Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Трэцяя кніга Масеява - Левіт


 

 

Трэцяя кніга Масеява - Левіт

010203040506070809101112131415
161718192021222324252627


5I калі душа ізгрэша тым, што, пачуўшы голас праклёну, і была сьветкаю, або бачыла або ведала, але не азнайміла, дык яна панясець на сабе грэх свой; 2 Альбо калі душа даткнецца да чаго нячыстага, альбо да здыхаты зьвера нячыстага, альбо да здыхаты статку нячыстага, альбо да здыхаты паўзуна нячыстага, і схавана ад яе, дык яна нячыстая а вінная; 3 Альбо, калі даткнецца да бруды людзкое, якая б то ня была бруда, ад каторае брудзяняцца, і было схавана ад яе, але даведаецца, дык яна вінна; 4 Альбо, калі якая душа прысягне, выказуючы вуснамі сваімі празь ліхое або добрае ў вусім, у чым можа выказаць чалавек прысягаю, і схавана будзе гэта ад яго, і калі ён даведаецца, дык ён вінен у кажным із гэтых. 5 I будзе, калі ён вінен у чым-лень із гэтых, і выспаведаецца, у чым ён ізграшыў, 6 Дык хай прывядзець СПАДАРУ, за віну сваю, за грэх свой, каторым ізграшыў, саміцу із статку драбнога, авечку або казянё за грэх, і адзяржыць яму сьвятар ласкіўчыненьне за грэх ягоны. 7 А калі б ня дуж быў баранчыка абрачы, тады прынясець за віну сваю, катораю ізграшыў, два туркі або двое галубянят СПАДАРУ, адно на аброк за грэх, а другое на ўсепаленьне. 8 I прынясець іх да сьвятара, і ён абрачэць уперад тое, каторае за грэх, і наломе галаву яму каля завыйку ягонага, але не аддзеле; 9 I пакропе з крыві гэтага аброку за грэх на сьцяну аброчніка, а засталую кроў выцісьне на под аброчніка: гэта аброк за грэх. 10 А з другога ўчыне аброк усепаленьня подле ўставы; гэтак адзяржыць яму ласкіўчыненьне за грэх ягоны, каторым ізграшыў, і даравана будзе яму.

11 „А калі ён ня дуж прынесьці два туркі або двое галубянят, хай прынясець дар свой за тое, што ізграшыў, дзясятую часьць ефы ценкае мукі на аброк за грэх; хай ня ільлець на яе алівы й кадзіла хай не кладзець на яе, бо гэта аброк за грэх. 12 I прынясець яе да сьвятара; а сьвятар возьме зь яе паўнюсенькую жменю памяткі й спале на аброчніку на агняны аброк СПАДАРУ: гэта аброк за грэх. 13 I адзяржыць яму сьвятар ласкіўчыненьне за грэх, каторым ён ізграшыў у вадным із гэтых прылучаёў, і даравана будзе яму; і будзе сьвятару, як пры аброку хлебным".

14 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 15 ,, Калі якая душа выступе выступам і абмыльна ізгрэша супроці пасьвячанага СПАДАРУ, дык прынясець на аброк віны свае СПАДАРУ барана бяз гану з драбнога статку, подле ацэны твае, срэбнымі сыклямі подле сыклю сьвятыні, на аброк віны. 16 I за тое, што ён ізграшыў супроііі сьвятасьці, няхай заплаце, і пятую дзель дадасьць да таго, і аддасьць гэта сьвятару, і сьвятар адзяржыць ласкіўчыненьне яму бараном аброку віны, і даравана яму будзе.

 17 „А калі душа ізгрэша і ўзруша адно з расказаньняў СПАДАРОВЫХ, чаго ня мела б быць роблена, і ня ведала гэтага, дык будзе вінна і панясець бяспраўе свае; 18 Дык прывядзець барана бяз гану із статку, подле ацэны твае, на аброк віны да сьвятара; і дастане ласкіўчыненьне яму сьвятар ад абмылы, чым ён абмыліўся, бо ён ня ведаў, і даравана будзе яму. 19 Гэта аброк віны, катораю віною ён завініўся перад СПАДАРОМ".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст