Устаўшы рана, зрабі знак крыжа і кажы:
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа. Амін.
Тады працягвай:
Госпадзе Ісусе Хрысьце, Сыне Божы, дзеля малітваў Усячыстае
Твае Маці і ўсіх сьвятых, зьмілуйся нада мною.
Слава Табе, Божа наш, слава Табе. Уладару Нябесны…
і г.д. да Ойча наш. Потым:
Устаўшы ад сну, прыбягаем да Цябе, Добры, і анёльскую песьню
пяём Табе, Моцны: “Сьвяты, сьвяты, сьвяты Ты, Божа, заступніцтвам анёльскіх
сілаў Тваіх, зьмілуйся над намі”.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
З пасьцелі і ад сну ўзьняўшы мяне, прасьвятлі, Госпадзе, мой
розум і сэрца, і адчыні вусны мае, каб мне пяяць Табе, Сьвятая Тройца: “Сьвяты,
сьвяты, сьвяты Ты, Божа, малітвамі сьвятых Тваіх зьмілуйся над намі”.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Судзьдзя нечакана прыйдзе і ўчынкі кожнага стануцца яўнымі.
Таму са страхам клічам апоўначы: “Сьвяты, сьвяты, сьвяты Ты, Божа, малітвамі
Багародзіцы зьмілуйся над намі”.
Госпадзе, зьмілуйся. (12 разоў)
Устаўшы ад сну, дзякую Табе, Божа ў Сьвятой Тройцы адзіны,
што ў вялікай Тваёй дабрыні і доўгацярплівасьці не загневаўся на мяне, лянівага
і грэшнага, і не загубіў мяне з маімі правінамі, але ў чалавекалюбстве сваім
паказаў звычайную спагадлівасьць Тваю і ўзьняў мяне ад сну, каб мне зранку
славіць веліч Тваю. Дык цяпер прасьвятлі вочы розуму майго і адчыні вусны мае,
каб мне навучацца словаў Тваіх і разумець Твае прыказаньні, і чыніць волю Тваю,
і славіць Цябе ад шчырага сэрца, і ўзьвялічваць усесьвятое імя Тваё, Айца, і
Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Калі маеш час, гавары таксама наступныя малітвы або,
прынамсі, некаторыя з іх паводле выбару:
Прыйдзіце, паклонімся Уладару нашаму Богу.
Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзем да Хрыста, Уладара нашага і
Бога.
Прыйдзеце, паклонімся і прыпадзем да самога Хрыста, Уладара і
Бога нашага.
Псалом 50. Зьмілуйся нада мною, Божа…
Вызнаньне веры. Веру…
Малітва сьвятога Макара. Да Цябе, Уладару
Чалавекалюбца, устаўшы ад сну, прыходжу і з ласкі Тваёй зьбіраюся рабіць справы
Твае. Малюся Табе: дапамагай мне ў кожны час і ў кожнай рэчы, захавай мяне ад
усякіх людзкіх злых учынкаў і д’ябальскае спакусы, збаў мяне і накіруй да
валадарства Твайго вечнага. Бо Ты мой Творца, Крыніца і Падаўца ўсяго добрага,
на Цябе спадзяюся, і Табе славу аддаю, цяпер і заўсёды і на вякі вякоў. Амін.
Доўгацярплівы, шматміласэрны і ўсеспагадлівы Хрысьце Божа,
што ўвесь час і ў кожную хвіліну, на небе і на зямлі прымаеш хвалу і
пакланеньне, любіш праведнікаў і мілуеш грэшнікаў, і клічаш усіх да збаўленьня
абя-цаньнем дабротаў, якія чакаюць нас: прымі, Госпадзе, і ў гэтую хвіліну нашыя
малітвы, і накіруй жыцьцё наша да запаветаў Тваіх; душы нашыя асьвяці, целы
ачысьці, думкі выправі, дай ясны розум; выбаў нас ад усякага суму, жалю і
злосьці; ахіні нас сваімі анёламі, каб мы, пад іхняй аховаю і кіраўніцтвам,
маглі дасягнуць еднасьці веры і пазнаньня недаступнае Твае славы, бо Ты
блаславёны на вякі вякоў. Амін.
Малітва да Найсьвяцейшай Багародзіцы. Усесьвятая
Ўладарка мая Багародзіца, сьвятымі Тваімі і ўсемагутнымі малітвамі адгані ад
мяне, пакорнага і нягоднага слугі Твайго, панурасьць, зьнявераньне, бяздумнасьць
і абыякавасьць. Адхілі ўсе грэшныя думкі ад нераскаянага сэрца і пацямнелага
розуму майго. Пагасі полымя дрэнных пажаданьняў, бо я бедны і няшчасны, і
захавай ад усіх паганых намераў і дзеяньняў. Бо Ты блаславёная ўва ўсіх
пакаленьнях, і пачэснае імя Тваё праслаўленае на ўсе вякі. Амін.
Малітва да анёла-апекуна. Анёле Божы, апякуне мой
сьвяты, дадзены мне ад Бога, каб ахоўваць мяне, шчыра малюся табе: прасьвятлі
мяне сёньня і захавай ад усякага зла, настаў на добрае дзеяньне, і накіруй на
шлях збаўленьня. Амін.
Малітва да сьвятога, імя якога носіш. Малі Бога за
мяне, сьвяты ўгодніку Божы (сьвятая ўгодніца Божая) …, бо я шчыра да цябе
прыходжу як да хуткага памочніка і заступніка (хуткае памочніцы і заступніцы)
душы маёй.
Малітва за Царкву. Госпадзе Ісусе Хрысьце, Божа
наш, будзь памятлівы Тваіх спрадвечных міласьцяў і дабротаў, дзеля якіх Ты
стаўся чалавекам і пацярпеў дабравольна ўкрыжаваньне і сьмерць для збаўленьня
тых, што ўверылі ў Цябе; ўваскрос з мёртвых, узьнёсься на неба, і сядзіш па
правай руцэ Бога Айца, і ўзіраешся на пакорныя маленьні тых, што ад усяго сэрца
клічуць Цябе. Нахілі вуха Тваё і пачуй малітву пакорнага слугі Твайго, і прымі
яе як духмянасьць духоўную, якую прыношу Табе за ўсіх людзей. Насамперш успомні
Царкву Тваю сьвятую, паўсюдную і апостальскую, якую Ты заснаваў сьвятою Тваёю
Крывёю, і ўмацуй, пашыр, і захавай яе непераможнаю на ўсе вякі. Разлады
царкоўныя суцішы, забурэньні гэрэзіі згасі і выкарані, і ў нішто абярні сілаю
Твайго Сьвятога Духа.
Малітвы за жывых. Збаў, Госпадзе, бацькоў маіх … і
…, братоў і сёстраў, і ўсіх блізкіх, і ласку Тваю, супакой, радасьць і дабро дай
ім.
Збаў, Госпадзе, сіротаў, удоваў, бедных, хворых, тых што
церпяць бяду і нястачу.
Збаў, Госпадзе, тых, што церпяць перасьлед і зьняволеньне за
Цябе і за веру сьвятую; наведай іх, умацуй, суцеш, і хутка сілаю Тваёю палёгку,
свабоду і вызваленьне дай ім.
Збаў, Госпадзе, прыяцеляў маіх і дабрачынцаў, і ўсіх, што
прасілі мяне, нягоднага, маліцца за іх.
Збаў Госпадзе, тых, што ненавідзяць і крыўдзяць мяне, і
нападаюць на мяне без падставы, і ня дай ім згінуць з прычыны мяне, грэшнага.
Усіх, што ад веры сьвятой адступілі, прасьвятлі сьвятлом
Твайго пазнаньня, і зьяднай з Тваёй сьвятой, паўсюднай і апостальскай Царквой.
Малітвы за памерлых. Успомні, Госпадзе, душы
памерлых у надзеі ўваскрасеньня і жыцьця вечнага слугаў Тваіх, бацькоў маіх … і
…, і ўсіх родных, прабач ім усе правіны вольныя і міжвольныя, даруй ім
валадарства нябеснае і зрабі іх удзельнікамі Твайго бясконцага і блаславёнага
жыцьця.
Дай, Госпадзе, адпушчэньне грахоў усім, што раней адышлі ў
надзеі ўваскрасеньня і жыцьця вечнага, айцом, братом і сёстрам нашым, і ўчыні ім
вечную памяць.
Малітвы да Багародзіцы і заканчэньне. Багародзіца
Дзева, радуйся, поўная ласкі Марыя, Госпад з Табою, блаславёная Ты між жанчынаў
і блаславёны плод улоньня Твайго, бо Ты нарадзіла Збавіцеля душ нашых.
Дастойна ёсьць сапраўды называць шчасьліваю Цябе,
Багародзіцу, вечна блаславёную і беззаганную Маці Бога нашага. Больш годную
пашаны за хэрувімаў і без параўнаньня больш слаўную за сэрафімаў, што, захаваўшы
дзявоцтва, радзіла Бога-Слова, існую Багародзіцу, Цябе мы ўзьвялічваем.
Пад Тваю міласэрнасьць прыбягаем, Багародзіца Дзева,
маленьняў нашых у час суму не адкінь, але ад бедаў вызваль нас, адзіная чыстая,
адзіная блаславёная.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на
вякі вякоў. Амін.
Госпадзе, зьмілуйся. (Тройчы)
Госпадзе Ісусе Хрысьце, Сыне Божы, дзеля малітваў Найчыстае
Твае Маці, сьвятых і баганосных айцоў нашых і ўсіх сьвятых, зьмілуйся нада мною.
Амін. |