01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27
11 I гукаў СПАДАР Масею а Аарону, кажучы ім: 2 „Гукайце сыном Ізраелявым, кажучы: во жывёла, каторую можна вам есьці з усёга статку, што на зямлі: 3 Усі із статку, у каторага раздвоеныя капыты і на капытох глыбокі прарэз, і каторы жвець жваку, гэтыя можаце есьці. 4 Адно гэтых ня ежча із жвучых жваку й маючых раздвоекапыты: вярблюда, бо ён жвець жваку, але капыты ў яго не раздвоеныя, -нячысты ён вам; 5 I труса, бо ён жвець жваку, але капыцікі ў яго не раздвоеныя, - ня чысты ён вам; 6 I зайца, бо ён жвець жваку, 'але капыцікіі ў яго не раздвоеныя, - нячысты ён вам; 7 I сьвіньні, бо капыты ў яе раздвоеныя і на капытох глыбокі прарэз, але яна ня жвець жвачкі, нячыстая яна вам. 8 Зь мяса іхнага ня ежча і да здыхляціны іхнае не датыкайцеся, - нячыстыя яны вам.
9 „Гэтыя ежча з усіх, каторыя ў водах: у каторых ё плавукі а луска ў вадзе, у морах або ў рэках, тыя ежча. 10 А ўся тая, у каторай няма плавукоў а лускі, у морах або рэках із усяе роючае ў водах, із усяе істы, што жывець у водах, агідаю будзе вам. 11 Яны маюць быць агідаю вам, зь мяса іх ня ежча і здыхатою іх брыдзьцеся. 12 Усе, што ня мае плавукоў а лускі ў вадзе, агіднае вам.
13 „А гэтых брыдзьцеся з птушак, ня ежча іх, агідаю яны вам: арла, грыфа а морскага арла, 14 Каршуна а сакала з пародаю ягонай, 15 Усялякага крумкача з пародаю ягонай, 16 Страўса, савы, чайкі а ястраба з пародаю ягонай, 17 I пугача, норкі, ібіса, 18 Лебедзя, пэлікана а сыча, 19 Чаплі, сойкі з пародаю ейнай, удода а кажана. 20 Роючыя крылатыя, ходзячыя чацьвярыцаю, агідныя вам.
21 „Толькі тыя можаце есьці з усіх крылатых, што рояцца, каторыя ходзяць чацьвярыцаю, у каторых ё галёнка над ступою, каб скакаць па зямлі. 22 Гэтыя ежча зь іх: шаранчу зь яе пародаю, казельчыкі зь іх пародаю, хрушчы зь іх пародаю і скакуны зь іх пародаю.
23 „Усялякія, што рояцца крылатыя, у каторых чатыры нагі, агідныя вам. 24 Ад іх вы будзеце нячыстыя: кажны, хто даткнецца да здыхаты іхнае, нячысты будзе аж да вечара. 25 I кажны, хто носе здыхату іхную, памые адзецьці свае, і нячысты будзе аж да вечара.
26 Усялямі статак, у каторага капыты раздвоеныя, але няма глыбокага прарэзу, і каторы ня жвець жвакі, нячыстыя вам: кажны, што даткнецца да яго, будзе нячысты.
27 „Усе, што ходзе на лапах сваіх з памеж усяе жывёлы, каторая ходзе чацьвярыцаю, нячыстыя яны вам: кажны, што даткнецца да здыхаты іхнае, нячысты будзе аж да вечара. 28 I хто носе здыхату іхную, тый мае памыць адзецьці свае, і нячысты будзе аж да вечара; нячыстыя яны вам.
29 „Во што нячыстае вам із жывёлы, што вельмі роіцца па зямлі: ласка, мыш, чарапаха з пародаю ейнай, 30 Тхор, хамелеон, яшчарка, сьлімак, крот. 31 Гэтыя нячыстыя вам з усіх паўзуноў: кажны, што даткнецца да здыхаты іхнае, нячысты будзе аж да вечара. 32 Усе, на што зваліцца каторая зь іх здохлая, будзе нячыстае, усялякая дзярвяная судзіна або адзежа, або скура, або мех, і ўсялякая снадзь, каторае ўжываюць на работу - у ваду маюць палажыць і нячыстыя будуць аж да вечара, і ачысьцяцца. 33 I ўсялякая гліняная судзіна, калі ў нутр зваліцца што зь нячыстага, то ўсе, што ёсьць у нутру, стане нячыстым, і судзіну разьбіце. 34 3 усялякае ежы, каторую ядуць, на каторую луча вада з такое судзіны, нячыстая будзе, і ўсялякі напітак, каторы п'юць, у ўсялякай такой судзіне нячысты будзе. 35 Усе, на што зваліцца штось ад здыхаты іхнае, нячыстае будзе: печ а печку маюць разламіць, яны нячыстыя; і нячыстыя яны маюць быць вам. 36 Толькі жарало а студня, што зьмяшчаюць ваду, застаюцца чыстыя. А хто даткнецца да здыхаты іхнае, тый нячысты. 37 А калі што ад здыхаты іхнае зваліцца на ўсялякую сяўбу, каторую сеюць, і каторая пасеяна, то яна чыстая. 38 Калі ж тады, як вада наліта на сяўбу, і зваліцца на яе што із здыхаты іхнае, то яна нячыстая вам. 39 „I калі здохне што із статку, каторы ўжываеце на ежу, дык тый, што даткнецца да здыхаты ягонае, нячысты будзе аж да вечара. 40 I тый, хто будзе есьці здыхляціну ягоную, мае памыць адзежу сваю, і нячысты будзе аж да вечара; і хто нясець здыхату ейную, мае памыць адзецьце свае, і нячысты будзе аж да вечара. 41 I кажная роючая, што роіцца па зямлі, агідная вам, ня маеце есьці яе. 42 Усяго поўзаючага на чэраве і ўсяго ходзячага чацьвярыцаю, і аж да мнаганогіх із жывёлы роючае па зямлі, ня ежча, бо яны агідныя. 43 Не рабіце агіднымі душаў сваіх усялякім роючым, што роіцца, і не рабіцеся імі нячыстымі, каб нячыстымі імі стацца; 44 Бо Я СПАДАР, Бог ваш: усьвячайцеся й будзьце сьвятыя, бо Я сьвяты, і ня плюгаўце душаў сваіх якой жывёлаю роючай, што поўзае па зямлі; 45 Бо Я СПАДАР, што вывеў вас ізь зямлі Ягіпецкае, каб быць Богам вашым. Дык будзьце сьвятыя, бо Я сьвяты. 46 Гэта права статку а птушкі а ўсялякае жывое істы, што роіцца ў водах, і ўсялякае істы, што поўзае па зямлі. 47 Каб адрозьневаць нячыстае ад чыстага, і жывёлу, каторую можна есьці, ад жывёлы, каторае есьці ня можна".
|