Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Першы ліст Карынцянам сьвятога апостала Паўлы


 

 

Першы ліст Карынцянам сьвятога апостала Паўлы

01 - 02 - 03 - 04 - 05 - 06 - 07 - 08 - 09 - 10 - 11 - 12 - 13 - 14 - 15 - 16


8

Пытаньне свабоды хрысьціянаў

Спажываньне мяса, ахвяраванага ідалам

1. Што да ідалам складаных ахвяр (з мяса), мы ведаем, бо маем усякае веданьне. Але веданьне надзімае, а любоў будуе.

2. Калі каму здаецца, што ён нешта ведае, дык ён ня ведае, як трэба ведаць.

3. А калі хто любіць Бога, той ведамы Яму.

4. Адносна спажываньня ідалам ахвяраванага (мяса) мы ведаем добра, што няма на сьвеце ніякіх ідалаў і ніводнага бога, апрача адзінага Бога.

5. А хоць і ёсьць у небе ці на зямлі так званыя багі, бо шмат такіх багоў і паноў

6. але для нас існуе толькі адзін Бог Айцец, ад якога ўсё (мае пачатак), ды дзеля каторага мы (існуем), поруч адзін Госпад, Езус Хрыстос, праз якога ўсё (сталася) і праз каторага мы (жывём).

7. Але ня ўсе маюць такое веданьне: некаторыя дасюль, прывыкшы да ідалаў, ядуць мяса як ахвяраванае ідалам, і так сваё кволае сумленьне паганяць.

8. А ежа не збліжае нас да Бога, бо не бяднеем, калі не ямо, і таксама, ядучы, нічога не набываем.

9. Усё ж такі глядзіце, каб ваша свабода не сталася згаршэньнем для слабых (вераю).

10. Бо, калі б хто ўбачыў таго, што мае веданьне пры ідалавым стале, ці ж сумленьне слабавернага чалавека не заахвоціцца таксама есьці ідалам ахвяраванае (мяса)?

11. Такім чынам тваё веданьне спрычыніла б загубу брату, за каторага памёр Хрыстос!

12. А так грэшачы супраць братоў і б'ючы па сумленьні іх нядужым, грашыцё супраць Хрыста.

13. Дык калі яда горшыць брата майго, ніколі ня буду есьці мяса, каб ня горшыць брата майго.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст