж народаў, каторых ня зналі яны, ані айцове іхныя, і пашлю за імі меч, аж пакуль ня выгублю іх".

17 Гэтак кажа СПАДАР войскаў: „Разважча й гукніце галашэньніцы, каб яны прышлі; пашліце па мудрыя жанкі, каб яны прышлі. 18 Няхай яны пабарзьдзяць і падыймуць галашэньне па нас, каб із ачэй нашых паліліся сьлёзы, і з павеялак вашых цякла вада. 19 Бо голас галашэньня чутны із Сыёну: ,Як мы аглабаны, вельма паганбены, бо мы пакінулі зямлю, бо яны раськінулі гасподы нашы'".

20 Але слухайце, жанкі, слова СПАДАРОВА, і няхай вуха вашае прыйме слова вуснаў Ягоных: вучыце дачкі вашы галашэньня і кажная суседку сваю - галашэльнае песьні; 21 Бо сьмерць узышла ў вокны нашы, прышла ў палацы нашы, каб адцяць сысуноў звонку, моладзеж із вуліцаў. 22 Гукай: „Гэтак кажа СПАДАР : ,Трупы людзкія паваляцца, як гной на адкрытым полю, і як снапоўе адзаду жвяі, і няма каму зьбіраць іх' ".

23 Гэтак кажа СПАДАР: „Няхай ня хваліцца мудры мудрасьцяй сваёй, няхай ня хваліцца дужы дужасьцяй сваёй, няхай ня хваліцца багаты багацьцям сваім. 24 Але гэтым хай хваліцца, хто хваліцца, што разумее а знае Мяне, што Я СПАДАР, Каторы чыне міласэрдзе, суд а справядлівасьць на зямлі; бо гэта Я любую, агалашае СПАДАР".

25 „Вось, дні прыходзяць, агалашае СПАДАР, што Я даведаюся да кажнага абрэзанага й неабрэзанага: 26 Да Ягіпту а Юдэі а Едому а да сыноў Амовавых а Моава а да ўсіх, із адцятымі бакамі; бо ўсі гэтыя народы неабрэзаныя, але ўвесь дом Ізраеляў неабрэзанага сэрца".

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152

10

 Доме Ізраеляў! слухайце слова, што СПАДАР кажа вам: 2 Гэтак кажа СПАДАР: „Дарогі народаў ня вучыцеся і знакоў нябёсных не лякайцеся, бо лякаюцца народы; З Бо звычаі людаў марныя; бо дзерва, у лесе сьсечанае, і работу рукі майстравае сякіраю, 4 Прыбіраюць золатам а срэбрам, адлі змацняюць яго кляўцом а гваздамі, каб ня хісталася. 5 Як вытачаная пальма яны, але ня гукаюць; мусяць насіць іх, бо ня ступаюць. Ня бойцеся іх, бо яны ня робяць ліха, і рабіць дабра ня дужы".

6 Няма падобнага да Цябе, СПАДАРУ; вялікі Ты, і вялікае імя Твае ў магутнасьці Тваёй. 7 Хто не збаіцца Цябе, Каролю народаў? бо Табе адзінаму належа гэта, бо меж усіх мудрыцоў народаў і ў вусіх каралеўствах іхных няма падобнага да Цябе. 8 Яны недасьціпныя а дурныя, нямаш чаго вучыцца ў дзярвянага балвана. 9 Бітае срэбра прывезена з Таршышу, а золата - з Уфазу, работа рамесьніка й рук літоўніка; шкарлат а пурпура адзецьце іхнае; выраб мудрыцоў усі яны. 10 А СПАДАР ё Бог праўдзівы; Ён ё Бог жывы й Кароль вечны; ад гневу Ягонага трасецца зямля, і народы ня могуць вытрываць ад абурэньня Ягонага.

11 Затым гэтак кажыце ім: „Багі, што не стварылі неба й зямлі, шчэзнуць ізь зямлі і спад нябёсаў".

12 А Ён учыніў зямлю сілаю Сваёю, умацаваў сьвет мудрасьцяй Сваёй і розумам сваім прасьцягнуў нябёсы. Як Ён выдаець голас Свой, ё гук вады ў нябёсах, прычыняе, што пара падыймаецца з канцоў зямлі, робе маланьню дажджу і выводзе вецер із скарбаў Сваіх. 14 Здурэў кажны чалавек ад знацьця свайго; ганьбе сябе кажны літоўнік рэзаным сваім, бо выліў ягоны - ашука, і няма ў ім духа. 15 Яны марнасьць, работа шкеляў; у часе даведаньня да іх яны загінуць. 16 Не такова Дзель Якава, бо Ён Стварыцель усяго, і Ізраель пакаленьне спадку Ягонага; СПАДАР войскаў імя Ягонае.

17 Зьбірай ізь зямлі свой тавар, жыхарка гораду; 18 Бо гэтак кажа СПАДАР: „Вось, Я гэтым разам пушчу жыхараў гэтае зямлі, як із пушчала, і сьцісну іх так, што яны пачуюць гэта".

19 Бяда імне з прычыны майго патрышчаньня; мая рана балючая; але я сказаў: „Пэўне гэта мая хвароба, і я буду насіць яе". 20 Будан мой аглабаны, і ўсі паварозы мае парваліся; дзеці мае пайшлі ад мяне, і няма іх; няма каму пастанавіць ізноў будан мой і расьцягнуць апоны мае; 21 Бо здурнелі пастыры і ня шукалі СПАДАРА, затым ня мелі дасьпеху, і ўсі стады іхныя расьцярушаныя.

22 Вось, голас дзейкі, вось, ён ідзець, і вялікае ўзрушэньне з паўночнага краю, зрабіць месты Юдэі пусташай, бярлогам ночных шакалаў. 23 Ведаю, СПАДАРУ, што дарога чалавека ня ў ім самым, не чалавеку належацца хадня а кіраваньне сігнёў сваіх. 24 Казьнер мяне, СПАДАРУ, але судам, ня ў гневе Сваім, каб Ты не паменшыў мяне. 25 Вылі гнеў свой на народы, што ня знаюць Цябе, і на радзімы, што ня гукаюць імені Твайго; бо яны елі Якава, і паелі яго, і выгубілі яго, і спустошылі сялібу ягоную.

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152

11 Слова, што было да Ярэмы ад СПАДАРА, кажучы: 2 „Слухайце словы змовы гэтае, і кажыце іх мужом Юдэі а жыхарам Ерузаліму, З І скажыце ім: гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў: праклятая людзіна, што ня слухае слоў змовы гэтае, 4 Каторую Я расказаў айцом вашым у дню, каторага Я вывеў іх ізь зямлі Ягіпецкае, ізь зялезнае печы, кажучы: слухайце голасу Майго, і паўніце подле ўсёга, што Я расказаў вам, і будзьце Імне людам, а Я буду вам Богам, 9 Каб здойсьнілася прысяга, каторага Я прысягаў айцом вашым, даць ім зямлю, малаком а мёдам цякучую, як цяпер". І адказаў я, і сказаў: „Амін, СПАДАРУ!"

6 І сказаў імне СПАДАР: „Агаласі ўсі гэтыя словы ў местах Юдэі й на вуліцах Ерузаліму, кажучы: слухайце словы змовы гэтае й паўніце іх; 7 Бо зглыбока Я сьветчыў айцом вашым адгэнуль, як вывеў іх ізь зямлі Ягіпецкае, аж дагэтуль, устаючы рана й сьветчачы, кажучы: слухайце голасу Майго. 8 Але яны ня слухалі ані нахінулі вуха свайго, але хадзіў кажны ў вупорлівасьці ліхога сэрца свайго; і Я павёў на іх усі словы змовы гэтае, каторыя Я расказаў рабіць, але яны не рабілі".

9 І сказаў імне СПАДАР: „Змова знойдзена ў людзёў Юдэі а ў жыхараў Ерузаліму: 10 Яны зьвярнуліся да бяспраўяў прашчураў сваіх, каторыя адмовіліся слухаць слоў Маіх, і пайшлі за іншымі багамі, служыць ім. Дом Ізраеляў а дом Юдзін узрушылі змову, што Я зрабіў із айцамі іхнымі.

11 „Затым гэтак кажа СПАДАР: вось, Я навяду на іх ліха, ад каторага яны ня змогуць уцячы, і, дарма што яны загалосяць да Мяне, Я не пачую іх. 12 Тады месты юдэйскія а жыхары Ерузаліму пойдуць а загалосяць да багоў, каторым яны кадзілі; але яны ніколі ня выбавяць іх увесь час ліха іхнага; 1З Бо ў цябе, Юда, колькі местаў, толькі й багоў, і колькі вуліцаў у Ерузаліме, толькі ты наставіў аброчнікаў да ганебных рэчаў, аброчнікаў кадзіць Ваалу.

14 „І ты не маліся за гэты люд ані ўзьнімай галашэньня альбо малітвы за іх; бо Я не паслухаю, як яны будуць гукаць да Мяне ў часе ліха свайго.

15 „Што любовай Маёй да дому Майго ? Ты бязуліла із шмат кім, і мясы сьвятыя адышлі ад цябе; бо як ты робіш ліха, ты захапляешся. 16 СПАДАР менаваў цябе ,3ялёным аліўным дзервам, харошым, з добраю садавіною', але пры гуку вялікае буры Ён раскладзець цяпло на ім і паломе галузы яго. 17 Бо СПАДАР войскаў, што пасадзіў цябе, вымавіў ліха на цябе за ліха дому Ізраелявага а дому Юдзінага, каторае яны ўчынілі сабе, квелячы Мяне да гневу кадзеньням Ваалу".

18 І СПАДАР даў імне веданьне, і я ведаю; тады Ты паказаў імне ўчынкі іхныя. 19 Але я, як баранчык альбо цялё-бычок, ведзены на зарэз, і я ня ведаў, што яны задумляюць змову на мяне, кажучы: „Зьнішчыма дзерва з пладамі яго і адатнем яго ад зямлі жывых, каб і наперад імя яго не менавалі". 20 Але Ты, СПАДАРУ, Божа множасьці, што судзіш справядліва, што прабуеш ныркі а сэрца, дазволь імне бачыць помсту Тваю на іх, бо Табе я абясьціў справу сваю.

 Затым гэтак кажа СПАДАР празь людзёў Анафофу, што шукаюць жыцьця твайго, кажучы: „Не праракай імям СПАДАРОВЫМ, каб ты не памер ад рукі нашае".

 Затым гэтак кажа СПАДАР войскаў: „Вось, Я даведаюся да іх: маладзёны памруць ад мяча; сынове іхныя а дачкі іхныя памруць з галадові. 23 І ня будзе астачы ад іх, бо Я навяду ліха на людзёў Анафофу ў годзе даведаньня да іх".

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152

12 Справядлівы Ты, СПАДАРУ, як я адзываюся да Цябе; буду праз суды гутарыць із Табою: чаму дарогу нягодных робіш дасьпешнаю, і шчасьлівыя ўсі тыя, што дзеюць вельма ізрадліва? 2 Ты пасадзіў іх, і яны ўкараніліся, растуць і даюць плод; Ты блізка ў вуснах іхных, але далёка ад нырак іхных. З А мяне, СПАДАРУ, Ты знаеш; Ты бачыў мяне і выпрабаваў сэрца мае да Цябе. Пажані іх, як авечкі на зарэз, і акануй іх на дзень забіцьця.

4 Пакуль будзе зямля ў жалобе, і трава на ўсіх палёх сохці за нягоднасьць тых, што жывуць на ёй? зьвяры зьнішчаны і птушкі, бо яны казалі: „Ён ня бача нашага апошняга канца". 5 „Калі ты бяжыш ізь пяхотнымі, і яны стамавалі цябе, дык як будзеш супарстваваць із коньмі? І калі ў супакойнай зямлі ты бясьпечны, дык што будзеш рабіць у часе паводкі Ёрдану? 6 Бо нават браты твае й дом айца твайго, нават яны абходзяцца ізрадліва з табою; таксама яны зяваюць за табою. Нявер ім, дарма што яны гукаюць харошае табе". 7 „Я пакінуў дом Свой, кінуў спадак Свой, любовае душы Сваёй даў у руку не́прыяцеляў ейных. 8 Спадак Мой стаў Імне як леў у лесе, ён крычыць на Мяне; за тое Я зьненавідзіў яго. 9 Ці калярыстаю птушкаю ёсьць Імне спадак Мой? навокал яе птушкі на яе. Ідзіце, зьбярыцеся ўсі зьвераняты палявыя, прыйдзіце пажэрці. 10 Шмат якія пастухі спустошылі гарод Мой, патапталі нагамі дзель Маю, абярнулі Маю любовую дзель у запушчаную пустыню, 11 Спустошылі яе, спустошаная яна ў жалобе перад Імною, бо нікому не ляжыць на сэрцу. 12 Глабаньнікі прышлі на ўсі ўзгор'і пустыні, бо меч у СПАДАРА, і ён жарэць ад канца зямлі аж да канца зямлі; няма супакою ніякаму целу. 1З Яны сеялі пшонку, але пажалі цернь; без патрэбы высіляліся, а не скарысталі; і будзеце засарамочаны ад прыбыткаў сваіх, ад полаў гневу СПАДАРОВАГА".

14 Гэтак кажа СПАДАР праз усіх ліхіх суседзяў Маіх, што чапаюць спадак, каторы Я прызначыў спа́сьці люду Свайму Ізраелю: „Абач, Я вырву іх ізь зямлі іхнае і дом Ізраеляў вырву з памеж іх. 15 І станецца па вырваньню іх, што Я зьвярну й зжалюся над імі, і зьвярну кажнага на спадак ягоны й кажнага - на зямлю ягоную. 16 І станецца, калі яны будуць улегліва вучыцца дарогаў люду Майго, прысягаць імям Маім: ,Жыў СПАДАР!' як яны вучылі люд Мой прысягаць Ваалам, - тады яны будуць умешчаны сярод люду Майго. 17 Калі ж ня будуць слухнянымі, я супоўна вырву а зьнішчу такі народ, кажа СПАДАР".

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152

13 Гэтак кажа Імне СПАДАР:  „Ідзі, спраў сабе лянны пояс, і паперажы ім сьцёгны свае, і ў ваду не кладзі яго". 2 Дык я справіў пояс, подле слова СПАДАРОВАГА, і паперазаў ім сьцёгны свае. З І было слова СПАДАРОВА да мяне другім наваратам, кажучы: 4 „Вазьмі пояс, каторы ты справіў, што на сьцёгнах тваіх, і ўстань, ідзі да Еўфрату, і схавай яго там у раськепіне скалы". 5 І пайшоў я, і схаваў яго ля Еўфрату, як расказаў імне СПАДАР. 6 І сталася пры канцу шмат якіх дзён, што СПАДАРкажа імне: „Устань, ідзі да Еўфрату й вазьмі пояс стуль, каторы я расказаў табе схаваць там". 7 Тады я пайшоў да Еўфрату, выкапаў і ўзяў пояс ізь месца, ідзе я схаваў яго, і вось, пояс папсаваўся, быў на нішто негадзячы.

8 І было слова СПАДАРОВА да мяне, кажучы: 9 „Гэтак кажа СПАДАР: гэтак Я папсую пыху Юдэі й вялікую пыху Ерузаліму: 10 Гэты благі народ, што адмовіўся слухаць слоў Маіх, што ходзе ў вупорлівасьці сэрца свайго і ходзе за іншымі багамі, каб слухаць іх а сьціць іх, станецца як гэты пояс, каторы на нішто ня годзіцца; 11 Бо як бліжыцца пояс да сьцёгнаў чалавека, так дабліжыў Я да Сябе ўвесь дом Ізраеляў а ўвесь дом Юдзін, агалашае СПАДАР, каб яны былі людам Маім, і дзеля імені, і дзеля хвалы, і дзеля пазору, але яны ня слухалі. 12 Затым кажы ім гэтыя словы: .Гэтак казаў СПАДАР, Бог Ізраеляў: „Кажны скураны мех напаўняюць віном"', і яны скажуць табе : ,Хіба мы напэўна ня ведаем, што кажны скураны мех напаўняюць віном?' 1З Тады ты кажы ім: ,Гэтак казаў СПАДАР: вось, Я напоўню п'янчаньням усіх жыхараў гэтае зямлі, і каралёў, што сядзяць на пасадзе Давідавым, і сьвятароў, і прарокаў, і ўсіх жыхараў Ерузаліму; 14 І разаб'ю іх адзін аб адзін, нават бацькоў і сыноў разам, агалашае СПАДАР, ня зьмілўюся, не пажалею й ня буду мець спагады, каб ня зьнішчыць іх' ".

15 Слухайце а ўважайце; ня будзьце пыхатыя, бо СПАДАР казаў. 16 Дайце хвалу СПАДАРУ, Богу свайму, уперад чымся сьцямнее, чымся ногі вашы спатыкаюцца на цемных горах; пакуль вы спадзяіцеся сьвятліні, Ён аберне яе ў сьцень сьмерці, у вялікую цямноту. 17 Але, калі вы не паслухаеце гэтага, душа мая будзе плакаць у патайных месцах з прычыны пыхі, і плачма буду плакаць, і выльле вока мае сьлізу; бо ў палон ўзята чарада СПАДАРОВА. 18 Кажы караля а караліцы маці: „Паніжчася, сядзьце, бо зышла з галоў вашых карона пазору вашага". 19 Паўднявыя месты зачынены, і ніхто не адчыне; усю Юдэю завядуць у палон, чыста возьмуць у палон. 20 „Узьніміце вочы свае й глядзіце на йдучых із поўначы: ідзе стада, што была дана табе, драбны статак пазору твайго? 21 Што скажаш ты, як Ён пакарае цябе ? бо ты прыўчыла іх за галоўных вайводцаў; ці ня схопяць цябе болі, як парадзіху ў трудненьню? 22 І калі ты скажаш у сэрцу сваім: ,3а што стрэла гэта мяне ?' -- За велічыню бяспраўя твайго раскрыты крысы твае, і над пятамі тваімі зроблена ўсілства. 23 Ці можа Ефіоплннін адмяніць скуру сваю альбо леапард - плямы свае? ці таксама вы можаце рабіць добрае, калі вы прывучаны рабіць блага? 24 Расьцярушу іх, як ўмецьце, разьвяванае ветрам пустыні. 25 Гэта доля твая, дзель, адмераная табе ад Мяне, агалашае СПАДАР, бо ты забылася Мяне й спадзявалася на ману. 26 Затым Я падыйму крысы твае на від твой, каб паказаўся сорам твой. 27 Чужалоства а ірзаньне твае, жадлівае бязулства твае на ўзгорках палёў, брыды твае я бачыў. О, бяда табе, Ерузаліме ! Ці ты ачысьцішся ? Калі ж яшчэ пасьлей?"

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152

14 Было слова СПАДАРОВА Ярэме з прыгоды сухмяню. 2 ,,У жалобе Юдэя, і брамы яе кволеюць, шчарнелі як зямля, і галашэньне Ерузаліму ўзышло. З Панове іхныя пасылаюць сваю моладзеж вады; яны прыходзяць да ямаў, не знаходзяць вады; зварачаюцца з пустым судзьдзям сваім, яны засароміўшыся, і чырванеюць, і накрываюць галавы свае. 4 Затым што зямля патрэскалася, бо ня было дажджу на зямлі, ралейнікі засароміўшыся, яны накрываюць галавы свае. 5 Нават лань на полю родзе й пакідае, бо няма травы. 6 Дзікія аслы стаяць на ўзгорках, глытаюць паветра, як шакалы; зацьмелі вочы іхныя, бо няма травы. 7 Хоць бяспраўі нашы сьветчаць на нас, СПАДАРУ, чыні дзеля імені Свайго; бо адступніцтваў нашых шмат, супроці Цябе ізграшылі мы. 8 Надзея Ізраелява й Спасе ягоных у часе бяды! чаму Ты, як чужы, на зямлі гэтай, як падарожны, што прытуліўся, каб пераначаваць? 9 Чаму Ты - як людзіна зумеўшыся, як дужасіл, каторы ня можа ратаваць? Ты, СПАДАРУ, адылі, сярод нас, і імям Тваім мы завемся: не пакідай нас".

10 Гэтак кажа СПАДАР люду гэтаму: „Яны любяць блудзіць і ня ўдзержуюць ног сваіх, за тое СПАДАР ня прыяе ім, і цяпер успамінае бяспраўе іхнае, і карае іх за грахі".

11 І сказаў імне СПАДАР: „Ты не маліся за гэты люд на дабро яму. 12 Як яны будуць поставаць, Я не паслухаю галашэньня іхнага; і як абракуць усепаленьні а хлебныя аброкі, Я не папрыяю ім, але мячом а галадоўю а ліпучкаю Я выгублю іх". 1З І я сказаў: „Ах Спадару СПАДАРУ! вось, прарокі кажуць ім: ,Вы не абачыце мяча, і галадові ня будзе ў вас, бо запраўдны мір Я дам вам на гэтым месцу' ".

14 Тады СПАДАР сказаў імне: „Прарокі праракаюць ману імям Маім: Я не пасылаў іх, не расказаў ім ані гукаў да іх; яны праракаюць хвальшывыя відзені а варожбы а рэчы бязвартыя, хвальшы сэрца свайго яны праракаюць вам.

15 „Затым гэтак кажа СПАДАР праз прарокаў: яны праракаюць імям Маім, як Я не пасылаў іх, і яны гукаюць: ,Мяча а галадові ня будзе на гэтай зямлі': мячом а галадоўю будуць выгублены прарокі гэтыя. 16 І люд, катораму яны праракаюць, выкінены будзе на вуліцы Ерузаліму ад галадові а мяча, і ня будзе каму хаваць іх, - іх, жонкі іхныя, і сыноў іхных, і дачкі іхныя; бо Я выльлю на іх нягоднасьць іхную. 17 І кажы ім гэтае слова: .Вочы мае ліце сьлізу дзень і ноч і не пераставайце; бо вялікім патрышчаньням патрышчана дзеўка, дачка люду майго, вельма балючаю ранаю. 18 Калі йду на поле, во забітыя мячом; уходжу ў места, і во змоглыя з галадові; нават прарока а сьвятар цягаюцца па зямлі, ды ня ведаючы, што рабіць' ".

19 Хіба Ты чыста адхінуў Юду? хіба душа Твая збрыдзіла Сыён? Нашто Ты выцяў нас так, што няма ачуняньня? Спадзяемся супакою - і дабра няма; часу ачуняньня - і вось жах. 20 Ведаеш, СПАДАРУ, нягоднасьць нашу, бяспраўе айцоў нашых; бо мы ізграшылі перад Табою. 21 Дзеля імені Свайго не пабрыдзься і не засаром пасаду славы Свае: успомні, ня ўзрушай змовы Свае з намі. 22 Ціж ё меж марнот народаў, што могуць учыніць дождж? альбо могуць нябёсы даць лівуны? ці ня Ты гэта, СПАДАРУ, Божа наш? І мы спадзяемся на Цябе, бо Ты ўчыніў усе гэта.

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152

15 І сказаў імне СПАДАР: „Хоць бы стаў Масей а Самуйла перад відам Маім, то й тады душа Мая ня будзе з гэтым людам; адашлі іх ад віду Майго, няхай адыймуць. 2 А калі яны скажуць табе: ,Куды нам ісьці?' дык скажы ім: .Гэтак кажа СПАДАР: „Хто апанаваны на сьмерць, няхай ідзець на сьмерць; хто пад меч, - пад меч; хто на голад, - ва голад; і хто ў палон, - у палон". З І даведаюся да іх чатырма родамі, агалашае СПАДАР: мячом забіваць, сабакамі ірваць, птушкамі нябёснымі й зьвярмі земнымі, каб жэрці а нішчыць. 4 І Я аддам іх на дрыжэньне да ўсіх каралеўстваў зямлі за Манаса Гэзэчонка, караля Юдэйскага, за тое, што ёв зрабіў у Ерузаліме; 5 Бо хто пажалее цябе, Ерузаліме, альбо хто будзе спагадаць табе? альбо хто зьвернецца да цябе з пытаньням, ,Як маецеся?' 6 Ты пакінуў Мяне, кажа СПАДАР, пайшоў назад; за тое Я выцягнуў руку Сваю на цябе, і зьнішчу цябе: Я прыстаў жалець. 7 І Я разьвею іх веялкаю па брамах зямлі, спабуду іх дзяцей, зьнішчу люд Свой; бо яны не зьвярнуліся з дарогаў сваіх. 8 Удоваў іхных у Мяне болей, чымся пяску морскага; Я прывяду на маткі маладзёнаў зьнішчэньне ў палудзень, ўчыню, каб напалі на іх зьнецікі гнеў а спалох. 9 Тая, што нарадзіла сямёра, скволела, выдыхнула дух свой; сонца зайшло яшчэ ўдзеяь; засарамочаная а паганбеная. І засталых ізь яе аддам пад меч перад не́прыяцельмі іхнымі, агалашае СПАДАР".

10 Бяда імне, маці мая, што ты нарадзіла мяне чалавекам пярэчыстым а супорлівым з усёй зямлёю. Нікому не пазычаў я на працэнты, і ні ў кога не пазычаў на працэнты, але кажны зь іх мяне клінець.

11 СПАДАР сказаў: „Ці не пакінуў Я цябе на дабро і ці ня буду Я прычыняцца за цябе ў часе ліхім і ў часе ўціску перад непрыяцелям тваім? 12 Ці можа зялеза патрышчыць паўночныя зялеза а медзь ? 1З Маемасьць тваю а скарбы твае Я аддам на глабаньне дарма, за ўсі грахі твае ў вусіх граніцаў тваіх. 14 І перавяду варагоў тваіх да зямлі, каторае ты ня знаеш; бо цяпло, што ўгарэлася ў гневе Маім, будзе паляць на вас".

15 Ты знаеш, СПАДАРУ: успомні мяне і даведайся да мяне, і памсьці перасьледаваньнікам маім за мяне. У даўгой цярплівосьці Сваёй не забірай мяне, ведай, што меў я вярненьне за Цябе. 16 Знойдзены словы Твае, і я ізьеў іх; і былі імне словы Твае радасьцяй а пацехаю сэрца майго; бо я названы імям Тваім, СПАДАРУ, Божа войскаў! 17 Я не сядзеў у збору насьміханьнікаў ані весяліўся; з прычыны рукі Твае я сядзеў адзінотным, бо Ты напоўніў мяне абурэньням. 18 Чаму боль мой кажначасны, і рана мая невылячальная, не паддаецца гаеньню? Ці Ты будзеш імне як зводны цурэй, як воды няпэўныя?

19 На гэта адказаў СПАДАР: „Калі ты навернешся, тады Я ізноў прывярну цябе, ты будзеш стаяць перад Імною; і калі ты вылучыш дарагое зь бескарысьця, ты будзеш як Мае вусны; яны зьвернуцца да цябе, але ня ты зьвернешся да іх. 20 І Я зраблю цябе супроці гэтага люду абароннаю мядзянаю сьцяною; яны будуць ваяваць із табою, але ня здолеюць цябе; бо Я з табою, спасець цябе і ратаваць цябе, агалашае СПАДАР. 21 І выбаўлю цябе з рукі нягодных, і адкуплю цябе з рукі страшных".

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152

16 І было да мяне слова СПАДАРОВА, кажучы: 2 „Не бяры сабе жонкі, і няхай ня будзе ў цябе сыноў альбо дачок на месцу гэтым; З Бо гэтак кажа СПАДАР праз сыноў а праз дачкі, што нарадзіліся на месцу гэтым, і праз маткі іхныя, што нарадзілі іх у зямлі гэтай: 4 Балючымі сьмерцямі памруць яны; ня будуць па іх мець жалобы ані будуць іх хаваць, будуць як тый гной на відзе зямлі; і ад мяча а галадові загінуць яны, і трупы іхныя будуць жырам птуству нябёснаму і зьверу земнаму;

5 „Бо гэтак кажа СПАДАР: ня ўходзь да дому плачу і ня йдзі галасіць ані цешыць іх, бо Я адняў ад гэтага люду супакой Свой, агалашае СПАДАР, нават міласэрдзе а спагадлівасьць. 6 І памруць вялікія й малыя на гэтай зямлі; ня будуць пахаваны, і ня будуць плакаць па іх ані рэзацца, ані зробяць сабе лысіны па іх. 7 І ня будуць ім ламіць хлеб у жалобе, каб пацешыць яго па нябошчыку, і не пададуць ім піць чару пацяшэньняў па айцу ягоным і па маці ягонай. 8 Не хадзі таксама да дому чэсьці, каб сядзець ізь імі, есьці а піць;

9 „Бо гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: Гля, Я зраблю, што перастане на месцу гэтым на ачох вашых і за дзён вашых голас радасьці а голас весялосьці, голас князя маладога а голас княгіні маладое. 10 І будзе, як ты абесьціш люду гэтаму ўсі словы гэтыя, і яны скажуць табе: ,3а што СПАДАР вымавіў на нас усе гэта вялікае ліха? альбо што за бяспраўе ваша? альбо што за грэх наш, каторым мы ізграшылі СПАДАРА, Бога нашага?' 11 І скажы ім: ,3а тое, што айцове вашы пакінулі Мяне, прагалашае СПАДАР, і хадзілі за іншымі багамі, і служылі ім, і кланяліся ім, а Мяне пакінулі і Права Майго не дзяржалі. 12 А вы робіце горш, чымся айцове вашы, і вось, кажны з вас ходзе подле ўпорлівасьці ліхога сэрца свайго, каб ня слухаць Мяне. 1З І выкіну вас із гэтае зямлі да зямлі, што ня знаеце вы ані айцове вашы; і там будзеце служыць багом іншым дзень і ноч; там Я не зраблю вам ласкі'.

14 „Затым вось, настаюць дні, агалашае СПАДАР, і ня будуць казаць ужо: ,Жыў СПАДАР, што ўзьвёў сыноў Ізраелявых ізь зямлі Ягіпецкае'; 15 Але: ,Жыў СПАДАР, што ўзьвёў сыноў Ізраелявых із паўночнае зямлі і із усіх земляў, куды Ён прагнаў іх'; бо Я зьвярну іх да зямлі іхнае, каторую Я даў айцом іхным.

16 „Вось, Я шлю шмат рыбнікаў, агалашае СПАДАР, і выдаваць іх; адлі пашлю шмат паляўнічых, і яны будуць паляваць на іх із кажнае гары, з кажнага узгорку і з раськепінаў скалаў; 17 Бо вочы Мае на ўсіх дарогах іхных: яны ня ўтоены ад віду Майго, і бяспраўе іхныя не схаваны ад аччу Маіх. 18 І перш удвая адплачу ім за бяспраўі іхныя а за грэх іхны, бо яны збудзенілі зямлю Маю трупамі брыдаў сваіх і агідамі сваімі напоўнілі спадак Мой".

19 СПАДАРУ, сіла мая а горад мой а прытулішча мае ў дзень немарасьці! да Цябе прыйдуць народы з канцоў зямлі й скажуць: „Айцом вашым спала адно мана, марнасьць, і няма ў іх карысьці20 Ці можа чалавек сам сабе зрабіць багі ? а яны не багі!" 21 „Затым, вось, Я паведамлю гэтым разам, зраблю, што яны пазнаюць руку Маю а Сілу Маю, і яны пазнаюць, што імя Мае: СПАДАР".

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152

17 „Грэх Юды напісаны зялезным пяром, войстрым канцом дыямэнту, выразаны на табліцах сэрца іхнага і на рагох аброчнікаў вашых; 2 Затым помняць сынове іхныя аброчнікі свае й гаі свае ля кажнага зялёнага дзерва на высокіх узгорках. З Гара Мая на полю, маемасьць тваю, усі скарбы твае на глабаньне аддам, узвышшы твае - за грахі ў вусіх граніцах тваіх. 4 І ты, нават ты сам аддасі спадак свой, каторы Я даў табе; і Я ўчыню, што ты будзеш служыць непрыяцелям сваім у зямлі, каторай ты ня знаў; бо ўгарэлася цяпло гневу Майго, на векі будзе гарэць".

5 Гэтак кажа, СПАДАР: „Праклятая тая людзіна, што спадзяецца на чалавека і робе цела цаўём сваім, а ад СПАДАРА адварачаецца сэрца ейнае. 6 Яна будзе - як яленец на пустыні, і не абача прыходзячага дабра, і аселіцца на выпятралых месцах, на пустыні, у зямлі салонай а незаселенай.

7 „Дабраславёная людзіна, што спадзяецца на СПАДАРА, і каторае надзея СПАДАР; 8 Бо яна, як дзерва, пасаджанае ля вады й пускаючае карэньне свае ля цур'я, і не баіцца, як настане вар; лісьцё яго зелянее, і ў сухі год яно ня журыцца і не перастаець даваць плады". 9 Найзваднейшае за ўсе сэрца й небясьпечнае: хто пазнае яго? 10 „Я, СПАДАР, скумаю сэрца, правую ныркі, каб даць кажнаму подле дарогаў ягоных, подле пладоў учынкаў ягоных".

11 Курапата нясецца, але ня выседжуе, так тый, хто прыдбаець багацьце ня згодна з правам: ён страце яго ў палавіцы дзён сваіх і дурням будзе на канцу сваім. 12 Славуты пасад на вышыні - здаўна ё месца сьвятыні нашае. 1З СПАДАРУ, надзея Ізраелява! усі, што пакідаюць Цябе, будуць засаромлены; тыя, што адвярнуліся ад Цябе, будуць запісаны на зямлі, бо яны пакінулі жарало жывых водаў, СПАДАРА.

14 Уздараві мяне, СПАДАРУ, і я буду здаровы; спасі мяне, і я буду спасёны; бо Ты хвала мая. 15 Вось, яны кажуць імне: „Ідзе слова СПАДАРОВА? Хай жа яно прыйдзе". 16 Што да мяне: я не сьпяшаўся быць пастыром за Табою, не жадаў небясьпечнага дня, Ты ведаеш; тое, што вышла з вуснаў маіх, было перад Табою. 17 Ня будзь спалохам імне, надзея мая ў дзень ліха! 18 Няхай засаромяцца тыя, што перасьлядуюць мяне, а я не засаромлюся; няхай яны лякаюцца, а я ня буду лякацца; навядзі ва іх дзень ліха й патрышчы іх падвойным трышчаньням.

19 Гэтак сказаў імне СПАДАР: „Пайдзі й стань у браме сыноў люду, пераз каторую ўходзяць каралі Юдэйскія і пераз каторую яны выходзяць, і ў вусіх брамах Ерузалімскіх, 20 І скажы ім: .Слухайце слова СПАДАРОВАГА вы, каралі Юдэйскія, і ўся Юдэя, і ўсі жыхары Ерузаліму, што ўходзіце гэтымі брамамі: 21 Гэтак кажа СПАДАР: рупцеся праз душы свае і не насіце цяжараў у дзень сыботні ані ўносьце іх пераз брамы ерузалімскія; 22 І ня выносьце цяжараў з дамоў сваіх у дзень сыботні, і ніякае работы не рабіце, але сьвяціце дзень сыботні, як Я расказаў айцом вашым, 23 Але яны ня слухалі ані нахінулі вуха свайго, але закалянілі завыек свой, каб ня чуць і ня прыймаць навукі. 24 І станецца: калі вы шчыра будзеце слухаць Мяне, агалашае СПАДАР, не насіць цяжараў пераз брамы гэтага места ў дзень сыботні, але будзеце сьвяціць сыботні дзень, каб не рабіць ніякае работы ў ім; 25 Тады будуць уходзіць у брамы гэтага места каралі а князі, што сядзяць на пасадзе Давідавым, езьдзіць цялежкамі а конна, яны а князі іхныя, мужы Юдэі а жыхары Ерузаліму, і места гэтае застанецца на векі. 26 І будуць прыходзіць ізь местаў Юдэйскіх, з аколіцаў Ерузаліму, і ізь зямлі Веняміновае, і зь нізіны, і з гары, і з паўдня, прыносячы ўсепаленьне а аброкі а хлебныя аброкі а кадзіла а аброкі падзякі да дому СПАДАРОВАГА. 27 Але калі вы не паслухаеце Мяне, каб сьвяціць дзень сыботні і не насіць цяжару, і ня ўходзіць у брамы ерузалімскія ў сыботні дзень, тады Я зацяплю цяпло ў брамах яго, і яно пажарэць палацы ерузалімскія, і не пагасьне' ".

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152

18 Слова, што было да Ярэмы ад СПАДАРА, кажучы: 2 „Устань і выйдзі да дому ганчаровага, і там дам табе пачуць словы Мае". З І зышоў я да дому ганчаровага, і вось, ён робе работу на камянёх. 41 папсавалася гліняная судзіна, што ён зрабіў, у руццэ ганчаровай; тады ён ізноў зрабіў судзіну другую, якую было зьлюб ганчару зрабіць.

5 І было слова СПАДАРОВА да мяне, кажучы: б „Доме Ізраеляў, ці не магу Я зрабіці з вамі, як гэты ганчар? агалашае СПАДАР: вось, як гліна ў руццэ ганчаровай, так вы ў руццэ Маёй, доме Ізраеляў.

7 „Рэдчас Я скажу праз народ а праз каралеўства, каб вырваць а разьбіць а выгубіць; 8 А калі навервецца тый народ ад ліха свайго, праз каторае Я казаў, Я пажалею ліха, што Я маніўся зрабіць ім.

9 „Рэдчас Я скажу праз народ а каралеўства, каб збудаваць а пасадзіць яго; 10 Калі ён зробе ліха ў ваччу Маім, што не паслухае голасу Майго, тады Я пажалею дабра, праз каторае Я казаў, што зраблю яму.

11 „Дык цяпер гукай жа мужом Юды а жыхарам Ерузаліму, кажучы: ,Гэтак кажа СПАДАР: вось, Я гатую вам няшчасьце і абдумую замер супроці вас; затым кажны зьвярніцеся зь ліхое дарогі свае і папраўце дарогі свае а ўчынкі свае'. 12 Але яны кажуць: ,Нельга, бо мы будзем хадзіць за падумкамі сваімі, і кажны подле ўпорлівасьці ліхога сэрца свайго дзеяць будзе'.

1З „Затым гэтак кажа СПАДАР: папытайцеся ж у народаў, хто чуў падобнае; вельма страшна зрабіла дзеўка Ізраелява. 14 Ці сьнег лібанскі пакіне палявыя скалы? хіба высахнуць сьцюдзёныя воды, з чужыны цякучыя? 15 А люд Мой забыўся Мяне, яны кадзілі марнасьці; і яны спатыкаліся на дарогах сваіх, сьцежках старавечных, і хадзілі сьцежкамі прыдарожнымі, дарогамі няўладжанымі, не гасьцінцамі, 16 Робячы жах із свае зямлі, кажначасны сьвіст; кажны, што пройдзе ля яе, зумеецца а паківае галавою сваёю. 17 Як усходнім ветрам, Я разьвею іх перад непрыяцелям; завыйкам, а ня відам, пакажуся ім у дзень няшчасьця іхнага".

18 І сказалі яны: „Прыйдзіце, выдумайце штось на Ярэму; бо не загінула права ў сьвятара, ані рада ў мудрыца, ані слова ў прарокі; Прыйдзіце, і вытніма яго языком, і ня будзем зважаць на ніякія словы ягоныя". 19 Зваж на мяне, СПАДАРУ, і пачуй голас праціўнікаў маіх. 20 Ці плацяць ліхам за дабро ? бо яны выкапалі яму на душу маю. Успомні, што я стаў перад Табою, каб гукаць добрае за іх, адхінуць гнеў Твой ад іх. 21 За тое аддай сыноў іхных галадові і аддай іх мячу, і няхай жонкі іхныя будуць спабытымі дзяцей а ўдовамі, і няхай мужоў іхных стрэне сьмерць, маладзёны іхныя будуць забіты мячом у бітве. 22 Няхай будзе чуць галашэньне з дамоў іхных, як Ты зьнецікі навядзеш на іх вятку за тое, што выкапалі яму, каб злавіць мяне, схавалі пасадку пад ногі мае. 23 Ты, адылі, СПАДАРУ, ведаеш усю іх ізраду на мяне, каб забіць мяне; не даруй бяспраўя іхнага ані вытры грэху іхнага перад відам Сваім, але няхай яны спатыкнуцца перад Табою, у часе гневу Свайго дзей ізь імі.

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152

19 Гэтак кажа СПАДАР: „Ідзі й купі жбан ганчарнага вырабу, і вазьмі із старцоў люду і із старцоў сьвятарскіх, 2 І пайдзі на даліну сына Гінномавага, каторая ля брамы Гаршыт, і агаласі там словы, што Я скажу табе, З І скажы: .Слухайце слова СПАДАРОВА, каралі Юдэйскія а жыхары Ерузаліму: гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: вось, я навяду ліха на гэтае месца, каторае хто пачуе, зазьвініць яму ў вушшу; 4 Бо яны пакінулі Мяне і зрабілі чужым месца гэтае, кадзячы на ім іншым багом, каторых ня зналі ані яны, ані айцове іхныя, ані каралёве Юдэйскія, і напоўнілі месца гэтае крывёю нявінных, 5 Збудавалі таксама ўзвышшы Ваалу, паліць сыноў сваіх цяплом на

ўсепаленьні Ваалу, чаго Я не расказаў ані казаў, ані прыйшло Імне ўдум.

6 „ ,3а тое, вось, настануць дні, кажа СПАДАР, што наперад гэтага месца ня будуць зваць Тофет ані даліною сына Пінномавага, але Даліною Забіўства. 71Я ў нішто абярну раду Юдэі а Ерузаліму на месцу гэтым, і ўчыню, што яны падуць ад мяча перад непрыяцельмі сваімі і ад рукі тых, што шукаюць душаў іхных, і аддам трупы іхныя на жыр птуству нябёснаму а зьверу земнаму. 8 І ўчыню места гэтае зуменьням а сьвістам; кажны, што будзе праходзіць, зумеецца а сьвісьне з прычыны ўсіх болькаў яго. 9 І зраблю, што яны будуць есьці цела сыноў і цела дачок сваіх; і кажны будзе есьці цела прыяцеля свайго ў ваблозе а ў вуціску, каторым сьціснуць іх непрыяцелі іхныя і тыя, што шукаюць душаў іхных'. 10 Тады разьбі жбан на аччу мужоў, што пойдуць із табою, 11 І скажаш ім: ,Гэтак кажа СПАДАР войскаў: гэтак Я разаб'ю люд гэты й места гэтае, як хто разьбівае судзіну ганчарову, каторае нельга сцаляваць, і будуць хаваць іх у Тофеце, бо няма месца хаваць. 12 Гэтак зраблю Я месцу гэтаму, агалашае СПАДАР, і жыхарам яго; і зраблю гэтае места, як Тофет. 1З І будуць дамы ерузалімскія і дамы каралёў юдэйскіх нячыстыя, як месца Тофет - усі дамы, на каторых стрэхах хадзілі ўсяму войску нябёснаму і ўзьлівалі ўзьліваньне чужым багом' ".

14 І прышоў Ярэма з Тофету, куды паслаў яго СПАДАР праракаць, і стаў на панадворку дому СПАДАРОВАГА, і сказаў усяму люду:

15 „Гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: вось, Я навяду на гэтае места а на ўсі местачкі яго ўсе ліха, што Я вымавіў на яго, бо 16 яны закалянілі завыйкі свае, каб не маглі чуць словаў Маіх".

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152

20 І пачуў Пашгур Імеронак, сьвятар, каторы быў галоўным дамаверам дому СПАДАРОВАГА, што Ярэма праракаў гэтыя словы; 2 І біў Пашгур Ярэму прароку, і пасадзіў яго ў вязьніцу, што ў верхняй браме Веняміновай, каторая ля дому СПАДАРОВАГА. З І сталася назаўтрае, што Пашгур вывеў Ярэму зь вязьніцы, і сказаў яму Ярэма: „СПАДАР не назваў цябе Пашгуром, але Жахам Адусюль;

4 „Бо гэтак кажа СПАДАР: вось, Я ўчыню цябе жахам сабе самому і ўсім любячым цябе, і падуць яны ад мяча непрыяцеляў сваіх, і вочы твае будуць бачыць гэта; і ўсю Юдэю Я аддам у руку караля Бабілёнскага, і ён завядзець іх у палон да Бабілёну, і зразе іх мячом. 5 Я таксама перадам усе багацьце гэтага места і ўсю гарапашнасьць яго, і ўсі дарагія рэчы яго, і ўсі скарбы каралёў юдэйскіх у руку непрыяцеляў іхных, каторыя паглабаюць іх, і возьмуць іх, і прывядуць іх да Бабілёну. 6 І ты, Пашгуру, і ўсі, што жывуць у доме тваім, пойдзеце ў палон; і прыйдзеш да Бабілёну, і памрэш там, і будзеш пахаваны там, ты а ўсі любячыя цябе, каторым ты праракаў ману".

7 Ты намаўляў мяне, СПАДАРУ, і я быў намоўлены; Ты дужшы за мяне, і Ты здужаў; я стаў пасьмехам увесь дзень, кажны сьмяецца зь мяне; 8 Бо, як толькі я загукаю, я галашу, праз ўсілства а глабаньне гукаю; з гэтае прычыны слова СПАДАРОВА стала імне вярненьням а пасьмехам кажнага дня. 9 Тады я сказаў: „Я ня буду менаваць Яго ані наперад гукаць імям Ягоным", але яно сталася ў сэрцу маім як палаючае цяпло, зачыненае ў касьцёх маіх, і я стамаваўся ўзьдзержаваньням і ня мог; 10 Бо я чуў шмат чые абмовы, пагрозы адусюль: „Скажыце, і мы ўдамо каралю". Усі, што жывуць із імною ў супакою, падглядаюць ступы мае: „Можа ён прамовіцца ў чым, і мы пераможам яго, і помсьцім яму". 11 Але з імною СПАДАР, як страшны дужасіл; затым перасьледаваньнікі мае спатыкнуцца і ня здолеюць; яны будуць вельма паганбены, бо ня будуць мець дасьпеху; паганьбеньне будзе вечнае, ніколі ня будзе забытае. 12 Але, СПАДАРУ войскаў, Ты прабуеш справядлівых, бачыш ныркі а сэрца. Няхай я абачу помсту Тваю над імі, бо Табе адкрыў справу сваю.

13 Пяіце СПАДАРУ, хваліце СПАДАРА, бо Ён вывальняе душу беднага ад рукі ліхадзеяў.

14 Пракляты дзень, каторага я радзіўся; дзень, каторага нарадзіла мяне маці мая, няхай ня будзе дабраславёны. 15 Праклятая тая людзіна, што азнайміла айцу майму, кажучы: „Сын нарадзіўся ў цябе", робячы яму вялікую радасьць. 16 І няхай будзе з гэнаю людзіною, як ізь местамі, каторыя СПАДАР абурыў і не пажалеў: і няхай чуе яна галашэньне нараніцы і крыкню паўднём; 17 Бо яна не забіла мяне ў вулоньню, так што маці мая была б маім гробам, і ўлоньне ейнае заўсёды цяжарным. 18 Чаму я вышаў з улоньня, каб бачыць працу і смутак, і каратаць дні свае ў сораме?

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152

21 Слова, што было да Ярэмы ад СПАДАРА, як кароль Сэдэка прыслаў да яго Пашгура Малшанка а Софоню Маасэенка, сьвятара, кажучы: 2 „Папыталіся, калі ласка, праз нас у СПАДАРА, бо Невухадрэцар, кароль Бабілёнскі, ідзець на нас вайною; можа СПАДАР зьдзее штось такое, як усі Ягоныя чудосы, і тый адступе ад нас".

З І сказаў ім Ярэма: „Гэтак скажыце Сэдэку: 4 .Гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў: гля, я абярну

назад ваенную зброю, што ў руках вашых, катораю вы ваюеце з каралём Бабілёвскім і з Хальдэямі, што аблягаюць вас вонках сьцяны, і зьбяру іх у сярэдзіне места гэтага; 5 І Я Сам буду ваяваць із вамі рукою выцягневаю і цаўём моцным, нават у гневе, пале і ў вялікім абурэньню; б І вытну жывучых у гэтым месьце, людзіну й статак: яны памруць ад вялікае ліпучкі. 7 І просьле гэтага, кажа СПАДАР, я аддам Сэдэку, караля Юдэйскага, а слугаў ягоных а люд а засталых у месьце гэтым ад ліпучкі, ад мяча а ад галадові, -- у руку Невухадрэцара, караля Бабілёнскага, і ў руку непрыяцеляў іхных, і ў руку тых, што шукаюць душаў іхных; і ён зразе іх лязом мяча, ён не пашчаджае іх, не пажалее альбо не паспагадае'. 8 А люду гэтаму скажы: ,Гэтак кажа СПАДАР: гля, Я сулю вам дарогу жыцьця й дарогу сьмерці:

9 Хто застанецца ў месьце гэтым, памрэць ад мяча а ад галадові а ад ліпучкі; а тый, што выйдзе й паддасца Хальдэям, што аблягаюць вас, будзе жыць, і душа ягоная будзе яму за здабытак; 10 Бо Я абярнуў від Свой супроці места гэтага, кажа СПАДАР, на ліха, а не на дабро, агалашае СПАДАР: яно будзе аддана ў руку караля Бабілёнскага, і спале цяплом'.

11 „А што да дому караля Юдэйскага, то слухайце слова СПАДАРОВА: 12 ,Доме Давідаў! гэтак кажа СПАДАР: справуйце суд нараніцы і вывальняйце глабанага з рукі ўцісканьніка, каб гнеў Мой не зьявіўся, як цяпло, і не запалаў, і няма гасячага, - за ліха ўчынкаў вашых'. 1З Гля, Я супроці цябе, жыхарка даліны, скала раўніны, агалашае СПАДАР, каторыя кажаце: ,Хто зыйдзе на нас ? і хто ўвыйдзе ў гасподы нашы?' 14 Бо Я даведаюся да вас подле пладоў учынкаў вашых, агалашае СПАДАР, і запалю цяпло ў лесе тваім, і яно пажарэць усе навокал яго".

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152

22 Гэтак кажа СПАДАР: „Зыйдзі да дому караля Юдэйскага, і моў там гэтае слова, 2 І кажы: ,Слухай слова СПАДАРОВА, каролю Юдэйскі, што сядзіш на пасадзе Давідавым, ты а слугі твае а люд твой, што ўходзе пераз гэтыя брамы. З Гэтак кажа СПАДАР: чыніце суд а справядлівасьць і вывальняйце глабанага з рукі ўцісканьніка, ня крыўдзьце, ня ўціскайце чужаземца, сіраты ані ўдавы, і крыві нявіннай не разьлівайце на гэтым месцу; 4 Бо калі вы запраўды споўніце гэтае слова, тады будуць уходзіць у брамы гэтага дому каралі, на пасадзе Давідавым седзячыя, цялежкамі а коньмі езьдзячыя, ён а слугі ягоныя а люд ягоны. 5 Але калі не паслухаеце слоў гэтых, то прысягаю Самым Сабою, агалашае СПАДАР, што дом гэты станецца разьвярненьням;

б „ ,Бо гэтак кажа СПАДАР праз дом каралёў Юдэйскіх: ты ў Мяне Ґілеад, галаве Лібану; пэўна, адылі, што Я зраблю цябе пустынёю, месты незаселенымі. 7 І пасьвячу згубцаў супроці цябе, кажнага із зброяю ягонаю, і сьсякуць выборныя кедры твае, і кінуць у цяпло. 8 І пройдуць шмат якія народы па гэтым месьце, і скажуць адзін аднаму: „За што СПАДАР зрабіў так гэтаму вялікаму месту?" 9 Тады адкажуць: „За тое, што яны пакінулі змову СПАДАРА, Бога свайго, і кланяліся іншым багом, і служылі ім"' ".

10 Ня плачча па памерлым і ня ківайце галавою; але горка плачча па тым, што адыходзе, бо ён ніколі ня зьвернецца ані абача роднага краю.

11 Бо гэтак кажа СПАДАР праз Шалума Ёсянка, караля Юдэйскага, што караляваў замест Ёсі, айца свайго, і вышаў зь месца гэтага: 12 „Ён ужо ня зьвернецца сюды, 12 Бо ў месцу, куды яго завялі палоненікам, там памрэць і наперад гэтае зямлі не абача".

1З „Бяда таму, хто станове дом свой без справядлівасьці і пакоі свае бяз суду, прыяцеля свайго прынукае рабіць дарма і не аддаець яму заробленае платы, 14 Хто кажа: ,Я пастанаўлю сабе вялізны дом і прасторныя пакоі', і высякае сабе вокны, і шалюе кедрам, і малюе цынаборам. 15 Ці ты будзеш караляваць, што вяльмуешся кедрам? Айцец твой, ці ён ня еў і ня піў, але чыніў суд а справядлівасьць? Тады было добра яму. 16 Ён судзіў справу ўбогага а беднага тады добра. Ці ня гэта знача знаць Мяне? агалашае СПАДАР. 17 Але вочы твае а сэрца твае адно да гальліваеьці, да разьліцьця нявіннае крыві і каб рабіць уціск а ўсілства".

18 Затым гэтак кажа СПАДАР празь Егоякіма Ёсянка, караля Юдэйскага: „Ня будуць галасіць па ім: ,Ах, мой браце!' альбо: ,Ах, сястра!' ня будуць галасіць па ім: ,Ах, спадару!' альбо: ,Ах, слава ягоная!' 19 Асьліным паховам ён будзе пахаваны, выцягнены а ганены за брамы Ерузаліму".

