Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Трэцяя кніга Масеява - Левіт


 

 

Трэцяя кніга Масеява - Левіт

010203040506070809101112131415
161718192021222324252627


4I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Гукай сыном Ізраелявым, кажучы: калі душа ізгрэша абмыльна супроці якога расказаньня СПАДАРОВАГА, чаго ня маюць рабіць, і ён зробе адно зь іх;

3 , Калі сьвятар памазаны ізгрэша і зробе вінным люд, хай абрачэць за грэх свой, каторым ізграшыў, з буйнога статку цялёбычка бяз гану, СПАДАРУ на аброк за грэх. 4 I прывядзець цялё да ўходу будану збору перад СПАДАРА, і ўзложа руку сваю на галаву цяляці, і зарэжа цялё перад СПАДАРОМ. I возьме сьвятар памазанец із крыві цяляці, і ўнясець яе ў будан збору; 6 I занура сьвятар палец свой у кроў, і пакропе крывёй сем разоў перад СПАДАРОМ добры бок запінахі сьвятыні. 7 I ўзложа сьвятар перад СПАДАРОМ з крыві на рогі аброчніка, каторы ў будане збору, пахнючых кадзеньняў, а ўсю кроў цяляці выльле ка под аброчніка ўсепаленьняў, каторы ля ўходу будану збору. I ўвесь тук цяляці за грэх падыйме зь яго, тук, што пакрывае патрыхі, і ўвесь тук, што на патрыхах, 9 I абедзьве ныркі а тук, каторы на іх, каторы на сьцёгнах; і пляву зь печанцоў з ныркамі адлуча, 10 Як вымае зь цяляці аброкаў супакойных; і спале іх сьвятар на аброчніку ўсепаленьня. 11 А скуру цяляці і ўсе мяса ягонае ля галавы ягонае а ля галёнак ягоных, і патрыхі ягоныя, і кал ягоны, 12 Усе цялё хай вынясе вонкі табару на чыстае месца, ідзе высыпаюць попел, і спале яго на дрывах агнём; ідзе высыпаюць попел, там няхай спалены будзе.

13 „Калі ж уся грамада Ізраелява ізгрэша абмыльна, і ўтоены будзе ўчынак ад ачоў збору, і зробяць што супроці аднаго з расказаньняў СПАДАРОВЫХ, чаго ня маюць рабіць, і будуць вінны; 14 Дык калі пазнаны будзе грэх, каторым яны ізграшылі, няхай абрачэць грамада цялё-бычка з буйнога статку на аброк за грэх, і прывядуць яго перад будан збору; 15 I ўзложаць старцы грамады рукі свае на галаву цяляці перад СПАДАРОМ, і зарэжа цялё перад СПАДАРОМ. 16 I ўнясець сьвятар памазанец крыві зь цяляці ў будан збору; 17 I занура сьвятар палец свой у кроў, і пакропе сем разоў перад СПАДАРОМ добры бок запінахі; 18 I з крыві ўзложа на рогі аброчніка, каторы перад відам СПАДАРОВЫМ у будане збору; і ўсю кроў выльле на под аброчніка ўсепаленьня, каторы ля ўходу будану збору; 19 I ўвесь тук яго падыйме зь яго, і спале на аброчніку. 20 I зробе зь цялём так, як робяць ізь цялём за грэх; гэтак мае рабіць ізь ім, і гэтак адзяржыць ласкіўчыненьне ім сьвятар, і даравана будзе ім. 21 I вынесе цялё вонкі будану, і спале яго так, як спаліў першае цялё. Гэта аброк за грэх грамады.

22 „Калі ізгрэша князь нясьведама, і зробе штось супроці аднаго з усіх расказаньняў СПАДАРА, Бога свайго, чаго не належыла рабіць, і будзе вінен: 23 Дык, як стаў ведамы яму грэх ягоны, каторым ён ізграшыў, прывядзець дар свой - казянё-самца бяз гану; 24 I ўзложа руку сваю на галаву казяняці, і зарэжа яго на месцу, ідзе рэжуць усепаленьні перад СПАДАРОМ: гэта аброк за грэх. 25 I возьме сьвятаю із крыві аброку за грэх палцам сваім, і ўзложа на роґі аброчніка ўсепаленьня, а кроў ягоную выльле на под аброчніка ўсепаленьня. 28 I ўвесь тук ягоны спале на аброчніку, як тук аброкаў супакойных; і адзяржыць яму сьвятар ласкіўчыненьне за грэх ягоны, і будзе даравана яму.

27 „I калі душа адна ізгрэша абмыльна, і гэта зь люду зямлі, і зробе штось супроці аднаго з расказаньняў СПАДАРОВЬІХ, што ня мела быць зроблена, і вінна будзе: 28 Дык, як стане ведамы ёй грэх ейны, каторым яна ізграшыла, прывядзець яна на дар казянё-козку бяз гану за грэх свой, каторым яна ізграшыла; 29 I ўзложа руку сваю на галаву аброку за грэх, і зарэжа аброк за грэх на месцу ўсепаленьня. 30 I возьме сьвятар із крыві яе палцам сваім, і ўзложа на рогі аброчніка ўсепаленьня, і ўсю кроў яе выльле на под аброчніка. 31 I ўвесь тук ейны адлуча, як адлучаюць тук ад аброкаў супакойных, і спале сьвятар на аброчніку на прыемны пах СПАДАРУ; гэтак адзяржыць ласкіўчыненьне яму сьвятар, і даравана будзе яму.

32 „А калі ягнё прывядзець як дар за грэх свой, хай прывядзець саміцу бяз гану; 33 I ўзложа руку сваю на галаву аброку за грэх, і зарэжа яе на аброк за грэх на месцу, ідзе рэжуць усепаленьне. 34 I возьме сьвятар палцам сваім із крыві аброку за грэх, і ўзложа на рогі аброчніка ўсепаленьня, і ўсю кроў яе выльле на под аброчніка. 35 I ўвесь тук ейны адлуча, як адлучаюць тук авечкі з аброкаў  супакойных, і спале іх сьвятар на аброчніку на агняны аброк СПАДАРУ; і адзяржыць яму сьвятар ласкіўчыненьне за грэх, каторым ён ізграшыў, і даравана будзе яму.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст