01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 – 31 – 32 – 33 – 34 – 35 – 36 – 37 – 38 – 39 – 40
34 I сказаў СПАДАР Масею: „Вычашы сабе дзьве табліцы каменныя, падобныя да першых, і Я напішу на тых табліцах словы, якія былі на першых табліцах, каторыя ты разьбіў. 2 I будзь гатовы да раньня; і ўзыйдзі нараніцы на гару Сынай, і стань перад Імною там на версе гары. 3 Але ні водная людзіна няхай ня ўзыйдзе з табою, і таксама ніякая людзіна няхай не паказуецца на ўсёй гары; нават статак, драбны й буйны, ня мае пасьціцца супроці гары тае".
4 I вычасаў Масей дзьве табліцы каменныя, падобныя да першых, і ўстаў рана наранііцы, і ўзышоў на гару Сынай, як расказаў яму СПАДАР; і ўзяў у рукі свае дзьве табліцы каменныя. 5 I зышоў СПАДАР у булаку, і стаў там, і галасіў у імя СПАДАРОВА. 6 I прайшоў СПАДАР перад відам ягоным, і галасіў: „СПАДАР, СПАДАР, БОГ спагадлівы а ласкучынюшчы, памальны да гневу, найміласарнейшы а праўдзівы, 7 Заховуе міласэрдзе тысячам, даруе бяспраўе а выступ а грэх, але не звальняе ад віны, давядаецца да бяспраўя бацькоў на дзяцёх а на дзяцёх дзяцей да трэйцяга а чацьвертага пакаленьня". 8 I пабарзьдзіў Масей, і сьхінуўся да зямлі, і пакланіўся, 9 I сказаў: ,,Калі я прыдбаў ласку ў ваччу Тваім, Спадару, няхай ідзець Спадар сярод нас, бо люд гэты калянага завыйку; і даруй бяспраўі нашы а грахі нашы, і май нас за спадак".
10 I сказаў: „Вось, Я ўчыню змову: перад усім людам тваім учыню чудосы, якія ня былі створаны па ўсёй зямлі і ні ў якіх народаў; і абача ўвесь люд, сярод каторага ты, справу СПАДАРОВУ, бо страшнае будзе тое, што я ўчыню табою. 11 Захавай гэта, што я раскажу табе цяпер: вось, Я жану ад віду твайго Аморэя, Канааняніна, Гэціча, Ферэзэя, Гэвея а Евусея; 12 Сьцеражыся, ня чыні змовы із жыхарам тае зямлі, у каторую ўвыйдзеш, каб ён ня стаў пасткаю сярод цябе. 13 Але аброчнікі іхныя абурыце, і стаўпы іхныя паламіце, і высячыце гаі іхныя; 14 Бо ты ня маеш кланяцца богу іншаму, апрача СПАДАРА; ,3авіднік' імя ягонае, Бог ё завіднік; 15 Каб, учыніўшы змову із жыхарам тае зямлі, не пачаў бязуліць, ідучы за багамі іхнымі, і абракаць багом іхным, і ня гукнулі цябе, і ня еў з аброкаў ягоных, 16 I возьмеш із дачок ягоных сыном сваім, і дачкі іхныя будуць бязуліць подле багоў сваіх, і ўвядуць у бязулства сыноў тваіх подле багоў сваіх.
17 ,,Багоў літых не рабі сабе.
18 „Сьвята праснакоў дзяржы: сем дзён еж прэсны хлеб, каторы я расказаў табе, у прызначаным часе месяца Авіва; бо ў месяцу Авіве вышаў ты зь Ягіпту.
19 ,,Усе, дзетніцу рашчыняючае Імне, і ўвесь статак твой з памеж самцоў, што рашчыняе дзетніцу, вол гэта ці авечка. 20 Рашчыняючага дзетніцу з аслоў выкупляй баранчыкам; а калі ня выкупіш, то зламі яму завыек. Усіх першакоў із сыноў сваіх выкупляй. I няхай ня бачаць віду Майго пустыя.
21 Шэсьць дзён рабі а сёмага дня супачынь; і ў часе сяўбы й жніва супачынь.
22 I сьвята тыдняў чыні сабе, першы плод зажынкаў пшонкі і сьвята дажынкаў у канцу году. 23 Трэйчы ў год маюць станавіцца ўсі мужчыны твае перад відам Спа- дара, СПАДАРА Бога Ізраелявага. 24 Як я пражану народы ад віду твайго, і пашыру граніцы твае, і ні хто не пажадае зямлі твае, як ты ўзыйдзеш перад від СПАДАРА, Бога Свайго, трэйчы ў год.
26 ,,Не зарэж над кіслым крыві аброкаў Маіх, і хай не начуе да раньня аброк сьвята Пасхі.
26 „Найпершыя плады зямлі свае прынось да дому СПАДАРА, Бога свайго.
,,Не вары казяняці ў малаццэ маці яго".
27 I сказаў СПАДАР Масею: „Напішы сабе словы гэтыя, бо подле гэтых словаў Я чыню змову з табою а з Ізраелям".
28 I прабыў там у СПАДАРА сорак дзён і сорак ночаў, хлеба ня еў і вады ня піў, і напісаў на табліцах словы змовы, дзесяць словаў.
29 I было, што як зыходзіў Масей з гары Сынаю, - і дзьве табліцы сьветчаньня ў руццэ ў Масея пры зыходзе яго з гары, - то Масей ня ведаў, што зьзяла скура віду ягонага, бо гутарыў ізь Ім. 30 I абачыў Аарон і ўсі сынове Ізраелявы Масея, і вось, зьзяла скура віду ягонага, і баяліся дабліжыцца да яго. 31 I гукнуў іх Масей, і зьвярнуліся да яго Аарон а ўсі княжаты грамады, і гукаў Масей ізь імі. 32 I просьле гэтага дабліжыліся ўсі сынове Ізраелявы, і ён паведаў ім усе, што СПАДАР гутарыў ізь ім на гары Сынаю. 33 I як скончыў Масей гукаць ізь імі, запяў на від свой запінашку. 34 А як Масей уходзіў перад СПАДАРА, каб гутарыць ізь Ім, тады здыймаў запінашку, пакуль ня выходзіў. I вышаў, і казаў сыном Ізраелявым, што раска- зана было яму. 35 I бачылі сынове Ізраелявы від Масеяў, што зьзяла скура віду Масеявага, і Масей ізноў запінаў запінашку на від свой, пакуль ня ўходзіў гутарыць ізь Ім.
|