01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 – 31 – 32 – 33 – 34 – 35 – 36 – 37 – 38 – 39 – 40
24 I Масею сказаў Ён: „Узыйдзі да СПАДАРА ты а Аарон, Надаў а Авігу а семдзясят із старцоў Ізраелявых, і пакланіцеся здалеку. 2 I дабліжыцца Масей адзінюсенькі да СПАДАРА; а яны няхай ня бліжацца, і люд няхай ня ўзыходзе зь ім".
3 I прышоў Масей, і пераказаў люду ўсі словы СПАДАРОВЫ і ўсі суды; і адказаў увесь люд у вадзін голас, і сказалі: „Усі словы, што сказаў СПАДАР, учынім".
4 I напісаў Масей усі словы СПАДАРОВЫ, і ўстаў рана нараніцы, і збудаваў аброчнік пад гарою і двананцаць стаўпоў подле дванан- цацёх плямён Ізраелявых. 5 I паслаў маладзёнаў із сыноў Ізраелявых, і абраклі яны ўсепаленьні і супакойныя аброкі з валоў СПАДАРУ. 6 I ўзяў Масей палавіцу крыві, і уліў у чары, а палавіцаю крыві пакрапіў аброчнік. 7 I ўзяў кнігу змовы, і прачытаў учуткі люду; і сказалі яны: „Усе, што сказаў СПАДАР, зробім, і будзем слухаць". 8 I ўзяў Масей крыві, і пакрапіў на люд і сказаў: ,,Во кроў змовы, каторую СПАДАР учыніў із вамі, узглядам усёга гэтага".
9 I ўзышоў Масей а Аарон, Надаў а Авігу а семдзясят із старцоў Ізраелявых, 10 I бачылі Бога Ізраелявага; і пад нагамі ў Яго штось падобнае да работы з чыстага шафіру і, як самае неба, яснае. 11 I на абраных із сыноў Ізраелявых Ён ня выцягнуў рукі свае. I яны сузіралі Бога, і елі, і пілі.
12 I сказаў СПАДАР Масею: „Узыйдзі да Мяне на гару, і будзь там; і Я дам табе табліцы каменныя а права а расказаньне, каторыя Я напісаў, каб іх вучыць".
13 і ўстаў Масей а Ігошуа, слугачы ягоны, і ўзышоў Масей на гару Божую. 14 А старцом сказаў: „Сядзіце дзеля нас тут, пакуль мы ня зьвернемся да вас; і вось, Аарон а Гур із вамі; хто бы меў справу, няхай бліжацца да іх".
15 I ўзышоў Масей на гару; і пакрыў булак гару. 16 I слава СПАДАРОВА вітала на гары Сынай; і пакрываў яе булак шэсьць дзён, і Ён гукнуў сёмага дня да Масея з пасярод булаку. 17 I выгляд славы СПАДАРОВАЕ быў на версе гары, як агонь зьядаючы перад ачмі сыноў Ізраелявых. 18 I іступіў Масей у сярэдзіну булаку, і ўзышоў на гару; і быў Масей на гары сорак дзён і сорак ночаў.
|