01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 – 31 – 32 – 33 – 34 – 35 – 36 – 37 – 38 – 39 – 40
40 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 2 ,,У дзень першага месяца, першага дня месяца ўстанаві вітальню будану збору, 3 I пастанаві там скрыню сьветчаньня, ,І закрый скрыню запінахаю, 4 I ўнясі стол, і разлажы паложанае на ім, і ўнясі сьветач, і запалі лянпы яго; 5 I пастанаві залаты аброчнік да кадзеньня перад скрыняю сьветчаньня; і запні запону ля ўходу ў вітальню; 6 I пастанаві аброчнік усепаленьня перад уходам у вітальню будану збору; 7 I пастанаві мыцельнік памеж вітальні збору й аброчніка, і налі ў яго вады. 8 I расстанаві панадворак наўкола, і запні запону ў браме панадворку. 9 I вазьмі алею памазаньня, і памаж вітальню і ўсе, што ў ёй, і пасьвяці яе й усі рэчы яе, і будзе сьвятая. 10 I памаж аброчнік усепаленьня й усе судзьдзе яго, і пасьвяці аброчнік, і будзе аброчнік сьвятое сьвятых. 11 I памаж мыцельнік а падложак яго, і пасьвяці яго. 12 I дабліж Аарона а сыноў ягоных да ўходу будану збору, і ўмый іх вадою. 13 I адзень Аарона ў сьвятыя адзецьці, і памалі яго й пасьвяці, і будзе Імне сьвятарстваваць. 14 I сыноў ягоных дабліж, і адзень іх у хітоны, 15 I памаж іх, як памазаў ты айца іхнага, і будуць сьвятарстваваць Імне, і будзе ім памазаньне іхнае на сьвятарстваваньне на векі ў вусіх родах іхных". 16 I зрабіў Масей усе; як расказаў яму СПАДАР, так і зрабіў.
17 I было, што першага месяца другога году, першага дня месяца выстаўлена вітальня. 18 I выставіў Масей вітальню, палажыў падложкі яе, пастанавіў дошкі яе, і палажыў завалы, і пастанавіў стаўпы яе, 19 I разапнуў будан над вітальняю, і палажыў пакрыцьце будану зьверху над ім, як расказаў СПАДАР Масею.
20 I ўзяў і палажыў сьветчаньне ў скрыню, і палажыў нашулкі ў скрыню, і палажыў века на скрыню зьверху. 21 I ўнёс скрыню ў вітальню, і запяў запінаху запоны, і запяў над скрыняю сьветчаньня, як расказаў СПАДАР Масею.
22 I пастанавіў стол у будан збору, на паўночным баку вітальні, вонках запінахі. 23 I разлажыў хлябы ў парадак перад Відам СПАДАРОВЫМ, як расказаў СПАДАР Масею.
24 I пастанавіў сьветач у будан збору супроці столу, на паўднявым баку вітальні. 25 I запаліў лянпы перад СПАДАРОМ, як расказаў СПАДАР Масею.
26 I пастанавіў залаты аброчнік у будане збору перад запінахаю. 27 I кадзіў на ім пахнючымі кадзіламі, як расказаў СПАДАР Масею.
28 I запяў запону ля ўходу вітальні. 29 I аброчнік усепаленьня пастанавіў ля ўходу ў вітальню будану збору, і аброк на ім усепаленьне а аброк хлебны, як расказаў СПАДАР Масею.
30 I пастанавіў мыцельнік памеж будану збору й аброчніка, і наліў у яго вады да умываньня. 31 I ўмывалі ў ім Масей а Аарон а сынове ягоныя рукі свае а ногі свае. 32 I, уходзячы ў будан збору, бліжачыся да аброчніка, умываліся, як расказаў СПАДАР Масею. 33 I выставіў панадворак наўкола вітальні й аброчніка, і запяў запону ў браме панадворку. I скончыў Масей работу. 34 І пакрыў булак вітальню збору, і слава СПАДАРОВА напоўніла вітальню. 35 I ня мог Масей увыйсьці ў будан збору, бо вітаў над ім булак, і слава СПАДАРОВА напаўняла вітальню. 36 I як падыймаўся булак ад вітальні, тады пушчаліся ў дарогу сынове Ізраелявы ў вусіх падарожжах сваіх. 37 А як не падыймаўся булак, то яны ня пушчаліся ў дарогу, пакуль ён не падыймаўся. 38 Бо булак СПАДАРОЎ над вітальняю ўдзень, і агонь быў ночы ў ёй перад ачмі ўсяго дому Ізраелявага ў вусіх падарожжах іхных. |