01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 – 31 – 32 – 33 – 34 – 35 – 36 – 37 – 38 – 39 – 40
17 I кранулася ўся грамада сыноў Ізраелявых із пустыні Цын у падарожжы свае, подле слова СПАДАРОВАГА; і разьлягліся табарам у Рэфідыме, і няма вады люду піць. 2 I вадзіўся люд із Масеям, і казалі: „Дайце нам вады піць". I сказаў ім Масей: „Што вы вадзіцеся з імною? Што спакушаеце СПАДАРА?". 3 I сьмяг там люд вады, і наракаў народ на Масея, і сказаў: „На што ты вывеў нас ізь Ягіпту? умарыць смагаю мяне, і сыноў маіх, і чароды мае?" 4 I гукаў Мясей да СПАДАРА, кажучы: „Што імне рабіць із народам гэтым? Яшчэ крыху, і ўкамянуюць мяне". 5 I сказаў СПАДАР Масею: „Прайдзі перад людам, і вазьмі із сабою із старцоў Ізраельскіх, і посах свой, каторым ты выцяў раку, вазьмі ў руку сваю, і пайдзі; 6 Вось, я стану перад та- бою там на скале ў Горыве, і ты вытнеш у скалу, выйдзе вада зь яе, і будзе піць люд". I зрабіў так Масей на ачох старцоў Ізраельскіх. 7 I назваў імя месца таго Масса а Мерыва, з прычыны вады сыноў Ізраельскіх і затым, што яны спа- кушалі СПАДАРА, Кажучы: „Ці ё СПАДАР сярод нас, ці няма?"
8 I прышоў Амалік, і ваяваў із Ізраелцамі ў Рэфідыме. 9 I сказаў Масей Ігошуі: „Выбяры нам мужоў і йдзі ваюй із Амалікам; заўтра я стану на версе ўзгорку, і посах Божы ў руццэ маёй". 10 I зрабіў Ігошуа, як сказаў яму Масей, каб біцца з Амалікам; а Масей, Аарон а Гур узышлі на верх узгорку. 11 I было, што як Масей падымаў руку сваю, дык перамагаў Ізраель; а як апушчаў руку сваю, дык перамагаў Амалік. 12 Але рукі Масеявы млелі; і ўзялі камень, і падлажылі пад яго; і ён сеў на ім. Аарон жа а Гур падпіралі рукі ягоныя, адзін з аднаго, а адзін із другога боку. I рукі ягоныя былі кажначасныя аж да заходу сонца. 13 I скволіў Ігошуа Амаліка а люд ягоны лязом мяча.
14 I сказаў СПАДАР Масею: „Упішы гэта на памятку ў кнігу, і ўлажы ў вушы Ігошуі, што Я чыста затру памятку Амаліка з пад нябёсаў".
15 I збудаваў Масей аброчнік, І назваў імя яго: Егова Ніссы (СПАДАР сьцяг мой). 16 Бо сказаў ён: „Рука на пасадзе ЯГ: вайна ў СПАДАРА супроці Амаліка ад роду ў род".
|