Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Сьвятая Эванэлія Езуса Хрыста паводле Матэуша


 

 

Сьвятая Эванэлія Езуса Хрыста паводле Матэуша

Уступ0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28


Езус заахвочвае да чуйнасьці. Прыповесьць аб дзесяці дзяўчатах

РАЗДЗЕЛ 25

1 Тады падобнае будзе каралеўства нябеснае да дзесяці дзяўчат, якія, узяўшы свае сьветачы, выйшлі насустрэч маладому і маладой. 2 Пяць-жа з іх было неарзумных, а пяць разумных. 3 Але пяць неарзумных, узяўшы сьветачы, не ўзялі з сабою алівы, 4 а разумныя ўзялі алівы ў пасудзіны свае з сьветачамі. 5 Калі-ж малады замарудзіў, задрамалі ўсе і паснулі. 6 Але ўпоўнач узьняўся крык: вось малады ідзе, выходзьце насустрач яму! 7 Тады ўсталі гэныя ўсе дзўчаты і наладзілі свае сьветачы. 8 Неразумныя-ж сказалі мудрым: Дайце нам вашай алівы, бо сьветачы нашыя гаснуць. 9 Адказалі разумныя, кажучы: Каб часам не хваціла нам і вам, ідзеце лепш да прадаўцоў і купеце сабе. 10 Калі-ж яны пайшлі купляць, прыйшоў малады, і каторыя былі гатовыя, увайшлі з ім на вясельле і былі зачынены дзьверы. 11 Уканцы-ж прыйшлі і другія дзяўчаты, кажучы: Пане, Пане, адчыні нам! 12 Але ён, адказваючы, сказаў: Сапраўды кажу вам, я ня знаю вас.

13 Дык чуйце, бо ня ведаеце дня ані гадзіны.

Прыповесьць аб дзесяці талентах

14 Бо так як чалавек, ад'язджаючы, паклікаў сваіх слуг і перадаў ім сваё дабро. 15 І даў аднаму пяць талентаў, другому-ж два, а іншаму адзін, кожнаму паводле яго сілы, і зараз ад'ехаў. 16 Той-жа, што дастаў пяць талентаў, пайшоў, зарабляў на іх і здабыў яшчэ пяць. 18 А той, што дастаў адзін, пайшоўшы, закапаў у зямлю і схаваў грошы пана свайго. 19 Пасьля-ж доўгага часу вярнуўся пан гэных слуг і зрабіў з імі разрахунак. 20 І прыступіўшы, каторы быў дастаў пяць талентаў, прынёс другія пяць талентаў, кажучы: Пане, ты мне даў пяць талентаў, вось я здабыў другія пяць. 21 Сказаў яму пан ягоны: Добра, слуга добры і верны, таму што ты быў верны над малым, над многім цябе пастаўлю, увайдзі ў радасьць пана твайго. 22 Прыступіў-жа і той, што дастаў два таленты і сказаў: Пане, ты мне даў два таленты, вось я здабыў яшчэ два. 23 Сказаў яму пан ягоны: Добра, слуга добры і верны, таму што ты быў верны над малым, над многім цябе пастаўлю, увайдзі ў радасьць пана твайго. 34 А прыступіўшы і той, што дастаў адзін талент, сказаў: Пане, я ведаю, что ты чалавек срогі: жнеш, дзе не пасеяў і зьбіраеш, дзе не разсыпаў. 25 І я, баючыся, пайшоў і схаваў талент твой у зямлю, вось маеш, што тваё. 26 Адказваючы-ж пан ягоны сказаў яму: Слуга благі і лянівы! Ты ведаў, што я жну, дзе ня сеяў, і зьбіраю, дзе не разсыпаў. 27 Дык трэба было табе аддаць мае грошы банкірам і я, вярнуўшыся, узяў-бы што маё з прыбыткам. 28 Дык вазьмеце ад яго талент і дайце таму, што мае дзесяць талентаў. 29 Бо кожнаму, хто мае, будзе дадзена і будзе мець дастатак, а ў таго, хто ня мае, будзе аднята ў яго і тое, што ён, здаецца, мае. 30 А некарыснага слугу выкіньце ў вонкавую цемру, там будзе плач і скрыгот зубоў.

Апісаньне Апошняга суду

31 Калі-ж прыйдзе Сын чалавечы ў славе сваей і ўсе анёлы з ім, тады сядзе на пасадзе славы сваей, 32 і зьбяруцца перад ім усе народы, і аддзеліць іх адных ад другіх, як пастыр аддзяляе авец ад казлоў, 33 і паставіць авец-то па правай руцэ сваей, а казлоў па левай.

34 Тады скажа Кароль тым, што направа ад яго будуць: Прыйдзеце, багаслаўленыя Айца майго, атрымаеце каралеўства, прыгатаванае вам ад закладзін сьвету. 35 Бо я быў галодны і вы далі мне есьці; быў засьмягшы і вы далі мне піць; быў гасьцём і вы прынялі мяне; 36 нагім і вы прыадзелі мяне; хворым і вы адведалі мяне; быў у вастрозе і вы прыйшлі да мяне. 37 Тады адкажуць яму справядлівыя, кажучы: Пане, калі мы бачылі цябе галодным і накармілі цябе, засьмягшы і далі табе піць? 38 Калі-ж мы бачылі цябе гасьцём і прынялі цябе, нагім і прыадзелі цябе? 39 Або калі мы бачылі цябе хворым, або ў вастрозе і прыйшлі да цябе? 40 І адказваючы Кароль скажа ім: Сапраўды кажу вам, сколькі вы зрабілі аднаму з гэтых братоў маіх найменшых, мне зрабілі.

41 Тады скажа і тым, што налева будуць: Ідзеце ад мяне праклятыя ў вагонь вечны, каторы ёсьць прыгатаваны д'яблу і анёлам яго. 42 Бо я быў галодны і вы не далі мне есьці, быў засьмягшы і вы не далі мне піць, 43 быў гасьцём і вы не прынялі мяне, хворым і ў вастрозе і вы не адведалі мяне. 44 Тады адкажуць яму і тыя, кажучы: Пане, калі мы цябе бачылі галодным, або засьмягшым, або гасьцём, або нагім, або хворым, або ў вастрозе і не паслухалі цябе? 45 Тады адкажа ім, кажучы: Сапраўды кажу вам, сколькі разоў вы ня ўчынілі аднаму з гэтых найменшых, вы і мне ня ўчынілі. 46 І пойдуць гэтыя на муку вечную, а справядлівыя ў жыцьцё вечнае.

 

 

----------------------------------

25 Р.

1 Шлюб у жыдоў складаўся з умовы, зробленай паміж маладым і маладой у прысутнасьці сьведак. Ад гэтай умовы яны ўжо былі мужам і жонкай. Аднак праз нейкі час маладая аставлася ў доме сваіх бацькоў, адкуль забіраў яе малады з асбліваю цэрэмоніяй і пераводзіў яе ў свой дом. Калі вясельле ўжо прыбліжалася да вёскі маладога, дзяўчаты з тае вёскі выходзілі з сьветачамі (калі гэта было вечарам) на спатканьне маладой пары і былі прошаны разам з усімі на вясельле. Гэты вясельны абрад Хрыстус прадстаўляе ў прыповесьці.

3 Сьветачы гэныя мелі форму лодачкі з накрыўкай. У лодачку налівалі алівы, упраўлялі з аднаго канца кноцік, а за другі дзяржалі і гэтак сьвяцілі.

13 Маладым тут ёсьць Хрыстус, а маладою - Касьцёл ягоны, дзесяць дзяўчат - гэта хрысьціяне, а вясельле - радасьць у небе. Каб папасьці на гэтае вясельле, трэба чуйнасьці і добрых чынаў ("алівы"), хто гэтага ня мае, будзе адкінуты.

29 Хто верна служыць Богу, той атрымлівае ад яго ўсё новыя ласкі, а хто жыве ў ляніўстве і нядбаласьці, той траціць памалу ласкі Божыя, а часам заслужыць і на гнеў Божы.

31 Гэтым пасадам (тронам) магчыма будзе воблак.

34 Кароль - гэта Хрыстус.

35 Хрыстус вымагае ад людзей добрых учынкаў, бо ад гэтых учынкаў залежыць нагарода ў небе. На гэтым месцы Хрыстус дзеля прыкладу падае цэлы рад добрых учынкаў, прадусім тых, каторыя адносяцца да міласэрдзя і любові бліжняга, бо ў любові бліжняга (практычна бяручы), зьмяшчаюцца ўсе прыказаньні Божыя.

41 Хрыстус падае тут і кару пекла: утрату Бога і кару агню, хоць не такога як тут на зямлі. Агонь будзе мучыць душы праз нейкую сувязь з душою (так як і цяпер калі цярпіць цела, то цярпіць і злучаная з целам душа. Так і агонь будзе злучаны з душою, асуджанай на кару пекла).

Анёлы тутака - гэта ўсе пасланцы і слугі д'ябла.

45 Калі за адно занядбаньне добрых чынаў Хрыстус будзе гэтак моцна караць, то што гаварыць аб дакананьні злых чынаў!

Хрыстус прадстаўляе тутака апошні суд у форме гутаркі, якая будзе адбывацца паміж судзьдзёю і абвінавачанымі. Сапраўды-ж гэты суд адбудзецца спосабам болей духовым: Хрыстус пры помачы надпрыроднага сьвятла асьвеціць розум кожнага чалавека, так што кожны пазнае ўміг усе свае грахі, дакананыя думкай, словам і чынам і разам з гэтым пазнае, на што ён заслужыў.

46 Хто можа памагчы бліжняму у цяжкім палажэньні і ня хоча, той цяжка абражае Бога і заслужвае на вечнае асуджэньне ў пекле.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст