Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Сьвятая Эванэлія Езуса Хрыста паводле Матэуша


 

 

Сьвятая Эванэлія Езуса Хрыста паводле Матэуша

Уступ0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28


РАЗДЗЕЛ 4

1 Тады Езус быў заведзены Духам у пустыню, каб быў спакушваны д'яблам. 2 А калі прапасьціў сорак дзён і сорак ночаў, потым пачуў голад. 3 І прыступіўшы спакусьнік сказаў яму: Калі ты Сын Божы, скажы, каб гэтыя каменьні сталіся хлебам. 4 Ён, адказваючы, сказаў: Напісана ёсьць: "Не адным хлебам жыве чалавек, але кожным словам, якое выходзіць з вуснаў Божых" (Пт. Пр. 8, 3). 5 Тады ўзяў яго д'ябал у сьвяты горад і паставіў яго на крыле сьвятыні 6 і сказаў яму: Калі ты Сын Божы, кінься ўніз; бо ёсьць напісана: "Што анёлам сваім загадаў аб табе і на руках панясуць цябе, каб часам ня ўдарыў аб камень нагі сваей" (Пс. 90, 11-12). 7 Сказаў яму Езус: Такжа напісана ёсьць: "Не спакушай Пана Бога твайго" (Пт. Пр. 6, 16). 8 Ізноў узяў яго д'ябал на гару вельмі высокую і паказаў яму ўсе каралеўствы сьвету і іх славу 9 і сказаў яму: Усё гэтае дам табе, калі ўпаўшы паклонісься мне. 19 Тады сказаў яму Езус: Адыйдзі шатане! Бо ёсьць напісана: "Пану Богу твайму кланяйся і яму аднаму служы" (Пт. Пр. 6, 13). Тады пакінуў яго д'ябал - і вось анёлы прыступілі і паслугавалі яму.

Езус ідзе ў Галілею і жыве ў Капарнаум

12 Калі-ж Езус пачуў, што Ян быў выданы, адыйшоў у Галілею 13 і, пакінуўшы места Назарэт, прыйшоў і асеў у Капарнауме прыморскім, у граніцах Забулон і Нэфталім, 14 каб споўнілася, што было сказана праз Ізаія прарока (9, 1-2): 15 "Зямля Забулон і зямля Нэфталім, дарога прыморская за Ярданам, Галілея паганская і 16 Народ, каторы сядзеў у цемры, угледзеў сьвятло вялікае і тым, што сядзелі ў краіне ценю сьмерці, узыйшла яснасьць". 17 З таго часу пачаў Езус абвяшчаць і казаць: пакутуйце, бо прыблізілася каралеўства нябеснае.

Пакліканьне першых апосталаў

18 А праходзячы каля мора Галілейскага, Езус убачыў двух братоў: Сымона, каторага завуць Пятром, і Андрэя, ягонага брата, закідаючых сеці ў мора, бо былі рыбакамі 19 і сказаў ім: Ідзеце за мной і я зраблю вас рыбакамі людзей. 20 І яны зараз-жа, пакінуўшы сеці, пайшлі за ім. 21 А ідучы адтуль далей, убачыў двух другіх братоў: Якуба Зэбэдэявага і Яна, брата ягонага, з Зэбэдэям іхным бацькам у лодцы правячых свае сеці, і паклікаў іх. 22 А яны зараз-жа, пакінуўшы сеці і бацьку, пайшлі за ім. 23 І абходзіў Езус усю Галілею, навучаючы ў іхных бажніцах і абвяшчаючы эванэлію каралеўства і аздараўляючы ўсякую хваробу і ўсякую немач у народзе. 24 І разыйшлася вестка аб ім па ўсей Сырыі і прыносілі да яго ўсіх нядужых, апанаваных рознымі хваробамі і болямі, і маючых нячыстых, і лунатыкаў, і спаралізаваных і аздаравіў іх. 25 І ішлі за ім вялікія грамады з Галілеі, і Дэкаполу, і з Ерузаліму, і з Юдэі, і з-за Ярдану.

 

 

----------------------------------

4 Р.

1 Пустыня гэтая, паводле старадаўных пераказаў, ляжыць паміж Ерыхонам і Ерузалімам, дзе шмат ёсьць бязьлюдных горных верхавін.

Хрыстус быў заведзены туды Духам сьв., які быў зьявіўшыся ў часе хросту. Д'ябал прыступіў да Езуса ў выглядзе чалавечым.

Праз кушэньне ад д'ябла Хрыстус хацеў нас павучыць, як мы маем перамагаць пакусы, бо ніхто ня ёсьць вольны ад спакушэньня. Разам з гэтым Хрыстус паказаў, што ён вышэйшы за ўсе д'ябэльскія спакушэньні.

2 Хрыстус праз 40 дзён і 40 начэй, будучы ў захопленьні і малітве, не адчуваў голаду, потым аднак людзкая натура Хрыста захацела есьці, а як была аслабеўшы, дала аказію д'яблу да спакушаньня яе праз найчасьцейшыя пажаданьні людзкія: ежы, славы і ўлады.

3-4 Д'ябал хацеў даведацца, ці Езус ёсьць сапраўды Мэсыяш і Сын Божы. Да кушэньня д'ябал падходзіць умела: галоднаму спачатку гаворыць аб хлебе. - Але Езус адказвае яму, што чалавеку патрэбен да жыцьця ня толькі хлеб, але і слова Божае.

5 Сьвятым горадам тут называецца Еразулім.

6 Д'ябал спакушае Езуса славай перад людзьмі: калі ён скочыць з вярху сьвятыні і нічога яму ня станецца, то народ адразу можа прызнаць яго за Мэсыяша. Бо жыды прадстаўлялі Мэсыша як магутнага валадара, каторы прыйдзе проста з неба, несены на руках анёлаў. Аднак Хрыстус адкідае і гэту пакусу, каб не пацьвярджаць памылковага пагляду народу на Мэсыяша.

12 Завідлівыя фарызэі выдалі сьв. Яна ў рукі Гэрада Антыпы (сына Гэрада В., які забіваў дзеткі ў Бэтлееме). Гэрад Антыпа панаваў над Галілеяй і Пэрэяй.

14 У Назарэце Езуса не прынялі, а навет хацелі яму сьмерць зрабіць, дзеля гэтага Езус выбірае сябе на сялібу горад Капарнаум. У Капарнауме, як у большым горадзе, зыходзіліся дарогі з усяго краю і была лепшая магчымасьць пашыраць навуку аб валадарстве Божым.

15 У Галілеі жыло тады шмат паганаў г. зн. людзей, якія не належалі да Ізраільскага народу.

19 "Зраблю вас рыбакамі людзей" г. зн. будзеце лавіць (наварочваць) людзей да каралеўства Божага.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст