Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Трэцяя кніга Масеява - Левіт


 

 

Трэцяя кніга Масеява - Левіт

010203040506070809101112131415
161718192021222324252627


3„I калі з аброкаў супакойных будзе дар ягоны, калі ён абракае з буйнога статку самца альбо саміцу бяз гану, няхай абрачэць яго перад відам СПАДАРОВЫМ. 2 I ўзложа руку сваю на галаву дару свайго, і зарэжа яго ля дзьвярэй будану збору; і пакропяць сынове Ааронавы, сьвятарове, кроў на аброчнік наўкола. 3 I абрачэць ён із аброкаў супакойных агняны аброк СПАДАРУ, тук, што пакрывае патрыхі, і ўвесь тук, каторы на патрыхах, 4 I абедзьве ныркі а тук, каторы на іх, каторы на сьцёгнах; і пляву, каторая на печанцох, з ныр камі ён адыйме гэта. 5 I спаляць гэта сынове Ааронавы на аброчніку на ўсепаленьне, каторае на дровах, што на агню: гэта агняны аброк, пах прыемны СПАДАРУ.

6 „А калі з драбнога статку дар ягоны ёсьць на аброкі супакойньм СПАДАРУ, самец альбо саміца, бяз гану хай абрачэць яго. 7 Калі з авец абракае ён дар свой, няхай абрачэць яго перад СПАДАРОМ;  8 I ўзложа руку сваю на галаву дару свайго, і зарэжа яго перад буданом збору, і сынове Ааронавы пакропяць крывёю яго на аброчнік наўкола. 9 I хай абрачэць із аброкаў супакойных аброк агняны СПАДАРУ, тук яго, цэлы хвост, ля хрыбетнае косьці хай ён адлуча яго, і тук, што пакрывае патрыхі, і ўвесь тук, што на патрыхах, 10 I абедзьве ныркі а тук, каторы на іх, каторы на сьцёгнах, і пляву зь печанцоў; з ныркамі ён адлуча гэта. 11 I спале сьвятар гэта на аброчніку: гэта хлеб - агняны аброк СПАДАРУ.

12 „А калі казёл дар ягоны, дык няхай абрачэць яго перад СПАДАРОМ; 13 I ўзложа руку сваю на галаву ягоную, і зарэжа перад буданом збору, і пакропяць сынове Ааронавы крывёй яго на аброчнік наўкола. 14 I абрачэць ізь яго дар свой на аброк агняны СПАДАРУ, тук, што пакрывае патрыхі, і ўвесь тук, што на патрыхах, 15 I абедзьве ныркі а. тук, каторы на іх, каторы на сьцёгнах, і пляву зь печанцоў; з ныркамі ён адыйме гэта. 16 I спале іх сьвятар на аброчніку: гэта хлеб, агняны аброк - на прыемны пах; увесь тук СПАДАРУ. 17 Права вечнае ў родах вашых, у вусіх гасподах вашых; ніякага туку і ніякае крыві ня ежча".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст