Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » 30 жніўня - Пасьвяцьце Адсячэньня, сьв. біскупаў Аляксандра, Яна і Паўла Новага


 

 

30 жніўня - Пасьвяцьце Адсячэньня, сьв. біскупаў Аляксандра, Яна і Паўла Новага

Літургія

Трапары:

Трапар Прадвесьніка (тон 2). Праведніка ўспамінаем ...

Трапар сьвятых (тон 4). Божа айцоў нашых ...

Кандак сьвятых (тон 8). Вы, слаўныя, загарэліся палымянай любоўю Хрыстоваю і ўсклалі на сябе Ягонае ярмо – пачэсны крыж, – і, як пераймальнікі Ягонага жыцьця сталіся ўдзельнікамі Божай славы. Дзеля гэтага, Аляксандар блаславёны, разам з цудоўным Янам і Паўлам слаўным, маліцеся нястомна за душы нашыя.

Кандак Прадвесьніка (тон 4). Ірад зрабіў беззаконны ўчынак, калі падараваў жанчыне пачэсную галаву тваю, Прадвесьнік. Мы, пакланяемся ёй сёньня і радуемся; а Ірадыяда плача наўзрыд, і з ёю Ірад і тая, што танцавала.


Пракімен (Пс 115:6,3). Дарагая ў вачох Госпада сьмерць сьвятых Яго.

Верш. Чым адплачу Госпаду за ўсе дабрадзействы Яго?


Апостал: Гэб 13:17-21


Алілуя (Пс 131:9,13). Сьвятары Твае апрануцца ў справядлівасьць і сьвятыя Твае ў радасьці жыць будуць.

Верш. Госпад выбраў Сыён, захацеў мець яго жыльлём сабе.


Евангельле: Мц 5:14-19


Прычасьнік. Памяць праведніка жыць будзе вечна, благое весткі ён не збаіцца. Алілуя, алілуя, алілуя.


Папярэдняя старонка | Старонка 2 з 2
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст