Галоўная > Стары Запавет (Галяк) > Кніга Эстэры
Кніга Эстэры16 жніўня 2011. |
|
Разьдзел 1.
2. што ў той час, як кароль Артаксэркс засеў на свой каралеўскі пасад, які бы у сталічным месьце Сузан, 3. на трэцім годзе свайго панаваньня, ён зрабіў бяседу для ўсіх сваіх князёў і для служачых пры ім, для Пэрскіх і Мідыйскіх гэтманаў і намесьнікаў сваіх краінаў, 4. паказываючы вялікае багацьце свайго каралеўства і славу сваёй велічы на працягу многіх дзён – стапяцідзесяцёх дзён. 5. Каліж скончыліся тыя дні, кароль зрабіў для ўсяго народу, што быў у сталічным месьце Сузан, ад найвялікшага да найменшага, сямідзённую бяседу ў залі ў садзе, пры каралеўскім палацы. 6. Белыя, зялёныя і гіацынтавыя тканіны былі ўмацаваныя бісоннымі і пурпуравымі шнурамі на сярэбраных колцах і мармуровых слупох. Залатыя і серабраныя ложы на памосьце, усланым зялёнымі каменьнямі і мармурам, і пэрламутрам, і шорнымі каменьнямі. 7. Пітво падавалі ў залатым начыньні, у што раз іншым начыньні, і было мноства каралеўскага віна, паводле каралеўскага багацьця. 8. Да піцьця, аднак, згодна з распараджэньнем, нікога не прымушалі, бо так загадаў кароль усім кіраўніком ягонага дому, каб рабілі паводле волі кожнага. 9. І каралева Астын зрабіла таксама бяседу для жанчынаў, у каралеўскім доме караля Артаксэркса. 10. На сёмы дзень, калі кароль развесяліўся ад віна, ён сказаў Мэгуману, Вызце, Гарбану, Бычце, Абачце, Зэтару і Каркасу, сямём скапцом, што служылі перад абліччам караля Артаксэркса, 11. каб прывялі каралеву Астын прад каралеўскае аблічча, у каралеўскай кароне, хочучы паказаць народам і князём яе прыгажосьць, бо яна была вельмі прыгожая. 12. Каралева Астын не захацела, аднак, прыйсьці на каралеўскі наказ праз скапцоў. Дзеля гэтага кароль вельмі разгневаўся і гнеў яго загарэўся ў ім. 13. Тады спытаўся кароль мудрацоў, разумеючых часы, бо быў звычай, што каралеўскія справы разглядаліся ўсімі ведаючымі і законы і правы. 14. Найбліжэйшымі былі тады Карсэна, Шэтар, Адмата, Тарсыс, Марсэна і Мэхуман, сем князёў Пэрскіх і Мідыйскіх, якія маглі глядзець на каралеўскае аблічча і сядзелі першымі ў каралеўстве, 15. што рабіць, згодна з правам, з каралеваю Астын, за тое, што яна ня выканала наказу караля Артаксэркса, данага праз скапцоў? 16. І адказаў Мэмухан перад каралём і князямі: – ня супроць аднаго караля выступіла каралева Астын, а супроць усіх князёў і ўсіх народаў, што жывуць у ўсіх краінах караля Артаксэркса, 17. бо калі паступак каралевы дойдзе да ўсіх жанчынаў, яны пачнуць лёгкаважыць сваіх мужоў і гаварыць: – кароль Артаксэркс наказаў прывесьці каралеву Астын прад сваё аблічча, а яна не прыйшла. 18. Цяпер скажуць тое самае княгіні Пэрскія і Мідыйскія, якія пачулі аб паступку каралевы, усім каралеўскім князём і будзе досыць лёгкаважаньня і сварак. 19. Дзеля гэтага, калі кароль будзе гэта лічыць адпаведным, няхай выйдзе ад яго каралеўская пастанова і няхай будзе ўпісаным у Пэрскія і Мідыйскія законы, якія не адмяняюцца, аб тым, што каралева Астын не будзе ўваходзіць прад аблічча караля Артаксэркса і ейную каралеўскую годнасьць перадасьць кароль іншай, лепшай чым яна. 20. А калі пачуюць аб гэтай каралеўскай пастанове, якая разыдзецца па ўсім каралеўстве, як яно вялікае, тады ўсе жонкі будуць шанавць мужоў сваіх ад вялікага аж да малога. 21. І спадабалася гэная рада каралю і князём і зрабіў кароль згодна з радаю Мэмухана 22. і паслаў лісты ў усе каралеўскія краіны, у кожную краіну яе пісмы і кожнаму народу ягонай мовай, каб кожны муж быў гаспадаром у сваім доме. Гэта было абвешчана кожнаму на ягонай роднай мове.
Разьдзел 2.
2. І сказалі каралеўскія дваране, слугі яго: – няхай-бы пашукалі каралю маладых і прыгожых дзяўчатаў, 3. і няхай-бы прызначыў кароль старшынаў, у кожную краіну каралеўства, якія-б сабралі ўсіх прыгожых дзяўчатаў у сталічнае места Сузан, у жаночы дом, пад нагляд Гэгая, каралеўскага скапца, вартаўніка жонак і няхай-бы давалі ім шмараваньні. 4. Дзяўчына-ж, якая спадабаецца каралеўскім вачом, няхай будзе каралеваю, замест Астын. І спадабалася такая гаворка ў каралеўскіх вачох і ён так і зрабіў. 5. Быў у Сузан, сталічным месьце, жыд імём Мардахай, сын Яіра, сына Кіса з калена Бэн’ямінавага. 6. Ён быў пераселены з Ерусаліму, разам з іншымі палоннымі, пераселенымі з Ехоніяй, каралём Юдэйскім, якіх перасяляў Набухаданосар, кароль Бабілёнскі. 7. Ён выховываў Гэдасу, якую называлі таксама Эстэр, дачку ягонага дзядзькі, бо яна ня мела ані бацькі, ані маці. Гэтая дзяўчына была прыгожая і мела прыемны твар. Пасьля смерці бацькі яе і маці яе Мардахай узяў яе да сябе, замест дачкі. 8. Калі абвешчаны быў каралеўскі загад і ягоная пастанова, і калі сабралі многа дзяўчатаў у сталічнае места Сузан, пад нагляд Гэгая, тады ўзялі ў каралеўскі дом і Эстэр, пад нагляд Гэгая, вартаўніка жонаў. 9. І спадабалася яму дзяўчына, і знайшла спадабаньне ў ягоных вачох, і ён пасьпяшаўся выдаць ёй шмараваньні і частку яе і сказаў даць ёй сем дзяўчынаў з каралеўскага дому і перавёў яе і дзяўчынаў яе ў лепшую частку жаночага дому. 10. Эстэра, аднак, не казала аб народзе сваім і сям’і сваёй, бо Мардахай наказаў ёй, каб не казала. 11. І Мардахай кожны дзень прыходзіў да панадворку жаночага дому, каб даведацца аб здароў’і Эстэры і аб тым, што робіцца з ёю. 12. Калі прыходзіў час кожнай дзяўчыне ўваходзіць да караля Артаксэркса, пасьля таго, як на працягу дванаццацёх месяцаў было выкананае над ёю ўсё азначанае жанчынам – бо толькі часу трывалі дні іх шмараваньняў: шэсьць месяцаў алеем з мірры і шэсьць месяцаў пахнасьцямі і іншымі жаночымі шмараваньнямі, – 13. тады дзяўчына ўваходзіла да караля. Чаго-б яна не патрабавала, ўсё давалася ёй да выхада з жаночага дому ў дом караля. 14. Увечары яна ўваходзіла і раніцою вярталася ў другі жаночы дом, пад нагляд Шаазгаза, каралеўскага скапца, вартаўніка каралеўскіх наложніцаў; больш не ўваходзіла да караля, але, калі спадабалася каралю, была выкліканая іменна. 15. Калі прыйшоў час Эстэры, дачкі Амінадаба, дзядзькі Мардахэя, які ўзяў яе да сябе замест дачкі, увайсьці да караля, тады яна не прасіла нічога, апрача таго, аб чым сказаў ёй Гэгай, каралеўскі скапец, вартаўнік жонаў. І здабыла Эстэр ласку ў вачох усіх, што яе бачылі. 16. І ўзятая была Эстэра да караля Артаксэркса, у ягоны каралеўскі дом, у дзесятым месяцы, гэта значыць у месяцы Табэт, у сёмы год ягонага панаваньня. 17. І пакахаў кароль Эстэру болей усіх жанчынаў і здабыла яна ласку і любоў болей усіх дзяўчатаў, і ён усклаў каралеўскую карону на ейную галаву, і зрабіў яе каралеваю на месца Астын. 18. Апрача гэтага кароль зрабіў вялікую бяседу для ўсіх сваіх князёў і слугаў сваіх у чэсьць Эстэры і даў палёгку краінам і раздаў дары з каралеўскай шчодрасьцяй. 19. І калі другі раз сабраныя былі дзяўчаты і Мардахай сядзеў каля каралеўскай брамы, 20. Эстэр усё яшчэ не казала аб сваёй сям’і і сваім народзе, як наказаў Мардахай, бо была паслухмяная наказам Мардахая таксама, як тады, калі ён выховываў яе. 21. У той час, як Мардахай сядзеў каля каралеўскай брамы, скапцы Гават і Тарра, з пасярод тых, што сьцерагуць парог, разгневаліся і мелі намер налажыць руку на караля Артаксэркса. 22. Даведаўшыся аб гэтым, Мардахай паведаміў каралеву Эстэр, а Эстэра паведаміла ад імя Мардахая, караля. 23. Справа была дасьледавана і знойдзена так; іх абаіх павесілі на шыбеніцы і было запісана ў кнігу дзённых запісаў аб Мардахаі.
Разьдзел 3.
2. А ўсе слугі, што былі каля каралеўскай брамы, кланяліся і падалі перад Гаманам, бо такі быў каралеўскі загад. Але Мардахэй ня кланяўся і не падаў перад ім. 3. І гаварылі каралеўскія слугі, што былі каля каралеўскай брамы, Мардахэю: – чаму ты пераступаеш каралеўскі загад? 4. Калі яны гаварылі яму кожны дзень, а ён ня слухаў іх, дык яны сказалі аб гэтым Гаману, каб пагледзець ці ўтрымаюцца словы Мардахэя, бо ён быў сказаўшы ім, што ён жыд. 5. Калі-ж Гаман пабачыў, што Мардахэй не кланяецца і не падае перад ім, дык Гамана напоўніў гнеў. 6. І здалося Гаману замала ўзьняць руку на аднаго Мардахэя, паколькі яму было сказана з якога народу Мардахэй, дык дзеля гэтага надумаў Гаман зьнішчыць усіх жыдоў, што былі па ўсім каралеўстве Артаксэркса – Мардахэяў народ. 7. Так у першым месяцы, гэта значыць у месяцы Нісан, у дваццатым годзе караля Артаксэркса, загадаў Гаман кідаць пур, гэта значыць лёс, перад сабою са дня ў день і з месяца ў месяц, аж да дванаццатага месяца, гэта значыць да месяца Адар. 8. Бо Гаман быў сказаўшы каралю Артаксэрксу: – ёсьць адзін народ, раскіданы і разсыпаны між народамі па ўсіх краінах твайго каралеўства; ягоныя законы іншыя ад законаў усіх народаў і яны не выконываюць каралеўскіх законаў, дзеля гэтага не карысна так пакідаць іх. 9. Калі-б гэта падабалася каралю, дык няхай будзе напісана, каб яны былі зьнішчаныя і я адважу дзесяць тысячаў талентаў серабра ў рукі вызначаных да гэтай працы, каб аднесьці ў каралеўскі скарб. 10. Тады кароль зьняў пярсьцёнак са сваёй рукі і аддаў яго Гаману, сыну Гамадата, Агагейцу, ворагу жыдоў. 11. І сказаў кароль Гаману: – даровываю табе серабро і народ, каб ты зрабіў з ім, што захочаш. 12. Пакліканыя былі каралеўскія пісары ў першым месяцы, у ягоны трынаццаты дзень і напісана было, як наказаў Гаман да каралеўскіх намесьнікаў і да старшыняў, што былі над кожнай краінай і да князёў кожнага народу, у кожную краіну яе пісмом і кожнаму народу ягонай мовай. Імем караля Артаксэркса напісана было і запячатана каралеўскім пярсьцёнкам. 13. І разасланыя былі лісты праз ганцоў у ўсе каралеўскія краіны, каб забіць, загубіць і зьнішчыць усіх жыдоў: малога і старога, дзяцей і жанчынаў, у адзін дзень, у трынаццаты дзень дванаццатага месяца, а ім ёсьць месяц Адар, а маемасьць іх разабраць. 14. Сьпісак з загаду аддаць у кожную краіну, як закон, абвешчаны ўсім народам, каб яны былі гатовыя на той дзень. 15. Тады выехалі ганцы з каралеўскім загадам. Абвешчаны быў загад і Сузан, сталічным месьце; кароль і Гаман сядзелі і пілі, але места Сузан было стрывожанае.
Разьдзел 4.
2. І дайшоў да каралеўскай брамы, бо нельга было ўваходзіць у каралеўскую браму ў зрэб’і. 3. Таксама і ў кожнай краіне і месцы, куды даходзіў каралеўскі загад і пастанова, быў вялікі жаль пасярод жыдоў: пост і плач і нараканьне. Зрэб’е і попел былі пасьцельлю для шмат каго. 4. І прыйшлі служанкі Эстэр і скапцы яе, і расказалі ёй, і каралева вельмі ўстрывожылася. І паслала вопратку, каб Мардахэй апрануў яе і зьняў з сябе зрэб’е, але той ня прыняў. 5. Тады паклікала Эстэр Гатаха, аднаго з каралеўскіх скапцоў, які быў прыстаўлены да яе і паслала яго да Мардахэя даведацца: што гэта і дзеля чаго? 6. Тады выйшаў Гэтах да Мардахэя на вуліцу, што была перад каралеўскай брамай, 7. і расказаў яму Мардахэй аб усім, што яму здарылася і аб колькасьці серабра, якую абяцаў Гаман адважыць у каралеўскі скарб, за жыдоў, якія мелі быць зьнішчаныя. 8. Апрача гэтага даў яму спісак з наказу абвешчанага ў Сузан аб зьнішчэньні іх, каб паказаць Эстэры і перадаць ёй вестку, потым наказываў ёй ісьці да караля літасьці і за народ свой. 9. І прыйшоў Гатах і пераказаў Эстэр словы Мардахэя. 10. Тады сказала Эстэр Гатаху, перадаючы праз яго Мардахэю: 11. усе каралеўскія слугі і народ усіх каралеўскіх краінаў ведаюць, што кожнаму, і мужчыне і жанчыне, хто ўвойдзе да караля на нутраны двор, ня быўшы пакліканым, адзін прыгавор – сьмерць; толькі той, да каго кароль працягне свой залаты сцэптар, застанецца жывы. Мяне-ж ня выклікаў кароль вось ужо трыццаць дзён. 12. А калі перадалі Мардахэю словы Эстэр, 13. сказаў Мардахэй у адказ Эстэр: – ня думай, што ты адна ўратуешся ў каралеўскім доме з усіх жыдоў, 14. бо калі ты будзеш маўчаць у гэты час, дык збаўленьне прыйдзе жыдом з іншага месца, а ты і дом бацькі твайго загіне. Ды-й хто ведае, ці не дзеля гэтага часу і ты асягнула каралеўскую годнасьць. 15. І сказала ў адказ Мардахэю Эстэр: 16. ідзі, зьбяры ўсіх жыдоў, што знаходзяцца ў Сузан і пасьцецеся дзеля мяне; ня ешце і ня пійце тры дні, ні ў дзень, ні ў начы, а я з маімі служанкамі таксама буду пасьціцца, а потым пайду да караля, хаця гэта супроць закону, а калі маю згінуць і згіну. 17. Тады пайшоў Мардахэй і зрабіў, як наказала яму Эстэр.
Разьдзел 5.
1. На трэці дзень Эстэра, апрануўшыся ў каралеўскую вопратку, зьявілася на нутраным двары каралеўскага дому, супроць каралеўскага палацу. Кароль-жа сядзеў на сваім каралеўскім пасадзе ў каралеўскім дом, супроць уваходу ў дом.
Разьдзел 6.
2. І знайшлі запісанае, як Мардахай данёс на Гавата і Тару, двух каралеўскіх скапцоў з пасярод тых, што сьцерагуць парог, якія мелі намер налажыць руку на караля Артаксэркса. 3. Тады сказаў кароль: – якую чэсьць і адзначэньне атрымаў за гэта Мардахай. І адказалі на гэта каралеўскія слугі, ягоныя дваране: – нічога не атрымаў за гэта. 4. І сказаў кароль: – хто ёсьць на панадворку? Гаман-жа быў прыйшоўшы на вонкавы двор каралеўскага дому, хочучы гаварыць з каралём, каб павесілі Мардахэя на шыбеніцы, якую ён прыгатаваў яму. 5. Тады адказалі каралю ягоныя слугі: – вось Гаман стаіць на панадворку. І сказаў кароль: – няхай увойдзе. 6. І ўвайшоў Гаман і сказаў яму кароль: – што зрабіць такому чалавеку, якога хоча ўшанаваць кароль? Гаман падумаў у сэрцы сваім: – каму-ж больш апрача мяне хоча аказаць кароль пашану? 7. І сказаў Гаман каралю: – таму чалавеку, якога кароль хоча ўшанаваць , 8. няхай прынясуць каралеўскую вопратку, у якую апранаецца кароль, і прывядуць каня, на якім езьдзіць кароль, і няхай надзенуць на ягоную галаву каралеўскую вопратку, 9. а даўшы тую вопратку і каня ў рукі аднаму з першых каралеўскіх князёў, няхай апрануць таго чалавека, якога хоча ўшанаваць кароль, і няхай вядуць на кані па вуліцы места і гукаюць перад ім: – так дзеецца з чалавекам, якога хоча ўшанаваць кароль. 10. Тады сказаў кароль Гаману: – сьпяшайся, вазьмі вопратку і каня, як ты сказаў, і зрабі так жыду Мардахаю, што сядзіць у каралеўскай браме, і нічога не прапусьці з таго, што ты гаварыў. 11. І ўзяўшы вопратку і каня, Гаман апрануў Мардахэя і вёў яго на кані па меставай вуліцы, гукаючы: – так дзеецца з чалавекам, якога хоча ўшанаваць кароль. 12. Потым Мардахэй вярнуўся да каралеўскай брамы, Гаман-жа пасьпяшыўся ў свой дом, сумны і накрыўшы галаву. 13. І пераказаў Гаман Зэрэш, сваёй жонцы, і ўсім сваім прыяцелям усё, што з ім здарылася. І сказалі яму мудрацы ягоныя і Зэрэш, ягоная жонка: – дзеля таго, што Мардахэй з племені жыдоў і перад ім ты пачаў падаць, дык не пераможаш яго, але напэўна ўпадзеш перад ім. 14. Калі яны яшчэ гаварылі з ім, прыйшлі каралеўскія скапцы і прымусілі Гамана йсьці на бяседу, што прыгатавала Эстэр.
Разьдзел 7.
2. І сказаў кароль да Эстэр таксама і ў другім дні ў часе бяседы: – якое тваё пажаданьне, каралева Эстэр? Яно будзе выкананае і якая твая просьба? Калі-б ты нават прасіла палову каралеўства, дык будзе данае. 3. Тады адказала каралева Эстэр і сказала: – калі я знайшла ласку ў тваіх вачох, кароль, і калі кароль схоча, дык няхай будзе дараванае мне жыцьцё, на маю просьбу, і народ мой, на просьбу маю, 4. бо праданыя мы, я і народ мой на зьнішчэньне, забойства і загубу. Калі-б мы былі праданыя, як нявольнікі і нявольніцы, я маўчала-б, хаця вораг і так ня мог-бы выраўнаць каралю гэтую шкоду. 5. І адказаў кароль Артаксэркс і сказаў каралеве Эстэр: – хто-ж гэта такі і дзе ён ёсьць, хто адважыўся ў сэрцы сваім зрабіць так. 6. І сказала Эстэр: – найгоршы вораг і няпрыяцель гэта Гаман. І ўстрывожыўся Гаман перад каралём і каралевай. 7. Тады ўстаў кароль у гневе ад бяседы і пайшоў у сад каля палацу, а Гаман застаўся, каб прасіць аб жыцьцё каралеву Эстэр, бо бачыў вызначаны яму каралём благі лёс. 8. Калі кароль вярнуўся з саду, каля палацу, ў дом бяседы, Гаман быў упаўшы на ложа, на якім была Эстэр. І сказаў кароль: – Ці-ж яшчэ хоча згвалціць каралеву ў маім доме? Калі гэтае слова выйшла з вуснаў караля, зараз пакрылі твар Гамана. 9. І сказаў Гарбона, адзін з каралеўскіх скапцоў: – вось і шыбеніца, якую прыгатаваў Гаман для Мардахэя, які стараўся аб каралеўскім дабры. І сказаў кароль: – павесьце яго на ёй. 10. І павесілі Гамана на шыбеніцы, якую ён прыгатавў Мардахэю. І гнеў караля сьціх.
Разьдзел 8.
2. Тады зьняў кароль свой пярсьцёнак, які ён адабраў ад Гамана, і аддаў яго Мардахэю; Эстэр жа паставіла Мардахэя над домам Гамана. 3. Потым Эстэр гаварыла яшчэ каралю, ўпала да ягоных ног і плакала і прасіла яго адвярнуць злосьць Гамана Агагейца і яго намер, які ён задумаў супроць жыдоў. 4. Тады выцягнуў кароль да Эстэр залаты сцэптар і ўзьнялася Эстэр і стала перад каралём 5. і сказала: – калі схоча кароль і калі я знайшла ласку перад ягоным абліччам і калі гэта здаецца каралю правільным і калі я падабаюся ягоным вачом, дык няхай напішуць, каб адкліканыя былі лісты з намерамі Гамана, сына Гамадата, Агагейца, пісаныя аб зьнішчэньні жыдоў у ўсіх каралеўскіх краінах, 6. бо як магла-б я глядзець на благое, што прыйшло-б на мой народ і як магла-б я бачыць загубу маіх родных? 7. І сказаў кароль Артаксэркс каралеве Эстэр і жыду Мардахэю: – вось я аддаў дом Гамана Эстэр, а яго самога павесілі на шыбеніцы за тое, што ўзьняў руку сваю на жыдоў. 8. Пішэце і вы да жыдоў, што вам падабаецца, ад каралеўскага імя і зяпячатайце каралеўскім пярсьцёнкам, бо лісту напісанага ад каралеўскага імя і зяпячатанага каралеўскім пярсьцёнкам нельга адклікаць. 9. І скліканыя былі тады каралеўскія пісцы ў трэцім месяцы, гэта значыць у месяцы Сіван, у дваццацьтрэці дзень яго і напісана было ўсё так, як загадаў Мардахэй – жыдом, намесьнікам, старшыням і намесьнікам над краінамі ад Індыі да Этыёпіі, у стодваццацьсем краінаў: у кожную краіну яе пісьмом і кожнаму народу ягонай мовай і жыдом іхным пісьмом і іхнай мовай. 10. А калі напісаў ад імя караля Артаксэркса і запячатаў каралеўскім пярсьцёнкам, разаслаў лісты праз ганцоў, якія ехалі на хуткіх канёх і на маладых мулах, 11. што кароль дазваляе жыдом, што знаходзяцца ў кожным месьце, сабрацца і стаць на абарону свайго жыцьця, зьнішчыць, забіць і згубіць усіх моцных у народзе і краіне, што былі ім варожыя, дзяцей іх і жонак іх, а маемасьць іх разабраць, 12. у адзін дзень, па ўсіх краінах караля Артаксэркса, у трынаццаты дзень дванаццатага месяца, гэта значыць месяца Адар. 13. Сьпісак з загаду аддаць у кожную краіну, як закон абвешчаны ўсім народам, каб жыды былі гатовыя мсьціцца на сваіх непрыяцелях. 14. Ганцы, што паехалі на хуткіх канях і мулах, паехалі, як найхутчэй з каралеўскім загадам. Абвешчаны быў загад і ў Сузан – сталічным месьце. 15. Мардахэй выйшаў ад караля ў каралеўскай вопратцы: гіацынтавай і белай, і ў вялікай залатой кароне і ў бісонным і пурпуравым плашчы, а места Сузан весялілася і радавалася. 16. І ў жыдоў быў тады сьвет, і радасьць, і вясельле, і ўрачыстасьць. 17. Таксама і ў кожнай краіне і кожным месьце, куды даходзіў каралеўскі загад і ягонае вырашэньне, была радасьць у жыдоў і вясельле, бяседы і дзень радасьці, а многія з народаў краіны зрабіліся жыдамі, бо апанаваў іх страх перад жыдамі.
Разьдзел 9.
2. Сабраліся жыды ў сваіх местах, па ўсіх краінах караля Артаксэркса, каб узьняць руку на іх ворагаў і ніхто ня мог ім супроцьстаяць, бо страх перад імі апанаваў усе народы. 3. Усе-ж намесьнікі краінаў, князі і старшыні і выканаўцы каралеўскіх справаў падтрымлівалі жыдоў, бо апанаваў іх страх перад Мардахэем, 4. бо быў Мардахэй вялікі ў каралеўскім доме, а ягоная слава разыходзілася па ўсіх краінах, бо гэты муж Мардахэй узьнімаўся вышэй і вышэй. 5. І нішчылі жыды ўсіх сваіх ворагаў, сякучы мячом, забіваючы і губячы, і паступалі з непрыяцелямі паводле сваёй волі. 6. Нават у Сузан, сталічным месьце, забілі і загубілі жыды пяцьсот чалавек: 7. і Паршандата, і Далфона, і Асфата; 8. і Парата, і Адаля, і Арыдата; 9. і Пармоста, і Арысая, і Арыдая, і Ваезата, – 10. дзесяцярох сыноў Гамана, сына Гамадата, ворага жыдоў, забілі яны, але не паднялі руку на маемасьць. 11. У той-жа дзень паведамілі караля аб лічбе забітых у Сузан, сталічным месьце. 12. І сказаў кароль каралеве Эстэр: – у Сузан, сталічным месьце, забілі жыды і загубілі пяцьсот чалавек і дзесяцярох сыоў Гамана, дык што-ж яны зрабілі ў іншых каралеўскіх краінах? Якое яшчэ тваё пажаданьне? Яно будзе здаволенае. Якая яшчэ просьба твая? Яна будзе выкананая. 13. І сказала Эстэр: – калі кароль схоча, дык няхай-бы дазволіў жыдом, што ў Сузан, і заўтра рабіць тое, што сягоньня, а дзесяць сыноў Гамана няхай-бы павесілі на шыбеніцы. 14. І загадаў кароль, каб было так. І даны загад у Сузан і павесілі дзесяцёх сыноў Гамана. 15. І сабраліся жыды, што былі ў Сузан, таксама і ў чатырнаццаты дзень месяца Адар і забілі ў Сузан трыста чалавек, а на дабычу не паднялі рукі. 16. Таксама іншыя жыды, што жылі ў каралеўскіх краінах, сабраліся, каб стаць у абароне жыцьця свайго і каб мець супакой ад сваіх ворагаў і забілі семдзесят пяць тысячаў, а на дабычу не паднялі рукі. 17. Пачалі ў трынаццаты дзень месяца Адар, а ў чатырнаццаты дзень гэтага-ж месяца перасталі і зрабілі гэты дзень днём бяседаў і вясельля. 18. Жыды-ж, што былі ў Сузан, зьбіраліся ў трынаццаты і чатырнаццаты дзень гэтага-ж месяца, а перасталі ў пятнаццаты дзень гэтага-ж месяца і зрабілі яго днём бяседаў і вясельля. 19. Дзеля гэтага, жыды што жывуць на сяле, праводзяць чатырнаццаты дзень месяца Адар у вясельлі і бяседах, пасылаючы з добрай думкай адзін другому падаркі. 20. І апісаў Мардахэй гэтыя выпадкі і паслаў лісты ўсім жыдом, што жылі па ўсіх краінах караля Артаксэркса, блізкім і далёкім, 21. пастанаўляючы, каб сьвяткаваць чатырнаццаты дзень месяца Адар і пятнаццаты дзень яго, 22. як тыя дні, у якіх жыды адпачылі ад ворагаў сваіх, і як месяца, у якім сум абярнуўся ў вясельле, а плач у радасьць, каб сьвяткавалі гэтыя дні з бяседамі і вясельлем, пасылаючы адзін другому падаркі і падаянкі бедным. 23. І прынялі жыды тое, што ўжо самыя пачалі рабіць і аб чым пісаў ім Мардахэй, 24. як Гаман, сын Гамадата, Агагеец, думаў згубіць жыдоў і кідаў пур, гэта значыць лёс аб зьнішчэньні і згубе іх, 25. і як Эстэр дайшла да караля і як кароль загадаў новым лістом, каб благі намер Гамана, які ён меў супроць жыдоў, абярнуўся на ягоную галаву і як павесілі яго і ягоных сыноў на шыбеніцы. 26. Дзеля гэтага і назвалі гэтыя дні Пурым, ад назову Пур. Дзеля гэтага згодна з усімі словамі гэтага лісту і з тым, што самыя бачылі і што дайшло да іх, 27. пастанавілі жыды і прынялі на сябе і нашчадкаў сваіх і на ўсіх, што да іх далучацца, каб не парушалі гэтага, але каб сьвяткавалі гэтыя два дні згодна з іхным прызначэньнем, у ўстаноўлены час, кожны год. 28. Каб-жа гэтыя дні былі памятныя і слаўныя ад веку да веку ў кожным племені ў кожнай краіне і ў кожным месьце, і каб гэтыя дні і Пурым не адмяняліся ў жыдоў і памяць аб іх не загінула ў дзяцей іх. 29. Напісала таксама каралева Эстэр, дачка Абіхайла, і жыд Мардахэй з усёй настойлівасьцяй, каб выконывалі гэты новы ліст аб Пурыме, 30. і разаслаў Мардахэй гэты ліст да ўсіх жыдоў у стодваццацьсем краінаў караля Артаксэркса са словамі міру і праўды, 31. каб цьвёрда пільнавалі ў свой час гэтых дзён Пурым, як устанавіў аб іх жыд Мардахэй і каралева Эстэр і як яны самыя забавязалі сябе і нашчадкаў сваіх на памятку посту і нараканьня. 32. Так наказ Эстэр пацьвердзіў гэтае слова аб Пурыме і яго ўпісанае ў кнігу.
Разьдзел 10.
2. А ўсе справы ягонай моцы і ягонай магутнасьці, з апісаньнем велічы Мардахэя, якой узьвялічыў яго кароль, запісаныя ў кнізе дзённых запісаў каралёў Мідыйскіх і Пэрскіх, 3. бо жыд Мардахэй быў другім, пасьля караля Артаксэркса, і вялікім у жыдоў і любімым мноствам сваіх братоў, стараючыся добра свайму народу і гаворачы на карысьць свайго народу.
Пераклад Леаніда Галяка Вярнуцца назад |