Галоўная > Кнігі Старога Закону > Кніга прарокі Ёны
Кніга прарокі Ёны12 траўня 2011. |
|
Пераклад д-ра Яна Станкевіча 1 І было слова СПАДАРОВА Ёну Амітаёнку, кажучы: 2 „Устань, пайдзі да Ніневы, места вялікага, і гукай да яго, што ўзышло ліха іхнае перад відам Маім". З І ўстаў Ёна, каб уцячы да Таршышу ад віду СПАДАРОВАГА, і зышоў да Яфы, і знашоў караб, што плыў да Таршышу; і даў плату, і зышоў да карабля, каб прыплыць ізь імі да Таршышу ад віду СПАДАРОВАГА. 4 Але СПАДАР пусьціў вялікі вецер на мора, і ўзьнялася вялікая бура на мору, і думалі, што караб разаб'ецца. 5 І зьлякаліся маравікі, і крычэлі кажны да свайго бога, і выкінулі ў мора рэчы, што былі ў караблю, каб палягчыць сабе гэтым; а Ёна зышоў на далоўе боку карабля, і лёг, і моцна заснуў. 6 І дабліжыўся да яго начэльнік карабля, і сказаў яму: „Што табе, што ты так моцна сьпіш? устань, гукай да Бога свайго, можа ўспомне тый Бог праз нас, і мы не загінем". 7 І сказалі адзін аднаму: „Пайдзіма, і кіньма на жэрабя, і даведаемся пераз каго гэта вялікае ліха на нас". І кінулі на жэрабя, і пала жэрабя на Ёну. 8 І сказалі яму: „Скажы ж нам, чаму, з чые прычыны сталася гэтае вялікае ліха? які твой занятак? і скуль прышоў? і што за край твой? зь якога народу ты?" 9 І сказаў ім: „Гэбрэй я, і СПАДАРА, Бога нябёснага, я баюся, Каторы ўчыніў моры й сушу". 10 І зьлякаліся тыя людзі лякам вялікім, і сказалі яму: „Што гэта ты зрабіў?" бо ведалі тыя людзі, што ад віду СПАДАРОВАГА ён уцякаў, бо прызнаўся ім. 11 І сказалі яму: „Што нам зрабіць із табою, каб сьціхла мора нам?" бо мора ўсе болей узбуралася. 12 І сказаў ім: „Падыйміце мяне й кіньце мяне ў мора, - і змоўкне мора вам; бо ведаю я, што за мяне гэта вялікая бура на вас". 1З І моцна веславалі тыя людзі, каб зьвярнуцца на сушу, і не маглі, бо мора болей а болей узбуралася ля іх. 14 І гукалі да СПАДАРА, і сказалі: „Молім Цябе, СПАДАРУ, дай хай не загінем за душу гэтага чалавека, і не ўскладай на нас кроў нявінную, бо ты, СПАДАРУ, як захоця зробіш". 15 І паднялі Ёну, і кінулі яго ў мора, і перастала мора гневацца. 16 І баяліся тыя людзі страхам вялікім СПАДАРА, і абракалі аброк СПАДАРУ, і абяцалі абятніцы. 17 І прыгатаваў Спадар вялікую рыбу, каб глынула Ёну, і быў Ёна ў нутру рыбы тры дні і тры ночы. 2 І маліўся Ёна СПАДАРУ, Богу свайму, з нутра рыбы, 2 І сказаў: „Я гукаў да СПАДАРА, бо цесна імне, і Ён адказаў імне; із жывата шэолю я загаласіў - Ты пачуў голас мой. З Ты кінуў мяне глыбака ў сэрца мораў, і патопа акружыла мяне; усі твае хвалі а валы прайшлі над імною. 4 І сказаў я: ,Я прагнаны ад аччу Тваіх, пагляджу яшчэ, адылі, на сьвяты палац Твой'. 5 Воды акружылі мяне аж да душы, глыбіня агарнула мяне навокал, морскія травы абвілі галаву маю. 6 Да подаў гор зышоў я, зямля заваламі сваімі навокал мяне на векі; Ты, адылі, вывеў зь ямы жыцьцё маё, СПАДАРУ, Божа мой. 7 Як млела душа мая ў імне, я ўспомнеў СПАДАРА, і малітва мая прышла да Цябе, да сьвятога палацу Твайго. 8 Тыя, што заховуюць манлівыя марнасьці, адкідаюць міласэрдзе ад сябе. 9 Але я голасам падзякі абраку Табе; споўню, што абяцаў. Спасеньне ў СПАДАРА". 10 І СПАДАР казаў рыбе, і яна вырыгала Ёну на сушу. 5 І паверылі Нінявяне Богу, і агаласілі пост, і адзеліся ў зрэбніну, ад вырослага зь іх аж да малога зь іх. 6 Бо слова дасьпела да караля Ніневы, і ён устаў з пасаду свайго, і ськінуў ізь сябе адзецьце сваё, і пакрыўся зрэбнінаю, і сядзеў у попеле. 7 І агалошана, і сказана ў Ніневе з расказаньня каралёвага а вялікіх ягоных, кажучы: „Няхай ані людзіна, ані жывёла, ані буйны статак, ані драбны статак нічога не паспытаюцца, няхай ня пасьвяцца ані п'юць вады, 8 Але няхай пакрыюцца зрэб'ям чалавек і жывёла і гукаюць да Бога голасна, і няхай кажная людзіна адвернецца ад благое дарогі свае і ад ўсілства, што ў руках іхных. 9 Хто ведае, ці не абернецца Бог і не пажалее, і не адвернецца ад палкага гневу свайго, каб мы не загінула?" 10 І Бог бачыў учынкі іхныя, што яны адвярнуліся ад благое дарогі свае, і Бог пажалеў ліха, каторае казаў, што маніўся ўчыніць ім, і ня ўчыніў. 4 І зьнемарасьціла Ёну гэта, як вялікае ліха, ён зазлаваўся. 2 І маліўся СПАДАРУ, і казаў: „Прашу Цябе, СПАДАРУ, ці ня гэта было слова маё, як яшчэ я быў у краю сваім? Затым я загадзя ўцёк ад Цябе да Таршышу, бо я ведаў, што Ты БОГ ласкучынюшчы а спагадлівы, памальны да гневу а найміласарнейшы, і жалееш ліха. З І цяпер, СПАДАРУ, вазьмі, малю Цябе, душу маю ад мяне, бо валей імне памерці, чымся жыць". 4 І сказаў СПАДАР: „Ці добра ты робіш, што злуешся?" 5 І Ёна вышаў зь места, і сеў на ўсходняй старане места, і зрабіў сабе таму буду, і сеў пад ёй у сьценю, аж пакуль абача, што станецца ў месьце. 6 І прыгатаваў СПАДАР Бог гарбуз, і яго выгнала над Ёнаю, каб быць сьценям яму над галавою, каб ён спабыўся немарасьці свае; і цешыўся Ёна з тога гарбуза вялікаю пацехаю. 7 І прыгатаваў Бог чарвяка, як узышла зара нараніцы, і ён падтачыў гарбуз, і ён ссох. 8 І сталася, як ўзышло сонца, што Бог прыгатаваў гарачы ўсходні вецер, і сонца пякло галаву Ёне, ажно ён скволеў, і зычыў душы сваёй памерці, і сказаў: „Валей імне памерці, чымся жыць". 9 І сказаў Бог Ёне: „Ці добра, што так злуешся за гарбуз?" І сказаў: „Я раблю добра, злосна імне аж да сьмерці". 10 І сказаў СПАДАР: „Ты жалееш гарбуза, над каторым ты не гарапашнічаў ані расьціў, каторы вырас за ноч і загінуў за ноч; а Я ня меў бы жалець Ніневы, гэтага вялікага места, у каторым болей як двананцаць дзесяткоў тысячаў людзёў, што ня могуць адрозьніць правіцы ад лявіцы, і шмат статку?"Вярнуцца назад |