01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28
4
1 Тады Ісус быў узьведзены Духам на пустыню дзеля спакусы д'явалам. 2 I поставаў Ён сорак дзён і сорак ночаў а наапошку запрагнуў. 3 I, дабліжыўшыся, спакусіцель сказаў Яму: „Калі Ты Сын Божы, скажы, каб камяні́ гэтыя абярнуліся ў букаткі". 4 Але Ён, адказуючы, адказаў: „Напісана: 'Не адзіным хлебам жыва будзе людзіна́, але кажным словам, што выходзе з вуснаў Божыx'". 5 Тады бярэць Яго д'явал да сьвятога места, і станове Яго на крыле сьвятыні, 6 I кажа Яму: „Калі" ты Сын Божы, кінься далоў, гэта ж напісана: 'Ангілам Сваім раскажа Ён празь Цябе, і на руках панясуць Цябе, каб ты не спатыкнуўся аб камень нагою Сваей'". 7 Сказаў яму Ісус: „Напісана яшчэ: 'Не спакушай Спадара Бога свайго'". 8 Ізноў бярэць Яго д'явал на гару надзвычайна высокую, і паказуе Яму ўсі гаспадарствы сьвету й славу іх, 9 I кажа Яму: „Усё гэта дам Табе, калі, паўшы, паклонішся імне". 10 Тады кажа яму Ісус: „Вон, шайтане, бо напісана: 'Спадару́ Богу свайму кланяйся й Яму адзінаму служы'" 11 Тады кіда́е Яго д'явал,- і вось, ангілы прыступілі й служылі Яму.
12 Як Ісус дачуўся, што Яан адданы пад нагляд, Ён адыйшоў да Ґалілеі. 13 I, пакінуўшы Назарэт, прышоў і асяліўся ў Капэрнауме ўзморскім у граніцах Завулонавых а Наффалімовых, 14 Каб спаўні́лася сказа́нае Ісаям прарокам, што кажа: 15 „Зямля Завулонава а зямля Наффалімова, ля дарогі морскае, за Ёрданом, Ґалілея паганская, 16 Люд, што сядзеў у цямноце, абачыў вялікае сьвятло, і тым, што сядзелі ў краіне сьценю сьмерці, сьвятло зазьзяла".
17 Адгэтуль Ісус пачаў навучаць а казаць: „Кайцеся, бо гаспадарства нябёснае дабліжылася".
18 I, праходзячы ля мора Ґалілейскага, Ісус абачыў двух братоў: Сымона, званага Пётрам, а Андрэя, брата ягонага, што закіда́лі сетку ў мора, бо былі́ рыбнікі; 19 I кажа ім: „Ідзіце за Імною, і Я ўчыню вас лаўбіта́мі, людзёў". 20 I яны зараз пакінулі сеткі й пайшлі за Ім.
21 I, ідучы стуль, Ён абачыў іншых двух братоў, Якава Заведэявага а Яана, брата ягонага, у струзе із Заведэям, айцом іхным, каторыя правілі сеткі свае, і гукну́ў іх. 22 Яны ж за́раз, пакінуўшы струг і айца свайго, пайшлі за Ім.
23 I хадзіў Ісус па ўсёй Ґалілеі, навучаючы ў бажніцах іхных, і абяшчаючы Евангелю гаспадарства, і ўздараўляючы ўсялякую хваробу а ўсялякае няўздоленьне памеж людзёў. 24 I галасы празь Яго разышліся па ўсёй Сыры; і прыводзілі да Яго ўсіх хворых, у каторых розныя хваробы, і мучаных рознымі болямі, і апанаваных д'явалам, і люнатыкаў, і з палярушам, і Ён уздараўляў іх. 25 I йшоў за Ім чысьлены груд із Ґалілеі а Дзесяцімесьця а Ерузаліму а Юдэі а з-за Ёрдану́.
|