Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Трэцяя кніга Масеява - Левіт


 

 

Трэцяя кніга Масеява - Левіт

010203040506070809101112131415
161718192021222324252627


21I сказаў СПАДАР Масею: „Гукай сьвятаром Ааранёнкам і скажы ім: ніякай мертвай асобай хай ня плюгавяцца ў людзе сваім. 2 Толькі да сваяка блізкога сабе, да маці свае й да айца свайго, да сына свайго й дачкі свае, да брата свайго 3 й да сястры свае, дзяўчыны блізкой да сябе, што ня была замужам, зь ёю можа плюгавіцца. 4 Ён ня сплюгавіцца, як старшы ў людзе сваім, каб будзеніць сябе. 5 Яны ня маюць рабіць плешы на галаве сваёй, канец барады свае хай ня голяць і на целе сваім хай не націнаюць націнаў. 6 Сьвятымі хай будуць Богу свайму, і ня маюць будзеніць імені Бога свайго; бо агняныя аброкі СПАДАРУ, хлеб Бога свайго яны даруюць; затым будуць сьвятыя. 7 Жонкі бязулі й збудзененае яны ня возьмуць, і жонкі, разьведзенае мужам сваім, бо ён сьвяты Богу свайму. 8 Сьвяці яго, бо ён абракае хлеб Богу твайму; хай будзе ён у цябе сьвяты, бо сьвяты Я СПАДАР, пасьвячаючы вас. 9 I дачка сьвятарова, калі збудзене сябе бязулствам, то яна будзене айца свайго: цяплом маюць спаліць яе.

10 „I найвышшы сьвятар із братоў сваіх, на каторага галаву ўзьліты алей памазаньня і каторы пасьвячаны адзявацца ў тую адзежу, ня мае адкрываць галавы свае й разьдзіраць адзежы свае; 11 I да ніякага памерлага ня мае ён прыступаць; айцом а маці сваёй хай ня плюгавіцца. 12 I ад сьвятыні ён ня мае адходзіць і будзеніць сьвятыню Бога свайго, бо адлучэньне алеям памазаньня Бога яго на ім. Я СПАДАР. 13 I ён жонку ў дзявоцтве ейным хай бярэць, 14 Удаву, альбо разьведзеную, альбо збудзененую, альбо бязулю, гэтыя ня мае ён браць, але адно дзяўчыну зь люду свайго мае ён браці за жонку. 15 I хай ня будзене насеньня свайго ў люду сваім, бо Я СПАДАР, Каторы пасьвячае яго".

16 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 17 „Гукай Аарону, кажучы: кажны з насеньня твайго ў родах сваіх, калі будзе ў яго ган, хай ня бліжыцца абракаць хлеб Бога свайго; 18 Бо кажны, на кім ган, ня мае бліжыцца: ані нявісны, ані кульгавы, альбо маючы сплюшчаны нос, альбо якую-колечы часьць лішне даўгую, 19 ані такі, у каторага зломлена нага альбо зломлена рука, 20 Ані гарбаты, ані карамжаты, альбо ў каторага бяльмо на воку, ані каросьлівы, ані шалудлівы, ані з расьцягненымі шулятамі. 21 Кажная людзіна, у каторай ё ган, і яна з насеньня Аарона сьвятара, ня мае бліжыцца, каб дараваць агняныя аброкі СПАДАРУ: ган на ім, хай ня бліжыцца, каб дараваць хлеб Бога Свайго. 22 Хлеб Бога свайго ізь сьвятога сьвятых а ізь сьвятыняў ён можа есьці; 23 Але да запінахі ня мае ён прыходзіць, і да аброчніка ня мае ён бліжыцца, бо ган на ім; ня мае ён будзеніць сьвятыні Мае, бо Я СПАДАР, Каторы пасьвячае іх". 24 I гукаў Масей Аарону а сыном ягоным а ўсім сыном Ізраелявым гэтыя словы.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст