|
|

|
|

|
|
Блаславіць |
εὐλογεῑν (εὐλογέω)) (грэцк.)
Беларускія варыянты:
блаславіць (Я. Купала, слоўнік бр. Гарэцкіх, слоўнік Байкова і Некрашэвіча, А. Надсан); дабрасловіць (М. Міцкевіч); "дабраслоўце, дабраслоўленьне" дабраславіць (В. Сёмуха); "дабраславеньне"
дабраславіць (Я. Станкевіч); "дабраславенства"
благаславіць (Бібл.Кам.БПЦ); багаславіць (А. Луцкевіч, П. Татарыновіч, некаторыя выд. БАПЦ, У. Чарняўскі);
Кароткае тлумачэньне: Казаць добрае слова (камусьці), хваліць (кагосьці). Сёньня - адзін з сакрамэнтальных (містычных і літургічных) чынаў сьвятара ці бацькоў у адносінах да сям'і. |
|
Гнеў і ярасьць |
Паводле слоўнікаў:
θῡμός ὁ - гнеў οργη - ярасьць, абурэньне прыкм. - люты
Беларускія варыянты:
гнеў - ярасьць (абурэньне) (Надсан) ярасьць/гнеў - гнеў/ярасьць (Луцкевіч) гнеў - лютасьць (Сёмуха) гнеў/шпарчыня - абурэньне/гнеў (Станкевіч)
Прыклад (Пс. 84): Ты стрымаў ярасьць Тваю,* суняў люты гнеў Твой. κατεπαυσας πασαν την οργην σου απεστρεψας απο οργης θυμου σου |
|
грэх, памылка, правіна |
ἀβλέπτημα (грэцк.) 1. недагляд, памылка, промах
ἄγνοιᾰ (грэцк.) 1. няведаньне, неразуменьне, 2. памылка, промах
ἀλίτημα (грэцк.) 1. грэх, правіна.
ἀλόγημα (грэцк.) 1. памылка, промах
ἁμάρτημα (грэцк.) 1. промах, памылка, 2. грэх, правіна, злочын, 3. недахоп, хвароба, хіба, загана
ἀμπλᾰκία (грэцк.) 1. правіннасьць, злочын, віна, 2. памылка, аблуда
ἀτύχημα (грэцк.) 1. няўдача, няшчасьце 2. нявольная памылка, аблуда, 3. злочын, правіна.
διαμαρτία (διαμάρτημα) (грэцк.) 1. сур'ёзная, грубая памылка ці промах, 2. няўдача
διάπτωμα (грэцк.) 1. заняпад, падзеньне (перан. - памылка, промах
ἥσσημα (грэцк.) 1. заняпад, 2. бяда, грэх
κᾰκια (грэцк.) 1. злочын, правіна, 2. ганьба, няслава
μίασμα (грэцк.) 1. распуснасьць, заганнасьць, злочын, грэх 2. агіда, брыдота, грэх
παραπτομα (грэцк.) 1. памылка, промах, 2. параза, аблуда
πλάνη ( πλάνησις) (грэцк.) 1. аблуда, блуканьне, абмылка, 2. памылка, 3. адхіленьне, 4. падман
πλημμέλεια (грэцк.) 1. памылка, фальшывая нота, 2. недагляд, промах, аблуда.
πταῖσμα (грэцк.) 1. памылка, промах, 2. няўдача, параза. |
|
благое, зласлівасьць |
ἡ πονηρία(грэцк.)
Паводле слоўніка Яна Пятроўскага:
1. дрэнны стан, дрэннасьць, нікчэмнасьць, нешляхетнасьць, недасканаласьць, адсутнасьць мужнасьці,
2. зласлівасьць,
2. памылка, хіба, злачынства, подласьць
Беларускія варыянты:
благое (Надсан, Станкевіч, Луцкевіч);
У Псалмах: Пс. 7:10, 15:7, 25:2, 72:21, 138:13.
Прыклад: (μη εκκλινης την καρδιαν μου εις λογους πονηριας, Пс. 140(141):4); |
|
нутро |
νεφρός, -ου (грэцк.)
1. (анат.) - ныркі,
2. дасл. і метаф. - нутро, вантробы, патаемныя думкі.
Беларускія варыянты:
нутро (Надсан, Луцкевіч); ныркі, нутро (72:21) (Станкевіч);
Іншыя варыянты:
утробы (ц-сл.); нутро, утроби (7:10), внутрішнє (15:7) (укр.- студыт.);
У Псалмах: Пс. 7:10, 15:7, 25:2, 72:21, 138:13.
Прыклад: (οτι εξεκαυθη η καρδια μου και οι νεφροι μου ηλλοιωθησαν, Пс. 72:21); |
|
Яма, роў |
βόθρος, -ου (грэцк.) - яма, роў
Беларускія варыянты:
яма (раней: роў, дол) (Надсан);
яма, дол (Станкевіч, Луцкевіч);
У Псалмах: Пс. 7:16, 56:7, 93:13.
λάκκος, -ου (грэцк.) - яма, рэзэрвуар для вады/адходаў/etc., цыстэрна
Беларускія варыянты:
яма (раней: яма, магіла) (Надсан);
яма, магіла (Пс.27:1), дол (Пс.29:4, 87:5.7, 142:7) (Станкевіч);
яма, магіла (Пс.27:1, 29:4, 87:5, 142:7) (Луцкевіч);
У Псалмах: Пс. 7:16, 27:1, 29:4, 39:3, 87:5.7, 142:7. |
|
Дапамога |
βοήθεια, -ας (грэцк.)
Беларускія варыянты:
дапамога (Надсан);
помач, спадзева (Пс. 7:1) (Станкевіч);
помач (Луцкевіч);
У Псалмах: Пс. 7:11, 19(20):3, 21(20):20, 34(35):2, 37(38):23, 48:15, 59:13, 61:8, 69:2, 70:12-13, 88:20.44, 90:1, 107:13, 120:1.2, 123:8. |
|
голуб і туркаўка |
νεοσσος περιστερας και τρυγων (грэцк.)
Беларускія варыянты:
голуб і туркаўка (Надсан);
галубяня і турак (Станкевіч);
галубянятка і гарліца (Луцкевіч);
птушанятка галубінае і горліца (БПЦ);
птушанята галубінае і галубка (Сёмуха);
малады галубок і турак (Чарняўскі)
Тлумачэньне:
Птушаня голуба ды горліцу прыносілі ў Храм на ахвяру (на спаленьне) для рытуальнага ачышчэньня жанчыны, нарадзіўшай дзіця. |
|
Сэрафім |
Σεραφίμ (грэцк.)
Беларускія варыянты:
сэрафім (Надсан);
серафім (Сёмуха, БПЦ);
сарахім (Я.Станкевіч)
Кароткае тлумачэньне:
Шасьцікрылыя анёлы (нябесныя істоты), якія асабліва набліжаныя да пасаду Бога. |
|
Евангельле |
εὐαγγέλιον ὁ (грэцк.)
Беларускія варыянты:
евангельле (Надсан, Міцкевіч);
евангелле (Бібл.Кам.БПЦ);
дабравесьце (Сёмуха);
эвангельле (Луцкевіч);
эванэлія (Татарыновіч);
Кароткае тлумачэньне:
Першаснае значэньне: Зьмест прапаведваньня Ісуса, Добрая навіна, якую Ён прынёс, што Валадарства Божае наблізілася і ўжо сярод нас.
|
|
Анёл |
ἄγγελος (грэцк.)
Беларускія варыянты:
анёл (Надсан, Сёмуха, Чарняўскі, Араповіч);
анел (Татарыновіч, архіеп. Мікалай, Гадлеўскі);
ангел (Луцкевіч, Міцкевіч, Бібл.Кам.БПЦ);
ангіл (Я.Станкевіч)
Кароткае тлумачэньне: Нябесная істота, добры (ці злы) бесьцялесны дух, які перадае вышэйшую волю ці выконвае іншыя вышэйшыя наказы. |
|
|
|

|
|

|
|
|
|
|