Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Трэцяя кніга Масеява - Левіт


 

 

Трэцяя кніга Масеява - Левіт

010203040506070809101112131415
161718192021222324252627


14 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Во будзе права праз пракажанага ў дзень яго ачышчаньня: і прывядуць яго да сьвятара. 3 I выйдзе сьвятар вонкі з табару, і абача сьвятар, і  во, выгаілася  болька ў пракажанага; 4 Дык раскажа сьвятар узяць ачышчанаму дзьве птушкі жывыя, чыстыя, і дзерва кедравага, чырвовую ніту а гізопу. 5 I раскажа сьвятар, і зарэжуць адну птушку над глінянай судзіною, над жывой вадою; 6 Птушку жывую возьме ён, і дзерва кедравага, чырвовую ніту а гізоп, і занура іх і жывую птушку ў крыві птушкі зарэзанае над жывой вадою; 7 I пакропе на ачышчанага ад праказы сем разоў, і абесьце яго за чыстага, і пусьце жывую птушку на від поля. 8 I вымые ачышчаны адзецьці свае, і паголе ўсі валасы, і памыецца вадою, і ачысьціцца; і потым увыйдзе ў табар, і прабудзе сем дзён вонках будану свайго. 9 I будзе: сёмага дня паголе ўсі валасы свае, галаву сваю, бараду сваю, бровы ачоў сваіх, усі валасы свае паголе, і вымые адзежу сваю, і памые цела свае вадою, і будзе чысты. 10 На восьмы дзень возьме ён два бараны бяз гану, і адну авечку аднагоднюю бяз гану, і тры дзясятыя часьці ценкае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны, і адзін лёґ алівы. 11 I пастанове сьвятар ачышчаючы чалавека ім ачышчанага і іх перад СПАДАРОМ ля ўходу будану збору. 12 I возьме сьвятар аднаго барана, і падаруе яго на аброк віны, і лёг алівы, і будзе туды-сюды нахінаць нахінаньне перад відам СПАДАРОВЫМ. 13 I зарэжа барана на тым месцу, ідзе рэжуць аброк за грэх а ўсепаленьне, на месцу сьвятым; бо, як аброк за грэх, яно належа сьвятару: сьвятое сьвятых гэга. 14 I возьме сьвятар крыві аброку віны, і ўзложа сьвятар на кончык правага вуха ачышчанага, і на вялікі палец правае рукі ягонае, і на вялікі палец правае нагі ягонае. 15 I возьме сьвятар ізь лёґу алівы, і пальлець на левую даланю сваю. 16 I занура сьвятар правы палец свой у валіву, каторая на левай далані ягонай, і пакропе алівы палцам сем разоў перад відам СПАДАРА. 17 А засталую аліву, каторая на далані ягонай, узложа сьвятар на кончык правага вуха ачышчанага, на вялікі палец правае рукі ягонае й на вялікі палец правае нагі ягонае, на кроў аброку віны. 18 А засталае з алівы, каторая на далані сьвятаровай, узложа ён на галаву ачышчанага, і адзяржыць ласкаўчыненьне яму сьвятар перад відам СПАДАРОВЫМ. 19 I ўчыне сьвятар аброк за грэх, і адзяржыць ласкіўчыненьне ачышчанаму ад нечысьці ягонае, а просьле гэтага зарэжа ўсепаленьне. 20 I падыйме сьвятар усепаленьне а аброк хлебны на аброчнік. I адзяржыць ласкіўчыненьне яму сьвятар, і ён будзе чысты.

21 I калі ён бедны, і не дастане рука ягоная, хай возьме аднаго барана на аброк віны на нахінаньне, каб дастаць яму ласкіўчыненьне, і адну дзясятую часьць ценкае мукі, рашчыненае на аліве, на хлебны аброк, і лёґ алівы, 22 I два туркі альбо двое галубянят, што дастане рука ягоная, і будзе адно на аброк за грэх, а другое на ўсепаленьне. 23 I прынясець іх на восьмы дзень ачышчэньня да сьвятара да ўходу будану збору, перад від СПАДАРОЎ. 24 I возьме сьвятар барана аброку віны і лёг алівы, і будзе туды-сюды нахінаць гэта сьвятар як нахінаньне перад відам СПАДАРОВЫМ. 25 I зарэжа барана на аброк віны, і возьме сьвятар крыві аброку віны, і ўзложа на кончык правага вуха ачышчанага; на вялікі палец правае рукі ягонае, і на вялікі палец правае нагі ягонае. 26 I з алівы нальлець сьвятар на левую даланю сьвятара. 27 I пакропе сьвятар із алівы, каторая на левай далані ягонай, правым палцам сваім сем разоў перад відам СПАДАРА. 28 I ўзложа сьвятар із алівы, каторая на далані ягонай, на кончык правага вуха ачышчанага, на вялікі палец правае рукі ягонае і на вялікі палец правае нагі ягонае, на месцу, дзе кроў аброку віны. 29 А засталае з алівы, каторая на далані сьвятаровай, узложа ён на галаву ачышчанага, каб дастаць ласкіўчыненьне яму перад відам СПАДАРА. 30 I прыгатуе аднаго з туркоў альбо адно з галубянят, што дастане рука ягоная, 31 3 тога, што дастане рука ягоная, адно на аброк за грэх, а другое на ўсепаленьне, разам із аброкам хлебным. I дастане ласкіўчыненьне сьвятар ачышчанаму перад відам СПАДАРА. 32 Гэта права праз тога, у каго ё болька праказы, каторы ў часе ачышчэньня свайго ня мае дастатку".

33 I гукаў СПАДАР Масею а Аарону, кажучы: 34 ,, Як увыйдзеце ў зямлю Канаанскую, каторую Я даю вам у дзяржаньне, і Я навяду больку на дамы ў зямлі дзяржаньня вашага, 35 Тады тый, чый дом, мае пайсьці й раскажа сьвятару, кажучы: , У мяне на доме паказалася быццам болька праказы'. 36 I раскажа сьвятар спаражніць дом, уперад чымся ўвыйдзе сьвятар аглядаць больку, каб ня сталася нячыстым усе, што ў доме; а просьле гэтага прыйдзе сьвятар аглядаць дом. 37 I абача больку, і вось, болька на сьценах дому, шчэрбы зеленавата-чырвоныя, выгляд іх ніжэй за зьверх сьцяны; 38 I выйдзе сьвятар із дому да ўходу дому, і запрэць дом на сем дзён; 39 I зьвернецца сьвятар на сёмы дзень, і абача, во, болька пашырылася на сьценах дому; 40 I раскажа сьвятар выламіць камяні, на каторых болька, і кінуць іх вонках места на месца нячыстае. 41 А дом няхай абскрабуць унутры наўкола, і высыпяць гліну вонках места на месца нячыстае, 42 I возьмуць іншыя камяні, і ўложаць іх замест тых камянёў, і возьмуць іншую гліну і абтынкуюць дом. 43 I калі зьвернецца болька, і разрасьцецца ў доме, просьле тога як абскраблі дом і просьле тога як абтынкавалі, 44 Дык прыйдзе сьвятар і агледзе, і вось, пашырылася болька ў доме, то гэта ядавітая праказа ў доме, нячысты ён. 45 I разломяць дом, камяні яго, і дзерва яго, і ўсю гліну дому, і вынясуць яго вонкі за места на месца нячыстае. 46 I хто ўходзе ў дом усі дні, як ён заперты, тый станецца нячысты аж да вечара; 47 I хто ляжыць у доме тым, тый мае вымыць адзежу сваю; і хто есьць у доме тым, тый мае вымыць адзежу сваю.

48 I калі сьвятар запраўды прыйдзе й абача, і вось, не пашырылася болька ў доме просьле тога, як абтынкавалі дом, то сьвятар абесьце дом за чысты, бо болька выгаена. 49 I возьме на ачышчэньне дому дзьве птушкі а кедравага дзерва а чырвовую нітку а гізопу; 50 I зарэжа адну птушку над глінянай судзіною, над жывой вадою; 51 I возьме кедравае дзерва а гізоп а чырвовую нітку а жывую птушку, і занура іх у крыві птушкі зарэзанае а ў жывой вадзе, і пакропе ў кірунку дому сем разоў. 52 I ачысьце дом крывёю птушкі а жывой вадою а жывой птушкаю а кедравым дзервам а гізопам а чырвовай ніткаю; 53 I пусьце жывую птушку вонках места на від поля, - і дастане ласкіўчыненьне дому, і будзе чысты". 54 Гэта права праз усялякую больку праказы, і праз шалудзівасьці, 55 I праз праказу на адзежы а на доме, і праз пухліну а праз кругі а праз плямы; 56 Каб вучыць празь дзень нячысты і празь дзень чысты. Гэта права праз праказу.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст