Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга прарокі Ёны


 

 

Кніга прарокі Ёны

Кніга прарокі Ёны

 

010203

 

Пераклад д-ра Яна Станкевіча
Паводле выданьня: Сьвятая Бібля, 1973.
Новы Закон Спадара а Спаса нашага Ісуса Хрыста, 1970.
Алічбоўваньне: кс. Сяргей Сурыновіч, Вячаслаў Мартысюк
(група па алічбоўванні тэкстаў Святога Пісання,
каардынатар кс. Сяргей Сурыновіч)

1 І было слова СПАДАРОВА Ёну Амітаёнку, кажучы: 2 „Устань, пайдзі да Ніневы, места вялікага, і гукай да яго, што ўзышло ліха іхнае перад відам Маім".

З І ўстаў Ёна, каб уцячы да Таршышу ад віду СПАДАРОВАГА, і зышоў да Яфы, і знашоў караб, што плыў да Таршышу; і даў плату, і зышоў да карабля, каб прыплыць ізь імі да Таршышу ад віду СПАДАРОВАГА. 4 Але СПАДАР пусьціў вялікі вецер на мора, і ўзьнялася вялікая бура на мору, і думалі, што караб разаб'ецца. 5 І зьлякаліся маравікі, і крычэлі кажны да свайго бога, і выкінулі ў мора рэчы, што былі ў караблю, каб палягчыць сабе гэтым; а Ёна зышоў на далоўе боку карабля, і лёг, і моцна заснуў. 6 І дабліжыўся да яго начэльнік карабля, і сказаў яму: „Што табе, што ты так моцна сьпіш? устань, гукай да Бога свайго, можа ўспомне тый Бог праз нас, і мы не загінем". 7 І сказалі адзін аднаму: „Пайдзіма, і кіньма на жэрабя, і даведаемся пераз каго гэта вялікае ліха на нас". І кінулі на жэрабя, і пала жэрабя на Ёну. 8 І сказалі яму: „Скажы ж нам, чаму, з чые прычыны сталася гэтае вялікае ліха? які твой занятак? і скуль прышоў? і што за край твой? зь якога народу ты?" 9 І сказаў ім: „Гэбрэй я, і СПАДАРА, Бога нябёснага, я баюся, Каторы ўчыніў моры й сушу". 10 І зьлякаліся тыя людзі лякам вялікім, і сказалі яму: „Што гэта ты зрабіў?" бо ведалі тыя людзі, што ад віду СПАДАРОВАГА ён уцякаў, бо прызнаўся ім. 11 І сказалі яму: „Што нам зрабіць із табою, каб сьціхла мора нам?" бо мора ўсе болей узбуралася. 12 І сказаў ім: „Падыйміце мяне й кіньце мяне ў мора, - і змоўкне мора вам; бо ведаю я, што за мяне гэта вялікая бура на вас". 1З І моцна веславалі тыя людзі, каб зьвярнуцца на сушу, і не маглі, бо мора болей а болей узбуралася ля іх. 14 І гукалі да СПАДАРА, і сказалі: „Молім Цябе, СПАДАРУ, дай хай не загінем за душу гэтага чалавека, і не ўскладай на нас кроў нявінную, бо ты, СПАДАРУ, як захоця зробіш". 15 І паднялі Ёну, і кінулі яго ў мора, і перастала мора гневацца. 16 І баяліся тыя людзі страхам вялікім СПАДАРА, і абракалі аброк СПАДАРУ, і абяцалі абятніцы. 17 І прыгатаваў Спадар вялікую рыбу, каб глынула Ёну, і быў Ёна ў нутру рыбы тры дні і тры ночы.


Старонка 1 з 3 | Наступная старонка
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст