01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 – 31 – 32 – 33 – 34 – 35 – 36 – 37 – 38 – 39 – 40
28 ,, I дабліж да сябе Аарона, брата свайго, і сыноў ягоных ізь ім, з памеж сыноў Ізраелявых, каб ён Імне сьвятарстваваў, Аарона а Надава, Авігу, Елеазара а Іфамара, сыноў Ааронавых. 2 I зрабі сьвятыя адзецьці Аарону, брату свайму, дзеля славы а харашыні. 3 I кажы ўсім разумным сэрцам, каторых Я напоўніў духам мудрасьці, маб яны зрабілі Аарону адзецьці да пасьвячэньня, каб сьвятарстваваў Імне. 4 I во адзецьці, каторыя маюць яны зрабіць: нагруднік, наплечнік, верхняя рыза, хітон сьцягаваны, мітра а пояс. I зробяць сьвятыя адзецьці Аарону, брату твайму, і сыном ягоным, каб сьвятарстваваць Імне. 5 Хай яны возьмуць золата, васільковае а пурпуровае а чырвовае воўны, і цянюсенькага палатна.
6 „I зробяць наплечнік із золата, з васільковае, пурпуровае а чырвовае воўны, і з тканага цянюсенькага палатна ўмелае работы. 7 Дзьве прырамкі злучальныя будуць у яго ў двух канцох яго, і злучаны. 8 I шнюрок наплечніка, каторы зьверху яго, мае быць аднолькавае зь ім работы, із золата, васільковае, пурпуровае а чырвовае воўны, і з тканага цянюсенькага палатна. 9 I вазьмі два камяні оніксы, і выґравіруй на іх імёны сыноў Ізраелявых. 10 Шэсьць ізь імёнаў іхных на адным каменю, і шэсьць імёнаў засталых на другім каменю, подле нараджэньня іх. 11 Работы майстры, каторы ґравіруе на каменю, і каторы ґравіруе пячаці, выґравіруй на двух камянёх імёны сыноў Ізраелявых; асаджанымі ў золата зробіш іх. 12 I палажы два камяні гэтыя на прырамкі наплечніка; камяні памяткавыя сыном Ізраелявым; і будзе насіць Аарон імёны іхныя перад СПАДАРОМ на абодвых плячох сваіх на памятку.
13 „I зрабі асады залатыя; 14 I два ланцужкі із шчырага золота; як шнюркі зрабі іх, вітае работы, і прымацуй вітыя ланцужкі да асадаў.
15 ,,І зрабі нагруднік судны работаю майстры, работаю падобнай да наплечніка зробіш яго; із золата, з васільковае, пурпуровае а чырвовае воўны а з тканага цянюсенькага палатна зрабі яго. 16 Чатыракутні мае быць ён, падвойны, пядзя ўдаўжкі і пядзя ўшыркі. 17 I ўстаў у яго асаджаныя каменчыкі, чатыры рады каменчыкаў. Рубін, топаз, а шмараґд - гэта рад адзін. 18 I рад друґі: карбункуль, шафір а дыямэнт. 19 I рад трэйці: яхонт, агат а амэтысты. 20 I рад чацьверты: хрызоліт, онікс, ясыпіс. У залатыя асады маюць быць асаджаны яны. 21 I каменчыкі будуць дзеля ймёнаў сыноў Ізраелявых, двананцаць на іх імёнаў. Ґравіраваныя, як пячаць. Кажны будзе да свайго імені двананцацём плямёнам.
22 „I зрабі на нагрудніку ланцужкі, як шнюрок, работы вітае із шчырага золата. 23 I зрабі на нагруднік два колцы залатыя і прымацуй два колцы да двух канцоў нагрудніка. 24 I ўвядзі два вітыя залатыя ланцужкі ў вабодва колцы па канцох нагрудніка. 25 А два канцы двух вітых ланцужкоў прымацуй да дзьвюх асадаў, і прымацуй да прырамак наплечніка з добрага боку яго. 26 I зрабі два колцы залатыя, і прымацуй іх да двух канцоў нагрудніка, на тым баку, што ляжыць да нутранога боку наплечніка. 27 I зрабі два колцы залатыя, і прымацуй іх да дзьвюх прырамак наплечніка з долу, з добрага боку яго, каля злучэньня яго, над шнюрком наплечніка. 28 I прымацуй нагруднік колцамі яго да колцаў наплечніка шнюрком із васіль- ковае воўны, каб ён быў над істужкаю наплечніка, і каб не адставаў нагруднік ад наплечніка. 29 I будзе насіць Аарон імёны сыноў Ізраелявых на нагрудніку судным і сэрцу сваім, як будзе ўходзіць у сьвятыню на памятку перад СПАДАРОМ штачасна. 30 I ўзлажы на судны нагруднік урым (сьвятліня) а тумім (дасканальнасьць), і яны будуць ля сэрца Ааронавага, як ён будзе ўходзіць у сьвятыню перад від СПАДАРОЎ; і будзе Аарон штачасна насіць суд сыноў Ізраелявых ля сэрца свайго перад відам СПАДАРОВЫМ.
31 „I зрабі верхнюю рызу да наплечнііка ўсю васільковага колеру. 32 I мае быць сярод яе прарэх дзеля галавы яго; аблямаваньне мае быць наўкола прарэху, тканае работы, падобна да панцыра мае быць у ім, каб ня дзерся. 33 I зрабі на подале яблыкі гранатовыя зь нітак васільковага, яхонтовага, пурпуровага а чырвовага колеру на подале яе наўкола; і званочкі залатыя пасярод іх наўкола: 34 Залаты званочак і гранатовы яблык, залаты званочак і гранатовы яблык, на подалах верхняе рызы наўкола. 35 I будзе на Аарону, каб служыць; і чутны будзе гук ягоны, як ён будзе ўходзіць у сьвятыню перад від СПАДАРОЎ, і як будзе выходзіць, каб яму не памерці.
36 „I зрабі дыядэму із шчырага золата, і выґравіруй на ёй, як ґравіруюць на пячаці: ,СЬВЯТАСЬЦЬ СПАДАРУ!' 37 I прымацуй шнюрком васільковым, і будзе яна на мітры, на пярэднім баку мітры будзе. 38 I будзе яна на чале Ааронавым, і панясець Аарон бяспраўе пасьвячаных рэчаў, пасьвячаных сынамі Ізраелявымі, усіх дароў, пасьвячаных рэчаў іхных. I будзе яна над чалом ягоным штачасна, каб яны былі прыемныя СПАДАРУ.
39 „I зрабі хітон ізь цянюсенькага палатна, і пояс зрабі работы ўзорнае.
40 „I сыном Ааронавым зрабі хітоны, зрабі ім паясы, і турбаны зрабі ім дзеля славы а харашыні. 41 I адзень у іх Аарона, брата свайго, і сыноў ягоных ізь ім, і памаж іх, і яны будуць сьвятарстваваць Імне. 42 I зрабі ганавіцы лянныя прыкрыць голасьць цела, ад сьцёгнаў да галёнкаў хай будуць. 43 I хай бу дуць яны на Аарону а на сынох ягоных, як будуць яны ўходзіць у будан збору або бліжыцца да аброчніка служыць у сьвятыні, каб яны не панесьлі бяспраўя й не па мерлі. Устава вечная яму а патомкам ягоным па ім.
|