Галоўная > Кнігі Новага Закону > Евангеля подле сьвятога Мацьвея
Евангеля подле сьвятога Мацьвея16 лютага 2011. |
|
01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
Пераклад д-ра Яна Станкевіча 1 1 Сувой радаводу Ісуса Хрыста, Сына Давідавага, сына Абрагамовага. 2 Абрагам нарадзіў Ісака́; а Ісак нарадзіў Якава; а Якаў нарадзіў Юду а братоў ягоных; 3 А Юда нарадзіў Фарэса а Зару ад Тамары; а Фарэс нарадзіў Есрома; а Есром нарадзіў Арама; 4 А Арам нарадзіў Амінадава; а Амінадаў нарадзіў Наассона; а Наассон нарадзіў Салмона; 5 А Салмон нарадзіў Вооза ад Рахавы; а Вооз нарадзіў Овіда ад Руты; Овід жа нарадзіў Еса; 6 А Есэ нарадзіў караля Давіда; Давід жа нарадзіў Салямона ад Урыхі; 7 Салямон жа нарадзіў Ровоама; а Ровоам нарадзіў Аву; а Ава нарадзіў Асу; 8 А Аса нарадзіў Ясапата; а Ясапат нарадзіў Ёрама; а Ёрам нарадзіў Узю; 9 А Узя нарадзіў Ёфама; а Ёфам нарадзіў Агаза; а Агаз нарадзіў Гэзэку; 10 А Гэзэка нарадзіў Манаса; а Манас нарадзіў Амона; а Амон нарадзіў Ёсю; 11 А Ёся нарадзіў Ехоню а братоў ягоных, у часе калі былі́ выселены да Бабілёну. 12 А па бабілёнскім высяленьню Ехоня нарадзіў Шэалфіеля; Шэалфіель нарадзіў Зэрувавеля; 13 Зэрувавель нарадзіў Авуда; а Авуд нарадзіў Елякіма; а Елякім нарадзіў Азора; 14 А Азор нарадзіў Садока; а Садок нарадзіў Ахіма; а Ахім нарадзіў Елюда; 15 А Елюд нарадзіў Елеазара; а Елеазар нарадзіў Матфана́; а Матфан нарадзіў Якава; 16 А Якаў нарадзіў Язэпа, мужа Марыі, з каторае нарадзіўся Ісус, званы Хрыстос. 17 А ўсіх пакаленьняў ад Абрагама аж да Давіда - чатырнанцаць пакаленьняў; і ад Давіда аж да бабілёнскага высяленьня - чатырнанцаць пакаленьняў; і ад бабілёнскага высяленьня да Хрыста - чатырнанцаць пакаленьняў. 18 Нараджэньне ж Ісуса Хрыста сталася гэтак: па заручынах Маці Ягонае Марыі зь Язэпам, перад тым чымся злучыліся, выявілася, што Яна мае ў жываце з Духа Сьвятога. 19 А Язэп, муж ейны, будучы справядлівым, і ня хочучы Яе зьняславіць, хацеў пата́й адпусьціць Яе. 20 Але як ён гэта падумаў, - вось, ангіл Спадароў зьявіўся яму ў сьненьню, кажучы: „Язэпе, сыну Давідаў, ня бойся прыняць Марыю, жонку сваю, бо зачатае ў ёй - з Духа Сьвятога ёсьць. 21 I народзе яна Сына, і назавеш імя Ягонае: Ісус, бо Ён спасець люд Свой ад грахоў іхных". 22 А ўсе гэта сталася, каб спаўнілася сказанае Спадаром прарокам; 23 „Вось, Дзявушчая зацяжарыць а народзе Сына, і назавуць імя Яго Емануель", што знача: з намі Бог. 24 Прачхнуўшыся зо сну, Язэп зрабіў, як расказаў яму ангіл Спадароў, і прыняў жонку сваю. 25 I ня знаў Яе, пакуль не нарадзіла Яна Сына, і ён назваў імя Ягонае: Ісус. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
2 1 Як жа нарадзі́ўся Ісус у Бэтлееме Юдэйскім, за дзён караля Гірада, вось, мудрыцы з усходу прыбылі́ да Ерузаліму й сказалі: 2 „Ідзе кароль Юдэйскі, што нарадзіўся? бо мы бачылі на ўсходзе зорку Ягоную і прышлі пакланіцца Яму". 3 Пачуўшы гэта, кароль Гірад парушыўся, і ўвесь Ерузалім ізь ім. 4 I, зьбершы ўсіх найвышшых сьвятароў а кніжнікаў люду, распытаваў у іх, ідзе меў Хрыстос нарадзіцца. 5 I яны сказалі яму: „У Бэтлееме Юдэйскім, бо так напісаў прарока: 6 'І ты, Бэтлееме, зямля Юдзіна, ані ня меншы памеж правадыроў Юдзіных, бо зь цябе выйдзе правадыр, што будзе пасьціць люд Мой - Ізраеля'". 7 Тады Гірад пата́й прыгу́каў мудрыцоў і дакладна ў іх выведаў праз час, калі зьявілася зорка. 8 I, пасылаючы іх да Бэтлеему, сказаў: „Ідзіце і ўсё дакладна даведайцеся празь Дзецянё; і, як толькі знойдзеце Яго, накажыце імне, каб і я прышоў а пакланіўся Яму". 9 Яны ж выслухалі караля й пайшлі. I вось, зорка, што яны бачылі на ўсходзе, ішла перад імі, аж пакуль, прыйшоўшы, ня стала над местам, ідзе было Дзецянё. 10 I, абачыўшы зорку, яны ўзрадава́ліся радасьцяй надзвычайнай. 11. І, увыйшоўшы ў хату, абачылі Дзецянё з Марыяю, Маткаю Ягонай, і, паўшы, пакланіліся Яму; і адчыніўшы скарбы свае, абраклі Яму дары: золата, кадзіла а міру. 12 I, перасьцярэжаныя Богам у сьне, каб не зварача́ліся да Гірада, адышлі яны іншай дарогаю да краю свайго. 13 I, як яны адышлі, вось, ангіл Спадароў зьявіўся Язэпу ў сьненьню, кажучы: „Устань, вазьмі Дзецянё а Маці Ягоную, і ўцякай да Ягіпту, і будзь там, пакуль Я не скажу табе; бо Гірад будзе шукаць Дзецяняці, каб загубіць Яго". 14 I. ён устаў, узяў Дзецянё а Маці Ягоную ночы, і зда́ліўся да Ягіпту. 15 I быў там аж да сьмерці Гірада, каб спаўні́лася сказанае Спадаром прарокам: „Зь Ягіпту Я прыгу́каў Сына Свайго". 16 Тады Гірад, абачыўшы, што мудрыцы насьміяліся зь яго, надта загневаўся, і паслаў, і забіў усі дзеці, што былі ў Бэтлееме а ў вусіх аколіцах яго, ад двух год і ніжэй, подле часу, каторы ён распытаў у мудрыцоў. 17 Тады спаўні́лася сказанае Ярэмам прарокам: 18 „Быў чуваць голас у Раме, галашэньне а плач а шмат жалобы: Рахіль плача па дзяцёх сваіх і не даецца пацешыць, бо іх няма". 19 Але, як Гірад памер, вось, ангіл Спадароў зьявіўся ў сьненьню Язэпу ў Ягіпце, 20 Кажучы: „Устань, вазьмі дзецянё а маці Ягоную і йдзі да зямлі Ізраелявае, бо памерлі тыя, што шукалі жыцьця Дзецяняці". 21 І ён устаў, і ўзяў Дзецянё а Маці Ягоную, і прышоў да зямлі Ізраелявае. 22 Але пачуўшы, што каралюе ў Юдэі Архелай, - замест Гірада, бацькі свайго, - пабаяўся йсьці туды; а ў сьненьню перасьцярэжаны, адыйшоў да зямлі Ґалілейскае. 23 I прыйшоў, і жыў у месьце, званым Назарэт, каб спаўнілася сказанае прарокамі, што Ён Назарэцяні́нам будзе названы. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
3 1 Тых дзён Яан Хрысьціцель, абяшчаючы, прыбыў на пустыню Юдэйскую, 2 Кажучы: „Кайцеся, бо дабліжылася гаспадарства нябёснае!" 3 Бо ён тый, праз каго сказа́на Ісаям прарокам, кажучы: „Голас гука́ючага на пустыні́: гатуйце дарогу Спадарову, раўнуйце сьцежкі Ягоныя!" 4 А тый Яан меў адзецьце сабе зь вярблюджае поўсьці й дзягу на сьцёгнах сваіх; і ежаю яму была́ шаранча а дзікі́ мёд. 5 Тады выходзіў да яго Ерузалім а ўся Юдэя а ўся аколіца ёрданская. 6 I хрысьціліся ў яго ў Ёрдане раццэ, спавядаючыся з грахоў сваіх. 7 I як ён бачыў шмат каго з фарысэяў а садукеяў, што прыходзілі да яго хрысьціцца, ён казаў ім: „Родзе га́давы, хто перасьцярог вас уцякаць ад надыходзячага гневу? 8 Дык давайце плады годныя ка́яты; 9 I ня думайце казаць самым сабе: 'Айцец у нас Абрагам', бо кажу вам, што можа Бог із камянёў гэтых узьняць дзеці Абрагаму. 10 I цяпер таксама сякіра да караня дзерваў прыложана; дык кажнае дзерва, што не даець добрага плоду, будзе сьсечана й кінена ў цяпло. 11 Я хрышчу вас у вадзе на ка́яту, але Тый, што йдзець просьле мяне, дужшы за мяне, чыйго вобую я ня годны панесьці; Ён будзе хрысьціць вас у Духу Сьвятым а агню. 12 Веялка Ягоная ў руццэ Ягонай, і ачысьце ток Свой, і зьбярэць пшонку Сваю да сьвірна, а ўмецьце спале агнём нязгасным". 13 Тады прыбывае Ісус із Ґалілеі на Ёрдан да Яана, каб прыняць хрэст ад яго. 14 Але Яан забараніў Яму, кажучы: „Я патрабую быць хрышчаным Табою, а Ты прыходзіш да мяне". 15 Але Ісус, адказуючы, сказаў яму: „Дазволь цяпер, бо належа нам выпаўніць усю справядлівасьць". Тады ён дазволіў Яму. 16 I, ахрысьціўшыся, Ісус зараз вышаў з вады; і, гля, рашчыніліся нябёсы над Ім, і абачыў Духа Божага, што спушчаўся, як галуба, і зыходзіў на Яго. 17 I, гля, голас ізь нябёсаў, кажучы: „Гэта Сын Мой умілаваны, Каторага Я ўпадабаў!" 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
4 1 Тады Ісус быў узьведзены Духам на пустыню дзеля спакусы д'явалам. 2 I поставаў Ён сорак дзён і сорак ночаў а наапошку запрагнуў. 3 I, дабліжыўшыся, спакусіцель сказаў Яму: „Калі Ты Сын Божы, скажы, каб камяні́ гэтыя абярнуліся ў букаткі". 4 Але Ён, адказуючы, адказаў: „Напісана: 'Не адзіным хлебам жыва будзе людзіна́, але кажным словам, што выходзе з вуснаў Божыx'". 5 Тады бярэць Яго д'явал да сьвятога места, і станове Яго на крыле сьвятыні, 6 I кажа Яму: „Калі" ты Сын Божы, кінься далоў, гэта ж напісана: 'Ангілам Сваім раскажа Ён празь Цябе, і на руках панясуць Цябе, каб ты не спатыкнуўся аб камень нагою Сваей'". 7 Сказаў яму Ісус: „Напісана яшчэ: 'Не спакушай Спадара Бога свайго'". 8 Ізноў бярэць Яго д'явал на гару надзвычайна высокую, і паказуе Яму ўсі гаспадарствы сьвету й славу іх, 9 I кажа Яму: „Усё гэта дам Табе, калі, паўшы, паклонішся імне". 10 Тады кажа яму Ісус: „Вон, шайтане, бо напісана: 'Спадару́ Богу свайму кланяйся й Яму адзінаму служы'" 11 Тады кіда́е Яго д'явал,- і вось, ангілы прыступілі й служылі Яму. 12 Як Ісус дачуўся, што Яан адданы пад нагляд, Ён адыйшоў да Ґалілеі. 13 I, пакінуўшы Назарэт, прышоў і асяліўся ў Капэрнауме ўзморскім у граніцах Завулонавых а Наффалімовых, 14 Каб спаўні́лася сказа́нае Ісаям прарокам, што кажа: 15 „Зямля Завулонава а зямля Наффалімова, ля дарогі морскае, за Ёрданом, Ґалілея паганская, 16 Люд, што сядзеў у цямноце, абачыў вялікае сьвятло, і тым, што сядзелі ў краіне сьценю сьмерці, сьвятло зазьзяла". 17 Адгэтуль Ісус пачаў навучаць а казаць: „Кайцеся, бо гаспадарства нябёснае дабліжылася". 18 I, праходзячы ля мора Ґалілейскага, Ісус абачыў двух братоў: Сымона, званага Пётрам, а Андрэя, брата ягонага, што закіда́лі сетку ў мора, бо былі́ рыбнікі; 19 I кажа ім: „Ідзіце за Імною, і Я ўчыню вас лаўбіта́мі, людзёў". 20 I яны зараз пакінулі сеткі й пайшлі за Ім. 21 I, ідучы стуль, Ён абачыў іншых двух братоў, Якава Заведэявага а Яана, брата ягонага, у струзе із Заведэям, айцом іхным, каторыя правілі сеткі свае, і гукну́ў іх. 22 Яны ж за́раз, пакінуўшы струг і айца свайго, пайшлі за Ім. 23 I хадзіў Ісус па ўсёй Ґалілеі, навучаючы ў бажніцах іхных, і абяшчаючы Евангелю гаспадарства, і ўздараўляючы ўсялякую хваробу а ўсялякае няўздоленьне памеж людзёў. 24 I галасы празь Яго разышліся па ўсёй Сыры; і прыводзілі да Яго ўсіх хворых, у каторых розныя хваробы, і мучаных рознымі болямі, і апанаваных д'явалам, і люнатыкаў, і з палярушам, і Ён уздараўляў іх. 25 I йшоў за Ім чысьлены груд із Ґалілеі а Дзесяцімесьця а Ерузаліму а Юдэі а з-за Ёрдану́. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
5 1 I, бачачы груды, узышоў Ён на гару; і, як сеў, падышлі да Яго ву́чанікі Ягоныя. 2 I, адчыніўшы вусны Свае, Ён навучаў іх, кажучы: 3 „Шчасьлівыя ўбогія духам, бо іх ё гаспадарства нябёснае. 4 Шчасьлівыя засмучоныя, бо яны будуць пацешаны. 5 Шчасьлівыя лагодныя, бо ім спадзець зямля. 6. Шчасьлівыя прагнучыя й сьмягнучыя справядлівасьці, бо яны будуць насычаны. 7 Шчасьлівыя міласэрныя, бо яны адзяржаць міласэрдзе. 8 Шчасьлівыя чыстыя сэрцам, бо яны абачаць Бога. 9 Шчасьлівыя чынячыя супакой, бо яны сынамі Божымі названы будуць. 10 Шчасьлівыя перасьледаваныя за справядлівасьць, бо іх ё гаспадарства нябёснае. 11 Шчасьлівы вы, калі будуць вярнуць на вас і перасьледаваць, і будуць, манячы, мовіць на вас усялякае ліха дзеля Мяне. 12 Раду́йцеся а весяліцеся, бо нагарода ваша вялікая на нябёсах, бо так перасьледавалі прарокаў, што былі перад вамі. 13 „Вы - соль зямлі. Калі ж соль згубе свой смак, чым пасаліць яе? Бо яна ня мае моцы свае, хіба толькі выкінуць яе вон, каб тапталі яе людзі. 14 Вы - сьвятло сьвету. Ня можа места схавацца, стоячы на версе гары. 15 I, як паляць лянпу, ня ставяць яе пад карэц, але на падстаноўку, і сьвеце ўсім у хаце. 16 Гэтак няхай сьвеце сьвятло вашае перад людзьмі, каб яны бачылі добрыя ўчынкі вашыя і ўславілі Айца вашага, Каторы на нябёсах. 17 „Ня думайце, што Я прышоў узрушыць закон альбо прарокаў; Я ня прышоў узрушыць, але спаўніць. 18 Бо запраўды кажу вам: пакуль ня мінець неба й зямля, ні водная ёта альбо ні водная рыска ня мінець із закону, аж пакуль усё ня станецца. 19 Дык хто ўзруша адно з расказаньняў гэтых найменшых і так навуча людзёў, - найменшым будзе названы ў гаспадарстве нябёсным; а хто споўне а навуча, тый вялікім будзе названы ў гаспадарстве нябёсным. 20 Бо кажу вам: калі справядлівасьць ваша не пярэйдзе справядлівасьці кніжнікаў а фарысэяў, дык ніяк ня ўвыйдзеце ў гаспадарства нябёснае. 21 „Вы чулі, што сказана старавечным: 'Не забівай; а хто заб'ець, падпадзець пад суд'. 22 А я кажу вам, што кажны, хто злуецца на брата свайго дарма, падпадзець пад суд; а хто скажа брату свайму 'рака' (Пустыня), падпадзець пад сынэдрыён; а хто скажа 'дурань', падпадзець пад пекляное цяпло. 23 Дык, калі ты прынясеш дар свой да аброчніка і там успомніш, што брат твой мае штось на цябе; 24 Пакінь там дар свой перад аброчнікам, і пайдзі, уперад пагадзіся з братам сваім, і тады прыйдзі й абрачы дар свой. 25 Пагадзіся з праціўнікам сваім борзда, пакуль ты яшчэ ў дарозе зь ім, каб праціўнік рэдчас не аддаў цябе судзьдзі, а судзьдзя - слузе, і ня ўкінулі цябе ў вязьніцу. 26 Запраўды кажу табе: ня выйдзеш стуль, пакуль не аддасі апошняга шэляга. 27 „Вы чулі, што сказана справядлівым: 'Не чужалож'. 28 А Я кажу вам, што кажны, хто глядзіць на жонку із жадлівасьцяй, ужо шчужаложыў зь ёй у сэрцу сваім. 29 Калі правае вока тваё спакушае цябе, вылупі яго й кінь ад сябе, бо валей табе, каб загінуў адзін із чаланоў тваіх, а ня ўсё цела твае было ўкінена ў ґегену. 30 I калі правая рука твая спакушае цябе, адатні яе й кінь ад сябе, бо валей табе, каб загінуў адзін із чаланоў тваіх, а ня ўсё цела твае было ўкінена ў ґегену. 31 „I сказана: 'Калі хто адпушчае жонку сваю, няхай дасьць ёй разводны ліст'. 32 А Я кажу вам, што кажны, хто адпушчае жонку сваю, апрача віны чужалоства, тый даець прычыну да яе чужалоства; і хто ажэніцца з разьведзенай, тый чужаложа. 33 „Ізноў вы чулі, што сказана старавечным: 'Не прысягай хвальшыва, але паўні прысягі свае Спадару'. 34 А Я кажу вам: не прысягайце сусім: ані небам, бо яно пасад Божы; 35 Ані зямлёю, бо яна казюлька пад ногі Ягоныя; ані Ерузалімам, бо ён места вялікага Караля; 36 Ані галавою сваёй не прысягай, бо ня можаш ні воднага воласа зрабіць белым альбо чорным. 37 Але няхай будзе слова вашае: 'але, але', 'не, не'; а што звыш гэтага - ад злога. 38 „Вы чулі, што сказана: 'Вока за вока і зуб за зуб'. 39 А Я кажу вам: не праціўся благому. Але хто вытне цябе ў правую шчаку тваю, абярні да яго й другую; 40 I хто захоча прававацца з табою і ўзяць у цябе сарочку, аддай яму й вопратку; 41 I хто прысіле цябе йсьці зь ім адну мілю, ідзі зь ім і дзьве. 42 Хто просе ў цябе, дай, і хто хоча пазычыць у цябе - не адварачайся. 43 „Вы чулі, што сказана: 'Любі прыяцеля свайго, і ненавідзь непрыяцеля свайго: 44 А Я кажу вам: любіце не́прыяцеляў сваіх, дабраслаўце клінучых вас, рабіце дабро ненавідзячым вас і маліцеся за крыўдзячых вас і перасьляду́ючых вас, 45 Каб вы былі́ сынамі Айца вашага Нябёснага, бо Ён расказуе сонцу Свайму ўсходзіць над благімі й добрымі і пасылае дождж на справядлівых і несправядлівых. 46 Бо, калі вы будзеце любіць любячых вас, якая вам нагарода? Ці ня тое ж робяць і мытнікі? 47 I калі вы веціце толькі братоў сваіх, што асаблівага робіце? Ці ня так робяць і пагане? 48 Дык будзьце дасканальныя, як дасканальны Айцец ваш нябёсны. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
6 1 „Сьцеражыцеся рабіць сваю справядлівасьць перад людзьмі, каб бачылі вас, бо ня будзе вам нагароды ад Айца вашага, Каторы на нябёсах. 2 Дык, калі даеш убожніну, ня трубі перад сабою, як робяць двудушнікі ў бажніцах і на вуліцах, каб хвалілі іх людзі. Запраўды кажу вам: яны ўжо адзержуюць нагароду сваю. 3 У цябе ж, як ты даеш убожніну, няхай лявіца твая ня ведае, што робе правіца, 4 Каб убожніна твая была пата́й; і Айцец твой, што бача тайнае, аддасьць табе яўна. 5 „I калі молішся, ня будзь, як двудушнікі, што любяць у бажніцах і на рагох вуліцаў адзержуючыся, маліцца, каб паказацца перад людзьмі. Запраўды кажу вам, што яны ўжо адзержуюць нагароду сваю. 6 Ты ж, як молішся, увыйдзі ў пакой свой і, зачыніўшы дзьверы свае, памаліся Айцу свайму, Каторы ўтайне; і Айцец твой, што бача ўтоенае, аддасьць тэ яўна. 7 А молячыся, не кажыце лішняга, як пагане; бо яны думаюць, што ў шматслоўю будуць пачуты. 8 Ня будзьце падобныя да іх, бо ведае Айцец ваш, чаго вы патрабуеце, уперад, чымся вы ў Яго папросіце. 9 Маліцеся ж гэтак: Войча наш, Каторы ёсьць у нябёсах! сьвяціся імя Твае; 10 Прыйдзі гаспадарства Твае; будзь воля Твая як на небе, так і на зямлі; 11 Хлеба нашага штадзеннага дай нам сядні; 12 І даруй нам віны нашы, як і мы даруем даўжбітом нашым; 13 I ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога; бо Твае ё гаспадарства а моц а хвала́ на векі. Амін. 14 Бо калі вы будзеце дараваць людзём выступы іхныя, то даруе й вам Айцец ваш нябёсны. 15 А калі ня будзеце дараваць людзём выступаў іхных, то й Айцец ваш не даруе вам выступаў вашых. 16 „I калі постуеце, ня будзьце, як двудушнікі, хмарныя, бо яны супяць від свой, каб паказацца перад людзьмі, што постуюць. Запраўды кажу вам, што яны ўжо маюць нагароду сваю. 17 А ты, калі постуеш, памаж галаву сваю і памый від свой, 18 Каб стаць постуючым не перад людзьмі, але перад Айцом сваім, Каторы ўтайне; і Айцец твой, што бача тайнае, аддасьць тэ яўна. 19 „Ня зьбірайце сабе скарбаў на зямлі, ідзе моль а іржа нікбяць, і йдзе зладзее падкопуюцца а крадуць; 20 Але зьбірайце сабе скарбы на небе, ідзе ані моль, ані іржа ня нікбяць, і йдзе зладзее не падкопуюцца а не крадуць; 21 Бо, ідзе скарб вашы, там будзе й сэрца вашае. 22 „Сьветачам целу ё вока. Дык калі вока твае будзе чыстае, то ўсе цела твае будзе сьветлае; 23 А калі вока твае будзе благое, то ўсё цела твае будзе цемнае. Дык калі сьвятліня, што ў табе, цемнь, то якая ж цемнь? 24 „Ніхто ня можа двум гаспадаром служыць, бо альбо аднаго зьненавідзе, а другога будзе любіць; альбо аднаму будзе прыяць, а праз другога ня дбаць. Ня можаце служыць Богу й мамоне. 25 „Затым кажу вам: ня рупцеся праз жыцьцё свае, што вам есьці і што піць, ані празь цела свае, у што адзецца. Ці ня большае жыцьцё за ежу, а цела - за адзежу? 26 Гляньце на птушкі нябёсныя: яны ня сеюць ані жнуць, ня зьбіраюць на ток, і Айцец ваш нябёсны жыве іх. Ці ня шмат лепшыя вы за іх? 27 Дый хто з вас, рупячыся, можа дадаць сабе росту на адзін локаць? 28 I праз адзецьце нашто рупіцеся? Разважча праз палявыя лілі, як яны растуць: не працуюць ані прадуць; 29 Але кажу вам, што й Салямон у ўсёй славе сваёй не адзяваўся так, як кажная зь іх; 30 А калі траву палявую, што сядні ё, а заўтра будзе кінена ў печ, Бог так адзяець, ціж ня шмат балей вас, малаверныя! 31 Дык ня рупцеся, кажучы: 'Што нам есьці?' альбо: 'Што піць?' альбо: 'У што адзецца?' 32 Бо ўсяго гэтага шукаюць пагане, і затым што Айцец ваш нябёсны ведае, чаго вы патрабуеце ў вусім гэтым. 33 Шукайце ж найперш гаспадарства Божага і справядлівасьці Ягонае, і гэта ўсе дадасца вам. 34 Дык ня рупцеся праз заўтрашні дзень, бо заўтрашні будзе рупіцца праз свае; досыць дню свайго ліха. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
7 1 „Ня судзіце, каб вас ня судзілі; 2 Бо якім судам судзіце, такім і вас будуць судзіць; і якой мераю мераеце, такой і вам адмераюць. 3 I чаму ты бачыш стрэмку ў воку брата свайго, а бярна ў воку сваім ня чуеш? 4 Або, як скажаш брату свайму: 'Дазволь, я выму стрэмку з вока твайго'; а во, у воку тваім бярно? 5 Двудушніча! вымі ўперад бярно з вока свайго, і тады абачыш, як выняць стрэмку з вока брата свайго. 6 „Не давайце сьвятасьці сабакам і ня кідайце пэрлаў сваіх перад сьвіньмі, каб яны не патапталі іх нагамі сваімі і, абярнуўшыся, не разарвалі вас. 7 „Прасіце, і дасца вам; шукайце, і знойдзеце; стукайце, і адчыняць вам; 8 Бо кажны просячы адзержуе, і шукаючы знаходзе, і стукаючаму адчыняюць. 9 Ці ё памеж вас такая людзіна, каторая, калі сын ейны папросе ў яе хлеба, падасьць яму камень? 10 I калі папросе рыбы, падасьць яму гада?" 11 Дык, калі вы, будучы благімі, умееце добрае даваць дзяцём сваім, пагатове Айцец ваш нябёсны дасьць добрае просячым у Яго. 12 „Дык у вусім, чаго хочаце, каб вам рабілі людзі, тое самае рабіце вы ім; бо ў гэтым закон а прарокі. 13 „Уходзьце перазь цесную браму, бо шырокая брама й прасторная дарога тыя, што ўводзяць у загубу, і шмат хто ўходзе перазь іх; 14 Бо цесная брама й вузкая дарога тая, што вядзець да жыцьця, і мала хто знаходзе іх. 15 „Сьцеражыцеся хвальшывых прарокаў, што прыходзяць да вас у вадзецьцю авечым, а ўнутры - ваўкі дзярлівыя. 16 „Подле пладоў іхных пазнаеце іх. Ціж зьбіраюць ізь церня віно альбо з асоту фігі? 17 Гэтак усякае дзерва добрае родзе й плады добрыя, а благое дзерва родзе й плады благія. 18 Ня можа дзерва добрае радзіць плады благія, ані дзерва благое радзіць плады добрыя. 19 Кажнае дзерва, што ня родзе плоду добрага, сьцінаюць і кідаюць у цяпло. 20 Дык із пладоў іхных пазнаце іх. 21 „Ня кажны, што кажа Імне: 'Спадару!' увыйдзе ў гаспадарства нябёснае, але поўнячы волю Айца Майго, што ў нябёсах. 22 Шмат хто скажа Імне таго дня: 'Спада́ру! Спада́ру! ці не ад Твайго імені мы праракалі? і ці не Тваім імям нячысьцікаў выганялі? і ці не Тваім імям шмат магучых учынкаў чынілі?' 23 I тады азнаймлю ім: 'Я ніколі ня знаў вас; адыйдзіце ад Мяне, дзеючыя бяспраўе'. 24 „Дык кажны, хто слухае словы Мае гэтыя і поўне іх, падобны да мужа разумнага, што пастанаві́ў дом свой на ска́ле; 25 I лінуў лівун, і разьліліся рэкі, і павеялі вятры, і рынуліся на дом тый, і ён не заваліўся, бо закладзены быў на ска́ле. 26 А кажны, хто слухае гэтыя словы Мае і ня поўне іх, будзе падобны да неразважнае людзіны, што пастанавіла дом свой на пяску; 27 I лінуў лівун, і разьліліся рэкі, і павеялі вятры, і рынуліся на дом тый; і ён заваліўся, і быў пад яго вялікі." 28 I сталася, як Ісус скончыў словы гэтыя, што люд дзіваваўся з навукі Ягонае, 29 Бо Ён вучыў іх, як уладу маючы, а не як іхныя кніжнікі а фарысэі. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
8 1 Як жа зышоў Ён із гары, за Ім пайшло шмат грудоў. 2 I вось, падышоў пракажаны і, кланяючыся Яму, сказаў: „Спада́ру, калі хочаш, можаш мяне ачысьціць". 3 Ісус, выцягнуўшы руку́, даткнуўся да яго й сказаў: „Хачу, ачысьціся". I ён якга́ ачысьціўся ад праказы. 4 I кажа яму Ісус: „Глядзі, нікому не кажы; але пайдзі, пакажыся сьвятару і абрачы дар, які расказаў Масей, на сьветчаньне ім". 5 А як увыйшоў да Калернауму, да Яго падышоў сотнік і прасіў Яго: 6 „Спада́ру! дзяцюк мой ляжыць дома, у яго паляруш, і ён вельма мучыцца". 7 Ісус кажа яму: „Я прыйду і ўздараўлю яго". 8 Сотнік жа адказаў і сказаў: „Спада́ру! я ня годзен, каб Ты ўвыйшоў пад страху маю; але скажы толькі слова, і ачуняе слуга мой; 9 Бо я, і людзіна падуладная, і маю пад сабой вояў, кажу аднаму: 'Пайдзі', і йдзець; і другому: 'Прыйдзі', і прыходзе; і слузе свайму: '3рабі гэта' і робе". 10 Пачуўшы гэта, Ісус зьдзіваваўся й сказаў ідучым за Ім: „Запраўды кажу вам: у нікім такое веры ў Ізраелю не знайшоў Я. 11 Кажу ж вам, што шмат прыйдзе з усходу і із захаду і засядуць із Абрагамам, Ісаком а Якавам у гаспадарстве нябёсным; 12 А сынове гаспадарства выкінены будуць у цемру навонную; там будзе плач а скрыгот зубамі". 13 I сказаў Ісус сотніку: „Ідзі, і, як ты ўверыў, няхай будзе табе". I ачуняў дзяцюк тае ж гадзіны. 14 I прыйшоўшы да дому Пятровага, Ісус абачыў цешчу ягоную, што ляжала й была ў гару́чцы. 15 I даткнуўся да рукі ейнае, і гаручка пакінула яе; і яна ўстала а паслугавала ім. 16 Як жа настаў вечар, да Яго прывялі шмат апанаваных злым духам, і Ён выгнаў духоў словам, і ўсіх няўздолюючых уздаравіў, 17 Каб спаўні́лася сказанае Ісаям прарокам, што кажа: „Ён узяў на Сябе няўздоленьні нашы і панёс хваробы". 18 Як Ісус абачыў навокал Сябе вялікія груды, расказаў адплысьці на другі бок. 19 I дабліжыўся адзін із кніжнікаў, і сказаў Яму: „Вучыцелю! я пайду за Табою, куды б Ты ні пайшоў". 20 I кажа яму Ісус: „Лісы маюць норы, і птушкі нябесныя - гнезды, а сын людзкі ня мае йдзе галавы прытуліць". 21 Другі ж із ву́чанікаў Ягоных сказаў Яму: „Спада́ру! дазволь імне ўперад пайсьці і пахаваць айца свайго". 22 Але Ісус сказаў яму: „Ідзі за Імною і пакінь мертвым хаваць памерлых сваіх". 23 I як увыйшоў Ён у струг, за Ім пайшлі ву́чанікі Ягоныя. 24 I вось, узьнялася вялікая бура на мору, ажно хвалі залівалі струг; а Ён спаў. 25 I, дабліжыўшыся, яны пабудзілі Яго й сказалі: „Спада́ру! ратуй нас - гінем!" 26 I кажа ім: „Чаму вы баязьлівыя, малаверныя?" Потым, устаўшы, зганіў вятры а мора, і стала вялікая цішыня. 27 Людзі ж дзіваваліся й сказалі: „Што за Гэты, што вятры а мора слухаюць Яго?" 28 I як Ён прыбыў на другі бок да зямлі Ґерґесынскае, Яго перанялі два апанаваныя д'яблам, вышаўшы з грабоў, надта злыя, ажно ніхто ня мог праходзіць тудэй. 29 I вось, яны закрычэлі: „Што Табе да нас, Ісусе, Сыну Божы? Ты прышоў сюды без пары мучыць нас". 30 Далёка ж ад іх пасьцілася вялікая чарада сьвіньняў. 31 I нячысьцікі прасілі Яго, кажучы: „Калі выжанеш нас, то пашлі нас у чараду сьвіньняў". 32 I сказаў ім „Ідзіце". I яны, вышаўшы, пайшлі ў сьвіньні. I вось, уся чарада сьвіньняў кінулася із стромы ў мора і загінула ў вадзе. 33 Пасучыя ж іх уцяклі і, прышоўшы да места, павядалі праз усе і праз тых апанаваных нячысьцікам. 34 I вось, усё места вышла напярэймы Ісусу і, абачыўшы Яго, малілі, каб Ён адыйшоў ад граніцаў іхных. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
9 1 І, уступіўшы ў струг, пераплыў і прышоў да места Свайго. 2 I вось, прыне́сьлі да Яго хворага паляржаванага, на пасьцелі ляжачага. I Ісус, бачачы веру іхную, сказаў паляржаванаму: „Асьмелься, дзяцё! дараваны табе грахі твае". 3 I, вось, некатрыя з кніжнікаў сказалі самы ў сабе: „Гэты блявузґае". 4 А Ісус, ведаючы думкі іхныя, сказаў: „Чаму думаеце благое ў сэрцах сваіх? 5 Во што лягчэй сказаць: 'Дараваны табе грахі', ці сказаць: 'Устань а йдзі'? 6 Але каб вы ведалі, што Сын Людзкі мае ўладу на зямлі дараваць грахі" (тады кажа да паляржаванага): „Устань, вазьмі пасьцелю сваю і йдзі да дому свайго". 7 I ён устаў, і пайшоў да дому свайго. 8 I як груды бачылі гэта, палохаліся й хвалілі Бога, Каторы даў такую моц людзём. 9 I як Ісус адыходзіў адгэнуль, Ён абачыў чалавека, ля збору мыта седзячага, званага Мацьвеям, і сказаў яму: „Ідзі за Імною". I ён устаў а пайшоў за Ім. 10 I сталася, як Ісус узьляжаў за сталом у доме, і вось, шмат мытнікаў а грэшнікаў, прышоўшы, узьляжалі зь Ісусам а з ву́чанікамі Ягонымі. 11 I як фарысэі абачылі гэта, яны сказалі ву́чанікам Ягоным: „Чаму есьць Вучыцель ваш із мытнікамі а грэшнікамі?" 12 Ісус жа, пачуўшы гэта, сказаў ім: „Не здаровыя патрабуюць лекара, але хворыя. 13 Пайдзіце ж і наўчыцеся ж, што знача: 'міласэрдзя хачу, а не аброку'? бо Я прышоў прыгу́каць не справядлівых, але грэшнікаў да ка́яты". 14 Тады дабліжыліся да Яго ву́чанікі Яанавы, кажучы: „Чаму мы а фарысэі постуем часта, а ву́чанікі Твае ня постуюць?". 15 I сказаў ім Ісус: „Ці могуць смуціцца сынове вясельнага палацу, пакуль ізь імі малады? Але настануць дні, калі адыймуць у іх маладога, і тады будуць поставаць. 16 I ніхто да старога адзецьця не прышывае лапіка зь няваленага сукна, бо нова прышытае сьцягнецца, і дзірка будзе горшая. 17 I не наліваюць віна маладога ў скураныя мяхі старыя, бо мяхі парвуцца, і віно выцякае, і мяхі гінуць; але наліваюць віно маладое ў мяхі новыя, і захаваецца адно й другое. 18 Як Ён казаў гэта ім, вось, нейкі старац прышоў і пакланіўся Яму, кажучы: „Дачка мая кагадзе́ паме́рла, але прыйдзі і ўзлажы руку́ Сваю на яе, і яна ажывець". 19 I, устаўшы, Ісус пайшоў за ім, і ву́чанікі Ягоныя. 20 I вось, жонка, двананцаць год хворая на крывацеч, даблі́жылася адзаду і даткнулася да кутаса́ адзецьця Ягонага; 21 Бо яна казала сама сабе: „Калі адно даткнуся да адзецьця Ягонага, ачуняю". 22 Ісус жа, абярнуўшыся й абачыўшы яе, сказаў: „Асьмелься, дачка, вера твая ўздаравіла цябе". I жонка з тае гадзіны была́ ўздароўлена. 23 I як прышоў Ісус да дому старцовага і абачыў грыцоў на жалейцы а галасуючы люд, 24 Сказаў: „Адыйдзіце, бо дзеўка не паме́рла, але сьпіць". I сьміяліся зь Яго. 25 Але як груд вывялі, Ён, увыйшоўшы, узяў яе за руку́, і дзеўка падняла́ся. 26 I разыйшліся галасы праз гэта па ўсей зямлі тэй. 27 Як Ісус ішоў стуль, за Ім ішло двух нявісных, крычачы а кажучы: „Сыну Давідаў, зьмілу́йся над намі!". 28 А як Ён прышоў да дому, нявісныя дабліжыліся да Яго. I кажа ім Ісус: „Ці верыце, што Я магу гэта зрабіць?" Яны кажуць Яму: „Але́, Спада́ру!". 29 Тады Ён даткнуўся да ачоў іхных і сказаў: „Подле веры вашае няхай станецца вам". 30 I адчыніліся вочы іхныя. I Ісус стродка сказаў ім: „Глядзіце, каб ніхто не даведаўся". 31 А яны, вышаўшы, разгаласілі празь Яго па ўсе́й зямлі тэй. 32 Як жа тыя выходзілі, то прывялі да Яго немага, апанаванага нячысьцікам. 33 I, як нячысьцік быў выгнаны, немы пачаў гу́каць. I груды, дзівуючыся, гу́калі: „Ніколі ня было такое зьявы ў Ізраелю". 34 А фарысэі гу́калі: „Ён выганяе нячысьцікаў моцаю князя нячысьцікаў". 35 I хадзіў Ісус па ўсіх местах а сёлах, ву́чачы ў бажніцах іхных, абяшчаючы Евангелю гаспадарства і ўздараўляючы ўсялякую хваробу а ўсялякае няўздоленьне памеж люду. 36 Ба́чачы груды, Ён зжаліўся над імі, што яны былі́ высіленыя а расьцярушаныя, як авечкі, пастыра́ ня маючыя. 37 Тады кажа Ён ву́чанікам Сваім: „Жніва́ запраўды шмат, але работнікаў мала; 38 Дык маліце Спадара́ жніва́, каб высунуў работнікаў на жніво Свае". 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
10 1 I пагука́ўшы двананцацёх ву́чанікаў Сваіх, Ён даў ім моц над нячыстымі духамі, выганяць іх, і ўздараўляць усялякую хваробу і ўсялякае няўздоленьне. 2 Вось жа двананцацёх апосталаў імёны гэткія: першы Сымон, званы Пётрам, і Андрэй, брат ягоны, Якаў Зэведэяў а Яан, брат ягоны, 3 Піліп а Варфаламей, Хама а Мацьвей мытнік, Якаў Алфеяў а Леўвей, каторага мянушка была́ Хвадзей, 4 Сымон Каноянін а Юда Іскарыёт, што й ізрадзіў Яго. 5 Гэтых двананцацёх паслаў Ісус і расказаў ім, кажучы: „На дарогу да паган не хадзіце і да места Самарскага ня ўходзьце; 6 Але вале́й ідзіце да загінулых авец дому Ізраелявага. 7 I ходзячы, абяшчайце, кажучы: 'Дабліжылася гаспадарства нябёснае'. 8 Хворых уздараўляйце, пракажаных ачышчайце, мертвых ускрышайце, нячысьцікаў выганяйце; дарма́ адзяржалі, дарма́ давайце. 9 Не бярыце із сабою ані золата, ані срэбла, ані медзі ў чарэслы свае, 10 Ані хатуля ў дарогу, ані дзьвюх сарочкаў, ані вобую, ані посаха, бо працаве́нь варты еміны свае. 11 Да якога места альбо селішча ня ўвыйшлі б вы, даведайцеся, хто ў ім годны, і там заставайцеся, пакуль ня выйдзеце. 12 А ўходзячы ў дом, вітайце яго, кажучы: 'Супакой дому гэтаму'; 13 I калі дом будзе годны, то супакой ваш зыйдзе на яго; а калі ня будзе годны, то супакой ваш да вас зьвернецца. 14 А калі хто ня прыйме вас і ня будзе слухаць словаў вашых, то, выходзячы з дому альбо зь места таго, атрасіце пыл із ног сваіх. 15 Запраўды кажу вам: лягчэй будзе зямлі Садомскай а Ґоморскай у дзень суду, чымся месту таму. 16 „Вось, я пасылаю вас, як авечкі сярод ваўкоў; дык будзьце мудрыя, як га́ды, і нявінныя, як галубы. 17 Сьцеражыцеся ж людзёў, бо яны будуць выдаваць вас радам і ў бажніцах сваіх будуць біць вас. 18 I павядуць вас да правадыроў а каралёў за Мяне, на сьветчаньне ім а паганам. 19 Калі ж будуць выдаваць вас, не клапаціцеся, як або што казаць; бо ў тым часе дана будзе вам, што сказаць; 20 Бо ня вы будзеце гу́каць, але Дух Айца вашага будзе гу́каць у вас. 21 „I выдасьць брат брата на сьмерць, і айцец - дзяцё; і паўстануць дзеці на бацькоў і заб'юць іх. 22 I будуць усі ненавідзіць вас за імя Мае, але хто вытрывае да канца, спасецца. 23 „Калі ж вас будуць гнаць у вадным месьце, бяжыце да другога. Бо запраўды кажу вам: не пасьпееце абыйсьці местаў Ізраелявых, як прыйдзе Сын Людзкі́. 24 Ву́чанік не пераходзе вучыцеля, ані слуга - гаспадара свайго. 25 Досыць ву́чаніку, каб ён быў, як вучыццель ягоны, і слузе, каб ён быў, як гаспадар ягоны. Калі ж гаспадара дому назвалі вельзэвулам, пагатове - хатніх ягоных. 26 Дык ня бойцеся іх, бо няма нічога схаванага, што не адкрылася б, і тайнага, праз што не даведаліся б. 27 Што кажу вам у цямноце, кажыце ў сьвятліні; і што чуеце на вуха, разгалашайце на стрэхах. 28 „I ня бойцеся забіваючых цела, а душы ня могучых забіць; а вале́й бойцеся таго, хто можа душу́ й цела загубіць у пекле. 29 Хіба двух вераб'ёў не прадаюць за пенязь, і ні водзін ізь іх ня зваліцца на зямлю бяз волі Айца вашага; 30 У вас жа й валасы на галаве ўсі палічаны; 31 Дык ня бойцеся ж, бо вы пераходзіце шмат вераб'ёў. 32 Дык кажнага, хто вызнае Мяне перад людзьмі, таго вызнаю й Я перад Айцом Маім, што ў нябёсах; 33 А хто адрачэцца ад Мяне перад людзьмі, ад таго адракуся й Я перад Айцом Сваім, што ў нябёсах. 34 „Ня думайце, што Я прышоў прыне́сьці супакой на зямлю; не супакой прышоў Я прынесьці, але меч; 35 Бо Я прышоў пастанавіць чалавека супроці айца ягонага, і дачку супроці маткі ейнае, і нявестку супроці сьвякрыві ейнае. 36 I непрыяцелі людзіны хатнія яе. 37 Хто любе айца альбо маці балей за Мяне, ня годны Мяне; і хто любе сына альбо дачку балей за Мяне, ня годны Мяне. 38 I хто не бярэць крыжа свайго і ня йдзець за Імною, тый ня годны Мяне. 39 Хто знойдзе жыцьцё свае, згубе яго; а хто згубе жыцьцё свае дзеля Мяне, знойдзе яго. 40 Хто прыйме вас, прыймае Мяне; а хто прыймае Мяне, прыймае таго, хто паслаў Мяне. 41 Хто прыймае прароку ў імя прарокі, адзяржыць нагароду прароцкую; і хто прыймае справядлівага ў імя справядлівага, адзяржыць нагароду справядлівага. 42 I хто дасьць піць аднаму з малых гэтых коўню сьцюдзёнае вады ў імя ву́чаніка, запраўды кажу вам аніяк ня згубе нагароды свае". 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
11 1 I сталася, як скончыў Ісус расказаваць двананцацём ву́чанікам Сваім, перайшоў стуль вучыць а абяшчаць у местах іхных. 2 Яан жа, пачуўшы ў вязьніцы праз учынкі Хрыстовы, паслаў двух із ву́чанікаў сваіх, 3 Сказаць Яму: „Ці Ты тый, што мае прыйсьці, ці чакаць нам іншага?" 4 I, адказаўшы, Ісус сказаў ім: „Пайдзіце, накажыце Яану, што чуеце а бачыце: 5 Нявісныя празіраюць і кульгавыя ходзяць, пракажаныя ачышчаюцца і глухія чуюць, мертвыя ўскрысаюць і ўбогім абяшчаюць Дабравесьць. 6 Шчасьлівы, хто не спакушаецца перазь Мяне". 7 Як жа яны пайшлі, Ісус пачаў гу́каць грудом празь Яана: „Чаго глядзець вышлі вы на пустыню? ці трысьціны, што хістае вецер? 8 Чаго ж глядзець вышлі вы? чалавека, што адзеўшыся ў мяккі́я адзецьці? Гля, у палацах каралеўскіх тыя, што носяць мяккі́я адзецьці. 9 Чаго ж глядзець вышлі вы? прарокі? Але, кажу вам, і вялікшага за прароку. 10 Бо ён тый, пра каторага напісана: 'Вось, Я пасылаю ангіла Свайго перад відам Тваім, каторы прыгатуе дарогу Тваю перад Табою'. 11 Запраўды кажу вам: з народжаных жанкамі не паўстаў вялікшы за Яана Хрысьціцеля, але найменшы ў гаспадарстве нябёсным вялікшы за яго. 12 Ад дзён жа Яана Хрысьціцеля аж дагэтуль гаспадарства нябёснае здабываюць сілаю, і дужыя захапляюць яго; 13 Бо ўсі прарокі а закон аж да Яана праракалі. 14 I калі хочаце прыняць, ён Ільля, каторы мае прыйсьці. 15 Хто мае вушы слухаць, няхай слухае! 16 Але да каго прыраўную род гэты? Ён падобны да дзяцей, што сядзяць на рынках і, гука́ючы таварышам, 17 Кажуць: 'Мы гралі вам на дудцы, і вы не скакалі; мы пяялі пахоўныя песьні, і вы ня плакалі'. 18 Бо прышоў Яан, ані есьць, ані п'ець; і кажуць: 'У ім нячысьцік'. 19 Прышоў Сын Людзкі, есьць і п'ець; і кажуць: 'Во чалавек, жарло й п'яніца, прыяцель мытнікаў а грэшнікаў'. I апраўджана мудрасьць учынкамі яе". 20 Тады пачаў Ён упікаць местам, ідзе сталася вельмі шмат магучых учынкаў Ягоных, за тое, што яны не пакаяліся: 21 „Бяда табе, Хоразыне! бяда табе, Віфсаіда! бо калі б у Тыру а Сыдоне сталіся магучыя ўчынкі, сталыя ў вас, то даўно б яны ў зрэбніне а попеле пакаяліся б; 22 Але кажу вам: Тыру а Сыдону лягчэй будзе ў дзень суду, чымся вам. 23 I ты, Капернауме, ці не аж да неба быў узьняты, аж да пеклы ськінены будзеш; бо калі б у Содоме былі́ зьдзеяны магучыя ўчынкі, сталыя ў табе, яна засталася б дагэтуль. 24 Але, кажу вам, што зямлі Содомскай лягчэй будзе ў дзень суду, чымся табе". 25 У тым часе, адказуючы, Ісус сказаў: „Слаўлю Цябе, Войча, Спада́ру неба й зямлі, што Ты схаваў гэта ад мудрых а разумных і аб'явіў гэта бязьлеткам. 26 Але, Войча! бо такое было зычэньне Твае. 27 Усе перадаў Імне Айцец Мой, і ніхто ня знае добра Сына, апрача Айца; і Айца ня знае ніхто добра, апрача Сына, і каму Сын хоча аб'явіць. 28 Прыйдзіце да Мяне ўсі спрацаваныя а абцяжараныя, і Я дам вам супакой. 29 Вазьміце йго Мае на сябе і наўчыцеся ад Мяне, бо Я ціхі́ й лагоднага сэрца, і знойдзеце супакой душам сваім; 30 Бо йго Мае прыемнае, і цяжар Мой лягкі́". 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
12 1 У тым часе праходзіў Ісус у сыботу памеж збожжа; ву́чанікі Ягоныя запра́глі і пачалі каласаваць а есьці. 2 Але фарысэі, згледзіўшы, сказалі Яму: „Гля, ву́чанікі Твае робяць, чаго не дазволена рабіць у сыботу". 3 Ён жа сказаў ім: „Хіба вы ня чыталі, што зрабіў Давід, як запрагнуў сам і бытыя зь ім? 4 Як ён увыйшоў у дом Божы і еў хлябы Віду, каторыя не дазволена было есьці ані яму, ані былым ізь ім, а толькі адным сьвятаром? 5 Або ці ня чыталі вы ў законе, што ў сыботы сьвятарове будзеняць сыботу, адылі́ бязьвінныя? 6 Але кажу вам, што тут Тый, што вялікшы за сьвятыню. 7 Калі б вы ведалі, што знача: 'міласэрдзя хачу, а не аброку', то ня судзілі б бязьвінных; 8 Бо Сын Людзкі ё спадаром і сыботы". 9 I, адыйшоўшы стуль, увыйшоў Ён у бажніцу іхную. 10 I вось, чалавек із сухою рукою. I папыталіся ў Яго, каб абвінаваць Яго: „Ці дазволена ўздараўляць у сыботы?" 11 Ён жа сказаў ім: „Хто з вас, маючы адну авечку, калі яна ўвалілася ў яму, не дасягне яе й ня выцягне? 12 Колькі ж лепшы чалавек за авечку! Дык у сыботы дазволена рабіць дабро. 13 Тады кажа чалавеку таму: „Выцягні руку́ сваю"; I ён выцягнуў: і стала яна здаровая, як і другая. 14 Фарысэі ж, вышаўшы, зраджаліся на Яго, каб загубіць Яго. 15 Але Ісус, даведаўшыся, зда́ліўся стуль. I пайшлі за Ім чысьленыя груды, і Ён уздаравіў іх усіх. 16 I забараніў ім азнаймляць празь Яго, 17 Каб спаўні́лася сказа́нае Ісаям прарокам, што кажа: 18 „Во, служэц Мой, Каторага Я абраў, любовы Мой, Катораму прыяе душа Мая; палажу Дух Свой на Яго, і агалосе суд народам; 19 Ня будзе сьперачацца ані галёкаць, ніхто на вуліцах не пачуе голасу Ягонага; 20 Трысьціны наломленае не даломе і лёну тлеючага ня згасе, пакуль не давядзець суду да перамогі; 21 I на імя Ягонае спадзявацца будуць народы". 22 Тады прывялі да Яго апанаванага нячысьцікам нявіснога й немага; і ўздаравіў яго, так што нявісны й немы пачаў гу́каць і бачыць. 23 I зумеўся ўвесь груд, і гу́каў: „Ці ня гэта Сын Давідаў?" 24 Фарысэі ж, пачуўшы, сказалі: „Ён выганяе нячысьцікаў ня накш, як вельзэвулам, князям нячысьцікаў". 25 Але Ісус, ведаючы думкі іхныя, сказаў ім: „Кажнае гаспадарства, падзяліўшыся само супроці сябе, спусьцее; і кажнае места альбо дом, падзяліўшыся сам супроці сябе, ня ўстое. 26 I калі шайтан шайтана́ выганяе, то ён падзяліўшыся сам супроці сябе: як жа ўстое гаспадарства ягонае? 27 I калі Я вельзэвулам выганяю нячысьцікаў, то сынове вышыя кім выганяюць? Дык яны будуць вам судзьдзямі. 28 Калі ж Я духам Божым выганяю нячысьцікаў, тады дайшло да вас гаспадарства Божае. 29 „Або, як можа хто ўвыйсьці ў дом дужасіла і паграбіць рэчы ягоныя, калі пярвей ня зьвяжа дужасіла? і тады паграбе дом ягоны. 30 Хто ня з Імною, тый супроці Мяне; і хто ня зьбірае з Імною, тый раськідае. 31 Дык кажу вам: кажны грэх а блявузґаньне будуць дараваны людзём, але блявузґаньне на Духа ня будзе даравана людзём. 32 Калі хто скажа слова на Сына Людзкога, будзе даравана яму; калі ж скажа на Духа Сьвятога, ня будзе даравана ані ў гэтым веку, ані ў прыйдучым. 33 „Або прызнайце дзерва за добрае і плод яго за добры; або прызнайце дзерва за папсаванае і плод яго за папсаваны; бо пазнаюць дзерва з плоду. 34 Родзе га́давы! як вы можаце гу́каць добрае, будучы благімі? Бо ад паўніні сэрца гу́каюць вусны. 35 Добрая людзіна́ з добрага скарбу выносе добрае; а благая людзіна́ з благога скарбу выносе благое. 36 Кажу ж вам, што за кажнае пустое слова, якое скажуць людзі, здадуць яны лічбу ў дзень судны; 37 Бо із словаў сваіх аправішся і із словаў сваіх будзеш засуджаны". 38 Тады некатрыя з кніжнікаў а фарысэяў адказалі, кажучы: „Вучыцелю! хочам ад Цябе пазнаку бачыць". 39 Але Ён, адказуючы, кажа ім: „Род благі а чужаложны шукае пазнакі, і пазнака ня дасца яму, апрача пазнакі Ёны прарокі; 40 Бо як Ёна быў у бруху кіта тры дні і тры ночы, так і Сын Людзкі́ будзе ў сэрцу зямлі тры дні і тры ночы. 41 Нінявяне стануць на суд із родам гэтым і засудзяць яго, бо яны пакаяліся ад ка́зані Ёнінае; а вось, тут вялікшы за Ёну. 42 Караліца паўднявая стане на суд із родам гэтым і засудзе яго, бо яна прыходзіла з канцоў зямлі паслухаць мудрасьць Салямонаву; і вось, тут вялікшы за Салямона. 43 „Калі нячысты дух выйдзе зь людзіны, то ходзе па бязводных месцах, шукаючы супачынку, і не знаходзе; 44 Тады кажа: 'Зьвярнуся да дому свайго, скуль я вышаў'; і, прышоўшы, знаходзе незанятым, замеценым а прыбраным; 45 Тады йдзець і бярэць із сабою сямёх іншых духоў, негаднейшых за сябе, і, увыйшоўшы, жывуць там; і бывае людзіне́ тэй апошняе горшае за першае. Гэтак будзе і з гэтым родам благім". 46 Вось, як Ён яшчэ гу́каў да грудоў, Маці а браты ягоныя стаялі вонках, шукаючы гутарыць ізь Ім. 47 I хтось сказаў Яму: „Вось, Маці Твая а браты Твае стаяць вонках, шукаючы гутарыць із Табою". 48 Ён жа адказаў таму, хто казаў Яму: „Хто маці Мая? і хто браты Мае?" 49 I, паказаўшы рукою Сваёй на ву́чанікаў Сваіх, сказаў: „Во маці Мая а браты Мае; 50 Бо хто будзе паўніць волю Айца Майго Нябёснага, тый Імне брат а сястра а маці". 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
13 1 I таго ж дня, вышаўшы з дому, Ісус сеў ля мора. 2 I зьберліся да Яго чысьленыя груды, так што Ён увыйшоў у струг і сеў, а ўвесь груд стаяў на беразе. 3 I гу́каў ім шмат прыпавесьцьмі, кажучы: „Вось, вышаў сяўбіт сеяць; 4 I як ён сеяў, адныя палі край дарогі, і наляцелі птушкі, і паклявалі іх; 5 А другія палі на месцы камяністыя, ідзе ня шмат было зямлі, і неўзабаве абышлі, бо зямля была́ няглыбокая; 6 Як жа ўзышло сонца, зьвялі і, ня маючы карэньня, ссохлі; 7 А іншыя палі ў церне, і вырасла церне, і заглушыла іх; 8 Але іншыя палі ў добрую зямлю й далі́ плод: адно сто разоў, другое шасьцьдзясят, іншае трыццаць. 9 Хто мае вушы, няхай слухае!" 10 I, прыступіўшы, ву́чанікі сказалі Яму: „Чаму гу́каеш ім прыпавесьцьмі?". 11 Ён, адказуючы, сказаў: „Бо вам дана ведаць тайны гаспадарства нябёснага, але ім ня было дана; 12 Бо хто мае, таму дасца, і ў яго будзе збытак; а хто ня мае, у таго будзе нават аднята й тое, што мае. 13 Затым кажу ім прыпавесьцьмі, што яны, гледзячы, ня бачаць, і, слухаючы, ня чуюць ані разумеюць. 14 I споўніцца на іх прароцтва Ісаі, што кажа: 'Прыслуха́ючыся, будзеце слухаць, і не зразумееце; і прыглядаючыся, глядзець будзеце, і не зацеміце; 15 Бо абрасло тукам сэрца люду гэтага, і вушамі яны ледзь чуюць, і вочы свае яны зачынілі, каб не абачыць ачыма, і вушамі не пачуць, і сэрцам не зразумець, і не навярнуцца, каб Я не ўздаравіў іх'. 16 Вашы ж вочы шчасьлівыя, бо бачаць, і вушы вашы, бо чуюць; 17 Бо запраўды кажу вам, што шмат прарокаў а справядлівых жадала бачыць тое, што вы аглядаеце, і не абачылі, і чуць тое, што вы чуеце, і не пачулі. 18 „Вы ж услу́хайцеся ў прыпаве́сьць празь сяўбіта. 19 Да кажнага, хто чуе слова праз гаспадарства і не разумее, прыходзе злы й хапае пасеянае ў сэрцу ягоным: гэта пасеянае край дарогі. 20 А пасеянае на скалістых месцах - гэта тый, хто чуе слова і неўзабаве з радасьцяй прыймае яго; 21 Але ня мае караня ў сабе і часны, а як настаець уціск альбо перасьледава́ньне за слова, неўзабаве спатыкаецца. 22 А пасеянае ў церню - гэта, хто чуе слова, але клопат гэтага веку й спадман багацьця глуша слова, і яно робіцца бясплодным. 23 Пасеянае ж у добрую зямлю - гэта, хто чуе слова й разумее, гэты родзе плод і даець: хто сто, хто шасьцьдзясят, хто трыццаць". 24 Другую прыпаве́сьць прывёў Ён ім, кажучы: „Падобнае гаспадарства нябёснае да чалавека, што пасеяў добрую сяўбу на полю сваім; 25 Але, як людзі спалі, прышоў не́прыяцель ягоны, і насеяў кукелю памеж пшонкі, і адышоў. 26 Як жа збожжа абышло й наліло й дало плод, тады выявіўся й кукель. 27 I, прышоўшы, чаляднікі гаспадаровы сказалі яму: 'Спада́ру, ці ня добрую сяўбу пасеяў ты на полю сваім? скуль жа ў ім кукель?' 28 Ён сказаў ім: 'Не́прыяцель зрабіў гэта'. Чаляднікі́ ж яму кажуць: 'Ці хочаш, каб мы пайшлі й выпалалі?' 29 Але ён кажа: 'Не, каб, вырываючы кукель, вы ня вырвалі зь ім разам і пшонкі. 30 Пакіньце расьці абое да жніва, і ў жніво я скажу жнеям: вырвіце ўперад кукель і зьвяжыце ў вязанкі, каб спаліць іх; а пшонку зьбярэце на ток мой'". 31 Іншую прыпавесьць сказаў Ён ім: „Падобнае гаспадарства нябёснае да зярняці гарчычнага, каторае чалавек узяў пасеяў на полю сваім. 32 Яно запраўды найменшае за ўсю сяўбу, але, як вырасьце, яно найбольшае сярод зельля і стаецца дзервам, так што птушкі нябёсныя прылятаюць і віюць гнезды ў гольлю яго". 33 Іншую прыпаве́сьць сказаў Ён ім: „Падобнае гаспадарства нябеснае да рашчыны, каторую, узяўшы, жонка замясіла ў тры меркі мукі, пакуль ня ўкісла ўсе". 34 Усе гэта Ісус гу́каў грудом прыпавесьцямі, а без прыпавесьці ня гу́каў ім; 35 Каб спаўнілася сказа́нае прарокам, што кажа: „Адчыню прыпавесьцьмі вусны Свае; вымаўлю схаванае ад закладзінаў сьвету". 36 Тады, адаслаўшы груды, Ісус, увыйшоў у дом. I прыступілі да Яго ву́чанікі Ягоныя, кажучы: „Зьясьні нам прыпавесьць праз палявы кукель". 37 Ён жа, адказуючы, сказаў: „Сяўбіт добрае сяўбы ё Сын Людзкі́; 38 Поле ё сьвет; добрая сяўба, гэта - сынове гаспадарства, а кукель - сынове злога; 39 Не́прыяцель, што пасеяў яго, ё д'ябал; жніво ё канчатак веку, а жнеі - ангілы. 40 Затым, як вырываюць кукель і паляць цяплом, так будзе пры канчатку гэтага веку: 41 Пашлець Сын Людзкі́ ангілаў Сваіх, і зьбяруць із гаспадарства Ягонага ўсі спадманы і робячых бяспраўе, 42 I ўкінуць іх у печ агняную; там будзе плач а скрыгот зубамі. 43 Тады справядлівыя будуць зьзяць, як сонца, у гаспадарстве Айца свайго. Хто мае вушы, няхай слухае! 44 „Падобнае гаспадарства нябёснае да скарбу, схаванага на полю. каторы, знайшоўшы, людзіна́ тое, і з радасьці зь яго йдзець і прадаець усе, што мае, і купляе поле тое. 45 „Яшчэ падобнае гаспадарства нябёснае да купца, што шукае харошых пэрлаў, 46 Каторы, знайшоўшы адну дарагую пэрлу, адыйшоўшы, прадаў усе, што меў, і купіў яе. 47 „Яшчэ падобнае гаспадарства нябёснае да неваду, закіненага ў мора, што захапляе ўсячыну, 48 Каторы, як напаўні́ўся, выцягнулі на бераг і, сеўшы, добрую зьберлі ў судзьдзе, а благую выкінулі вон. 49 Гэтак будзе пры канчатку веку: пойдуць ангілы, і вылучаць благіх з пасярод справядлівых, 50 I ўкінуць іх у печ агняную: там будзе плач а скрыгот зубамі". 51 I папытаўся ў іх Ісус: „Ці зразумелі вы ўсе гэта?" Яны адказалі Яму: „Але́, Спада́ру!" 52 Ён жа сказаў ім: „Затым кажны кніжнік, навучаны гаспадарства нябёснага, падобны да дамовага гаспадара, што выносе із скарбніцы свае новае й старое". 53 I сталася, як скончыў Ісус прыпавесьці гэтыя, Ён пайшоў стуль. 54 I, прыйшоўшы да краіны Свае, вучыў іх у бажніцы іхнай, так што зумяваліся яны й казалі: „Скуль у Яго мудрасьць гэтая й магучыя ўчынкі? 55 Ці ня Ён сын цесьлі? Ці ня Маці Ягоная завецца Марыя, і браты Ягоныя Якаў, Язэп, Сымон а Юда? 56 I сёстры Ягоныя ці ня ўсі з намі? У Яго ж скуль усе гэта?". 57 I мелі спаткненьні з прычыны Яго. Ісус жа сказаў ім: „Няма прарокі бязь сьці, хіба адно ў краю сваім а ў доме сваім". 58 I ня зьдзеяў там шмат магучых учынкаў з прычыны няверы іхнае. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
14 1 У тым часе тэтрах Гірад пачуў ведамкі празь Ісуса. 2 I сказаў служцом сваім: „Гэта Яан Хрысьціцель; ён ускрэс ізь мертвых і затым магучыя ўчынкі дзеюцца Ім. 3 Бо Гірад няў Яана, зьвязаў яго й пасадзіў у вязьніцу за Гіродыяду, жонку Піліпаву, брата свайго; 4 Бо Яан казаў яму: „Ня маеш права ты мець яе". 5 I хацеў забіць яго, але баяўся гурбы, бо мелі яго за прароку. 6 На ўгодкі радзі́наў Гірадавых, дачка Гіродыяды скакала сярод іх і ўпадабаў яе Гірад. 7 Затым ён пад прысягаю абяцаў ёй даць, чаго толькі яна папросе. 8 А яна, падвучаная маткаю сваёй, сказала: „Дай імне тут на талерцы галаву Яана Хрысьціцеля". 9 I засмуціўся кароль; але, дзеля прысягі і ўзьляжачых ізь ім, расказаў ёй даць. 10 I паслаў, і сьцялі́ галаву Яана ў вязьніцы, 11 I прыне́сьлі галаву ягоную на талерцы, і далі́ дзеўцы, а яна зане́сла яе маці сваёй. 12 Ву́чанікі ж ягоныя, прыступіўшы, ўзялі цела і пахавалі яго; і пайшлі, наказалі Ісусу. 13 Ісус, пачуўшы, адплыў стуль стругам адзін на пустыннае месца; а груды, пачуўшы праз гэта, пайшлі за Ім ізь мест пехатой. 14 I, вышаўшы, Ісус абачыў чысьлены груд людзёў, і зжаліўся над імі, і ўздаравіў хворых іхных. 15 А як настаў вечар, прыступіліся да Яго ву́чанікі Ягоныя, кажучы: „Пустыня тутака, дый час ужо позны, адпусьці груды, каб яны пайшлі да сёлаў і купілі сабе ежы". 16 Але Ісус сказаў ім: „Ня надабе ім ісьці; вы дайце ім есьці". 17 Яны ж кажуць Яму: „Мы ня маем нічога, апрача пяцёх букаткаў і дзьвюх рыбаў". 18 Ён сказаў: „Прынясіце іх Імне сюды". 19 і расказаў грудом сесьці на траву, і, узяўшы пяць букаткаў і дзьве рыбы, глянуў на неба, дабраславіў і, паламіўшы, даў букаткі ву́чанікам, а ву́чанікі - грудом. 20 I елі ўсі, і пад'елі; і набралі засталых кавалкаў двананцаць кашоў поўных. 21 А тых, што елі, было каля пяцёх тысячаў чалавекаў, апрача жанок а дзяцей. 22 I за́раз прысі́ліў Ісус ву́чанікаў сваіх увыйсьці ў струг і пераплысьці ўперад за Яго на другі бок, пакуль Ён адпусьце груды. 23 I адпусьціўшы груды, Ён узышоў на гару памаліцца на адзіноце; і ўвечары заставаўся там адзін. 24 А струг пасярод мора быў кі́даны хвалямі, бо вецер быў праціўны. 25 Чацьвертае варты ночы пайшоў да іх Ісус, ідучы па мору. 26 I вучанікі, бачачы Яго йдучага па мору, спалохаліся й сказалі: „Гэта здань"; і із страху закрычэлі. 27 Але Ісус якга загу́каў да іх, кажучы: „Асьмельцеся; гэта Я, не палохайцеся". 28 I, адказуючы Яму, Пётра сказаў: „Спада́ру, калі гэта Ты, раскажы імне прайсьці да Цябе па вадзе". 29 Ён сказаў: „Ідзі". I, зышоўшы із струга, Пётра пайшоў па вадзе і падышоў да Ісуса; 30 Але, бачачы вялікі вецер, спалохаўся і, пачаўшы тапіцца закрычэў, кажучы: „Спада́ру! ратуй мяне". 31 Ісус якга выцягнуў руку́, ухапіў яго й кажа яму: „Малаверны, чаму ты суміўся?" 32 I як увыйшлі яны ў струг, вецер сьціх. 33 Былыя ў струзе падышлі, пакланіліся Яму й сказалі: „Запраўды Ты Сын Божы". 34 I, пераплыўшы, прыбылі́ да зямлі Ґенісарэцкае. 35 I як людзі таго месца добра пазналі Яго, яны паслалі да ўсяе зямлі навокал, і прыне́сьлі да Яго ўсіх хворых, 36 I прасілі Яго, каб толькі даткнуцца да кутаса адзецьця Ягонага; і тыя, што даткнуліся, былі́ сусім уздароўлены. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
15 1 Тады прышлі да Ісуса ерузалімскія фарысэі а кніжнікі, кажучы: 2 „Чаму ву́чанікі Твае ўзрушаюць паданьне старых? бо ня мыюць рук сваіх, як толькі ядуць хлеб". 3 Але Ён, адказаўшы, сказаў ім: „Чаму й вы ўзрушаеце расказаньне Божае дзеля паданьня свайго? 4 Бо Бог расказаў: 'Сьці айца а маці, а хто б абмаўляў айца альбо маці, сьмерцю хай памрэць'. 5 А вы кажаце: 'Калі хто скажа айцу альбо маці: дар тое, што-лень ёсьць ад мяне карыснае табе, 6 Дык такім парадкам ня сьціць айца свайго альбо маці сваю'. Гэтак узрушылі вы слова Божае дзеля паданьня свайго. 7 Двудушнікі! добра праракаў праз вас Ісая: 8 'Люд гэты вуснамі Мяне сьціць, але сэрца іхнае далёка ад Мяне; 9 Але дарма́ кланяецца Імне, вучачы навукаў, расказаньняў людзкіх'". 10 I прыгу́каўшы груд, сказаў ім: „Слухайце й разумейце: 11 ня тое, што ўходзе ў рот, брудзяне людзіну́; але тое, што выходзе з роту, брудзяне людзіну́". 12 Тады ву́чанікі Ягоныя, прыступіўшыся, сказалі Яму: „Ці ведаеш, што фарысэі, пачуўшы слова гэтае, абурыліся?" 13 Але Ён, адказуючы, сказаў: „Кажная расьліна, што Айцец Мой нябёсны не садзіў, будзе выкаранена; 14 Пакіньце іх, яны - нявісныя павадыры нявісных; а калі нявісны вядзець нявіснога, то абодва ўваляцца ў яму". 15 Пётра ж, адказуючы, сказаў Яму: „Зьясьні нам прывавесьць гэтую". 16 Ісус сказаў: „Нягож і вы яшчэ не разумееце? 17 Ці яшчэ не разумееце, што ўсе, што ўходзе ў рот, праходзе ў жывот і выкідаецца вон? 18 А выходзячае з роту - із сэрца выйдзе; гэта брудзяне людзіну́; 19 Бо із сэрца выходзяць благія падумкі, забіўствы, чужалоствы, бязулствы, зладзействы, хвальшывыя сьветчаньні, блявузґаньні. 20 Гэта брудзяне людзіну́; а есьці нямытымі рукамі ня брудзяне людзіны". 21 I, вышаўшы стуль, Ісус зда́ліўся ў краіны тырскія а сыдонскія. 22 I вось, жонка Канаанянка, вышаўшы з тых месцаў, крыкнула, сказаўшы: „Зьмілу́йся над імною, Спада́ру, сыну Давідаў! нячысьцік вельмі замеў дачку маю". 23 Але Ён не адказаў ані слова. I ву́чанікі Ягоныя, прыступіўшыся, прасілі Яго: „Адпусьці яе, бо яна крычыць за намі". 24 Ён жа, адказуючы, сказаў: „Я пасланы толькі да загінулых авец дому Ізраелявага". 25 А яна, падышоўшы, кланялася Яму і казала: „Спада́ру! памажы імне". 26 Ён жа, адказуючы, сказаў: „Ня добра ўзяць хлеб у дзяцей і кінуць шчанятам". 27 Яна ж сказала: „Але, Спада́ру! нават шчаняты ядуць крошкі, што валяцца із столу гаспадароў іхных". 28 Тады, адказуючы, Ісус сказаў ёй: „О, жонка! вялікая вера твая; няхай будзе табе подле жаданьня твайго". I ўздароўлена дачка ейная тае ж гадзіны. 29 I, адыйшоўшы адгэнуль, Ісус пайшоў у кірунку мора Ґалілейскага, і ўзыйшоў на гару, і сеў там. 30 I прышло да Яго шмат грудоў, маючы із сабой кульгавых, абязьвечаных, нявісных, немых і шмат якіх іншых, і клалі іх да ног Ісусавых; і Ён уздараўляў іх; 31 Так што дзіваваліся груды, бачачы немых гу́каючых, калекіх здаровых, кульгавых ходзячых і нявісных бачачых, і славілі Бога Ізраелявага. 32 Ісус жа, прыгу́каўшы ву́чанікаў Сваіх, сказаў: „Жаль Імне груду, бо яны з Імною ўжо тры дні, і ня маюць чаго есьці; адпусьціць жа іх безь яды не хачу, каб не замлелі ў дарозе". 33 I кажуць ву́чанікі: „Скуль нам узяць на пустыні толькі букаткаў, каб накарміць такі вялікі груд?". 34 I сказаў ім Ісус: „Колькі маеце букаткаў?" А яны кажуць: „Сем і колькі рыбак". 35 I Ён расказаў грудом сесьці на зямлі. 36 I ўзяў Ён сем букаткаў а рыбу, і ўчыніў падзяку, і ламіў, і даваў ву́чанікам Сваім, а ву́чанікі - груду. 37 I елі ўсі, і пад'елі, і набралі засталых кавалкаў сем кашоў поўных; 38 А тых, што елі, было чатыры тысячы мужчынаў, апрача жанок а дзяцей. 39 I, адпусьціўшы груды, увыйшоў у струг, і прыбыў да краіны Маґдальскае. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
16 1 I прыступіліся фарысэі а садукеі і, спакушаючы Яго, прасілі паказаць ім знак ізь неба. 2 Ён жа, адказуючы, сказаў ім: „Як вечарэе, вы кажаце: 'Будзе пагода, бо неба чырвонае'; 3 I нараніцы: 'Сядні нягода, бо неба хмарна чырванее!' Двудушнікі! відзеньне неба вы ведаеце, як адрозьніць, а знакоў пораў ня можаце?4 Род нягодны а чужаложны знаку шукае, і знак ня дасца яму, апрача знаку Ёны прарокі". I, пакінуўшы іх, адыйшоў. 5 Перабавіўшыся на другі бок, ву́чанікі Ягоныя забыліся букатак узяць. 6 Ісус сказаў ім: „Глядзіце а сьцеражыцеся закісі фарысэйскае а садукейскае". 7 А яны разважалі мяжсобку, кажучы: „Гэта значыцца, што хлеба мы не ўзялі́!" 8 Ведаючы гэта, Ісус сказаў ім: „Чаму разважаеце мяжсобку, о малаверныя, што ня прыне́сьлі букаткаў? 9 Ці яшчэ не разумееце і ня помніце пяцёх букаткаў на пяць тысячаў, і колькі кашоў вы набралі? 10 Ані сямёх букаткаў на чатыры тысячы, і колькі кашолак вы набралі? 11 Як не зацямляеце, што не праз букаткі сказаў Я вам 'Сьцеражыцеся закісі фарысэйскае а садукейскае'? 12 Тады яны ўцямілі, што Ён сказаў ім не сьцерагчыся закісі букатак, але навукі фарысэяў а садукеяў. 13 Прышоўшы ж да зямлі Цэсары Піліпавае, Ісус пытаўся ў ву́чанікаў Сваіх, кажучы: „За каго людзі маюць Мяне, Сына Людзкога?" 14 Яны сказалі: „Адныя за Яана Хрысьціцеля, другія за Ільлю, а іншыя за Ярэму альбо за аднаго з прарокаў". 15 Ён кажа ім: „А вы за каго Мяне маеце?" 16 Адказуючы, Сымон Пётра сказаў: „Ты - Хрыстос, Сын Бога жывога". 17 I, адказуючы, Ісус сказаў яму: „Шчасьлівы ты, Сымоне, сыну Ёнін! бо ня цела а кроў аб'явілі табе гэта, але Айцец Мой, што на нябёсах. 18 I Я таксама кажу табе: ты - Пётра, і на гэтай ска́ле Я пастанаўлю Царкву Сваю, і брамы пекляныя ня здолеюць яе; 19 I дам табе ключы гаспадарства нябёснага; і што зьвяжаш на зямлі, тое будзе зьвяза́на на нябёсах; і што разьвяжаш на зямлі, тое будзе разьвяза́на на нябёсах". 20 Тады расказаў Ён ву́чанікам Сваім, каб нікому не казалі, што Ён ё Ісус Хрыстос. 21 Адгэнуль пачаў Ісус Хрыстос паведамляць ву́чанікам Сваім, што Ён мае йсьці да Ерузаліму, і шмат цярпець ад старцоў а найвышшых сьвятароў а кніжнікаў, і быць забітым, а на трэйці дзень ускрэснуць. 22 I, узяўшы Яго, Пётра пачаў Яго ганіць: „Зьмілу́йся над Сабою, Спада́ру! няхай ня будзе гэта з табою!" 23 Ён жа, абярнуўшыся, сказаў Пётру: „Адыйдзі назад ад Мяне, шайта́не! ты Імне спатыкненьне, бо ты думаеш не праз тое, што Божае, але што людзкое". 24 Тады Ісус сказаў ву́чанікам Сваім: „Калі хто хоча йсьці за Імною, адрачыся сябе, і вазьмі крыж свой, і йдзі за Імною; 25 Бо хто хоча ўсьцерагчы жыцьцё свае, згубе яго; а хто згубе жыцьцё свае дзеля Мяне, знойдзе яго. 26 Якая карысьць людзіне́, калі прыдба́е ўвесь сьвет, а душы сваёй пашкодзе? Або якую адмену дасьць людзіна́ за душу́ сваю? 27 Бо неўзабаве прыйдзе Сын Людзкі ў славе Айца Свайго з ангіламі Сваімі, і тады аддасьць кажнаму подле ўчынкаў ягоных. 28 „Запраўды кажу вам: ё некатрыя із стаячых тут, што не паспытаюцца сьмерці, як ужо абачаць Сына Людзкога, у гаспадарстве Сваім ідучага. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
17 1 А дзён за шэсьць бярэць Ісус Пётру, Якава а Яана, брата ягонага, і ўзводзе іх асобна на гару высокую. 2 I адмяніўся перад імі: і зазьзяла відзеньне Ягонае, як сонца, адзецьці ж Ягоныя сталі белыя, як сьвятліня. 3 I вось, паказаліся ім Масей а Ільля, гу́каючы зь Ім. 4 I, адказуючы, Пётра сказаў Ісусу: „Спада́ру! добра нам тут быць; калі хочаш, зробім тут тры буданы: Табе адзін, і Масею адзін, і адзін Ільлі". 5 Як ён яшчэ гу́каў, вось, булак сьветлы ахінуў іх; і вось, голас із булаку кажучы: „Гэта ё Сын Мой Умілаваны, Каторага Я вельмі ўпадабаў; Яго слухайце". 6 I, пачуўшы, ву́чанікі палі ніцма, і вельма спалохаліся. 7 Але Ісус, прыступіўшыся, даткнуўся да іх і сказаў: „Устаньце й не палохайцеся". 8 I ўзьняўшы вочы свае, яны нікога не абачылі, апрача аднаго Ісуса. 9 I як яны зыходзілі з гары, Ісус забараніў ім, кажучы: „Нікому не кажыце пра гэту ві́дзень, пакуль Сын Людзкі́ ня ўскрэсьне зь мертвых". 10 I папыталіся ў Яго ву́чанікі Ягоныя: „Як жа кніжнікі кажуць, што Ільля мае прыйсьці ўперад?" 11 I, адказуючы, Ісус сказаў ім: „Запраўды, Ільля мае прыйсьці ўперад і ўладзіць усе; 12 Але кажу вам, што Ільля ўжо прышоў, і не пазналі яго, а зрабілі зь ім, што хацелі; гэтак і Сын Людзкі́ будзе цярпець ад іх". 13 Тады ву́чанікі зразумелі, што Ён казаў ім празь Яана Хрысьціцеля. 14 I як яны прышлі да груду, то прыступіў да Яго чалавек і, уклякшы перад Ім, 15 Сказаў: „Спада́ру! зьмілу́йся над сынам маім, бо ён люнатык, і вельма мучаецца, бо часта валіцца ў вагонь і часта - ў ваду. 16 I я быў прывёўшы яго да ву́чанікаў Тваіх, але яны не маглі ўздаравіць яго". 17 I Ісус, адказуючы, сказаў: „О родзе няверны а крутадушны! пакуль буду з вамі? пакуль буду цярпець вас? прывядзіце яго да Мяне сюды". 18 I зганіў яго Ісус; і нячысьцік вышаў зь яго; і дзяцюк ачуняў тае ж гадзіны. 19 Тады ву́чанікі, прыступіўшыся да Ісуса наадзіноце, сказалі: „Чаму мы не маглі выгнаць яго?" 20 Ісус жа сказаў ім: „З прычыны няверы вашае; бо запраўды кажу вам: калі вы будзеце мець веру з гарчычнае зярнё і скажаце гары гэтай: 'Перайдзі адгэтуль туды', і яна пярэйдзе; і нічога ня будзе немагчымага вам. 21 Гэты ж род выганяецца адно малітваю а постам". 22 I як яны перабывалі ў Ґалілеі, Ісус сказаў ім: „Сын Людзкі́ неўзабаве выданы будзе ў рукі людзкі́я; 23 I заб'юць Яго, і на трэйці дзень ускрэсьне". I яны вельмі засмуціліся. 24 I прышлі яны да Капернауму, і падышлі да Пётры зьбіраньнікі дыдрахмаў, і сказалі: „Ці ня дасьць Вучыцель ваш дыдрахмы?" 25 Ён адказаў: „Але́". I як увыйшоў ён у дом, то Ісус, выпярадзіўшы яго, сказаў: „Як табе здаецца, Сымоне, каралёве земныя з каго бяруць мыта альбо падачкі: із сыноў сваіх, ці з чужых?" 26 Пётра кажа Яму: „3 чужых". Ісус сказаў яму: „Значыцца, сынове вольныя. 27 Але каб нам не зрабіць спадману ім, пайдзі да мора, закінь вуду, і першую рыбу, каторую зловіш, вазьмі, і, рашчыніўшы ў яе рот, знойдзеш статыр; вазьмі яго і аддай ім за Мяне й за сябе". 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
18 1 У тым часе ву́чанікі прыступіліся да Ісуса, кажучы: „Хто найвялікшы ў гаспадарстве нябёсным?" 2 Ісус, прыгу́каўшы дзецянё, пастанавіў яго сярод іх 3 I сказаў: „Запраўды кажу вам, калі не навернецеся й ня будзеце як дзеці, ніякім парадкам ня ўвыйдзеце да гаспадарства нябёснага; 4 Дык, хто паніжыцца, як гэта дзецянё, тый найвялікшы ў гаспадарстве нябёсным; 5 I хто прыйме адно такое дзецяне ў імя Мае, тый Мяне прыймае; 6 А хто спадманець аднаго з малых гэтых, што вераць у Мяне, вале́й, каб таму павесілі млынавы жоран на шыі і ўтапілі яго ў глыбіні морскай. 7 Бяда сьвету ад спадманоў, бо мусяць спадманы прыходзіць; адылі́ бяда людзіне́, ад каторае спадман прыходзе. 8 Калі ж рука твая альбо нага твая спадмануе цябе, адатні іх а кінь ад сябе: вале́й табе ўвыйсьці ў жыцьцё бяз рукі альбо без нагі, чымся зь дзьвюма рукамі і зь дзьвюма нагамі быць укіненым у вагонь вечны; 9 А калі вока твае спадмануе цябе, вырві яго а кінь ад сябе: валей табе з адным вокам увыйсьці ў жыцьцё, чымся з двума ачыма быць укіненым у ґегенну агняную. 10 Глядзіце, ня грэбуйце ніводным із малых гэтых, бо кажу вам, што ангілы іхныя на нябёсах заўсёды бачаць від Айца Майго, што ў нябёсах. 11 Бо Сын Людзкі́ прышоў спасьці загінулае. 12 „Як вам здаецца? Калі б у каго было сто авец, і адна зь іх заблудзіла, то ці не пакіне ён дзевяцьдзясят дзевяць у гарах і ці ня пойдзе шукаць заблуднае? 13 I калі прылучыцца знайсьці яе, то, запраўды кажу вам, ён цешыцца зь яе балей, чымся зь дзевяцьдзясят дзевяцёх не заблудных. 14 Дык няма волі Айца вашага нябёснага, каб загінуў адзін із малых гэтых. 15 „Калі ж ізгрэша супроці цябе брат твой, пайдзі й выкажы яму віну ягоную памеж сябе й яго аднаго; калі ён паслухае цябе, ты прыдбаў брата свайго. 16 Калі ж не паслухае, вазьмі із сабою яшчэ аднаго або двух, каб вуснамі дзьвюх альбо трох сьветак пацьвердзілася кажнае слова. 17 Калі ж не паслухае іх, скажы царкве; а калі й царквы не паслухае, то хай будзе ён табе, як паганін а мытнік. 18 Запраўды кажу вам: што вы зьвяжаце на зямлі, тое будзе зьвяза́на на небе; і што разьвяжаце на зямлі, тое будзе разьвяза́на на небе. 19 Ізноў запраўды кажу вам, што калі двух із вас згодзяцца на зямлі прасіць якое рэчы, то чаго б папрасілі, будзе ім ад Айца Майго нябёснага. 20 Бо, ідзе двух альбо трох зьбершыся ў імя Мае, там і Я сярод іх". 21 Тады Пётра прыступіўся да Яго й сказаў: „Спада́ру! колькі разоў дараваць брату майму, калі ён ізгрэша супроці мяне? ці да сямёх разоў?" 22 Ісус сказаў яму: „Не кажу табе: да сямёх, але аж да семдзясят разоў сем". 23 „Затым гаспадарства нябёснае падобнае да караля, што захацеў разьлічыцца із слугамі сваімі. 24 Як пачаў ён разьлічацца, прывялі да яго кагось, што вінен быў яму дзесяць тысячаў таланёў; 25 А як ён ня меў чым заплаціць, то гаспадар ягоны загадаў прадаць яго а жонку ягоную а дзеці а ўсе, што ён меў, і заплаціць. 26 Тады слуга тый паў і, кланяючыся яму, казаў: 'Спада́ру! май цярплівосьць да мяне, і я ўсе табе заплачу'. 27 Гаспадар, зжаліўшыся над слугою тым, адпусьціў яго і доўг яму дараваў. 28 Тый жа слуга, вышаўшы, знайшоў аднаго із службовых сяброў сваіх, што вінен быў яму сто дынароў, і, схапіўшы яго, душыў, кажучы: 'Аддай імне, што вінен'. 29 Тады службовы сябра ягоны, паўшы ў ногі яму, маліў яго й казаў: 'Май цярплівосьць да мяне, і ўсе табе аддам'. 30 Тый, адылі, не захацеў, але адыйшоў і пасадзіў яго ў вязьніцу, пакуль не аддасьць доўгу. 31 Службовыя сяброве ягоныя, бачыўшы сталае, вельмі зьне́марасьціліся і, прышоўшы, зьясьнілі гаспадару свайму ўсе бытае. 32 Тады гаспадар ягоны гука́е яго й кажа: 'Нягодны слуга! увесь доўг гэны я дараваў тэ, бо ты прасіў мяне; 33 Ці не належылася й табе зьмілава́цца над сябрам сваім, як і я зьмілаваўся над табою?' 34 I, угневаўшыся, гаспадар ягоны аддаў яго катам, пакуль не аддасьць яму ўсяго доўгу. 35 Гэтак і Айцец Мой нябёсны ўчыне з вамі, калі кажны з вас не даруе із сэрца свайго брату свайму выступкаў ягоных". 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
19 1 Як Ісус скончыў словы гэтыя, то адышоў з Ґалілеі і прышоў да граніцаў юдэйскіх, на тый бок Ёрдану́. 2 За ім пайшло шмат грудоў, і Ён уздаравіў іх там. 3 I прыступіліся да Яго фарысэі, і, спакушаючы Яго, казалі Яму: „Ці з кажнае прычыны дазволена камусь адпушчаць жонку сваю ?" 4 Ён, адказуючы, сказаў ім: „Ці ня чыталі вы, што Тый, Хто стварыў іх на пачатку, мужчынаю й жонкаю ўчыніў іх. 5 I сказаў: 'Затым пакіне чалавек айца й маці, і прыліпне да жонкі свае, і будуць двое адным целам'; 6 Так што яны ўжо ня двое, але адно цела. Дык, што Бог злучыў, таго людзіна́ хай не разлучае". 7 Яны кажуць Яму: „Як жа Масей расказаў даваць разводны ліст і адпусьціць яе?" 8 Ён кажа ім: „Масей з прычыны калянасьці сэрца вашага дазволіў вам адпушчаць жонкі вашыя; а спачатку ня было гэтак. 9 Але Я кажу вам, што хто адпусьце жонку сваю не за бязулства і ажэніцца з другой - чужаложа; і хто жэніцца з адпушчанай - чужаложа. 10 Кажуць Яму ву́чанікі Ягоныя: „Калі такая справа чалавека із жонкаю, то вале́й не жаніцца". 11 Але Ён сказаў ім: „Ня ўсі зьмяшчаюць гэтае слова, адно каторым гэта дана; 12 Бо ё легчанцы, што нарадзі́ліся таковымі із жывата маці; і ё легчанцы, каторых людзі вылягчалі; і ё легчанцы, што самы сябе вылягчалі дзеля гаспадарства нябёснага. Хто можа зьмяшчаць, няхай зьмяшчае". 13 Тады прывялі да Яго дзеці, каб Ён узлажыў на іх рукі й памаліўся; ву́чанікі ж сварыліся на іх. 14 Але Ісус сказаў: „Пусьціце дзеці, не перакажайце ім прыходзіць да Мяне, бо гэткіх ё гаспадарства нябёснае". 15 I, узлажыўшы на іх рукі, пайшоў стуль. 16 I вось, хтось, падышоўшы, сказаў Яму: „Вучыцелю добры! што добрага імне зрабіць, каб мець жыцьцё вечнае?" 17 Ён жа сказаў яму: „Чаму завеш Мяне добрым? Ніхто ня добры, апрача аднаго - Бога. Калі ж хочаш увыйсьці ў жыцьцё, дзяржы расказаньні". 18 Кажа Яму: „Якія?" Ісус жа сказаў: „Не забівай; не чужалож; не крадзі; ня сьветч хвальшыва; 19 Сьці айца й маці, і любі прыяцеля свайго, як самога сябе". 20 Маладзён кажа Яму: „Усе гэта рабіў я з маладосьці свае; чаго яшчэ не стаець імне?" 21 Ісус сказаў яму: „Калі хочаш быць дасканальным, пайдзі, прадай маемасьць сваю і раздай убогім; і будзеш мець скарб на нябёсах; і прыходзь а йдзі за Імною". 22 Пачуўшы слова гэтае, маладзён адышоў смутны, бо ён меў вялікую маемасьць. 23 Ісус жа сказаў ву́чанікам Сваім: „Запраўды кажу вам, што цяжка багатаму ўвыйсьці ў гаспадарства нябёснае. 24 I ўзноў кажу вам: лягчэй вярблюду прайсьці пераз вушка голкі, чымся багатаму ўвыйсьці ў гаспадарства Божае". 25 Пачуўшы гэта, ву́чанікі Ягоныя вельмі зумеліся й сказалі: „Дык хто ж можа спасьціся?" 26 А Ісус, глянуўшы, сказаў ім: „Людзём гэта немагчыма, але Богу ўсё магчыма". 27 Тады Пётра, адказуючы, сказаў Яму: „Вось, мы пакінулі ўсё і пайшлі за Табою, што ж нам будзе?" 28 I сказаў ім Ісус: „Запраўды кажу вам, што вы, каторыя пайшлі за Імною, у вадраджэньню, як сядзе Сын Людзкі́ на пасадзе славы Свае, сядзеце й вы на двананцацёх пасадах судзіць двананцаць пакаленьняў Ізраелявых. 29 I кажны, хто пакіне дамы, альбо братоў, альбо сёстры, альбо айца, альбо маці, альбо жонку, альбо дзеці, альбо землі, дзеля імені Майго, адзяржыць сто разоў, і жыцьцё вечнае спадзець яму. 30 Шмат якія першыя будуць апошнімі, і апошнія - першымі. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
20 1 „Бо гаспадарства нябёснае падобнае да гаспадара дамовы, што вышаў золкам наняць работнікаў на вінішча свае. 2 I, згадзіўшы работнікаў па дынару на дзень, паслаў на вінішча свае. 3 Вышаўшы каля трэйцяе гадзіны, ён абачыў другіх, што стаялі на рынку дзяньгубячы. 4 I тым сказаў: „Ідзіце й вы на вінішча мае, і што будзе належыцца, дам вам". Яны пайшлі. 5 Ізноў вышаўшы каля шостае а дзявятае гадзіны, зрабіў тое самое. 6 I каля адзінанцатае вышаўшы, ён знайшоў іншых, дзяньгубна стоячых, і кажа ім: „Што вы стаіце́ тут увесь дзень, дзяньгубячы?" 7 Яны кажуць: „Ніхто нас не згадзіў". Ён кажа ім: „Ідзіце й вы на вінішча мае, і што будзе належыцца, адзяржыце́". 8 Як жа настаў вечар, кажа гаспадар вінішча загадніку свайму: „Гукні работнікаў і аддай ім плату, пачаўшы з апошніх аж да першых". 9 I прышлыя каля адзінанцатае гадзіны адзяржалі па дынару. 10 Прышлыя ж першыя падумалі, што яны адзяржаць балей; але й яны адзяржалі па дынару. 11 I, адзяржаўшы, пачалі́ наракаць на гаспадара дамовы, кажучы: 12 „Гэтыя апошнія рабілі адну гадзіну, і ты зраўнаваў іх із намі, што перацярпелі цяжар дня а вад". 13 Ён жа, адказуючы, сказаў аднаму зь іх: „Прыяцелю! я ня крыўджу цябе; ці не за дынар ты згадзіўся з імною? 14 Вазьмі свае і йдзі; я ж хачу даць гэтаму апошняму, што й табе. 15 Ці ж не дазволена імне зрабіць, што я хачу з маім? Ці вока твае завіднае, што я добры?" 16 Гэтак апошнія будуць першымі, і першыя - апошнімі, бо шмат пазваных, але мала абраных". 17 I манючыся неўзабаве ўзыходзіць да Ерузаліму, Ісус узяў двананцацёх ву́чанікаў асобна й сказаў ім: „Вось, мы ўзыходзім да Ерузаліму, і Сын Людзкі́ будзе выданы найвышшым сьвятаром а кніжнікам, і засудзяць Яго на сьмерць; 19 I выдадуць Яго паганам на зьдзек а біцьцё а ўкрыжаваньне; і на трэйці дзень ускрэсьне". 20 Тады падышла да Яго маці сыноў Зэведэевых із сынамі сваімі, кланяючыся й чагось просячы ў Яго. 21 Ён сказаў ёй: „Чаго ты хочаш?" Яна кажа Яму: „Скажы, каб гэтыя два сыны мае маглі сесьці ў Цябе адзін із правага боку, а другі зь левага ў гаспадарстве Тваім". 22 Ісус, адказуючы, сказаў ёй: „Ня ведаеце, чаго просіце. Ці можаце піць чару, каторую Я неўзабаве буду піць, альбо хрысьціцца хрыстом, каторым Я хрышчуся?" Яны кажуць Яму: „Можам". 23 I кажа ім: „Чару маю будзеце піць і хрыстом, каторым Я хрышчуся, будзеце хрысьціцца; але даць сесьці ў Мяне з правага боку і зь левага - не маё гэта даваць, але каму прыгатаваў Айцец Мой". 24 Пачуўшы, дзесяцёх абурыліся на двух братоў. 25 Ісус жа, паклікаўшы іх, сказаў: „Вы ведаеце, што князі народаў пануюць над імі, і вялікія маюць уладу над імі. 26 Але памеж вас хай ня будзе гэтак: але хто хоча памеж вас быць вялікім, няхай будзе ваш слугачы; 27 I хто-лень хоча памеж вас быць першы, хай будзе вам за нявольніка; 28 Таксама як Сын Людзкі́ ня прышоў, каб Яму служылі, але каб служыць і аддаць жыцьцё Свае на выкуп за шмат". 29 I як выходзілі яны зь Ерыхону, за Ім ішоў чысьлены груд. 30 I вось, двух нявісных, што сядзелі ля дарогі, пачуўшы, што Ісус праходзе тудэй, загука́лі, кажучы: „Зьмілуйся над намі, Спада́ру, Сыну Давідаў!" 31 Груд сварыўся на іх, каб маўчэлі; але яны болей крычэлі: „Зьмілуйся над намі, Спада́ру, Сыну Давідаў!" 32 Ісус, адзержыўшыся, пагука́ў іх і сказаў: „Чаго хочаце, каб Я зрабіў вам?" 33 Яны кажуць Яму: „Спада́ру, каб адчыніліся вочы нашы". 34 Ісус жа, зьмілаваўшыся над імі, даткнуўся да ачоў іхных, і якга пачалі́ бачыць вочы іхныя, і яны пайшлі за ім. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
21 1 I як дабліжыліся да Ерузаліму, і прышлі да Віффаґі, у кірунку гары Аліўнае, тады Ісус паслаў двух ву́чанікаў, 2 Кажучы ім: „Пайдзіце да сяла, што проста перад вамі; і зараз знойдзеце асьліцу прывяза́ную і асьлянё зь ею; адвязаўшы, прывядзіце да Мяне. 3 I калі хто скажа вам што-лень, скажыце: 'Спадар патрабуе іх', і як стой пашлець іх". 4 А сталася гэта, каб спаўні́лася сказа́нае прарокам, каторы кажа: 5 „Скажыце дачцэ Сыёнскай: гля, Кароль твой ідзець да цябе, лагодны й сеўшы на асьліцы а на асьляняці, сыну пад ігом будучай". 6 Ву́чанікі пайшлі й зрабілі так, як расказаў ім Ісус: 7 Прывялі асьліцу а асьлянё, і паклалі на іх адзецьці свае, і Ён сеў на іх. 8 I бальшыня груду слала адзецьці свае на дарозе, а іншыя сьціналі галузкі зь дзерваў і слалі на дарозе. 9 А груды, што йшлі сьпераду й адзаду за Ім, гука́лі: „Госанна Сыну Давідаваму! Дабраславёны Йдучы ў імя Спадарова! Гасанна ў вышах!" 10 I як уступіў Ён у Ерузалім, усе места ўзрушылася, кажучы: „Хто гэта?" 11 I груд казаў: „Гэта прарока Ісус із Назарэту Ґалілейскага". 12 I ўвыйшоў Ісус у сьвятьгаю, і выгнаў усіх прадаючых і купляючых у сьвятыні, і сталы пенезяменаў абярнуў, і ўслоны прадаўнікоў галубоў. 13 I кажа ім: „Напісана: 'Дом Мой домам малітвы будзе названы', вы ж яго робіце пячораю грабежнікаў". 14 I дабліжыліся да Яго ў сьвятыні нявісныя а кульгавыя, і Ён уздаравіў іх. 15 Найвышшыя сьвятары а кніжнікі, абачыўшы чудосы, што Ён учыніў, і дзеці каторыя гука́лі ў сьвятыні й казалі: „Госанна Сыну Давідаваму!" абурыліся. 16 I сказалі Яму: „Ці чуеш, што яны кажуць?" Ісус жа кажа ім: „Але! хіба́ вы ніколі ня чыталі: 'З вуснаў дзяцей а сыноў Ты ўладзіў хвалу́'". 17 I, пакінуўшы іх, вышаў вонкі зь места да Віфані, і пераначаваў там. 18 Нараніцы ж, ідучы да места, запрагнуў. 19 I абачыўшы ля дарогі адну фіґу, падышоў да яе і, нічога не знайшоўшы на ёй, апрача адных лістоў, кажа ёй: „Хай і наперад ня будзе ад цябе плоду на векі!" I фіґа якга́ ссохла. 20 Абачыўшы гэта, ву́чанікі дзіваваліся, кажучы: „Як гэта якга ссохла фіґа ?" 21 Ісус жа, адказуючы, сказаў ім: „Запраўды кажу вам: калі будзеце мець веру і не суміце́ся, ня толькі зробіце тое, што зь фіґаю, але калі й гары гэтай скажаце: 'Падыйміся й кінься ў мора', - будзе; 22 I ўсе, чаго папросіце ў малітве, верачы, адзяржыце́". 23 I як прышоў Ён да сьвятыні й вучыў, дабліжыліся да Яго найвышшыя сьвятары а старцы народу і сказалі: „Якой уладаю Ты гэта робіш? і хто Табе даў гэтую ўладу?" 24 Ісус, адказуючы, сказаў ім: „Папытаюся й Я ў вас праз адно; калі праз тое скажаце Імне, то й Я вам скажу, якой уладаю гэта раблю. 25 Хрэст Яанаў скуль быў: зь нябёсаў ці ад людзёў?" Яны ж разважалі мяжсобку: „Калі скажам: 'Зь нябёсаў', то Ён скажа: 'Чаму вы не паверылі яму?' 26 А калі сказаць: 'Ад людзёў', - баімся груду, бо ўсі ўважаюць Яана за прароку". 27 I, адказуючы Ісусу, яны сказалі: „Ня ведаем". Сказаў ім і Ён: „I Я вам не скажу, якой уладаю гэта раблю. 28 „А як вам здаецца? Якісь чалавек меў двое дзяцей; і ён, прыступіўшы да першага, сказаў: 'Дзяцё! пайдзі, сядні рабі на вінішчу маім'. 29 Але яно, адказуючы, сказала: 'Не хачу'; а потым, пакаяўшыся, пайшло. 30 I падышоўшы да другога, ён сказаў тое самае. Гэта, адказуючы, сказала: 'Іду, спада́ру'; і не пайшло. 31 Каторае з дваіх спаўні́ла волю айцову?" Кажуць Яму: „Першае". Ісус кажа ім: „Запраўды кажу вам, што мытнікі а бязулі йдуць сьпераду вас да гаспадарства Божага. 32 Бо прышоў да вас Яан дарогаю справядлівасьці, і вы не паверылі яму; але мытнікі а бязулі паверылі яму; вы ж, і бачыўшы гэта, не пакаяліся потым, каб паверыць яму. 33 „Паслухайце другую прыпавесьць. Быў адзін гаспадар дамовы, каторы засадзіў вінішча, агарадзіў яго навокал і выкапаў таўчэльню, пастанавіў вежу і, паручыўшы яго вінаром, адышоў. 34 I як дабліжыўся час пладоў, ён паслаў служцоў сваіх да вінароў узяць плады свае. 35 Вінары, схаліўшы служцоў ягоных, аднаго набілі, другога забілі а іншага ўкаменавалі. 36 Ізноў паслаў ён іншых служцоў, балей за першых; і яны зрабілі ім тое самае. 37 Наапошку, паслаў ён ім сына свайго, кажучы: 'Будуць мець павагу да сына майго'. 38 Але вінары, абачыўшы сына, сказалі адзін аднаму: 'Гэта спадкаемца; пайдзі́ма, забіма яго, і нам спадзець спадак'. 39 I, узяўшы яго, выкінулі зь вінішча й забілі, 40 Дык, як гаспадар вінішча прыйдзе, што зробе ён гэным вінаром?" 41 Кажуць яму: „Ён неміласьці́ўна выгубе гэных нягоднікаў, а вінішча сваё паруча іншым вінаром, што будуць плады аддаваць яму ўпару". 42 Ісус кажа ім: „Хіба́ вы ніколі ня чыталі ў Пісьме: 'Камень, што адкінулі будаўнічыя, тый самы стаў галавою вугла; ад Спадара гэта, і дзіўна ў вачох нашых'? 43 Дык кажу вам: гаспадарства Божае будзе аднята ў вас і дана народу, плады даючаму. 44 I тыя, што зваляцца на гэты камень, разаб'юцца; а на каго ён зваліцца, таго зьмяжджуле". 45 I чуўшы прыпавесьці Ягоныя, найвышшыя сьвятары а фарысэі ўцямілі, што Ён празь іх гукае, 46 I як стараліся схапіць Яго, баяліся груду, бо мелі Яго за прароку. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
22 1 I, адказуючы, Ісус гу́каў ім ізноў прыпавесьцьмі, кажучы: 2 „Падобнае гаспадарства нябёснае да караля, што справіў вясельную чэсьць сыну свайму. 3 I паслаў слугаў сваіх, каб пагука́лі пазваных на вясельле; і не хацелі прыйсьці. 4 Ізноў паслаў іншых слугаў, сказаўшы: 'Скажыце пазваным: вось я прыгатаваў вячэру сваю, валы свае і што ўкормлена, зарэзана, і ўсе гатова; прыходзьце на вясельную чэсьць'. 5 Але яны ўлегцы замелі тое, пайшлі, хто на поле сваё, а хто да гандлю свайго. 6 Засталыя, схапіўшы слугаў ягоных, зьняважылі іх і забілі. 7 I, пачуўшы гэта, кароль угневаўся; і, паслаўшы войска сваё, выгубіў убіўцаў тых, а места іхнае спаліў. 8 Тады кажа ён слугам сваім: 'Вясельная чэсьць гатова, а пазваныя ня былі́ годныя; 9 Дык ідзіце на ростані і ўсіх, каго знойдзеце, гука́йце на вясельле'. 10 I слугі тыя, вышаўшы на дарогі, зьберлі ўсіх, каго толькі знайшлі, і благіх і добрых, і вясельная хароміна напаўні́лася ўзьляжачымі. 11 Кароль, увыйшоўшы паглядзець узьляжачых, абачыў там чалавека, што ня быў адзеўшыся ў вясельным адзецьцю; 12 I кажа яму: 'Прыяцелю! як ты ўвыйшоў сюды не ў вясельным адзецьцю?' Ён жа маўчаў. 13 Тады сказаў кароль служцом: 'Зьвязаўшы яму рукі й ногі, вазьміце яго й кіньце ў цемру навонную; там будзе плач а скрыгот зубамі; 14 Бо шмат пазваных, але мала абраных". 15 Тады фарысэі пайшлі й ра́дзіліся, як бы злавіць Яго ў гаворцы. 16 I пасылаюць да Яго ву́чанікаў сваіх із Гіродыянамі, кажучы: „Вучыцелю! мы ведаем, што Ты праўдзівы, і дарогі Божае праўдзіва вучыш, дый на нікога не зважаеш, бо не аглядаешся на асобу людзку́ю; 17 Дык скажы нам: як табе здаецца? ці дазволена даваць падачкі цэсару, ці не?" 18 Але Ісус, бачачы нягоднасьць іхную, сказаў: „Нашто спакушаеце Мяне, двудушнікі? 19 Пакажыце Імне манэту, каторай плаціце падачкі". Яны прыне́сьлі Яму дынар. 20 I кажа ім: "Чый абраз тут а напіс?" 21 Кажуць Яму: „Цэсаравы". Тады кажа ім: „Дык аддайце цэсарава цэсару, а Божае - Богу". 22 Пачуўшы гэта, яны зьдзівіліся і, пакінуўшы Яго, пайшлі. 23 Таго ж дня дабліжыліся да Яго садукеі, каторыя кажуць, што няма ўскрысеньня, і папыталіся ў Яго: 24 „Вучыцелю, Масей сказаў: 'Калі хто памрэць, ня маючы дзяцей, то брат ягоны хай ажэніцца із жонкаю ягонай і прыдба́е насеньне брату свайму'. 25 Было ў нас сямёх братоў: і першы, ажаніўшыся, памер і, ня маючы дзяцей, пакінуў жонку сваю брату свайму. 26 Падобна й другі й трэйці аж да сёмага. 27 Просьле ж усіх паме́рла й жонка. 28 Дык у часе ўскрысеньня, каторага ізь сямёх будзе яна жонкаю? бо ўсі мелі яе". 29 Ісус, адказуючы, сказаў ім: „Мыляецеся, ня ведаючы Пісьма ані моцы Божае; 30 Бо ў часе ўскрысеньня ані жэняцца, ані выходзяць замуж, але будуць, як ангілы Божыя на нябёсах. 31 А праз ускрысеньне мертвых ці ня чыталі вы, што сказаў вам Бог: 32 'Я Бог Абрагамоў, і Бог Ісакоў, і Бог Якаваў' ? Бог ня ё Бог мертвых, але жывых". 33 I як груды чулі, яны зумяваліся з навукі Ягонае. 34 А фарысэі, пачуўшы, што Ён прысі́ліў садукеяў змоўкці, зьберліся разам. 35 I, пытаючы адзін ізь іх, законьнік, спакушаў Яго: 36 „Вучыцелю, якое найвялікшае расказаньне ў Законе?" 37 Ісус сказаў яму: „Любі Спадара Бога свайго з усяго сэрца, і з усяе душы свае, і з усяе думкі свае. 38 Гэта вялікае а першае расказаньне. 39 Другое ж падобнае да яго: любі прыяцеля свайго, як самога сябе. 40 На гэтых двух расказаньнях увесь Закон а прарокі дзяржацца". 41 А як зьберліся фарысэі, Ісус папытаўся ў іх: 42 „Што вы думаеце праз Хрыста? чый Ён сын?" Кажуць Яму: „Давідаў". 43 Кажа ім: „Як жа Давід у духу завець Яго Спадаром, кажучы: 44 'Сказаў Спадар Спадару́ майму: Сядзі па правіцы Маей, пакуль палажу не́прыяцеляў Тваіх пад ногі Твае'? 45 Дык калі Давід завець Яго Спадаром, як жа Ён сын яму?" 46 I ніхто ня мог адказаць Яму ані слова; і адгэнуль ніхто ўжо ня важыўся пытацца ў Яго. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
23 1 Тады Ісус пачаў гу́каць грудом а ву́чанікам Сваім, 2 Кажучы: „На пасадзе Масеявым селі кніжні́кі а фарысэі; 3 Дык усе, што-лень яны кажуць вам дзяржаць, дзяржыце й рабіце; але подле ўчынкаў іхных не рабіце, бо яны кажуць, а ня робяць: 4 Вяжуць цяжары цяжкі́я а нязручныя і кладуць на плечы людзём, а самы ня хочуць і палцам крануць іх; 5 Усі ж учынкі свае робяць, каб бачылі іх людзі; пашыраюць начэльнікі і доўжаць кутасы адзецьцяў сваіх; 6 I любяць першыя месцы на чэсьцях, і пярэднія лаўкі ў бажніцах, 7 I здарованьні на рынках, і каб звалі іх людзі: 'Раббі, раббі!' 8 А вы не завіцеся рабінамі, бо адзін правадыр у вас - Хрыстос, усі ж вы - браты; 9 I айцом не заві́це нікога на зямлі, бо адзін у вас Айцец, каторы на нябёсах; 10 I не завіцеся правадырамі, бо адзін у вас Правадыр - Хрыстос. 11 Вялікшы з вас хай будзе вам слуга; 12 Бо хто павышае сябе, тый паніжаны будзе; а хто паніжае сябе, тый павышаны будзе. 13 „Бяда вам кніжнікі а фарысэі, двудушнікі, бо замыкаеце гаспадарства нябёснае перад людзьмі; бо самы ня ўходзіце і тых, што хочуць увыйсьці, ня пушчаеце. 14 Бяда вам кніжнікі а фарысэі, двудушнікі, што зьядаеце дамы ўдовіны, ды пад прыклепам даўгое малітвы, - за тое адзяржыце́ большае засуджэньне. 15 Бяда вам кніжнікі а фарысэі, двудушнікі, што абходзіце мора й сушу, каб прыдбаць аднаго новага верніка; і як ён стане таковым, робіце яго сынам ґегенны, удвая горшым за сябе. 16 „Бяда вам, правадыры нявісныя, каторыя кажаце: 'Калі хто прысягае на дом Божы, то дарма́; а калі хто прысягае золатам дому Божага, то вінен'. 17 Дурныя а нявісныя! што большае: золата ці дом Божы, пасьвячаючы золата? 18 Таксама: 'Калі хто прысягае на аброчнік, то дарма́; калі ж хто прысягае на дар, што на ім, то вінен'. 19 Дурныя а нявісныя і́ што большае: дар ці аброчнік, пасьвячаючы дар? 20 Дык хто прысягае на аброчнік, прысягае на яго і на ўсе, што на ім; 21 I хто прысягае на дом Божы, прысягае на яго й Жывучага ў ім; 22 I хто прысягае на неба, прысягае на пасад Божы і Седзячага на ім. 23 „Бяда вам, кніжнікі а фарысэі, двудушнікі, што даіце́ дзесяціну зь мяты, кропу а кмену, і пакінулі цяжшае ў Законе: суд, міласэрдзе а веру; гэта належыла рабіць, і гэнага не пакідаць. 24 Правадыры нявісныя, што цэдзіце камара, а вярблюда глытаеце! 25 „Бяда вам, кніжнікі а фарысэі, двудушнікі, што чысьціце звонку коўні а місы, прымеж таго ўнутры поўныя дзярлівасьці а няўзьдзержлівасьці. 26 Фарысэю нявісны! ачысьці ўперад нутр коўні а місы, каб чыстай была́ й навоннасьць іх. 27 „Бяда вам, кніжнікі а фарысэі, двудушнікі, што падобныя да пабяляных грабоў, каторыя знадворку здаюцца харошыя, а ўнутры поўныя касьцей памерлых і ўсялякае брыды. 28 Гэтак і вы з выгляду здаіце́ся людзём справядлівымі, а ўнутры поўныя двудушнасьці а бяспраўя. 29 „Бяда вам, кніжнікі а фарысэі, двудушнікі, што становіце грабы прарокам, і прыбіраеце помнікі справядлівых, 30 I кажаце: 'Калі б мы былі́ за дзён айцоў нашых, то ня былі́ б сябрамі іх у крыві прарокаў'. 31 Гэткім парадкам вы самы на сябе сьветчыце, што вы сынове тых, каторыя прарокаў пазабівалі. 32 Дапаўняйце ж і вы меру айцоў сваіх. 33 „Га́ды, родзе, яшчарыны! як уцячыце́ вы ад засуджэньня да Ґегенны? 34 „Затым, вось, Я пасылаю да вас прарокаў а мудрыцоў а кніжнікаў; і вы іншых заб'іце́ а ўкрыжуеце, а іншых будзеце біць у школах сваіх і гнаць ізь места да места. 35 Так прыйдзе на вас уся кроў справядлівая, разьлітая на зямлі, ад крыві Авеля справядлівага аж да крыві Захары Варашонка, каторага вы забілі памеж дому Божага і аброчніка. 36 Запраўды кажу вам, усе гэта прыйдзе на род гэты. 37 „Ерузаліме, Ерузаліме, што забіваеш прарокаў і камянуеш пасланых да цябе; колькі разоў Я хацеў зьберці дзеці твае, як кураводка зьбірае кураняты свае пад крылы, і вы не захацелі! 38 Вось, застане́цца вам дом вашы пусты. 39 Бо кажу вам: ніяк не абачыце Мяне адгэтуль, пакуль не гукніце́: 'Шчасьлівы Йдучы ў імя Спадарова!'" 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
24 1 I Ісус, вышаўшы ізь сьвятыні, пайшоў; і дабліжыліся ву́чанікі Ягоныя, ка́б паказаць Яму будынкі сьвятыні. 2 Ісус жа, адказуючы, сказаў ім: „Ці бачыце ўсе гэта? Запраўды кажу вам: не застане́цца тут каменя на каменю, каторы ня будзе ськінены". 3 Як жа сядзеў Ён на ґары Аліўнай, то дабліжыліся да Яго ву́чанікі асобна й папыталіся: „Скажы нам, калі гэта будзе? і якая пазнака Твайго прыходу й сканчэньня веку?" 4 I, адказуючы, Ісус сказаў ім: „Сьцеражыцеся, каб хто ня зьвёў вас; 5 Бо шмат хто прыйдзе пад імям Маім і будуць казаць: 'Я Хрыстос' і шмат зьвядуць. 6 Таксама будзеце чуць войны а дзейкі праз войны. Глядзіце, не лякайцеся, бо належа ўсяму гэтаму быць; але гэта яшчэ не канец. 7 „Бо паўстане народ на народ, і гаспадарства на гаспадарства, і будуць галадові, мор а трасеньне зямлі ў розных месцах. 8 Усе гэта пачатак тру́дненьня. 9 Тады будуць аддаваць вас на мукі й забіваць вас; і вас будуць ненавідзіць усі народы за імя Мае. 10 I тады спакусіцца шмат хто; і адзін аднаго ізрадзяць, і зьненавідзяць адзін аднаго. 11 „I паўстане шмат хвальшывых прарокаў, ды зьвядуць шмат каго; 12 I, з прычыны памнажэньня бяспраўя, у шмат каго асьцюдзянее любоў. 13 Хто вытрывае да канца, спасецца. 14 I будуць пашыра́ць гэтую Евангелю гаспадарства па ўсім сьвеце, на сьветчаньне ўсім народам; і тады настане канец. 15 „Дык як абачыце гідоту спустошаньня, сказа́ную прарокам Данелям, на сьвятым месцу стаячую, - чытаючы хай разумее, - 16 Тады тыя, што ў Юдэі, хай уцякаюць у горы; 17 I хто на страсе, тый хай ня сходзе ўзяць што-лень із дому свайго; 18 I хто на полю, тый хай не зварачаецца назад узяць адзецьці свае. 19 „Бяда цяжарным а соючым тых дзён! 20 Маліцеся, каб ня прылучыліся ўцекі вашы ўзімку альбо ў сыботу; 21 Бо тады будзе вялікая атуга, якое ня прылучылася ад пачатку сьвету дагэтуль, і ніяк ня станецца. 22 I калі б не скараціліся тыя дні, то не ўратавалася б ніякае цела; але дзеля абраных скароцяцца тыя дні. 23 „Тады, калі хто скажа вам: 'Во тут Хрыстос', альбо 'во тут', - ня верце; 24 Бо паўстануць хвальшывыя хрысты а хвалынывыя прарокі і дадуць вялікія знакі́ а дзівы, каб спадмануць, калі магчыма, і абраных. 25 Вось, Я наперад сказаў вам. 26 „Дык, калі скажуць вам: 'Вось, Ён на пустыні́', - ня выходзьце; 'вось, у сховах', - ня верце; 27 Бо, як маланьня выходзе з усходу і бывае відаць ажно на захадзе, так будзе прыход Сына Людзкога. 28 Бо, ідзе будзе труп, там зьбяруцца й арлы. 29 „I зараз, па атузе тых дзён, сонца зацьмее, і месяц ня дасьць сьвятліні свае, і зоры зваляцца зь неба, і сілы нябёсныя захістаюцца. 30 Тады зьявіцца знак Сына Людзкога на небе; і тады заплачуць усі плямёны земныя і абачаць Сына Людзкога, на булакох нябёсных ідучага з моцаю а сілаю вялікай. 31 І пашлець ангілаў Сваіх із трубою вялікаю, і зьбяруць абраных Ягоных ад чатырох вятроў, ад аднаго канца нябёсаў аж да другога. 32 „Вучыцеся падобнасьці зь фіґі: як галуза яе мякчэе й пушчае лісьцё, вы ведаеце, што лета блізка; 33 Дык, як вы абачыце ўсе гэта, ведайце, што блізка, у дзьвярох, 34 Запраўды кажу вам: ня мінець род гэты, як усе гэта станецца; 35 Неба й зямля прамінуць, але слова Мае не прамінець. 36 „Празь дзень жа тый а гадзіну ніхто ня ведае, ані ангілы нябёсныя, ані Сын, адно Айцец Мой адзін. 37 Але як было за дзён Ноя, так будзе і ў прыход Сына Людзкога; 38 Бо як за дзён перад патопаю елі, пілі́, жаніліся й выходзілі замуж да таго дня, калі ўвыйшоў Ной у караб, 39 I ня зналі, пакуль ня прышла патопа і не забрала ўсіх, - так будзе й прыход Сына Людзкога. 40 Тады будзе двух на полю: адзін будзе ўзяты, а другі пакінены. 41 Дзьве мелючыя ў жорнах: адна будзе ўзята, а другая пакінена. 42 „Дык будзьце чука́выя, бо ня ведаеце, каторае гадзіны Спадар ваш прыйдзе. 43 Але гэта вы ведаеце, што калі б ведаў дамовы гаспадар, каторае варты прыйдзе злодзей, то быў бы чукавы і ня даў бы падкапацца пад дом свой. 44 Дык і вы будзьце гатовы, бо, каторае гадзіны ня думаеце, прыйдзе Сын Людзкі. 45 „Дык хто верны а разумны слуга, каторага гаспадар прызначыў над дамоваю сваёй, даваць ежу ў пару? 46 Шчасьлівы тый слуга, каторага гаспадар ягоны, прышоўшы, засьпее так робячы. 47 Запраўды кажу вам, што ён прызнача яго над усёй маемасьцяй сваёй. 48 „Калі ж благі слуга тый скажа ў сэрцу сваім: 'Длякаецца гаспадар мой прыйсьці'; 49 I пачнець біць сяброў сваіх, і есьці а піць із п'яніцамі, - 50 То прыйдзе гаспадар слугі таго дня, каторага ён не спадзяецца, і гадзіны, каторае ня ведае, 51 I разатнець яго на часьці, і прызнача дзель ягоную з двудушнікамі; там будзе плач а скрыгот зубамі. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
25 1 „Тады падобнае будзе гаспадарства нябёснае да дзесяцёх дзявушчых, што, узяўшы лянпы свае, вышлі на пярэймы маладому. 2 Зь іх пяць было мудрых і пяць неразумных. 3 Неразумныя, узяўшы лянпы свае, не ўзялі́ із сабою алівы. 4 Мудрыя ж узялі́ алівы ў судзінах ізь лянпамі сваімі. 5 I як малады задлякаўся, то задрымалі ўсі й паснулі. 6 I а поўначы разьлёгся крык: 'Гля, малады йдзець, выходзьце на пярэймы яму!' 7 Тады ўсталі дзявушчыя тыя і агле́дзелі лянпы свае. 8 Неразумныя ж сказалі мудрым: 'Дайце нам алівы вашае, бо лянпы нашыя гаснуць'. 9 А мудрыя адказалі: 'Калі б нам і вам ня стала, валей пайдзіце да прадаўнікоў і купіце сабе'. 10 А як пайшлі яны купляць, прышоў малады, і гатовыя ўвыйшлі зь ім на вясельную чэсьць, і дзьверы замкнуліся. 11 Потым прыходзяць і іншыя дзявушчыя, кажучы: 'Спада́ру, спада́ру! адчыні нам'. 12 Ён жа адказаў ім і сказаў: 'Запраўды кажу вам: ня знаю вас'. 13 Дык будзьце чука́выя, бо ня ведаеце ані дня, ані гадзіны, каторае прыйдзе Сын Людзкі. 14 „Бо Ён учыне, як чалавек, што, пакідаючы дом, гукну́ў слугаў сваіх і паручыў ім маемасьць сваю: 15 I аднаму даў ён пяць таланёў, другому два і іншаму адзін, кажнаму подле здольнасьці ягонае; і зараз пакінуў дом. 16 Тый, што адзяржаў пяць таланёў, зараз пайшоў, і таргаваў на іх, і прыдбаў другія пяць таланёў. 17 Чыста так і тый, што адзяржаў два талані, прыдбаў другія два. 18 Тый жа, што адзяржаў адзін талань, пайшоў, і пакапаў зямлю, і схаваў срэбла спадара свайго. 19 Па даўгім часе, прыходзе спадар слугаў тых і вымагае ў іх лічбы. 20 I тый, што адзяржаў пяць таланёў, падышоўшы, прынёс другія пяць таланёў, кажучы: 'Спада́ру! пяць таланёў ты перадаў імне; во другія пяць таланёў я прыдбаў'. 21 Спадар ягоны сказаў яму: 'Добра, добры а верны слуга! у нячысьленым ты быў верны, над чысьленым пастанаўлю цябе; увыйдзі ў радасьць спадара свайго'. 22 Прышоў і тый, што адзяржаў два талані, і сказаў: 'Спадару! два талані ты перадаў імне; во другія два талані я прыдбаў на іх'. 23 Спадар ягоны сказаў яму: 'Добра, добры а верны слуга! у нячысьленым ты быў верны, над чысьленым пастанаўлю цябе; увыйдзі ў радасьць спадара свайго'. 24 Падыйшоў і тый, што адзяржаў адзін талань, і сказаў: 'Спада́ру! я знаў цябе, што ты чалавек стродкі, жнеш, ідзе ня сеяў, і зьбіраеш, ідзе не рассыпаў; 25 I, баяўшыся, пайшоў і схаваў талань гвой у зямлі; во табе твае'. 26 Спадар жа, адказуючы, сказаў яму: 'Нягодны а ляны слуга! ты ведаў, што я жну, ідзе не пасеяў, і зьбіраю, ідзе не рассыпаў; 27 Затым належыла табе аддаць срэбла мае пенязяменам, і я прышоўшы, адзяржаў бы маё з прыбыткам. 28 Дык вазьміце ў яго талань і дайце маючаму дзесяць таланёў, 29 Бо кажнаму маючаму дасца, і ён будзе мець дастатак, а ў нямаючага адыймецца й тое, што мае. 30 А некарыснага слугу кіньце да цемрадзі навоннае; там будзе плач а скрыгот зубамі'. 31 „Як Сын Людзкі́ прыйдзе ў славе Сваёй, і ўсі сьвятыя ангілы зь Ім, тады сядзе на пасадзе славы Свае; 32 I зьбяруцца перад Ім усі народы; і адлуча адны ад адных, як пастыр адлучае авечкі ад казлоў; 33 I пастанове авечкі па правіцы Свае, а казлы - па лявіцы. 34 Тады скажа Кароль тым, што па правіцы Ягонае: „Прыйдзіце, дабраславёныя Айца Майго, адзяржыце на спадак гаспадарства, прыгатаванае вам ад стварэньня сьвету; 35 Бо Я прагнуў, і вы далі́ Імне есьці; сьмяг, і вы далі́ Імне піць; быў чужані́нам, і вы частавалі Мяне; 36 Быў голы, і вы адзелі Мяне; быў хворы, і вы даведаліся Мяне; у вязьніцы быў, і вы прышлі да Мяне". 37. Тады адкажуць Яму справядлівыя, кажучы: 'Спада́ру! калі мы бачылі Цябе прагнучага, і далі́ есьці? альбо ўсьмяглага, і далі́ піць? 38 Калі мы бачылі Цябе чужані́нам, і частавалі? альбо голага, і аддзелі? 39 Калі мы бачылі Цябе хворага альбо ў вязьніцы, і даведаліся Цябе?' 40 I, адказуючы, Кароль скажа ім: 'Запраўды кажу вам: на колькі вы зрабілі гэта аднаму з гэтых братоў Маіх найменшых, то зрабілі Імне'. 41 Тады скажа й тым, што па лявіцы: 'Ідзіце ад Мяне, праклятыя, у вагонь вечны, прыгатаваны нячысьціку а ангілам ягоным; 42 Бо Я прагнуў, і вы не далі́ Імне есьці; сьмяг, і вы не далі́ Імне піць; 43 Быў чужані́нам, і не пачаставалі Мяне; быў голы, і не адзелі Мяне; хворы і ў вязьніцы, і не даведаліся Мяне'. 44 Тады й яны, адказуючы, скажуць: 'Спада́ру! калі мы бачылі Цябе прагнучага, альбо сьмягнучага, альбо як чужані́на, альбо голага, альбо хворага, альбо ў вязьніцы, і не паслужылі Табе?' 45 Тады, адкажа ім, кажучы: 'Запраўды кажу вам: як не зрабілі гэтага аднаму з гэтых найменшых, то не зрабілі Імне'. 46 I пойдуць гэтыя на кару вечную, а справядлівыя да жыцьця вечнага". 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
26 1 I сталася, як Ісус скончыў усі гэтыя словы, што сказаў ву́чанікам сваім: 2 „Вы ведаеце, што за два дні будзе Пасха, і Сын Людзкі́ будзе ізраджаны, каб быў укрыжаваны". 3 Тады зьберліся найвышшыя сьвятары а кніжнікі а старцы люду да двору найвышшага сьвятара, званага Каяфаю. 4 I зрадзіліся ўзяць Ісуса хітрынёю й забіць; 5 Але гу́калі: „Адно ня ў сьвята, каб ня было ўзрушэньня ў люду". 6 Як жа Ісус быў у Віфані, у доме Сымона пракажанага, 7 Дабліжылася да Яго жонка з алябастровым слоікам вельма дарагога алею і ўзьліла Яму ўзьляжачаму на галаву. 8 Абачыўшы гэта, ву́чанікі абурыліся, кажучы: „Нашто гэтае раськідонства ? 9 Бо можна было б прадаць гэта за шмат і даць убогім". 10 А, ведаючы гэта, Ісус кажа ім: „Нашто робіце прыкрасьць жонцы? Яна добры ўчынак учыніла Імне; 11 Бо ўбогіх заўсёды маеце із сабою, а Мяне не заўсёды маеце. 12 Узьліўшы алей гэты на цела Мае, яна прыгатавала Мяне да пахову. 13 Запраўды кажу вам: ідзе-лень будзе абяшчана Евангеля гэта на цэлым сьвеце, сказа́на будзе таксама, што зрабіла гэтая - на памятку празь яе". 14 Тады адзін із двананцацёх, званы Юда Іскарыёт, падышоў да найвышшых сьвятароў. 15 Ён сказаў: „Што хочаце імне даць, і я вам выдам Яго?" Яны адважылі яму трыццаць срэбнікаў. 16 I адгэнуль ён шукаў прылучаю ізрадзіць Яго. 17 На першы дзень Праснакоў дабліжыліся ву́чанікі да Ісуса, кажучы: „Ідзе хочаш Ты прыгатаваць табе есьці пасху?" 18 Ён сказаў: „Пайдзіце да места да таго а таго і скажыце яму: 'Вучыцель кажа: час Мой блізка, у цябе спраўлю пасху з ву́чанікамі Сваімі'". 19 Ву́чанікі зрабілі, як загадаў ім Ісус, і прыгатавалі пасху. 20 Як жа настаў вечар, Ён сеў за стол із двананцацьма ву́чанікамі. 21 I, як яны елі, сказаў: „Запраўды кажу вам, што адзін із вас ізрадзе Мяне". 22 Яны вельма засмуціліся й пачалі́ казаць Яму, кажны зь іх: „Ці ня я, Спада́ру?" 23 Ён жа, адказуючы, сказаў: „Хто мачае з Імною руку́ ў місе, тый ізрадзе Мяне. 24 Запраўды Сын Людзкі́ йдзець, як напісана празь Яго, але бяда таму чалавеку, што ізраджае Сына Людзкога; валей было б не радзіцца таму чалавеку". 25 Пры гэтым і Юда, што ізраджаў Яго, сказаў: „Ці ня я, Раббі?" Кажа яму: „Ты сказаў". 26 I як яны елі, Ісус узяў букатку і дабраславіў, паламіў, і даў ву́чанікам, і сказаў: „Вазьміце, ежча, гэта ё цела Мае". 27 I, узяўшы чару, і падзяку ўчыніўшы, падаў ім і сказаў: „Піце зь яе ўсі; 28 Бо гэта ё кроў Мая новага Закону, за шмат каго выліваная на дараваньне грахоў. 29 Кажу ж вам, што адгэтуль ніяк ня буду піць із плоду гэтага віна аж да таго дня, калі буду піць із вамі новае ў гаспадарстве Айца Свайго". 30 I, запяяўшы, пайшлі на гару Аліўную. 31 Тады кажа ім Ісус: „Усі вы празь Мяне спакусіцеся гэтае ночы, бо напісана: 'Вытну пастыра́, і рассыпяцца авечкі чарады'. 32 Па ўскрысеньню ж Сваім выпераджу вас у Ґалілеі". 33 Пётра ж, адказуючы, сказаў Яму: „Калі ўсі спакусяцца празь Цябе, я ніколі не спакушуся". 34 Ісус сказаў яму: „Запраўды кажу табе, што гэтае ночы ўперад, чымся запяець пятух, трэйчы запрэшся Мяне". 35 Кажа Яму Пётра: „Хоць бы я меў паме́рці з Табою, ніяк не запруся Цябе". Падобна казалі і ўсі ву́чанікі. 36 Потым прыходзе зь імі Ісус на месца, званае Ґефсыманя, і кажа ву́чанікам: „Пасядзіце тут, пакуль Я пайду памаліцца там". 37 I, узяўшы із Сабою Пётру а абодвых сыноў Зэведэевых, пачаў смуціцца а тужыць. 38 Тады кажа ім: „Глыбака смутная душа мая аж да сьмерці, пабудзьце тут з Імною і будзьце чука́выя". 39 I, адышоўшыся крыху, паў на від Свой, маліўся й казаў: „Войча Мой! калі льга, няхай абмінець Мяне чара гэтая; ня як Я хачу, адылі́, але як Ты". 40 I прыходзе да ву́чанікаў, і засьпяець іх сьпячых, і кажа Пётру: „Ці так не маглі вы вытрываць адну гадзіну з Імною, каб ня спаць? 41 Будзьце чукавыя й маліцеся, каб ня ўвыйсьці ў спакусу. Запраўды дух бадзёры, але цела млявае". 42 Яшчэ, адышоўшыся ўдру́гава, маліўся, кажучы: „Войча Мой! калі ня можа чара гэтая абмінуць Мяне, каб Імне ня піць яе, няхай станецца воля Твоя". 43 I, прышоўшы, засьпяець іх ізноў сьпячых, бо ў іх вочы ацяжэлі. 44 I, пакінуўшы іх, адышоў ізноў і маліўся трэйці раз, кажучы йзноў гэта самае слова. 45 Тады прыходзе да ву́чанікаў Сваіх і кажа ім: „Сьпіце ж а супачывайце, вось, дабліжылася гадзіна, і Сын Людзкі́ будзе выданы ў рукі грэшнікаў. 46 Устаньце, ідзіма: вось, дабліжыўся тый, што Мяне ізраджае". 47 I, як яшчэ гу́каў Ён, во, Юда, адзін із двананцацёх, прышоў, і зь ім вялікі груд ізь мячамі а кіямі ад найвышшых сьвятароў а старцоў люду. 48 А ізраджаючы Яго даў ім знак, сказаўшы: „Каго я пацалую, Тый і ё, схапіце Яго". 49 I, якга падышоўшы да Ісуса, сказаў: „Здароў будзь, Раббі!" і горача пацалаваў Яго. 50 Ісус жа сказаў яму: „Прыяцелю, чаго прышоў ты?" Тады падышлі й налажылі рукі на Ісуса і ўзялі́ Яго. 51 I вось, адзін із былых ізь Ісусам, выцягнуўшы руку́, агаліў меч свой і, выцяўшы слугу найвышшага сьвятара, адцяў яму вуха. 52 Тады кажа яму Ісус: „Зьвярні меч свой на месца яго, бо ўсі тыя, што бяруць меч, ад мяча загінуць. 53 Ці думаеш, што Я цяпер ня мог бы прасіць Айца Свайго, і Ён даў бы Імне балей, чымся двананцаць легіёнаў ангілаў? 54 Як жа споўняцца Пісьмы, што так мае быць?". 55 Тае ж гадзіны сказаў Ісус грудом: „Бы на разбойніка вышлі вы зь мячамі а кіямі ўзяць Мяне; кажны дзень у сьвятыні Я сядзеў, вучачы, і вы не схапілі Мяне. 56 „Гэта ж усе было, каб споўні́ліся пісаньні прарокаў". Тады ўсі ву́чанікі, пакінуўшы Яго, уцяклі. 57 А тыя, што ўзялі́ Ісуса, завялі Яго да Каяфы, найвышшага сьвятара, ідзе зьберліся кніжнікі а старцы. 58 Пётра ж ішоў за ім зда́леку, аж да двору найвышшага сьвятара; і, увыйшоўшы ўнутр, сеў із паслугачымі, каб бачыць канец. 59 Найвышшыя сьвятары а старцы а ўвесь сынэдрыён шукалі хвальшывага сьветчаньня на Ісуса, каб зрабіць Яму сьмерць; 60 I не знаходзілі; і не знайшлі, дарма́ што шмат хвальшывых сьветак прыходзіла. Але, наапошку, прышло двух хвальшывых сьветак. 61 I сказалі: „Ён казаў: 'Магу абурыць дом Бо жы і за тры дні пастанавіць яго'". 62 I, устаўшы, найвышшы сьвятар сказаў Яму: „Нічога не адказуеш на тое, што яны на Цябе сьветчаць?" 63 Ісус маўчаў. I найвышшы сьвятар сказаў Яму: „Запрысягаю Цябе Богам жывым, скажы нам, ці Ты Хрыстос, Сын Божы?" 64 Ісус сказаў яму: „Ты сказаў; нават кажу вам: адгэтуль абачыце Сына Людзкога, на правіцы моцы седзячага і прыходзячага на булакох нябёсных". 65 Тады найвышшы сьвятар разьдзер адзецьці свае й сказаў: „Ён блявузґае! нашто яшчэ нам сьветкі? во, цяпер вы чулі блявузґаньне Ягонае! 66 Як вам здаецца?" Яны ж, адказуючы, сказалі: „Вінен сьмерці". 67 Тады плівалі Яму ў від і поўшылі Яго; а іншыя білі далонямі рук сваіх, 68 Кажучы: „Прарачы нам, Хрысьце, хто выцяў Цябе?" 69 А Пётра сядзеў у дварэ вонках. I падышла да Яго адна паслужніца, кажучы: „I ты быў зь Ісусам Ґалілеяні́нам". 70 Але ён заперачыў перад усімі, сказаўшы: „Ня ведаю, што ты кажаш". 71 Як жа ён выходзіў на ґанак, абачыла яго другая, і кажа бытым там: „I гэты быў зь Ісусам Назарэцяні́нам". 72 I ён ізноў заперачыў з прысягаю, што ня знае гэтага чалавека. 73 За часінку, падышоўшы тыя, што там стаялі, сказалі Пётру: „Запраўды й ты зь іх, бо й мова твая выдаець цябе". 74 Тады ён пачаў клясьціся а прысягаць: „Я ня знаю гэтага чалавека". I якга пятух запяяў. 75 I Пётра ўспомнеў слова Ісусава, што сказаў яму: „Уперад чымся пятух запяець, трэйчы запрэшся Мяне". I, вышаўшы вонкі, плакаў горка. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
27 1 Як настала раніца, усі найвышшыя сьвятары а старцы люду мелі нараду празь Ісуса, каб зрабіць Яму сьмерць. 2 I, зьвязаўшы Яго, завялі й выдалі Пілату Понцкаму, намесьніку. 3 Тады Юда, што ізрадзіў Яго, абачыўшы, што Ён засуджаны, і каючыся, зьвярнуў трыццаць срэбнінікаў найвышшым сьвятаром а старцом, 4 Кажучы: „Ізграшыў я, ізрадзіўшы кроў нявінную". А яны сказалі яму: „Што нам да таго? ты абачыш". 5 I, кінуўшы срэбнікі ў доме Божым, ён вышаў і, адышоўшыся, засіліўся. 6 Сьвятары ж, узяўшы срэбнікі, гу́калі: „Нельга ўкінуць іх да скарбніцы царкоўнае, бо гэта цана крыві". 7 Парадзіўшыся, купілі за іх поле ганчарова на пахоў чужа́н. 8 Затым і завецца поле тое „Поле Крыві" дагэтуль. 9 Тады спаўні́лася сказа́нае прарокам Ярэмам, што кажа: „I ўзялі трыццаць срэбнікаў, цану Ацанаванага, Каторага ацанавалі сынове Ізраеля, 10 I далі́ іх за поле ганчарова, як Спадар прызначыў імне". 11 Ісус жа стаў перад намесьнікам. I папытаўся ў Яго намесьнік, кажучы: „Ці ты Кароль Юдэйскі?" Ісус сказаў яму: „Ты кажаш". 12 I як вінавалі Яго найвышшыя сьвятары а старцы, Ён нічога не адказаваў. 13 Тады кажа Яму Пілат: „Ня чуеш, колькі сьветчаньняў на Цябе?" 14 I не адказаваў яму на ні воднае слова, ажно намесьнік вельма дзіваваўся. 15 На сьвята ж Пасхі намесьнік меў звычай выпушчаць народу аднаго вязьня, каторага хацелі. 16 Быў тады ў іх ведамны астрожнік, званы Вараўва. 17 Дык, як былі́ зьбершыся, сказаў ім Пілат: „Каго хочаце, каб я выпусьціў вам: Вараўву, ці Ісуса, званага Хрыстом?" 18 Бо ведаў, што із за́відасьці Яго выдалі. 19 Прымеж таго, як сядзеў ён на судовым седаве, жонка ягоная паслала яму сказаць: „Не рабі нічога Справядліваму гэнаму, бо я сядні ў сьне шмат цярпела за Яго". 20 Але найвышшыя сьвятары а старцы падвучылі груды прасіць Вараўвы, а Ісуса загубіць. 21 Тады намесьнік, адказуючы, сказаў ім: „Каго з двух хочаце, каб я выпусьціў вам?" Яны сказалі: „Вараўву". 22 Кажа ім Пілат: „Што ж я зраблю Ісусу, званаму Хрыстом?" Кажуць усі: „Хай будзе ўкрыжаваны!" 23 Намесьнік сказаў: „Якое ж ліха зрабіў Ён?" Але яны яшчэ мацней крычэлі: „Хай будзе ўкрыжаваны!" 24 Пілат, бачачы, што нічога не паможа, але паўстаець замятня, узяў вады і ўмыў рукі перад грудам, кажучы: „Ня вінен я ў крыві справядлівага гэтага; абачыце вы". 25 I, адказуючы, увесь люд сказаў: „Кроў Яго на нас а на дзеці нашы". 26 Тады выпусьціў ім Вараўву, а Ісуса, біўшы пугамі, выдаў на ўкрыжаваньне. 27 Тады жаўнеры намесьнікавы, узяўшы Ісуса да месцкае рады, зьберлі на Яго цэлую вятку. 28 I, разьдзеўшы Яго, надзелі на Яго шкарлатны ахілім; 29 I, зьвіўшы карону зь церні, узлажылі Яму на галаву Ягоную, і далі́ Яму ў правую руку́ трысьціну́; і, клякаючы перад Ім, насьміхаліся зь Яго, кажучы: „Здароў, Каролю Юдэйскі!" 30 I плівалі на Яго, і, узяўшы трысьціну́, білі Яго па галаве. 31 I, як назьдзекаваліся зь Яго, зьнялі́ зь Яго шкарлатны ахілім, і адзелі ў вадзецьці Ягоныя, і павялі Яго на ўкрыжаваньне. 32 Выходзячы, яны стрэлі аднаго Кірынеяні́на, імям Сымона; гэтага прысі́лілі несьці крыж Ягоны. 33 I, прышоўшы на месца, званае Ґолґота, што знача „Чарэпнішча", 34 Далі́ Яму піць віна, зьмешанага з жоўцяй; і, паспытаўшыся, не хацеў піць. 35 Тыя, што Яго ўкрыжавалі, дзялілі адзецьці Ягоныя, кідаючы на жэрабя; 36 I, седзячы, сьцераглі Яго там. 37 I, прыбілі над галавою Ягонай надпіс віны Ягонае: „Гэта Ісус, Кароль Юдэйскі". 38 Тады ўкрыжавалі зь Ім двух разбойнікаў: аднаго справа, а другога зьлева. 39 Праходзячыя ж насьміхаліся зь Яго, ківаючы галава́мі сваімі, 40 I кажучы: „Ты, што бура́еш Дом Божы і за тры дні становіш яго! спасі Самога Сябе; калі Ты Сын Божы, дык іступі з крыжа". 41 Падобна й найвышшыя сьвятары з кніжнікамі а старца́мі, насьміхаючыся, гу́калі: 42 „Іншых спасаў, а Сябе Самога ня можа спасьці! калі кароль Ізраельскі Ён, хай цяпер іступе з крыжа, і ўверым у Яго; 43 Спадзяваўся на Бога: няхай цяпер выбаве Яго, калі Ён любы Яму. Бо Ён Сказаў: 'Божы Я Сын'". 44 Таксама й разбойнікі, укрыжаваныя зь Ім, вярнулі на Яго. 45 Ад шостае ж гадзіны цемра стала па ўсёй зямлі да гадзіны дзявятае. 46 А каля дзявятае гадзіны загука́ў Ісус голасам вялікім, кажучы: „Ілі, Ілі, лэма савахфані", што знача: „Божа Мой, Божа Мой, чаму Ты Мяне пакінуў?" 47 Некатрыя з тых, што стаялі, чуючы гэта, гу́калі: „Ільлю гука́е Ён". 48 I якга пабег адзін ізь іх, узяў губку, змачыў яе воцтам і, насадзіўшы на трысьціну́, даў Яму піць. 49 А засталыя казалі: „Пажджы, паглядзім, ці прыйдзе Ільля спасьці Яго". 50 Ісус жа, ізноў загука́ўшы голасам вялікім, выпусьціў дух. 51 I вось, запона ў Доме Божым разьдзерлася на дзьве часьці, з гары аж да далоўя; і зямля затрэслася; і ска́лы раськяпіліся; 52 I грабы рашчыніліся; і шмат якія целы заснулых сьвятых ускрэсьлі; 53 I, вышаўшы з грабоў па ўскрысеньню Ягоным, увыйшлі да сьвятога места, і зьявіліся шмат каму. 54 Сотнік жа й тыя, што сьцераглі зь ім Ісуса, бачачы трасеньне зямлі і ўсе, што прылучылася, надта спалохаліся й казалі: „Запраўды Сын Божы быў Ён". 55 Там былі́ таксама й глядзелі зводдаль шмат якія жанкі́, што йшлі за Ісусам із Ґалілеі, паслугуючы Яму; 56 Памеж іх былі́ Марыя Магдалена а Марыя маці Якавава а Язэпава, і маці сыноў Зэведэевых. 57 Як жа настаў вечар, прышоў багаты чалавек із Арымафеі, імям Язэп, што таксама вучыўся ў Ісуса. 58 Ён, прыступіўшы да Пілата, прасіў цела Ісусавага. Тады Пілат загадаў аддаць цела. 59 I, узяўшы цела, Язэп завярцеў яго ў чыстае палатно; 60 I палажыў яго ў новым сваім гробе, што высек ён у ска́ле; і, прыкаціўшы вялікі камень да дзьвярэй гробу, адышоў. 61 Была́ ж там Марыя Магдалена а другая Марыя, што сядзелі супроці гробу. 62 Наступнога дня, што быў па дню прыгатовы, зьберліся найвышшыя сьвятары а фарысэі да Пілата, 63 Кажучы: „Спада́ру! мы ўспомнелі, што ашуканец гэны, яшчэ будучы жывы, сказаў: 'За тры дні ўскрэсну'. 64 Затым раскажы абясьпечыць гроб да трэйцяга дня, каб ву́чанікі Ягоныя, прышоўшы ночы, ня ўкралі Яго й не сказалі народу: 'Ускрэс ізь мертвыx'; і будзе апошняя ашука горшая за першую". 65 Сказаў ім Пілат: „Маеце варту; пайдзіце, абясьпечча, як знаеце". 66 Яны пайшлі, абясьпечылі гроб, прыклаўшы да каменя пячаць, і вартаю. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
28 1 Як мінула сыбота, золкам першага дня тыдня, прышла Марыя Магдалена а другая Марыя глядзець гробу. 2 I вось, сталася вялікае трасеньне зямлі, бо ангіл Спадароў, зышоўшы зь неба, прыступіўшы, адкаціў камень ад дзьвярэй і сядзеў на ім. 3 Від ягоны быў, як маланьня, і адзецьце ягонае белае, як сьнег. 4 I із страху яго вартаўнікі дрыжэлі й сталі, як мертвыя. 5 I, адказуючы, ангіл сказаў жанка́м: „Не лякайцеся, бо я ведаю, што Ісуса ўкрыжаванага шукаеце: 6 Яго няма тут, бо Ён ускрэс, як сказаў. Падыйдзіце, абачча месца, ідзе Спадар ляжаў. 7 I борзда йдзіце, і скажыце ву́чанікам Ягоным, што Ён ускрэс ізь мертвых, і вось, Ён выперадзе іх да Ґалілеі; там абачыце Яго. Вось, я сказаў вам". 8 I, вышаўшы борзда з гробу, яны із страхам і радасьцяй вялікай пабеглі наказаць ву́чанікам Ягоным. 9 I як яны йшлі наказаць ву́чанікам, вось, Ісус пераняў іх, кажучы: „Здаровы!" I яны, дабліжыўшыся, ухапіліся за ногі Ягоныя, і пакланіліся Яму. 10 Тады сказаў ім Ісус: „Не палохайцеся; ідзіце, накажыце братом Маім, каб ішлі да Ґалілеі, і там яны абачаць Мяне". 11 Як жа яны адышлі, вось, некатрыя з вартаўнікоў, прышоўшы да места, наказалі найвышшым сьвятаром усе, што сталася. 12 I гэтыя, зьбершыся із старца́мі й зрадзіўшыся, узяўшы досыць срэбла, далі́ жаўнерам, 13 Кажучы: „Скажыце, што ву́чанікі Ягоныя, прышоўшы ночы, укралі Яго, як мы спалі. 14 А калі дзейкі праз гэта дойдуць да намесьніка, мы пераканаем яго і вас абясьпечым". 15 Дык гэтыя ўзялі́ срэбла й зрабілі, як гэныя навучылі. I разьне́слася слова гэтае памеж Юдэяў дагэтуль. 16 Адзінанцацёх жа ву́чанікаў пайшлі да Ґалілеі, на гару, куды прызначыў ім Ісус. 17 I, абачыўшы Яго, пакланіліся Яму; але некатры сумляўся. 18 А Ісус, дабліжыўшыся, гутарыў зь імі, кажучы: „Уся ўлада дана Імне на нябёсах і на зямлі. 19 Дык ідзіце й рабіце ўсі народы ву́чанікамі Маімі, хрысьцячы іх у імя Айца а Сына а Сьвятога Духа, 20 Вучачы іх заховаваць усе, што Я расказаў вам; і вось, Я з вамі ўсі дні аж да сканчэньня веку". Амін.
Вярнуцца назад |