01 – 02 – 03
3 І было слова СПАДАРОВА да Ёны ўдругава, кажучы: 2 „Устань, ідзі да Ніневы, гэнага вялікага места, і кажы казань, каторую Я казаў тэ". З Дык устаў Ёна і пайшоў да Ніневы подле слова СПАДАРОВАГА; Нінева ж была вялікае места ў Бога, трох дзён дарогі. 4 І пачаў ён хадзіць па месьце, колькі льга прайсьці за адзін дзень, і гукаў, і казаў: „Яшчэ сорак дзён, і Нінева будзе абурана".
5 І паверылі Нінявяне Богу, і агаласілі пост, і адзеліся ў зрэбніну, ад вырослага зь іх аж да малога зь іх. 6 Бо слова дасьпела да караля Ніневы, і ён устаў з пасаду свайго, і ськінуў ізь сябе адзецьце сваё, і пакрыўся зрэбнінаю, і сядзеў у попеле. 7 І агалошана, і сказана ў Ніневе з расказаньня каралёвага а вялікіх ягоных, кажучы: „Няхай ані людзіна, ані жывёла, ані буйны статак, ані драбны статак нічога не паспытаюцца, няхай ня пасьвяцца ані п'юць вады, 8 Але няхай пакрыюцца зрэб'ям чалавек і жывёла і гукаюць да Бога голасна, і няхай кажная людзіна адвернецца ад благое дарогі свае і ад ўсілства, што ў руках іхных. 9 Хто ведае, ці не абернецца Бог і не пажалее, і не адвернецца ад палкага гневу свайго, каб мы не загінула?" 10 І Бог бачыў учынкі іхныя, што яны адвярнуліся ад благое дарогі свае, і Бог пажалеў ліха, каторае казаў, што маніўся ўчыніць ім, і ня ўчыніў.
4 І зьнемарасьціла Ёну гэта, як вялікае ліха, ён зазлаваўся. 2 І маліўся СПАДАРУ, і казаў: „Прашу Цябе, СПАДАРУ, ці ня гэта было слова маё, як яшчэ я быў у краю сваім? Затым я загадзя ўцёк ад Цябе да Таршышу, бо я ведаў, што Ты БОГ ласкучынюшчы а спагадлівы, памальны да гневу а найміласарнейшы, і жалееш ліха. З І цяпер, СПАДАРУ, вазьмі, малю Цябе, душу маю ад мяне, бо валей імне памерці, чымся жыць". 4 І сказаў СПАДАР: „Ці добра ты робіш, што злуешся?"
5 І Ёна вышаў зь места, і сеў на ўсходняй старане места, і зрабіў сабе таму буду, і сеў пад ёй у сьценю, аж пакуль абача, што станецца ў месьце. 6 І прыгатаваў СПАДАР Бог гарбуз, і яго выгнала над Ёнаю, каб быць сьценям яму над галавою, каб ён спабыўся немарасьці свае; і цешыўся Ёна з тога гарбуза вялікаю пацехаю.
7 І прыгатаваў Бог чарвяка, як узышла зара нараніцы, і ён падтачыў гарбуз, і ён ссох. 8 І сталася, як ўзышло сонца, што Бог прыгатаваў гарачы ўсходні вецер, і сонца пякло галаву Ёне, ажно ён скволеў, і зычыў душы сваёй памерці, і сказаў: „Валей імне памерці, чымся жыць".
9 І сказаў Бог Ёне: „Ці добра, што так злуешся за гарбуз?" І сказаў: „Я раблю добра, злосна імне аж да сьмерці". 10 І сказаў СПАДАР: „Ты жалееш гарбуза, над каторым ты не гарапашнічаў ані расьціў, каторы вырас за ноч і загінуў за ноч; а Я ня меў бы жалець Ніневы, гэтага вялікага места, у каторым болей як двананцаць дзесяткоў тысячаў людзёў, што ня могуць адрозьніць правіцы ад лявіцы, і шмат статку?" |