Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга прарокі Гаґея


 

 

Кніга прарокі Гаґея

Кніга прарокі Гаґея

 

0102

 

Пераклад д-ра Яна Станкевіча
Паводле выданьня: Сьвятая Бібля, 1973.
Новы Закон Спадара а Спаса нашага Ісуса Хрыста, 1970.
Алічбоўваньне: кс. Сяргей Сурыновіч, Вячаслаў Мартысюк
(група па алічбоўванні тэкстаў Святога Пісання,
каардынатар кс. Сяргей Сурыновіч)

1 Другога году караля Дара, шостага месяца, першага дня месяца, было слова СПАДАРОВА Гаґеям прарокам Зэрувавелю Шэалфіеленку, вайводзе Юдэі, а Ігошуі Егосадачонку, найвышшаму сьвятару, кажучы: 2 „Гэтак кажа СПАДАР войскаў, кажучы: гэты люд кажа: ня прышла пара, пара, каб станавіць дом СПАДАРОЎ".

З Тады было слова СПАДАРОВА Гаґеям прарокам, кажучы: 4 „Ці пара вам жыць у шаляваных дамох, а гэты дом спустошаны? 5 Затым цяпер гэтак кажа СПАДАР войскаў: зьвярніце сэрца сваё да дарогаў сваіх. 6 Вы сееце шмат, але зьбіраеце мала; ясьце, але вам ня досыць; п'іце, але не праганяеце смагі; адзяіцеся, але вам ня цёпла; хто зарабляе плату, зарабляе да дзіравага капшука.

7 „Гэтак кажа СПАДАР войскаў: зьвярніце сэрца сваё да дарогаў сваіх. 8 Узыйдзіце на гару, і вазіце дзерва, і станавіце дом; і Я буду прыяць яму, і ўслаўлюся, кажа СПАДАР. 9 Глядзіце, каб было шмат, а гля, мала; і як прыносіце двору, Я разьвею тое. Чаму? агалашае СПАДАР войскаў: за дом Мой, што спустошаны, а вы бяжыце кажны да дому свайго. 10 Затым неба над вамі заставалася без расы, і зямля заставалася бяз плоду. 11 І Я прыгукаў сухмень на зямлю а на горы а на збожжа а на вінны сок а на аліву а на тое, што выдаець зямля, а на людзёў а на статак а на ўсю гарапашнасьць рук".

12 І паслухалі Зэрувавель Шэалфіеленак а Ігошуа Егосадачонак, найвышшы сьвятар, і ўся астача люду голасу СПАДАРА, Бога свайго, і слоў Гаґея прарокі, бо СПАДАР, Бог іхны, паслаў яго, і люд баяўся СПАДАРА.

13 І сказаў Гаґей, пасланец СПАДАРОЎ, з паручэньня СПАДАРОВАГА да люду, кажучы: ,,Я з вамі, агалашае СПАДАР". 14 І ўзрушыў СПАДАР дух Зэрувавеля Шэалфіеленка, вайводы Юдэі, а дух Ігошуі Егосадачонка, найвышшага сьвятара, а дух усяго засталага люду, і яны прышлі, і рабілі работу ў доме СПАДАРА войскаў, Бога свайго,

15 Дваццаць чацьвертага дня шостага месяца, другога году караля Дара.


Старонка 1 з 2 | Наступная старонка
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст