Галоўная > Новы Запавет > Паводле Лукі сьв. Эвангельле

Паводле Лукі сьв. Эвангельле


29 лютага 2012.
Паводле Лукі сьв. Эвангельле

 

010203040506070809101112
131415161718192021222324

 

Пераклад Лукі Дзекуць-Малея і Антона Луцкевіча
Паводле: Новы Запавет і Псальмы, 1931
Алічбоўваньне:  кс. С. Сурыновіч, Н. Васілевіч
(група па алічб. тэкстаў Сьв. Пісьма, каард. кс. С. Сурыновіча)

Разьдзел 1

1 Як ужо многія браліся напісаць аповесьць аб зусім добра вядомых сярод вас здарэньнях,

2 як пераказалі нам тое быўшыя з самага пачатку вачавідцамі і слугамі Слова,

3 то прыйшло на думку і мне, пільна разьведаўшы аб усім ад пачатку, як сьлед апісаць табе, высокапаважаны Феафіле,

4 каб ты даведаўся праўду аб тых словах, якіх цябе навучылі.

5 Быў у дні Ірада, цара Юдэйскага, сьвяшчэньнік з Авіявае чаргі, на імя Захарыя, і жонка яго з дачок Ааронавых; і было імя яе Альжбета.

6 Былі-ж яны абое праведныя перад Богам, паступаючы паводле прыказаньняў і законаў Госпада беззаганна.

7 I ня было ў іх дзіцяці, бо Альжбета была няплодная, і абое яны былі паджылыя ў гадох сваіх.

8 I сталася, калі ў парадку свае чаргі служыў ён перад Богам,

9 выvпала яму паводле звычаю сьвяшчэньнікаў увайсьці ў царкву Гасподнюю кадзіць;

10 а ўся маса народу вонках малілася ў час каджэньня.

11 І зьявіўся яму Ангел Гасподні, стоячы справа ля кадзільнага ахвярніку.

12 I спалохаўся Захарыя, убачыўшы яго, і зьняў яго страх.

13 Ангел жа сказаў яму: ня бойся, Захарыя; бо выvслухана малітва твая, і жонка твая Альжбета ўродзіць табе сына, і дасі яму імя — Іоан.

14 I будзе табе радасьць і ўцеха, і многія ўзрадуюцца з нараджэньня яго.

15 Бо ён будзе вялікі перад Госпадам; і ня будзе піць віна і сікеру, і Духам Сьвятым напоўніцца яшчэ ў чэраве маткі свае.

16 I многіх з сыноў Ізраілявых наверне да Госпада Бога іх.

17 I пройдзе перад Ім у духу і сіле Ільлі, каб вярнуць сэрцы бацькоў дзецям, і непаслухмяvных да мудрасьці праведных, каб прыгатаваць Госпаду народ падгатоўлены.

18 I сказаў Захарыя Ангелу: Па чым пазнаю я гэтае? То-ж я старыv, і жонка мая ў гадох пажылых.

19 I сказаў яму Ангел у адказ: я Гаўрыіл, што перад Богам стаю, і пасланы гаварыць з табою і абвясьціць табе гэтае.

20 І вось, будзеш ты маўчаць, і ня здолееш гаварыць да дня, калі гэтае станецца: за тое, што не паверыў словам маім, якія збудуцца ў свой час.

21 I ждаў народ Захарыю і дзівіўся, што ён марудзіць у царкве.

22 Выйшаўшы-ж, ён ня мог гаварыць да іх: і пазналі, што бачыў зьяvву ў царкве; і ён ківаў і астаўся немы.

23 I сталася, як скончыліся дні службы яго, вярнуўся ён у дом свой.

24 Пасьля гэтых дзён зачала Альжбета, жонка яго, і таілася пяць месяцаў, ды гаварыла:

25 так учыніў мне Госпад у дні гэтыя, як глянуў на мяне, каб зьняць з мяне ганьбу між людзьмі.

26 У шосты-ж месяц пасланы быў Ангел Гаўрыіл ад Бога ў места Галілейскае, называнае Назарэт,

27 да дзевы, заручанай з мужам іменьнем Язэп, з дому Давідавага; імя-ж дзевы — Марыя.

28 Ангел, увайшоўшы да яе, сказаў: радуйся, дабрадатная! Госпад з табою; багаслаўлена ты між жанок.

29 Яна-ж, убачыўшы яго, спалохалася ад слоў яго і разважала, што-б гэта было за прывітаньне такое?

30 I сказаў ёй Ангел: ня бойся, Марыя; бо ты знайшла ласку ў Бога.

31 I вось зачнеш у чэраве і народзіш Сына і дасі Яму імя: Ісус.

32 Ён будзе вялікі і Сынам Найвышэйшага назавецца, і дасьць Яму Госпад Бог пасад Давіда, бацькі Яго,

33 і царыvць будзе над домам Якава давеку, і царству Яго ня будзе канца.

34 Марыя-ж сказала Ангелу: як гэта будзе, калі я ня знаю мужа?

35 I ў адказ сказаў ей: Дух Сьвяты найдзе на цябе, і сіла Найвышэйшага ахіне цябе: вось чаму й тое, што народзіцца сьвятое, Сынам Божым назавецца.

36 Вось і Альжбета, сваячка твая, і яна зачала сына ў старасьці сваёй, і гэта ўжо шосты месяц у яе, хоць і называнай няплоднай.

37 Бо-ж у Бога ніводнае слова ня будзе немагчымым.

38 І сказала Марыя: вось я — слуга Госпада; няхай станецца мне па слову твайму. I адыйшоў ад яе Ангел.

39 Устаўшы-ж Марыя ў тыя дні борзда пайшла ў горную краіну, у места Юдзіна.

40 I ўвайшла ў дом Захарыі і прывітала Альжбету.

41 I сталася, як Альжбета ўчула прывітаньне Марыі, узварухнулася дзіцятка ў чэраве яе, і Альжбета напоўнілася Духам Сьвятым.

42 I загаласіла моцным голасам і сказала: багаслаўлена ты між жанок, і багаслаўлены плод чэvрава твайго.

43 I адкуль гэтае мне, што прыйшла маці Госпада майго да мяне?

44 Бо вось, як голас вітаньня твайго дайшоў да вушэй маіх, узварухнулася вясёла дзіцятка ў чэраве маім.

45 I шчасьліва паверыўшая: бо збудзецца сказанае ёй ад Госпада.

46 I сказала Марыя: вялічае душа маяv Госпада;

47 і ўзрадаваўся дух мой у Богу Спасіцелю маім,

48 што глянуў Ён на пакорнасьць рабы свае, бо адгэтуль шчасьліваю называцімуць мяне ўсе роды,

49 бо вялікае ўчыніў мне Дужыv; і сьвятое імя Яго;

50 і міласьць Яго ў роды радоў для тых, што баяцца Яго.

51 Учыніў сілу рукой сваёй; рассеяў гордых думкамі сэрца іх;

52 адабраў у моцных пасады, узьвялічыў пакорных,

53 галодных здаволіў дабром, а багатыроў адпусьціў ні з чым.

54 Прыняў Ізраіля, слугу свайго, успомніў міласьць,

55 як гаварыў да айцоў нашых, да Аўраама і насеньня яго давеку.

56 Прабыла-ж Марыя з ёю каля трох месяцаў і вярнулася ў дом свой.

57 Альжбеце-ж настаў час радзіць, і яна ўрадзіла сына.

58 I пачулі суседзі ды сваякі яе, што ўзьвялічыў Госпад міласьць сваю над ёю, і цешыліся з ёю.

59 У восмы дзень прыйшлі абрэзаць дзіцятка і хацелі назваць яго па іменьню бацькі яго Захарыям.

60 На гэтае маці яго сказала: не, а назваць яго Іоанам.

61 I сказалі ёй: нікога няма ў родзе тваім, хто зваўся-б гэтым іменьнем.

62 I пыталіся на мігах у бацькі, як бы ён хацеў назваць яго.

63 Ён зажадаў дошчачку і напісаў: Іоан імя яму. I ўсе дзівіліся.

64 I ў той жа час расчыніліся вусны яго і язык яго, і ён стаў гаварыць, багаслаўлючы Бога.

65 I страх узьняўся сярод суседзяў іх; і расказвалі пра ўсё гэтае па ўсёй нагорнай старане Юдэйскай.

66 I ўсе чуўшыя ўзялі гэтае да сэрца свайго і гаварылі: што-ж гэта будзе за дзіця? I рука Госпадава была з ім.

67 I Захарыя, бацька яго, напоўніўся Сьвятым Духам і прарочыў, кажучы:

68 Багаслаўлены Госпад Бог Ізраіляў, што адведаў народ свой і даў выбаўленьне яму;

69 і падняў рог спасеньня нашага ў доме Давіда, слугі Свайго,

70 (як апавясьціў вуснамі быўшых ад веку сьвятых прарокаў Сваіх),

71 спасе нас ад ворагаў нашых і ад рукі ўсіх ненавідзячых нас;

72 і ўчыніць ласку бацьком нашым і спамяне сьвяты тастамант свой,

73 прысягу, што кляўся Аўрааму, бацьцы нашаму, даць нам,

74 не з баязьні, па выбаўленьні з рукі ворагаў нашых

75 служыць Яму ў сьвятасьці і праўдзе перад ім у-ва ўсе дні жыцьця нашага.

76 I ты, дзіцятка, назавешся прарокам Усявышняга, бо пройдзеш наперад прад абліччам Госпада — прыгатаваць шляхі Яму,

77 даць народу пазнаць спасеньне ў адпушчэньні грахоў яго,

78 па ўнутранаму міласэрдзю Бога нашага, якім адведаў нас Усход з вышыні,

79 прасьвяціць тых, што ў цемры і ў цянюv сьмяротным, пакіраваць ногі нашыя, на дарогу міра.

80 Дзіця-ж узрастала і ўмацоўвалася духам, і было ў пустынях да дня зьяўленьня свайго Ізраілю.

010203040506070809101112
131415161718192021222324

 

Разьдзел 2

1 І сталася ў тыя дні: выйшла ад кесара Аўгуста павяленьне зрабіць сьпісаньне па ўсёй зямлі.

2 Гэты сьпіс быў першы за гаспадараньня Кірынэя ў Сірыі.

3 I пайшлі ўсе запісвацца, кожны ў сваё места.

4 Пайшоў таксама і Язэп з Галілеі, з места Назарэту, у Юдэю, у места Давідавае, званае Віфлеем, бо ён быў з дому і роду Давідавага,

5 запісацца з Марыяю, заручанай з Ім жонкай, што была цяжарная.

6 Калі-ж яны былі там, надыйшоў час радзіць ёй;

7 і ўрадзіла Сына Свайго Першага, і палажыла яго ў жолаб, бо ня было ім месца ў заезьдзе.

8 У той старане былі на полі пастухі, што вартавалі ўначы ля статку свайго.

9 I вось зьявіўся ім Ангел Гасподні, і слава Госпадава асьвяціла іх; і ўбаяліся страхам вялікім.

10 I сказаў ім Ангел: ня бойцеся! бо вось я абвяшчаю вам вялікую радасьць, што будзе ўсім людзям:

11 бо цяпер нарадзіўся вам у месьце Давідавым Спасіцель, Каторы ёсьць Хрыстос Госпад;

12 і вось вам знак: вы знойдзеце Дзіця ў пялёнках, ляжучы ў яvсьлях.

13 I неўспадзеўкі зьявілася з Ангелам вялікае войска нябеснае, славячы Бога і гаворачы:

13 Слава на выvшынах Богу і на зямлі мір сярод людзей добрае волі.

15 I сталася, як адыйшлі ад іх Ангелы на неба, пастухі сказалі адзін аднаму: пойдзем у Віфлеем і паглядзім, што там здарылася, што абвясьціў нам Госпад.

16 І пасьпешна выйшлі і знайшлі Марыю і Язэпа, і Дзіцятка, ляжучы ў жолабе.

17 Угледзіўшы-ж, расказалі аб тым, што было абвешчана ім пра Дзіцятка гэнае.

18 І ўсе, чуўшы, дзівіліся з таго, што расказвалі ім пастухі.

19 А Марыя захавала ўсе словы гэтыя, складаючы ў сэрцы сваім.

20 I вярнуліся пастухі, славячы й выхваляvючы Бога за ўсё, што чулі й бачылі, як ім сказана было.

21 I як прайшло восем дзён, калі трэба было абрэзаць Дзіцятка, далі Яму імя Ісус, названае Ангелам да зачацьця Яго ў чэvраве.

22 А калі скончыліся дні ачышчэньня іх па закону Майсеяваму, прынесьлі Яго ў Ерузалім, каб прадставіць перад Госпадам,

23 як сказана ў законе Гасподнім, каб усякае дзіця мужчынскага полу, разрываючае чэрава, было ахвяравана Госпаду (Вых. 13, 2);

24 і каб прынесьці ў ахвяру, як сказана ў законе Гасподнім, дзьве гарліцы, ці двое галубяняvтак.

25 I вось быў у Ерузаліме чалавек, на імя Сымэон. Ён быў чалавек справядлівы й пабожны, чакаў пацяшэньня Ізраілявага; і Дух Сьвяты быў на ім.

26 Яму было прадказана Духам Сьвятым, што ён ня ўгледзіць сьмерці, дакуль ня ўгледзіць Хрыста Гасподняга.

27 I прыйшоў ён па натхненьню ў царкву. I, калі бацькі прынесьлі Дзіцятка Ісуса, каб выканаць над Ім законны абрад,

28 ён узяў Яго на рукі, багаславіў Бога і сказаў:

29 Цяпер адпускаеш слугу Твайго, Валадару, па слову Твайму, з мірам;

30 бо бачылі вочы мае спасеньне Тваё,

31 каторае Ты прыгатаваў перад абліччам усіх народаў,

32 сьвятло для асьветы паганаў, і славу народу Твайго Ізраіля.

33 Язэп жа й Маці Яго дзівіліся сказанаму аб Ім.

34 I багаславіў іх Сымэон і сказаў Марыі, Матцы Яго: вось, ляжыць Гэты на ўпадак і паўстаньне многіх у Ізраілю і на знак, якому працівіцца будуць,

35 і табе самай меч пранікне ў душу, —каб выявіліся памышленьні многіх сэрцаў.

36 Тут была таксама Ганна прарочыца, дачка Фануілавая, з калена Асіравага; была яна ў вельмі старым веку, з мужам ад дзявоцтва свайго пражыла сем гадоў,

37 удава гадоў васьмідзесяцёх чатырох, каторая не адыходзіла ад царквы, постам ды малітваю служачы Богу дзень і ноч.

38 I яна ў той час прыйшоўшы славіла Госпада і гаварыла аб Ім усім, што ждалі выбаўленьня ў Ерузаліме.

39 I калі яныv выканалі ўсё па закону Гасподняму, дык вярнуліся ў Галілею, у места сваё Назарэт.

40 Дзіцятка-ж узрастала і ўзмацоўвалася духам, напаўняючыся розумам; і дабрадаяvньне Божае было на Ім.

41 I кожны год бацькі Яго хадзілі ў Ерузалім на сьвята Пасхі.

42 I, калі Ён быў дванаццацёх гадоў, прыйшлі яны таксама, як звычайна, у Ерузалім на сьвята;

43 калі-ж, па сканчэньні дзён сьвята, варочаліся, застаўся хлопчык Ісус у Ерузаліме; і не заўважылі таго Язэп ды маці Яго;

44 але думалі, што Ён ідзе з другімі; прайшоўшы-ж дзенную дарогу, сталі шукаць Яго між сваякамі ды знаёмымі.

45 І, не знайшоўшы Яго, вярнуліся ў Ерузалім, шукаючы Яго.

46 Праз тры дні знайшлі Яго ў царкве, седзячы сярод вучыцялёў, слухаючы іх і пытаючыся ў іх;

47 усе слухаўшыя дзівіліся з розуму і адказаў Яго.

48 I, угледзіўшы Яго, зьдзівіліся; і маці Яго сказала Яму: Дзіця! што ты зрабіў з намі? Вось бацька Твой і я з вялікаю тугою шукалі Цябе.

49 Ён сказаў ім: на што было вам шукаць Мяне? ці-ж вы ня ведалі, што Мне трэба быць у тым, што належыць Айцу Майму?

50 Але яны не зразумелі сказаных ім словаў.

51 Ён пайшоў з імі і прыйшоў да Назарэту; і быў паслухмяvны ім. I маці Яго захавала ўсе словы гэтыя ў сэрцы сваім.

52 Ісус жа рос розумам і ўзростам ды ў ласцы ў Бога і людзей.

010203040506070809101112
131415161718192021222324

 

Разьдзел 3

1 У пятнаццаты-ж год панаваньня Тывэрыя кесара, калі Понці Пілат гаспадарыў у Юдэі, Ірад быў чацьвертаўладнікам у Галілеі, Піліп, брат яго, чацьвертаўладнікам у Ітурэі і Траханіцкай краіне, а Лісані чацьвертаўладнікам у Авіленеі,

2 пры архірэях Ганьне і Кайяфе, быў голас Божы да Іоана, сына Захаравага, у пустыні.

3 I ён праходзіў па ўсіх ваколіцах Іорданскіх, прапаведываючы хрышчэньне пакаяvньня дзеля адпушчэньня грахоў,

4 як напісана ў кнізе слоў прарока Ісаі, які кажа: голас клікаючага ў пустыні: прыгатуйце шлях Госпаду, простымі зрабеце сьцежкі Яму;

5 усякі дол няхай напоўніцца, і ўсякая гара і ўзгорак няхай зьнізяцца, крывулі выпрастуюцца і няроўныя шляхі зробяцца гладкімі;

6 і ўгледзіць усякае цела спасеньне Божае (Ісая 40, 3 -5 ) .

7 I казаў Іоан народу, які прыходзіў хрысьціцца ў яго: плод яхідніны! хто перасьцярог вас, каб уцякалі ад будучага гневу?

8 Зрабеце-ж годныя пакаяньня плады і ня думайце гаварыць сабе: бацька ў нас Аўраам; бо кажу вам, што Бог можа з каменьняў гэтых падняць дзяцей Аўрааму.

9 Ужо й сякера ля караняv дрэваў ляжыць; усякае дрэва, што плоду добрага ня прыносе, зрубаецца й кідаецца ў вагонь.

10 I спытаўся ў яго народ: што-ж нам рабіць?

11 Ён жа сказаў ім у адказ: у каго дзьве адзежыны, той дай таму, хто ня мае; і ў каго ёсьць ежа, рабі тое-ж.

12 Прыйшлі і мытнікі хрысьціцца і сказалі яму: вучыцель! што нам рабіць?

13 Ён жа адказаў ім: нічога не бярэце больш таго, што назначана вам.

14 Пыталіся ў яго таксама й ваяvкі: а нам што рабіць? I сказаў ім: нікога ня крыўдзьце, не абмаўляйце і здавальняйцеся сваёю платай.

15 Калі-ж народ быў у недаўменьні, і ўсе думалі ў сэрцах сваіх аб Іоане, ці ня Хрыстос ён? —

16 Іоан усім адказаў: я хрышчу вас вадою, але йдзе Дужэйшы за мяне, у каторага я ня варты разьвязаць рамень абуцьцяv: Ён будзе хрысьціць вас Духам Сьвятым і агнём;

17 лапата Яго ў руцэ Яго, і Ён ачысьціць гумно Сваё і пазьбірае пшаніцу ў сьвіран свой, а садому спаліць агнём няўгасным.

18 Многа і другога прапаведываў ен народу, навучаючы яго.

19 Ірад жа чацьвертаўладнік, дакараны ім за Ірадзіяду, жонку брата яго, Піліпа, і за ўсё, што Ірад зрабіў благога,

20 дадаў да ўсяго іншага й тое, што пасадзіў Іоана ў вязьніцу.

21 I сталася, як хрысьціўся ўвесь народ, і Ісус ахрысьціўшыся маліўся, — адчынілася неба,

22 і Дух Сьвяты зыйшоў на Яго ў цялесным выглядзе, як галуб, і быў голас з неба, гаворачы: Ты Сын Мой Улюблены; цябе ўпадабаў Я.

23 Ісус, пачынаючы Сваё служэньне, быў гадоў трыццацёх і быў, як думалі, сын Язэпаў, Іліяў,

24 Матфанаў, Левіяў, Мэльхіяў, Іоанаў, Язэпаў,

25 Матафіяў, Амосаў, Навумаў, Ясьлімаў, Нагеяў,

26 Маафаў, Матафіяў, Самеяў, Язэпаў, Юдзін,

27 Іоананаў, Рысаеў, Зарававэляў, Саляфіілаў, Нірыяў,

28 Мэльхіяў, Адзіяў, Касамаў, Ялмадамаў, Іраў,

29 Есіяў, Еліязэраў, Іярымаў, Матфатаў, Левіін,

30 Сымэонаў, Юдзін, Язэпаў, Іоананаў, Эліякімаў,

31 Мэлеаяў, Маінаінаў, Матафаяў, Натанаў, Давідаў,

32 Іясеяў, Авідаў, Ваозаў, Салмонаў, Наасонау,

33 Амінадаваў, Арамаў, Ясромаў, Фарэсаў, Юдзін,

34 Якубаў, Ісаакаў, Аўраамаў, Фарын, Нахораў,

35 Сэрухаў, Рагаваў, Фалекаў, Явераў, Салін,

36 Каінанаў, Арфаксадаў, Сімаў, Нояў, Ламехаў,

37 Матусалаў, Янохаў, Іарэдаў, Малеляіляў, Каінанаў,

38 Эносаў, Сіфаў, Адамаў, Божы.

010203040506070809101112
131415161718192021222324

 

Разьдзел 4

1 Ісус, напоўнены Духам Сьвятым, вярнуўся ад Іордану і паведзены быў Духам у пустыню;

2 там сорак дзён Ён быў спакушаны ад дябла й нічога ня еў у гэтыя дні; а калі яны скончыліся, урэшце захацеў есьці;

3 і сказаў Яму д’ябал: калі ты Сын Божы, то скажы гэтаму камню зрабіцца хлебам.

4 Ісус сказаў яму ў адказ: напісана, што ня хлебам адным будзе жыць чалавек, але ўсякім словам Божым (Другазак. 8, 3).

5 I, узьвёўшы Яго на высокую гару, д’ябал паказаў Яму ўсе царствы сусьвету ў імгненьне часу,

6 і сказаў Яму д’ябал: дам Табе ўладу над усімі царствамі і славу іх, бо яна аддана мне, і я, каму хачу, даю яе.

7 Дык калі Ты паклонішся мне, то ўсё будзе Тваё.

8 Ісус сказаў яму ў адказ: адыйдзі ад Мяне, шатан; напісана: Госпаду Богу твайму кланяйся і Яму аднаму служы (Другазак. 6, 13).

9 I павёў Яго ў Ерузалім, і паставіў на крыле царквы, і сказаў Яму: калі Ты Сын Божы, кінься адгэтуль уніз;

10 бо напісана: Ангелам сваім накажа пра цябе ўсьцерагчы Цябе;

11 і на руках панясуць, каб і не даткнуўся да каменя нагою Тваёю (Пс. 90, 11—12).

12 Ісус сказаў яму ў адказ: сказана: не спакушай Госпада Бога Твайго (Другазак. 6, 16).

13 I, скончыўшы ўсё кушэньне, д’ябал адыйшоў ад Яго дачасу.

14 I вярнуўся Ісус у сіле Духа ў Галілею; і разыйшлася чутка пра Яго па ўсёй вакалічнай старане.

15 I вучыў Ён у школах іх і ад усіх быў слаўлены.

16 I прыйшоў у Назарэт, дзе быў выхаваны, і ўвайшоў, на звычаю Свайму, у дзень суботні ў школу, і ўстаў чытаць.

17 I падалі Яму кнігу прарока Ісаі; і Ён, разгарнуўшы кнігу, знайшоў месца, дзе было напісана:

18 Дух Гасподні на Мне: бо Ён памазаў Мяне дабравесьціць убогім і паслаў Мяне аздараўляць разьбітых сэрцам, гаварыць вязьням аб вызваленьні і сьляпым аб павароце зроку, пусьціць змучаных на волю

19 і абвяшчаць год Гасподні прыемны (Ісая 61, 1—2).

20 I, зачыніўшы кнігу ды аддаўшы служцы, сеў; і вочы ўсіх у школе былі зьвернены на Яго.

21 I Ён начаў гаварыць ім: цяпер выпаўнілася пісаньне гэтае ў вушах вашых.

22 I ўсе засьведчылі яму гэта і дзівіліся ласкавым словам, выходзячым з вуснаў Яго, і гаварылі: Ці не Язэпаў гэта сын?

23 Ён сказаў ім: ведама, вы скажаце Мне прыказку: лекару, вылячы Самога Сябе; зрабі і тут, у Тваёй бацькаўшчыне, тое, што, мы чулі, было ў Капэрнауме.

24 I сказаў: запраўды кажу вам: ніводзін прарок ня прыймаецца ў бацькаўшчыне сваёй.

25 Папраўдзе кажу вам: многа ўдоваў было ў Ізраілю ў дні Ільлі, калі зачынена было неба тры гады і шэсьць месяцаў, так што зрабіўся вялікі голад па ўсей зямлі;

26 і ні да аднае з іх ня быў пасланы Ільля, але толькі да ўдавы ў Сарэпту Сідонскую.

27 Многа таксама было пракажоных у Ізраілю пры прароку Ялісею, і ніводзін з іх не ачысьціўся, апрача Нэемана Сірыйца.

28 Пачуўшы гэтае, усе ў школе напоўніліся вялікаю злосьцю;

29 і, устаўшы, выгналі Яго вон з места і павялі на вяршыну гары, на каторай было пабудована места іх, каб скінуць Яго.

30 Але Ён, прайшоўшы сярод іх, пайшоў.

31 I прыйшоў у Канэрнаум, места Галілейскае, і вучыў іх у дні суботы.

32 I дзівіліся з навукі Яго, бо ўладная была мова Яго.

33 I быў у школе чалавек, маючы нячыстага духа шатанскага і ён заенчыў моцным голасам:

34 Пакінь! Што Табе да нас, Ісус Назаранін? Ты прыйшоў загубіць нас; знаю Цябе, хто Ты, Сьвяты Божы.

35 Ісус прыкрыкнуў на яго, сказаўшы: змоўкні і выйдзі з яго! I дэман, кінуўшы яго сярод школы, выйшаў з яго, нічога не пашкодзіўшы яму.

36 I напаў на ўсіх вялікі страх, і разважалі між сабою: што гэта за слова такое, што ўладаю і сілаю Ён прыказвае нячыстым духам, і яны выходзяць?

37 I разьнеслася чутка аб Ім на ўсіх вакалічных мясцох.

38 Выйшаўшы-ж із школы, Ён прыйшоў у дом Сымона; цешча-ж Сымонава была ў моцнай гарачцы; і прасілі ў Яго за яе.

39 I, стануўшы над ёю, пагразіў гарачцы, і пакінула яе. Яна тут жа ўстала і служыла ім.

40 Пры захадзе сонца ўсе, маючыя хворых на розныя хворасьці, прыводзілі іх да Яго; і Ён, кладучы на кожнага з іх рукі, аздараўляў іх.

41 Выходзілі таксама й нячыстыя духі із многіх з крыкам і гаварылі: Ты Хрыстос, Сын Божы. А Ён забараняў ім гаварыць, што яны ведаюць, што Ён Хрыстос.

42 Калі-ж настаў дзень, Ён, выйшаўшы з дому, пайшоў у пустыннае месца, і народ шукаў Яго і, прыйшоўшы да Яго, удзержываў Яго, каб ня йшоў ад іх.

43 Але Ён сказаў ім: і другім местам павінен Я абвяшчаць добрую вестку аб Царстве Божым, бо-ж на тое Я пасланы.

44 I навучаў у школах Галілейскіх.

010203040506070809101112
131415161718192021222324

 

Разьдзел 5

1 Сталася-ж, як народ ціснуўся да Яго, каб чуць Слова Божае, а Ён стаяў ля возера Генісарэцкага,

2 убачыў Ён два чаўны на возеры, а рыбаловы, выйшаўшы з іх, мылі сеці.

3 Увайшоўшы ў адзін човен, што быў Сымонаў, Ён прасіў яго адплыць крыху ад берагу і, сеўшы, вучыў народ з чаўна.

4 Калі-ж перастаў вучыць, сказаў Сымону: адплыві на глыбіню і закінь сеці твае дзеля лову.

5 Сымон сказаў Яму ў адказ: Настаўнік! Мы працавалі ўсю ноч і нічога не злавілі; але па слову Твайму закіну сеці.

6 Зрабіўшы гэтае, яны злавілі вялікае множства рыбы, і навет сетка ў іх прарывалася.

7 I далі знак сябрам, што былі на другім чаўне,каб прыйшлі памагчы ім: і прыйшлі і напоўнілі абодва чаўны, так што яны пачалі залівацца.

8 Угледзіўшы гэтае, Сымон Пётр прыпаў да кален Ісусавых і сказаў: выйдзі ад мяне, Госпадзе! бо я чалавек грэшны.

9 Бо вялікі страх апанаваў яго і ўсіх быўшых з ім дзеля гэтага ўлову рыб, імі злоўленых;

10 таксама і Якава і Іоана, сыноў Завядзеявых, быўшых сябрамі Сымона. I сказаў Сымону Ісус: ня бойся, ад сяньня будзеш лаўцом чалавекаў.

11 I, выцягнуўшы абодва чаўны на бераг, пакінулі ўсё і пайшлі за Ім.

12 I сталася, як Ісус быў у адным месьце, прыйшоў чалавек увесь у праказе і, угледзіўшы Ісуса, унаў тварам уніз, молячы Яго і кажучы: Госпадзе! калі хочаш, можаш мяне ачысьціць.

13 I Ён працягнуў руку, дакрануўся да яго і сказаў: хачу, ачысьціся. I тады-ж праказа зыйшла з яго.

14 I Ён прыказаў яму нікому не гаварыць, а пайсьці паказацца сьвяшчэньніку і прынесьці ахвяру за ачышчэньне сваё, як павялеў Майсей на сьведчаньне ім.

15 Але тым балей разыйшлася чутка аб Ім, і вялікае множства народу сьцякалася да Яго — слухаць і аздаравіцца ў Яго ад хворасьцяў сваіх.

16 Але Ён адыходзіў у пустынныя месцы і маліўся.

17 I сталася, раз, як Ён навучаў, і сядзелі тут фарысэі й законавучыцелі, прыйшоўшы з усіх мястэчак Галілеі і Юдэі і Ерузаліму, і сіла Госпадава была дзеля аздараўленьня іх,

18 вось, нясуць людзі на пасьцелі чалавека, што быў спараліжаваны, і хацелі ўнясьці яго ў дом і палажыць перад Ісусам;

19 і, не знайшоўшы, дзе пранесьці яго праз народ, улезьлі на верх дому і праз страху спусьцілі яго з пасьцельлю на сярэдзіну перад Ісусам;

20 і Ён, бачачы веру іх, сказаў чалавеку гэнаму: адпускаюцца табе грахі тваі.

21 Кніжнікі й фарысэі зачалі разважаць, кажучы: Хто ён такі, што блюзьніць? Хто можа адпускаць грахі апрача аднаго Бога?

22 Ісус, пазнаўшы думкі іх, сказаў ім у адказ: што вы думаеце ў сэрцах вашых?

23 Што лягчэй сказаць: адпускаюцца табе грахі тваі, ці сказаць: устань і хадзі?

24 Але, каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае ўладу на зямлі адпускаць грахі, — сказаў Ён спараліжаванаму: кажу табе: устань, вазьмі пасьцель тваю і йдзі ў дом твой.

25 I той ураз жа ўстаў перад імі, узяў на чым ляжаў і пайшоў у дом свой, славячы Бога.

26 I жах апанаваў усіх, і славілі Бога; і, абнятыя страхам, гаварылі: дзіўныя дзеі відзелі мы цяпер.

27 Пасьля гэтага Ісус выйшаў і ўбачыў мытніка, на імя Левія, седзячы на мытніцы, і кажа яму: ідзі за Мною.

28 I той, пакінуўшы ўсё, устаў і пайшоў за Ім.

29 I прырыхтаваў для Яго Левій у доме сваім вялікі пачастунак, і была там грамада мытнікаў і другіх, што частаваліся з імі.

30 Кніжнікі-ж і фарысэі наракалі й гаварылі вучням Яго: на што вы ясьцё і пяцё з мытнікамі ды грэшнікамі?

31 Ісус жа сказаў ім у адказ: не здаровыя маюць патрэбу ў лекару, але хворыя.

32 Я прыйшоў клікаць да пакаяньня не праведных, але грэшных.

33 Яны-ж сказалі Яму: чаму вучні Іоанавы посьцяць часта і моляцца, таксама і фарысэйскія, а тваі ядуць і пюць?

34 Ён сказаў ім: ці можаце прымусіць сыноў вясельных пасьціць, калі з імі жаніх?

35 Але прыдуць дні, калі возьмуць у іх жаніха, і тады будуць пасьціць у тыя дні.

36 Пры гэтым сказаў ім прыповесьць: ніхто не прышывае латкі да старое адзежыны, ададраўшы ад новае адзежыны, бо йначай і новую разьдзярэ, і да старое не падойдзе латка ад новага.

37 I ніхто ня ўлівае маладога віна ў старыя мяхі, бо маладое віно прарве мяхі і само выvцяча, і мяхі прападуць;

38 але маладое віно трэба ўліваць у мяхі новыя; тады захаваецца тое і другое.

39 I ніхто, пючы старое віно, не захоча тады-ж маладога; бо кажа: старое лепшае.

010203040506070809101112
131415161718192021222324

 

Разьдзел 6

1 I сталася ў суботу, першую па другім дні Пасхі, здарылася Яму праходзіць засеянымі палямі, і вучні Яго зрывалі калосьсе і елі, расьціраючы рукамі.

2 Некаторыя-ж з фарысэяў сказалі ім: на што робіце тое, чаго ня можна рабіць у суботу?

3 Ісус сказаў ім у адказ: ці вы ня чыталі, што зрабіў Давід, калі захацеў есьці сам і быўшыя з ім?

4 як ён увайшоў у дом Божы, узяў хлебы паложаныя, якіх ня можна было есьці ні кому, апрача сьвяшчэньнікаў, і еў і даў быўшым з ім.

5 I сказаў ім: Сын Чалавечы ёсьць гаспадар і суботы.

6 Здарылася-ж і ў другую суботу ўвайсьці Яму ў школу і навучаць. Там быў чалавек, у якога правая рука была сухая.

7 Кніжнікі-ж і фарысэі сачылі Яго, ці не аздаровіць у суботу, каб знайсьці абвінавачаньне проці Яго.

8 Але Ён, ведаючы думкі іх, сказаў чалавеку з сухою рукой: устань і выступі насярэдзіну. I той устаў і выступіў.

9 Тады сказаў ім Ісус: спытаюся Я ў вас: што трэба рабіць у суботу? дабро ці зло? снасьці душу ці загубіць? Яны маўчалі.

10 I, паглядзеўшы на іх, сказаў таму чалавеку: выцягні руку тваю. Ён так і зрабіў: і сталася рука яго здаровая, як другая.

11 Яны прыйшлі ў шал і гаварылі адзін да аднаго: што-б ім зрабіць з Ісусам?

12 У тыя дні ўзыйшоў Ён па гару памаліцца і прабыў усю ноч на малітве да Бога.

13 Калі-ж настаў дзень, паклікаў вучняў Сваіх і выбраў з іх дванаццаць, каторых і назваў Апосталамі.

14 Сымона, каторага і назваў Пятром, і Андрэя, брата яго, Якава і Іоана, Піліпа й Баўтрамея,

15 Мацьвея й Хаму, Якава Алфеявага і Сымона, называнага Зілотам,

16 Юду Якубавага і Юду Іскарыёта, каторы потым стаўся здраднікам.

17 I, зыйшоўшы з імі, стаў Ён на роўным месцы, і множства вучняў Яго і многа народу з усяе Юдэі і Ерузаліму і прыморскіх месцаў Тырскіх і Сідонскіх,

18 што папрыходзілі паслухаць Яго і пазбыцца хворасьцяў сваіх, як і церпячыя муку ад нячыстых духаў; і здаравелі.

19 I ўвесь народ стараўся дакрануцца да Яго, бо ад Яго зыходзіла сіла і аздараўляла ўсіх.

20 I Ён, падняўшы вочы Свае на вучняў Сваіх, гаварыў: шчасьлівыя ўбогія духам, бо вашае ёсьць Царства Божае.

21 Шчасьлівыя галодныя цяпер, бо насыціцеся. Шчасьлівыя плачучыя цяпер, бо засьмяецёся.

22 Шчасьлівыя вы, калі зьненавідзяць вас людзі і калі прагоняць вас і будуць зьневажаць, і выкінуць імя вашае, як зло, за Сына Чалавечага.

23 Радуйцеся ў той дзень і весяліцеся, бо вялікая нагарода вам на нябёсах. Так паступалі з прарокамі айцы іх.

24 Наадварот, гора вам, багатыры! бо вы ўжо дасталі сваю радасьць.

25 Гора вам, перасычаныя цяпер, бо будзеце цярпець голад. Гора вам, сьмяючыяся цяпер, бо заплачаце й зарыдаеце.

26 Гора вам, калі ўсе людзі будуць гаварыць аб вас добра. Бо гэтак паступалі з фальшывымі прарокамі бацькі іх.

27 Але вам, што слухаеце, кажу: любеце ворагаў вашых, чынеце дабро ненавідзячым вас.

28 Багаслаўце праклінаючых вас і малецеся за крыўдзячых вас.

29 Удэvрыўшаму цябе па шчацэv падстаў і другую; і адымаючаму ў цябе верхнюю адзежу не перашкаджай узяць і кашулю.

30 Усякаму, хто просіць у цябе, давай, і ад узяўшага тваё ня трэбуй назад.

31 I як хочаце, каб з вамі паступалі людзі, так і вы паступайце з імі.

32 I, калі люvбіце люvбячых вас, якая вам за тое ўдзячнасьць? Бо-ж і грэшнікі любячых іх любяць.

33 I калі робіце дабро тым, што вам робяць дабро, якая вам за тое ўдзячнасьць? Бо-ж і грэшнікі тое-ж робяць.

34 I калі пазычаеце тым, ад каторых спадзяецёся дастаць назад, якая вам за тое ўдзячнасьць? Бо і грэшнікі пазычаюць грэшнікам, каб дастаць назад гэтулькі-ж.

35 Але вы любеце ворагаў вашых, і рабеце дабро, і пазычайце, ня ждучыv нічога; і будзе вам нагарода вялікая, і будзеце сынамі Усявышняга, бо Ён добры і да няўдзячных і злосных.

36 Дык будзьце-ж міласэрныя, як і Ацец ваш міласэрны.

37 Не асуджайце, і ня будзеце асуджаны; дароўвайце, і вам дарована будзе;

38 давайце, і вам будзе дадзена: меру добрую націсьненую, стрэсеную і з коптурам адсыплюць вам у лона вашае; бо якою мераю мераеце, такою-ж і вам адмераецца.

39 Сказаў такжа ім прыповесьць: ці можа сьляпы вадзіць сьляпога? Ці не абодва ўваляцца ў яму?

40 Вучань ня бывае вышэй за свайго вучыцеля, але кожны будзе дасканалы, як вучыцель яго.

41 Што ты глядзіш на сучок у воку брата твайго, а бервяна ў тваім воку не адчуваеш?

42 Ці як можаш сказаць брату твайму: брат! дай, я выму сучок з вока твайго, — калі сам ня бачыш бервяна ў тваім воку? Крывадушны! выvмі раней бервяно з твайго вока, тады ўбачыш, як выбраць сучок з вока брата твайго.

43 Няма добрага дрэва, каторае прыносіла-б благі плод; і няма благога дрэва, каторае прыносіла-б плод добры.

44 Бо ўсякае дрэва пазнаецца па плодзе яго; бо ня зьбіраюць смокваў з цярніны і ня здымаюць вінаграду з шыпшыньніка.

45 Добры чалавек з добрага скарбу сэрца свайго выносіць добрае, а благі чалавек з благога скарбу сэрца свайго выносіць благое; бо ад перапоўненага сэрца гавораць вусны яго.

46 Што завецё Мяне: Госпадзе! Госпадзе! і ня робіце таго, што Я кажу?

47 Усякі, прыходзячы да Мяне і слухаючы словы Мае і выпаўняvючы іх, — скажу вам да каго падобны:

48 ён падобны да чалавека, што, стаўляючы дом, капаў глыvбака й заклаў фундамант на камені, дзеля чаго, калі здарыліся паводкі, і вада наперла на гэты дом, то не магла скрануць яго, бо ён быў заснаваны на камені,

49 а хто слухае і не выпаўняе, той падобны да чалавека, паставіўшага дом на зямлі без падмуроўкі, які, калі наперла на яго вада, ураз жа абваліўся; і разбурэньне яго было вялікае.

010203040506070809101112
131415161718192021222324

 

Разьдзел 7

1 Калі Ён скончыў усю гутарку Сваю да слухаючага народу,то ўвайшоў у Капэрнаум.

2 У аднаго-ж сотніка слуга, якога той цаніў, быў хворы пры сьмерці.

3 Пачуўшы пра Ісуса, ён паслаў да Яго Юдэйскіх старэйшынаў — прасіць Яго, каб прыйшоў аздаравіць слугу яго.

4 I яны, прыйшоўшы да Ісуса, крэпка прасілі Яго, кажучы: ён варт, каб Ты зрабіў для яго гэтае,

5 бо ён любіць народ наш і паставіў нам школу.

6 Ісус пайшоў з імі. I, калі Ён недалёка ўжо быў ад дому, сотнік прыслаў да Яго сяброў сказаць Яму: ня турбуйся, Госпадзе! бо я ня варты, каб Ты ўвайшоў пад страху маю,

7 бо і сябе самога не палічыў я вартым прыйсьці да Цябе; але скажы слова, і паздаравее слуга мой;

8 бо і я маю над сабою ўладу, але маю і пад сабою жаўнераў; кажу аднаму — пайдзі, і йдзе; і другому: прыдзі, і прыходзіць; і слузе майму: зрабі тое, і зробіць.

9 Пачуўшы гэтае, Ісус зьдзівіўся з яго і, абярнуўшыся, сказаў ішоўшаму за Ім народу: кажу вам, што і ў Ізраілю не знайшоў Я гэткае веры.

10 Пасланыя, вярнуўшыся ў дом, знайшлі хворага слугу паздаравеўшым.

11 Пасьля гэтага Ісус пайшоў да места, называнага Наім; і з Ім ішлі многія з вучняў Яго ды множства народу.

12 Калі-ж Ён падыйшоў да мястовае брамы, тут выносілі памершага адзінага сына ў маткі, а яна была ўдава; і многа народу йшло з ёю з места.

13 Угледзіўшы яе, Госпад зьлітаваўся над ёю ды сказаў ёй: ня плач.

14 I, падыйшоўшы, дакрануўся да насілкаў; нёсшыя затрымаліся; і Ён сказаў: хлопча! табе кажу: устань!

15 Умершы, падняўшыся, сеў і пачаў гаварыць; і аддаў яго Ісус матцы яго.

16 I ўсіх зьняў страх, і славілі Бога, кажучы: вялікі прарок паўстаў міжы намі, і Бог адведаў народ Свой.

17 I разыйшлося слова гэтае аб Ім па ўсёй Юдэі і па ўсіх ваколіцах.

18 I паведамілі Іоана вучні Яго аб усім гэтым.

19 I, паклікаўшы двох з вучняў сваіх, Іоан паслаў іх да Ісуса спытацца: ці Ты Той, Каторы павінен прыйсьці, ці чакаць нам другога?

20 Яны, прыйшоўшы да Ісуса, сказалі: Іоан Хрысьціцель паслаў нас да Цябе спытацца: ці Ты Той, Катораму належыць прыйсьці, ці чакаць нам другога?

21 А ў гэты час Ён многіх аздараўляў ад хвароб і недамаганьняў і ад злых духаў і многім сьляпым варочаў зрок.

22 I сказаў ім Ісус у адказ: пайдзеце, скажэце Іоану, што вы бачылі і чулі: сьляпыя пачынаюць бачыць, кульгавыя ходзяць, пракажоныя ачышчаюцца, глухія чуюць, памершыя ўскрасаюць, і ўбогім абвяшчаецца эвангельле.

23 I шчасьлівы, хто не спакусіцца ад Мяне.

24 Калі-ж пасланыя Іоанам пайшлі, пачаў гаварыць да народу пра Іоана: што глядзець хадзілі вы ў пустыню? ці трысьціну ветрам калыханую?

25 Што-ж глядзець хадзілі вы? ці чалавека, адзетага ў мяккія вопраткі? Але пышна адзетыя і раскошна жывучыя знаходзяцца пры дварох царскіх.

26 Што-ж глядзець хадзілі вы? ці прарока? Так, кажу вам, і балей за пророка.

27 Гэта ёсьць, аб якім напісана: вось Я пасылаю ангела Майго перад абліччам Тваім, каторы прыгатуе шлях Твой перад Табою (Малах. 3, 1).

28 Бо кажу вам: з роджаных жанчынамі няма ніводнага прарока, большага за Іоана Хрысьціцеля; але меншы ў Царстве Божым большы за яго.

29 I ўвесь народ, які слухаў Яго, і мытнікі аддалі хвалу Богу, хрысьцячыся хрышчэньнем Іоанавым;

30 а фарысэі й законьнікі адкінулі раду Божую для іх, не ахрысьціўшыся ў Яго.

31 Тады Госпад сказаў: да каго прыраўную людзёў роду гэтага? і да каго яны падобны?

32 Яны падобны да дзяцей, што сідзяць на вуліцы, клічуць адзін аднаго і кажуць: мы йгралі вам на жалейцы, і вы не скакалі; мы сьпявалі вам сумныя песьні, і вы ня плакалі.

33 Бо прыйшоў Іоан Хрысьціцель; ні хлеба ня есьць, ні віна ня пець; і кажуць: у ім злы дух.

34 Прыйшоў Сын Чалавечы; есьць і пець; і кажуць: вось чалавек, каторы любіць есьці і піць віно, сябра мытнікаў і грэшнікаў.

35 I апраўданы розум усімі дзяцьмі яго.

36 Нехта з фарысэяў прасіў Яго паесьці разам з ім; і Ён, увайшоўшы ў дом фарысэя, узьлёг.

37 I вось жанчына з таго места, якая была грэшніцай, даведаўшыся, што Ён супачывае ў доме фарысэя, прынесла алябастравую судзіну з алеем;

38 і, стануўшы ззаду ля ног Яго і плачучы, пачала абліваць ногі Яго сьлязьмі і выціраць валасамі галавы сваёй, і цалавала ногі Яго і мазала алеем.

39 Бачучы гэтае, фарысэй, што быў запрасіў Яго, сказаў сам да сябе: калі-б Ён быў прарок, то ведаў бы, хто і якая жанчына дакранаецца да Яго, бо яна грэшніца.

40 Зьвярнуўшыся да яго, Ісус сказаў: Сымон! Я маю штось сказаць табе. Ён кажа: скажы, Вучыцелю!

41 Ісус сказаў: у аднаго крэдыvтара былі два даўжнікі: адзін быў вінен пяцьсот дынараў, а другі пяцьдзесят;

42 але, як яны ня мелі чым заплаціць, ён дараваў абодвум. Скажы-ж, каторы з іх балей узьлюбіць яго?

43 Сымон адказаў: думаю, той, катораму балей дараваў. Ён сказаў яму: справядліва ты рассудзіў.

44 I, зьвярнуўшыся да жанчыны, сказаў Сымону: ці бачыш ты гэтую жанчыну? Я прыйшоў у дом твой, і ты вады Мне на ногі ня даў; а яна сьлязьмі абліла Мне ногі і валосьсем галавы сваёй выцерла.

45 Ты цалаваньня Мне ня даў, а яна, як толькі Я прыйшоў, не перастае цалаваць Мне ногі.

46 Ты галавы Мне маслам не памазаў; а яна алеем памазала Мне ногі.

47 Дзеля гэтага кажу табе: даруюцца многія грахі яе за тое, што яна многа ўзьлюбіла; а каму мала даруецца, той мала любіць.

48 А ёй сказаў: адпускаюцца табе грахі.

49 I супачываўшыя разам з Ім пачалі гаварыць у сабе: хто Ён такі, што і грахі адпускае?

50 Ён жа сказаў жанчыне: вера твая спасла цябе; ідзі з мірам.

010203040506070809101112
131415161718192021222324

 

Разьдзел 8

1 I сталася пасьля, праходзіў Ён па местах і сёлах, прапаведываючы і абвяшчаючы добрую вестку аб Царстве Божым, і з Ім дванаццацёра,

2 і некаторыя жанчыны, каторых Ён аздаравіў ад злых духаў і хвароб, — Марыя, называная Магдаліна, з якое выйшлі сем дэманаў,

3 і Іоанна, жана Хузы, наглядчыка Ірадавага, і Сусанна, і многія другія, што служылі Яму з маемасьці сваёй.

4 Калі-ж сабралося множства народу, і з усіх гарадоў жыхары зыходзіліся да Яго, Ён пачаў гаварыць прыповесьцю:

5 выйшаў сейбіт сеяць семя сваё; і, калі ён сеяў, іншае ўпала пры дарозе і было патаптана, і птушкі нябесныя паклявалі яго;

6 а іншае ўпала на камень і, узыйшоўшы, засохла, бо ня мела вільгаці;

7 а іншае ўпала між цярнінаю, і вырасла цярніна і заглушыла яго;

8 а іншае ўпала на добрую зямлю і, узыйшоўшы, прынясло плод стакротны. Сказаўшы гэтае, клікнуў: хто мае вушы слухаць, няхай слухае.

9 Вучні-ж Яго спыталіся ў Яго: што-б значыла прыповесьць гэтая?

10 Ён сказаў: вам дадзена знаць тайны Царства Божага, а для рэшты яны ў прыповесьцях, так што яны бачучы ня бачуць і чуючы не разумеюць.

11 Вось што значыць прыповесьць гэтая: семя ёсьць слова Божае.

12 А што ля дарогі, гэта тыя, што слухаюць, ды пасьля прыходзіць д’ябал і забірае слова з сэрца іх, каб не паверылі і не спасьліся;

13 а на камені гэта тыя, што, калі пачуюць слова, дык з радасьцяй прыймаюць, ды ня маюць караня і часова вераць, а ў час спакусы адпадаюць;

14 а што ўпала ў цярніну — гэта тыя, што слухаюць слова, але, адыходзячы, заглушаюцца клапотамі, багацьцем і ўцехамі жыцьцёвымі і не даюць плёну.

15 А ўпаўшае на добрую зямлю — гэта тыя, што, пачуўшы слова, захоўваюць у добрым і чыстым сэрцы і даюць плён у цярплівасьці.

16 Ніхто, запаліўшы сьвечку, не прыкрывае яе судзінаю, або не стаўляе пад ложак, але ставіць на ліхтар, каб, уваходзячы, бачылі сьвятло,

17 бо няма нічога тайнага, што-б ня выявілася, ні ўкрытага, што ня сталася-б вядомым і ня выйшла-б наверх.

18 Глядзіце-ж, як вы слухаеце; бо хто мае, таму дадзена будзе, а хто ня мае, у таго адымецца й тое, што ён думае мець.

19 I прыйшлі да Яго маці і браты Яго і не маглі падыйсьці да Яго з прычыны народу.

20 I далі знаць Яму: маці і браты Тваі стаяць вонках, хочучы бачыць Цябе.

21 Ён сказаў ім у адказ: маці мая і браты мае — гэта тыя, што слухаюць слова Божае і выпаўняюць яго.

22 I сталася, аднаго дня Ён увайшоў з вучнямі Сваімі ў човен і сказаў ім: пераплывем па той бок возера. I паплылі.

23 Калі-ж яны плылі, Ён заснуў. На возеры падняўся бурны вецер, і залівала іх хвалямі, і яны былі ў небясьпецы.

24 I, падыйшоўшы, збудзілі Яго ды сказалі: Настаўнік! Настаўнік! мы гінем. Але Ён, устаўшы, закрычэу ветру і хваляваньню вады; і спыніліся, і сталася ціша.

25 Тады Ён сказаў ім: дзе вера ваша? Яны-ж у страху і задзіўленьні гаварылі адзін аднаму: Хто ж гэта, што ветрам загадвае і вадзе, і слухаюцца Яго?

26 I прыплылі ў старану Гадарынскую, што насупраць Галілеі.

27 Калі-ж выйшаў Ён на бераг, спаткаў Яго адзін чалавек з места, які меў дэманаў з даўных часоў і хадзіў не адзеўшыся, і жыў ня ў доме, але ў магілах.

28 Ён, угледзіўшы Ісуса, закрычэўшы паваліўся перад Ім і моцным голасам сказаў: што табе да мяне, Ісус, Сын Бога Усявышняга? Малю Цябе, ня муч мяне.

29 Бо Ісус сказаў нячыстаму духу выйсьці з гэтага чалавека; бо ён доўгі час мучыў яго, так што яго вязалі ланцугамі й сьцераглі яго, але ён разрываў ланцугі, і нячысты гнаў яго ў пустыні.

30 Ісус спытаўся ў яго: як тваё імя? Ён сказаў: легіён; бо многа дэманаў увайшло ў яго.

31 I прасілі Яго, каб не вялеў ім ісьці ў бяздоньне.

32 Тут жа на гарэ пасьвіўся вялікі гурт сьвіней; і дэvманы прасілі Яго, каб дазволіў ім увайсьці ў іх. Ён дазволіў ім. ЗЗ. Дэманы, выйшаўшы з чалавека, увайшлі ў сьвіней.

34 I кінуўся гурт з кручы ў мора, і ўтануў. Пастухі, бачучы, што сталася, пабеглі ды расказалі ў месьце і сёлах.

35 І выйшлі бачыць стаўшаеся; і, прыйшоўшы да Ісуса, знайшлі чалавека, з каторага выйшлі дэманы, седзячы ля ног Ісусавых, адзетага і пры розуме; і перепалохаліся.

36 А бачыўшыя расказалі ім, як спасён быў апанаваны дэманамі.

37 I прасіў Яго ўвесь народ Гадарынскае краіны пайсьці ад іх, бо іх зьняў вялікі страх. Ён увайшоў у човен і вярнуўся.

38 А чалавек, з якога выйшлі дэманы, прасіў Яго, каб быць з Ім. Але Ісус адправіў яго, сказаўшы:

39 вярніся ў дом твой і раскажы, што ўчыніў табе Бог. Ён пайшоў і наказваў па ўсім месьце, што ўчыніў яму Ісус.

40 Калі-ж вярнуўся Ісус, народ прыняў Яго, бо ўсе чакалі Яго.

41 I вось прыйшоў чалавек, імем Яір (а быў ён начальнікам школы); і, упаўшы да ног Ісусавых, прасіў Яго ўвайсьці ў дом яго,

42 бо ў яго была адзіная дачка, гадоў дванаццацёх, і тая была пры сьмерці. Калі-ж Ён ішоў, народ ціснуўся да Яго.

43 I адна жанчына, што мучылася ад крывацечы дванаццаць гадоў і аддала на лекараў усю маемасьць сваю, ды ніводзін ня мог вылячыць яе,

44 падыйшоўшы ззаду, дакранулася да краю вопраткі Яго; і той час крывацеча ў яе спынілася.

45 I сказаў Ісус: хто дакрануўся да Мяне? Калі-ж усе адпіраліся, Пётр і быўшыя з Ім сказалі: Настаўнік! народ акружае Цябе ды націскае, і Ты кажаш: хто дакрануўся да Мяне?

46 Але Ісус сказаў: нехта дакрануўся да Мяне, бо Я адчуваю сілу, што выйшла з Мяне.

47 Жанчына-ж, бачучы, што яна ня ўтоіцца, дрыжучы падыйшла і, упаўшы перад Ім, аб’явіла Яму перад усім народам, з якое прычыны дакранулася да Яго, і як тады-ж паздаравела.

48 Ён сказаў ёй: бадрыся, дачка! вера твая спасла цябе; ідзі з мірам.

49 Калі Ён яшчэ гаварыў гэтае, прыходзіць нехта з дому начальніка школы і кажа ім: дачка твая памерла; ня турбуй Вучыцеля.

50 Але Ісус, пачуўшы гэтае, сказаў яму: ня бойся, толькі вер, і спасёна будзе.

51 Прыйшоўшы-ж у дом, не дазволіў увайсьці нікому апрача Пятра, Іоана і Якава, і бацькі ды маткі дзяўчыны.

52 Усе плакалі і галасілі па ёй. Але Ён сказаў: ня плачце; яна не памерла, але сьпіць.

53 I сьмяяліся з Яго, ведаючы, што яна памерла.

54 Ён жа, выслаўшы ўсіх вон і ўзяўшы яе за руку, клікнуў кажучы: дзяўчына! устань!

55 I вярнуўся дух яе; і ўраз жа ўстала; і Ён вялеў даць ёй есьці.

56 I зьдзівіліся бацькі яе. Ён жа вялеў ім не гаварыць нікому аб тым, што сталася.

010203040506070809101112
131415161718192021222324

 

Разьдзел 9

1 Паклікаўшы-ж усіх дванаццацёх, даў ім моц і ўладу над усімі дэманамі і аздараўляць ад хворасьцяў.

2 I паслаў іх навучаць аб Царстве Божым і аздараўляць хворых.

3 I сказаў ім: нічога не бярэце на дарогу: ні кіяv, ні торбы, ні хлеба, ні срэбра, і каб двух вопратак ня мелі;

4 і ў які дом увойдзеце, там аставайцеся і стуль ідзеце ў дарогу;

5 і калі дзе ня прымуць вас, то, выходзячы з таго места, абтрасеце і пыл з ног вашых у сьведчаньне на іх.

6 I, пайшоўшы, праходзілі па сёлах, апавядаючы Эвангельле і ўсюды аздараўляючы.

7 Ірад жа чацьвертаўладнік чуў пра ўсё, што дзеялася ад Яго, і ня цеміў: бо адны казалі, што гэта Іоан устаў з мёртвых;

8 другія, што Ільля зьявіўся, а іншыя, што адзін з старадаўных прарокаў уваскрос.

9 І сказаў Ірад: Іоана я сьцяў; хто-ж гэты, аб якім я чую такое? I стараўся ўбачыць Яго.

10 Апосталы, вярнуўшыся, расказалі Яму, што яны зрабілі, і Ён, узяўшы іх з Сабою, пайшоў самотна ў пустыннае месца каля места, называнага Віфсаідаю.

11 Але народ, даведаўшыся, пайшоў за Ім; і Ён, прыняўшы іх, вёў з імі гутарку аб Царстве Божым і, каму гэтага трэба было, аздараўляў.

12 Калі-ж дзень пачаў зыходзіць, дык прыступілі да Яго дванаццацёра і гаварылі яму: адпраў народ, каб яны пайшлі ў вакалічныя сёлы й вёскі начаваць і дасталі есьці, бо мы тут у пустым месцы.

1З. Але Ён сказаў ім: вы дайце ім есьці. Яны сказалі: у нас няма балей за пяць хлябоў і дзьвюх рыб; хіба нам пайсьці купіць ежы для ўсіх гэтых людзей?

14 Бо іх было каля пяцёхтысячаў душ. Але Ён сказаў вучням Сваім: рассадзіце іх радамі па пяцьдзесят.

15 I ўчынілі так, і рассадзілі ўсіх.

16 Ён жа, узяўшы пяць хлябоў і дзьве рыбы і паўзіраўшыся ў неба, багаславіў іх, паламаў і даў вучням, каб раздалі народу.

17 I елі і насыціліся ўсе; і набралі недаедкаў дванаццаць карабоў.

18 I сталася, як маліўся самотна, і вучні былі з Ім, Ён спытаўся ў іх: за каго лічыць Мяне народ?

19 Яны сказалі ў адказ: за Іоана Хрысьціцеля, а іншыя за Ільлю; другія-ж кажуць, што адзін з старадаўных прарокаў уваскрос.

20 Ён жа спытаўся ў іх: а вы за каго лічыце Мяне? I адказаў Пётр: за Хрыста Божага.

21 Але Ён строга загадаў ім нікому не гаварыць аб гэтым,

22 сказаўшы, што Сын Чалавечы мусіць многа выцярпець мук; і адцураюцца яго старэйшыны, архірэі і кніжнікі і будзе забіты і на трэці дзень ускрэсьне.

23 Да ўсіх жа сказаў: калі хто хоча йсьці за Мною, няхай адрачэцца ад самога сябе, няхай возьме крыж свой і йдзе за Мною.

24 Бо хто хоча душу сваю спасьці, загубіць яе; а хто загубіць душу сваю дзеля Мяне той спасе яе.

25 Бо якая карысьць чалавеку здабыць увесь сьвет, а сябе самога загубіць, ці пашкодзіць сабе?

26 Бо хто паўстыдаецца Мяне і Маіх слоў, таго Сын Чалавечы паўстыдаецца, калі прыйдзе ў славе Сваёй і Айца і сьвятых Ангелаў.

27 Праўду кажу вам: ёсьць некаторыя з тых, што тут стаяць, якія не спазнаюць сьмерці, пакуль ня ўбачаць Царства Божага.

28 Сталася-ж дзён праз восем пасьля слоў гэтых, узяўшы Пятра, Іоана і Якава, узыйшоў Ён на гару памаліцца,

29 і сталася, як Ён маліўся, выгляд аблічча Яго зьмяніўся, і вопратка Яго сталася белая, блішчастая.

30 I вось двое людзей гутарылі з Ім, а былі гэта Майсей і Ільля:

31 зьявіўшыся ў славе, яны гаварылі аб сьмерці яго, што меўся споўніць у Ерузаліме.

32 Пётр жа і быўшыя з Ім былі апанаваны сном; прабудзіўшыся-ж, убачылі славу яго і двох мужоў, стоячы з Ім.

33 I, калі тыя адыходзілі ад Яго, сказаў Пётр Ісусу: Настаўнік! добра нам тут быць: зробім тры палаткі: адну Табе, адну Майсею і адну Ільлі, — ня ведаючы, што кажа.

34 Калі-ж ён гаварыў гэтае, сталася хмара і агарнула іх; і перепалохаліся, як увайшлі ў хмару.

35 I быў з хмары голас гаворачы: Гэты ёсьць Сын Мой улюvблены; Яго слухайце.

36 I, калі быў голас гэты, апынуўся Ісус адзін. I яны маўчалі і нікому не гаварылі ў тыя дні, што бачылі.

37 I сталася назаўтрае, як яны зыйшлі з гары, сустрэла Яго вялікае множства народу.

38 I вось нейкі чалавек з народу крыкнуў: Вучыцель: малю Цябе! Глянь на сына майго; ён адзін у мяне:

39 і вось дух бярэ яго, і ён ураз жа крычыць, і ірвець яго з пенай; і ледзь адступае ад яго, змучыўшы яго;

40 я прасіў вучняў Тваіх выгнаць яго; і яны не маглі.

41 Ісус жа адказваючы сказаў: о, род няверны і распусны! дакуль буду з вамі і буду цярпець вас? Прывядзі сюды сына твайго.

42 Калі-ж той яшчэ йшоў, дух кінуў яго і затрос; але Ісус прыкрыкнуў на нячыстага духа і аздаравіў хлопца, ды аддаў яго бацьцы яго.

43 I ўсе дзівіліся велічы Божай. Калі-ж усе дзівіліся ўсяму, што чыніў Ісус, Ён сказаў вучням Сваім:

44 палажэце сабе ў вушы словы гэтыя: Сын Чалавечы будзе выvданы ў рукі чалавечыя.

45 Але яны не зразумелі слова гэтага, і яно было закрыта ад іх, каб ня ўцяміць ім яго; а папытацца ў Яго пра гэтае слова баяліся.

46 Прыйшла-ж ім думка: хто-б з іх быў большы?

47 Ісус жа, бачучы помыслы іх сэрца, узяўшы дзіця, паставіў яго перад Сабою

48 і сказаў ім: хто прыйме гэтае дзіця ў імя Маё, той Мяне прыйме, а хто прыйме Мяне, той прыйме Паслаўшага Мяне; бо хто з вас меншы за ўсіх, той будзе вялікі.

49 Пры гэтым Іоан сказаў: Настаўнік! мы бачылі чалавека, іменьнем Тваім выганяvючага дэманаў, і забаранілі яму, бо ён ня ходзіць з намі.

50 I сказаў яму Ісус: не забараняйце; бо хто ня проці вас, той за вас.

51 I сталася, як набліжаліся дні забраньня Яго, умацавалася аблічча Яго ісьці ў Ерузалім,

52 і паслаў пасланцоў прад абліччам Сваім; і яны пайшлі і ўвайшлі ў сяло Самаранскае, каб прыгатаваць для Яго;

53 але там ня прынялі Яго, бо аблічча Яго было йдучы ў Ерузалім.

54 Бачучы-ж вучні Яго, Якаў і Іоан, сказалі: Госпадзе! ці хочаш: мы скажам, каб агонь зыйшоў з неба і зьнішчыў іх, як і Ільля зрабіў?

55 Але Ён, зьвярнуўшыся да іх, забараніў ім і сказаў: ня ведаеце, якога вы духа;

56 бо Сын Чалавечы прыйшоў не губіць душы людзкія, але спасаць. I пайшлі ў другое сяло.

57 I сталася, як яны былі ў дарозе, нехта сказаў Яму: Госпадзе: я пайду за Табою, куды-б Ты ні пайшоў.

58 Ісус сказаў яму: лісіцы маюць норы, і птушкі нябесныя гнезды; а Сын Чалавечы ня мае дзе галаву прыкланіці.

59 А другому сказаў: Ідзі за Мною. Той сказаў: Госпадзе! дазволь мне перш пайсьці й пахаваць бацьку майго.

60 Але Ісус сказаў яму: пакінь умершым хаваць сваіх нябожчыкаў; а ты йдзі ды абвяшчай Царства Божае.

61 Яшчэ іншы сказаў: Я пайду за Табою, Госпадзе! Але перш дазволь мне папрашчацца з хатнімі маімі.

62 Але Ісус сказаў яму: ніхто не спасобен да Царства Божага, хто, узлажыўшы руку сваю на плуг, аглядаецца назад.

010203040506070809101112
131415161718192021222324

 

>

Разьдзел 10

1 Пасьля гэтага выбраў Госпад і другіх семдзесят вучняў і паслаў іх па двох перад абліччам Сваім у кожнае места і месца, куды Сам меўся йсьці.

2 I сказаў ім: жніво багатае, а работнікаў мала; дык прасеце Гаспадара жніва, каб выслаў работнікаў на жніво Сваё.

3 Ідзеце! Я пасылаю вас, як ягняvт сярод ваўкоў.

4 Не бярэце ні мяшка, ні торбы, ні абутку і нікога ў дарозе ня вітайце.

5 У якую-ж хату ўвойдзеце, перш кажэце: мір дому гэтаму!

6 I калі будзе там сын міру, то супачыне на ім мір ваш; а калі не, то да вас вернецца.

7 У доме-ж тым аставайцеся, ешце і піце, што ў іх ёсьць; бо работнік варт платы сваёй. Не пераходзьце з дому ў дом.

8 I калі прыvдзеце ў якое места, і прымуць вас, ешце, што вам дадуць;

9 і адзараўляйце ў іх хворых, і кажэце ім: падыйшло да вас Царства Божае.

10 Калі-ж прыvдзеце ў якое места, і ня прымуць вас, то, выйшаўшы на вуліцу, скажэце:

11 і пыл, што прыліп да нас ад вашага места, абтрасаем вам: аднак жа ведайце, што падыйшло да вас Царства Божае.

12 Кажу-ж вам, што Садому ў дзень той лепей будзе, чымся месту гэткаму.

13 Гора табе, Харазін! гора табе, Віфсаіда! Бо калі-б у Тыры й Сідоне сталіся цуды, што дзеяліся ў вас, то даўно-б яны пакаяліся, седзячы ў валасяvніцы ды попелі;

14 але Тыру й Сідону лепш будзе на судзе, чым вам.

15 I ты, Капэрнаум, да неба ўзьнёсшыся, да пекла спадзеш.

16 Хто слухае вас — Мяне слухае, і хто вас цураецца, той Мяне цураецца; а хто цураецца Мяне, цураецца і Паслаўшага Мяне.

17 Семдзесят вучняў вярнуліся з радасьцю ды гаварылі: Госпадзе! і дэманы слухаюцца нас дзеля іменьня Твайго.

18 Ён жа сказаў ім: Я бачыў шатана, спаўшага з неба як малоньня;

19 вось даю вам уладу наступаць на зьмеяў і скарпіёнаў і на ўсю сілу варожую, і нішто не пашкодзіць вам;

20 аднак жа з таго ня цешцеся, што духі вам пакараюцца; але цешцеся з таго, што іменьні вашыя запісаны на нябёсах.

21 У той час узрадаваўся духам Ісус і сказаў: Хвала Табе, Ойча, Госпадзе неба й зямлі, што ты ўтаіў гэтае ад мудрых і разумных і адкрыў малым. Запраўды, Ойча; бо так яно ўпадабалася прад абліччам Тваім.

22 I, зьвярнуўшыся да вучняў, сказаў: усё Мне аддана Айцом Маім; і хто ёсьць Сын, ня ведае ніхто, апрача Айца, і хто ёсьць Ацец, ня ведае ніхто, апрача Сына і каму Сын хоча адкрыць.

23 I, зьвярнуўшыся да вучняў, сказаў ім асобна: шчасьлівыя вочы, бачучы тое, што вы бачыце!

24 бо кажу вам, што многія прарокі й цары хацелі бачыць, што вы бачыце, і ня бачылі; і слышаць, што вы чуеце, і ня слышалі.

25 I вось адзін законьнік устаў і, спакушаючы Яго, сказаў: Вучыцель! што мне рабіць, каб унасьледаваць жыцьцё вечнае?

26 А Ён сказаў яму: у законе што напісана? як чытаеш?

27 Ён сказаў у адказ: узьлюбі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсёю моцаю тваёю, і ўсім разуменьнем тваім, і бліжняга твайго, як самога сябе.

28 Ісус сказаў яму: справядліва ты адказаў; так рабі, і будзеш жыць.

29 Але ён, хочучы апраўдаць сябе, сказаў Ісусу: а хто мой бліжні?

30 На гэтае сказаў Ісус: нейкі чалавек ішоў з Ерузаліму да Ерыхону і папаўся разбойнікам, каторыя зьнялі з яго вопратку, ранілі яго і пайшлі, пакінуўшы яго ледзь жывым.

31 Здарэньнем адзін сьвяшчэньнік ішоў гэтай дарогай і, угледзіўшы яго, прайшоў міма.

32 Таксама й лявіт, быўшы на тым месцы, падыйшоў, паглядзеў і прайшоў міма.

33 Самаранін жа нейкі, ідучы, найшоў на яго і, угледзіўшы, зьлітаваўся,

34 і, падыйшоўшы, перавязаў яму раны, паліўшы алеем і віном; і, пасадзіўшы яго на свайго асла, прывёз яго ў заезд і паклапаціўся аб ім;

35 а на другі дзень, ад’яжджаючы, дастаў два дынары, даў гаспадару заезду і сказаў яму: даглядай яго і, калі выдаш што балей, я, вярнуўшыся, аддам табе.

36 Хто з гэтых трох, думаеш ты, быў бліжні таму, што папаўся разбойнікам?

37 Ён сказаў: той, што зьлітаваўся над ім. Тады Ісус сказаў яму: ідзі й ты рабі гэтак.

38 I сталася ў часе дарогі іх, прыйшоў Ён у вадно сяло; тут жанчына, іменьнем Марта, прыняла Яго ў дом свой;

39 у яе была сястра, на імя Марыя, якая села ля ног Ісусавых і слухала слова Яго.

40 Марта-ж клапацілася аб вялікай паслузе і, падыйшоўшы, сказала: Госпадзе! ці-ж Табе ня рупіць, што сястра мая адну мяне пакінула паслугоўваць? скажы ёй, каб памагла мне.

41 Ісус жа сказаў ёй у адказ: Марта! Марта! ты турбуешся і клапоцішся аб многае,

42 а адно толькі патрэбна. Марыя-ж выбрала добрую частку, якая не адымецца ў яе.

010203040506070809101112
131415161718192021222324

 

Разьдзел 11

1 I сталася, як Ён у адным месцы маліўся, калі перастаў, адзін з вучняў Яго сказаў Яму: Госпадзе! наўчы нас маліцца, як і Іоан наўчыў вучняў сваіх.

2 Ён сказаў ім: калі моліцеся, гаварыце: Ойча наш, каторы ёсьць у Нябёсах! Няхай сьвяціцца імя Тваё, няхай прыйдзе Царства Тваё; няхай будзе воля Твая, як у небе, так і на зямлі.

3 Хлеб наш штодзенны дай нам сягоньня

4 і даруй нам даўгі нашыя, як і мы даруем даўжніком нашым; і ня ўводзь нас у спакушэньне, але захавай нас ад злога.

5 I сказаў ім: Нехта з вас, маючы сябру, прыйдзе да яго і скажа яму: сябра! пазыч мне тры булкі хлеба,

6 бо сябра мой з дарогі зайшоў да мяне, і мне няма чаго даць яму;

7 а той з хаты скажа яму ў адказ: ня турбуй мяне; дзьверы ўжо замкнёны, і дзеці мае са мною ў пасьцелі; не магу ўстаць і даць табе.

8 Калі, кажу вам, ён ня ўстане і ня дасьць яму дзеля дружбы з ім, дык дзеля дакучлівасьці яго ўстаўшы дасьць яму, колькі просіць.

9 I Я кажу вам: прасеце, і дадзена вам будзе; шукайце і знойдзеце; стукайце, і адчыняць вам;

10 бо ўсякі, хто просіць, дастае; і хто шукае, знаходзіць; і хто стукае, адчыняць таму.

11 Хто з вас бацька, калі сын папросіць хлеба, дасьць яму камень? Ці, калі папросіць рыvбы, дасьць яму зьмяю замест рыбы?

12 Ці, калі папросіць яйка, дасьць яму скарпіёна?

13 Дык вось, калі вы, благія, умееце добрыя даяньні даваць дзецям вашым, тым балей Ацец Нябесны дасьць Духа Сьвятога тым, што просяць у Яго.

14 I раз выгнаў Ён дэмана, які быў немы;і,калі дэман выйшаў, немы стаў гаварыць; і народ быў зьдзіўлены.

15 Іншыя-ж з іх гаварылі: Ён выганяе дэманаў сілаю Вэльзэвула, князя дэманаў.

16 А іншыя, спакушаючы, трэбавалі ў Яго знаменьня з неба.

17 Але Ён, ведаючы памышленьні іх, сказаў ім: усякае царства, разьдзяліўшаеся само ў сабе, апусьцее, і дом, разьдзяліўшыся сам у сабе, упадзе.

18 Калі-ж і шатан разьдзяліўся сам у сабе, то як устаіць царства яго? А вы кажаце, што Я сілаю Вэльзэвула выганяю дэманаў;

19 і калі Я сілаю Вэльзэвула выганяю дэманаў, то сыны вашыя кім выганяюць іх? Затым яны будуць судзьдзямі вам.

20 Калі-ж Я пальцам Божым выганяю дэманаў то значыць прыйшло да вас Царства Божае.

21 Калі дужыv з аружжам пілнуе свой дом, тады ў бясьпечнасьці яго маемасьць;

22 калі-ж дужэйшы за яго нападзе на яго і пераможа яго, тады возьме ўсё аружжа яго, на якое спадзяваўся, і раздасьць дабро яго.

23 Хто не са Мною, той проці Мяне; і хто ня зьбірае са Мною, той раскідае.

24 Калі нячысты дух выйдзе з чалавека, то ходзіць па бязводных мясцох, шукаючы супакою, і, не знаходзячы, кажа: вярнуся ў дом мой, адкуль выйшаў.

25 I, прыйшоўшы, знаходзіць яго вымеценым і прыбраным;

26 тады йдзе і бярэ з сабою сем другіх духаў, больш злых за яго, і, увайшоўшы, жывуць там: і бывае для чалавека таго апошняе горш за першае.

27 I сталася, як Ён гаварыў гэтае, адна жанчына, азваўшыся з народу, сказала Яму: шчасьлівае нутро, насіўшае Цябе, і грудзі, Цябе карміўшыя!

28 А Ён сказаў: шчасьлівыя чуючыя слова Божае і выпаўняючыя яго.

29 Калі-ж народ пачаў зьбірацца грамадой, Ён пачаў гаварыць: род гэты нягодны; ен шукае знаменьня, і знаменьне ня будзе дадзена яму, апрача знаменьня Іоны прарока;

30 бо, як Іона быў знаменьнем для Ніневійцаў, так будзе і Сын Чалавечы для роду гэтага.

31 Царыца Паўднёвая ўстане на суд з людзьмі роду гэтага і засудзіць іх, бо яна прыходзіла ад краю зямлі паслухаць мудрасьці Салямонавай, і вось тут балей за Салямона.

32 Ніневійцы ўстануць на суд з родам гэтым і асудзяць яго, бо яны пакаяліся ад навучаньня Іонінага, і вось тут балей за Іону.

33 Ніхто, запаліўшы сьвечку, не стаўляе яе ў патайным месцы, ці пад судзіну, але на ліхтару, каб уваходзячыя бачылі сьвятло.

34 Сьветач цела ёсьць вока; дык вось, калі вока тваё будзе чыстае, то і ўсё цела тваё будзе сьветлае, а калі яно будзе благое, то й цела тваё будзе цёмнае.

35 Дык глядзі-ж, каб сьвятло, што ў табе, ня было цемрай.

36 Калі-ж цела тваё ўсё сьветлае і ня мае ніводнае цёмнае часткі, то будзе сьвяціцца ўсё так, як бы сьветач асьвяціў цябе.

37 Калі Ён гаварыў гэтае, адзін фарысэй прасіў Яго да сябе абедаць; Ён прыйшоў ды супачыў.

38 Фарысэй жа зьдзівіўся, што Ён не абмыў рук перад ядой.

39 Але Госпад сказаў яму: цяпер вы, фарысэі, чару і місу звонку ачышчаеце, а нутро вашае напоўнена драпежнасьцяй ды злосьцяй.

40 Неразумныя! ці ня Той, Хто стварыў вонкавае, стварыў і ўнутранае?

41 Падавайце лепш ахвяру з таго, што ў вас ёсьць, тады ўсё будзе ў вас чыстае.

42 Але гора вам, фарысэям, што даецё дзясятую частку з мяты, руты і ўсякага зельля і ня дбаеце аб суд і любоў Божую; і гэтае трэба было рабіць, ды таго не пакідаць.

43 Гора вам, фарысэям, што любіце першыя месцы ў школах і паклоны на торжышчах.

44 Гора вам, кніжнікі і фарысэі, крывадушнікі, бо вы быццам магілы ўкрытыя, што людзі ходзяць над імі й ня ведаюць таго.

45 На гэтае нехта з законьнікаў сказаў Яму: Вучыцель, кажучы гэтае, Ты й нас крыўдзіш.

46 Але Ён сказаў: і вам, законьнікам, гора, што накладаеце на людзей цяжары церазмерныя, а самыя і адным пальцам сваім не краняцё цяжараў.

47 Гора вам, што строіце склепы прарокам, бацькі-ж вашыя забівалі іх;

48 гэтым вы сьведчыце аб учынках бацькоў вашых і згаджаецеся з імі, бо яны забівалі прарокаў, а вы будуеце ім склепы.

49 Дзеля гэтага і прамудрасьць Божая сказала: пашлю да іх прарокаў і апосталаў, і з іх адных заб’юць, а другіх выvжануць.

50 Няхай зышчыцца ад роду гэтага кроў усіх прарокаў, пралітая ад стварэньня сьвету,

51 ад крыві Авэля да крыві Захарыі, забітага між жэртвенікам і храмам. Запраўды кажу зам: зыvшчыцца ад роду гэтага.

52 Гора вам, законьнікам, што вы ўзялі ключ разуменьня: самыя не ўвайшлі і ўваходзячым перашкодзілі.

53 Калі ж Ён гаварыў ім гэтае, кніжнікі ды фарысэі пачалі вельмі прыставаць да Яго і дапытывацца ў Яго аб многае,

54 цікуючы на Яго і стараючыся ўлавіць нешта з вуснаў Яго, каб абвінаваціць Яго.

010203040506070809101112
131415161718192021222324

 

Разьдзел 12

1 Тымчасам сабраліся тысячы народу, ажно ціснулі адзін аднаго, і Ён зачаў гаварыць сьпярша да вучняў Сваіх: сьцеражыцеся перадусім рашчыны фарысэйскай, або крывадушнасьці.

2 Няма нічога тайнага, што ня выявілася-б, і ўкрытага, аб чым не даведаліся-б;

3 дык, што вы сказалі ў цемнаце, тое пачуеце ў сьвятле; і што гаварылі навуха ў хаце, тое будзе абвешчана на стрэхах.

4 Кажу-ж вам, другі маі: ня бойцеся тых, што забіваюць цела і пасьля гэтага ня могуць больш нічога зрабіць;

5 але кажу вам, каго баяцца: бойцеся таго, хто, забіўшы, можа ўкінуць у геенну: запраўды, кажу вам, таго бойцеся.

6 Ці ня пяць малых птушак прадаюцца за два асары? і ніводная з іх не забыта ў Бога.

7 А ў вас і валасы на галаве ўсе палічаны. Дык ня бойцеся: вы даражэй за многіх малых птушак.

8 Кажу-ж вам: усякага, хто вызнаваціме Мяне перад людзьмі, і Сын Чалавечы вызнае перад Ангеламі Божымі;

9 а хто адрачэцца ад Мяне перад людзьмі, ад таго адракуцца перад Ангеламі Божымі.

10 I ўсякаму, хто скажа слова на Сына Чалавечага, дарована будзе, а хто блюvзьніцьме на Сьвятога Духа, таму ня будзе дарована.

11 Калі-ж прывядуць вас у школы, да ўладаў, ня турбуйцеся, як ці што адказваць, ці што гаварыць:

12 бо Сьвяты Дух навучыць вас у тую гадзіну, што трэба гаварыць.

13 Нехта з народу сказаў Яму: Вучыцель! скажы брату майму, каб ён падзяліўся са мною спадчынай.

14 Ён жа сказаў таму чалавеку: хто паставіў Мяне судзіць ці дзяліць вас?

15 Пры гэтым сказаў ім: глядзіце, сьцеражыцеся прагавітасьці на багацьце, бо жыцьцё чалавека не залежыць ад дастаткаў яго, якія мае.

16 I сказаў ім прыповесьць: у аднага багатага чалавека быў добры ўраджай у полі;

17 і ён разважаў сам з сабою: што мне рабіць? Некуды мне злажыць плады маі?

18 I сказаў: — вось, што зроблю: разьбяру гумны мае і пабудую большыя, і зьбяру туды ўвесь хлеб мой і ўсё дабро маё,

19 і скажу душы маёй: душа! многа дабра ляжыць у цябе на многія гадыv: еш, пі, весяліся.

20 Але Бог сказаў яму: неразумны! У гэту ноч душу тваю возьмуць у цябе; каму-ж дастанецца тое, што ты прыдбаў?

21 Так бывае з тым, хто зьбірае скарбы для сябе, а ня ў Бога багацее.

22 I сказаў вучням Сваім: дзеля таго кажу вам: ня турбуйцеся дзеля душы вашай, што вам есьці, ні дзеля цела, у што адзецца:

23 душа больш за ежу, і цела — за адзежу.

24 Паглядзіце на груганоў: яны ня сеюць, ні жнуць; няма у іх сховаў, ні гумнаў, і Бог жывіць іх; наколькі ж вы лепшыя за птушак?

25 Дый хто з вас, турбуючыся, можа дадаць сабе росту хоць на адзін локаць?

26 Дык вось, калі і найменшага ўчыніць ня можаце, што-ж турбуецеся аб іншае?

27 Паглядзіце на лілеі, як яны растуць: не працуюць, ні прадуць; але кажу вам, што і Салямон у ўсёй сваей славе не адзяваўся так, як кожная з іх.

28 Калі-ж траву на полі, якая сягоньня ёсьць, а заўтра будзе кінена ў печ, Бог так адзявае, то тым балей вас, малаверы.

29 Дык ня шукайце-ж, што вам есьці, ці што піць, і ня турбуйцеся,

30 бо ўсяго гэтага шукаюць людзі гэтага сьвету; ваш жа Ацец ведае, што вам гэтае патрэбна;

31 найбалей шукайце Царства Божага, і тое ўсё дададуць вам.

32 Ня бойся, малое стада; бо Ацец ваш упадабаў даць вам Царства.

33 Прадавайце маемасьці вашыя і давайце міласьцівыя ахвяры. Прыгатоўвайце сабе мяшкі нестарэючыя, скарб, што ня ўбывае на нябёсах, куды злодзей не дабіраецца, і дзе моль не зьядае.

34 Бо дзе скарб ваш, там будзе і сэрца вашае.

35 Няхай будуць паясьніцы вашыя падперазаныя і сьветачы запаленыя;

36 і вы падобны да людзей, што чакаюць павароту гаспадара свайго з вясельля, каб, як прыйдзе ды пастукаецца, ураз адчыніць яму.

37 Шчасьлівыя тыя слугі, якіх гаспадар прыйшоўшы знойдзе на нагах; запраўды кажу вам: ён падперажэцца і пасадзіць іх і, падыйшоўшы, пачне служыць ім.

38 І калі прыйдзе ў другую варту і ў трэцюю варту прыйдзе і знойдзе іх так, то шчасьлівыя слугі гэныя!

39 Вы ведаеце, што, калі-б ведаў гаспадар дому, у якой гадзіне прыйдзе злодзей, то ня спаў бы і не дапусьціў бы падкапацца пад дом яго;

40 будзьце-ж і вы гатовы, бо Сын Чалавечы прыйдзе ў гадзіне, аб якой ня думаеце.

41 Тады сказаў Яму Пётр: Госпадзе! ці да нас гаворыш гэтую прыповесьць, ці да ўсіх?

42 Госпад жа сказаў: каторы верны й разумны эканом, што гаспадар паставіў яго над слугамі сваімі раздаваць ім у свой час меру хлеба?

43 Шчасьлівы той слуга, якога гаспадар яго, прыйшоўшы, знойдзе, што робіць гэта:

44 запраўды кажу вам, што над усёй маемасьцю сваёй паставіць яго.

45 Калі-ж слуга гэты скажа ў сэрцы сваім: ня хутка прыйдзе гаспадар мой; і пачне біць слуг ды служанак, есьці й піць і ўпівацца;

46 то прыйдзе гаспадар слугі гэнага ў той дзень, калі ён не чакае, і ў гадзіну, у якой ня думае, і адлучыць яго і ўчыніць яму адзін лёс з нявернымі.

47 Слуга-ж той, які ведаў волю гаспадара свайго і ня быў гатовы, і не рабіў па волі яго, будзе крэпка біты,

48 а каторы ня ведаў і зрабіў вартае кары, біты будзе меней. I ад кожнага, каму дадзена многа, многа і вымагацца будзе, і каму многа даручана, з таго больш зыvшчуць.

49 Агонь прыйшоў Я кінуць на зямлю, і яvк хацеў бы, каб ён ужо загарэўся!

50 Хрышчэньнем павінен Я хрысьціцца, і яvк Я тамлюся, пакуль гэтае ня выпаўніцца!

51 Ці думаеце вы, што Я прыйшоў даць мір зямлі? Не, кажу вам, але разьдзяленьне.

52 Бо адгэтуль пяцёра ў адным доме пачнуць дзяліцца, трое проці двох і двое проці трох;

53 бацька будзе проці сына, і сын проці бацькі; маці проці дачкі, і дачка проці маткі; сьвякроў проці нявесткі сваей, і нявестка проці сьвякрові свае.

54 Сказаў жа і народу: калі вы бачыце хмару, падыймаючыся з захаду, ураз кажаце: дождж будзе; і стаецца гэтак;

55 і калі дзьме паўдзённы вецер, кажаце: сьпека будзе, і стаецца.

56 Крывадушныя! аблічча зямлі і неба распазнаваць умееце, яvк жа часу гэтага не пазнаецё?

57 Чаму-ж і вы па сабе самых ня судзіце, што мусіць быць?

58 Калі ты йдзеш з супраціўнікам сваім да начальства, то па дарозе пастарайся пазбыцца яго, каб ён ня прывёў цябе да судзьдзі, а судзьдзя не аддаў цябе кату, а кат ня ўкінуў бы цябе ў вязьніцу;

59 кажу-ж табе: ня выйдзеш адтуль пакуль не аддасі і апошняга медзяка.

010203040506070809101112
131415161718192021222324

 

Разьдзел 13

1 У той час прыйшлі некаторыя і расказалі Яму пра Галілеян, кроў якіх Пілат зьмяшаў з жэртвамі іх.

2 Ісус сказаў ім на гэтае: ці думаеце вы, што гэтыя Галілеяне былі больш грэшныя за ўсіх Галілеян, што яны пацярпелі гэткія мукі?

3 Не, кажу вам; але, калі не пакаецеся, усе так сама пагінеце.

4 Ці думаеце, што тыя восемнаццаць душ, на якіх завалілася Сілаамская вежа ды пабіла іх, больш вінаватыя былі за ўсіх жыўшых у Ерузаліме?

5 Не, кажу вам; але, калі не пакаецеся, усе таксама пагінеце.

6 I сказаў вось якую прыповесьць: нехта меў у вінаградніку сваім пасаджаную смакоўніцу і прыйшоў шукаць плоду на ёй і не знайшоў;

7 і сказаў вінаградару: вось я трэці год прыходжу шукаць плоду на гэтай смакоўніцы і не знаходжу; зрубай яе: на што яна і зямлю займае?

8 Але той сказаў яму ў адказ: гаспадар! пакінь яе і на гэты год, пакуль я акапаю яе і абкладу гноем:

9 ці ня дасьць плоду; калі-ж не, то на той год ссячэш яе.

10 У аднэй з школаў навучаў Ён у суботу;

11 і вось там была жанчына, восемнаццаць гадоў меўшая духа нядужасьці; яна была скорчыўшыся і не магла выvпрастацца.

12 Ісус, угледзіўшы яе, паклікаў яе і сказаў ёй: жанчына! Ты выvзвалена ад немачы твае.

13 I ўсклаў на яе рукі; і ўраз жа выvпрасталася і пачала славіць Бога.

14 Пры гэтым начальнік школы, узлаваўшыся, што Ісус аздаравіў у суботу, сказаў народу: ёсьць шэсьць дзён, калі можна працаваць: у тыя і прыходзьце аздараўляцца, а ня ў дзень суботні.

15 Але Госпад сказаў яму ў адказ: крывадушнік: ці не адвязвае кожны з вас вала свайго ці асла ад ясьляў у суботу, і ці-ж не вядзе паіць?

16 А гэтую дачку Аўраамаву, якую зьвязаў шатан вось ужо восемнаццаць гадоў, ці-ж не належала звольніць ад путаў гэтых у дзень суботні?

17 I, калі гаварыў Ён гэтае, усе ворагі Яго засароміліся; і ўвесь народ радаваўся з усіх слаўных дзеяньняў Яго.

18 Ён жа сказаў: да чаго падобна Царства Божае і да чаго прыраўную яго?

19 Яно падобна да зярняці гарчычнага, якое ўзяўшы пасадзіў чалавек у садзе сваім: і вырасла і сталася вялікім дрэвам, і птушкі нябесныя хаваліся ў галінах яго.

20 Яшчэ сказаў: да чаго прыраўную Царства Божае?

21 Яно падобна да рашчыны, якую жанчына ўзяла й палажыла ў тры меры мукі, пакуль ня скісла ўсё.

22 I праходзіў па местах і сёлах, навучаючы і кіруючы шлях свой да Ерузаліму.

23 Нехта сказаў Яму: Госпадзе! Няўжо-ж мала такіх, што спасаюцца? Ён жа сказаў ім:

24 Старайцеся ўвайсьці праз цесныя вароты, бо, кажу вам, многія будуць памыкацца ўвайсьці ды ня здолеюць.

25 Калі гаспадар дому ўстане і зачыніць дзьверы, тады вы, стоячы вонках, пачнецё стукаць у дзьверы і казаць: Госпадзе! Госпадзе! адчыні нам! Але Ён скажа вам у адказ: ня ведаю вас, адкуль вы.

26 Тады пачнецё гаварыць: мы елі й пілі перад Табою, і на вуліцах нашых навучаў Ты.

27 Але Ён скажа: кажу вам: ня ведаю вас, адкуль вы; адыдзеце ад Мяне ўсе, што чыняць няпраўду.

28 Там будзе плач і скрыгот зубоў, калі ўбачыце Аўраама, Ізаака і Якава і ўсіх прарокаў у Царстве Божым, вас жа прагоняць вон.

29 І прыдуць з усходу і захаду, і поўначы і паўдняv, і сядуць за сталом у Царстве Божым.

30 I вось ёсьць апошнія, што будуць першымі, і ёсьць першыя, якія будуць апошнімі.

31 У гэны дзень прыйшлі некаторыя з фарысэяў і гаварылі Яму: Ідзі сабе згэтуль, бо Цябе Ірад хоча забіць.

32 I сказаў ім: пайдзеце скажэце гэтай лісіцы: вось выганяю дэманаў і аздараўляю сягоньня і заўтра, а на трэці дзень будзе мне канец.

33 Толькі-ж мушу йсьці сягоньня і заўтра і пасьлязаўтра, бо ня можа стацца, каб прарок пагіб вонках Ерузаліму.

34 Ерузалім! Ерузалім! Ты, што забіваеш прарокаў і каменьмі закідаеш пасланых да цябе! Колькі разоў хацеў Я сабраць дзяцей тваіх, як птушка птушанят сваіх пад крыльлі, і не хацелі.

35 Вось жа пакідаецца вам дом ваш пустыv. Кажу-ж вам, што вы ня ўбачыце Мяне, пакуль ня прыйдзе час, калі скажаце: багаслаўлены, што ідзе ў імя Госпада.

010203040506070809101112
131415161718192021222324

 

Разьдзел 14

1 I сталася, прыйшоў Ён у суботу ў дом аднаго з начальнікаў фарысэйскіх зьесьці хлеба, і яны сачылі Яго;

2 і вось перад Ім зьявіўся чалавек, хворы на вадзянку.

3 I, азваўшыся, сказаў Ісус законьнікам і фарысэям: ці дазваляvецца аздараўляць у суботу?

4 Яны маўчалі. I, дакрануўшыся, аздаравіў яго і адправіў.

5 Пры гэтым сказаў ім: калі ў каго з вас асёл ці вол упадзе ў студню, ці ня ўраз выцягне яго ў суботу?

6 I не маглі адказаць Яму на гэтае.

7 Заўважыўшы-ж, як запрошаныя выбіралі першыя месцы, сказаў ім прыповесьць:

8 Калі запросіць цябе нехта на вясельле, не сядай на першае месца, каб не надарыўся хто паважнейшы за цябе спаміж запрошаных ім,

9 і каб той, што прасіў цябе і яго, падыйшоўшы не сказаў бы табе: дай яму месца; і тады з сорамам павінен будзеш сесьці на апошняе месца.

10 Але, калі запрошаны будзеш, прыйшоўшы сядай на апошняе месца, каб той, што прасіў цябе, падыйшоўшы сказаў: дружа! перасядзь вышэй; тады будзе табе пашана перад седзячымі з табою;

11 бо кожын, хто сам сябе вывышшае, будзе паніжаны, а хто сябе паніжае, будзе ўзвыvшаны.

12 Сказаў жа і запрасіўшаму Яго: калі ладзіш абед, ці вячэру, ня кліч сяброў тваіх, ні братоў тваіх, ні сваякоў тваіх, ні суседзяў багатых, каб і яны цябе не запрасілі некалі, і ты не дастаў адплаты.

13 Але, калі ладзіш, заклікай убогіх, калекаў, кульгавых, сьляпых.

14 I шчасьлівы будзеш, што яны ня змогуць адплаціць табе, бо аддасца табе ў ускрасеньне праведных.

15 Пачуўшы гэтае, нехта з супачываўшых з Ім сказаў Яму: шчасьлівы, хто пакаштуе хлеба ў царстве Божым.

16 Ён жа сказаў яму: адзін чалавек справіў вялікі банкет і паклікаў многіх;

17 і, калі настаў час банкету, паслаў слугу свайго сказаць запрошаным: — ідзеце, бо ўжо ўсё гатова.

18 I пачалі ўсе, быццам змовіўшыся, прасіць прабачэньня. Першы сказаў яму: я купіў зямлю, і мне трэба пайсьці паглядзець яе; прашу цябе, выбач мне.

19 Другі сказаў: я купіў пяць пар валоў і йду пробаваць іх; прашу цябе, выбач мне.

20 Трэці сказаў: я ажаніўся і дзеля гэтага не магу прыйсьці.

21 I, вярнуўшыся, слуга той пераказаў гэтае гаспадару свайму. Тады, разгневаўшыся, гаспадар дому сказаў слузе свайму: пайдзі хутчэй па вуліцах і вулках места і прывядзі сюды ўбогіх, калекаў, кульгавых, сьляпых.

22 I сказаў слуга: гаспадар! сталася, як ты сказаў, і яшчэ ёсьць месцы.

23 I гаспадар сказаў слузе: пайдзі па дарогах і ля платоў і ўгавары прыйсьці, каб напоўніўся дом мой;

24 бо кажу вам, што ніхто з тых, што былі прошаны, не пакаштуе мае вячэры.

25 I вялікія грамады йшлі за Ім; і Ён, абярнуўшыся, сказаў ім:

26 Калі хто прыходзіць да Мяне і не зьненавідзіць бацьку свайго і матку, і жану, і дзяцей, і братоў, і сёстраў, а пры тым і самае жыцьцё сваё, той ня можа быць вучнем Маім;

27 і хто не нясе крыжа свайго і йдзе за Мною, ня можа быць вучнем Маім.

28 Бо хто з вас, надумаўшы башту стаўляці, ня сядзе раней і не аблічыць выдаткаў, ці мае, каб дакончыць яе,

29 каб, калі паложа фундамант і ня здолее дакончыць, усе, гледзячы, ня сталі сьмяяцца з яго,

30 кажучы: гэты чалавек пачаў будаваць башту і ня мог дакончыць!

31 Або ці які цар, ідучы на вайну супраць другога цара, ня сядзе і не парадзіцца раней, ці здолее ён з дзесяцьма тысячамі даць адпор таму, хто йдзе на яго з дваццацьма тысячамі;

32 бо, калі не, дык пакуль той яшчэ далёка, ён пашле да яго пасольства прасіць міру.

33 Гэтак кожны з вас, хто не адрачэцца ад усяго, што мае, ня можа быць Маім вучнем.

34 Соль добрая рэч; але калі соль згубіць сілу, чым паправіш яе?

35 Ні ў зямлю, ні ў гной не надаецца, вон выкідаюць яе. Хто мае вушы слышаць, няхай слухае.

010203040506070809101112
131415161718192021222324

 

Разьдзел 15

1 Падыходзілі да Яго ўсе мытнікі і грэшнікі слухаць Яго.

2 I наракалі фарысэі і кніжнікі, кажучы: Ён прыймае грэшнікаў і есьць разам з імі.

3 Але Ён сказаў ім вось гэткую прыповесьць:

4 Хто з вас, маючы сто авец і згубіўшы адну з іх, не пакіне дзевяцьдзесят дзевяць у пустыні і ня пойдзе за прапаўшай, пакуль ня знойдзе яе?

5 А, знайшоўшы, возьме яе на плечы свае з радасьцю;

6 і, прыйшоўшы дамоў, скліча сяброў і суседзяў ды скажа ім: пацешцеся са мною: я знайшоў маюv прапаўшую аўцу.

7 Кажу-ж вам, што так на нябёсах балей будзе радасьці з аднаго каючагася грэшніка, чымся з дзевяцьдзесятдзевяцёх праведнікаў, ня маючых патрэбы ў пакаяvньні.

8 Ці якая жанчына, маючая дзесяць драхмаў, калі згубіць адну драхму, не засьвеціць сьвечкі й не пачне мясьці пакою і шукаць пільна, пакуль ня знойдзе?

9 А, знайшоўшы, скліча сябровак і суседак ды скажа: пацешцеся са мною, я знайшла згубленую драхму.

10 Так кажу вам: бывае радасьць у ангелаў Божых з аднаго грэшніка, які каецца.

11 Яшчэ сказаў: у аднаго чалавека былі два сыны;

12 і сказаў малодшы з іх айцу: Бацька, дай мне належную мне частку маемасьці. I ацец падзяліў ім маемасьць.

13 I праз нейкі час малодшы сын, сабраўшы ўсё, пайшоў у далёкую старану і там змарнаваў маемасьць сваю, жывучы распусна.

14 Калі-ж пражыў усё, настаў вялікі голад у гэнай старане, і ён пачаў галадаць;

15 і пайшоў прыстаў да аднаго з жыvхараў стараны гэнае, а той паслаў яго на поле сваё пасьвіць сьвіней;

16 і ён рады быў бы наесца ражкамі, што елі сьвіньні, але ніхто не даваў яму.

17 I, апамятаўшыся, сказаў: колькі наймітаў у айца майго маюць лішку хлеба, а я ўміраю ад голаду!

18 Устану, пайду да бацькі майго і скажу яму: ацец! я саграшыў перад небам і перад табою,

19 і ўжо ня варты называцца сынам тваім; прыймі мяне, як аднаго з наймітаў тваіх.

20 Устаў і пайшоў да айца свайго. I калі ён быў яшчэ далёка, згледзіў яго ацец яго і зьлітаваўся, і пабегшы кінуўся яму на шыю і цалаваў яго.

21 Сын жа сказаў яму: ацец, я саграшыў проці неба і перад табою і ўжо ня варты называцца сынам тваім.

22 А ацец сказаў слугам сваім: прынясеце найлепшую адзежу і адзеньце яго, і дайце персьцень на руку яго і вобуй на ногі;

23 і прывядзеце кормнае цялё і закалеце: будзем есьці і весяліцца,

24 бо гэты сын мой быў умёршы і ажыў, прападаў і знайшоўся. I пачалі весяліцца.

25 Старшы-ж сын яго быў у полі; і, варочаючыся, як падыйшоў да дому, пачуў сьпевы і скокі.

26 I, паклікаўшы аднаго з слуг, спытаўся: што гэта такое?

27 Той жа сказаў яму: брат твой прыйшоў, і бацька твой закалоў кормнае цялё, бо прыняў яго здаровым.

28 Ён жа ўзлаваўся і не хацеў увайсьці, а бацька яго, выйшаўшы, клікаў яго.

29 Але ён сказаў у адказ бацьцы: вось я колькі гадоў служу табе і ніколі не пярэчыў прыказаньням тваім. Але ты ніколі ня даў мне і казьляці, каб мне павесяліцца з сябрамі маімі;

30 а калі гэты сын твой, марна страціўшы маемасьць сваю з блудніцамі, прыйшоў, ты закалоў для яго кормнае цялё.

31 Ён жа сказаў яму: сын мой! ты заўсёды са мною, і ўсё маё — тваё;

32 а з таго трэба было цешыцца і весяліцца, што брат твой гэты быў умёршы і ажыў, прападаў і знайшоўся.

010203040506070809101112
131415161718192021222324

 

Разьдзел 16

1 Сказаў жа і да вучняў Сваіх: адзін чалавек быў багаты і меў эканома, на якога данясьлі яму, што растрачвае маемасьць яго;

2 і, паклікаўшы яго, сказаў яму: што гэта я чую аб табе? Дай справаздачу з гаспадараваньня твайго, бо ты ня можаш балей гаспадараваць.

3 Тады эканом сказаў сам у сабе: што мне рабіць? Гаспадар мой адыймае ад мяне кіраўніцтва домам; капаць ня здужаю, прасіць саромлюся:

4 ведаю, што зроблю, каб прынялі мяне ў дамыv сваі, калі адстаўлены буду ад эканомства.

5 I, паклікаўшы пазычальнікаў гаспадара свайго кожнага паасобку, сказаў першаму: колькі вінен гаспадару майму?

6 Той сказаў: сто мер алею. I сказаў: вазьмі тваю расьпіску і сядай, хутчэй напішы пяцьдзесят.

7 Потым другому сказаў: а ты колькі вінен? Той адказаў: сто мер пшаніцы. I сказаў яму: вазьмі тваю расьпіску і напішы: восемдзесят.

8 I пахваліў гаспадар эканома нявернага, што дагадліва ўчыніў; бо сыны веку гэтага дагадлівей за сыноў сьвятла ў родзе сваім.

9 I Я кажу вам: здабывайце сабе прыяцеляў багацьцем няправедным, каб яны, як зьбяднееце, прынялі вас у вечныя сялібы.

10 Верны ў малым і ў многім верны, а няверны ў малым няверны і ў многім.

11 Дык вось, калі вы ў няправедным багацьці ня былі верны, хто даверыць вам праведнае?

12 I калі ў чужым ня былі верны, хто дасьць вам вашае?

13 Ніякі слуга ня можа служыць двом гаспадаром, бо ці аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць, ці аднаму пачне пільна служыць, а пра другога нядбаць. Ня можаце служыць Богу і мамоне.

14 Чулі ўсё гэтае і срэбралюбы фарысэі і сьмяяліся з Яго.

15 I сказаў ім: вы паказуеце сябе праведнымі перад людзьмі, але Бог ведае сэрцы вашыя: бо што высока ў людзей, тое агіда перад Богам.

16 Закон і прарокі да Іоана: адгэтуль жа Царства Божае абвяшчаецца, і кожын сілаю ўваходзіць у яго.

17 Але хутчэй неба і зямля прамінуць, чым адна рыса з закону загіне.

18 Усякі, хто разводзіцца з жонкаю сваёю і жэніцца з другой, блудзіць, і кожны, хто жэніцца з разьведзенай з мужам, блудзіць.

19 Адзін чалавек быў багаты, адзяваўся ў парфіру ды віссон і кожны дзень раскошна банкетаваў.

20 Другі-ж быў убогі, на імя Лазар, ды ляжаў ля варот яго ўвесь у струпох;

21 і жадаў насыціцца крошкамі, што падалі з стала багача, і сабакі, прыходзячы, лізалі струпы яго.

22 I сталася: убогі памёр і аднесены быў Ангеламі на лона Аўраамава; памёр і багач, і пахавалі яго;

23 і ў пекле, будучы ў муках, ён, падняўшы вочы свае, убачыў здалёк Аўраама і Лазара на лоне яго,

24 і, загаласіўшы, сказаў: Ацец Аўраам! зьлітуйся на-да мною і пашлі Лазара, каб абмачыў канец пальца свайго ў вадзе і асьвяжыў язык мой, бо я мучуся ў полымі гэтым.

25 Але Аўраам сказаў: сын! прыпомні, што ў жыцьці тваім меў ты добрае, а Лазар благое; цяпер жа ён тут пацяшаецца, а ты церпіш вялікія мукі;

26 дый да таго між намі і вамі вялікая прорва, так што, хто хоча перайсьці адгэтуль да вас, ня могуць, таксама і адтуль да нас не пераходзяць.

27 Тады сказаў ён: дык прашу цябе, ацец, пашлі яго ў дом айца майго,

28 бо ў мяне пяць братоў; няхай ён засьведчыць ім, каб і яны ня прыйшлі ў гэтае месца мучэньня.

29 Аўраам сказаў яму: у іх ёсьць Майсей і прарокі, няхай слухаюць іх.

30 Ён жа сказаў: не, ацец Аўраам! Але калі хто з умершых прыйдзе да іх, пакаюцца.

31 Тады Аўраам сказаў яму: калі Майсея і прарокаў ня слухаюць, то, каліб хто і з умершых ускрос, не павераць.

010203040506070809101112
131415161718192021222324

 

Разьдзел 17

1 І сказаў Ісус да вучняў сваіх: спакусы ня могуць ня прыйсьці, але гора таму, праз. каго яны прыходзяць:

2 лепей было-б яму, каліб камень ад жорнаў павесілі яму на шыю і кінулі яго ў мора, чымся каб ён спакусіў аднаго з малых гэтых.

3 Глядзіце-ж за сабою. Калі-ж саграшыць проці цябе брат твой, дакарай яго і, калі пакаецца, даруй яму;

4 і калі сем разоў у дзень саграшыць проці цябе і сем разоў у дзень зьвернецца да цябе ды скажа: "каюся", даруй яму.

5 I сказалі апосталы Госпаду: дадай нам веры.

6 Госпад сказаў: калі-б вы мелі веру з зерне гарчычнае і сказалі смакоўніцы гэтай: выvкараніся і перасадзіся ў мора, то яна паслухала-б вас.

7 А хто з вас, маючы слугу, што гарэ ці пасе, калі ён прыдзе з поля, скажа яму: ідзі хутчэй, сядай за стол?

8 Дык ці ж ня скажа яму: прырыхтуй мне павячэраць і, падперазаўшыся, служы мне, пакуль буду есьці ды піць, і пасьля еш і пі сам?

9 Ці дзякуе ён слузе гэнаму за тое, што зрабіў загаданае яму? Ня думаю.

10 Так і вы, калі выvпаўніце ўсё, што загадана вам, кажыvце: мы слугі нічога ня вартыя, бо зрабілі, што павінны былі зрабіць.

11 І сталася, як ішоў да Ерузаліму, праходзіў між Самарыяй і Галілеяй.

12 I, калі ўваходзіў Ён у адно сяло, спаткалі Яго дзесяцёра пракажоных, якія затрымаліся здалёк.

13 і моцным голасам гаварылі: Ісус Настаўнік! памілуй нас.

14 Убачыўшы іх, Ён сказаў ім: ідзеце, пакажэцеся сьвяшчэньнікам. I калі яны йшлі, ачысьціліся.

15 Адзін жа з іх, бачучы, што паздаравеў, вярнуўся, моцным голасам славючы Бога,

16 і паваліўся да ног Яго, дзякуючы Яму, і гэта быў Самаранін.

17 Тады Ісус сказаў: ці ня дзесяць ачысьціліся? дзе-ж дзевяць?

18 яны не вярнуліся аддаць славу Богу, апрача гэтага чужынца.

19 I сказаў яму: устань, ідзі; вера твая спасла цябе.

20 Запытаны-ж фарысэямі, калі прыйдзе Царства Божае, адказаў ім: ня прыйдзе Царства Божае відавочна.

21 і ня скажуць: вось яно тут, ці вось там. Бо вось, Царства Божае ўнутры вас ёсьць.

22 Вучням жа сказаў: прыйдуць дні, калі захочаце бачыць хоць адзін дзень Сына Чалавечага, і ня ўбачыце;

23 і скажуць вам: "вось тут", ці "вось там", — ды не хадзіце й не ганяйцеся,

24 бо як бліскавіца, мільгануўшы з аднаго краю неба, да другога краю неба сьвеціць, так будзе Сын Чалавечы ў дзень свой.

25 Але мусіць Ён многа працярпець, і адцураецца яго род гэты.

26 I, як было ў дні Ноя, так будзе ў дні Сына Чалавечага:

27 елі, пілі, жаніліся, выходзілі замуж да таго дня, як Ной увайшоў у човен, і прыйшоў патоп і загубіў усіх.

28 Таксама, як было ў дні Лота: елі, пілі, куплялі, прадавалі, садзілі, будавалі;

29 але ў дзень, калі Лот выйшаў з Садому, лінуў агонь ды з серкаю з неба і зьнішчыў усіх.

30 Так будзе і ў той дзень, калі прыйдзе Сын Чалавечы.

31 У той дзень, хто будзе на страсе, а рэчы яго ў доме, няхай ня зыходзе ўзяць іх; і хто будзе ў полі, таксама няхай не варочаецца.

32 Спомніце жонку Лотаву.

33 Хто будзе старацца захоўваць душу сваю, той заґубіць яе; а хто загубіць яе, той ажыvвіць яе.

34 Кажу вам: у тую ноч будзе двое на аднэй пасьцелі: аднаго возьмуць, — а другога пакінуць;

35 і дзьве будуць малоць разам: адна будзе ўзята, а другая пакінена;

36 і двое будуць у полі; адзін узяты будзе, а другі пакінены.

37 I, пытаючыся, казалі Яму: дзеv, Госпадзе? Ён жа сказаў ім: дзе толькі цела, там зьбяруцца і арлы.

010203040506070809101112
131415161718192021222324

 

Разьдзел 18

1 Сказаў такжа ім прыповесьць аб тым, што трэба заўсёды маліцца і не апускаць рук,

2 кажучы, што ў адным месьце быў судзьдзя, які Бога не баяўся і людзей не сароміўся.

3 У тым жа месьце была адна ўдава, і яна, прыходзячы да яго, казала: абарані мяне ад ворага майго.

4 Але ён доўгі час не хацеў. А пасьля сказаў сам сабе: хоць я і Бога не баюся, і людзей не саромлюся,

5 але, як гэтая ўдава не дае мне спакою, абараню яе, каб яна ня прыходзіла балей дакучаць мне.

6 I сказаў Госпад: чуеце, што кажа судзьдзя няправедны?

7 Ці-ж Бог не абароніць выvбраных Сваіх, што клічуць яго дзень і ноч, і доўга цярпець будзе іх?

8 Кажу вам, што хутка ўчыніць ім справядлівасьць. Але Сын Чалавечы, прыйшоўшы, ці знойдзе веру на зямлі?

9 Сказаў такжа гэткую прыповесьць да некаторых, што пэўныя былі сябе, што яны праведныя, і паніжалі другіх:

10 двое людзей увайшлі ў царкву памаліцца: адзін фарысэй, а другі мытнік.

11 Фарысэй, стоючы, гэтак маліўся ў сабе: Божа, дзякую табе, што я не такі, як другія людзі: зьдзірцы, крыўдзіцелі, чужаложцы, або як гэты мытнік:

12 пашчу два разы ў тыдзень, даю дзесяціну з усяго, што прыдбаю.

13 А мытнік, стануўшы здалёк, не адважаўся навет падняць вачэй на неба; але, б’ючы сябе ў грудзі, гаварыў: Божа! будзь міласьцівы нада мною грэшным.

14 Кажу-ж вам, што гэты пайшоў апраўданы балей, чымся той: бо ўсякі, хто сам сябе вывышшае, паніжоны будзе, а паніжаючы сябе ўзвысіцца.

15 Прыносілі да Яго і дзяцей, каб Ён дакрануўся да іх; вучні-ж, бачучы гэтае, забаранялі ім.

16 Але Ісус, паклікаўшы іх, сказаў: пусьцеце дзяцей прыходзіць да Мяне і не забараняйце ім, бо гэткіх ёсьць Царства Божае;

17 запраўды кажу вам: хто ня прыvйме Царства Божага, як дзіця, той ня ўвойдзе ў яго.

18 I спытаўся ў Яго нехта з начальнікаў: Вучыцель добры! што мне рабіць, каб унасьледаваць жыцьцё вечнае?

19 Ісус сказаў яму: чаму кажаш Мне "добры"? Ніхто ня добры, адзін толькі Бог.

20 Ведаеш прыказаньні: не чужалож, не забівай, не крадзі, ня сьведчы крыва; паважай айца твайго і матку тваю (Вых. 20, 12—16).

21 Ён жа сказаў: усяго гэтага пільнаваўся я змалку лет маіх.

22 Пачуўшы гэтае, Ісус сказаў яму: яшчэ аднаго не хапае табе: усё, што маеш, прадай і раздай убогім, і будзеш мець скарб на небе; і прыходзь ідзі за Мною.

23 Ён жа, пачуўшы, засумаваў, бо быў надта багаты.

24 Ісус, бачучы, што ён засумаваў, сказаў: як трудна багатаму ўвайсьці ў Царства Божае.

25 Бо лягчэй вярблюду прайсьці праз голчына вуха, чымся багатаму ўвайсьці ў Царства Божае.

26 Чуўшыя гэтае сказалі: хто-ж можа спасьціся?

27 Але Ён сказаў: немагчымае для людзей магчыма для Бога.

28 Пётр жа сказаў: вось мы кінулі ўсё і пайшлі за Табою.

29 А Ён сказаў ім: запраўды кажу вам: няма нікога, хто, кінуўшы дом, ці бацькоў, ці братоў, ці сёстраў, ці жонку, ці дзяцей дзеля Царства Божага,

30 не атрымаў бы шмат балей у гэты час, а ў век будучы — жыцьцё вечнае.

31 Адклікаўшы-ж дванаццацёх вучняў Сваіх, сказаў ім: вось уваходзім у Ерузалім, і зьдзейсьніцца ўсе напісанае праз прарокаў аб Сыне Чалавечым;

32 бо выдадуць Яго паганам і назьдзекуюцца над Ім, і зьняважаць Яго, і аплююць Яго;

33 і будуць біць і забюць Яго на сьмерць; і на трэці дзень уваскрэсьне.

34 Але яны нічога з гэтага не зразумелі; словы гэтыя былі закрыты для іх, і яны не разумелі сказанага.

35 I сталася, як падыходзіў да Ерыхону, адзін сьляпы сядзеў ля дарогі, жабруючы;

36 і, пачуўшы, што міма яго праходзіць народ, спытаўся: што гэта такое?

37 Яму сказалі, што Ісус Назарэй ідзе.

38 Тады ён закрычэў: Ісус, Сын Давідаў, зьмілуйся нада мною!

39 Пярэднія закрычэлі на яго, каб маўчаў; але ён яшчэ мацней крычэў: Сын Давідаў! зьмілуйся нада мною!

40 Ісус, затрымаўшыся, сказаў прывесьці яго да Сябе. I, калі той падыйшоў да Яго, спытаўся ў яго:

41 чаго ты хочаш ад Мяне? Той сказаў: Госпадзе, каб мне бачыць.

42 Ісус сказаў яму: Бач жа! вера твая спасла цябе.

43 I ён той жа час пачаў бачыць і пайшоў за Ім, славячы Бога. I ўвесь народ, бачучы гэнае, аддаў хвалу Богу.

010203040506070809101112
131415161718192021222324

 

Разьдзел 19

1 I, увайшоўшы, праходзіў праз Ерыхон.

2 I вось, нехта на імя Закхей, начальнік мытнікаў і чалавек заможны,

3 хацеў убачыць Ісуса, які Ён? але ня мог за народам, бо быў малы ростам;

4 і, забегшы наперад, узьлез на смакоўніцу, каб убачыць яго: Ён мусіў прайсьці міма яе.

5 I, прыйшоўшы на гэтае месца, Ісус, глянуўшы, убачыў яго і сказаў яму: Закхей! зыйдзі хутчэй, бо сягоньня трэба Мне быць у цябе ў доме.

6 I той пасьпешна зыйшоў і прыняў Яго з радасьцяй.

7 I ўсе, бачучы гэнае, пачалі наракаць і гаварылі, што Ён зайшоў да грэшнага чалавека.

8 А Закхей, стануўшы, сказаў Госпаду: Госпадзе! палову маемасьці мае я аддам убогім і, калі каго чым скрыўдзіў, аддам учацьвёра балей.

9 Ісус сказаў яму: цяпер прышло спасеньне дому гэтаму, бо і ён сын Аўраама;

10 бо Сын Чалавечы прыйшоў знайсьці і спасьці загінуўшае.

11 А як яны слухалі гэтае, дадаў прыповесьць: бо Ён быў блізка Ерузаліму, і яны думалі, што хутка павінна Царства Божае зьявіцца.

12 Дык сказаў: нейкі чалавек высокага роду зьбіраўся ў далекую старану, каб дастаць сабе царства і вярнуцца;

13 паклікаўшы-ж дзесяць слуг сваіх, даў ім дзесяць мін і сказаў ім: карыстайцеся імі, пакуль вярнуся.

14 Але грамадзяне ненавідзелі яго і паслалі сьледам за ім пасольства, сказаўшы: ня хочам, каб гэты царстваваў над намі.

15 I, як вярнуўся, атрымаўшы царства, загадаў паклікаць да сябе слуг гэных, што ім даў срэбра, каб даведацца, хто што зарабіў.

16 Прыйшоў першы і сказаў: гаспадар! міна твая прынесла дзесяць мінаў.

17 I сказаў яму: добра, добры слуга! За тое, што ты ў малым быў верны, вазьмі пад сваю ўладу дзесяць местаў.

18 Прыйшоў другі і сказаў: гаспадар! міная тва прынесла пяць мін.

19 Сказаў і гэтаму: і ты будзь над пяцьма местамі.

20 Прыйшоў трэці і сказаў: гаспадар! вось твая міна, каторую я схаваў, завязаўшы ў хустку,

21 бо я баяўся цябе: ты чалавек жорсткі; бярэш, чаго ня клаў, і жнеш, чаго ня сеяў.

22 Гаспадар сказаў яму: тваімі вуснамі буду судзіць цябе, хітры слуга: ты ведаў, што я чалавек жорсткі: бяру, чаго ня клаў, і жну, чаго ня сеяў;

23 чаму-ж ты не аддаў срэбра майго ў абарот, каб я, прыйшоўшы, атрымаў яго з прыбыткам?

24 I сказаў прысутным: — вазьмеце ў яго міну і дайце таму, ў якога дзесяць мінаў.

25 (I сказалі яму: пане, у яго ж ёсьць дзесяць мінаў!)

26 Кажу вам, што ўсякаму хто мае — дадзена будзе, а ў ня маючага адымецца й тое, што мае.

27 А ворагаў маіх — (тых, што не хацелі, каб я панаваў над імі,) прывядзіце сюды і біце перада мною.

28 I, сказаўшы гэтае, Ён пайшоў далей, ідучы ў Ерузалім.

29 I сталася, як падыйшоў да Віффагіі і Віфаніі, да гарыv называнай Аліўнай, паслаў двох вучняў сваіх,

30 сказаўшы: пайдзеце ў сяло, што насупраць; увайшоўшы ў яго, знойдзеце асьлятка прывязанае, на якога ніхто з людзей ніколі не сядаў; адвязаўшы яго, прывядзіце;

31 і, калі хто спытаецца ў вас: "на што адвязваеце?", — скажэце яму так: яно патрэбна Госпаду.

32 Пасланыя пайшлі і знайшлі, як Ён сказаў ім.

33 Калі-ж яны адвязалі асьлятка, гаспадары яго сказалі ім: на што адвязваеце асьлятка?

34 Яны адказалі: яно патрэбна Госпаду.

35 I прывялі яго да Ісуса; і, накінуўшы вопраткі свае на асьля, пасадзілі на яго Ісуса.

36 I, калі Ён ехаў, падсьцілалі вопраткі свае на дарозе.

37 Калі-ж пад’яжджаў да спуску з гары Аліўнай, усё множства вучняў Яго ад радасьці моцнымі галасамі славілі Бога за ўсе цуды, якія бачылі яны,

38 кажучы: багаслаўлен цар, што йдзе ў імя Гасподняе! мір на небе і слава на вышыні!

39 I некаторыя фарысэі з грамады народу сказалі Яму: Вучыцель! забарані вучням Тваім!

40 I, адказваючы ім, Ён сказаў: кажу вам, што, калі яны замоўкнуць, дык каменьні загалосяць.

41 I, як падыйшоў, дык, гледзячы на места, заплакаў па ім

42 і сказаў: о, каб і ты хоць у гэты дзень твой зразумела, што дзеля міру твайго! Але гэта ўкрыта цяпер ад вачэй тваіх;

43 бо прыйдуць на цябе дні, калі ворагі тваі абкладуць цябе акопамі і акружаць цябе, і сьціснуць цябе зусюль;

44 і зруйнуюць цябе, і пазабіваюць дзяцей тваіх у табе, і не пакінуць у табе каменя на камені, бо не распазнала часу адведзінаў тваіх.

45 I, увайшоўшы ў царкву, пачаў гнаць адтуль прадаваўшых і купляўшых,

46 кажучы ім: напісана: дом Мой ёсьць дом малітвы; а вы зрабілі яго лагвом разбойнікаў (Ісая 56, 7 Іерам. 7, 4).

47 I навучаў кожны дзень у царкве. Архірэі-ж і кніжнікі і старэйшыны народу шукалі, як бы загубіць Яго;

48 і не знаходзілі, што-б зрабіць з Ім, бо ўвесь народ гарнуўся да Яго, каб слухаць.

010203040506070809101112
131415161718192021222324

 

Разьдзел 20

1 У адзін з тых дзён, калі Ён навучаў народ у царкве і прапаведаваў Эвангельле, прыйшлі архірэі ды кніжнікі з старэйшынамі

2 і гаварылі Яму: скажы нам, якою ўладаю Ты гэтае робіш, ці хто даў Табе ўладу гэтую?

3 Ён жа сказаў ім у адказ: спытаюся і Я ў вас адно слова, і скажэце Мне:

4 Хрышчэньне Іоанава з неба было, ці ад людзей?

5 Яны-ж разважалі між сабою, кажучы: калі скажам: з неба, то скажа: чаму-ж вы не паверылі яму?

6 а калі скажам: ад людзей, то ўвесь народ паб’е нас каменьмі, бо ён перакананы, што Іоан ёсьць прарок.

7 I адказалі: ня ведаем адкуль.

8 Ісус сказаў ім: і Я не скажу вам, якою ўладаю гэтае роблю.

9 I пачаў Ён гаварыць да народу гэткую прыповесьць: адзін чалавек насадзіў вінаграднік і аддаў яго вінаградарам, і адлучыўся на даўгі час;

10 і ў свой час паслаў да вінаградараў слугу, каб яны далі яму пладоў з вінаградніку; але вінаградары, прыбіўшы яго, адаслалі ні з чым.

11 Яшчэ паслаў другога слугу; але яны і гэтага, прыбіўшы і аблаяўшы, адаслалі ні з чым.

12 І яшчэ паслаў трэцяга; але яны й таго, зраніўшы, выгналі.

13 Тады сказаў гаспадар вінаградніку: што мне рабіць? Пашлю сына майго ўлюбленага; можа, угледзіўшы яго, паўстыдаюцца.

14 Але вінаградары, убачыўшы яго, разважалі між сабою, кажучы: "гэта наступнік; пойдзем, заб’ем яго, і спадчына яго будзе наша."

15 I, выvвеўшы яго вон з вінаградніку, забілі. Што-ж зробіць з імі гаспадар вінаградніку?

16 Прыvйдзе ды выvгубіць вінаградараў гэных і аддасьць вінаграднік другім. Чуўшыя-ж гэтае сказалі: Хай ня будзе!

17 Але Ён, гляvнуўшы на іх, сказаў: што значыць гэтае напісаньне: камень, каторы адкінулі будаўнічыя, ён жа зрабіўся галавою вугла? (Псал. 117, 22).

18 Усякі, хто ўпадзе на гэты камень, разаб’ецца, а на каго ён упадзе, таго раздавіць.

19 I шукалі ў гэты час архірэі ды кніжнікі, каб налажыць на Яго рукі, але пабаяліся народу, бо зразумелі, што аб іх сказаў гэтую прыповесьць.

20 I, сочачы за Ім, падаслалі хітрых людзей, якія, удаючы праведных, падлавілі-б Яго на якім-небудзь слове, каб выдаць Яго старшынам і ўладзе гаспадаравай.

21 I тыя спыталіся ў Яго: Вучыцель! мы ведаем, што Ты справядліва гаворыш і навучаеш і не глядзіш на аблічча, але запраўдыv шляху Божага вучыш.

22 Ці належыць плаціць падатак кесару, ці не?

23 Але Ён, зразумеўшы хітрасьць іх, сказаў ім: што вы Мяне спакушаеце?

24 Пакажэце Мне дынарыя: чыё на ім аблічча і надпіс? Яны адказалі: кесаравы.

25 Ён жа сказаў ім: дык аддавайце кесарава кесару, а Божае Богу.

26 I не маглі падлавіць Яго на слове перад народам, і, зьдзівіўшыся адказу Яго, замоўклі.

27 Тады прыйшлі некаторыя з садукеяў, ня верачых у ўваскрасеньне, і спыталіся ў Яго:

28 Вучыцель! Майсей напісаў нам, што, калі ў каго памрэ брат, які меў жонку, і памрэ бязьдзетным, то брат ягоны мусіць узяць яго жонку і ажывіць семя брату свайму (Другазак. 25, 5).

29 Было сем братоў; і першы, узяўшы жонку, памер бязьдзетным;

30 узяў тую жонку другі, і той памер бязьдзетным;

31 узяў яе і трэці, таксама й усе сем, і памерлі, не пакінуўшы дзяцей.

32 Пасьля ўсіх памерла й жонка.

33 Дык пры ўваскрасеньні — каторага з іх будзе яна жонкаю? бо сямёра мелі яе жонкаю.

34 І сказаў ім Ісус у адказ: дзеці веку гэтага жэняцца й выходзяць замуж;

35 а стаўшыяся годнымі прыждаць таго веку і ўваскрасеньня з мёртвых ня жэняцца, дый замуж ня выходзяць,

36 і памерці ўжо ня могуць, бо яны роўны ангелам і сыны Бога, раз былі сынамі ўваскрасеньня.

37 А што памершыя ўваскрэснуць, паказаў і Майсей ля купіны, калі зваў Госпада Богам Аўраама і Богам Ізаака і Богам Якава (Вых. 3, 6).

38 Бо-ж ня ёсьць Бог умершых, але жывых: Яму ўсе жывыя.

39 На гэтае некаторыя з кніжнікаў сказалі: Вучыцель! Ты добра сказаў.

40 I ўжо не адважаліся ні аб чым задаваць Яму пытаньні. Ён жа сказаў ім:

41 як кажуць: што Хрыстос ёсьць Сын Давідаў?

42 А сам Давід кажа ў кнізе псальмаў: сказаў Госпад Госпаду майму: сядзі праваруч Мяне,

43 дакуль пакладу ворагаў Тваіх за падножжа ног Тваіх (Пс. 109, 1).

44 Дык Давід Госпадам называе Яго; як жа Ён сын яму?

45 I, калі слухаў увесь народ, Ён сказаў вучням Сваім:

46 сьцеражыцеся кніжнікаў, што любяць хадзіць у даўгіх вопратках; любяць вітаньні на торжышчах, першыя месцы ў школах і першыя месцы на банкетах,

47 што зьядаюць хаты ўдоў і дзеля віду доўга моляцца; яны возьмуць тым цяжэйшае асуджэньне.

010203040506070809101112
131415161718192021222324

 

Разьдзел 21

1 Глянуўшы-ж, убачыў Ён багатых, што клалі ахвяры свае ў скарбніцу;

2 убачыў такжа бедную ўдаву, палажыўшую туды дзьве лепты,

3 і сказаў: запраўды кажу вам, што гэтая бедная ўдава палажыла больш за ўсіх;

4 бо ўсе тыя з лішкаў сваіх клалі ахвяру Богу, яна-ж з беднасьці сваёй палажыла ўвесь пражытак свой, які мела.

5 I, калі некаторыя гаварылі аб царкве, што яна аздоблена дарагімі каменьнямі й дарамі, Ён сказаў:

6 прыдуць дні, калі з таго, што вы тут бачыце, не астанецца каменя на камені; усё будзе разбурана.

7 I спыталіся ў Яго: Вучыцель! калі-ж гэта будзе і якая прымета, калі гэта мусіць стацца?

8 Ён жа сказаў: сьцеражыцеся, каб вас не абаламуцілі, бо многія прыйдуць пад імем Маім, кажучы, што гэта Я; і гэты час блізка. Не хадзеце сьледам іх.

9 Калі-ж пачуеце пра войны і паўстаньні, не палохайцеся, бо гэта мусіць стацца раней, але ня зараз канец.

10 Тады сказаў ім: паўстане народ на народ, і царства на царства;

11 і будзе мясцамі вялікае зямлі трасеньне, і голад, і мор, і страх, і знаменьні з неба вялікія.

12 А перад усім гэтым наложаць на вас рукі і будуць перасьледаваць вас, выдаючы ў школы і вязьніцы, і за імя Маё павядуць прад цароў і валадароў;

13 і станецца гэта дзеля сьвядоцтва вам.

14 Дык пакладзеце сабе ў сэрцах не абдумваць загадзяv, як бараніцца:

15 бо Я дам вам вымову і мудрасьць, якой ня здолеюць пярэчыць, ані змагацца з ёю ўсе ворагі вашыя.

16 I будзеце выvданы і бацькамі і братамі, і сваякамі і сябрамі; і некаторых з вас пазабіваюць;

17 і будуць ненавідзець вас усе за імя Маё;

18 але і волас з галавы вашай не прападзе;

19 цярплівасьцяй вашай спасайце душы вашыя.

20 Калі-ж убачыце Ерузалім акружаны войскам, тады ведайце, што прыйшло спусташэньне яго:

21 і хай тады тыя, што ў Юдэі, бягуць у горы; і хто ў месьце, выходзь з яго; і хто ў ваколіцах, не ўваходзь у яго,

22 бо гэта дні помсты; каб выпаўнілася ўсё напісанае.

23 Гора-ж цяжарным і кормячым грудзьмі ў тыя дні; бо вялікая бяда на зямлі і гнеў на народ гэты:

24 паляvгуць ад вострага мяча, і павядуць іх у палон да ўсіх народаў; і Ерузалім таптацімуць пагане, пакуль не закончацца часыv паганаў.

25 I будуць знаменьні на сонцы і месяцу і зорах, а на зямлі туга ў народаў ад разрухі, і зараве і забушуе мора.

26 I пруцянець будуць людзі ад страху й чаканьня таго, што прыvйдзе на сусьвет, бо сілы нябесныя захістаюцца.

27 I тады ўбачаць Сына Чалавечага, ідучы ў хмары з сілаю і славаю вялікаю.

28 Калі-ж пачне гэтае дзеяцца, тады ўглядайцеся і падніміце галовы вашыя, бо прыбліжаецца адкупленьне вашае.

29 I сказаў ім прыповесьць: глядзіце на смакоўніцу і на ўсе дрэвы:

30 калі яны ўжо распускаюцца, то, бачучы гэта, ведаеце самы, што ўжо блізка лета.

31 Дык такжа, як угледзіце, што і гэнае спаўняецца, ведайце, што блізка царства Божае.

32 Запраўдыv кажу вам: ня пройдзе род гэты, як усё гэнае збудзецца:

33 неба і зямля прамінуць, але словы Мае не прамінуць.

34 Пілнуйцеся-ж, каб сэрцы вашыя не абцяжаліся абжорствам і п’янствам і жыцьцёвымі клапотамі, і каб дзень той не застаў вас неўспадзеўкі.

35 Бо ён, як сетка, пакрые ўсіх, што на абліччы зямлі жывуць.

36 Дык чувайце ўсякі час і маліцеся, каб заслужыць на ўхіленьне ад вас усяго, што станецца, і стануць перад Сынам Чалавечым.

37 Удзень Ён навучаў у царкве; ночы-ж, выходзячы, праводзіў на гарыv, называнай Аліўнаю.

38 I ўвесь народ зраніцы прыходзіў да Яго ў царкву слухаць Яго.

010203040506070809101112
131415161718192021222324

 

Разьдзел 22

1 Надыходзіла-ж сьвята праснакоў, званае Пасха.

2 I шукалі архірэі і кніжнікі, як бы загубіць Яго, бо баяліся народу.

3 Увайшоў жа шатан у Юду, празванага Іскарыётам, аднаго з дванаццацёх;

4 і той пайшоў і гаварыў з архірэямі й начальнікамі, як Яго прадаць ім.

5 Яны-ж узрадаваліся і згодзіліся даць яму грошай;

6 і ён абяцаў і шукаў нагоды, каб выдаць Яго ім і не пры народзе.

7 Прыйшоў жа дзень праснакоў, калі належала рэзаць вялікоднае ягня.

8 I паслаў Ісус Пятра і Іоана, сказаўшы: пайдзеце, прыгатуйце нам есьці пасху.

9 Яны-ж сказалі Яму: дзе скажаш нам прыгатаваць?

10 Ён жа сказаў ім: вось, пры ўваходзе вашым у места, спаткаецца з вамі чалавек, нясучыv збанок вады; пайдзеце за ім у дом, у які ўвойдзе ён,

11 і скажэце гаспадару дому: Вучыцель кажа табе: дзе пакой, у якім бы Мне есьці пасху з вучнямі Маімі?

12 I ён пакажа вам сьвятліцу вялікую, засланую; там прыгатуйце.

13 Яны пайшлі і знайшлі, як сказаў ім, і прыгатавалі пасху.

14 I, як прыйшла гадзіна, Ён сеў за стол, і дванаццаць апосталаў з Ім,

15 і сказаў ім: крэпка зажадалася Мне есьці з вамі гэтую пасху перш, чым маю цярпець мукі.

16 Бо кажу вам, што ўжо ня буду есьці яе, пакуль ня споўніцца ў Царстве Божым.

17 I, узяўшы чару й аддаўшы хвалу, сказаў: вазьмеце гэтае і падзяліце між сабою,

18 бо кажу вам, што ня буду піць ад плоду вінаграднага, пакуль ня прыйдзе Царства Божае.

19 I, узяўшы хлеб і аддаўшы хвалу, паламаў і падаў ім, кажучы: гэта ёсьць Цела Маё, што за вас даецца; рабеце гэта на ўспамін аба Мне.

20 Такжа і чару пасьля вячэры, кажучы: гэтая чара ёсьць новы тэстамант у Маёй крыві, што за вас праліваецца.

21 Ды вось, рука выдаючага Мяне са Мною за сталом;

22 Сын жа чалавечы йдзе паводле таго, што наперад суджана; але гора таму чалавеку, што Яго прадаець.

23 I яны пачалі пытацца адзін у аднаго: хто гэта з іх меўся ўчыніць гэтае?

24 Узьнялася-ж і спрэчка між імі, хто з іх павінен лічыцца большым.

25 Ён жа сказаў ім: цары народаў пануюць над імі, і валадары іх дабрадзеямі называюцца,

26 вы-ж ня гэтак: але большы сярод вас станься як меншы, і правадыр — як слуга.

27 Бо хто большы: той, што сядзіць за сталом, ці той, што паслугуе? Ці не супачываючы? А я сярод вас, як паслугуючы.

28 Але вы выvтрывалі са Мною ў спакушэньнях Маіх,

29 і Я адказваю вам Царства, як Мне адказаў Ацец Мой,

30 каб вы елі й пілі за сталом Маім у царстве Маім; і пасяvдзеце на пасадах судзіць дванаццаць кален Ізраілявых.

31 I сказаў Госпад: Сымон, Сымон! вось шатан пажадаў вас, каб прасеіваць, як пшаніцу;

32 але Я маліўся за цябе, каб не паменшала вера твая; і ты некалі, навярнуўшыся, умацуй братоў тваіх.

33 Той жа адказаў Яму: Госпадзе! з Табою я гатоў ісьці і ў вязьніцу і на смерць!

34 Але Ён сказаў: кажу табе, Пётр, не прапяе певень сягоньня, як ты тройчы адрачэшся, што знаеш Мяне.

35 I сказаў ім: калі пасылаў Я вас без мяшка й бяз торбы і без абутку, ці мелі вы ў чым недастатак? Яны адказалі: ні ў чым.

36 Тады Ён сказаў ім: але цяпер, хто мае мяшок, той вазьмі яго, таксама й торбу; а ў каго няма, прадай вопратку сваю і купі меч;

37 бо кажу вам, што павінна выvпаўніцца на Мне тое, што напісана: і да злачынцаў залічаны. Бо ўсё аба Мне спаўняvецца (Ісая 53, 12).

38 Яны сказалі: Госпадзе! вось тут два мячы! Ён сказаў ім: даволі!

39 I, выйшаўшы, пайшоў, як звычайна, на гару Аліўную; за Ім пайшлі і вучні Яго.

40 Прыйшоўшы-ж на месца, сказаў ім: маліцеся, каб не папасьці ў спакушэньне.

41 I Сам адыйшоў ад іх, як кінуць камень, і, укленчыўшы, маліўся,

42 кажучы: Ацец, калі Твая воля, пранясі чару гэтую міма Мяне, але не Мая воля, але Твая няхай станецца.

43 Зьявіўся-ж Яму ангел з неба, узмацоўваючы Яго,

44 і ў барацьбе сьмяротнай пільней маліўся, і быў пот Яго, як каплі крыві, падаючы на зямлю.

45 Устаўшы ад малітвы, Ён прыйшоў да вучняў сваіх і знайшоў іх сьпячымі ад гора,

46 і сказаў ім: што вы сьпіцё? Устаньце і маліцеся, каб не папасьці ў спакушэньне.

47 Яшчэ Ён гаварыў, аж вось народ, а наперадзе ішоў адзін з дванаццацёх, званы Юда, і ён падыйшоў да Ісуса, каб пацалаваць Яго.

48 Ісус жа сказаў яму: Юда! пацалункам Сына Чалавечага прадаеш?

49 Быўшыя-ж з Ім, бачучы, да чаго даходзе, сказалі: Госпадзе! ці ня ўдэрыць нам мячом?

50 I адзін з іх удэрыў слугу архірэйскага і адсек яму правае вуха.

51 Тады Ісус сказаў: пакіньце, даволі. I, дакрануўшыся да вуха яго, аздаравіў яго.

52 Архірэям жа і начальнікам царквыv і старшыvнам, сабраўшымся проці Яго, сказаў Ісус: быццам на разбойніка выйшлі вы з мячамі ды каламі, каб узяць Мяне.

53 Кожны дзень бываў Я з вамі ў царкве, і вы не падымалі на Мяне рук; але цяпер ваш час і ўлада цемры.

54 I, узяўшы Яго, павялі і прывялі ў дом архірэя. Пётр жа ішоў здалёк.

55 Калі-ж распалілі агонь сярод двара ды паселі разам, сеў і Пётр між імі.

56 Адна служанка, убачыўшы яго седзячы ля вагня і паўглядаўшыся на яго, сказала: і гэты быў з Ім.

57 Але ён адрокся ад Яго, сказаўшы: Жанчына! я ня ведаю Яго.

58 I неўзабаве другі, убачыўшы яго, сказаў: і ты з іх. Але Пётр сказаў: не, чалавеча!

59 I, як прайшла з гадзіна часу, яшчэ нехта настайваў: запраўдыv, і гэты быў з Ім, бо ён Галілеянін.

60 Але Пётр сказаў: Чалавеча, ня ведаю, што ты гаворыш. I ў той жа час, калі ён яшчэ гаварыў, прапяяў певень.

61 Тады Госпад, азірнуўшыся, паглядзеў на Пятра, і ўспомніў Пётр слова Госпада, як Ён сказаў яму: перш, чым прапяе певень, тройчы адрачэшся ад Мяне.

62 I, выйшаўшы вон, горка заплакаў.

63 І людзі, трымаўшыя Ісуса, зьдзекаваліся над Ім і білі Яго;

64 і, накрыўшы Яго, білі Яго па абліччу і пыталіся ў Яго: прароч, хто ўдэрыў Цябе?

65 I шмат другога, лаючы, гаварылі на Яго.

66 Калі-ж настаў дзень, сабраліся старшыvны народу і архірэі і кніжнікі і ўвялі Яго ў свой сынэдрыон,

67 кажучы: ці Ты Хрыстос? скажы нам. Ён сказаў ім: калі скажу вам, вы не паверыце;

68 калі-ж і Я спытаюся ў вас, ня будзеце адказваць Мне і ня звольніце Мяне.

69 Адгэтуль Сын Чалавечы сядзе праваруч сілы Божай.

70 I сказалі ўсе: дык ты Сын Божы? Ён адказаў ім: вы кажаце, што Я.

71 Яны-ж сказалі: якое яшчэ трэба нам сьвядоцтва? бо-ж мы самы чулі з вуснаў Яго.

010203040506070809101112
131415161718192021222324

 

Разьдзел 23

1 I паднялася ўся грамада іх, і павялі Яго да Пілата,

2 і пачалі абвінавачываць Яго, кажучы: Яго знайшлі мы, што псуе народ наш і забараняе плаціць падатак кесару, называючы Сябе Хрыстом-Царом.

3 Пілат спытаўся ў Яго: Ты цар Юдэйскі? Ён сказаў яму ў адказ: ты кажаш.

4 Пілат сказаў архірэям і народу: я не знаходжу ніякае віны ў гэтым Чалавеку.

5 Але яны настайвалі, кажучы, што Ён бунтуе народ, вучачы па ўсёй Юдэі, пачынаючы ад Галілеі да гэтага месца.

6 Пілат, пачуўшы пра Галілею, спытаўся: ці-ж Ён Галілеянін?

7 I, даведаўшыся, што Ён з краіны Ірадавай, паслаў Яго да Ірада, які ў тыя дні быў таксама ў Ерузаліме.

8 Ірад, угледзіўшы Ісуса, вельмі ўцешыўся, бо даўно жадаў бачыць Яго, бо шмат чуў аб Ім і спадзяваўся, што Ён учыніць нейкае знаменьне.

9 I пытаўся ў Яго многімі словамі, але Ён нічога не адказаў яму.

10 Архірэі-ж і кніжнікі стаялі, заўзята абвінавачываючы Яго.

11 Ірад жа з жаўнерамі сваімі, зьняважыўшы Яго і насьмяяўшыся над Ім, адзеў Яго ў сьветлую вопратку і адаслаў назад да Пілата.

12 I сталіся ў той дзень Пілат і Ірад прыvяцелямі сабе, бо раней былі ў непрыязьні між сабою.

13 Пілат жа, склікаўшы архірэяў ды начальнікаў і народ,

14 сказаў ім: вы прывялі да мяне чалавека гэтага, які псуе народ; і вось я, пры вас пытаючы, не знайшоў чалавека гэтага вінаватым ні ў чым тым, у чым вы абвінавачваеце Яго;

15 і Ірад таксама, бо я яму пасылаў Яго, і нічога ня знойдзена ў Ім, дастойнага сьмерці;

16 дык вось, пакараўшы Яго, звольню.

17 Яму-ж трэба было дзеля сьвята звольніць ім аднаго вязьня.

18 Але ўвесь народ пачаў крычаць: Вазьмі Яго! адпусьці нам Варавву!

19 Варавва быў пасаджаны ў вязьніцу за паднятае ім у месьце паўстаньне і забойства.

20 Пілат ізноў прамовіў, хочучы адпусьціць Ісуса.

21 Але яны крычалі: распні, распні Яго!

22 Ён трэці раз сказаў ім: Што-ж благога ўчыніў Ён? Нічога, заслугоўваючага сьмерці, я не знайшоў у Ім; дык вось, пакараўшы Яго, звольню.

23 Але яны далей з вялікім крыкам дамагаліся, каб Яго ўкрыжавалі. I перамог крык іх і архірэяў.

24 I Пілат прысудзіў, каб сталася па просьбе іх.

25 I звольніў ім пасаджанага за бунт і забойства ў вязьніцу, каго яны прасілі, а Ісуса выдаў на іх волю.

26 I, як вялі Яго, то, узяўшы нейкага Сымона Кірэнэйца, што йшоў з поля, узвалілі на яго крыж, каб нёс за Ісусам.

27 І йшло за Ім вялікае множства народу і жанчын, якія плакалі й галасілі па Ім.

28 Ісус жа, зьвярнуўшыся да іх, сказаў: дочкі Ерузалімскія! ня плачце па Мне, але плачце па сабе і па дзецях вашых;

29 бо падыходзяць дні, калі скажуць: шчасьлівыя няплодныя і чэравы, што не раджалі, і грудзі, што не кармілі.

30 Тады пачнуць гаварыць горам: "упадзіце на нас", і ўзгоркам: "пакрыйце нас!"

31 бо калі зялёнаму дрэву гэтае робяць, то з сухім што станецца?

32 Вялі з Ім на сьмерць і двох ліхадзеяў.

33 I, калі прыйшлі на месца, называнае Чараповае, там укрыжавалі Яго й ліхадзеяў, аднаго па правы, а другога па левы бок.

34 Ісус жа сказаў: Ацец, даруй ім, бо ня ведаюць, што робяць. I дзялілі адзежы Яго, кідаючы жэрабе.

35 I стаяў народ і глядзеў. Насьмяхаліся-ж разам з імі й начальнікі, кажучы: другіх спасаў, няхай жа Сябе Самога спасе, калі Ён Хрыстос, выбранец Божы.

36 Таксама й жаўнеры лаялі Яго, падыходзячы й падносячы воцат,

37 і казалі: калі Ты Цар Юдэйскі, спасі Сябе Самога.

38 I быў над Ім надпіс, напісаны словамі грэцкімі, рымскімі й жыдоўскімі: гэты ёсьць Цар Юдэйскі.

39 Адзін з павешаных ліхадзеяў зьняважаў Яго, кажучы: калі Ты Хрыстос, спасі Сябе і нас.

40 Другі-ж, наадварот, сунімаў Яго ды гаварыў: ці-ж ты не баішся Бога, калі й сам засуджаны на тое-ж?

41 I мы засуджаны справядліва, бо мы дасталі тое, чаго варты нашы ўчынкі; а Ён нічога благога не зрабіў.

42 I сказаў Ісусу: успомні аба мне, Госпадзе, калі прыйдзеш у Царства Тваё!

43 I сказаў яму Ісус: Запраўдыv кажу табе: сяньня-ж будзеш са Мною ў раю.

44 Было-ж каля шостае гадзіны дня, і сталася цемра па ўсёй зямлі да гадзіны дзявяvтае:

45 і памеркла сонца, і заслона ў царкве разарвалася пасярэдзіне.

46 Ісус, загаласіўшы моцным голасам, сказаў: Ацец, у рукі Твае аддаю дух Мой. I, сказаўшы гэтае, аддаў дух.

47 Сотнік жа, бачучы здарыўшаеся, славіў Бога й казаў: запраўдыv, чалавек гэты быў праведнік.

48 I ўвесь народ, што прыйшоў паглядзець на гэта, бачучы здарыўшаеся, варочаўся, б’ючыся ў грудзі.

49 Усе-ж, знаўшыя Яго, і жанчыны, што йшлі за Ім з Галілеі, стаялі здалёк і глядзелі на гэтае.

50 Тады нехта на імя Язэп, сяvбра рады, чалавек добры і справядлівы

51 (ён ня прымаў учасьця ў радзе і паступку яе), родам з Арыматэі, места Юдэйскага, які таксама ждаў Царства Божага,

52 прыйшоў да Пілата і прасіў Цела Ісусавага;

53 і, зьняўшы Яго, абвіў плашчаніцаю і палажыў Яго ў гробе, высечаным у скале, дзе яшчэ ніхто ня быў пакладзены.

54 Дзень той быў пятніца, і надыходзіла субота.

55 I жанчыны, што прыйшлі з Ісусам з Галілеі, пайшлі і глядзелі магілу і як клалі цела Яго;

56 вярнуўшыся-ж прыгатавалі пахі і масьці; і ў суботу супачывалі паводле прыказаньня.

010203040506070809101112
131415161718192021222324

 

Разьдзел 24

1 У першы-ж дзень тыдня, вельмі рана, нясучыv прыгатаваныя пахі, прыйшлі яны да магілы і разам з імі некаторыя другія;

2 але знайшлі камень адвалены ад магілы.

3 I ўвайшоўшы не знайшлі Цела Госпада Ісуса.

4 I сталася, як зьняла іх ад гэтага трывога, зьявіліся перад імі два чалавекі ў бліскучым адзеньні.

5 Калі-ж ад страху скланілі яны абліччы свае да зямлі,— тыя сказалі ім: што вы шукаеце жывога між памершымі?

6 Яго няма тут: Ён ускрос; прыпомніце, як Ён казаў вам, калі быў яшчэ ў Галілеі,

7 мовячы, што Сын Чалавечы мусіць быць выvданы ў рукі людзей грэшных і будзе расьпяты, а на трэці дзень уваскрэсьне.

8 I ўспомнілі яны словы Яго,

9 і, вярнуўшыся ад магілы, апавясьцілі адзінаццацёх і ўсіх другіх аб гэтым.

10 Былі-ж гэта Марыя Магдаліна і Іоанна і Марыя, маці Якава, і другія з імі, што сказалі аб гэтым Апосталам.

11 І здаліся ім словы іх пустымі, і не паверылі ім.

12 Але Пётр, устаўшы, пабег да гробу і, нахіліўшыся, убачыў толькі ляжаўшую тканіну і пайшоў назад, дзіўлючыся сам у сабе з стаўшагася.

13 У той жа дзень двое з іх ішлі ў сяло, што ў шэсьцьдзесяцёх стадыях ад Ерузаліму, званае Эмаус,

14 і гутарылі між сабою аб усіх гэтых здарэньнях.

15 І сталася, як гутарылі яны ды разважалі між сабою, вось Сам Ісус, падыйшоўшы, пайшоў з імі;

16 але вочы іх былі стрыманы, дык не пазналі Яго.

17 Ён жа сказаў ім: аб чым гэта вы разважаеце між сабою, і чаго вы засмучоны?

18 Адзін з іх, на імя Кляопа, сказаў Яму ў адказ: ці-ж ты адзін з прыйшоўшых у Ерузалім ня ведаеш, што сталася ў ім у гэтыя дні?

19 I сказаў ім: аб чым? Яны сказалі Яму: што было з Ісусам Назаранінам, Каторы быў прарок, моцны ў дзеле і слове перад Богам і ўсім народам;

20 як выдалі Яго архірэі ды начальнікі нашыя на прысуд сьмяротны і раскрыжавалі Яго?

21 А мы спадзяваліся, што Ён ёсьць Той, што павінен збавіць Ізраіля; а да ўсяго гэтага вось ужо трэці дзень сяньня, як тое сталася,

22 але некаторыя жанчыны з нашых абаламуцілі нас: яны былі раніцай ля магілы

23 і не знайшлі цела Яго і, прыйшоўшы, сказалі, што яны бачылі, як зьявіліся Ангелы, якія кажуць, што Ён жывыv;

24 і пайшлі некаторыя з нашых да магілы і знайшлі так, як і жанчыны казалі, але Яго ня бачылі.

25 Тады Ён сказаў ім: О, бязмысныя і ляныя сэрцам паверыць усяму, што прарочылі прарокі!

26 Ці-ж ня гэтак і трэба было цярпець Хрысту і ўвайсьці ў славу Сваю?

27 I, пачаўшы ад Майсея, з усіх прарокаў выясьняў ім усё напісанае аб Ім.

28 I падыйшлі яны да таго сяла, куды йшлі; і Ён паказаў ім від, што хоча йсьці далей;

29 але яны затрымлівалі Яго, кажучы: застанься з намі, бо дзень ужо схіліўся да вечара. I Ён увайшоў і застаўся з імі.

30 I, калі Ён сядзеў за сталом з імі, то, узяўшы хлеб, багаславіў, паламаў і падаў ім.

31 I тады адчыніліся ў іх вочы, і яны пазналі Яго; але Ён стаўся нявідным для іх.

32 I яны сказалі адзін аднаму: ці-ж не гарэла ў нас сэрца нашае, калі Ён гаварыў да нас у дарозе і калі выясьняў Пісаньне?

33 I, устаўшы ў той жа час, вярнуліся ў Ерузалім і знайшлі разам адзінаццаць Апосталаў і быўшых з імі,

34 якія гаварылі, што Госпад запраўды ўваскрос і зьявіўся Сымону.

35 I яны расказвалі, што здарылася ў дарозе, і як пазналі Яго ў ламаньні хлеба.

36 Калі-ж яны гэтак гаварылі, Сам Ісус стануў сярод іх і сказаў ім: мір вам!

37 Яны, здумеўшыся і спалохаўшыся, падумалі, што відзяць духа

38 але Ён сказаў ім: чаго здумеліся? і чаму такія думкі ўваходзяць у сэрцы вашыя?

39 Паглядзеце на рукі Мае і на ногі Мае: гэта Я Сам; ашчупайце Мяне й разгледзьце, бо дух цела і касьцей ня мае, што, як бачыце, Я маю.

40 I, сказаўшы гэтае, паказаў ім рукі і ногі.

41 Калі-ж яны ад радасьці яшчэ ня верылі і дзівіліся, Ён сказаў ім: ці ёсьць у вас тут якая ежа?

42 Яны падалі Яму частку печанай рыбы й сотавага мёду.

43 I, узяўшы, еў перад імі.

44 I сказаў ім: вось тое, аб чым Я вам гаварыў, яшчэ як быў з вамі: што павінна выпаўніцца ўсё, напісанае аба Мне ў законе Майсеявым і ў прароках ды псальмах.

45 Тады расчыніў ім розум дзеля зразуменьня Пісаньня.

46 I сказаў ім: так напісана і так належала цярпець Хрысту і ўваскрэснуць з умершых на трэці дзень,

47 і прапаведывацца ў імя Яго пакаяvньню ды адпушчэньню грахоў ува ўсіх народах, пачынаючы ад Ерузаліму;

48 вы-ж сьведкі гэтага;

49 і вось Я пасылаю абяцанае Айцом Маім на вас; вы-ж аставайцеся ў месьце Ерузаліме, дакуль не адзенецеся сілаю звыш.

50 I вывеў іх з места да Віфаніі і, падняўшы рукі Свае, багаславіў іх.

51 I сталася, як багаславіў іх, стаў аддаляцца ад іх і ўзнасіцца на неба.

52 I яны пакланіліся Яму і вярнуліся ў Ерузалім з вялікаю радасьцяй,

53 і былі ўсьцяж у царкве, славячы і хвалючы Бога. Амін.


Вярнуцца назад