Галоўная > Кнігі Старога Закону > Кніга прарокі Гаґея
Кніга прарокі Гаґея12 траўня 2011. |
|
Пераклад д-ра Яна Станкевіча 1 Другога году караля Дара, шостага месяца, першага дня месяца, было слова СПАДАРОВА Гаґеям прарокам Зэрувавелю Шэалфіеленку, вайводзе Юдэі, а Ігошуі Егосадачонку, найвышшаму сьвятару, кажучы: 2 „Гэтак кажа СПАДАР войскаў, кажучы: гэты люд кажа: ня прышла пара, пара, каб станавіць дом СПАДАРОЎ". З Тады было слова СПАДАРОВА Гаґеям прарокам, кажучы: 4 „Ці пара вам жыць у шаляваных дамох, а гэты дом спустошаны? 5 Затым цяпер гэтак кажа СПАДАР войскаў: зьвярніце сэрца сваё да дарогаў сваіх. 6 Вы сееце шмат, але зьбіраеце мала; ясьце, але вам ня досыць; п'іце, але не праганяеце смагі; адзяіцеся, але вам ня цёпла; хто зарабляе плату, зарабляе да дзіравага капшука. 7 „Гэтак кажа СПАДАР войскаў: зьвярніце сэрца сваё да дарогаў сваіх. 8 Узыйдзіце на гару, і вазіце дзерва, і станавіце дом; і Я буду прыяць яму, і ўслаўлюся, кажа СПАДАР. 9 Глядзіце, каб было шмат, а гля, мала; і як прыносіце двору, Я разьвею тое. Чаму? агалашае СПАДАР войскаў: за дом Мой, што спустошаны, а вы бяжыце кажны да дому свайго. 10 Затым неба над вамі заставалася без расы, і зямля заставалася бяз плоду. 11 І Я прыгукаў сухмень на зямлю а на горы а на збожжа а на вінны сок а на аліву а на тое, што выдаець зямля, а на людзёў а на статак а на ўсю гарапашнасьць рук". 12 І паслухалі Зэрувавель Шэалфіеленак а Ігошуа Егосадачонак, найвышшы сьвятар, і ўся астача люду голасу СПАДАРА, Бога свайго, і слоў Гаґея прарокі, бо СПАДАР, Бог іхны, паслаў яго, і люд баяўся СПАДАРА. 13 І сказаў Гаґей, пасланец СПАДАРОЎ, з паручэньня СПАДАРОВАГА да люду, кажучы: ,,Я з вамі, агалашае СПАДАР". 14 І ўзрушыў СПАДАР дух Зэрувавеля Шэалфіеленка, вайводы Юдэі, а дух Ігошуі Егосадачонка, найвышшага сьвятара, а дух усяго засталага люду, і яны прышлі, і рабілі работу ў доме СПАДАРА войскаў, Бога свайго, 15 Дваццаць чацьвертага дня шостага месяца, другога году караля Дара. 2 Сёмага месяца, дваццаць першага дня месяца, было слова СПАДАРОВА Гаґеям прарокам, кажучы: 2 „Скажы цяпер Зэрувавелю Шэалфіеленку, вайводзе Юдэі, а Ігошуі Егосадачонку, найвышшаму сьвятару, а астачы люду, кажучы: З .Хто застаўся меж вас, што бачылі дом гэты ў першай яго славе? і якім вы бачыце яго цяпер? ці ня ё ён у вачох вашых супроці таго як нішто ? 4 Цяпер, адылі, будзь дуж, Зэрувавелю, агалашае СПАДАР, і будзь дуж Ігошуа Егосадачонку, найвышшы сьвятару, і будзь дуж увесь люд зямлі, агалашае СПАДАР, і рабіце; бо Я з вамі, агалашае СПАДАР войскаў. 5 Подле слова, каторым Я ўмовіўся з вамі, як вы вышлі зь Ягіпту, дух Мой меж вас: ня бойцеся; б „ ,Во гэтак кажа СПАДАР войскаў: яшчэ раз, ды неўзабаве, і Я патрасу нябёсы й зямлю, мора й сушу ;7 І патрасу ўсі народы, і прыйдзе жаданьне ўсіх народаў, і напоўню дом гэты славаю, кажа СПАДАР войскаў. 8 Маё срэбра й Маё золата, агалашае СПАДАР войскаў. 9 Большая будзе слава гэтага дому апошняга за першага, кажа СПАДАР войскаў; і на гэтым месцу Я дам супакой, агалашае СПАДАР войскаў' ". 10 Дваццаць чацьвертага дня дзявятага месяца, сёмага году Дара, было слова СПАДАРОВА Гаґею прароку, кажучы: 11 „Гэтак кажа СПАДАР войскаў: папытайся цяпер у сьвятароў праз Закон, кажучы: 12 ,Калі хто нёс пасьвячанае мяса ў крысе адзецьця свайго і даткнуўся крысом сваім да хлеба, або да стравы, або да віна, або да алівы, да якое-колечы ежы, ці будуць яны пасьвячаныя?' " І сьвятарове адказалі: „Не". 1З І сказаў Гагей: „Калі даткнецца нячыстае да чаго-колечы з гэтых, ці сплюгавяцца яны?" І адказалі сьвятарове, і сказалі: „Яны сплюгавяцца". 14 І адказаў Гаґей, і сказаў: „Так гэты люд, і так гэты народ перад Імною, кажа СПАДАР, і так кажная работа рук іхных; і што яны абракаюць там - нячыстае. 15 І цяпер зьвярніце ж сэрцы вашыя адгэтуль і наперад перш чымся пакладзены камень на каменю ў палацу СПАДАРОВЫМ. 16 Бывала, як хто прыходзіў да груду дваццацёх мераў, было там дзесяць; як хто прыходзіў да таўчэльні ўтачыць пяцьдзясят судзінаў з таўчэльню, было там дваццаць. 17 Разіў Я вас сухмянём а іржою а градам усю работу рук вашых, але вы не навярнуліся да Мяне, агалашае СПАДАР. 18 Зьвярніце ж сэрцы вашы адгэтуль і наперад, ад дваццаць чацьвертага дня дзявятага месяца, ад дня, каторага под палацу СПАДАРОВАГА закладзены, зьвярніце сэрцы вашы: 19 Ці ё яшчэ сяўба ў сьвірне? і яшчэ віно а фіґа а гранатовае дзерва а аліўнае дзерва, каторыя не далі плоду; ад гэтага дня Я падабраслаўлю". 20 І было слова СПАДАРОВА ўдругава Гаґею дваццаць чацьвертага дня месяца, кажучы: 21 „Кажы Зэрувавелю, вайводзе Юдэі, кажучы : Я страсану нябёсы й зямлю; 22 Я абярну пасад каралеўстваў і выгублю сілу каралеўстваў народаў, і вывярну цялежкі й тых, што едуць у іх, і паваляцца коні й коньнікі іх, кажны мячом брата свайго. 23 Таго дня, агалашае СПАДАР войскаў, Я вазьму цябе, Зэрувавелю Шэалфіеленку, слуга Мой, агалашае СПАДАР, і зраблю цябе, як пячаць, бо цябе Я абраў, агалашае СПАДАР войскаў". Вярнуцца назад |