01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 – 31 – 32 – 33 – 34 – 35 – 36 – 37 – 38 – 39 – 40
32 I абачыў люд, што Масей позьніцца зыйсьці з гары, і зьберся люд супроці Аарона, і сказалі яму: „Устань і зрабі нам багі, каторыя йшлі б перад намі, бо гэты Масей, гэты чалавек, каторы ўзьвёў нас ізь зямлі Яґіпецкае, ня ведаем, што сталася яму". 2 I сказаў ім Аарон: „Выламіце залатыя завушніцы, каторыя ў вушох вашых жонак, вашых сыноў і вашых дачок, і прынясіце іх да мяне". 3 I выламіў увесь люд залатыя завушніцы, што ў вушох іхных, і прынесьлі да Аарона. 4 Ён узяў з рук іхных, і ўхармаваў яго ґравэрнай снадзьдзю, і зрабіў зь яго вылітае цялё-бычка. I сказалі яны: „Гэта багове твае, Ізраелю, каторыя вывялі цябе ізь зямлі Ягіпецкае". 5 I абачыў Аарон, і збудаваў перад ім аброчнік, і агаласіў Аарон, і сказаў: „Сьвята СПАДАРУ заўтра". 6 I ўсталі яны назаўтрае рана, і абраклі ўсепаленьне, і дабліжылі аброкі супакойныя; і сеў люд есьці а піць, і ўстаў гуляць.
7 I гукаў СПАДАР Масею: „Ідзі, зыйдзі, бо папсаваўся люд твой, каторы ты ўзьвёў ізь зямлі Ягіпецкае. 8 Борзда адхінуліся яны ад дарогі, каторую Я расказаў ім: зрабілі сабе выліванага бычка, і пакланіліся яму, і абраклі яму, і сказалі: ,Во багове твае, Ізраелю, каторыя ўзьвялі цябе ізь зямлі Ягіпецкае' ".9 I сказаў СПАДАР Масею: ,,Я бачыў люд гэты, і вось, люд ён - калянага завыйку. 10 I цяпер пакінь Мяне, і ўзгарыцца гнеў Мой на іх, і выгублю іх, і ўчыню цябе ў народ вялікі". 11 I маліў Масей від СПАДАРОЎ, Бога свайго, і сказаў: „Чаму, СПАДАРУ, узгараецца гнеў Твой на люд Твой, каторы ты ўзьвёў ізь зямлі Ягіпецкае сілаю вялікай і рукого моцнай? 12 Нашто маюць сказаць Ягіпцяне, кажучы: ,На ліха вывеў іх, каб забіць іх у горах і выгубіць іх ізь віду зямлі'. 13 Адвярніся ад стродкага абурэння Свайго і пажалей ліха люду Свайму. 13 Успомні Абрагама, Ісака а Ізраеля, слугаў Сваіх, каторым прысягаў Ты Сабою, і гукаў ім: ,Памнажаючы памнажу насеньне вашае, як гвезды нябёсныя, і ўсю зямлю гэтую, праз каторую Я сказаў, дам насенню вашаму, і будуць дзяржаць вечна' ". 14 I жалеў СПАДАР ліха, каторае Ён казаў учыніць люду Свайму.
15 I абярнуўся й зышоў Масей з гары; і дзьве табліцы сьветчаньня ў руццэ ў яго, табліцы, на каторых напісана было з абодвых бакоў: на адным і на другім баку напісана было на іх. 16 I табліцы работа Божая яны, і пісьмо - пісьмо Божае яно, выґравіраванае на табліцах.
17 I пачуў Ігошуа гом люду гукаючага, і сказаў Масею: „Ваенны крык у табару". 18 I сказаў: ,,Гэта ня голас крыку сілы ані голас крыку слабасьці, а голас пяцьця чую". 19 I было, што як ён дабліжыўся да табару й абачыў цялё а скокі, і ўзгарэўся гнеў Масеяў, і кінуў з рук сваіх табліцы, і разьбіў іх пад гарою. 20 I ўзяў цялё, каторае яны зрабілі, і спаліў яго ў вагню, і сьцер на попел, і рассыпаў на вадзе, і даў яго піць сыном Ізраелявым.
21 I сказаў Масей Аарону: „Што зрабіў табе люд гэты, што ты ўвёў яго ў грэх вялікі?" 22 I сказаў Аарон: „Няхай не ўзгараецца гнеў спадара майго; ты знаеш люд гэты, што ён у ліху. 23 I яны сказалі імне: ,3рабі нам багі, каторыя йшлі б перад намі, бо Масей, гэты чалавек, каторы ўзьвёў нас ізь зямлі Яліпецкае, ня ведаем, што сталася зь ім'. 24 I я сказаў ім: ,У каго ё золата, зламіце'. I аддалі імне, я кінуў яго ў вагонь, і вышла гэта цялё".
25 I абачыў Масей люд, што ён зьдзічэлы, бо Аарон прывёў яго да зьдзічэньня, на паганбеньне перад варагамі ягонымі. 26 I стаў Масей у браме табару, і сказаў: ,,Хто СПАДАРОЎ - да мяне!" I зьберліся да яго ўсі сынове Левавы. 27 I ён сказаў ім: „Гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў: ,Прыперажыце кажны меч свой да сьцягна свайго, перайдзіце й зьвярніцеся ад брамы да брамы па табару й назад, і забівайце кажны брата свайго, кажны прыяцеля свайго, кажны бліжняга свайго'. 28 I зрабілі сынове Левавы подле слова Масеявага: і пала зь люду таго дня каля трох тысячаў чалавекаў. 29 I сказаў Масей: „Напоўніце (пасьвяціце) рукі свае сядні СПАДАРУ, бо кажны будзе супроці сына свайго ,і брата, і каб ісслаў Ён вам сядні дабраславенства".
30 I было назаўтрае: і сказаў Масей люду: „Вы зрабілі вялікі грэх, і цяпер я ўзыйду да СПАДАРА, ці не адзяржу ласкіўчыненьня за грахі вашы". 31 I зьвярнуўся Масей да СПАДАРА, і сказаў: ,,О, ізграшыў люд гэты грэхам вялікім, і зрабілі сабе залатыя багі. 32 I цяпер, калі можна, даруй ім грэх іхны. А калі не, то вытры мяне, калі ласка, з кніґі Свае, у каторую Ты ўпісаў". 33 I СПАДАР сказаў Масею: „Таго, хто ізграшыў перад Імною, вытру з кнігі Свае. 34 I цяпер ідзі, вядзі люд гэты, куды сказаў табе. Вось, Ангіл Мой пойдзе перад табою, і ў дзень даведаньня Майго Я даведаюся да іх за грэх іхны". 35 I зразіў СПАДАР люд за тое, што зрабілі цялё, каторае зрабіў Аарон.
|