20 „Узыйдзі на Лібан і галасі, і на Вашане пусьці голас свой, і галасі ўв Аварыме; бо ўсі любячыя цябе патрышчаны. 21 Я казаў табе за дабрабыту твайго, але ты казаў: ,Не паслухаю'. Гэта дарога твая з маладосьці твае, што ты ня слухаеш голасу Майго. 22 Усіх пастыроў тваіх будзе пасьціць вецер, і любячыя цябе пойдуць у палон; напэўна тады ты будзеш засаромлены а паганбены за ўсі нягоднасьці свае. 23 Жыхарка Лібану, што ў кедрах уеш гняздо свае! як ты будзеш стагнаць, як болі стрэнуць цябе, болі, як у родзячай!" 24 „Жыў Я, агалашае СПАДАР, хоць бы Хоня, сын Егоякіма, караля Юдэйскага, быў пячатнаю жуковінаю на правіцы Маёй, Я, адылі, стуль зарву цябе 25 І аддам цябе ў руку тых, што шукаюць жыцьця твайго, і ў руку тых, чыіх відаў ты лякаешся, аж у руку Невухадрэцара, караля Бабілёнскага, і ў руку Хальдзяў. 26 І выкіну цябе а маці тваю, што нарадзіла цябе, да іншага краю, ідзе вы яе радзіліся, і там памрыце. 27 А да зямлі, да каторае імкнецца душа іхная зьвярнуцца, туды яны ня зьвернуцца".

28 Нягож судзіна пагрэбаваная, патрышчаная чалавек гэты, Хоня? ці ён судзіна няпрыемная? за што ж яны выкінены, ён а насеньне ягонае, і ганены да зямлі нязнанай? 29 О зямля, зямля, зямля! слухай слова СПАДАРОВАГА. 30 Гэтак кажа СПАДАР: „Запішыце чалавека гэтага бязьдзетным, чалавекам, катораму не пашчасьце за дзён сваіх ; бо наперад нікому з насеньня ягонага не пашчасьце сядзець на пасадзе Давідавым ды яшчэ радзіць Юдэю".

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152

23 „Бяда пастыром, што губяць а распуджаюць авечкі пасты Мае", агалашае СПАДАР. 2 Затым гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў, на пастыроў, што пасьвяць люд Мой: „Вы расьцярушылі стаду, распудзілі іх і не давядаліся да іх; вось, Я даведаюся да вас за ліхія ўчынкі вашыя, агалашае СПАДАР. З І Я зьбнру астачу чарады Свае з усіх краёў, куды Я распудзіў іх, і зьвярну іх да селішчаў іхных, і яны будуць плодныя, і будуць мнажыцца. 4 І пастанаўлю пастыроў над імі, што будуць пасьціць іх, і яны ўжо ня будуць баяцца ані пужацца, ані губляцца, агалашае СПАДАР.

5 „Вось, настануць дні, агалашае СПАДАР, і ўзьніму Давіду Пагон справядлівы, і будзе караляваць Кароль, і дзеяць мудра, і будзе чыніць суд а справядлівасьць на зямлі. 6 За

дзён Ягоных спасецца Юда, і Ізраель будзе жыць бясьпечна; і во імя Ягонае, каторым Яго назавуць: ,СПАДАР - справядлівасьць наша'.

7 „Вось, настаюць дні, кажа СПАДАР, як ужо ня будуць казаць ,Жыў СПАДАР, Каторы ўзьвёў сыноў Ізраелявых ізь зямлі Ягінецкае', 8 Але: ,Жыў СПАДАР, Каторы ўзьвёў ;і Каторы вёў насеньне дому Ізраелявага з паўночнага краю а з усіх краёў', куды Я распудзіў іх, і яны будуць жыць на зямлі сваёй".

9 Праз прарокаў. Разрываецца сэрца ў нутру маім, усі косьці мае калоцяцца; я - як п'яны, як людзіна, каторую разабрала віно, дзеля СПАДАРА, дзеля сьвятых слоў Ягоных; 10 Бо зямля поўная чужаложнікаў, бо ад праклёнаў зямля плача; высахлі пасьцьбішчы пустыні, і быў бег іхны ліхі, і моц іхная - няпраўда; 11 „Бо таксама прарока а сьвятар двудушныя, нават у доме Сваім Я знашоў нягоднасьць іхную, кажа СПАДАР. 12 За тое дарога іхная будзе, як коўзкія месцы ў цямноце; яны пакаўзнуцца а паваляцца там, бо Я навяду на іх ліха ў годзе даведаньня іхнага, агалашае СПАДАР.

1З „І ў прарокаў самарскіх бачыў Я дурноту: яны праракалі Ваалам і ўвялі ў вабмылу люд Мой Ізраеля. 14 І ў прарокаў ерузалімскіх Я бачу жахлівае: дзеючы чужалоства, ходзяць у мяне і паддзержуюць рукі ліхадзеяў, каб ніхто зь іх не адварачаўся ад свае нягоднасьці; усі яны сталіся Імне - як Содома, і жыхары яго - як Ґомора". 15 Затым гэтак кажа СПАДАР войскаў праз прарокаў: „Вось, Я накармлю іх палыном і напаю іх жоўчнаю вадою, бо ад прарокаў ерузалімскіх пашыраецца двудушніцтва па ўсёй зямлі".

16 Гэтак кажа СПАДАР войскаў: „Ня слухайце слоў прарокаў, што праракаюць вам: яны дурняць вас, гукаюць відзені сэрца свайго, ня з вуснаў СПАДАРОВЫХ. 17 Яны часта кажуць тым, што ўлегцы маюць Мяне: ,Казаў СПАДАР: супакой будзе ў вас'. І кажнаму, хто ходзе подле ўпорлівасьці сэрца свайго, кажуць: ,Ня стаяецца вам ліха;' " 18 Бо хто стаяў у радзе СПАДАРОВАЕ і бачыў і чуў слова Ягонае? хто уважаў на слова Ягонае і паслухаў яго ?

19 Вось, віхор СПАДАРОЎ, вялікі гнеў ягоны вышаў, віхор цяжкі, на галаву нягодных зваліцца. 20 Гнеў СПАДАРОЎ ня суймецца, пакуль Ён ня зьдзее і пакуль ня споўне думкаў сэрца Свайго; у вапошнія дні вы зразумееце гэта дасканальна. 21 „Я не пасылаў прарокаў гэтых, яны, адылі пабеглі; Я не казаў ім, яны, адылі, праракалі. 22 Але калі б яны стаялі ў радзе Маёй і нахінулі люд Мой слухаць словы Мае, тады яны адвярнулі б іх ад благое дарогі й ад благіх учынкаў іхных.

23 „Ціж Бог толькі зблізку Я, агалашае СПАДАР, і ці ня Бог таксама здалеку? 24 Ці прытоіцца людзіна ў патайных месцах, каб Я ня бачыў яе? агалашае СПАДАР, ці Я не напаўняю нябёсы й зямлю? агалашае СПАДАР. 25 Я чуў, што прарокі, каторыя праракаюць ману імям Маім, казалі, кажучы: ,Я сьніў, я сьніў'. 26 Ці доўга гэта будзе ў сэрцу прарокаў, каторыя праракаюць ману? але, яны прарокі ашукі сэрца свайго, 27 Каторыя думаюць давесьці люд Мой, каб Забыўся імя Мае, сваімі сьненьнямі, каторыя яны павядаюць адзін аднаму, як айцове іхныя забыліся імя Мае дзеля Ваала. 28 Прарока, каторы сьніў, няхай і азнаймляе сьненьне; а тый, што мае слова Мае ў сябе, няхай гукае Мае слова верна. Што саломе да збожжа? агалашае СПАДАР. 29 Ці ня так слова Мае, як цяпло? агалашае СПАДАР, і як молат, што разьбівае скалу? 30 Затым, вось, Я супроці прарокаў, агалашае СПАДАР, каторыя крадуць словы Мае адзін у ваднаго. 31 Вось, Я супроці прарокаў, агалашае СПАДАР, каторыя ўжываюць мовы свае і кажуць: ,Ён агалашае'. 32 Вось, Я на тых, што праракаюць манлівыя сьненьні агалашае СПАДАР, і што азнаймляюць іх, і зводзяць люд Мой маною сваёю і неразважным хваленьням; Я адылі, не пасылаў ані расказаў ім; затым яны ані ня будуць карысныя люду гэтаму, кажа СПАДАР. 33 І калі папытаецца ў цябе люд гэты альбо прарока, альбо сьвятар, кажучы: ,Што за цяжар СПАДАРОЎ?' ты тады скажы ім: ,Што за цяжар ? Я нават пакіну вас, агалашае СПАДАР'. 34 А калі прарока а сьвятар а люд кажа: ,Цяжар СПАДАРОЎ', то Я даведаюся да тога, чалавека і да дому ягонага. 35 Але гэтак кажыце адзін аднаму і брат брату: ,Што адказаў СПАДАР?' або: ,Што казаў СПАДАР?' 36 Але цяжар СПАДАРОЎ наперад не мянуйце, бо цяжарам будзе кажнай людзіне слова ейнае, бо вы перакручуеце словы Бога жывога, СПАДАРА войскаў, Бога вашага. 37 Гэтак кажы прароку: ,Што СПАДАР адказаў табе?' і: ,Што СПАДАР казаў?' 38 Але калі скажаце: ,цяжар СПАДАРОЎ', то гэтак кажа СПАДАР: ,3а тое, што кажаце гэтае слова „цяжар СПАДАРОЎ", хоць Я паслаў вам, кажучы: „Не кажыце ,цяжар СПАДАРОЎ,' " 39 За гэта, вось, Я чыста вырву вас і адхіну ад віду Свайго вас і места, што Я даў вам і айцом вашым, 40 І палажу на вас вечныя ўпікі й вечную ганьбу, каторая не забудзецца' ".

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152

24 СПАДАР паказаў імне: і вось, два кашы фіґаў пастаноўлены перад палацам СПАДАРОВЫМ, просьле тога як Невухадрэцар, кароль Бабілёнскі, павёў палоненіка Ехоню Егоякіменка, караля Юдэйскага, і князёў Юдэйскіх, цесьляў а кавалёў зь Ерузаліму і прывёў іх да Бабілёну. 2 Адзін кош вельма добрых фіґаў, як фіґі раньнія; другі кош вельма благіх фіґаў, каторых нельга есьці зь негадзячасьці. З Тады сказаў СПАДАР імне: „Што бачыш ты, Ярэма?" І я сказаў: „Фіґі: добрыя фіґі - вельма добрыя, а благія - вельма благія, што нельга есьці зь негадзячасьці".

4 Ізноў было слова СПАДАРОВА да мяне, кажучы: 5 „Гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў: як гэтыя добрыя фіґі, так Я прызнаю выгнаньне Юдэі, каторую Я выслаў з гэтага месца да зямлі хальдэйскае, за дабро; б І зьвярну на іх вочы Свае на дабро, і зьвярну іх да гэтае зямлі, і збудую іх, а не абуру, і пасаджу, а ня вырву; 7 І дам ім сэрца знаць Мяне, што Я - СПАДАР; і яны будуць Імне людам, і Я буду ім Богам; бо яны зьвернуцца да Мяне ўсім сэрцам сваім.

8 „Бо гэтак кажа СПАДАР: як благія фіґі, каторых нельга есьці зь негадзячасьці, так Я ўчыню із Сэдэкам, каралём Юдэйскім, і з князьмі ягонымі, і із засталымі зь Ерузаліму, што застаюцца ў зямлі гэтай, і з тымі, што жывуць у зямлі Ягіпецкай; 9 І Я даў іх на дрыжэньне да ўсіх гаспадарстваў зямлі, на ганьбу а прыказь, наругі а кляцьбу ў вусіх месцах, куды я выжану іх. 10 І пашлю на іх меч, галадоў а ліпучку, пакуль ня выгублю іх ізь зямлі, што Я даў ім а айцом іхным".

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152

25 Слова, што было да Ярэмы праз увесь люд Юдэйскі чацьвертага году Егоякіма Ёсянка, караля Юдэйскага, - гэта першы год Невухадрэцара, караля Бабілёнскага, - 2 Каторае Ярэма прарока гукаў усяму люду Юдэйскаму а ўсім жыхарам Ерузаліму, кажучы: З „З трынанцатага году Ёсі Амонёнка, караля Юдэйскага, аж дагэтуль, гэта дваццаць тры гады, было слова СПАДАРОВА імне, і Я гукаў вам, рана ўстаючы, але вы ня слухалі. 4 І СПАДАР пасылаў да вас усіх слугаў сваіх, прарокаў, рана ўстаючы й пасылаючы, але вы ня слухалі ані нахіналі вуха свайго, слухаць. 5 І казалі: .Зьвярнуўся кажны з благое дарогі свае і ад благіх учынкаў сваіх і жываце на зямлі, што СПАДАР даў вам а айцом вашым ад веку да веку; б І не хадзіце за іншымі багамі, служыць ім а кланяцца ім, і не гнявіце Мяне ўчынкамі рук сваіх, і я не зраблю вам ліха'. 7 Вы, адылі, ня слухалі Мяне, агалашае СПАДАР, каб гнявіць Мяне ўчынкамі рук сваіх, на ліха сабе.

8 „Затым гэтак кажа СПАДАР войскаў: за тое, што вы ня слухалі слоў Маіх, 9 Вось, Я пасылаю й вазьму ўсі радзімы поўначы, кажа СПАДАР, і Невухадрэцара, караля Бабілёнскага, слугу Свайго, і прывяду іх на зямлю гэтую, і на жыхараў яе, і на ўсі гэтыя акалічныя народы; зьнішчу іх і ўчыню іх зумленьням, сьвістам а вечным разьвярненьням. 10 І ўчыню, каб загінуў у іх голас радасьці і голас весялосьці, голас князя маладога і голас княгіні маладое, гук жорнаў і сьветла сьвечкі. 11 І гэта цэлая зямля будзе разьвярненьням а зумленьням; і будуць служыць гэтыя народы каралю Бабілёнскаму семдзясят год. 12 І станецца, як выпаўніцца семдзясят год, што Я даведаюся да караля Бабілёнскага а да гэнага народу а да зямлі хальдэйскае, і абярну яе ў вечную пустыню за бяспраўе іхнае, агалашае СПАДАР. 1З І Я прывяду на гэную зямлю ўсі словы Свае, каторыя Я вымавіў супроці яе, усе, што напісана ў гэтай кнізе, што Ярэма праракаў праз усі народы; 14 Бо іх таксама паняволяць шмат якія народы й вялікія каралі; і я адплачу ім подле ўчынкаў іхных і подле справаў рук іхных".

15 Бо гэтак кажа імне СПАДАР, Бог Ізраеляў: „Вазьмі чару зь віном абурэньня гэтага з рукі Мае й дай піць народам, да каторых Я пасылаю цябе. 16 І будуць яны піць, і будуць хістацца, і ашалеюць ад мяча, што Я пасылаю меж іх". 17 І я ўзяў чару з рукі СПАДАРОВАЕ, і даў піць усім народам, да каторых мяне паслаў СПАДАР: 18 Ерузаліму а местам Юдэйскім а каралём яго, князём яго, каб аддаць іх на спустошаньне, зуменьне, сьвіст а праклён, як цяперака, 19 Фараону, каралю Ягіпецкаму, а слугам ягоным а ўсяму люду ягонаму 20 А ўсёй мешаніне а ўсім каралём зямлі Уз а ўсім каралём зямлі Пілісцкае а Ашкелону а Ґазе а Экрону а астачы Айдоду, 21 Едому а Моаву а сыном Амонавым 22 А ўсім каралём Тыру а ўсім каралём Сыдону а каралём абтоку, што за морам, 23 Дэдану а Феме а Вузу а ўсім, што адцінаюць бакі, 24 Усім каралём Арабы а ўсім каралём мешаніны, што жывуць на пустыні, 25 А ўсім каралём Зымры а ўсім каралём Еламу а ўсім каралём Міды 26 А ўсім каралём поўначы, блізкім і далёкім адзін ад аднаго, а ўсім каралеўствам сьвету, што на віду зямлі, а кароль Шэшах будзе піць просьле іх.

27 „І скажы ім: ,Гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: піце а ўпіцеся а вырыгайце а паваліцеся а ўжо ня ўстаньце ад мяча, каторы Я пасылаю меж вас'. 28 І будзе: калі яны будуць адмаўляцца ўзяць чару з рукі твае, каб піць, тады скажы ім: ,Гэтак кажа СПАДАР войскаў: вы канечне будзеце піць; 29 Бо гля, Я пачынаю наводзіць ліха на места, названае імям Маім, і ці вы будзеце сусім непакараны? Вы ня будзеце непакараныя, бо Я меч гукаю на ўсіх жыхараў зямлі, агалашае СПАДАР войскаў'. 30 А ты праракай ім усі гэтыя словы і скажы ім: ,СПАДАР закрычыць із вышы і ізь сьвятое сялібы Свае падасьць голас Свой, магутна закрычыць на дамову Сваю, загукае, як ціснучыя віно, адкажа ўсім жыхарам зямлі. 31 Прыйдзе гук аж да канцоў зямлі, бо СПАДАР мае справу з народамі, Ён ўходзе на суд із кажным целам, аддаець нягодных пад меч, агалашае СПАДАР'.

32 „Гэтак кажа СПАДАР войскаў: вось ліха йдзець ад народу, і вялікі віхор узьнімаецца ад краёў зямлі. 33 І таго дня забітыя СПАДАРОМ будуць ад канца зямлі аж да канца зямлі; ня будуць па іх плакаць ані забіраць, ані хаваць; гноям на віду зямлі яны будуць. 34 Выйце, пастыры, і галасіце; валяйцеся, правадыры стады; бо выпаўніліся дні вашыя на зарэз а разьвеяньне вашае, і зваліцеся, як жаданая судзіна. 35 І спабудуцца пастыры ўцекаў, і правадыры авец - уцёку. 36 Голас крыку пастыроў, і вык правадыроў авец, бо СПАДАР пустоша пасту іхную. 37 Супакойныя пасьцьбішчы спустошаны палкім абурэньням СПАДАРОВЫМ. 38 Ён пакінуў левянё, як будку сваю, зямля іхяая стала пустынёю ад гневу ўціснаньніка і ад палкага абурэньня Ягонага".

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152

26 На пачатку дэяржавы Егоякіма Есянка, караля Юдэйскага, было слова ад СПАДАРА, кажучы: 2 „Гэтак кажа СПАДАР: стань на панадворку дому СПАДАРОВАГА і кажы ўсім местам Юдэі, каторыя прыходзяць кланяцца ў доме СПАДАРОВЫМ, усі словы, што Я расказаў табе казаць ім; не адбаў ані слова. З Можа яны паслухаюць а зьвернуцца зь ліхое дарогі свае, і Я пажалею ліха, што думаю зрабіць ім за ліхія ўчынкі іхныя. 4 І скажы ім: ,Гэтак кажа СПАДАР: калі вы не паслухаеце Мяне, каб хадзіць у праве Маім, каторае Я ўстанавіў перад вамі, 5 Слухаць словаў слугаў Маіх прарокаў, каторых Я пасылаю да вас, рана ўстаючы а пасылаючы, але вы ня слухалі; б Дык я зраблю гэтаму дому, як Шыле, і аддам места гэтае на праклён усім народам зямлі' ".

7 І слухалі сьвятарове а прарокі а ўвесь люд, як Ярэма мовіў гэтыя словы ў доме СПАДАРОВЫМ. 8 І сталася, як Ярэма скончыў мовіць усе, што СПАДАР расказаў мовіць да ўсяго люду, то схапілі яго сьвятарове а прарокі а ўвесь люд, кажучы: „Ты сьмерцю памрэш. 9 Чаму ты праракаў імям СПАДАРОВЫМ, кажучы: ,Як Шыло, будзе дом гэты, і гэтае места будзе пустое, бяз жыхараў?'" І зьберся ўвесь люд да Ярэмы ў доме СПАДАРОВЫМ. 10 І пачулі князі юдэйскія гэтыя словы, і ўзышлі з дому каралеўскага да дому СПАДАРОВАГА, і селі ў варотах новае брамы СПАДАРОВАЕ. 11 І казалі сьвятарове а прарокі князём а ўсяму люду, кажучы: „Рассудак сьмерці людзіне гэтай, бо ён праракаў супроці места гэтага, як вы чулі сваімі вушамі".

12 І гукаў Ярэма да ўсіх князёў а да ўсяго люду, кажучы: „СПАДАР паслаў мяне праракаць супроці дому гэтага а супроці места гэтага ўсі словы, што вы чулі. 1З Дык цяпер папраўце дарогі свае а ўчынкі свае і слухайце голасу СПАДАРА Бога свайго, і СПАДАР пажалее таго ліха, што Ён вымавіў супроці вас. 14 Што да мяне, вось, я ў руццэ вашай, рабіце імне, што добра й што пасьціва ў вачох вашых. 15 Адно ведайце напэўна, што калі вы зробіце імне сьмерць, вы напэўна возьмеце нявінную кроў на сябе а на гэтае места а на жыхараў яго, бо запраўды СПАДАР паслаў мяне да вас мовіць усі гэтыя словы ў вушы вашы".

16 Тады сказалі князі а ўвесь люд сьвятаром а прарокам: „Ня мае быць гэтай людзіне рассудку сьмерці, бо ён мовіў нам імям СПАДАРА, Бога нашага".

17 Тады ўсталі некаторыя із старцоў зямлі і сказалі ўсёй грамадзе люду, кажучы: „Міхей Морэшэцянін праракаў за дзён Гэзэкі, караля Юдэйскага, і сказаў усяму люду юдэйскаму, кажучы: ,Гэтак кажа СПАДАР войскаў: Сыён будзе ўзараны, як поле, і Ерузалім станецца кучамі, і гара дому - як вышыні лесавыя'. 19 Ці пасьмелі забіць яго Гэзэка, кароль Юдэйскі, і ўся Юдэя ? ці ён не пабаяўся СПАДАРА? і маліў від СПАДАРОЎ, і СПАДАР пажалеў таго ліха, каторае вымавіў на іх. А мы дзеем вялікае ліха душам нашым".

20 І быў там таксама чалавек, што праракаў імям СПАДАРОВЫМ -- Ура Шэмаёнак із Кіраф-Еарыму; ён праракаў супроці места гэтага й супроці зямлі гэтае подле ўсіх словаў Ярэміных. 21 І пачуў кароль Егоякім, і ўсі дужасілы ягоныя, і ўсі князі словы ягоныя, і шукаў кароль, каб зрабіць яму сьмерць; і пачуў Ура, і зьлякаўся, і ўцёк, і прышоў да Ягіпту. 22 І Ягоякім кароль паслаў людзёў да Ягіпту - Елнафана Ахборонка і людзёў ізь ім да Ягіпту. 23 І вывялі Уру зь Ягіпту, і прывялі яго да караля Егоякіма, і ён паразіў яго мячом, і кінуў мертвае цела ягонае ў грабы сыноў люду.

24 Але рука Агікама Шафанёнка была за Ярэму, так што яны не аддалі яго ў руку люду зрабіць яму сьмерць.

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152

27 На пачатку дзяржавы Егоякіма Ёсянка, караля Юдэйскага, было слова да Ярэмы ад СПАДАРА, кажучы: 2 Гэтак кажа СПАДАР імне: „Зрабі сабе гужы а йго і ўзлажы іх сабе на шыю; З І пашлі да караля Едомскага а да караля Моаўскага а да караля сыноў Амонавых а да караля Тырскага а да караля Сыдонскага пасламі, што прышлі да Ерузаліму да Сэдэкі, караля Юдэйскага; 4 І раскажы ім сказаць сваім гаспадаром: ,Гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: гэтак скажыце вы гаспадаром сваім: 5 „Вялікаю сілаю Сваёю і выцягненым цаўём Сваім Я ўчыніў зямлю, чалавека а жывёлу, каторыя на віду зямлі, і даў яе таму, хто пасьцівы ў ваччу Маім. 6 І цяпер Я аддаў усі землі гэтыя ў руку Невухаднецара, караля Бабілёнскага, слугі Свайго; і таксама зьвяры палявыя Я аддаў яму, служыць яму. 7 І ўсі народы будуць служыць яму а сыну ягонаму а сыну сына ягонага, пакуль не настане час ягонай зямлі і таксама ягоны; і будуць служыць яму шмат народаў і вялікія каралі. 8 І станецца, што калі які народ або гаспадарства ня будуць служыць яму, Невухаднецару, каралю Бабілёнскаму, і хто не падстанове шыі свае пад іго караля Бабілёнскага, то мячом а галадоўю а ліпучкаю Я даведаюся да народу таго, агалашае СПАДАР, аж пакуль ня вынішчу іх рукою ягонага. 9 Затым вы ня слухайце сваіх прарокаў ані сваіх варажбітоў, ані сваіх сьненьнікаў, ані сваіх чараўнікоў, ані сваіх вяшчуноў, каторыя гукаюць вам, кажучы: ,Вы ня будзеце служыць каралю Бабілёнскаму'; 10 Бо ману яны праракаюць вам, каб аддаліць вас із зямлі вашае, і каб Я выпіхнуў вас, і вы загінулі. 11 Але народ, што падстанове шыю сваю пад іго караля Бабілёнскага й будзе служыць яму, то Я пакіну яго ў зямлі ягонай, агалашае СПАДАР, і яны будуць рабіць яе й жыць у ёй" "'.

12 І Сэдэку, каралю Юдэйскаму, казаў я подле ўсіх гэтых слоў, кажучы: „Падстаноўце шыі свае пад іго караля Бабілёнскага, і служыце яму а люду ягонаму, і жывіце. 1З Нашто паміраць табе а люду твайму ад мяча, галадові а ліпучкі, як казаў СПАДАР праз народ, што ня будзе служыць каралю Бабілёнскаму ? 14 І ня слухайце словаў прарокаў, што праракаюць вам, кажучы: ,Вы ня будзеце служыць каралю Бабілёнскаму', бо ману яны праракаюць вам; 15 Бо Я не пасылаў іх, кажа СПАДАР, яны, адылі, манліва праракаюць імям Маім, каб Я выпіхнуў вас, і каб вы загінулі, вы а прарокі, што праракаюць вам". 16 І сьвятаром а ўсяму люду гэтаму казаў я, кажучы: „Гэтак кажа СПАДАР: ня слухайце слоў прарокаў сваіх, што праракаюць вам, кажучы: ,Вось, спрат дому СПАДАРОВАГА неўзабаве будзе зьвернены з Бабілёну', бо ману праракаюць яны вам. 17 Ня слухайце іх, служыце каралю Бабілёнскаму й жывіце; нашто гэтаму месту стацца спустошаным? 18 Калі прарокі яны, і калі слова СПАДАРОВА ё зь імі, няхай прычыняцца ж у СПАДАРА войскаў, каб не пашоў да Бабілёну спрат, што застаўся ў доме СПАДАРОВЫМ, і ў доме караля Юдэйскага, і ў Ерузаліме;

19 „Бо гэтак кажа СПАДАР войскаў праз стаўпы а праз мора а праз падстаноўкі а праз засталы спрат, што застаўся ў гэтым месьце, 20 Каторых ня ўзяў Невухаднецар, кароль Бабілёнскі, як ён перасяліў Ехоню Егоякіменка, караля Юдэйскага, і ўсіх паноў Юдэі а Ерузаліму да Бабілёну;

21 „Бо гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў, што да спрату, засталага ў доме СПАДАРОВЫМ а ў доме караля Юдэйскага а ў Ерузаліме: 22 Яны будуць перавезены да Бабілёну і там будуць датуль, пакуль Я даведаюся да іх, агалашае СПАДАР, тады Я ўзьвяду іх і зьвярну іх на гэтае месца".

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152

28 І сталася таго ж году, на пачатку дзяржавы Сэдэкі, караля Юдэйскага, чацьвертага году, пятага месяца, казаў імне ў доме СПАДАРОВЫМ Гананя Азуронак, прарока з Ґівеону, у прытомнасьці сьвятароў а ўсяго люду, кажучы: 2 „Гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў, кажучы: Я патрышчыў іго караля Бабілёнскага ; З За два гады Я зьвярну на гэтае месца ўвесь спрат дому СПАДАРОВАГА, каторы Навухаднецар, кароль Бабілёнскі, забраў з гэтага месца, і прывёз яго да Бабілёну. 4 І Ехоню Егоякіменка, караля Юдэйскага, з усім палонам Юдэйскім, што пайшлі да Бабілёну, Я зьвярну на гэтае месца, кажа СПАДАР, бо Я патрышчу йго караля Бабілёнскага".

5 І сказаў Ярэма прарока Ганані прароку ў прытомнасьці сьвятароў а ў прытомнасьці ўсяго люду, што стаяў у доме СПАДАРОВЫМ, - 6 І Ярэма прарока сказаў: „Амін! няхай СПАДАР зробе так, няхай здойсьне СПАДАР словы твае, што ты праракаў, зьвярнуць спрат дому СПАДАРОВАГА й прывесьці палоненікаў з Бабілёну на гэтае месца. 7 Паслухай жа, адылі, слова, што я скажу ў вушы твае а ў вушы ўсяго люду: 8 Прарокі, што былі перад імною і перад табою ад веку, таксама праракалі шмат якім землям і вялікім гаспадарствам вайну а ліха а ліпучку. 9 Прарока, што праракае супакой, тады будзе ведамы як прарока, каторага запраўды паслаў СПАДАР, калі слова прарокава спраўдзіцца".

10 І зьняў прарока Гананя йго із шыі прарокі Ярэмы, і зламіў яго. 11І сказаў Гананя ў прытомнасьці усяго люду, кажучы: „Гэтак кажа СПАДАР: гэтак зламлю за два гады йго Невухаднецара, караля Бабілёнскага, із шыі ўсіх народаў". І пашоў Ярэма прарока дарогаю сваёю. 12 І просьле тога, як Гананя прарока зламіў іго із шыі прарокі Ярэмы, было слова СПАДАРОВА да Ярэмы, кажучы: 1З „Пайдзі й скажы Ганані, кажучы: ,Гэтак кажа СПАДАР: іго дзярвянае ты зламіў, але замест яго зробіш іго зялезнае; 14 Бо гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: зялезнае йго Я ўзлажу на шыю ўсіх гэтых народаў, каб яны служылі Невухаднецару, каралю Бабілёнскаму, і яны будуць служыць яму; і таксама зьвераняты палявыя Я даў яму' ". 15 Тады сказаў прарока Ярэма Гананю прароку: „Паслухай жа, Гананя! СПАДАР не паслаў цябе, а ты завяраеш люд гэты ў мане; 16 Затым гэтак кажа СПАДАР: ,Вось, Я ськіну цябе зь віду зямлі; гэтага ж году ты памрэш за тое, што ты падвучаў да бунту супроці СПАДАРА' ". 17 І памер Гананя прарока таго ж году сёмага месяца.

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152

29 Гэта словы лісту, што Ярэма прарока паслаў зь Ерузаліму засталым старцом а сьвятаром а прарокам а ўсяму люду, каторы Невухаднеціар вывеў палоненікамі зь Ерузаліму да Бабілёну, - 2 Просьле тога, як вышлі зь Ерузаліму кароль Ехоня а караліца а легчанцы, князі юдэйскія а ерузалімскія а цесьлі а казалі, - З Елясаям Шафанёнкам а Ґемараю Гілчанком, каторых паслаў Сэдзка, кароль Юдэйскі, да Бабілёну да Невухаднецара, караля Бабілёнскага: 4 „Гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў, усім выведзеным палоненікам, каторых Я перавёў зь Ерузаліму да Бабілёну: 5 Стаўце дамы й жывіце, і садзіце сады й ежча садавіну іх; б Бярыце жонкі й радзіце сыноў а дачкі, і бярыце жонкі сыном сваім і дачкі свае выдавайце замуж, і хай родзяць сыноў а дачкі, і хай памножацца там, а не паменеюць. 7 І рупцеся праз супакой таго места, да каторага Я прывёў вас палоненікам! і маліцеся СПАДАРУ за яго, бо ў яго дабрабыце й вы будзеце мець дабрабыт.

8 „Бо гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: хай ня зводзяць вас прарокі вашы а варажбіты вашы, што меж вас, і не зварачайце ўвагі на сьненьні свае, што вы сьніце; 9 Бо манліва яны праракаюць імям Маім: Я не пасылаў іх, агалашае СПАДАР.

10 „Бо гэтак кажа СПАДАР: як выпаўніцца Бабілёну семдзясят год, Я даведаюся да вас і здойсьню над вамі Свае добрае слова, каб зьвярнуць вас на месца гэтае; 11 Бо Я ведаю думкі ўзглядам вас, агалашае СПАДАР, думкі супакою, а не на ліха, каб даць вам канец а надзею. 12 І загуваеце да Мяне, і пойдзеце, і памоліцеся Імне, і Я пачую вас. 13 І будзеце шукаць Мяне, і знойдзеце, калі будзеце шукаць Мяне ўсім сэрцам сваім. 14 І Я прычыню, што вы знойдзеце Мяне, кажа СПАДАР, і зьвярну палон ваш, і зьбяру вас із усіх народаў і з усіх месцаў, куды Я выпіхнуў вас, агалашае СПАДАР, і прывяду вас ізноў на месца, скуль Я вывеў вас у палон. 15 Бо вы казалі: .Пастанавіў нам СПАДАР прарокаў у Бабілёне'.

16 „Гэтак кажа СПАДАР праз караля, што сядзіць на пасадзе Давідавым, і праз увесь люд, што жывець у гэтым месьце, праз братоў вашых, што ня вышлі з вамі да палону.

17 „ .Гэтак кажа СПАДАР войскаў: вось, Я пашлю на іх меч, галадоў а ліпучку, і ўчыню іх, як нягодныя фіґі, каторых нельга есьці зь негадзячасьці іх, 18 І буду перасьледаваць іх мячом, галадоўю  а ліпучкаю, і ўчыню іх жахам усім гаспадарствам зямлі, праклёнам, зуменьням, сьвістам а ганьбаю ў вусіх народаў, куды Я выпіхнуў іх; 17 Бо яны ня слухалі слоў Маіх, агалашае СПАДАР, што Я пасылаў ім слугамі Сваімі, прарокамі, рана ўстаючы й пасылаючы, але яны ня слухалі, агалашае СПАДАР'. 20 Дык слухайце вы слова СПАДАРОВА, увесь палон, каторых Я выслаў зь Ерузаліму да Бабілёну: 21 .Гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў, праз Агава Коляёнка а Сэдэку Маасэенка, што праракаюць вам ману імям Маім: вось, Я аддам іх у руку Невухадрэцара, караля Бабілёнскага, і ён зразе іх перад ачыма вашымі. 22 І палон Юдэйскі, што ў Бабілёне, будзе ўжываць іх на праклён кажучы: „Няхай СПАДАР зробе вам, як Сэдэку а Агаву, каторых сьпёк кароль Бабілёнскі на цяпле", 23 Бо яны дзеялі дурноту ў Ізраелю, дзеялі чужалоства із жонкамі прыяцеляў сваіх і гукалі манлівыя словы імям Маім, чаго Я не расказаў ім; Я ведаю а сьветчу, агалашае СПАДАР' ".

24 І Шэмаі Негелямяніну гукай, кажучы: 25 „Гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў, кажучы: за тое, што ты пасылаў сваім імям лісты да ўсяго люду ў Ерузаліме, і да Софоні Маасэенка сьвятара, і да ўсіх сьвятароў, кажучы: 26 ,Спадар прызначыў цябе за сьвятара замест Егояды сьвятара, каб былі нагляднікі ў доме СПАДАРОВЫМ над кажным, што адыходзе ад розуму і выдаець сябе за прароку, каб ты садзіў яго ў вязьніцу а зялезы;

 Дык чаму ж ты ня зганіш Ярэму з Анафофу, што праракае вам?  Бо ён паслаў нам да Бабілёну, кажучы: „Гэты палон даўгі: стаўце дамы й жывіце, і садзіце сады й ежча садавіну іх" ' ". 29 І Софоня сьвятар чытаў гэты ліст у вушы Ярэме прароку.

30 Тады было слова СПАДАРОВА да Ярэмы, кажучы: 31 „Пашлі да ўсяго іх палону, кажучы: ,Гэтак кажа СПАДАР узглядам Шэмаі Негелямяніна: за тое, што Шэмая праракаў вам, а Я не пасылаў яго, і ён завяраў вас у мане, 32 За тое гэтак кажа СПАДАР: вось, Я даведаюся да Шэмаі Негелямяніна а да насеньня ягонага: ён ня будзе мець людзіны, што жыла б меж люду гэтага, і не абача дабра, што я зраблю люду Свайму, кажа СПАДАР, бо ён падвучаў да адвярненьня ад СПАДАРА' ".

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152

30 Слова, што было да Ярэмы ад СПАДАРА, кажучы: 2 „Гэтак СПАДАР, Бог Ізраеляў, кажучы: запішы сабе ў кнігу ўсі словы, што казаў Я табе; З Бо, гля, настаюць дні, агалашае СПАДАР, што Я зьвярну палон люду Свайго Ізраеля а Юды, кажа СПАДАР, і Я зраблю, што яны зьвернуцца да зямлі, каторую Я даў айцом іхным, і будуць дзяржаць яе".

41 гэта слова, што СПАДАР казаў праз Ізраеля а Юду: 5 „Дыкжэ гэтак кажа СПАДАР: мы чулі голас дрыготы а спалоху, і няма супакою. 6 Папытайцеся й глядзіце, ці трудніцца мужчына дзяцём? чаму Я бачу кажнага мужчыну з рукамі на сьцёгнах сваіх, як парадзіха ў трудненьню, і ўсі віды іхныя сталі блядыя? 7 О бяда! што за вялікі дзень, нямаш падобнага да яго; гэта - дзень гароты Якава, але ён спасецца зь яго. 8 І станецца таго дня, агалашае СПАДАР, што Я патрышчу йго із шыі іхнае й разарву паварозы іхныя; і наперад чужаземцы няволіць іх ня будуць; 9 Але яны будуць служыць СПАДАРУ, Богу свайму, і Давіду, каралю свайму, каторага Я ўстанаўлю ім.

10 „А ты ня бойся, слуга мой Якаве, агалашае СПАДАР, і не палохайся, Ізраелю; бо абач, Я выбаўлю цябе здалеку й насеньне твае ізь зямлі палону ягонага ; і зьвернецца Якаў, і будзе ў супакою і ў цішыні, і ніхто ня будзе лякаць яго, 11 Бо Я з табою, кажа СПАДАР, выбаўляць цябе; дарма што Я зраблю супоўны канец усім народам, памеж каторых Я разьвеяў цябе, табе, адылі, не зраблю супоўнага канца; але буду казьнерыць цябе подле справядлівасьці і не пакіну цябе ані не пакараным;

12 „Бо гэтак кажа СПАДАР: невылячальнае патрышчэньне твае, балючая рана твая. 1З Ніхто ня прычыніцца, каб завязаць больку тваю, няма леку на загаеньне раны твае. 14 Усі любячыя цябе забыліся цябе, ня шукаюць цябе; бо Я раніў цябе ранаю непрыяцельскаю, караю неміласьціўнаю, за множасьць бяспраўя твайго, за тое, што грахі твае павялічыліся. 15 Чаго ты крычыш із гора свайго? болька твая невылячальная; Я ўчыніў гэта за множасьць бяспраўя твайго, за тое, што павялічылісн грахі твае. 16 Усі, адылі, што жаруць цябе, будуць пажэрты, усі праціўнікі твае, кажны зь іх пойдзе ў палон, і глабаньнікі твае будуць паглабаны, і тых, што робяць здабыткам цябе, Я аддам на здабытак. 17 Я ўзьніму здароўе табе і вылячу цябе з болькаў тваіх, агалашае СПАДАР; бо яны назвалі цябе Адпіхнёным, кажучы: .Гэта Сыён, праз каторы ніхто ня дбае'.

18 „Гэтак кажа СПАДАР: вось, Я зьвярну з палону буданы Якававы і буду спагадаць селішчам ягоным, і места будзе пастаноўлена на гараватцы сваёй, і палац застанецца подле звычаю свайго. 19 І выйдзе зь іх дзякаваньне й голас тых, што вяселяцца; і памножу іх, і іх ня будзе менець; таксама ўслаўлю іх, і яны не парадзеюць. 20 Таксама сынове іхныя будуць, як уперад, і збор іхны будзе ўстаноўлены перад Імною, і Я даведаюся да ўсіх, што ўціскаюць іх. 21 І будзе князь ягоны з памеж яго самога, і дзяржаўца іхны выйдзе з пасярод іх; Я дабліжу яго, і ён прыступе да Мяне, бо хто паважыцца ў сэрцу сваім прыступіць да Мяне? кажа СПАДАР. 22 І вы будзеце Імне людам, і Я буду вам Богам".

23 Гля, віхор СПАДАРОЎ выйдзе з бураю, войстры віхор; ён зваліцца на галаву нягодных. 24 Не адвернецца палкі гнеў СПАДАРОЎ, пакуль Ён ня ўчыне й ня здойсьне замераў сэрца Свайго. У вапошнія дні вы зразумееце гэта.

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152

31 „Таго часу, агалашае СПАДАР, Я буду Богам усім радзімам Ізраелявым, і яны будуць Маім людам". 2 Гэтак кажа СПАДАР: „Знашоў ласку на пустыні люд, засталы ад мяча, як Я пайшоў супакоіць Ізраеля". З Здалеку СПАДАР зьявіўся імне, кажучы: „Але, Я палюбіў цябе вечнай любосьцяй, затым цягну цябе міласэрдзям. 4 Ізноў Я ўладжу цябе, і ты будзеш уладжана, дзеўка Ізраелява, ізноў ты будзеш прыбірацца тамбурынамі і йсьці ў скокі з тымі, што вяселяцца; 5 Ты яшчэ пасадзіш віны на гарах самарскіх, саджэньнікі будуць садзіць і есьці як звычайную еміну; б Бо настане дзень, калі вартаўнікі агалосяць на гары Яхрэмавай; ,Уставайце, пойдзем на гару Сыён да СПАДАРА, Бога свайго' ".

7 Бо гэтак кажа СПАДАР: „Пяіце з радасьцяй Якаву й гукайце сьпераду народаў, агалашайце, хваліце й кажыце: ,СПАДАР выбавіў люд Свой, астачу Ізраеля'. 8 Гля, Я прывяду іх із паўночнага краю і зьбяру іх із старонаў зямлі, зь імі нявісны а кульгавы, цяжарная а радзіха разам: вялікая грамада зьвернецца сюды. 9 Яны пойдуць із плачам, і Я прывяду іх назад із малітвамі; ўчыню, што яны будуць ісьці ля цур'ёў водаў на простую сьцежку, на каторай яны не спатыкнуцца; бо Я быў айцец Ізраеля, і Яхрэм пяршак Мой.

10 „Слухайце слова СПАДАРОВА, о народы, і абясьціце далёкім абтокам, і скажыце: ,Хто разьвеяў Ізраеля, Тый і зьбярэць яго і будзе сьцерагчы яго, як пастыр чараду сваю'; 11 Бо СПАДАР адкупіў Якава і выбавіў яго з рукі дужшага за яго. 12 І яны прыйдуць, і будуць

пяяць на вышыні Сыёну; і пабягуць да дабрыні СПАДАРОВАЕ, да збожжа а да віннога соку а да алівы а да ягнят а да буйнога статку; і душа іхная будзе, як наводнены гарод, і наперад смуціцца ані ня будуць. 1З Тады дзеўка будзе цешыцца ў скоках, разам маладзёны й старыя, бо абярну жалобу іхную ў радасьць, і пацешу іх, і ўчыню, што яны будуць цешыцца па смутку сваім. 14 І насычу душу сьвятароў тукам, і люд мой будзе здаволены з дабрыні Мае, агалашае СПАДАР''.

15 Гэтак кажа СПАДАР: „Голас чутны ў Раме, галашэньне, гаркі плач: Рахеля плача па сынох сваіх і адмаўляецца пацешыцца зь дзяцей сваіх, бо іх няма".

16 Гэтак кажа СПАДАР: „Зьдзяржы голас свой ад плачу і вочы свае ад сьлізы, бо за працу тваю будзе заплачана, кажа СПАДАР, і яны зьвернуцца ізь зямлі непрыяцельскае. 17 І ё надзея на будучыню тваю, агалашае СПАДАР, і зьвернуцца сынове твае да граніцаў сваіх. 18 Я выразьліва чуў як Яхрэм каецца: ,Ты зырыў мяне, і я зазыраны, як бычок ненавытыраны; навярні мяне, - і я навярнуся, бо Ты - СПАДАР Бог мой; 19 Бо просьле тога, як я навярнуўся, я пакаяўся, і просьле тога, як я быў навучаны, я біў сябе па сьцягне; я быў засаромлены, але, нават паганбены, бо насіў ганьбу маладосьці свае'. 20 Ці Яхрэм не дарагі сын Мой? ня любовае дзяцё? бо адгэнуль, як Я гукаў супроці яго, Я рупатліва ўспамінаў яго яшчэ, бо нутр Мой парушаецца па ім; Я спагадаю, паспагадаю яму, агалашае СПАДАР.

21 „Пастаў дарожныя показі, насып капцы, павярні сэрца свае на гасьцінец, на дарогу, каторай ты йшла; зварачайся, дзеўка Ізраелява, зварачайся да гэтых местаў сваіх. 22 Пакуль ты будзеш хістацца, адпалая дачка? бо СПАДАР стварыў новую рэч на зямлі: жонка агорне мужа".

23 Гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: „Яшчэ будуць ужываць гэтага слова на зямлі Юды і ў местах ягоных, як Я зьвярну палон іхны: ,СПАДАР дабраслаў цябе, сяліба справядлівасьці, гара сьвятасьці!' 24 І будуць жыць там разам Юда а ўсі месты ягоныя а ралейнікі а тыя, што пераганяюць народы. 25 Бо Я насычу стомленую душу і нанава напоўню кажную выпятраную душу". 26 Пры гэтым я прачхнуўся, агледзеўся, і сон мой быў прыемны імне.

27 „Вось, настануць дні, кажа СПАДАР, калі Я засею дом Ізраеляў а дом Юдзін сяўбою людзіны й сяўбою статку. 28 І станецца: як Я меў чукавасьць над імі, каб выкараняць а трышчыць а ськідаць а нішчыць а немарасьціць; так Я буду мець чукавасьць над імі, каб ладзіць а садзіць, агалашае СПАДАР. 29 Тых дзён ня скажуць болей: .Айцове елі кіслае віно, а ў дзяцей на зубах - аскома'; 30 Але кажны будзе паміраць за бяспраўе свае, кажны, што будзе есьці кіслае віно, нажане аскому на зубы свае.

31 „Абач, настаюць дні, агалашае СПАДАР, што Я ўчыню з домам Ізраелявым а з домам Юдзіным новую змову. 32 'Ня подле змовы, што Я ўчыніў із айцамі іхнымі ў дзень, калі Я ўзяў іх за руку, каб вывесьці іх ізь зямлі Ягіпецкае, каторую змову Маю яны ўзрушылі, дарма што Я быў Мужам да іх, агалашае СПАДАР; 33 Але во змова, што Я ўчыню з домам Ізраелявым просьле тых дзён, агалашае СПАДАР: Я ўлажу права сваё ў нутр іхны і на сэрцах іхных напішу яго, і буду ім Богам, а яны будуць Імне людам. 34 І наперад вучыць ня будуць адзін аднаго і брат брата свайго, кажучы: ,Пазнай СПАДАРА', бо ўсі яны будуць знаць Мяне, ад найменшага аж да найбольшага зь іх, кажа СПАДАР, бо Я дарую бяспраўе іхнае і наперад грэху іхнага ня ўспомню".

35 Гэтак кажа СПАДАР, што даець сонца на дзянную сьвятліню, загады месяцу а гвездам на сьвятліню ночы, што кратае моры, як хвалі іх равуць; СПАДАР Бог войскаў - імя Ягонае. 36 „Калі гэтыя загады аддаляцца ад віду Майго, агалашае СПАДАР, дык таксама насеньне Ізраелява перастане быць народам перад Імною на векі".

37 Гэтак кажа СПАДАР: „Калі можна памераць нябёсы ўгары і под зямлі скумаць далавах, то Я таксама адхіну ўсе насеньне Ізраелява за ўсе, што яны зрабілі, агалашае СПАДАР".

38 „Абач, настаюць дні, кажа СПАДАР, што места будзе збудавана СПАДАРУ ад вежы Гананеля аж да Рагавое брамы, 39 І мерны шнюр пойдзе далей аж да ўзгорку Гарыва і акружа Гоаф, 40 І ўся даліна трупоў а попелу, і ўсі полі але да ручая Кідрону, аж да вугла Конскае брамы на ўсходзе будуць сьвятасьцю СПАДАРУ; яна болей не разбурыцца ані зьнішчыцца на векі".

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152

32 Слова, што было да Ярэмы ад СПАДАРА дзясятага году Сэдэкі, караля Юдэйскага, каторы асьмінанцаты год Невухадрэцара. 2 Тады войска караля Бабілёнскага аблягала Ерузалім, і Ярэма прарока быў замкнёны на панадворку старожы, што ў доме караля Юдэйскага. 3 Сэдэка, кароль Юдэйскі, замкнуў яго, кажучы: „Нашто ты праракаеш а кажаш: ,Гэтак кажа СПАДАР: гля, Я аддам гэтае места ў руку караля Бабілёнскага, і ён пераможа яго; 4 І Сэдэка, кароль Юдэйскі, не ўцячэць з рукі Хальдэяў, але напэўна будзе адданы ў руку караля Бабілёнскага, і будзе гукаць ізь ім вусны ў вусны, і вока яго да вока пабачыць яго; 5 І ён завядзець Сэдэку да Бабілёну, і там ён будзе, пакуль Я даведаюся да яго, агалашае СПАДАР; хоць будзеце ваяваць із Хальдэямі, вы ня будзеце мець дасьпеху'?".

6 І сказаў Ярэма: „Было слова СПАДАРОВА да мяне, кажучы: 7 Гля, Ганамэль Шалумёнак, дзядзькавіч твой, прышоў да цябе, кажучы: ,Купі сабе поле мае, што ўв Анафофе, бо з права выкупу належа табе купіць'. 8 І Ганамэль дзядзькавіч мой, прышоў, подле слова СПАДАРОВАГА, на панадворак старожы і сказаў імне: ,Купі, калі ласка, поле мае, што ўв Анафофе, каторы ў краю Веняміновым, бо права спадку твае й выкуп твой, купі сабе'. Я ведаў, што гэта слова СПАДАРОВА. 9 І я купіў поле Ганамэлява, дзядзькавіча свайго, каторы ўв Анафофе, і адважыў яму срэбра сем сыкляў а дзесяць срэбнікаў. 10 І напісаў я ліст, і запячатаваў, і ўзяў сьветкі, і адважыў срэбра на вазе. 11 І ўзяў я ліст куплі, запячатаваны подле права а звычаю, і адкрыты, 12 І даў я ліст куплі Боруху, сыну Ніры Маасэенка, на аччу Ганамэля, дзядзькі свайго, і на ачох сьветак, што падпісалі ліст куплі перад усімі Юдэямі, што сядзелі на панадворку старожы. 1З І абавязаў я Боруха перад імі, кажучы: 14 ,Гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: вазьмі лісты гэтыя, - гэты запячатаваны ліст куплі і гэны адкрыты, - і палажы іх у гліняную судзіну, каб яны трывалі даўгія дні; 15 Бо гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: дамы а полі а вінішчы ізноў будуць купляны ў гэтай зямлі'.

16 „І маліўся я СПАДАРУ, як я падаваў ліст куплі Боруху Ніранку, кажучы: 17 ,Ах, Спадару СПАДАРУ! Ты ўчыніў неба й зямлю вялікаю сілаю Сваёю й цаўём выцягненым, нямаш нічога немагчымага Табе; 18 Ты выказуеш дабрыню тысячамі і адплачуеш бяспраўі бацькоў у вулоньне дзяцей іхных просьле іх. БОЖА вялікі, магучы, СПАДАР войскаў імя Ягонае, 19 Вялікі ў радзе й магучы ў вучынках, бо вочы Твае адчынены на ўсі дарогі сыноў людзкіх, даваць кажнаму подле дарогаў ягоных і подле пладоў учынкаў ягоных; 20 Каторы зьдзеяў знакі а чудосы ў зямлі Ягіпецкай, і дагэтуль у Ізраелю і памеж людзёў, і ўчыніў сабе імя, як цяпер, 21 І вывеў люд Свой Ізраеля ізь зямлі Ягіпецкае знакамі а чудосамі а рукою дужою а цаўём выцягненым а вялікім жахам; 22 І даў ім зямлю гэтую, каторую прысягнуў айцом іхным даць ім, зямлю, што цячэць малаком а мёдам. 23 І яны прышлі, і спала яна ім, але яны ня слухалі голасу Твайго і не хадзілі ў праве Тваім, - усяго таго, што Ты расказаў ім рабіць, яны не рабілі; за тое Ты ўчыніў, каб настала ўсе гэтае ліха ім. 24 Гля, нашы бліжэюць да места, узяць яго; і места аддана ў руку Хальдэяў, што ваююць ізь ім мячом, галадоўю а ліпучкаю; і, што Ты казаў, сталася, і вось, Ты бачыў гэта. 25 І ты сказаў імне, Спадару СПАДАРУ: „Купі сабе поле за срэбра й вазьмі сьветкі", хоць места аддана ў руку Хальдэяў' ".

26 Тады было слова СПАДАРОВА да Ярэмы, кажучы: 27 „Вось, Я СПАДАР, Бог кажнага цела, ці ё што немагчымае Імне? 28 Затым гэтак кажа СПАДАР: гля, Я аддаю гэтае места ў руку Хальдэяў і ў руку Невухадрэцара, караля Бабілёнскага, і ён зваюе яго. 29 І прыйдуць Хальдэі, што ваююць із гэтым местам, запаляць гэтае места цяплом і спаляць яго з дамамі, на каторых стрэхах кадзілі Ваалу й рабілі ўзьліваньні іншым багом, каб гнявіць Мяне; 30 Бо дзеці Ізраелявы а дзеці Юдзіны толькі рабілі ліха ў ваччу Маім з маладосьці свае; бо дзеці Ізраелявы адно гнявілі Мяне ўчынкамі рук сваіх, агалашае СПАДАР; 31 Бо на гнеў Мой а на абурэньне Мае было гэтае места імне адгэнуль, як было збудавана, дагэтуль, каб Я аддаліў яго ад віду Свайго, 32 За ўсе ліха дзяцей Ізраелявых а дзяцей Юдзіных, каторае яны рабілі, каб квяліць Мяне да гневу, яны, каралі іхныя, князі іхныя, сьвятары іхныя а прарокі іхныя а мужы Юдэі а жыхары Ерузаліму. 33 І яны абярнуліся да Мяне завыйкам, а ня відам; дарма што Я навучаў іх, рана ўстаючы а навучаючы, яны, адылі, ня слухалі, каб прыняць навуку. 34 Але яны пастанавілі агіды свае ў доме, названым імям Маім, каб упаганіць яго. 35 І збудавалі ўзвышшы Ваалу, што ў даліне сына Гіномавага, каб вадзіць сыноў сваіх а дачкі свае Молоху, чаго Я не расказаў ім, ані ўдум Імне ня прышло, каб яны рабілі гэткую агіду, уводзячы Юду ў грэх.

36 „Цяпер, адылі, гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў, узглядам гэтага места, праз каторае вы кажаце, што яно будзе аддана ў руку караля Бабілёнскага мячом, галадоўю а ліпучкаю: 37 Вось, Я зьбяру іх з усіх краёў, куды выпіхнуў іх у гневе Сваім, і ў палкім гневе Сваім, і ў вабурэньню Сваім, і прывяду іх назад на гэтае месца, і зраблю, што яны будуць жыць бясьпечна. 38 І яны будуць Імне людам, а Я буду ім Богам. 39 І дам ім адзінае сэрца і адзіную дарогу, каб баяліся Мяне ўсі дні дзеля дабра свайго, дзеля дзяцей сваіх просьле сябе. 40 І ўчыню вечную змову зь імі, подле каторай не адхінуся ад іх, каб рабіць ім дабро, але ўлажу боязьнь сваю ў сэрца іхнае, каб яны не адступалі ад Мяне. 41 І буду цешыцца ізь іх, робячы ім дабро ; і пасаджу іх на гэтай зямлі ў праўдзе з усёга сэрца Свайго і з усяе душы Свае;

42 „Бо гэтак кажа СПАДАР: як Я павёў на люд гэты ўсе гэтае вялікае ліха, так навяду на іх усе дабро, што Я сказаў ім. 43 І будуць купляны полі на зямлі гэтай, праз каторую вы кажаце: ,Яна спустошаная, без чалавека й статку, аддана ў руку Хальдэяў'; 44 Будуць купляць полі за срэбра й пісаць у кнігу, і пячатаваць яе, і браць сьветкі ў зямлі Веняміновай, і ў ваколіцах Ерузаліму, і ў местах Юдзйскіх, і ў местах гаравых, і ў местах далінных, і ў местах паўднявых, бо Я зьвярну палон іхны, агалашае СПАДАР".

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152

33 І было слова СПАДАРОВА ўдругава да Ярэмы, кажучы (а ён яшчэ быў замкнёны на панадворку старожы): 2 „Гэтак кажа СПАДАР, Каторы ўчыніў зямлю, СПАДАР, Каторы ўхармаваў яе, каб устанавіць яе, - СПАДАР імя Ягонае: З Гукай да Мяне, і Я адкажу табе й пакажу табе вялікае а ўмацаванае, каторых ты ня знаў;

4 „Бо гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў, праз дамы места гэтага а праз дамы каралёў Юдэйскіх, разьверненыя дзеля валаў а мяча 5 Тымі, што прышлі біцца з Хальдэямі і напоўніць іх трупамі людзкімі, каторых Я зразіў у гневе Сваім а ў вабурэньню Сваім, і за каторых усі нягоднасьці Я схаваў від Свой ад гэтага места. 6 Вось, Я дам яму здароўе а лек, і вылячу іх, і аб'яўлю ім багацьце супакою а праўды, 7 І зьвярну палон Юдэйскі а палон Ізраельскі, і ўладжу іх, як на пачатку. 8 І ачышчу іх із усёга бяспраўя іхнага, каторым яны ізграшылі перад Імною, і дарую ім бяспраўі іхныя, каторымі яны ізграшылі мяне й каторымі выступілі супроці Мяне. 9 І гэта будзе Імне радасным імям, на пахвалу а пазор перад усімі народамі зямлі, каторыя пачуюць праз усе дабро, што я ўчыніў ім, і будуць баяцца а дрыжэць з усяго дабра і з усяго супакою, што Я ўчыню яму.

10 „Гэтак кажа СПАДАР: ізноў тут, на гэтым месцу, праз каторае вы кажаце: ,Яно спусьцела, безь людзіны й бяз жывёлы', у местах юдэйскіх і на вуліцах ерузалімскіх, спусьцелых, безь людзіны а бяз жыхара й бяз жывёлы, будзе чуваць 11 Голас радасьці а голас весялосьці, голас князя маладога а голас княгіяі маладое, голас тых, што скажуць: ,Дзякуйце СПАДАРУ войскаў, бо СПАДАР добры, бо на векі міласэрдзе Ягонае', тых, што абракуць аброкі падзякі ў доме СПАДАРОВЫМ; бо Я зьвярну палон зямлі, як на пачатку, кажа СПАДАР.

12 „Гэтак кажа СПАДАР: ізноў на гэтым месцу спустошаным, што безь людзіны й жывёлы, і ў вусіх местах яго будуць сялібы пастухоў, што будуць пасьціць чароды. 1З І ў местах гаравых, і ў местах нізінных, і ў местах паўднявых, і ў зямлі Веняміновай, і ў ваколіцах Ерузаліму, і ў местах юдэйскіх ізноў будуць праходзіць народы пад рукамі таго, хто ліча, кажа СПАДАР.

14 „Вось, настануць дні, агалашае СПАДАР, калі Я спраўджу слова добрае, каторае Я казаў дому Ізраеляваму а праз дом Юдзін. 15 Тых дзён, у гэным часе Я вырашчу Давіду Пагон справядлівасьці, і будзе чыніць суд а справядлівасьць на зямлі. 16 Тых дзён спасецца Юда, і Ерузалім будзе жыць бясьпечна. І гэтак назавуць Яго: ,СПАДАР - справядлівасьць наша'.

17 „Бо гэтак кажа СПАДАР: ня будзе адцяты ад Давіда муж, што сядзіць на пасадзе дому Ізраелявага. 18 У сьвятароў Левавых ня будзе адцята людзіна ад віду Майго, што абракала б усепаленьні, і паліла хлебныя аброкі, і давала б аброкі ўсі дні".

19 І было слова СПАДАРОВА да Ярэмы, кажучы: 20 „Гэтак кажа СПАДАР: калі ільга ўзрушыць уставу Маю празь дзень і ўставу Маю праз ноч, каб ня былі дзень і ноч упару; 21 То можа быць таксама ўзрушана змова Мая з Давідам, слугою Маім, што ён ня будзе мець сына караляваць на пасадзе сваім, і зь Левітамі - сьвятарамі, паслугачымі Маімі. 22 Як нельга палічыць войска нябёснае ані памераць пясок морскі, так Я размножу насеньне Давіда, слугі Свайго, і Левітаў, паслугачых Імне".

23 І было слова СПАДАРОВА да Ярэмы, кажучы: 24 „Ці не зацеміў ты, што гэты люд гукаў, кажучы: Дзьве радзімы, каторыя СПАДАР абраў, Ён адхінуў іх'? значыцца, яны пагрэбавалі людам Маім, каб наперад яны ня былі народам перад імі. 25 Гэтак кажа СПАДАР: калі б ня было змовы ў Мяне празь дзень і ноч, і ўставаў небу й зямлі Я ня прызначыў, 26 То Я адхінуў бы насеньне Якава а Давіда, слугі Свайго, што ня ўзяў бы з насеньня ягонага дзяржаўцаў насеньня Абрагамовага, Ісаковага а Якававага, бо Я зьвярну палон іхны ,і паспагадаю ім".

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152

34 Слова, што было да Ярэмы ад СПАДАРА, як Невухадрэцар, кароль Бабілёнскі, і ўсе войска ягонае, і ўсі каралеўствы зямлі, пад уладай рукі ягонае, і ўсі люды ваявалі зь Ерузалімам і з усімі местамі яго: 2 „Гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў: пайдзі й скажы Сэдэку, каралю Юдэйскаму, і скажы яму: ,Гэтак кажа СПАДАР: гля, Я аддаю места гэтае ў руку караля Бабілёнскага, і ён спале яго цяплом. З І ты не ўцячэш ад рукі ягонае, але канечне будзеш схоплены й адданы ў рукў яму, і вочы твае будуць глядзець у вочы каралю Бабілёнскаму, і ён будзе гукаць вуснамі ў вусны,і ты пойдзеш да Бабілёну'. 4 Слухай, адылі, слова СПАДАРОВА, Сэдэка, каролю Юдэйскі: гэтак СПАДАР празь цябе: ,Ты не памрэш ад мяча; 5 Ты памрэш у супакою, і як палілі айцом тваім, бытым каралём, што былі перад табою, так будуць паліць табе і галасіць будуць па табе: „Ах, гаспадару!" ' бо Я вымавіў гэтае слова, агалашае СПАДАР".

6 І казаў Ярэма прарока ўсі гэтыя словы Сэдэку, каралю Юдэйскаму, у Ерузаліме. 7 Прымеж тога войска караля Бабілёнскага ваявала зь Ерузалімам а з усімі местамі Юдэйскімі, што былі застаўшыся, з Лахішам а з Азэкаю, бо гэтыя засталіся зь местаў Юдэйскіх местамі абароннымі.

8 Слова, што было да Ярэмы ад СПАДАРА просьле тога, як Сэдэка ўчыніў змову з усім людам, каторы ў Ерузаліме, абясьціць волю ім, 2 Каб кажны адпусьціў на волю слугу свайго і кажны нявольніцу сваю, Гэбрэя альбо Гэбрэйку, каб ніхто зь іх не няволіў брата свайго, Юдэя. 10 І паслухалі ўсі князі а ўвесь люд, што ўступіў у змову, адпусьціць на волю кажны слугу свайго й кажны нявольвіцу сваю, каб балей не няволіць іх; і паслухалі і адпусьцілі.

11 Але просьле гэтага зьвярнуліся да пярэдняга і зьвярнулі да сябе слугаў а нявольнікі, каторых пусьцілі на волю, і прынукалі іх быць слугамі а нявольвіцамі. 1З І было слова СПАДАРОВА да Ярэмы ад СПАДАРА, кажучы: 1З „Гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў: Я ўчыніў змову з айцамі вашымі таго дня, калі вывеў іх ізь зямлі Ягіпецкае, з дому нявольнікаў, кажучы: 14 ,У канцу сямёх год адпушчайце кажны брата свайго, Гэбрэя, што праданы табе і служыў табе шэсьць год; ты адпусьці яго ад сябе на волю'; Прымеж тога айцове вашы не паслухалі Мяне й не нахінулі вуха свайго. 15 І вы цяпер пакаяліся, і справядліва зрабілі ў ваччу Маім, абясьціўшы кажны вольнасьць прыяцелю свайму, і ўчынілі змову перад Імною ў доме, пазваным імям Маім; 16 Але вы зьмяніліся, і збудзенілі імя Мае, і зьвярнулі кажны слугу свайго й кажны нявольніцу сваю, каторых вы адпусьцілі на волю подле жаданьня іх, і прысілілі іх быць вам за слугаў а за нявольніцы. 17 Затым гэтак кажа СПАДАР: вы не паслухалі мяне, каб абясьціць вольнасьць кажны брату свайму й кажны прыяцелю свайму: вось, Я абяшчаю вольнаеьць на вас, агалашае СПАДАР, мячу, ліпучцы а галадові, і ўчыню, што вы будзеце аддалены да ўсіх каралеўстваў зямлі. 18 І Я аддам мужоў, каторыя ўзрушылі змову Маю, каторыя ня спраўдзілі слоў змовы, каторую яны зрабілі перад Імною, як яны расьціналі цялё папалам і праходзілі памеж часьцяў яго, - 19 Князёў юдэйскіх а князёў Ерузалімскіх, легчанцоў а сьвятароў а ўвесь люд зямлі, каторыя праходзілі памеж часьцяў цяляці, 20 І аддам іх у руку прыяцеляў іхных, і ў руку тых, што шукаюць жыцьця іхнага, і трупы іхныя будуць на жыр птуству нябёснаму і зьверу земнаму. 21 І Сэдэку, караля Юдэйскага, і князёў ягоных аддам у руку непрыяцеляў іхных, і ў руку тых, што шукаюць душы іхнае, і ў руку войска караля Бабілёнскага, што адступіла ад вас. 22 Вось, Я раскажу ім, агалашае СПАДАР, і зьвярну іх да гэтага места, і яны будуць ваяваць ізь ім, і возьмуць яго, і спаляць яго цяплом, і месты юдэйскія абярну ў спусьценьне, бяз жыхара".

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152

35 Слова, што было да Ярэмы ад СПАДАРА за дзён Егоякіма Ёсянка, караля Юдэйскага, кажучы: 2 „Пайдзі да дому Рэхавічаў, памужуй ізь імі і прывядзі іх да даму СПАДАРОВАГА, да аднаго з пакояў, і дай ім віна піць". З Тады я ўзяў Язаню, сына Ярэмы Гавасіненка, і братоў ягоных, і ўсіх сыноў ягоных, і ўвесь дом Рэхавічаў; 4 І прывёў іх да дому СПАДАРОВАГА, да пакою сыноў Ганана Іґдалёнка, чалавека Божага, што ля пакою князёў, каторы над пакоям Маасэі Шалумёнка, даглядніка парогу; 5 І пастанавіў перад сынамі дому Рэхавічаў глякі, поўныя віна, і чары, і сказаў ім: „Піце віно". 6 Але яны сказалі: „Ня будзем піць віна, бо Ёнадаў Рэхавёнак, айцец наш, расказаў нам, кажучы: Ня піце віна вы ані сынове вашыя на векі; 7 І дамоў не станавіце, і сяўбы ня сейце, і віннага гароду не засаджайце ані майце, але ўсі дні вашы жывіце ў буданох, каб вы жылі шмат дзён на зямлі, ідзе вы падарожжуеце'. 8 І мы паслухалі голасу Ёнадава Рэхавёнка, айца нашага, у вусім, у чым ён абавязаў нас, каб усі дні нашы ня піць віна нам, жонкам нашым, сыном нашым ані дачкам нашым, 9 Ані ставіць дамоў сабе, каб жыць у іх, ані мець вінішчаў, ані поля, ані засеяньня, каб ня было ў нас; 10 І мы жылі ў буданох, і слухалі, і рабілі ўсе, што расказаў нам Ёнадаў, айцец наш. 11 Але сталася, як узышоў Невухадрэцар, кароль Бабілёнскі, да зямлі, што мы сказалі: ,Хадзіма, ідзіма да Ерузаліму ад войска Хальдэяў і ад войска Арамлян'; дык мы жывем у Ерузаліме". 12 Тады было слова СПАДАРОВА да Ярэмы, кажучы:

1З „Гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: пайдзі й скажы мужом Юдэйскім а жыхарам Ерузаліму: ці вы не ўзялі навукі слухаць слоў Маіх? агалашае СПАДАР. 14 Словы, каторыя Ёнадаў Рэхавёнак расказаў сыном сваім, каб ня пілі віна, споўненыя, і яны ня п'юць дагэтуль, бо паслухалі расказаньня айца свайго; Я, адылі, кажу вам, рана ўстаючы й кажучы, але вы

ня слухалі Мяне. 15 Я пасылаў да вас усіх слугаў Сваіх прарокаў, рана ўстаючы й пасылаючы, кажучы: ,Зьвярніцеся кажны зь ліхое дарогі свае і папраўце ўчынкі свае, і не хадзіце за іншымі багамі, служыць ім, - і вы будзеце жыць у зямлі, каторую Я даў вам і айцом вашым;' але вы не нахінулі вуха свайго і ня слухалі Мяне. 16 Але, сынове Ёнадава Рэхавёнка споўнілі расказаньне айца свайго, каторае ён расказаў ім, але люд гэты не паслухаў Мяне.

17 „Затым гэтак кажа СПАДАР, Бог войскаў, Бог Ізраеляў: гля, Я навяду на Юдэю а на ўсіх жыхараў Ерузаліму ўсе ліха, што Я вымавіў супроці іх, бо Я гукаў да іх, але яны ня слухалі, і Я гукаў іх, але яны не адказалі".

18 А дому Рэхавічаў сказаў Ярэма: „Гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: за тое, што вы паслухалі расказаньня Ёнадава, айца свайго, і паўнілі ўсі навукі ягоныя, і рабілі подле ўсёга, што ён расказаў вам; 19 За тое гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: у Ёнадава Рэхавёнка ніколі ня будзе адцяты, каторы стаіць перад Імною".

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152

36 І сталася чацьвертага году Егоякіма Ёсянка, караля Юдэйскага, што гэтае слова было да Ярэмы ад СПАДАРА, кажучы: 2 „Прыдбай сабе зьвіток кнігі й напішы на ім усі словы, што Я казаў табе праз Ізраеля а празь Юду а праз усі народы, адгэнуль, як Я пачаў казаць табе, зь дзён Ёсі аж дагэтуль. З Можа дом Юдзін пачуе праз усе ліха, каторае думаю ўчыніць ім, каб яны зьвярнуліся кажны зь ліхое дарогі свае, каб Я дараваў бяспраўе іхнае і грэх іхны".

4 Тады Ярэма гукнуў Боруха Ніранка, і Борух напісаў на зьвіток із вуснаў Ярэмы ўсі словы СПАДАРОВЫ, якія Ён казаў яму. 5 І Ярэма расказаў Боруху, кажучы: „Я замкнёны, я не магу пайсьці да дому СПАДАРОВАГА; б Дык ты пайдзі і чытай ізь зьвітка, што ты напісаў з вуснаў маіх, словы СПАДАРОВЫ ў вушы люду ў доме СПАДАРОВЫМ посным днём, а таксама прачытай іх у вушы ўсіх Юдэяў, што прышлі зь местаў сваіх. 7 Можа падзець маленьне іхнае перад СПАДАРОМ, і зьвернуцца кажны зь ліхое дарогі свае, бо вялікі гнеў а абурэньне, каторае СПАДАР вымавіў супроці люду гэтага".

8 І Борух Ніранок зрабіў подле ўсёга, што Ярэма прарока расказаў яму, чытаючы ізь зьвітка словы СПАДАРОВЫ ў доме СПАДАРОВЫМ.

9 І сталася пятага году Егоякіма, Есянка, караля Юдэйскага, дзясятага месяца, што абясьцілі пост перад СПАДАРОМ усяму люду ў Ерузаліме і ўсяму люду, што прышоў да Ерузаліму зь местаў юдэйскіх. 10 І прачытаў Борух із кнігі словы Ярэміны ў доме СПАДАРОВЫМ, у пакою Ґемары Шафанёнка, пісара, на вышшым панадворку, у варотах новае брамы дому СПАДАРОВАГА ў вушы ўсяго люду. 11 І пачуў Міхей, сын Ґемары Шафанёнка, усі словы СПАДАРОВЫ з кнігі, 12 І зышоў ён да дому каралеўскага, да пакою пісаравага, і во, усі князі сядзелі там: Елішама, сакратар, а Дэлая ІПэмаёнак а Ельнафан Ахворонак а Гемара Шафанёнак а Сэдэка Гананёнак а ўсі князі. 1З І паведаміў ім Міхей усі словы, што ён чуў, як Борух чытаў кнігу ў вушы люду. 14 Тады ўсі князі паслалі да Боруха Юду, сына Нефані, сына Шэлемі Хушанка, сказаць: „Вазьмі ў руку сваю зьвітак, што ты чытаў у вушы люду, і пайдзі". І Борух Ніранок узяў зьвітак у руку сваю і прышоў да іх. 15 І сказалі яму: „Сядзь жа й прачытай у вушы нам". І Борух чытаў у вушы ім. 16 І сталася, як яны выслухалі ўсі словы, што зжахнуліся адзін перад адным і сказалі Боруху: „Мы канечне маем паведаміць каралю ўсі гэтыя словы". 17 І яны папыталіся ў Боруха, кажучы: „Скажы ж нам, як ты запісаў усі гэтыя словы з вуснаў ягоных?" 18 Тады Борух сказаў ім: „Ён вымаўляў усі гэтыя словы імне вуснамі сваімі, а я запісаваў іх чэрняю ў кнігу".

19 Тады сказалі князі Боруху: „Ідзі, схавайся, ты а Ярэма, і няхай ніхто ня ведае, ідзе вы". 20 І прышлі да караля да палацу, але зьвіток пакінулі ў пакою Елішамы, пісара, і сказалі ў вушы караля ўсі словы. 21 Кароль паслаў Юду прынесьці зьвіток, і ён узяў яго зь Елішамы, пісара, пакою. І Юда чытаў яго ў вушы каралю і ў вушы ўсіх князёў, што стаялі ля караля. 22 Кароль сядзеў у зімовым доме дзявятага месяца, а перад ім гарэла на вогнішчу. 23 І сталася, як Юда прачытаваў тры-чатыры лісты, што ён адцінаў іх складанчыкам і кідаў у цяпло, што на вогнішчу, пакуль увесь зьвіток ня быў зьнішчаны ў цяпле, што на вогнішчу. 24 Яны, адылі, не спалохаліся ані разьдзерлі адзецьці свае, кароль ані хто-лень із слугаў ягоных, што слухалі ўсі гэтыя словы. 25 Дарма што Елнафан а Дэлая а Ґемара прычыняліся ў караля, каб ён не паліў зьвітка. ён не паслухаў іх. 26 І расказаў кароль Ерагмелю, каралевічу, а Сэраі Азрэелёнку а ПІэлеме Аўдыеленку ўзяць Боруха, пісара, а Ярэму прароку; але СПАДАР схаваў іх.

27 Просьле тога, як кароль спаліў звьіток а словы, што Борух запісаў з вуснаў Ярэмы, было слова СПАДАРОВА да Ярэмы, кажучы: 28 „Вазьмі сабе ізноў другі зьвіток і напішы ў ім усі словы першыя, што былі ў зьвітку першым, каторы Егоякім, кароль Юдэйскі, спаліў. 29 А празь Егоякіма, караля Юдэйскага, скажы: ,Гэтак кажа СПАДАР: ты спаліў гэны зьвіток, кажучы: „Чаму ты напісаў у ім, кажучы: канечне прыйдзе кароль Бабілёнскі, і разбура зямлю гэтую, і зьвядзець на ёй чалавека й жывёлу?"

30 ,Затым гэтак кажа СПАДАР празь Егоякіма, караля Юдэйскагага: ён ня будзе мець нікога седзячага на пасадзе Давідавым, і труп ягоны будзе выкінены ўдзень на вар і ночы на мароз; 31 І Я даведаюся да яго а да насеньня ягонага а слугаў ягоных за бяспраўе іхнае; і навяду на іх, і на жыхараў Ерузаліму, і на мужоў юдэйскіх ўсе ліха, што Я вымавіў супроці іх, але яны ня слухалі' ".

32 І ўзяў Ярэма другі зьвіток, і даў яго Боруху Ніранку, пісару, каторы напісаў на ім з вуснаў Ярэмы ўсі словы зьвітка, што Егоякім, кароль Юдэйскі, спаліў на цяпле; і, апрача тога, былі даданы да іх шмат якія падобныя словы.

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152

37  І замест Хоні Егоякіменка загаспадарстваваў Сэдэка Ёсянок, каторага Невухадрэцар, кароль Бабілёнскі, прызначыў за караля ў зямлі Юдэйскай. 2 І ня слухаў ён, ані слугі ягоныя, ані люд зямлі слоў СПАДАРОВЫХ, што Ён казаў прарокам Ярэмам. З Паслаў, адылі, кароль Сэдэка Егухала Шэлемёнка а Софоню Маасэенка, сьвятара, да прарокі Ярэмы, кажучы: „Памаліся за нас СПАДАРУ, Богу нашаму". 4 А Ярэма ўходзіў да люду й выходзіў зь люду, бо ён ня быў пасаджаны ў вязьніцу.

5 Тады войска фараонава вышла зь Ягіпту, і як Хальдэі, што аблягалі Ерузалім, пачулі ведамку праз гэта, яны адступілі ад Ерузаліму.

6 Тады было слова СПАДАРОВА да прарокі Ярэмы, кажучы: 7 „Гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў: гэтак кажыце каралю Юдэйскаму, што паслаў вас да Мяне папытацца ў Мяне: ,Абач, войска Фараонава, 7 што йдзець памагаць вам, зьвернецца да свае зямлі, да Ягіпту. 8 І зьвернуцца Хальдэі, і будуць ваяваць ізь местам гэтым, і возьмуць яго, і спаляць яго цяплом.

9 ,,Гэтак кажа СПАДАР: Ня зводзьце душы вашы, кажучы: „Хальдэі канечне адыйдуць ад нас", бо яны не адыйдуць; 10 Бо хоць бы вы разьбілі ўсе войска хальдэйскае, што ваюе з вамі, і засталіся раненыя з памеж іх, яны ўсталі б кажны з будану свайго і спалілі б гэтае места цяплом'". 11 І сталася, што, як войска хальдэйскае адступіла ад Ерузаліму, бо баялася войска фараонавага,

12 Ярэма вышаў зь Ерузаліму, ісьці да зямлі Веняміновае, каб выкаўзнуцца стуль памеж люду. 1З Але як ён быў у браме Веняміновай, быў там вартаўнічы імям Ірыя, сын Шэлемы Гананёнка; і няў Ярэму прароку, кажучы: ,,Да Хальдэяў ты пераходзіш". 14 Ярэма сказаў: „Мана: я не пераходжу да Хальдэяў". Але тый не паслухаў, і Ірыя няў Ярэму, і прывёў яго да князёў. 15 І гневаліся князі на Ярэму, яны білі яго й пасадзілі яго да вязьніцы ў доме Ёнафана. пісара, бо зь яго зрабілі вязьніцу. 16 І вось, Ярэма лу́чыў да лёху да каморак, і заставаўся там Ярэма шмат дзён. 17 Тады Сэдэка, кароль, паслаў і ўзяў яго, і папытаўся кароль патай у доме сваім, і сказаў: „Ці ё слова ад СПАДАРА?" І Ярэма сказаў: „Ё". Тады ён сказаў: „Ты будзеш адданы ў руку караля Бабілёнскага". 18 Адлі Ярэма сказаў каралю Сэдэку: „Чым я ізграшыў супроці цябе альбо супроці слугаў тваіх, альбо супроці люду гэтага, што ты пасадзіў мяне ў вязьніцу? 19 Ідзе цяпер прарокі вашы, што праракалі вам, кажучы: ,Кароль Бабілёнскі ня прыйдзе на вас ані на зямлю гэтую'? 20 Дык цяпер слухай жа, малю цябе, спадару мой, каролю, хай падзець жа маленьне мае перад табою : не зварачай мяне да дому Ёнафана пісара, каб я не памер там". 21 Тады расказаў кароль Сэдэка, каб пасадзілі Ярэму на панадворак вязьніцы, і каб давалі яму ўдзень кавалак хлеба з вуліцы пекароў, пакуль ня высіліцца ўвесь хлеб у месьце. Гэтак Ярэма застаўся на панадворку вязьніцы.

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152

38 І пачулі Шэфата Матфанёнак а Ґедаля Пашгуронак а Юхал Шэлемёнак а Пашгур Малшанок словы, што Ярэма мовіў да ўсёга люду, кажучы: 2 „Гэтак кажа СПАДАР: тый, што застанецца ў гэтым месьце, памрэць ад мяча, ад галадові а ад ліпучкі; але хто выйдзе да Хальдэяў, будзе жыць, і будзе яму душа ягоная за здабытак, і будзе жыць.

З „Гэтак кажа СПАДАР: канечне гэтае места будзе аддана ў руку войска караля Бабілёнскага, каторы возьме яго". 4 І сказалі князі каралю: „Хай памрэць жа гэта людзіна, бо гэтак ён славе рукі вояў, што засталіся ў гэтым месьце, і рукі ўсяго люду гуканьнямі такіх словаў ім; бо гэтая людзіна ня рупіцца праз дабро гэтаму люду, але празь ліха". 5 І сказаў кароль Сэдэка: „Вось, ён у руках вашых, бо кароль ня можа нічога зрабіць напярэк вам". 6 Тады ўзялі Ярэму й кінулі яго ў лёх Малхіі каралевіча, што на панадворку вязьніцы, і спусьцілі Ярэму на паварозах; а ў лёху ня было вады, але балота; дык Ярэма ўграз у балоце.

7 І пачуў Евед-Мелех, Ефіоплянін, легчанец, каторы быў у доме каралеўскім, што яны ўкінулі Ярэму ў лёх; кароль жа сядзеў у браме Веняміновай. 8 Евед-Мелех вышаў з каралеўскага дому і гукаў каралю, кажучы: 9 „Гаспадару мой, каролю! ліха зрабілі гэтыя людзі ўсім тым, што зрабілі Ярэме прароку, каторага ўкінулі ў лёх: ён жа памрэць там, ідзе ён ёсьць, з голаду, бо няма ўжо хлеба ў месьце". 10 Тады кароль расказаў Евед-Мелеху, Ефіопляніну, кажучы: „Вазьмі адгэтуль трыццацёх чалавекаў із сабою і выцягні Ярэму прароку зь лёху, пакуль не памер". 11 Дык Евед-Мелех узяў людзёў із сабою, і пайшоў да дому каралеўскага пад скарбніцу, і ўзяў стуль старое кіненае адзежы а старога збуцьвелага рызьзя, і спусьціў іх паварозамі Ярэме да лёху. 12 І сказаў Евед-Мелех, Ефіоплянін, Ярэме: „Палажы ж старую кіненую адзежу й мяккое рызьзё пад пахі рук сваіх пад паварозы". І Ярэма зрабіў гэтак. 1З Дык пацягнулі Ярэму паварозамі і ўзьвялі яго зь лёху, і Ярэма застаўся на панадворку вязьніцы.

14 Тады кароль Сэдэка паслаў, і ўзяў Ярэму прароку да сябе, да трэйцяга ўходу дому СПАДАРОВАГА, і сказаў кароль Ярэме: „Папытаюся ў цябе штось, не таі нічога ад мяне". 15 Тады Ярэма сказаў Сэдэку: „Калі я скажу табе, ці ты напэўна ня зробіш імне сьмерці? і калі я дам табе раду, ты не паслухаеш мяне". 16 Дык Сэдэка кароль прысягаў Ярэме патай кажучы: „Жыў СПАДАР, Каторы ўчыніў нам душу гэту, я не зраблю табе сьмерці і не аддам цябе ў руку тых людзёў, што шукаюць душы твае".

17 І сказаў Ярэма Сэдэку: „Гэтак кажа СПАДАР, Бог войскаў, Бог Ізраеляў: калі ты самахоць выйдзеш да князёў караля Бабілёнскага, тады душа твая будзе жыць, і гэтае места ня будзе спалена цяплом, і будзеш жыць ты а дом твой. 18 Але калі ты ня выйдзеш да князёў караля Бабілёнскага, тады места гэтае будзе аддана ў руку Хальдэяў, і яны спаляць яго цяплом, і ты не ўцячэш ад рукі іхнае".

19 І сказаў Сэдэка кароль Ярэме: „Я баюся Юдэяў, што перайшлі да Хальдэяў, каб яны не аддалі мяне ў руку іх, і кааб тыя не насьміяліся зь мяне".

20 І сказаў Ярэма: „Не аддадуць; паслухай жа голасу СПАДАРОВАГА, што я кажу табе, дык будзе добра табе, і душа твая будзе жыва. 21 Але калі ты адмовішся выйсьці, во слова, што аб'явіў імне СПАДАР: 22 І вось, усі жонкі, засталыя ў доме караля Юдэйскага, будуць выведзены да княэёў караля Бабілёнскага, і скажуць яны: ,Спадманулі цябе й перамаглі цябе хаўрусьнікі твае; угразьлі ногі твае ў балота, яны адвярнуліся назад'. 23 І ўсі жонкі твае а дзеці твае вывядуць да Хальдэяў, і ты не ўцячэш ад рукі іхнае, але будзеш схоплены рукою караля Бабілёнскага, і ты прычыніш, што места гэтае будзе спалена цяплом".

24 Тады сказаў Сэдэка Ярэме: „Няхай ніхто ня ведае гэтыя словы, і ты не памрэш. 25 А калі князі пачуюць, што я мужаваў із табою, і прыйдуць да цябе, і скажуць табе: ,Азнаймі нам, што ты казаў каралю, не таі ад нас, і мы ня зробім табе сьмерці, - і таксама, што казаў кароль табе'; 26 Тады скажы ім: ,Я выказаў сваю просьбу каралю, каб ён не зьвярнуў мяне да дому Ёнафановага, каб не памерці там' ".

27 І прышлі ўсі князі да Ярэмы, і папыталіся ў яго, і ён сказаў ім подле ўсіх тых словаў, што кароль расказаў. Дык яны пакінулі гаворку зь ім, бо справы не пачулі.

29 Дык заставаўся Ярэма на панадворку вязьніцы да тога дня, калі быў узяты Ерузалім, і ён быў, як Ерузалім быў узяты.

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152

39 Дзявятага году Сэдэкі, караля Юдэйскага, дзясятага месяца, прышоў Невухадрэцар, кароль Бабілёнскі, і ўсе войска ягонае на Ерузалім, і абляглі яго. 2 Адзінанцатага году Сэдэкі, чацьвертага месяца, дзявятага дня месяца, быў зроблены пралом у месьце; З І ўвыйшлі ўсі князі караля Бабілёнскага, і селі ў сярэдняй браме: Нерґал-Шарэцэр, Самґар-Нево, Сарсэхім Рабсарыс, Нерґал-Шаэцэр Раб-маґ із усімі засталымі князьмі караля Бабілёнскага. 4 І сталася, як Сэдэка, кароль Юдэйскі, а ўсі воі абачылі іх, тады ўцякалі й вышлі зь места ночы дарогаю каралеўскага гароду, брамаю падвойнага муру, і вышаў на дарогу, каторая ў даліне. 5 Але войска хальдэйскае пагналася за імі; і насьпела Сэдэку ў даліне Ерыхонскай, і ўзялі яго, прывялі яго да Невухадрэцара, караля Бабілёнскага, да Рыўлы ў зямлі Гамаф, ідзе ён выдаў рассудак на яго. 6 І зарэзаў кароль Бабілёнскі ў Рыўле сыноў Сэдэчыных перад ачыма ягонымі, і ўсіх паноў Юдэйскіх зарэзаў кароль Бабілёнскі; 7 І асьляпіў вочы Сэдэку, і слугаў яго зялезьзям, каб завесьці яго да Бабілёну. 8 І дом каралеўскі і дамы люду спалілі Хальдэі цяплом, і сьцены Ерузалімскія абурылі. 9 І засталых ізь люду, што засталіся, вывеў Невузар-Адан, начэльнік катаў, у палон да Бабілёну. 10 А зь люду бедных, што нічога ня мелі, пакінуў Невузар-Адан, начэльнік катаў, у зямлі Юдэйскай і даў ім таго дня вінішчы а полі. 11 І расказаў Невухадрэцар, кароль Бабілёнскі, Невузар-Адану, начэльніку катаў, узглядам Ярэмы, кажучы: 12 „Вазьмі яго й май вока над ім, і не рабі яму ніякага ліха, але, як ён скажа табе, так і рабі зь ім". 1З Дык паслаў Невузар-Адан, начэльнік натаў, а Невушазван Рабсарыс а Нерґал-Шарэцэр Рабмаг а ўсі князі караля Бабілёнскага, 14 Нават яны паслалі і ўзялі Ярэму з панадворку вязьніцы, і паручылі яго Ґедалі, сыну Агікама Шафанёнка, завесьці яго двору; дык ён жыў сярод люду.

15 А да Ярэмы было слова СПАДАРОВА, як ён быў замкнёны на панадворку вязьніцы, кажучы: „Пайдзі й гукай Евед-Мелеху, Ефіопляніну, кажучы: ,Гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: вось, Я спраўджу словы Свае над гэтым местам на ліха, а не на дабро, і яны будуць перад табою таго дня. 17 Але цябе выбаўлю тады, агалашае СПАДАР, і ты ня будзеш адданы ў руку людзёў, каторых ты баішся; 18 Бо я напэўна выбаўлю цябе, і ты не загінеш ад мяча, і будзе душа твая за здабытак, бо ты спадзяваўся на Мяне, агалашае СПАДАР' ".

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152

40 Слова, што было да Ярэмы ад СПАДАРА просьле тога, як адпусьціў яго Невузар-Адан, начэльнік катаў, з Рамы, як ён быў узяўшы яго скаванага зялезьзям памеж усіх выведзеных палоненікаў зь Ерузаліму а Юдэі, як палон выведзеных да Бабілёну. 2 І начэльнік катаў узяў Ярэму, і сказаў яму: „СПАДАР, Бог твой, казаў гэтае ліха на гэтае месца; З Цяпер СПАДАР навёў і спраўдзіў подле тога, як Ён казаў; бо вы ізграшылі супроці СПАДАРА і ня слухалі голасу Ягонага, - і спраўдзілася над вамі гэтае слова. 4 Дык вось, Я вывальніў цябе цяпер ізь зялезьзя, што на руках тваіх: калі хочаш ісьці з імною да Бабілёну, ідзі, і я буду мець вока свае над табою; але калі блага ў ваччу тваім ісьці з імною да Бабілёну, ня йдзі. Во, уся зямля перад табою: куды табе любя і куды ты падабаеш ісьці, туды йдзі. 5 (Але ён яшчэ не адказаваў) або зьвярніся да Ґедалі, сына Агікама Шафанёнка, каторага прызначыў кароль Бабілёнскі да местаў Юдэйскім, і жыві зь ім памеж люду; альбо куды толькі падабаеш ісьці, туды йдзі". І даў яму начэльнік катаў еміны а падарак, і пусьціў яго.

6 І пашоў Ярэма да Ґедалі Агікаменка да Міцпы, і жыў ізь ім памеж люду, што застаўся ў зямлі.

8 І пачулі ўсі вайводцы войскаў, каторыя былі ў полю, яны а людзі іхныя, што кароль Бабілёнскі прызначыў Ґедалю Агікаменка за дзяржаўцу ў зямлі і паручыў яму мужчын а жанкі а дзеці а бедных зямлі з тых, што ня былі выведзеныя як палон да Бабілёну,

9 Тады прышлі яны да Ґедалі да Міцпы, наймя Ізмайла Нефанёнак а Ёганан а Ёнафан Карэажонкі а Сэрая Фангумефенак а Ефаёнкі зь Нетафафы а Езаня Маахафянін, яны а людзі іхныя. 9 І прысягаў ім а людзём іхным Ґедаля, сын Агікама Шафанёнка, кажучы: „Ня бойцеся служыць Хальдэям; жывіце ў зямлі й служыце каралю Бабілёнскаму, і будзе добра вам. 10 Што да мяне, вось, я буду жыць у Міцпе, каб служыць Хальдэям, каторыя будуць прыходзіць да нас; але вы зьбірайце віно а летныя плады а аліву, і кладзіце іх у судзьдзе свае, і жывіце ў местах сваіх, што вы завялі". 11 Падобна і ўсі Юдэі, што былі ў Моаве а меж сыноў Амовавых а ў Едоме а што былі ў вусіх краёх, пачулі, што кароль Бабілёнскі пакінуў астачу Юдэі й прызначыў над імі Ґедалю сына Агікама ІІІафанёнка; 12 І ўсі Юдэі зьвярнуліся з усіх месцаў, куды яны былі выпіхнены, і прышлі да зямлі Юдэйскае да Ґедалі да Міцпы, і вельма шмат зьбіралі віна а летных пладоў. 1З Адлі Ёганан Карзэажонак а ўсі вайводцы, бытыя ў полю, прышлі да Ґедалі да Міцпы, 14 І сказалі яму: „Ці ты добра ведаеш, што Вааліс, кароль сыноў Амонавых, паслаў Ізмайлу Нефанёнка, забіць цябе?" Але Ґедаля Агікаменак не паверыў ім. 15 І Ёганан Карэажонак патай казаў Ґедалі ў Міцпе, кажучы: „Дазволь, калі ласка, імне пайсьці й забіць Ізмайлу Нефанёнка, і ніхто ня будзе ведаць: чаму ён мае забіць цябе, і разьвеецца астача Юдэі, што зьберліся да цябе,і загіне астача Юдэі?" 16 Але Ґедаля Агікаменак сказаў Ёганану Карэажонку: „Не рабі гэтага, бо ты гутарыш непраўдзіва праз Ізмайлу".

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152

41 І сталася сёмага месяца: Ізмайла, сын Нефані Елішаменка, з каралеўскага насеньня, і князі каралеўскія, ажно дзесяцёх чалавекаў зь ім, прышлі да Гедалі Агікаменка да Міцпы, і разам елі хлеб там у Міцпе. 2 І ўстаў Ізмайла Нефавёнак і дзесяцёх чалавекаў, што былі зь ім, і выцялі Ґедалю, сыяа Агікама Шафанёнка мячом, і забілі таго, каго кароль Бабілёнскі быў прызначыўшы за дзяржаўцу ў зямлі. З І зразіў Ізмайла ўсіх Гэбрэяў, што былі зь ім, з Ґедалям, у Міцпе, і Хальдэяў, што апынуліся там, вояў.

4 І сталася, назаўтрае па забіцьцю Ґедалі, і ніхто ня ведаў, 5 І прышлі людзі із Шыхему, із Шыла а із Самары, асьмідзясят чалавекаў, з аголенымі барадамі й разьдзертым адзецьцям, і парэзаўшыся, з дарамі а кадзілам у руках, каб прынесьці да дому СПАДАРОВАГА. 6 І вышаў Ізмайла Нефанёнак зь Міцпы наўпярэймы ім, і, ідучы, плакаў, і, як стрэў іх, сказаў ім: „Ідзіце да Ґедалі Агікаменка". 7 І, як яны прышлі ў сярэдзіну места, Ізмайла Нефанёнак зарэзаў іх і кінуў у сярэдзіну ямы, ён а людзі, што былі зь ім.

8 Было, адылі, меж іх дзесяцёх чалавекаў, што сказалі Ізмайлу: „Не забівай, бо мы маем скарбы ў полю, пшонку а ячмень а аліву а мёд"; дык ён узьдзержаўся й не забіў іх памеж братоў іхных.

9 Яма ж, у каторую Ізмайла ўкінуў трупы забітых ім людзёў дзеля Ґедалі, была тая, каторую кароль Аса выкапаў ад Ваашы, караля Ізраельскага; Ізмайла Нефанёнак напоўніў яе забітымі. 10 І захапіў Ізмайла ў палон усю астачу люду, што ў Міцпе, дачкі каралеўскія і

10 ўвесь люд, што застаўся ў Міцпе, каторых Невузар-Адан, начэльнік катаў, паручыў Ґедалі Агікаменку; дыкжэ іх узяў у палон Ізмайла Нефанёнак і пашоў, каб перайсьці да сыноў Амонавых.

11 І пачуў Ёганан Карэажонак а ўсі вайводцы, што зь ім, праз усе ліха, што зрабіў Ізмайла Нефанёнак, 12 І ўзялі ўсіх людзёў, і пайшлі біцца з Ізмайлам Нефанёнкам, і знайшлі яго ля вялікіх водаў, што ў Ґівеоне. 1З І сталася, як увесь люд, што быў зь Ізмайлам, абачыў Ёганана Корэажонка а ўсіх вайводцаў зь ім, тады яны ўзрадаваліея. 14 Дык увесь люд, што Ізмайла ўзяў у палон зь Міцпы, адвярнуўся ад яго, і навярнуліся й пашлі да Ёганана Карэажонка. 15 Але Ізмайла Нефанёнак ўцёк ад Ёганана з асьма чалавекамі і пайшоў да сыноў Амовавых.

16 І ўзяў Ёгаван Карэажонак а ўсі вайводцы, што былі зь ім, астачу люду, каторую ён зьвярнуў ад Ізмайлы Нефанёнка зь Міцпы, просьле тога як ён забіў Ґедалю Агікаменка: дужасілаў, людзёў ваенных а жанкі а дзеці а легчанцоў, каторыя ён зьвярнуў зь Ґівеону. 17 І пашлі, і жылі ў сялібе Хімгам ля Бэтлеему, каб ісьці а прысьці да Ягіпту 18 Ад Хальдэяў, бо баяліся іх, бо Ізмайла Нефанёнак забіў Ґедалю Агікаменка, каторага кароль Бабілёнскі прызначыў за дзяржаўцу ў зямлі.

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152

42 І дабліжыліся ўсі вайводцы а Ёганан Карэажонак а Езаня Гошаёнак а ўвесь люд ад найменшага аж да найбольшага, 2 І сказалі Ярэме прароку: „Хай падзець жа маленьне наша перад табою, і памаліся за нас СПАДАРУ, Богу свайму, за ўсю гэту астачу, бо з множасьці мала нас засталося, як во вочы твае бачаць нас, З Каб СПАДАР, Бог твой, паведаміў нам дарогу, па каторай мы маем ісьці, і што маем рабіць". 4 І сказаў ім Ярэма прарока: „Чую, вось, я памалюся СПАДАРУ, Богу вашаму, подле слоў вашых; і станецца, што СПАДАР адкажа вам, Я паведамлю вам, не схаваю нічога ад вас". 5 Яны ж сказалі Ярэме: „Няхай СПАДАР будзе праўдзіваю а вернаю сьветкаю памеж нас, калі мы ня зробім подле кажнага слова, дзеля каторага СПАДАР, Бог твой, пашлець цябе да нас: б Ці добра, ці блага, мы паслухаем голасу СПАДАРА, Бога нашага, да Каторага пасылаем цябе, каб нам было добра, бо мы паслухалі голасу СПАДАРА, БОГА нашага".

7 І сталася за дзесяць дзён, што было слова СПАДАРОВА да Ярэмы; 8 І пагукаў Ёганана Карэажонка а ўсіх вайводцаў, што былі зь ім, а ўвесь люд ад найменшага аж да найбольшага, 9 І сказаў ім: „Гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў, да Каторага вы пасылалі мяне пакласьці ваша маленьне перад Ім: 10 Калі вы будзеце жыць, жыць у зямлі гэтай, дык Я ўладжу вас, а не разбуру, і засаджу вас, а ня выкараню, бо Я жалею ліха, каторае Я ўчыніў вам. 11 Ня бойцеся караля Бабілёнскага, каторага вы баіцеся, ня бойцеся яго, агалашае СПАДАР, бо Я з вамі, каб выбавіць вас і вывальніць вас із рукі ягонае. 12 І Я прычыню, каб вы знайшлі жаласьць у ваччу ягоным, і ён пажалее вас, і верне вас да зямлі вашае. 1З Але, калі б вы сказалі: ,Ня будзем жыць у зямлі гэтай', каб ня слухаць голасу СПАДАРА, Бога свайго, 14 Кажучы: ,Не, мы пойдзем да зямлі Ягіпецкае, ідзе ня будзем бачыць вайны ані чуць гуку трубы, ані галадаваць бяз хлеба; там будзем жыць'; 15 Дык выслухайце цяпер слова СПАДАРОВА, засталыя Юдэі: гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: калі вы станаўко зьвернеце віды свае, каб ісьці да Ягіпту, і прыйдзеце, каб жыць там, 16 Тады станецца, што меч, каторага вы баіцеся, насьпее вас там, у зямлі Ягіпецкай, і галадоў, каторае вы лякаецеся, дажанець вас там, у Ягіпце, і там вы памрыце. 17 Гэтак будзе ўсім людзём, што зьвярнулі віды свае йсьці да Ягіпту, каб жыць там, -- памруць ад мяча, ад галадові а ад ліпучкі, і ніхто зь іх не застанецца ані ўцячэць ад ліха, што Я навяду на іх; 18 Бо гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: як гнеў Мой а абурэньне Мае вылілася на жыхараў Ерузаліму, так Мае абурэньне выльлецца на вас, калі вы прыйдзеце да Ягіпту, і вы будзеце брыдою, жахам, праклёнам а ганьбаю, і ўжо не абачыце месца гэтага. 19 Праз вас, засталыя Юдэі, вымавіў СПАДАР: ,Ня прыходзьце да Ягіпту'; ведайце напэўна, што я сьветчыў вам сядні, 20 Што вы заблудзілі супроці душаў вашых, бо вы паслалі мяне да СПАДАРА, Бога свайго, кажучы: ,Малі за нас СПАДАРА, Бога нашага, і подле ўсёга, што СПАДАР, Бог наш, скажа, паведалі нам, і мы зробім'. 21 І я цяпер паведаміў вам, але вы не паслухалі голасу СПАДАРА, Бога свайго, і ўсяго, дзеля чаго Ён паслаў мяне да вас. 22 Дык ведайце напэўна, што памрыце ад мяча, ад галадові а ад ліпучкі на тым месцу, куды вы жадаеце йсьці жыць".

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152

43 І сталася, як скончыў Ярэма гукаць усяму люду ўсі словы СПАДАРА, Бога іхнага, дзеля каторых СПАДАР, Бог іхны, паслаў яго да іх, усі тыя словы;

2 Тады Азара Гошаёнак а Ёганан Карэажонак а ўсі гордыя людзі сказалі, кажучы Ярэме: „Ты кажаш ману, СПАДАР Бог наш не паслаў цябе сказаць: ,Ня йдзіце да Ягіпту, жыць там'; З Адно Борух Ніранок намаўляе цябе супроці нас, каб аддаць нас у руку Хальдэяў, каб яны забілі нас альбо завялі нас палоненікамі да Бабілёну".

4 Дык не паслухалі Ёганан Карэажонак а ўсі вайводцы а ўвесь люд голасу СПАДАРОВАГА, каб жыць у зямлі Юдэйскай. 5 І ўзяў Ёганан Карэажонак а вайводцы ўсю астачу Юдэяў, што зьвярнуліся ад усіх народаў, куды яны былі выпіхнены, каб жыць у зямлі Юдэйскай, б Мужчынаў а жанкі а дзецяняты а дачкі каралеўскія а кажную людзіну, што Невузар-Адан, начэльнік катаў, пакінуў з Ґедалям, сынам Агікама Шафанёнка, і Ярэму прароку, і Боруха Ніранка; 7 І прышлі да зямлі Ягіпецкае, бо не паслухалі голасу СПАДАРОВАГА, і дайшлі аж да Тагпангесу.

8 Тады прышло слова СПАДАРОВА да Ярэмы ў Тагпангесе, кажучы: 9 „Вазьмі ў руку сваю вялікія камяні і - перад ачыма мужоў юдэйскіх - схавай іх у гліне ў цагельні, што ля ўходу да фараонавага дому ў Тагпангесе, 10 І скажы ім: ,Гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: гля, Я пашлю й вазьму Невухадрэцара, караля Бабілёнскага, слугу Свайго, і ён пастанове пасад свой над гэтымі камянямі, што Я схаваў, і ён разапнець каралеўскі будан свой на іх. 11 І, як ён прыйдзе, ён зразе зямлю Ягіпецкую: хто на сьмерць, таго на сьмерць; і хто ў палон, таго ў палон; і хто пад меч, таго пад меч. 12 І запалю цяпло ў дамох багоў ягіпецкіх, і яно спале іх, і панясець іх палоненікамі, і ён убярэцца зямлёю Ягіпецкаю, як пастух убіраецца ў вадзецьце свае, і пойдзе адгэнуль супакойна. 1З Патрышча таксама статуі Бефшэмішу, што ў зямлі Ягіпецкай, і дамы багоў ягіпецкіх спале цяплом' ".

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152

44 Слова, што было да Ярэмы праз усіх Юдэяў, што жывуць у зямлі Ягіпецкай, што жывуць у Міґдоле а ў Тагпангесе а ў Нофе а ў краю Пафрос: 2 „Гэтак СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: вы бачылі ўсе ліха, што Я навёў на Ерузалім а на ўсі месты Юдэйская; і вось, яны цяпер спустошаныя, і ніхто ня жывець у іх, З За нягоднасьць іхную, каторую яны зьдзеялі, каб гнявіць Мяне тым, што пашлі кадзіць а служыць іншым багом, каторых яны ня зналі, яны ані вы, ані айцове вашы.4 І пасылаў Я да вас усіх слугаў Сваіх, прарокаў, рана ўстаючы й пасылаючы, кажучы: ,Ані не рабіце агіднае рэчы гэтае, каторае Я ненавіджу'. 5 Але яны ня слухалі ані нахінулі вуха свайго, каб адвярнуцца ад нягоднасьці, каб не кадзіць іншым багом. 6 І вылілася абурэньне Мае а гнеў Мой, і загарэўся ў местах Юдэі а на вуліцах Ерузаліму, і яны былі спустошаны а апушчаны, як цяпер.

7 „І цяпер гэтак кажа СПАДАР, Бог войскаў, Бог Ізраеляў: нашто вы дзееце вялікае ліха супроці душаў сваіх, каб адцяць у вас мужчын а жанкі, дзецяняты а сысуна з пасярод Юдэі, каб не засталося астачы? 8 Нашто вы гнявіце Мяне ўчынкамі рук сваіх, кадзячы іншым багом у зямлі Ягіпецкай, куды вы прышлі жыць, каб загубіць самых сябе і каб вы былі праклёнам а ганьбаю ў вусіх народаў зямлі? 9 Ціж вы забыліся нягоднасьць айцоў сваіх і нягоднасьць каралёў Юдэйскіх, і нягоднасьць жонак іхных, і нягоднасьць сваю, і нягоднасьць жонак сваіх, каторую яны зьдзеялі ў зямлі Юдэйекай і на вуліцах Ерузаліму? 10 Яны не ўкарыліся дагэтуль, не пабаяліся, не хадзілі ў Праве Маім ані ў вуставах Маіх, што Я ўстанавіў вам а айцом вашым.

11 „Затым гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: вось, Я зьвярну від Свой супроці вас на ліха й адатну ўсю Юдэю. 12 І вазьму астачу Юдэяў, каторыя зьвярнулі віды свае, каб ісьці да Ягіпту жыць там, і яны будуць усі вынішчаны, загінуць у зямлі Ягіпецкай, падуць ад мяча, загінуць з галадові; ад найменшага аж да найбольшага ад мяча а з галадові памруць і стануць брыдою а жахам а праклёнам а ганьбаю. 1З Бо Я пакараю жывучых у зямлі Ягіпецкай, як пакараў Ерузалім, мячом, галадоўю а ліпучкаю, 14 Ажно ня будзе ўцеклага ані засталага з астачы Юдэяў, каторыя прышлі да зямлі Ягіпецкае жыць там, каб зьвярнуцца да зямлі Юдэйскае, да каторае лятуціць душа іхная, каб зьвярнуцца жыць там; бо ніхто ня зьвернецца, адно ўцеклыя".

15 Тады ўсі мужы, каторыя ведалі, што жонкі іхныя кадзяць багом іншым, і ўсі жонкі, што стаялі вялікім грудам, нават увесь люд, што жыў у зямлі Ягіпецкай у Пафросе, адказалі Ярэме, кажучы: 16 „Слова, што ты гукаў нам імям СПАДАРОВЫМ, мы ня слухаем у цябе; 17 Але мы канечне будзем рабіць усе, што выходзе з вуснаў нашых, кадзіць караліцы нябёс і рабіць узьліваньні ёй, як мы рабілі, мы а айцове нашы, каралі нашы а князі нашы ў местах Юдэйскіх а на вуліцах Ерузаліму; мы тады сыціліся хлебам, і нам было добра, і не дазвавалі ліха. 18 Бо адгэнуль, як мы перасталі кадзіць караліцы нябёс і ўзьліваць узьліваньні ёй, не стаець нам усяго, і гінем ад мяча а галадові. 19 І як мы кадзілі караліцы нябёс і ўзьлівалі ўзьліваньні ёй, то ці бяз нашых мужоў рабілі мы гэта ёй: пяклі перапечкі з абразом ейным і ўзьлівалі ўзьліваньні ёй?"

20 Тады Ярэма сказаў усяму люду, мужом а жанкам а ўсяму люду, што даў яму гэты адказ, кажучы: 21 „Ці ня гэна кадзеньне, што кадзілі ў местах юдэйскіх а на вуліцах Ерузаліму вы а айцове вашы, каралі вашы а князі вашы а люд зямлі, ўспомнеў СПАДАР, ці яе яно прышло Яму ўдум? 22 І ня мог СПАДАР даўжэй цярпець з прычыны нягоднасьці ўчынкаў вашых і аґідаў, што вы рабілі; затым зямля ваша стала пустынёю, жахам а праклёнам, бяз жыхара, як цяпер. 23 За тое, што вы хадзілі а грашылі супроці СПАДАРА, і ня слухалі голасу СПАДАРОВАГА, і не хадзілі ў Праве Ягоным, ані ў вуставах Ягоных, ані ў сьветчаньнях Ягоных, за тое й стрэла вас ліха, як цяпер".

24 І сказаў Ярэма ўсяму люду а ўсім жонкам: „Слухайце слова СПАДАРОВА, уся Юдэя, што ў зямлі Ягіпецкай: 25 Гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў, кажучы: вы а жонкі вашы гукалі вуснамі сваімі й паўнілі рукамі сваімі, кажучы: ,Мы канечне будзем праўдзіць абятніцы свае, каторыя мы абяцалі, каб кадзіць караліцы нябёс і ўзьліваць узьліваньні ёй': вы напэўна споўніце абятніцы вашыя й супоўна досыць учыніце ім.

26 „Затым, усі Юдэі, што жывіце ў зямлі Ягіпецкай: вось, Я прысягнуў вялікім імям Сваім, кажа СПАДАР, што наперад імя Мае ня будзе менавана вуснамі людзіны Юдэі ў вусёй зямлі Ягіпецкай, кажучы : .Жыў Спадар СПАДАР!' 27 Гля, Я буду чукавы ўзглядам іх на ліха, а не на дабро; і ўсі мужы Юдэі, што ў зямлі Ягіпецкай, загінуць ад мяча а галадові, пакуль ня будуць зьнішчаны. 28 Малы лік уцеклых ад мяча зьвернецца ізь зямлі Ягіпецкае да зямлі Юдэйскае, і даведаюцца ўсі засталыя Юдэі, што прышлі да зямлі Ягіпецкае, жыць там, чые словы спраўдзяцца, Мае ці іхныя. 29 І во, агалашае СПАДАР, знак вам, што Я даведаюся да вас на гэтым месцу, каб вы даведаліся, што словы Мае напэўна спраўдзяцца на ліха вам:

30 „Гэтак кажа СПАДАР: гля, Я аддам фараона Гофра, караля Ягіпецкага, у руку непрыяцеляў ягоных і ў руку тых, што шукаюць жыцьця ягонага, як Я аддаў Сэдэку, караля Юдэйскага, у руку Невухадрэцара, караля Бабілёнскага, непрыяцеля ягонага, каторы таксама шукаў жыцьця ягонага".

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152

45 Слова, што Ярэма, прарока, казаў Боруху Ніранку, як ён напісаў з вуснаў Ярэмы ў кнігу словы гэтыя, чацьвертага году Егоякіма Ёсянка, кажучы: 2 „Гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў, празь цябе, Боруша: З Ты сказаў: ,Бяда ж імне! бо СПАДАР дадаў смутак да болю майго; я стамаваўся стагнаньнямі сваімі і не знайшоў супакою' 4 Гэтак ты скажы яму: гэтак кажа СПАДАР : гля, Я бураю тое, што будаваў, і выкараняю, што пасадзіў, і ўсю зямлю гэтую, б А ты шукаеш вялікіх рэчаў сабе? ня шукай, бо гля, Я навяду ліха на кажнае цела, кажа СПАДАР, але душу тваю дам табе замест здабытку на ўсіх месцах, куды ты пойдзеш".

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152

46 Слова СПАДАРОВА, што было Ярэме, прароку, праз народы: 2 Празь Ягіпет а праз войска фараона Нехо, караля Ягіпецкага, каторы быў ля ракі Ёўфрату ў Кархемішу, каторага Невухадрэцар, кароль Бабілёнскі, зразіў чацьвертага году Егоякіма Ёсянка, караля Юдэйскага: З „Прыгатуйце панцыр а шчыт і бліжчася да бітвы. 4 Запрагайце коні і ўсьсядайце конна, коньнікі, выступайце із шоламамі, паліруйце дзіды й адзявайце панцыры. 5 Чаму бачу Я, што яны зьлякаліся й бягуць назад? і дужасілы іхныя разьбіты, і борзда ўцяклі, і не азіраюцца; страх навокал, кажа. СПАДАР. 6 Не ўцячэць шыбкі, не ўратуецца дужасіл; на поўначы, ля рэкі Еўфрату, спатыкнуцца а паваляцца. 7 Хто гэта ўзьнімаецца, як паводка, чые воды хвалююцца, як рэкі? 8 Ягіпет узьнімаецца, як паводка, і воды яго хвалююцца, як рэкі, і кажа: узьнімуся, пакрыю зямлю, зьнішчу места й жыхараў яго. 9 Усьсядайце на коні, і шалейце, цялежкі, няхай выйдуць дужасілы, Ефіопляне а Пуцяне, што дзяржаць шчыты, і Людзяне, што дзяржаць і напінаюць лук; 10 Бо дзень гэты ў СПАДАРА, Бога войскаў, дзень помсты, каб памсьціцца праціўнікам Сваім, і меч будзе жэрці, і насыціцца, і ўп'ецца крывёю іхнаю, бо аброк Спадара СПАДАРА войскаў у паўночным краю, ля ракі Еўрату. 11 Узыходзь да Гілеаду й вазьмі бальсаму, дзеўка, дачка Ягіпту; дарма ты ўжываеш шмат лекаў, ўздараўленьня няма табе. 12 Народы пачулі ганьбу тваю, і вык твой напоўніў зямлю, бо дужасіл стыкнуўся з дужасілам, і абодва загінулі разам".

1З Слова, што казаў СПАДАР Ярэме, прароку, як Невухадрэцар, кароль Бабілёнскі, прыйдзе зразіць зямлю Ягіпецкую: 14 „Накажыце ў Ягіпце й агаласіце ў Міґдоле, і агаласіце ў Нофе а ў Тагпангесе, скажыце: ,Стань і прыгатуйся, бо меч пажарэць навокал цябе'. 15 Чаму твой адважнік вымецены? - Не стаіць, бо СПАДАР адпіхнуў яго. 16 Ён памножыў падаючых; але, валяцца адзін на аднаго й кажуць: ,Устань, зьвярнімася да люду свайго й да роднае зямлі свае ад мяча ўцісканьніка'. 17 Крычаць там: ,Фараон, кароль Ягіпецкі, крыксун, ён прапусьціў прызначаны час'. 18 „Жыў Я, агалашае Кароль - СПАДАР войскаў імя Ягонае: напэўна, як Табор меж гораў і як Карміл ля мора, прыйдзе ён. 19 Снадзі палону зрабі сабе, жыхарка, дачка Ягіпту, бо Ноф стане пустынёю, спалены, бяз жыхара.

20 „Ягіпет - пазорная цяліца; але зыкаўка з поўначы лётма прыляцела на яе. 21 Таксама найміты сярод яго, як укормленыя валы, але яны - таксама зьвярнуліся назад, уцяклі разам, не стаялі, бо дзень няшчасьця іхнага прышоў на іх, пара даведаньня да іх. 22 Голас ягоны будзе сіпець, як гадзіны, бо яны йдуць із войскам, ізь сякірамі прыйдуць на яго, як секачы. 23 Высякуць лес яго, агалашае СПАДАР, дарма што нельга яго палічыць, бо іх болей чымся шаранчы, няма ім ліку. 24 Паганьбена дачка Ягіпту, аддана ў руку люду паўночнага". 25 Кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: „Гля, Я даведаўся да Амона з Но а да фараона а да Ягіпту з багамі іхнымі і з каралямі іхнымі, да фараона й тых, што спадзяюцца на яго. 26 І аддам іх у руку тых, што шукаюць душаў іхных, і ў руку Невухадрэцара, караля Бабілёнскага, і ў руку слугаў ягоных; а просьле гэтага ён будзе населены, як у дні старыя, агалашае СПАДАР.

23 „А ты ня бойся, слуга мой Якаве, і не лякайся, Ізраелю, бо вось, я вывальню цябе здалеку і насеньне твае ізь зямлі палону іхнага; і Якаў зьвернецца, і сьцішыцца, і супакоіцца, і няма палохаючага. 28 Ня бойся ты, слуга Мой Якаве, агалашае СПАДАР; бо Я з табою, бо Я ўчыню канец усім народам, куды Я выгнаў цябе, але ня ўчыню канца табе, але мерна буду казьнерыць цябе, але за ані нявіннага ня буду мець цябе".

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152

47Слова СПАДАРОВА, што было Ярэме, прароку, празь Пілішчан, уперад чымся фараон зразіў Газу. 2 „Гэтак кажа СПАДАР: абач, падыймаюцца воды з поўначы і стануць цур'ём, што разьліваецца, і зальлюць зямлю і ўсе, што напаўняе яе, места а жыхараў яго; тады закрычаць людзі, і завыюць усі жыхары зямлі. З Ад тупату капытоў дужых коні, драганьня цялежак, грукату колаў айцове не аглядаюцца на сыноў, бо рукі апусьціліся 4 З прычыны настаючага дня, каб аглабаць усіх Пілішчан, выгубіць ля Тыру а Сыдону ўсіх памачнікоў, што засталіся, бо СПАДАР аглабае Пілішчан, астачу абтоку Кафтор. 5 Лысіна прыходзе на Ґазу, Ашкелон гіне, астача даліны іхнае. Пакуль ты будзеш рэзацца ? 6 О бяда, мечу СПАДАРОЎ, пакуль ты не супакоішся? увыйдзі ў похву сваю, супакойся а змоўкні. 7 Як можа ён супакоіцца, калі СПАДАР расказаў яму? На Ашкелон а на ўзмор'е, туды Ён прызначыў яго".

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152

48 Праз Моава гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: „Бяда Неву, бо яно аглабана; паганьбены а ўзяты Кірафаім; паганьбены Місґаў і патрышчаны. 2 Няма болей хвалы Моаву; у Гэшбоне задумляюць ліха на яго, кажучы: Прыходзьце й вынішчыма яго з быцьця народам'. І ты, Мадмене, занямееш, меч пойдзе за табою. З Слухай! крык із Горонаіму, глабаньне а вялікае патрышчаньне. 4 Моаў патрышчаны, ўзьнялі крык дзецяняты ягоныя. 5 Бо на ўзыходзе на Луґіф плачма плачуць, бо на зыходзе да Горонаіму ўцісканьнікі будуць чуць крык патрышчаньня. 6 Уцякайце, ратуйце душы свае й будзьце, як яленец на пустыні. 7 За тое, што ты спадзяваўся на гарады свае а на скарбы свае, то ты таксама будзеш узяты, і Хемош пойдзе ў палон ізь сьвятарамі а князьмі сваімі разам. 8 І прыйдзе глабаньнік на кажнае места, і ніякае места не ўцячэць, і загіне даліна, і раўніна будзе зьнішчана, як СПАДАР сказаў. 9 Дайце крылы Моаву, каб ён лётма паляцеў, бо месты ягоныя будуць спустошаны, бязь нікога, хто жыў бы у іх. 10 Пракляты, хто робе работу СПАДАРОВУ ізрадліва, і пракляты, хто ўдзержуе меч свой ад крыві. 11 Моаў чуўся супакойным з маладосьці свае й сядзеў на дражджах сваіх, і ня быў пераліваны із судзіны да судзіны, і не хадзіў у палон; затым у ім застаўся смак ягоны, і пах ягоны не зьмяніўся.

12 „Затым, гля, настаюць дні ягоныя, агалашае СПАДАР, што Я пашлю на яго спаражняньнікаў, каторыя спарожняць яго, спарожняць судзьдзе ягонае й разаб'юць бутлі іхныя. 1З І асарамаціцца Моаў за Хемош, як дом Ізраеляў быў асарамочаны за Бэт-Эль, надзею сваю. 14 Як вы кажаце: Мы людзі адважныя й дужыя да вайны' ? 15 Моаў разглабаны, і ўзяты месты ягоныя, і выборныя дзяцюкі ягоныя пашлі на зарэз, агалашае Кароль, - СПАДАР войскаў імя Ягонае. 16 Блізка да прыходу няшчасьце Моава, і ліха ягонае дужа барзьдзіць. 17 Плачча па ім усі, што каля яго, і ўсі вы, што знаеце імя ягонае, кажыце: ,Як паломлены кій моцны, палка пазору ягонага!'. 18 Зыйдзі ізь сьці й сядзь на выпраглую зямлю, жыхарка-дачка Дывону, бо глабаньнік Моава прыйдзе на цябе, абура моцныя гарады твае. 19 Стой ля дарогі й назірай, жыхарка Ароіру, пытайся ў тога, хто ўцякае, і ў тога, хто ратуецца, кажы: ,Што прыгадзілася?' 20 Моаў асарамочаны, бо патрышчаны; галасіце й крычыце, накажыце гэта ўв Арноне, што Моаў паглабаны. 21 І суд прыходзе на край раўніны, на Голон а на Ягзу а на Мефааф 22 А на Дывон а на Нево а на Бет-Дыўлафаім 23 А на Кірафаім а на Бет-Ґамул а на БетМеон 24 А на Кероф а на Воцру а на ўсі месты зямлі Моава, далёкія й блізкія. 25 Адцяты рог Моаву, і патрышчана. плячо ягонае, кажа СПАДАР. 26 Дайце напітку яму, каб упіўся, бо ён вяльмуваўся супроці СПАДАРА; і Моаў будзе валяцца ў ірвакох сваіх, і станецца пасьмехам таксама. 27 Бо ці ня быў Ізраель пасьмехам табе? ці ён апынуўся меж злодзеяў, бо як толькі загукаеш празь яго, ты ківаеш. 28 Пакіньце месты й жывіце на скалах, жыхары Моаву, і будзьце як галуба, што віець гняздо свае на бакох узыходу ў пячору. 29 Мы чулі гордасьць Моава - ён вельма горды - пыху ягоную а пыхатасьць ягоную а гордасьць ягоную а велягурыстасьць сэрца ягонага. 30 Я ведаю, агалашае СПАДАР, гнеў ягоны, але ён несправядлівы; замеры ягоныя, але яны нічога справядлівага не зрабілі. 31 Затым Я буду галасіць па Моаву, крычэць па ўсіх Моаўлянах; па людзёх Кір-Гэрэсу буду стагнаць. 32 Болей за плаканьне па Языру Я плачу па табе, о віно сыўмаскае; пагоны твае пусьціліся за мора, дасяглі аж да мора Языру, глабаньнік напаў на летныя плады твае й на віназбор твой. 33 І радасьць, і весялосьць адабраны ад уродлівага поля й ад зямлі Моаўскае; і віно ў таўчэльні суняў, ніхто не таўчэць яго з гуканьням, гуканьне ня ё гуканьням. 34 Ад галашэньня Гэшбону аж да Елеялы, але да Ягаза яны ўзьнялі голас, ад Цоару аж да Горонаіму, да трэйцяга Еґлафу, бо таксама воды Німрымскія стануць пустынямі. 35 І Я спыню, агалашае СПАДАР, абраканьне на ўзвышшах і кадзеньне багом іхным. 36 Затым сэрца Мае па Моаву, як дуда, дудзець будзе; і сэрца Мае па людзёх Кір-Гэрэсу, як дуда, дудзець будзе, бо множасьць, прыдбаная ім, загінула. 37 Бо ў кажнага галава лысая і кажнага барада астрыжана, на руках у ўсіх нарэзы і на сьцёгнах зрэбніна. 38 На ўсіх стрэхах у Моава й на ўсіх вуліцах яго жалоба, бо Я патрышчыў Моава, як судзіну нялюбую, агалашае СПАДАР. 39 Як ён патрышчаны й выюць! Як Моаў адвярнуў завыек у сораме! Гэтак Моаў стаў пасьмехам а жахам усім, што навокал яго";

40 Бо гэтак кажа СПАДАР: „Гля, ён паляціць, як арол, і распусьце крылы свае над Моавом. 41 Кіроф будзе ўзяты, і гарады захоплены. Сэрца адважных Моаўлян будзе таго дня, як сэрца хворае жонкі. 42 І Моаў будзе вынішчаны зь людаў, бо вяльмуваўся супроці СПАДАРА. 43 Страх а яма а пасадка на цябе, жыхару Моава, агалашае СПАДАР. 44 Хто ўцячэць із страху, - уваліцца ў яму; а калі вылезе зь ямы, - луча ў пасадку, бо Я навяду на яго, на Моава, год кары на іх, агалашае СПАДАР. 45 Уцякаючыя адзяржаліся з высіленьня пад сьценям Гэшбону, бо вышла цяпло з Гэшбону й поламя з пасярод Сыгону, і пажарэць бакі Моававы й цемя сыноў вераску. 46 Бяда табе. Моаве, люд Хемоша гіне; бо сынове твае ўзяты палоненікамі й дачкі твае - у палон. 47 Але зьвярну палон Моаваў у вапошнія дні, кажа СПАДАР". Дагэтуль рассудак праз Моава.

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152

49 Праз сыноў Амонавых гэтак кажа СПАДАР: „Ціж няма сыноў у Ізраеля? ціж спадкаемцы няма ў яго? Чаму ж Мілхому спала зямля Ґад, і люд ягоны жывець у местах яе? 2 Затым, гля, настаюць дні, агалашае СПАДАР, калі Я прычыню чуць ваенны крык у Раўве сыноў Амонавых, і яна будзе спустошанаю гараваткаю, і дачкі яе будуць спалены цяплом, і спадуць Ізраелю тыя, каторым быў стаўшы Ізраель, кажа СПАДАР. З Вый, Гэшбоне, бо Ай аглабаны. Крычыце, дачкі Раўвіны, паперажыцеся зрэбнінаю, будзьце ў жалобе й туляйцеся меж платоў, бо кароль іхны пойдзе ў палон ізь сьвятарамі сваімі а князьмі сваімі разам. 4 Што ты хвалішся далінамі? даліна твая сьцякае, ізрадлівая дачка, што спадзявалася на скарбы свае, кажучы: ,Хто прыйдзе на мяне?' 5 Гля, Я навяду страх на цябе, кажа Спадар СПАДАР, Бог войскаў, з усяе аколіцы твае, і вы будзеце выпіхнены адзін за адным, і ня будзе каму

зьбіраць тулякоў. 6 Але просьле гэтага. Я зьвярну з палону сыноў Амонавых, агалашае СПАДАР".

7 Узглядам Едома гэтак кажа СПАДАР войскаў: „Ці няма ўжо мудрасьці ў Фемане? загінула рада ў разумных? змарнела іхная мудрасьць? 8 Уцякайце, абярніцеся назад, хавайцеся глыбака жыць, жыхары Дэдану, бо няшчасьце Есавава навяду на яго ў часе даведаньня да яго. 9 Калі б абіраньнікі вінных ягадаў прышлі да цябе, ці не пакінулі б некатрага неабабранага віна? Калі б злодзеі прышлі ночы, яны зьнішчылі б толькі, колькі ім досыць. 10 Але Я абгаліў Есава, адкрыў патайныя месцы ягоныя, і ён ня можа схавацца; паглабана насеньне ягонае а браты ягоныя а суседзі ягоныя, і яго няма. 11 Пакінь усі дзеці - сіроты свае: Я захаваю жывыя; і няхай ўдовы твае спадзяюцца на Мяне";

12 Бо гэтак кажа СПАДАР: „Вось, калі тыя, што не заслужылі піць чары, канечне будуць піць яе, ціж ты застанешся непакараны? Ты не застанешся непакараны, але канечне будзеш піць; 1З Бо Сабою Самым прысягнуў, агалашае СПАДАР, што Воцра стане пустынёю, ганьбаю а разьвярненьням а праклёнам, і ўсі месты яе будуць разьвярненьням вечным". 14 Я чуў ведамку ад СПАДАРА, і пасол пасланы да народаў, кажучы: „Зьбярыцеся й ідзіце на яе, і станьце да бітвы; 15 Бо, гля, Я ўчыніў цябе малым меж народаў і грэбаваным меж людзёў. 16 Ляк цябе зьвёў цябе, пыха сэрца твайго, о ты, што жывеш у раськепінах скалы, што займаеш верх узгорку, хоць бы ты зьвіў гняздо свае так высака, як арол, Я зрыну цябе далоў адгэнуль, агалашае СПАДАР. 17 Таксама Едом будзе спустошаны; кажны, што пройдзе ля яго, зумеецца а сьвісне з прычыны ўсіх болькаў ягоных. 18 Як зрыненыя Содома а Ґомора а суседзі іхныя, кажа СПАДАР, так ні водная людзіна ня вытрывае там, і сын людзкі ня будзе жыць у ім. 19 Гля, ён увыйдзе як леў ад узьнятага Ёрдану на ўмацаваня сялібы; але зараз Я прысілю яго адбегчы ад яго, і хто абраны, таго Я прызначу над ім; бо хто падобны да Мяне? і хто можа прызначыць рок Імне? які пастыр стане супроці Мяне ? 20 Затым слухайце раду СПАДАРОВУ, што Ён пастанавіў на Едома, і думкі Ягоныя, што Ён задумаў на жыхараў Феману: ці ня выцягнуць іх найменшыя з чарады ? ці ня спустошаць ім дамовы іхнае? 21 Ад грукату паду іхнага страсянулася зямля, гук галашэньня іхнага чуваць ля Чырвонага Мора. 22 Гля, ён, як арол, узьнімаецца і распусьце крылы свае над Воцраю, і таго дня сэрца адважных Едомлян будзе, як сэрца жонкі ў хваробе ейнай".

23 Праз Дамашак. „Гамаф а Арпад засаромленыя, бо яны пачулі благія ведамкі, яны замлелі, яны ўзрушаны, як мора, ня могуць супакоіцца. 24 Дамашк кволее, абярнуўся ўцякаць, і дрыгота ахапіла яго, немарасьць а болі схапілі яго, як парадзіху. 25 Быццам ня мела застацца места славутае, места радасьці Мае! 26 Затым паваляцца дзяцюкі ягоныя на вуліцах ягоных, і ўсі ваюны выгублены будуць таго дня, агалашае СПАДАР войскаў. 27 І запалю цяпло на сьцяне Дамашку, і пажарэць палацы Вен-Гадада".

28 Праз Кідар а каралеўствы Гасорскія, каторыя зразіў Невухадрэцар, кароль Бабілёнскі, гэтак сказаў СПАДАР: „Уставайце, ідзіце на Кідар і аглабайце сыноў усходу. 29 Буданы іхныя й стады іхныя адбяруць, іхныя апоны й усе судзьдзе іхнае, і вярблюды іхныя возьмуць сабе, і будуць крычэць ім: ,Страх адусюль!' 30 Уцякайце, цягніцеся далёка, жывіце глыбака, жыхары Гасору, агалашае СПАДАР, бо нараджаецца радаю супроці вас Невухадрэцар, кароль Бабілёнскі, і думае думу на вас .31 Уставайце, узыйдзіце да народу здаволенага, што жывець нядбайна, агалашае СПАДАР, што ня мае брамаў ані загадаў, што жывець адзінотна. 32 І вярблюды іхныя будуць адданы на здабытак, і множасьць статку на глабаньне, і Я разьвею на кажны вецер тых, што абцінаюць бакі, і адсюль навяду на іх няшчасьце, агалашае СПАДАР. 33 І будзе Гасор пячораю шакалаў, спустошаньням навекі; не аселіцца там людзіна, і ня будзе жыць там сын людзкі".

34 Тое слова СПАДАРОВА, што было да Ярэмы, прарокі, празь Елам на пачатку дзяржавы Сэдэкі, караля Юдэйскага, кажучы: 35 Гэтак кажа СПАДАР войскаў: „Гля, я патрышчу лук Еламу, галоўную моц яго. 36 І навяду на Елам чатыры вятры з чатырох канцоў неба, і разьвею іх на ўсі тыя вятры, і ня будзе народу, куды выпхненыя Еламцы ня прыйдуць. 37 І Я напалохаю Елам перад непрыяцельмі ягонымі й тымі, што шукаюць душы іхнае; і навяду ліха на іх, палкі гнеў Свой, агалашае СПАДАР, і пашлю меч за імі, пакуль ня выгублю іх. 38 І пастанаўлю пасад Свой у Еламе, і выгублю стуль караля а князёў, агалашае СПАДАР. 39 Але станецца ў вапошнія дні, што Я зьвярну палон Елама, агалашае СПАДАР".

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152

50 Слова, што казаў СПАДАР Ярэмам прарокам праз Бабілён, празь зямлю Хальдэяў: 2 „Абясьціце меж народаў і агаласіце, і пастанавіце сьцяг, агаласіце, не таіце, кажыце: ,Бабілён узяты, Віл паганьбены, Меродах патрышчаны, балваны яго паганьбены, абразы патрышчаны', З Бо з поўначы ўсходзе народ на яго, каторы надта спустоша зямлю ягоную, не аселіцца там у ёй ніхто ад чалавека да статку, пацягнуцца, пойдуць. 4 Тых дзён а, таго часу, агалашае СПАДАР, сынове Ізраелявы прыйдуць, яны а сынове Юдзіны разам, ідучы й плачучы, прыйдуць і будуць шукаць СПАДАРА, Бога свайго. 5 Будуць пытацца дарогі да Сыёну зь відамі, зьверненымі туды, кажучы: ,Ідзіма а прылучымася да СПАДАРА змоваю вечнаю не забыванаю'.

6 „Люд Мой - згубленыя авечкі; пастыры іхныя зьвялі іх на бездараж, зьвярнулі іх на горы; яны йшлі з гары на ўзгорак, забыліся пасьцьбішча свае. 7 Усі, што знаходзілі іх, жэрлі іх, і праціўнікі іх казалі: ,Мы ня вінныя, бо яны ізграшылі супроці СПАДАРА. Сяліба справядлівасьці, надзея айцоў іхных СПАДАР'. 8 Падарожжуйце з пасярод Бабілёну і выходзьце ізь зямлі Хальдэйскае, будзьце, як казлы перад стадамі; 9 Бо гля, Я ўзрушу й прывяду на Бабілён збор вялікіх народаў з паўночнага краю, і зладзяцца супроці яго, адгэнуль ён будзе ўзяты; стрэлы ягоныя як навытыраны дужасіл, не зварачаюцца дарма. 10 І Хальдэя станецца здабыткам, усі, што будуць глабаць яе, здаволяцца, агалашае СПАДАР; 11 Бо вы весяліліся, бо вы цешыліся, нікбеньнікі спадку Майго, бо вы сыцелі, як цяліца на траве, і раўлі, як быкі. 12 Вельмі будзе засаромлена маці ваша, спалатнее радзіха вашая; вось, найнегаднейшы з народаў будзе пустынёю, сухою зямлёю а сьцепам; 1З Бо ад гневу СПАДАРОВАГА яна будзе незаселенаю, але чыста спустошанаю: кажны, што пройдзе ля Бабілёну, зумеецца і сьвісьне на ўсі болькі яго. 14 Зладзьцеся на Бабілён навокал яго; усі, што напінаеце лук, страляйце ў яго, не шчаджайце стрэлаў; бо ён ізграшыў супроці СПАДАРА. 15 Навокал крычыце на яго; ён апусьціў рукі свае, под ягоны разваліўся, сьцены ягоныя абураны, бо гэта помста СПАДАРОВА.; памсьціцеся яму: як ён рабіў, зрабіце яму. 16 Выгубіце сяўбіта з Бабілёну й таго, хто дзяржыць серп у жніво; бо ад згубнага мяча хай кажны зьвернецца да люду свайго й кажны хай уцячэць да зямлі свае.

17 „Авечка рассыпаная Ізраель; лявы разарвалі яе; перш кароль Асырскі жэр яе, а наапошку гэты Невухадрэцар патрышчыў ёй косьці.

18 „Затым гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: гля, Я даведаюся да караля Бабілёнскага й да зямлі ягонае, як Я даведаўся да караля Асырскага. 19 І зьвярну Ізраеля да сялібы ягонае, і ён будзе пасьціцца на Карміле а на Воцры, і на гары Яхрэмавай і ў Ґілеадзе насыціцца душа ягоная. 20 Тых дзён і таго часу, агалашае СПАДАР, будуць шукаць бяспраўя Ізраелявага, і ня будзе, і грэх Юдзін, і ён ня будзе знойдзены; бо Я дарую тым, каторых пакіну.

21 „Узыйдзі на зямлю Мерафаім а на жыхараў Пекоду, спустош а акануй усе за імі, агалашае СПАДАР, і зрабі подле ўсёга, што Я расказаў табе. 22 Гук бітвы на зямлі і вялікае забурэньне. 23 Як адсечаны а разьбіты молат усяе зямлі! як Бабілён стаў спустошаньням меж народаў! 24 Я пастанавіў пасадку на цябе, і ты злоўлены, Бабілёне, і ты ня ведаў; ты знойдзены а таксама схоплены, бо ты ходаўся із СПАДАРОМ. 25 Адчыніў СПАДАР скарб свой і вынес зброю абурэньня Свайго, бо справа ў Спадара, СПАДАРА войскаў, у зямлі Хальдэйскай. 26 Ідзіце на яе з канца, адамкніце сьвірны ейныя, тапчыце яе, як стагі, і зьнішчыце яе, хай ня будзе ў яе астачы. 27 Забіце ўсі валы ейныя, няхай яны йдуць на зарэз; бяда ім! бо прышоў дзень іхны, пара даведаньня да іх. 28 Чутны голас тых, што ўцякаюць і ратуюцца ізь зямлі Бабілёнскае, наказаць у Сыёне помсту СПАДАРА, Бога нашага, помсту за палац Ягоны. 29 Згукайце на Бабілён шмат, усіх, што напінаюць лук, аблягайце яго навокал, хай ня будзе ўцекаў; адплаціце яму подле ўчынку ягонага; подле ўсёга, што ён рабіў, зрабіце яму; бо ён быў пыхаты да СПАДАРА, да Сьвятога Ізраелявага. 30 За тое маладзёны падуць на вуліцах, і ўсі мужы-воі загінуць таго дня, кажа СПАДАР.

31 „Гля, Я на цябе, пыхаты, агалашае СПАДАР, Бог войскаў, бо настаў дзень твой, час даведаньня да цябе. 32 І спатыкнецца пыхаты, і паваліцца, і ніхто не падыйме яго; і запалю цяпло ў местах ягоных, і яно пажарэць усе навокал яго.

33 „Гэтак кажа СПАДАР войскаў: уцісьненыя сынове Ізраелявы а сынове Юдзіны разам, і ўсі, што ўзялі іх палоненікамі, моцна дзяржаць іх, адмаўляюцца выпусьціць іх. 34 Іх адкупіцель моцны: СПАДАР войскаў імя Ягонае; канечне абароне справу іхную, каб супакоіць зямлю, і выжане жыхараў Бабілёну. 35 Меч на Хальдэяў, агалашае СПАДАР, і на жыхараў Бабілёну, і на князёў, і на мудрыцоў ягоных. 36 Меч на хвалькоў, і яны здурнеюць; меч на дужасілаў ягоных, і яны зьлякаюцца; 37 Меч на коні іхныя, і на цялежкі іхныя, і на ўвесь мешаны люд, што сярод яго, і яны стануць жанкамі; меч на скарбы ягоныя, і яны будуць паглабаны. 38 Сухмень на воды ягоныя, і яны высахнуць; бо гэта зямля выразаных, і балванамі сваімі яны хваляцца. 39 За тое будуць жыць там дзікія зьвяры пустыняў а абтокаў, і савяняты будуць жыць на ёй, і ня будзе ўжо населена навекі, і ня будуць жыць на ёй ад пакаленьня аж да пакаленьня. 40 Як СПАДАР абурыў Содому а Ґомору а суседнія месты іх, агалашае СПАДАР, так ні водная людзіна ня вытрывае там, і ніякі сын людзкі ня будзе жыць у ёй. 41 Гля, з поўначы прыходзе люд, і вялікі народ, і шмат якія каралі ўзрушаны з украінаў зямлі. 42 Лук а дзіду яны будуць дзяржаць; яны неміласьціўныя і не пажалеюць; голас іхны будзе раўсьці, як мора; будуць езьдзіць конна, зладзяцца, як муж на вайну, супроці цябе, дачка Бабілёну. 43 Пачуў кароль Бабілёнскі ведамку празь іх, і рукі ягоныя скволелі; мука схапіла яго, боль, як трудненьне парадзіхі. 44 Гля, узыходзе як леў ад узьнятага Ёрдану на, ўмацаваныя сялібы; але якга Я прысілю іх адбегчы ад яго, і абранага прызначу над ім; бо хто падобны да Мяне? і хто прызнача рок Імне? які пастыр стане супроці Мяне? 45 Затым слухайце раду СПАДАРОВУ, што Ён пастанавіў на Бабілён, і замеры Ягоныя, што Ён замерыў на зямлю Хальдэяў: ці ня выцягнуў іх найменшыя з чарады? ці ня спустоша ім дамовы іхнае? 46 Ад гуку пры ўзяцьцю Бабілёну зямля здрыганулася, і галашэньне пачута меж народаў".

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152

51 Гэтак кажа СПАДАР: „Гля, Я ўзрушу згубны вецер на Бабілён і на жывучых сярод тых, што паўстаюць супроці Мяне. 2 І пашлю на Бабілён веяньнікаў, каб разьвеяць яго і спустошыць зямлю ягоную; бо ў дзень немарасьці яны будуць навокал яго. З Няхай стралец моцна напінае лук свой на напінаючага і на тога, хто вяльмуецца панцырам сваім; і не шчаджайце маладзёнаў яго, выгубіце ўсе войска ягонае. 4 Гэтак забітыя падуць у зямлі Хальдэйскай, і прабітыя на вуліцах яе; 5 Бо не ўдавец Ізраель ані Юда ў Бога свайго, СПАДАРА войскаў, дарма што зямля іхная напоўнена віною супроці Сьвятога Ізраелявага. 6 Уцякайце з пасярод

Бабілёну і ратуйце кажны душу сваю, ня гіньце ад бяспраўя ягонага; бо гэта час помсты СПАДАРОВАЕ, Ён аддаець яму заплату. 7 Бабілён быў залатою чараю ў руццэ СПАДАРОВАЙ, з каторае ўпілася ўся зямля: народы пілі зь яе віно, ад гэтага народы ад розуму адышлі. 8 Зьнецікі загінуў Бабілён і патрышчыўся; галасіце па ім, вазьміце бальсам. на боль ягоны, можа ён ачуняе. 9 Мы лячылі Бабілён, але ён не ачуняў; Пакіньце яго, і йдзіма кажны да краю свайго, бо суд ягоны дасяг да неба і ўзьняўся аж да булакоў. 10 СПАДАР вывеў справядлівасьць нашу; прыходзьце, і азнайміма на Сыёне справу СПАДАРА, Бога нашага. 11 Чысьціце стрэлы, напаўняйце сагайдакі; СПАДАР пабудзіў дух каралёў Мідзкіх, бо замер Ягоны да Бабілёну, зьнішчыць яго, бо гэта помста СПАДАРОВА, помста за палац Ягоны. 12 На сьцены Бабілёну пастанавіце сьцяг, змацніце варту, пастаыавіце вартаўнікоў, прыгатуйце засаду, бо СПАДАР замерыў і спраўдзе, што Ён вымавіў на жыхараў Бабілёну. 13 О ты, што жывеш ля водаў вялікіх, багаты скарбамі, прышоў канец твой, мера прагавітасьці твае.

14 Прысягаў СПАДАР войскаў на душу Сваю: канечне напоўню цябе людзьмі, як шаранчою, і падыймуць крык на цябе.

15 „Ён учыніў зямлю сілаю Сваёю, заклаў сьвет мудрасьцю Сваёю й прасьцяг неба розумам Сваім. 16 Як Ён пушчае голас, равуць воды ў нябёсах, і Ён прычыняе, што пары падыймаюцца з канцоў зямлі, прычыняе маланьню дажджу й пасылае вецер із скарбніцаў Сваіх. 17 Кажная людзіна шалее із знацьця, сарамаціцца кажны літоўнік балваном, бо літы абраз ягоны - ашука і духа ў іх няма. 18 Яны марнасьць, работа абмылаў; часу даведаньня да іх яны загінуць. 19 Не як іх, Дзель Якавава, бо Ён Учыньнік усяго, і Ён посах спадку Свайго; СПАДАР войскаў імя Ягонае.

20 „Ты булава Мая, ваенная зброя, бо табою Я трышчыў народы й табою Я бураў каралеўствы; 21 І табою трышчыў каня й коньніка яго, і табою трышчыў цялежкі й возьніка іх; 22 І трышчыў табою мужчыну й жонку, і трышчыў табою старога й маладога, і трышчыў табою дзяцюка й дзеўку; 23 Трышчыў табою пастыра й чараду ягоную, і трышчыў табою ралейніка й парку запрэжаную яго, і трышчыў табою вайводцаў а дзяржаўцаў. 24 І адплачу Бабілёну а ўсім жыхарам Хальдэі за ўсе ліха, што яны зрабілі на Сыёне на ачох вашых, агалашае СПАДАР.

25 „Гля, Я на цябе, згубная гара, што нікбіш усю зямлю, кажа СПАДАР; і Я выцягну руку Сваю на цябе, і скачу цябе із скалаў, і зраблю цябе палаючаю гарою. 26 І ня будуць браць ізь цябе каменя пад вугол ані каменя на под, але будзеш спусьцелаю навекі, агалашае СПАДАР. 27 Падыйміце сьцяг на зямлі, трубіце ў трубу памеж народаў, пасьвяціце народы на яго, згукайце на яго каралеўствы Арарату, Міні а Ашкеназу, прызначча супроці яго вайводу, узьвядзіце коні, як шаранчу касматую. 28 Пасьвяціце на яго народы: каралёў Міды, вайводцаў яе, і ўсіх дзяржаўцаў яе, і кажную зямлю дзяржавы яе. 29 І дрыжыць і хварэе зямля, бо здойсьніў на Бабілёне думкі Свае СПАДАР, каб зрабіць зямлю Бабілёнскую пусташай, бяз жыхара. 30 Дужасілы бабілёнскія перасталі біцца, яны перабываюць у гарадох; моц іхная скволела, сталіся як жанкі; запалілі сялібы яго, завалы яго паломлены. 31 Адзін станьнік бяжыць наўпярэймы другому, і пасланец - наўпярэймы пасланцу, наказаць каралю Бабілёнскаму, што места ягонае пераможана з канца, 32 І што броды захоплены, і агарожы спалены цяплом, і ваюны спалохаўшыся.

33 „Затым гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: дачка Бабілёну - як такаўня, пара малаціць на ёй; яшчэ крыху й настане час жніва ейнага". 34 „Жэр мяне, трышчыў мяне Невухадрэцар, кароль Бабілёнскі, зрабіў мяне, як дзіўства, напаўняў жывот свой ласонікамі маімі, выкінуў мяне. 35 Ўсілства, зробленае імне, і цела мае - на Бабілёне", скажа жыхарка Сыёну; і „Кроў мая - на жыхарах Хальдэі", скажа Ерузалім.

36 Затым гэтак кажа СПАДАР: „Гля, Я буду прававацца за справу тваю й памшчу помсту тваю, і высушу мора ягонае, і высушу жарало ягонае; 37 І станецца Бабілён кучамі, сялібаю шакалаў, жахам а сьвістам, бяз жыхара. 38 Разам, як маладыя лявы, заравуць яны, страпянуцца, як левяняты. 39 Як яны разьюрацца, Я зраблю ім чэсьць і дам ім, каб упіліся, каб цешыліся й заснулі вечным сном, і не прачхнуліся, агалашае СПАДАР. 40 Зьвяду іх, як ягняты на зарэз, як бараны з казламі. 41 Як Шэшах узяты! і як хвала ўсяе зямлі схоплена! Як Бабілён стаў зумленьням меж народаў! 42 Паднялося мора на Бабілён, пакрыла множасьцяй хваляў сваіх. 43 Месты ягоныя сталі зумленьням, сухою зямлёю а пустынёю, зямлёю, на якой ня жывець ніякая людзіна, ані сын людзкі не праходзе там. 44 І даведаюся да Віла ў Бабілёне, і вырву з роту ягонага тое, што ён глынуў, і народы ўжо не пабягуць да яго; таксама сьцяна бабілёнская паваліцца. 45 Выходзьце з пасярод яго, людзе Мой, і ратуй кажны душу сваю ад палкага абурэньня СПАДАРОВАГА. 46 Хай ня стане лішне млявым сэрца вашае, і ня бойцеся дзейкі, што будзе чуваць у зямлі, дзейкі, што прыйдзе аднаго году, і за ёю дзейкі другога году, і ўсілства ў зямлі, дзяржаўца супроці дзяржаўцы.

47 „Затым, гля, настануць дні, што Я даведаюся да балваноў бабілёнскіх, і ўся зямля засароміцца, і ўсі раненыя ейныя загінуць сярод яе. 48 І запяюць над Бабілёнам неба, і зямля, і ўсе, што на іх; бо з поўначы прыйдуць на яго глабаньнікі, агалашае СПАДАР. 49 Як Бабілён ськідаў пабітых Ізраялян, так у Бабілёне падуць пабітыя ўсяе зямлі. 50 Уцеклыя ад мяча йдзіце, не адзержуйцеся; здалеку ўспомніце СПАДАРА, і няхай прыйдзе вам удум Ерузалім. 51 ,Мы асарамочаны, бо мы чулі ганьбу, сорам пакрыў віды нашы, бо чужаземцы ўвыйшлі ў сьвятыню дому СПАДАРОВАГА'.

52 „Затым, гля, настануць дні, кажа СПАДАР, калі Я даведаюся да балваноў ягоных, і па ўсёй зямлі будуць стагнаць раненыя. 53 Хоць бы Бабілён узьняўся да неба і хоць бы ён умацаваў на вышыні сілу сваю, ад Мяне прыйдуць глабаньнікі на яго, агалашае СПАДАР. 54 Голас галосе з Бабілёну і вялікае патрышчаньне - ізь зямлі Хальдэйскае, 55 Бо СПАДАР пустоша Бабілён і зьнішчыў у яго вялікі голас, хвалі яго равуць, як вялікія воды, гом іх гуку разьлягаецца; 56 Бо глабаньнік прышоў на яго, на Бабілён, і дужасілы ягоныя ўзяты, кажны з лукаў іхных патрышчаны; бо СПАДАР, Бог адплаты, канечне адплаце. 57 І дам упіцца князём ягоным а мудрыцом ягоным а вайводцам ягоным а дзяржаўцам ягоным а дужасілам ягоным, і яны заснуць сном вечным, і не прачхнуцца, агалашае Кароль, - СПАДАР войскаў імя ягонае.

58 „Гэтак кажа, СПАДАР войскаў: шырокія сьцены Бабілёну будуць супоўна абураны, і высокія брамы ягоныя будуць спалены цяплом; і будуць працаваць народы дарма, і людзі на цяпло, і будуць стамаваны".

59 Слова, што Ярэма, прарока, расказаў Сэраі, сыну Ніра Магсэенка, як гэты йшоў із Сэдэкам, каралём Юдэйскім, да Бабілёну, чацьвертага году дзяржавы ягонае; а Сэрая быў галоўны пакладнік. 60 А Ярэма напісаў усе ліха, што прыйдзе на Бабілён, у вадну кнігу ўсі гэтыя словы, напісаныя на Бабілён. 61 І сказаў Ярэма Сэраі: „Як ты прыйдзеш да Бабілёну, то разгледзь і чытай усі гэтыя словы, 62 І скажы: ,СПАДАРУ, Ты казаў праз гэтае месца, каб выгубіць яго, каб ніхто не застаўся ў ім, ад людзіны аж да жывёлы, але будзе яно пустым навекі'. 63 І будзе, як ты скончыш чытаньне гэтае кнігі, прывяжы да яе камень і кінь на сярэдзіну Еўфрату, 64 І скажы: ,Гэтак занурыцца Бабілён і не паўстане зь ліха, што Я навяду на яго, і яны стамуюцца' ". Дагэтуль словы Ярэміны.

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152

52 Сэдэку было дваццаць адзін год, як ён загаспадарстваваў, і гаспадарстваваў адзінанцаць год у Ерузаліме; а імя маці ягонае Гамуталь Ярэмішка, зь Ліўны.

2 І ён рабіў ліха ў ваччу СПАДАРОВЫМ, подле ўсёга, што Егоякім рабіў; З За тое ад гневу СПАДАРОВАГА сталася ў Ерузаліме а ў Юдэі, што ажно Ён адхінуў іх ад віду Свайго; і збунтаваўся Сэдэка супроці караля Бабілёнскага. 4 І сталася дзявятага году дзяржавы ягонае, дзясятага месяца, на дзясяты дзень месяца, што прышоў Невухадрэцар, кароль Бабілёнскі, ён а ўсе войска ягонае, на Ерузалім, і абляглі яго, і насыпалі наспы навокал яго. 5 І было места ў ваблозе да адзінанцатага году караля Сэдэкі. 6 І чацьвертага месяца, дзявятага дня месяца, павялічылася галадоў у месьце, што ня было хлеба 3 люду зямлі; 7 Тады пралом быў зроблены ў месьце, і ўсі ваюны ўцяклі, і вышлі зь места ночы пераз браму памеж дзьвюх сьцен, што ля каралеўскага гароду, і пайшлі дарогаю раўніны; а Хальдэі былі навокал места. 8 Але войска Хальдэйскае пагналася за каралём, і насьпелі Сэдэку на раўніне Ерыхонскай, а ўсе войска ягонае разьбеглася ад яго. 9 І нялі караля, і прывялі яго да караля Бабілёнскага да Рыўлы ў зямлі Гамаф, ідзе ён выдаў рассудак на яго. 10 І зарэзаў кароль Бабілёнскі сыноў Сэдэчыных перад ачыма ягонымі, і таксама ўсіх князёў юдэйскіх ён зарэзаў у Рыўле;

11 І вочы Сэдэку зрабіў нявіснымі, спутаў яго мядзянымі ланцугамі; і прывёў яго кароль Бабілёнскі да Бабілёну, і аддаў яго ў вязьніцу аж да дня сьмерці ягонае. 12 Пятага месяца, дзясятага дня месяца, каторы дзевятнанцаты год Невухадрэцара, караля Бабілёнскага, прышоў да Ерузаліму Невузар-Адан, начэльнік катаў, што станавіўся перад каралём Бабілёнскім. 1З І спаліў дом СПАДАРОЎ, і дом каралеўскі, і ўсі дамы ерузалімскія, і ўсі дамы вялікія спаліў цяплом. 14 І ўсі сьцены навокал Ерузаліму абурыла войска хальдэйскае, што было з начэльнікам катаў. 15 І зь бедных люду, і астачу люду, што засталіся ў месьце, і ўцеклых, уцеклых да караля Бабілёнскага, разам із астачаю ўмелых работнікаў, вывеў палоненікамі Невузар-Адан, начэльнік катаў. 16 І Невузар-Адан, начэльнік катаў, пакінуў зь бедных зямлі за гараднічых вінішчаў а за ралейнікаў. 17 І мядзяныя стаўпы, што ў доме СПАДАРОВЫМ, і падстаноўкі, і мядзянае мора, што было ў доме СПАДАРОВЫМ, зламілі Хальдэі й завезьлі ўсю медзь іх да Бабілёну; 18 І казаны, і лапаткі, і нажы, і крапільніцы, і ложкі, і ўвесь мядзяны спрат, каторымі служылі, яны забралі. 19 І вазы, канчаранкі, крапільніцы, гаршкі, сьветачы, ложкі, чары да ачышчэньня, што было залатое - у золаце, і што было срэбнае - у срэбру начэльнік катаў забраў; 20 Два стаўпы, адно мора, двананцаць мядзяных валоў, што былі пад падстаноўкамі, каторыя зрабіў кароль Салямон у доме СПАДАРОВЫМ, - ня было вагі медзі і ўсяго гэтага спрату. 21 І стаўпы: увышкі адзін стоўп быў асьмінанцаць локцяў, і пояс двананцацёх локцяў папяразаваў яго, і таўшчыня яго чатыры палцы, ён пусты. 22 І апука мядзяная на ім, і вышыня апукі пяць локцяў ізь сеткаю а гранатовымі яблыкамі на апуках навокал, - усе мядзянае; другі стоўп такі самы й гранатовыя яблыкі як на гэтым. 23 І было гранатовых яблыкаў на старане дзевяцьдзясят шэсьць, усіх гранатовых яблыкаў навокал сеткі - сто. 24 І ўзяў начэльнік катаў Сэраю, галоўнага сьвятара, і Софоню, другога сьвятара, і трох вартаўнікоў парогу. 25 Узяў таксама зь места легчанца, што меў нагляд над ваюнамі, і сямёх чалавекаў, што бачылі від каралёў, каторых знайшлі ў месьце, і галоўнага пісара вайсковага, што запісаваў людзёў зямлі, і шасьцьдзясят чалавекаў зь люду зямлі, каторых знайшлі сярод места. 26 І ўзяў іх Невузар-Адан, начэльнік катаў, і завёў іх да караля Бабілёнскага да Рыўлы. 27 І кароль Бабілёнскі зразіў іх, і зрабіў ім сьмерць у Рыўле ў зямлі Гамаф. Гэтак Юда быў выведзены палоненікамі ізь зямлі свае. 28 Во люд, што Невухадрэцар вывеў палоненікамі: сёмага году тры тысячы дваццаць тры Юдэі; 29 Асьмінанцатага году Невухадрэцар вывеў палоненікамі зь Ерузаліму асьмісот трыццаць двух чалавекаў ; 30 Дваццаць трэйцяга году Невухадрэцара Невузар-Адан, начэльнік катаў, вывеў палоненікамі Юдэяў сямсот сорак пяць душаў; усяго чатыры тысячы шасьцьсот.

31 І сталася трыццаць сёмага году палону Егоякіма, караля Юдэйскага, двананцатага месяца, дваццаць пятага дня месяца: Евіл-Меродах, кароль Бабілёнскі, першага году дзяржавы свае павышыў Егоякіма, караля Юдэйскага, і вывеў яго зь вязьніцы; 32 І гутарыў зычліва да яго, і пастанавіў пасад ягоны вышэй за пасад каралёў, што былі зь ім у Бабілёне; 33 І адмяніў вязьнічныя адзецьці ягоныя, і даў кажначасна есьці хлеб ізь ім усі дні жыцьця ягонага. 34 І што да ежы, то была кажначасна давана яму ежа ад караля Бабілёнскага, кажны дзень дзель аж да дня сьмерці ягонае, усі дні жыцьця ягонага.
Вярнуцца назад