01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 – 31 – 32 – 33 – 34 – 35 – 36 – 37 – 38 – 39 – 40
26 „Вітальню ж зрабі зь дзесяцёх запн з тканага цянюсенькага палатна з васільковае, пурпуровае а чырвовае воўны; і херуваў зрабі на іх умелай работаю. 2 Удаўжкі адна запона дваццаць восьмі локцяў, а ўшыркі адна запона чатыры локці: мера адна ўсіх запон. 3 Пяць запон хай будуць злучаныя адна із аднэю, і пяць запон злучаныя адна з аднэю. 4 I зробіш аплічкі васільковыя на краю аднае запоны ў канцу, у злучэньню; і гэтак зрабі й на краю апошняе запоны ў злучэньню другім. 5 Пяцьдзясят аплічкаў зрабі на аднэй запоне, і пяцьдзясят аплічкаў зрабі на краю запоны, каторая злучае другую; аплічкі адказуюць адна аднэй.
6 „I зрабі пяцьдзясят кручкоў залатых, і злучы кручкамі запоны адну з аднэю, і будзе вітальня адна.
7 „I зрабі запоны з казінае воўны на будан вітальні, адзінанцаць запонаў зрабі. 8 Удаўжкі адна запона трыццаць локцяў, а ўшыркі чатыры локці адна запона: адна мера адзінанцацёх запонаў. 9 I злучы пяць запонаў апрыч і шэсьць запонаў апрыч. I зрабі падвойную шостую запону зь пярэдняга боку будану. 10 I зрабі пяцьдзясят аплічкаў на краю аднае канцавое запоны ў шчапленьню, і пяцьдзясят аплічкаў на краю другое запоны дзеля шчапленьня другога. 11 I зрабі пяцьдзясят кручкоў мядзяных, і ўвядзі кручкі ў ваплічкі, і злучы будан, і будзе адзін. 12 А лішніца, што застанецца ад запонаў вітальні, - палавіца гэтае лішніцы запоны хай зьвешуецца адзаду вітальні. 13 А локаць із аднаго і локаць із другога боку, каторы застанецца ад даўжыні запонаў будану, няхай вісяць па бакох вітальні, адгэтуль і адгэнуль прыкрываць яе.
14 „I зрабі прыкрыцьце на будан із скураў бараніх, пахварбаваных на чырвана, і прыкрыцьце на верх із скураў барсуковых.
15 „I зрабі дошкі да вітальні зь дзерва акацы, каб яны стаялі. 16 Дзесяць локцяў удаўжкі дошка, і паўтара локця кажная дошка ўшыркі. 17 Два чэпы ў кажнай дошцы, злучаныя адзін із адным. Гэтак зробіш у вусіх дошках будану. 18 I зрабі дошкі да вітальні: дваццаць дашчок да паўднявога боку, на паўдня. 19 I сорак срэбных падложкаў зрабі пад дваццаць дашчок: два падложкі пад адну дошку да двух чэпаў ейных, і два падложкі пад другую дошку да двух чэпаў ейных. 20 I да другога боку віталні на поўнач дваццаць дашчок. 21 I сорак падложкаў срэб- ных: два падложкі пад адну дошку, і два падложкі пад другую дошку. 22 I да бакоў вітальні, на мора (захад) зрабі шэсьць дашчок. 23 I дзьве дошкі зрабі да вуглоў вітальні на бакох. 24 I будуць падвойныя далавах і сумесныя ўгары ў вадным канцу: гэтак мае быць ізь імі абедзьвімі; да абодвых вуглоў будуць. 25 I будзе восьмі дашчок, і іх падложкаў срэбных шаснанцаць: два падложкі пад аднэю дошкаю, і два падложкі пад другою дошкаю.
26 ,,І зрабі завалы зь дзерва акацы: пяць да дашчок аднаго боку вітальні, 27 I пяць завалаў да дашчок другога боку віталькі, і пяць завалаў да дашчок задняга боку, ззаду віталькі, на мора (захад). 28 А завала сярэдняя памеж дашчок будзе праходзіць ад аднаго канца да другога. 29 I дошкі пацягні золатам, і колцы іх зрабі залатыя, як месцы дзеля завалаў, і пацягні завалы золатам. 30 I пастанаві вітальню подле ўставы яе, каторую я паказаў табе на гары.
31 „I зрабі запінаху з васільковае, пурпуровае а чырвовае воўны і цянюсенькага тканага палатна; умелай работы маюць быць зроблены на ёй херувы. 32 I запні яе на чатырох стаўпох із акацы, пацягненых золатам, кручкі іх залатыя, на чатырох падложках срэбных. 33 I запні запінаху пад кручкамі, і ўнясі туды, за запінаху ў нутр скрыню сьветчаньня; і аддзеле заслона вам сьвятыню ад Сьвятога Сьвятых. 34 I палажы века на скрыню сьветчаньня ў Сьвятым Сьвятых.
35 „I пастанаві стол вонках запінахі, і сьветач супроці столу на баку вітальні на паўдня; а стол пастанаві на паўночным баку.
36 „I зрабі запону да ўходу з ва- сільковае, пурпуровае а чырвовае воўны і зь цянюсенькага суканага палатна вышыванае работы. 37 I зрабі да запоны пяць стаўпоў з акацы, і пацягні іх золатам, і кручкі да іх залатыя; і вылі да іх пяць падложкаў мядзяных.
|