01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28
Пераклад д-ра Яна Станкевіча Паводле выданьня: Сьвятая Бібля, 1973. Новы Закон Спадара а Спаса нашага Ісуса Хрыста, 1970 Алічбоўваньне: а. Алесь Аўдзяюк
1
1 Сувой радаводу Ісуса Хрыста, Сына Давідавага, сына Абрагамовага.
2 Абрагам нарадзіў Ісака́; а Ісак нарадзіў Якава; а Якаў нарадзіў Юду а братоў ягоных; 3 А Юда нарадзіў Фарэса а Зару ад Тамары; а Фарэс нарадзіў Есрома; а Есром нарадзіў Арама; 4 А Арам нарадзіў Амінадава; а Амінадаў нарадзіў Наассона; а Наассон нарадзіў Салмона; 5 А Салмон нарадзіў Вооза ад Рахавы; а Вооз нарадзіў Овіда ад Руты; Овід жа нарадзіў Еса; 6 А Есэ нарадзіў караля Давіда;
Давід жа нарадзіў Салямона ад Урыхі; 7 Салямон жа нарадзіў Ровоама; а Ровоам нарадзіў Аву; а Ава нарадзіў Асу; 8 А Аса нарадзіў Ясапата; а Ясапат нарадзіў Ёрама; а Ёрам нарадзіў Узю; 9 А Узя нарадзіў Ёфама; а Ёфам нарадзіў Агаза; а Агаз нарадзіў Гэзэку; 10 А Гэзэка нарадзіў Манаса; а Манас нарадзіў Амона; а Амон нарадзіў Ёсю; 11 А Ёся нарадзіў Ехоню а братоў ягоных, у часе калі былі́ выселены да Бабілёну. 12 А па бабілёнскім высяленьню Ехоня нарадзіў Шэалфіеля; Шэалфіель нарадзіў Зэрувавеля; 13 Зэрувавель нарадзіў Авуда; а Авуд нарадзіў Елякіма; а Елякім нарадзіў Азора; 14 А Азор нарадзіў Садока; а Садок нарадзіў Ахіма; а Ахім нарадзіў Елюда; 15 А Елюд нарадзіў Елеазара; а Елеазар нарадзіў Матфана́; а Матфан нарадзіў Якава; 16 А Якаў нарадзіў Язэпа, мужа Марыі, з каторае нарадзіўся Ісус, званы Хрыстос.
17 А ўсіх пакаленьняў ад Абрагама аж да Давіда - чатырнанцаць пакаленьняў; і ад Давіда аж да бабілёнскага высяленьня - чатырнанцаць пакаленьняў; і ад бабілёнскага высяленьня да Хрыста - чатырнанцаць пакаленьняў.
18 Нараджэньне ж Ісуса Хрыста сталася гэтак: па заручынах Маці Ягонае Марыі зь Язэпам, перад тым чымся злучыліся, выявілася, што Яна мае ў жываце з Духа Сьвятога. 19 А Язэп, муж ейны, будучы справядлівым, і ня хочучы Яе зьняславіць, хацеў пата́й адпусьціць Яе. 20 Але як ён гэта падумаў, - вось, ангіл Спадароў зьявіўся яму ў сьненьню, кажучы: „Язэпе, сыну Давідаў, ня бойся прыняць Марыю, жонку сваю, бо зачатае ў ёй - з Духа Сьвятога ёсьць. 21 I народзе яна Сына, і назавеш імя Ягонае: Ісус, бо Ён спасець люд Свой ад грахоў іхных". 22 А ўсе гэта сталася, каб спаўнілася сказанае Спадаром прарокам; 23 „Вось, Дзявушчая зацяжарыць а народзе Сына, і назавуць імя Яго Емануель", што знача: з намі Бог. 24 Прачхнуўшыся зо сну, Язэп зрабіў, як расказаў яму ангіл Спадароў, і прыняў жонку сваю. 25 I ня знаў Яе, пакуль не нарадзіла Яна Сына, і ён назваў імя Ягонае: Ісус.
|