01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 – 31 – 32 – 33 – 34 – 35 – 36 – 37 – 38 – 39 – 40
18 I пачуў Ітро, сьвятар Мідзянскі, цесьць Масеяў, праз усе, што зрабіў Бог Масею а Ізраелю, люду Свайму, што вывеў СПАДАР Ізраеля зь Ягіпту; 2 I Ўзяў Ітро, цесьць Масеяў, Цыпору, жонку Масеяву, каторую быў адаслаўшы, 3 I двух сыноў ейных, з каторых аднаго імя Ґершон, бо казаў Масей: „Прыходным быў я ў зямлі чужой"; 4 А імя аднаго Елезэр, бо казаў ён: „Бог айца майго помачай маёй і выбавіў мяне ад мяча Фараонавага". 5 I прышоў Ітро, цесьць Масеяў, і сыны ягоныя, і жонка ягоная да Масея на пустыню, ідзе ён разьлёгся ля гары Божае, 6 I сказаў Масею: ,,Я цесьць твой, Ітро, прышоў да цябе, і жонка твая, і два сыны ейныя зь ёю". 7 I вышаў Масей напярэймы сьцю свайму, і пакланіўся, і пацалаваў яго, і пыталіся адзін у ваднаго, як маюцца, і ўвыйшлі ў будан. 8 I расказаў Масей сьцю свайму праз усе, што зрабіў СПАДАР Фараону а Ягіпцянам за Ізраеля, і праз усе цяжкасьці, каторыя стрэлі іх на дарозе, і што выбавіў іх СПАДАР. 9 I радаваўся Ітро з усёга дабра, каторае СПАДАР учыніў Ізраелю, як выбавіў яго з рукі Ягіпцян. 10 I сказаў Ітро: „Дабраславёны СПАДАР, Каторы выбавіў вас з румі Ягіпцян а з рукі Фараонавае, Каторы выбавіў народ гэты з пад рукі Ягіпцян. 11 Цяпер ведаю я, што СПАДАР вялікі над усі багі ў тым, у чым яны наўмысьля грашылі супроці іх". 12 I ўзяў Ітро, цесьць Масеяў, усепаленьне а аброкі Богу; і прышоў Аарон і ўсе старцы Ізраелявы есьці хлеб ізь сьцём Масеявым перад Богам.
13 I было назаўтрае: і сеў Масей судзіць люд, і стаяў люд перад Масеям з раньня да вечара. 14 I бачыў цесьць Масеяў усе, што ён робе люду, і сказаў: „Што гэта такое, што ты робіш ізь людам? Чаму ты сядзіш адзінюсенькі, а ўвесь люд стойма стаіць перад табою з раньня да вечара?" 15 I сказаў Масей сьцю свайму: „Бо прыходзе люд да мяне пытацца ў Бога. 16 Як маюць якую справу, яны прыходзяць да мяне, і я рассуджаю меж чалавека й прыяцеля ягонага, і абяшчаю ўставы Божыя а правы Ягоныя". 17 I сказаў цесьць Масеяў яму: ,,Ня добры гэта парадак, ямім ты робіш. 18 Чыста высілішся й ты і люд гэты, што з табою; бо лішне цяжкая гэтая справа: ты ня можаш рабіць яе адзінюсенькі. 19 А цяпер паслухай голасу майго; я дам табе раду, і будзе Бог із табою: будзь ты за люд перад Богам і падавай Богу справы. 20 I перасьцерагай іх праз уста- вы а правы, абяшчай ім дарогу, па каторай яны маюць ісьці, і ўчынкі, каторыя яны маюць рабіць. 21 I ты ж выглядзі з усёга люду людзёў здольных, багабойлівых, людзёў праўдзівых, ненавідзячых прагавітасьць, і пастанаві над ім начэльнікаў над тысячамі, начэльнікаў над сотнямі, начэльнікаў над пяцьдзясяткамі а начэльнікаў над дзесяткамі. 22 I няхай яны судзяць люд у кажным часе; і станецца, што кажную вялікую справу прынясуць табе, а ўсі малыя справы судзяць самы: і будзе табе лягчэй, і яны панясуць цяжар із табою. 23 Калі гэта зробіш, і Бог раскажа табе, то ты зможаш вытрываць, і таксама ўвесь люд гэты прыдзе на свае месца ў супакою".
24 I паслухаў Масей голасу сьця свайго, і зрабіў усе, што ён казаў. 25 I абраў Масей здольных людзёў з усёга Ізраеля, і прызначыў іх галоўнымі над людам, начэльнікамі над тысячамі, сотнямі, пяцьдзясяткамі а дзесяткамі. 26 I судзілі яны люд у кажным часе, цяжкую справу прыносілі Масею, а ўсякую малую справу судзілі самы.
27 I адпусьціў Масей сьця свайго, і ён пайшоў да зямлі свае.
|