Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » Месяцаслоў


 

 

Месяцаслоў

Літургікон, Божым шляхам, 2005 -

Верасень

 

1. Пачатак царкоўнага году; пачэснага Сямёна Стоўпніка

2. Мучаніка Маманта; пачэснага Яна Посьніка патр. Канстантынопальскага

3. Сьвятамучаніка Антыма біск. Нікамідыйскага; пачэснага Тэактыста посьніка

4. Сьвятамучаніка Вавілы, біск. Антыяхійскага; прарока Майсея

5. Прарока Захара, бацькі сьв. Яна Прадвесьніка

6. Успамін цуду арханёла Міхаіла ў Калосах

7. Перадсьвяцьце Нараджэньня Найсьвяцейшай Багародзіцы; Мучаніка Сазона

8. Нараджэньне Найсьвяцейшай Багародзіцы

9. Праведных Якіма і Ганны, бацькоў Багародзіцы; мучаніка Севярына

10. Мучаніц Мінадоры, Мітрадоры і Німфадоры

11. Пачэснае Тадоры Александрыйскай

12. Адданьне сьвята Нараджэньня Найсьвяцейшай Багародзіцы; сьвятамучаніка Аўтанома біск. Італійскага

13. Перадсьвяцьце Ўзвышэньня Крыжа; аднаўленьне храму Ўваскрасеньня; сьвятамучаніка Карнілы Сотніка

14. Узвышэньне Пачэснага і Жыватворчага Крыжа

15. Велікамучаніка Мікіты

16. Велікамучаніцы Аўхіміі

17. Мучаніц Веры, Надзеі, Любові і маці іх Сафіі

18. Пачэснага Яўмена біск. Гартынскага

19. Мучанікаў Трахіма, Сабата, Дарымадонта

20. Велікамучаніка Астапа

21. Адданьне сьвята Ўзвышэньня Крыжа; апостала Кандрата з 70-ці

22. Сьвятамучаніка Фокі біск. Сінопскага

23. Зачацьце сьв. Яна Прадвесьніка

24. Першамучаніцы роўнаапостальнае Тэклі

25. Пачэснае Еўфрасіньні Александрыйскай

26. Перастаўленьне сьв. апостала і евангеліста Яна Багаслова

27. Мучаніка Калістрата і іншых

28. Пачэснага Харытона вызнаўцы

29. Пачэснага Кірыяка самотніка

30. Сьвятамучаніка Рыгора асьветніка, біск. Вялікай Арменіі


Старонка 1 з 12 | Наступная старонка
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст