Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Евангеля подле сьвятога Марка


 

 

Евангеля подле сьвятога Марка

01020304050607080910111213141516


16 Як мінула сыбота, Марыя Магдалена а Марыя Якавава а Салома купілі пахаў, каб ісьці, намасьціць Яго. 2 I вельма рана нараніцы, першага дня тыдня, прышлі да гробу ўсходам сонца. 3 I гукалі мяжсобку: ,,Хто адкоце нам камень ад дзьвярэй гробу?" 4 I, глянуўшы, бачаць, што камень адкочаны; а ён быў вельма вялікі. 5 I, увыйшоўшы ў гроб, абачылі маладзёна, на правым баку седзячага, адзеўшыся ў даўгое белае адзецье; і зжахнуліся. 6 Ён жа сказаў ім: „Не жахайцеся. Ісуса шукаеце Назарэцяніна, што быў укрыжаваны; Ён ускрэс, Яго няма тут. Во месца, ідзе Ён быў пакладзены. 7 Але йдзіце, накажыце вучанікам Ягоным а Пётру, што Ён выперадзе вас да Ґалілеі; там абачыце Яго, як Ён сказаў вам". 8 I яны борзда вышлі, і ўцяклі ад гробу, бо яны дрыжэлі й былі  зумеўшыся, і нічога нікому не сказалі, бо баяліся.

9 Ускрэсшы рана першага дня тыдня, Ён сьпярша зьявіўся Марыі Магдалене, з каторае быў выгнаўшы сямёх нячысьцікаў. 10 Яна пайшла й наказала тым, што былі зь Ім, каторыя былі  ў жалобе й плакалі. 11 Але тыя, пачуўшы, што Ён жывы, і яна бачыла Яго, не нялі веры.

12 Просьле гэтага Ён зьявіўся ў іншым выглядзе двум ізь іх на дарозе, як яны йшлі да сяла. 13 Яны йшлі й наказалі засталым; і гэтыя не нялі веры. 14 I потым зьявіўся адзінанцацём, як узьляжалі за сталом, і ўпікаў ім за няверу іхную а калянасьць сэрца, бо не нялі веры тым, каторыя бачылі Яго ўскрэслага. 15 I сказаў ім: „Ідучы па ўсім сьвеце, абяшчайце Евангелю ўсяму стварэньню. 16 Хто будзе верыць і ахрысьціцца, спасён будзе; а хто ня будзе верыць, будзе засуджаны. 17 I гэтыя знакі злучацца з тымі, што вераць: імям Маім будуць выганяць нячысьцікаў; будуць гукаць новымі мовамі; 18 Будуць браць гады; а калі б што атрутнае пілі, не пашкодзе ім; на хворых будуць ускладаць рукі, і добра ім будзе".

19 Гэтак Спадар, просьле гутаркі зь імі, быў узяты на неба й сеў па правіцы Божай. 20 А тыя пайшлі й абяшчалі ўсюдых, і Спадар судзеяў зь імі, і слова іхнае мацніў знакамі, злучанымі зь імі. Амін.


Папярэдняя старонка | Старонка 16 з 16
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст